Главная страница

Пои. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска


Скачать 1.71 Mb.
НазваниеВучэбная праграма па вучэбным прадмеце Беларуская літаратура для ix класа стано агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання глава 1 тлумачальная запіска
Дата24.12.2022
Размер1.71 Mb.
Формат файлаdocx
Имя файлаup-bel-lit-9kl-bel-rus.docx
ТипДокументы
#861951
страница67 из 87
1   ...   63   64   65   66   67   68   69   70   ...   87

Кіданне. Кіданне мяча 150 г і тэніснага мяча з чатырох крокаў разгону па калідоры 10 м на зададзеную адлегласць і далёкасць*, з месца ў гарызантальную і вертыкальную цэль (гімнастычны абруч) з адлегласці 6–8 м.

______________________________

* Пазначаныя практыкаванні абавязковыя для вывучэння і ацэнкі тэхнікі выканання.

Развіццё каардынацыйных, хуткасных, хуткасна-сілавых, сілавых здольнасцей, гібкасці, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выкарыстоўваць у пачатку навучальнага года пераменны бег (у чаргаванні з хадзьбой) 2, 4, 6 мін, далей паступова ўводзіць раўнамерны бег;

выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю, эстафетны бег.

Скачкі:

абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выканання скачкоў.

Кіданне:

выключыць кіданне з разбегу;

абмежаваць вагу снарадаў для кідання.

 

Лёгкая атлетыка – кросавая падрыхтоўка

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках кросавай падрыхтоўкі. Папярэджанне траўматызму пры бегу па перасечанай мясцовасці.

 

Практычны матэрыял

Бег у чаргаванні з хадзьбой па перасечанай мясцовасці. Групавы старт. Перамяшчэнне па цвёрдым і мяккім грунце, пяс ку і траве. Бег са змяненнем даўжыні і частаты бегавых крокаў. Крос 1500 м*.

Развіццё каардынацыйных здольнасцей, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выкарыстоўваць у пачатку навучальнага года пераменны бег (у чаргаванні з хадзьбой) 2, 4, 6 мін, далей паступова ўводзіць раўнамерны бег;

выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю.

 

Гімнастыка, акрабатыка

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на вучэбных занятках па гімнастыцы і акрабатыцы. Падрыхтоўка вучняў да заняткаў гімнастыкай і акрабатыкай. Правілы змянення месцаў заняткаў, карыстання спартыўным інвентаром і абсталяваннем. Падрыхтоўка і прыбіранне месцаў заняткаў.

 

Практычны матэрыял

Страявыя практыкаванні. Пастраенне ў адну і дзве шарэнгі, калоны, два кругі, перастраенне ўступам з адной шарэнгі ў тры, чатыры.

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні3. Без прадметаў, са скакалкай, з гімнастычнай палкай, з набіўнымі мячамі ў зыходным становішчы седзячы і лежачы на гімнастычных матах, на гімнастычнай лаўцы, каля гімнастычнай сценкі і на гімнастычнай сценцы.

______________________________

3 Дадзеныя практакаванні выконваюцца ў падрыхтоўчай частцы ўрока.

Хадзьба. З розным становішчам рук, на насках прыстаўнымі крокамі наперад, спінай наперад, у прыседзе («гусіным» крокам), на пятках, на знешняй частцы ступні.

Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы. Хадзьба на насках з гімнастычнай палкай за спінай, над галавой, на насках прыстаўнымі крокамі з паваротамі і прысяданнямі, па гімнастычнай лаўцы.

Апорныя скачкі. Ногі паасобку цераз гімнастычнага казла вышынёй 110 см у даўжыню* (хлопчыкі), у шырыню* (дзяўчынкі).

Практыкаванні на гімнастычным бервяне4 (дзяўчынкі). Перамяшчэнне на насках скарочанымі і прыстаўнымі крокамі; спалучэнне скачкоў на адной і дзвюх нагах на месцы, з нязначным прасоўваннем наперад:

скачок на левую, правая назад, скачок на правую, левая ўперад, скачок на левую, правая назад; скачкі з прасоўваннем наперад: махам правай скачок на дзве нагі, на правую, левая назад, на левую, правая назад; махам правай скачок на дзве нагі; павароты* на 180° махам адной нагі назад, рукі праз бакі ўверх і ўніз у бакі; саскок* прагнуўшыся з паўседу штуршком дзвюма нагамі з паваротам на 90°.

______________________________

4 Пры адсутнасці гімнастычнага бервяна практыкаванне выконваецца на рэйцы перавернутай гімнастычнай лаўкі.

Вісы. Падцягванне ў вісе на перакладзіне*, са скачка (хлопчыкі), у вісе лежачы* (дзяўчынкі); размахванне выгібамі ў вісе на перакладзіне (хлопчыкі); у вісе (на перакладзіне, гімнастычнай сценцы, верхняй жэрдцы рознавысокіх брусоў) падыманне сагнутых у каленях ног з наступным іх выпростваннем і апусканнем.

Упоры (дзяўчынкі). З вісу стоячы на сагнутых руках махам адной нагі і штуршком другой пераварот ва ўпор на руках на ніжнюю жэрдку (з дапамогай), махам назад саскок з паваротам на 90°; з седу на правым (левым) бядры, трымаючыся правай (левай) рукой за верхнюю жэрдку, левая (правая) рука ўбок, сед вуглом – трымаць; перахоп левай (правай) рукой з паваротам направа (налева) за верхнюю жэрдку, апускаючы ногі, перахоп правай (левай) рукой за ніжнюю жэрдку з паваротам направа саскок у стойку правым (левым) бокам да ніжняй жэрдкі.

Пры адсутнасці рознавысокіх брусоў (дзяўчынкі): на нізкай перакладзіне з вісу стоячы на сагнутых руках штуршком дзвюма нагамі пераварот ва ўпор на руках прагнуўшыся (з дапамогай), перамах левай (правай) нагой ва ўпор верхам; перахоп левай (правай) рукой у захоп знізу, перамах правай (левай) нагой з паваротам налева ў саскок.

