Главная страница

канспект лекцый. Змест


Скачать 0.78 Mb.
НазваниеЗмест
Анкорканспект лекцый.doc
Дата26.03.2018
Размер0.78 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаканспект лекцый.doc
ТипДокументы
#17218
страница24 из 32
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   32

Правапіс лічэбнікаў


1. Пішуцца разам:

складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;

складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты, двухтысячны, сямімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяцівасьмімільённы і інш.

2. Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін, сто дваццаць пяты, трыццаць трэці, тысяча пяцьсот першы, два з паловай, пяць з чвэрткай, тры пятыя, пяць дзясятых, сем сотых.

3. Пішуцца праз злучок:

парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;

лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2-3 гады.

4. Ставіцца працяжнік:

у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць – трыццаць сем год, 50 – 60-я гады;

пры умоўным пералічэнні: артыкулы 2 – 7, 1 – 10 класы.

Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі


Колькасныя лічэбнікі ў сказе звязаны з назоўнікамі і ўтвараюць з імі колькасна-іменныя спалучэнні, якія з’яўляюцца адным членам сказа: Высока ў блакітным небе луналі чатыры буслы.

Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі выражаецца ў форме дапасавання ці кіравання.

Лічэбнік адзін дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: Н. адзін дуб, адна хата, адно воблака, адны дамы; Р. аднаго дуба, адной хаты, аднаго воблака, адных дамоў і г.д.

Пры лічэбніках два, тры, чатыры назоўнікі і прыметнікі звычайна ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два новыя сталы, тры светлыя пакоі, чатыры маленькія хаткі, трыццаць чатыры маладыя дрэвы, сорак два шчаслівыя гады. Пры астатніх лічэбніках – у форме роднага склону множнага ліку: пяць новых сталоў, дваццаць залатых медалёў, семдзесят маладых хлопцаў.

Зборны лічэбнік абодва спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду: абодва браты, абодва вучні; з назоўнікамі жаночага роду – лічэбнік абедзве: абедзве сяброўкі. Калі размова ідзе пра асоб і мужчынскага, і жаночага полу, ужываецца зборны лічэбнік абое: Маці з бацькам працавалі разам, абое закончылі сельскагаспадарчую акадэмію.

Зборныя лічэбнікі двое–дзясяцера спалучаюцца: а) з асабовымі займеннікамі: нас двое, трое з іх; б) з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: трое хлопцаў, пяцёра вучняў; в) з наазоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку і падлягаюць лічэнню: двое дзвярэй, трое саней; г) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: трое кацянят, сямёра ягнят; д) з назоўнікамі дзеці, гусі, свінні: чацвёра дзяцей, трое коней.

Дробавыя лічэбнікі складаюцца з колькаснага і парадкавага лічэбнікаў. Калі першай часткай дробавага лічэбніка з’яўляюцца словы два, тры, чатыры, то другая частка мае форму назоўнага склону множнага ліку: дзве пятыя, тры шостыя, чатыры сёмыя.

Калі ў першай частцы дробавага лічэбніка ўжываюцца словы пяць, шэсць, сем, восем і г.д., то другая частка лічэбніка мае форму роднага склону множнага ліку: пяць сёмых, сем восьмых, шэсць дзявятых.

Лічэбнікі паўтара і паўтары ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму: паўтара (вядра), паўтары (тоны). Лічэбнік паўтара спалучаецца за назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, паўтары – з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб жаночага полу.

Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў


У дзеясловах форма асобы паказвае на ўтваральніка дзеяння, якім можа быць чалавек, наогул жывая істота ці неадушаўлёны прадмет. Першая асоба паказвае, што дзеянне ўтварае той, хто гаворыць (рамантую, перачытваю, вучуся); другая дзеянне яго субяседніка (рамантуеш, перачытваеш, вучышся); трэцяя дзеянне асобы або прадмета, якія не ўдзельнічаюць у размове (рамантуе, перачытвае, вучыцца, зелянее). Такія дзеясловы называюць асабовымі.

Асабовыя дзеясловы маюць пэўныя канчаткі ў формах адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу. У форме прошлага часу дзеясловы не маюць асабовых канчаткаў.

Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем. У залежнасці ад асабовых канчаткаў дзеясловы падзяляюцца на два спражэнні першае і другое.
Першае спражэнне Другое спражэнне

Адзіночны лік

1-я   -у (-ю) 1-я   -у (-ю)

2-я   -еш (-эш,   -аш) 2-я   -іш (-ыш)

3-я   -е (-э, -а) 3-я   -іць (-ыць)
Множны лік

1-я   -ём (-ем, -ом, -ам) 1-я   -ім (-ым)

2-я   -еце (-яце, -аце) 2-я   -іце (-ыце)

3-я   -уць (-юць) 3-я   -аць (-яць)

 

Найбольш выразна спражэнні дзеясловаў адрозніваюцца ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Асабліва лёгка вызначыць спражэнне дзеясловаў, калі ў асабовых формах націск падае на канчатак: ідзеш, вязеш, глядзіш, маўчыш; ідзе, вязе, глядзіць, маўчыць; ідзём, вязём, глядзім, маўчым і г.д. У асабовых формах з ненаціскнымі канчаткамі вызначыць тып спражэння дапамагаеінфінітыў.

Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць(-ыць): бяліць, варыць, касіць, любіць і інш. (за выключэннем аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, віць, ліць, мыць, выць, шыць, якія адносяцца да I спражэння); дзеясловы на -эць(-ець), калі э(е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: гарэць (гару), глядзець, ляцець, цярпець (але: хацець I спражэнне). Да II спражэння таксама належаць дзеясловы гнаць, спаць, належаць, стаяць, баяцца. Усе астатнія дзеясловы адносяцца да I спражэння.
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   32


написать администратору сайта