Упоры (хлопчыкі). На нізкай перакладзіне з вісу стоячы на сагнутых руках штуршком дзвюма нагамі пераварот ва ўпор на руках прагнуўшыся, перамах левай (правай) нагой ва ўпор верхам; перахоп левай (правай) рукой у захоп знізу, перамах правай (левай) нагой з паваротам налева (направа) ва ўпор; з упору на нізкай перакладзіне махам назад саскок з паваротам плячом назад на 90°; перамяшчэнне на брусах ва ўпоры з сагнутымі нагамі; размахванне ва ўпоры на нізкіх паралельных брусах з развядзеннем ног на маху спераду (хлопчыкі); сед ногі паасобку на нізкіх паралельных брусах, перахоп левай (правай) рукой у захоп знізу, перамах правай (левай) нагой з паваротам налева (направа) на 180°.

Лажанне. Па канаце з дапамогай ног у два прыёмы (хлопчыкі), у тры прыёмы (дзяўчынкі).

Акрабатычныя практыкаванні. З упору прысеўшы стойка на галаве і руках штуршком дзвюма нагамі* (хлопчыкі); стойка на руках махам адной і штуршком другой нагі з дапамогай (хлопчыкі); апусканне ў мост і падыманне з моста з дапамогай* (дзяўчынкі); камбінацыя з 3–4 раней вывучаных практыкаванняў*.

Комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі з 10–12 практыкаванняў (па адным комплексе ў кожнай чвэрці).

Развіццё каардынацыйных, хуткасных, хуткасна-сілавых, сілавых здольнасцей, гібкасці, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы:

абмежаваць колькасць паўтораў практыкаванняў на гімнастычных снарадах.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату:

выключыць практыкаванні: апусканне ў мост і падыманне з моста з дапамогай; стойкі на галаве і руках, апорныя скачкі.

 

Лыжныя гонкі

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках па лыжным гонкам. Падрыхтоўка лыжнага інвентару, спартыўнага адзення і абутку да заняткаў. Правілы пераходу да месца заняткаў і назад. Правілы папярэджання абмаражэнняў і траўм пры перамяшчэнні на лыжах. Умовы захоўвання лыжнага інвентару і абутку ў зімовых і летніх умовах.

 

Практычны матэрыял

Перамяшчэнне на лыжах папераменным двухкрокавым, адначасовым бяскрокавым, адначасовым двухкрокавым, адначасовым аднакрокавым ходам; чаргаванне хадоў класічнага стылю; каньковы ход без адштурхвання палкамі, адначасовы паўканьковы ход; спускі на лыжах у асноўнай, высокай і нізкай стойках; пад’ёмы ў гару «лесвічкай», «елачкай»; тармажэнне упорам, «плугам»; павароты пераступаннем і ў руху «плугам». Прымяненне вывучаных спосабаў перамяшчэння на дыстанцыі да 2 км.

Развіццё каардынацыйных здольнасцей, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег на лыжах:

абмежаваць даўжыню дыстанцыі;

выключыць бег на лыжах з высокай інтэнсіўнасцю.

 

Спартыўныя гульні

(вывучаюцца элементы не менш дзвюх з чатырох спартыўных гульняў)

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках спартыўных гульняў. Падрыхтоўка інвентару, адзення і абутку да заняткаў спартыўнымі гульнямі. Правілы спаборніцтваў па спартыўных гульнях.

 

Практычны матэрыял

Баскетбол. Вядзенне мяча са змяненнем напрамку і хуткасці, абвядзенне перашкод, перадача мяча ад пляча ў руху, спыненне ў два крокі, выкананне двайнога кроку, кідкі мяча ў руху пасля двайнога кроку*. Вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са змяненнем хуткасці і напрамку, вядзенне папераменна правай і левай рукой, атакуючыя дзеянні з перахопам мяча падчас вядзення, кідкі мяча з месца па кальцы дзвюма рукамі ад грудзей. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.

Футбол. Удар па мячы, які коціцца, унутранай часткай пад’ёму*, па нерухомым мячы знешняй часткай пад’ёму*, перадачы мяча ў квадратах, у парах з перамяшчэннем. Укідванне мяча з-за бакавой лініі, спыненне мяча грудзьмі, падманныя рухі з тармажэннем і змяненнем напрамку руху без мяча. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.

Гандбол. Перадача мяча ў руху адной рукой збоку, кідкі мяча зверху*, знізу* і збоку* сагнутай і прамой рукой, лоўля мяча, які коціцца, вядзенне мяча з нізкім адскокам, персанальная абарона.

Перадача мяча ад пляча сагнутай рукой, без замаху. Вядзенне са змяненнем хуткасці перамяшчэння. Індывідуальныя дзеянні ў абароне, нападзенні. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.

Валейбол. Перамяшчэнне прыстаўнымі крокамі ўправа, улева, наперад, назад; перадачы мяча зверху дзвюма рукамі над сабой, у парах, цераз сетку*. Прыём мяча знізу дзвюма рукамі пасля перамяшчэння наперад; знізу дзвюма рукамі пасля падачы. Перадача мяча знізу дзвюма рукамі над сабой і ў парах*; ніжняя прамая падача з крокам наперад*. Прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.

Развіццё хуткасных, хуткасна-сілавых і каардынацыйных здольнасцей, вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы:

Баскетбол, футбол, гандбол, валейбол:

абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Баскетбол, футбол, гандбол, валейбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

ТЭСЦІРАВАННЕ ЎЗРОЎНЮ ФІЗІЧНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ ВУЧНЯЎ

 

Выкананне тэставых практыкаванняў плануецца настаўнікам на пачатак і заканчэнне навучальнага года. На працягу аднаго ўрока не рэкамендуецца выконваць больш за два тэставыя практыкаванні.

Пералік тэставых практыкаванняў для хлопчыкаў:

бег 30 хвілін;

чаўночны бег 4 x 9 м або скокі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну;

скачок у даўжыню з месца або трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі;

падцягванне на перакладзіне або згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы;

нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе або нахіл уперад са становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы;

бег 1000 м, або хадзьба 2000 м, або 6-хвілінны бег.

Пералік тэставых практыкаванняў для дзяўчынак:

бег 30 м;

чаўночны бег 4 x 9 м або скокі праз кароткую скакалку за 1 хвіліну;

скачок у даўжыню з месца або кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі з зыходнага становішча седзячы ногі паасобку;

падыманне тулава са становішча лежачы на спіне за 1 хвіліну або падыманне і апусканне прамых ног за 1 хвіліну;

нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе або нахіл уперад са становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы;

бег 1000 м, або хадзьба 1500 м, або 6-хвілінны бег.

Умовы выканання тэставых практыкаванняў прадстаўлены ў дадатку 2.

Вынікі, якія паказваюць вучні пры выкананні тэставых практыкаванняў, выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучняў, планавання і карэкціроўкі зместу паўрочнага каляндарна-тэматычнага плана, распрацоўкі планаў-канспектаў урокаў.

10-бальная шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных якасцей вучняў прадстаўлена ў табліцы 2.

10-бальная шкала ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні уменняў, навыкаў, развіцці рухальных здольнасцей вучняў прадстаўлена ў табліцы 3.

 

Табліца 2

 

10-бальная шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных якасцей вучняў

 

Тэставыя практыкаванні

Балы

10

9

8

7

6

5

4

3

2

1

Узроўні фізічнай падрыхтаванасці

высокі

вышэй за сярэдні

сярэдні

ніжэй за сярэдні

нізкі

Хлопчыкі

Бег 30 м (с)

4,9

5,0

5,1

5,2

5,3

5,5

5,8

6,0

6,2

6,4 і больш

Чаўночны бег 4 x 9 м (с) або

9,4

9,6

9,8

9,9

10,1

10,4

10,7

11,0

11,3

11,7 і больш

Скокі цераз кароткую скакалку за 1 мін (разоў)

118

110

105

97

85

74

63

50

44

36 і менш

Скачок у даўжыню з месца (см) або

206

201

195

190

185

174

164

153

143

132 і менш

Трайны скачок з месца штуршком дзвюма нагамі (см)

580

560

540

520

500

470

440

410

400

390 і менш

Падцягванне на перакладзіне (разоў) або

7

6

5

4

3

2

1







Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (разоў)

30

28

25

23

21

17

14

12

10

5 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы на падлозе (см) або

11

9

8

6

5

1

–2

–5

–8

–11 і
менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы (см)

10

9

7

5

4

2

0

–2

– 4

–6 і менш

Бег 1000 м (мін, с), або

3.57

4.09

4.20

4.32

4.43

5.06

5.28

5.51

6.14

6.37 і больш

Хадзьба 1500 м (мін, с), або

14.40

15.00

15.50

16.30

17.15

18.00

18.50

19.30

20.20

21.00 і больш

6-мінутны бег (мін, с)

1310

1290

1240

1210

1195

1150

1110

1080

1050

1020 і менш

Дзяўчынкі

Бег 30 м (с)

5,2

5,3

5,4

5,5

5,6

5,8

6,0

6,2

6,4

6,6 і больш

Чаўночны бег 4 x 9 м (с) або

10,2

10,3

10,5

10,6

10,8

11,1

11,4

11,7

12,0

12,3 і больш

Скокі цераз кароткую скакалку за 1 мін (разоў)

127

120

114

107

102

91

83

78

71

65 і менш

Скачок у даўжыню з месца (см) або

183

178

174

169

164

155

146

137

128

119 і менш

Кідок набіўнога мяча з-за галавы дзвюма рукамі з зыходнага становішча седзячы ногі паасобку (см)

450

430

400

390

370

350

330

310

300

280 і менш

Падыманне тулава за 1 мін (разоў) або

51

49

47

45

43

40

36

32

29

25 і менш

Падыманне і апусканне прамых ног за 1 мін (разоў)

31

29

25

23

20

17

14

12

10

6 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча седзячы на падлозе (см) або

15

14

12

11

10

7

4

2

–1

–4 і менш

Нахіл уперад з зыходнага становішча стоячы на гімнастычнай лаўцы (см)

17

15

13

11

10

8

5

2

0

–1 і менш

Бег 1000 м (мін, с), або

4.37

4.48

4.59

5.09

5.20

5.41

6.02

6.23

6.44

7.06 і больш

Хадзьба 1500 м (мін, с), або

12.30

12.55

13.20

14.00

14.30

15.05

15.45

16.00

16.20

16.40 і больш

6-мінутны бег (м)

1200

1180

1110

1090

1075

1030

980

940

900

880 і менш

 

Табліца 3

 

10-бальная шкала ацэнкі вучэбных нарматываў па засваенні ўменняў, навыкаў, развіцці рухальных якасцей вучняў

 

Кантрольныя практыкаванні

Балы

10

9

8

7

6

5

4

3

2

1

Хлопчыкі

Бег 60 м (с)

9,6

9,8

10,0

10,2

10,4

10,6

10,8

11,1

11,3

11,4 і больш

Бег 1500 м (мін, с)

7.00

7.10

7.20

7.30

7.35

7.45

7.50

8.00

8.05

8.06 і больш

Скачок у даўжыню з разгону (см)

370

360

350

340

330

310

290

270

250

249 і менш

Скачок у вышыню з разгону (см)

115

110





105

100

95

90

85

80 і менш

Кіданне мяча 150 г з разгону (м)

38

36

34

31

29

26

23

21

18

17 і менш

Бег на лыжах 2 км (мін, с)

13.43

14.00

14.16

14.33

14.50

14.53

14.56

15.00

15.03

15.04 і больш

Плаванне 25 м (мін, с);
50, 25 м – без уліку часу

55.0

1.00





50 м





25 м



10 м і менш

Крос 1500 м (мін, с)

7.50

8.00

8.10

8.20

8.30

8.37

8.43

8.50

8.57

8.58 і больш

Дзяўчынкі

Бег 60 м (с)

10,2

10,3

10,4

10,5

10,6

10,8

11,0

11,2

11,4

11,5 і больш

Бег 1500 м (мін, с)

7.05

7.15

7.30

7.45

7.55

8.10

8.20

8.30

8.40

8.41 і больш

Скачок у даўжыню з разгону (см)

320

310

300

290

280

263

246

230

214

213 і менш

Скачок у вышыню з разгону (см)

110

100





95

90

85

80

75

70 і менш

Кіданне мяча 150 г з разгону (м)

25

23

21

19

18

17

16

15

14

13 і менш

Падцягванне на нізкай перакладзіне (разоў)

18

17

16

15

14

12

10

9

8

7 і менш

Бег на лыжах 2 км (мін, с)

14.20

14.30

14.40

14.50

15.00

15.10

15.20

15.30

15.40

15.41 і больш

Плаванне 25 м (мін, с);
50, 25 м – без уліку часу

1.05

1.10





50 м





25 м



10 м і менш

Крос 1500 м (мін, с)

8.10

8.20

8.30

8.40

8.50

9.10

9.30

9.50

10.10

10.11 і больш

 

ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ

 

Аэробіка спартыўная

 

Тэарэтычныя звесткі

Аэробіка спартыўная – выкананне практыкаванняў у аэробным рэжыме пад музычнае суправаджэнне. Аздараўленчая і прафілактычная накіраванасць аэробікі. Аэробіка высокай і нізкай інтэнсіўнасці. Гігіенічныя патрабаванні да адзення вучняў, якія займаюцца. Збалансаванае харчаванне пры занятках аэробікай. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, спартыўнага абсталявання і інвентару. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

 

Практычны матэрыял

Разнавіднасці прыстаўнога кроку ўбок, асноўнага кроку, скрыжаванага кроку, крокаў ногі паасобку – ногі разам. Камбінацыі з асвоеных крокаў у спалучэнні з рухамі рукамі (рукі ў бакі, уверх, наперад, направа, налева, кругі рукамі, кругі перадплеччамі, кругі плячыма, згінанні і разгінанні рук).

Падскокі: нагу ўперад, убок, назад; ногі паасобку – ногі разам; на месцы на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук; папераменна на левай, правай і на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук. Спалучэнне падскокаў ногі паасобку – ногі разам з розным становішчам рук.

Пачарговае шматразовае падыманне каленяў. Пачарговае падыманне каленяў з падскокам.

Выпады ўперад, убок, з падскокамі.

Махі нагамі ўперад, у бакі, уперад і ў бакі з падскокамі.

Паўшпагат на правую нагу, на левую нагу. Хвалі з зыходнага становішча стоячы, седзячы на пятках на падлозе.

Павароты на 180 і 360 градусаў, стоячы на адной назе, другая прыціснута да галенастопу. Раўнавага: стоячы на насках, рукі ўверх; стоячы на адной назе, другую нагу ўбок, рукі ўверх або ў бакі. Трыманне раўнавагі пасля прызямлення, скачкоў або падскокаў.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы:

знізіць інтэнсіўнасць нагрузкі за кошт частаты рухаў.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату.

Падскокі:

абмежаваць колькасць выкананых падскокаў;

выключыць пачарговае падыманне каленяў з падскокамі.

Махі:

абмежаваць махавыя практыкаванні з падскокамі.

 

Баскетбол

 

Тэарэтычныя звесткі

Баскетбол – алімпійскі від спорту. Гігіенічныя патрабаванні да спартыўнага адзення і абутку баскетбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у нападзенні і абароне. Правілы спаборніцтваў па баскетболе. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў.

Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках баскетболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя баскетбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Высокая, сярэдняя і нізкая стойка баскетбаліста. Скачкі штуршком адной і дзвюма нагамі. Спыненне крокам і скачком. Павароты на месцы, развароты.

Перадачы мяча дзвюма рукамі ад грудзей, дзвюма рукамі зверху, адной рукой ад пляча, стоячы на месцы і ў руху.

Лоўля мяча дзвюма рукамі на ўзроўні грудзей, дзвюма рукамі пры паралельным і сустрэчным руху, у скачку. Лоўля мяча ў спалучэнні са спыненнем і паваротамі.

Спалучэнне прыёмаў «лоўля – перадача – паварот».

Вядзенне мяча са змяненнем вышыні адскоку і напрамку, з абвядзеннем перашкод, па крузе; са спыненнем, паваротамі, перадачамі па сігнале.

Кідкі мяча па кальцы дзвюма рукамі ад грудзей, адной рукой ад пляча, з адскокам і без адскоку ад шчыта, пад вуглом да шчыта ў руху, штрафныя кідкі.

Спалучэнне прыёмаў «перадача – лоўля – вядзенне – кідок».

Захоп мяча – вырыванне. Вырыванне і выбіванне мяча ў іграка, які спыніўся пасля вядзення. Накрыванне мяча. Перахопліванне мяча: стоячы збоку, з-за спіны пры перадачы, выкананай уздоўж пляц оўкі. Перахопліванне перадачы, выкананай уздоўж пляцоўкі.

Тактычныя дзеянні іграка без мяча: выхад на свабоднае месца для атрымання мяча насустрач партнёру, убок ад партнёра з мячом.

Вызначэнне гульнявой сітуацыі, мэтазгоднай для прымянення вядзення, перадачы, кідка па кальцы. Выбар спосабу вядзення мяча і кідка па кальцы.

Прымяненне спалучэнняў вывучаных прыёмаў у гульнявых сітуацыях.

 

Валейбол

 

Тэарэтычныя звесткі

Валейбол – алімпійскі від спорту. Разнавіднасці валейбола: валейбол, валейбол пляжны. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку валейбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у абароне і нападзенні. Расстаноўка ігракоў, гульня «лібера». Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па валейболе.

Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках валейболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя валейбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Перамяшчэнне прыстаўным, шырокім і кароткім крокам, тварам, бокам і спінай уперад, з выскокваннем і прызямленнем на абедзве нагі. Скачок уверх штуршком адной і дзвюма нагамі.

Шматразовыя перадачы мяча зверху і знізу дзвюма рукамі над сабой, з адскокам ад сценкі, у парах і тройках, з пераменай месцаў, праз сетку ў становішчы стоячы на месцы.

Прыём мяча знізу дзвюма рукамі пасля падачы. Прыём мяча, які адскочыў ад сеткі. Гульня нагой і іншымі часткамі цела.

Атакуючы ўдар у скачку штуршком дзвюма нагамі з зоны 2, 3 і 4. Ніжняя прамая і ніжняя бакавая падача з пападаннем у зону 1, 5 і 6.

Тактыка нападзення: індывідуальныя дзеянні, падманныя перадачы,

выбар напрамку перадачы; узаемадзеянні ігракоў першай і другой ліній паміж сабой для заканчэння атакі.

Тактыка абароны: узаемастрахоўка свабодных зон. Выкарыстанне ў гульні «лібера».

Выкарыстанне вывучаных прыёмаў у вучэбнай гульні.

 

Гандбол

 

Тэарэтычныя звесткі

Гандбол – алімпійскі від спорту. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку гандбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у нападзенні і абароне. Тактыка-тэхнічныя дзеянні варатара. Абавязкі і правы іграк оў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па гандболе.

Урачэбны кантроль і самакантроль на занятках гандболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя гандбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Перамяшчэнне скрыжаваным, прыстаўным, шырокім і кароткім крокам, тварам, бокам і спінай уперад. Спыненне адной і дзвюма нагамі. Бег з паскарэннем на кароткіх адрэзках, бег з выскокваннем і прызямленнем на адну і абедзве нагі. Скачок убок штуршком адной нагой. Падзенне на рукі, на бядро і тулава з месца і з разгону.

Лоўля мяча дзвюма рукамі збоку (без павароту тулава), стоячы на месцы, у руху, у скачку. Лоўля мяча адной рукой з захопам і без захопу. Лоўля мяча на вялікай хуткасці перамяшчэння, у ск ачку пры непасрэднай блізкасці абаронцы.

Перадачы мяча адной рукой (хлёстам, штуршком, кісцевая) на блізкую адлегласць у розных напрамках з месца, з разбегу ў адзін, два і тры крокі, у скачку, пасля спынення, пасля лоўлі мяча з паўадскоку, пасля лоўлі ў непасрэднай блізкасці абаронцы. Перадача мяча адной і дзвюма рукамі ў адзін дотык. Дальняя перадача адной рукой хлёстам партнёру ў руху.

Вядзенне мяча: аднаўдарнае без зрокавага кантролю, шматударнае на высокай хуткасці перамяшчэння з праследаваннем. Вядзенн е на вялікай хуткасці з рэзкім спыненнем і змяненнем напрамку руху, з паваротам кругом.

Кідкі мяча па варотах адной рукой хлёстам зверху і збоку, з нахілам тулава ўлева і ўправа, у апорным становішчы, у скачку, з рознымі спосабамі бегу, з рознай траекторыяй (гарызантальнай, сыходзячай, узыходзячай, навеснай) палёту мяча, з далёкай і блізкай адлегласці.

Тактыка нападзення: індывідуальныя дзеянні, кідкі з адкрытых і закрытых пазіцый, выбар напрамку кідка; узаемадзеянне ігракоў другой лініі паміж сабой для завяршэння атакі, узаемадзеянне з лінейным іграком, крайнім іграком, узаемадзеянне крайняга іграка з лінейным. Камандныя дзеянні: пазіцыйнае нападзенне па сістэме расстаноўкі 4 : 2, нападзенне 6 : 0 з выхадам.

Тактыка абароны: зонная абарона па сістэме расстаноўкі 3 : 3, абарона ў меншасці 5 : 6 і 4 : 6.

Тактыка гульні варатара: выбар пазіцыі ў варотах і зоне варатара, стойкі варатара, узаемадзеянне варатара з абаронцамі і нападаючымі.

Выкарыстанне вывучаных прыёмаў у вучэбнай гульні.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Баскетбол, валейбол, гандбол:

абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Баскетбол, валейбол, гандбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

Гімнастыка, акрабатыка

 

Правілы бяспечных паводзін у трэнажорнай зале, пры выкананні практыкаванняў з уцяжарваннямі і на трэнажорах.

Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы: хадзьба з прадметам на галаве па лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы; хадзьба па гімнастычнай лаўцы з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, прыстаўнымі крокамі, з паваротамі, прысяданнямі на двух і адной назе.

Практыкаванні для фарміравання рэльефу розных груп мышцаў:

для мышцаў галёнкі: пад’ёмы на наскі без уцяжарвання, з гантэлямі ў руках, з грыфам ад штангі на плячах;

мышцаў спіны: нахілы наперад са штангай за галавой; у становішчы лежачы цяга штангі да грудзей; цяга Т-падобнай штангі да грудзей у нахіле; падцягванне на перакладзіне ў вісе звычайным, сярэднім і шырокім хватам;

мышцаў грудзей: згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (далоні на шырыні плячэй, шырэй плячэй); жым штангі вузкім хватам; развядзенне і звядзенне рук з гантэлямі ў становішчы лежачы на нахіленай лаўцы; жым гантэлей і штангі ў становішчы лежачы на нахіленай лаўцы;

мышцаў плечавога пояса: жым гантэлей і штангі стоячы і седзячы; цяга блочнай прылады дзвюма рукамі стоячы, седзячы і ў нахіле; развядзенне рук з гантэлямі седзячы на нахіленай лаўцы; пад’ём гантэлі па чарзе правай і левай рукой у становішчы седзячы на нахіленай лаўцы;

мышцаў рук: згінанне і разгінанне рук з гантэлямі седзячы на лаўцы пад вуглом 45°; хватам зверху разгінанне рук са штангай з-за галавы ў становішчы стоячы, лежачы на нахіленай лаўцы;

мышцаў брушнога прэса: у вісе падцягванне каленяў да грудзей; стоячы нахілы тулава ў бакі; кругавыя рухі тулавам з гантэлямі за галавой;

мышцаў бядра: частковыя прысяданні (практыкаванне выконваецца на чвэрць, палову або тры чвэрці амплітуды) са змяненнем тэмпу і колькасці паўтораў.

Практыкаванні, комплексы і гульні для развіцця каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей вучняў: кросавы бег ад 10 да 30 мін з частатой пульсу 120–140 уд./мін; гульня ў футбол, баскетбол, гандбол; агульнаразвіццёвыя практыкаванні з уцяжарваннем уласнага цела, з рознымі эспандарамі; практыкаванні на гімнастычнай перакладзіне, брусах, трэнажорах; комплексы практыкаванняў кругавой трэніроўкі, якія ўключаюць да 8–12 станцый.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

1. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Практыкаванні для развіцця каардынацыйных здольнасцей:

у гульні ў футбол, баскетбол, гандбол абмежаваць перамяшчэнні з высокай інтэнсіўнасцю;

абмежаваць інтэнсіўнасць практыкаванняў кругавой трэніроўкі.

2. Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам апорна-рухальнага апарату.

Практыкаванні для фарміравання розных груп мышцаў:

абмежаваць вагу абцяжарвання;

абмежаваць падцягванне на перакладзіне, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры.

 

Канькабежны спорт

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін на ўроках па канькабежным спорце. Падрыхтоўка канькоў і адзення да заняткаў на лёдзе. Правілы папярэджання траўм і абмаражэнняў.

 

Практычны матэрыял

Спосабы перамяшчэння. Хадзьба ў каньках па снезе. Стаянне на каньках на лёдзе. Адштурхоўванне па чарзе правай і левай нагой. Слізганне на двух каньках па краі лядовай пляцоўкі. Слізганне на адным каньку з прыстаўленнем другога канька, на двух каньках «змейкай». Адштурхоўванне і слізганне на двух каньках па прамой, па павароце ўправа і ўлева. Павароты на двух каньках дугой і прыстаўным крокам. Тармажэнне «паўплугам» і «плугам». Старт. Бег па прамой і паварот. Бег з махавымі рухамі дзвюх рук. Фінішаванне. Бег на каньках 100–200–300–500 м без уліку часу. Рухавыя гульні на лёдзе.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег на каньках:

абмежаваць даўжыню дыстанцыі;

выключыць бег на каньках з высокай інтэнсіўнасцю.

 

Лёгкая атлетыка

 

Тэарэтычныя звесткі

Разнавіднасці і дыстанцыі бегу. Разнавіднасці і спосабы скачкоў. Разнавіднасці кіданняў і штурханняў. Лёгкаатлетычныя мнагабор’і. Лёгкая атлетыка ў Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь.

 

Практычны матэрыял

Бег. Са змяненнем хуткасці, са змяненнем напрамку, з павелічэннем і памяншэннем даўжыні кроку, з выскокваннямі ўверх штуршком правай і левай нагой. Эстафетны бег з адрэзкамі 30, 60, 100 м. Чаўночны бег 3 x 10 м, 4 x 9 м, 10 x 5 м. Бег з раўнамернай і зменнай хуткасцю, кросавы бег.

Скачкі. З месца штуршком дзвюма нагамі. Мнагаскокі на дзвюх нагах. Выскокванні ўверх з даставаннем рукой прадмета. У даўжыню з разбегу на далёкасць. У вышыню з разбегу вывучаным спосабам.

Кіданне. Тэніснага мяча на далёкасць з месца, з чатырох-шасці крокаў і з поўнага разбегу на далёкасць, у гарызантальную цэль (гімнастычны абруч) з адлегласці 10–25 м, на далёкасць адскоку ад сцяны.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выключыць бег з высокай інтэнсіўнасцю, эстафетны бег.

Скачкі:

абмежаваць колькасць і інтэнсіўнасць выканання скачкоў, мнагаскокаў, выскокванняў.

Кіданне:

выключыць кіданне з разбегу.

 

Лыжныя гонкі

 

Тэарэтычныя звесткі

Умовы захоўвання і асаблівасці падрыхтоўкі лыжнага інвентару, адзення і абутку да заняткаў. Спосабы папярэджання абмаражэнняў пры перамяшчэнні на лыжах. Аказанне першай дапамогі пры траўмах, абмаражэннях. Уплыў заняткаў лыжнымі гонкамі на ўмацаванне здароўя. Гісторыя развіцця лыжнага спорту ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Практычны матэрыял

Класічны стыль. Папераменны двухкрокавы, адначасовы бяскрокавы, адначасовы двухкрокавы і адначасовы аднакрокавы хады. Спосабы пераходу з аднаго ходу на другі.

Свабодны стыль. Каньковы ход без адштурхвання палкамі, адначасовы паўканьковы, адначасовы двухкрокавы і адначасовы аднакрокавы каньковыя хады. Спосабы пераходу з аднаго ходу на другі.

Павароты пераступаннем на месцы і ў руху. Павароты махам правай (левай) кругам, павароты махам правай (левай) праз лыжу назад кругам.

Спускі ў асноўнай, высокай і нізкай стойках.

Пад’ёмы ступаючым крокам, слізготным крокам, «лесвічкай», «паўелачкай», «елачкай».

Тармажэнне упорам, «плугам».

Пераадоленне перашкод на лыжах спосабамі пераступання, пералажання. Пераадоленне бугроў (30–50 см вышынёй) і ўпадзін пры перамяшчэнні ў асноўнай стойцы.

Праходжанне дыстанцый з выкарыстаннем вывучаных спосабаў перамяшчэння. Праходжанне дыстанцый з пераадоленнем спускаў і пад’ёмаў.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег на лыжах:

выключыць бег на лыжах з высокай інтэнсіўнасцю.

 

Плаванне

 

Тэарэтычныя звесткі

Правілы бяспечных паводзін вучняў у басейне. Падрыхтоўка рэчаў для купання да заняткаў плаваннем. Правілы асабістай і грамадскай гігіены пры наведванні басейна. Правілы бяспечнага купання ў адкрытых вадаёмах.

Спосабы спартыўнага плавання. Уплыў заняткаў плаваннем на здароўе вучняў. Загартоўваючы эфект плавання. Самакантроль падчас заняткаў плаваннем.

Лепшыя плыўцы свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Практыкаванні на сушы. Актыўныя і пасіўныя практыкаванні для развіцця рухомасці ступні, плечавых, тазабедраных і галёнкаступнёвых суставаў. Практыкаванні для развіцця сілавой вынослівасці мышцаў рук, ног, брушнога прэса, спіны. Імітацыйныя практыкаванні для развіцця каардынацыі рухаў рук і ног пры плаванні абраным стылем . Спецыяльныя практыкаванні для адпрацоўкі павароту.

Практыкаванні ў вадзе. Практыкаванні для фарміравання тэхнікі рухаў рук, ног і дыхання пры плаванні абраным стылем. Плаванне ў поўнай каардынацыі абраным стылем. Практыкаванні для адпрацоўкі тэхнікі паваротаў пры плаванні абраным стылем. Практыкаванні для адпрацоўкі тэхнікі старту. Праплыванне да 100 м любым спартыўным спосабам.

Каардынацыя рухаў рук і ног пры плаванні спосабам «кроль на грудзях»: імітацыя грабка рукамі на сушы; плаванне з дошкай на нагах, на руках, узгадненне рухаў рук, ног і дыхання; з зыходнага становішча лежачы на грудзях, рукі ўверсе, праплыванне адрэзкаў 5–6 м, выконваючы грабок толькі левай рукой, толькі правай рукой, папераменна дзвюма рукамі, выкарыстоўваючы для падтрымкі ног плавальныя дошкі, надзіманыя кругі і да т.п.; тое ж, але з актыўнымі рухамі нагамі і поўным цыклам дыхання; плаванне спосабам «кроль на грудзях» у поўнай каардынацыі дыхання з рухамі рук і ног. Плаванне 25 м без уліку часу.

Каардынацыя рухаў рук і ног пры плаванні спосабам «кроль на спіне»: імітацыя грабка рукамі на сушы; з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі ўверсе, праплыванне адрэзкаў 5–6 м, выконваючы грабок толькі левай рукой, толькі правай рукой, папераменна дзвюма рукамі, выкарыстоўваючы для падтрымкі ног дошкі, надзіманыя кругі і да т.п.; тое ж, але з актыўнымі рухамі нагамі і поўным цыклам дыхання; плаванне спосабам «кроль на спіне» ў поўнай каардынацыі дыхання з работай рук і ног. Плаванне 25 м без уліку часу.

Скачкі ў ваду. Скачкі ў ваду з борціка нагамі ўніз. Спад галавой уніз з зыходных становішчаў седзячы на борціку і седзячы на тумбачцы.

Стартавы скачок у ваду з тумбачкі.

Развіццё хуткасных, хуткасна-сілавых, сілавых, каардынацыйных здольнасцей, гібкасці, вынослівасці з акцэнтам на развіццё аэробнай вынослівасці.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Плаванне:

абмежаваць праплыванне адрэзкаў і дыстанцый з высокай інтэнсіўнасцю.

 

Тэніс настольны

 

Тэарэтычныя звесткі

Тэніс настольны – алімпійскі від спорту. Тэніс настольны ў адзінай спартыўнай класіфікацыі Рэспублікі Беларусь. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку тэнісіста. Харчаванне спартсмена пры занятках тэнісам. Відазмяненне тэхнікі гульні ў настольны тэніс. Удасканаленне абсталявання і інвентару. Правілы гульні. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў.

Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя спартсмены свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Бег 10, 30, 60 м, бег з паскарэннем, чаўночны бег 4 x 9 м, 6 x 20 м, 10 x 5 м. Чаўночны бег з вар’іраваннем звычайнага бегу з бегам спінай уперад. Бег з максімальнай хуткасцю 5 x 30 м, 10 x 30 м з інтэрваламі адпачынку да 1 мін.

Скачкі трайныя і пяцярныя з месца штуршком дзвюма нагамі. Выскокванне ўверх з нізкага прыседу. Прысяданні па чарзе на правай і левай назе. Скачкі на адной назе з паваротамі на 180 у правы і левы бок. Паскарэнні пасля скачкоў з паваротамі на 180° і 360°. Скачкі з боку ў бок з пружыністымі прысяданнямі. Пераскокванне праз гімнастычную лаўку правым і левым бокам. Выскокванне ўверх з высокім падыманнем бёдраў («кенгуру»).

Выкруты рук назад з гімнастычнай палкай з паступовым памяншэннем шырыні захопу.

Набіванне тэніснага мяча на ракетцы ў гульнявой стойцы і ў перамяшчэнні высока-нізка, па чарзе тыльным і далоневым бокам, рабром ракеткі, ручкай ракеткі, аб сценку, аб сценку з паваротам на 360° (з прысяданнем, з перакладваннем ракеткі ў другую руку) у момант адскоку мяча.

Імітацыя ўдараў: з ракеткай і без ракеткі з уцяжарвальнікам у руцэ; адзіночных, серыйных удараў, удараў з перамяшчэннем управа і ўлева, наперад і назад; падачы мяча з падманным рухам корпуса і рукі з ракеткай; удараў у розным тэмпе перад люстэркам; удараў у зададзеным тэмпе з вар’іраваннем ад павольнага да максімальна хуткага ў становішчы стоячы на месцы і з перамяшчэннем.

Кідкі мяча аб сценку і лоўля рознымі спосабамі (правай, левай рукой, з дадатковымі скачкамі, прысяданнямі, паваротамі).

Кіданне тэніснага мяча на далёкасць і ў цэль адной кісцю, кісцю і перадплеччам, усёй рукой і корпусам.

Гульня: дзвюма ракеткамі, «негульнявой» рукой. Гульня двума мячамі. Гульня аднаго супраць двух чалавек.

Падача з элементамі вывучаемага ўдару. Удар на стале па дыяганалі.

Змяненне напрамку палёту мяча па шырыні стала. Змяненне траекторыі і вышыні палёту мяча над сеткай. Змяненне даўжыні палёту мяча. Удар па мячы са зменным прыходзячым кручэннем.

Змяненне тэмпу гульні. Спаборніцтва ў працяглым утрыманні мяча ў гульні. Гульня «трохвугольнікам» з аднаго пункта ў два пункты процілеглага боку. Гульня вывучаемым ударам з двух пунктаў, трох пунктаў, з адной трэці стала, палавіны стала, дзвюх трацей стала.

Гульня вывучаемым ударам па кароткіх і доўгіх прыходзячых мячах. Гульня і спаборніцтвы на дакладнасць пападання ў абазначаныя на стале зоны. Гульня «васьмёркай» па чарзе па прамой і па дыяганалі.

Удар па мячы штуршком злева ў перамяшчэнні ўправа-ўлева, наперад-назад. Гульня штуршком злева доўга-коратка. Гульня па ўзыходзячым, сыходзячым мячы, у вышэйшым пункце адскоку мяча.

Падача штуршком злева ў абазначаныя на стале зоны.

Удар накатам справа. Перамяшчэнне пры ўдары накатам справа. Хуткая падача накатам справа ў абазначаныя на стале зоны.

Спалучэнне накату справа і штуршка злева. Перамяшчэнне ў левай стойцы пры накаце злева. Павароты пры ўдарах накатамі справа і злева.

Падрэзка злева. Падача зрэзкай злева. Спалучэнне зрэзкі і накату. Зрэзка справа. Падача зрэзкай управа ў паз начаныя на стале зоны.

Спалучэнне зрэзкі справа і зрэзкі злева, зрэзкі і накату.

Падача плоская і з нязначным кручэннем. Прыём падачы.

Тактыка гульні ў сучасны настольны тэніс (на прыкладзе дэманстрацыі запісу гульні з паказам і разборам асноўных варыянтаў тактычных дзеянняў).

Прымяненне вывучаных элементаў у вучэбнай гульні.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца функцыянальным станам кардыярэспіраторнай сістэмы.

Бег:

выключыць бег з максімальнай хуткасцю 5 x 30 м, 10 x 30 м з інтэрваламі адпачынку да 1 мін;

Скачкі:

выключыць скачковыя практыкаванні, выскокванні і пераскокванні.

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

Футбол

 

Тэарэтычныя звесткі

Футбол – алімпійскі від спорту. Разнавіднасці футбола: футбол, міні-футбол, футбол у залах, пляжны футбол. Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку футбаліста. Трэніровачны рэжым. Харчаванне спартсмена. Патрабаванні бяспекі да месцаў заняткаў, абсталявання і інвентару. Тактыка-тэхнічныя дзеянні ігракоў у нападзенні, паўабароне, абароне. Тактыка-тэхнічныя дзеянні варатара. Абавязкі і правы ігракоў і суддзяў. Правілы спаборніцтваў па футболе.

Самакантроль на занятках футболам. Прафілактыка траўматызму. Аказанне першай дапамогі пры траўмах.

Лепшыя футбалісты свету, Еўропы, Рэспублікі Беларусь і іх дасягненні.

 

Практычны матэрыял

Агульнападрыхтоўчыя, спецыяльна-падрыхтоўчыя практыкаванні і эстафеты з футбольным мячом. Рухавыя гульні і эстафеты з вядзеннем мяча, абводкай стоек, прыёмам і спыненнем мяча, ударамі па варотах, у «лабірынт» (з мячом і без мяча), на збліжэнне з сапернікам, з двума і трыма нападаючымі на пляцоўцы для міні-футбола, з абаронай варот (для падрыхтоўкі варатара), шматпланавыя гульні для развіцця каардынацыйных, хуткасных здольнасцей. Гульня ў футбол па спрошчаных правілах.

Разнастайныя спосабы вядзення мяча, перадачы, удары і прыёмы мяча нагой і галавой, жангліраванне мячом, гульні і эстафеты на развіццё спрытнасці, гульнявой вынослівасці, дакладнасці ўдараў па варотах і перадач мяча, фарміраванне навыкаў тактычных дзеянняў у абароне і нападзенні, спрошчаныя гульні 3 на 3, 4 на 4, 5 на 5 ігракоў, гульні для каманд з 7 чалавек, тэсты на гульнявыя здольнасці, гульні ў футбол камандай з 8 чалавек з улікам падзелу поля на ўчасткі.

Удары правай і левай нагой па нерухомым мячы і мячы, які коціцца, сярэдзінай пад’ёму, унутраным бокам ступні, знешняй часткай пад’ёму, наском. Практыкаванні ў парах, тройках, чацвёрках з выкарыстаннем тэхніка-тактычных звязак: «вядзенне – перадача», «прыём – перадача», «прыём – вядзенне – перадача».

Удары па мячы на далёкасць і дакладнасць, абвядзенне – адбор мяча, абвядзенне  – адбор – удар па варотах, перахопліванне мяча, гульня галавой, камбінацыі ў тройках з мячом, дзеянні без мяча (адкрыванне, адцягванне, стварэнне колькаснай перавагі), узаемадзеянне двух нападаючых супраць аднаго абаронцы, двух абаронцаў супраць аднаго нападаючага, гульнявыя практыкаванні ў крузе, квадраце, прамавугольніку і да т.п.

Практыкаванні з мячом і без мяча, накіраваныя на развіццё каардынацыйных здольнасцей, хуткасці, спрытнасці, дакладнасці рухаў.

Гульні з бегам, скачкамі, перадачамі мяча.

Практыкаванні пераменнай інтэнсіўнасці для развіцця гульнявой вынослівасці (бег з вядзеннем мяча на дыстанцыі да 1 км з паскарэннямі, рыўкамі, скачкамі), хуткасна-сілавых якасцей, сілы.

 

Абмежаванне фізічнай нагрузкі

Фізічная нагрузка абмяжоўваецца пры парушэнні дзейнасці стрававальнай і мочапалавой сістэм.

Футбол:

выключыць практыкаванні з магчымасцю ўдару мяча ў вобласць жывата.

 

ПРЫКЛАДНЫЯ ДАМАШНІЯ ЗАДАННІ

 

Комплекс практыкаванняў ранішняй гімнастыкі з 8–10 практыкаванняў. Падыманне тулава з зыходнага становішча лежачы на спіне, рукі за галавой. Падыманне і апусканне прамых ног з зыходнага становішча лежачы на спіне з дакрананнем наскамі ног падлогі за галавой. З зыходнага становішча стоячы ўпор прысеўшы, упор лежачы, упор прысеўшы, устаць у зыходнае становішча. Раўнавага на адной назе (стойка «Фламінга»). Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы.

Падыманне і апусканне, адвядзенне і звядзенне рук з гантэлямі 1–2 кг. Прысяданні з гантэлямі ў руках. Прысяданні з выскокваннем уверх. Скачкі праз кароткую скакалку.

Раўнамерны бег 1–2 км (дзяўчынкі) і 2–3 км (хлопчыкі). Паўторны бег з высокім падыманнем бядра і максімальнай частатой рухаў.

Язда на веласіпедзе 5–10 км. Хадзьба на лыжах 3–5 км.

Падрыхтоўка і ўдзел у школьных фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах і святах.

1   ...   63   64   65   66   67   68   69   70   ...   87


написать администратору сайта