Главная страница
Навигация по странице:

  • -а(-я)

  • Склон Аснова

  • Склон Аснова

  • Склон асабовыя Аснова

  • канспект лекцый. Змест


    Скачать 0.78 Mb.
    НазваниеЗмест
    Анкорканспект лекцый.doc
    Дата26.03.2018
    Размер0.78 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаканспект лекцый.doc
    ТипДокументы
    #17218
    страница22 из 32
    1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   ...   32

    Марфалагічныя нормы




    Род назоўнікаў


    Кожны назоўнік у форме адзіночнага ліку належыць да аднаго з трох родаў:

    • мужчынскага: край, падручнік, бацька;

    • жаночага: зямля, дарога, восень;

    • ніякага: падарожжа, галлё, гумно.

    Ёсць назоўнікі, якія могуць адносіцца і да мужчынскага, і да жаночага роду. Гэта назоўнікі агульнага роду: няўмека, стыляга, плакса, забіяка, непаседа, сірата, ціхоня, ляўша, запявала, старшыня і г.д. Ад іх трэба адрозніваць назвы асоб мужчынскага і жаночага полу, што ўказваюць на прафесійны занятак, пасаду і звычайна маюць форму мужчынкага роду: доктар, інжынер, прафесар, рэдактар, дырэктар. Граматычны род у такіх выпадках вызначаецца сінтаксічна, па дапасаваных словах: дырэктар Сталярова, рэдактар падпісаў, рэдактар падпісала.

    Род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання вызначаецца наступным чынам:

    • да мужчынскага роду адносяцца назвы асоб, жывёл і птушак мужчынскага полу: ваенны аташэ, кітайскі кулі, вялікі шымпанзэ, ружовы фламінга;

    • да жаночага роду адносяцца назвы асоб жаночага полу: мадам, місіс, фрау, пані;

    • да ніякага роду адносяцца назвы неадушаўлёных прадметаў: новае атэлье, воднае пола, прасторнае фае, аўтарытэтнае журы.

    Род нескланяльных уласных назваў вызначаецца на аснове роду агульнага назоўніка: Баку, Тбілісі (горад), Хонсю (востраў) – мужчынскі род; Місісіпі (рака) жаночы род; Антарыа (возера) ніякі род.

    Род нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў вызначаецца па апорным слове: БелАЗ (Беларускі аўтамабільны завод) мужчынскі род; ААН (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый) – жаночы род; ТБМ (Таварыства беларускай мовы) – ніякі род.

    Род некаторых назоўнікаў у беларускай мове не супадае з родам тых самых назоўнікаў у рускай мове: цень, боль, мазоль, дроб, медаль, шынель, стэп, жывапіс, запіс, шаль, фальш, палын, насып, россып, летапіс у беларускай мове мужчынскага роду, а ў рускай – жаночага; гусь, жырафа, лебедзь, таполя, салата ў беларускай мове жаночага роду, а ў рускай – мужчынскага; яблык у беларускай мове мужчынскага роду, а ў рускай ніякага.

    Назоўнікам, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, граматычны род не ўласцівы: дзверы, абцугі, акуляры.

    Лік назоўнікаў


    Лік назоўнікаў – граматычная катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў у шэрагу аднародных.

    Большасць назоўнікаў беларускай мовы маюць два лікі – адзіночны і множны: вуліца – вуліцы, стол – сталы, акно – вокны. Аднак ёсць назоўнікі, якія не змяняюцца па ліках і маюць або толькі адзіночны, або толькі множны лік.

    Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, адносяцца:

    • рэчыўныя: малако, золата, чарніла, цукар, масла, цэмент, чай, павідла;

    • зборныя: дзятва, студэнцтва, моладзь, калоссе, птаства, бярэзнік, насенне;

    • абстрактныя: ініцыятыва, сумленне, годнасць, прынцыповасць, радасць;

    • уласныя: Нарач, Сож, Магілёў, «Вясёлка» (часопіс).

    Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюцца толькі ў множным ліку, адносяцца назоўнікі, што абазначаюць:

    • канкрэтныя прадметы, якія складаюцца з дзвюх або некалькіх частак: нажніцы, акуляры, сані, абцугі, шорты, джынсы, калготы;

    • некаторыя рэчывы, прадукты вытворчасці: кансервы, дрожджы, апілкі, духі;

    • народныя звычаі, гульні: дажынкі, вячоркі, адведкі, хованкі, шахматы;

    • прыродныя з’явы, адрэзкі часу: замаразкі, прыцемкі, суткі, канікулы;

    • некаторыя геаграфічныя назвы: Клімавічы, Бялынічы, Філіпіны, Альпы.

    Лік некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не супадае. Напрыклад, назоўнікі грудзі, чарніцы, каноплі ў беларускай мове ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, а ў рускай мове грудь, черника, конопля – назоўнікі адзіночнага ліку; назоўнікі бяліла, чарніла ў беларускай мове маюць форму адзіночнага ліку, а ў рускай мове белила, чернила – назоўнікі множнага ліку.

    Правапiс канчаткаў назоўнiкаў


    I скланенне

    Трэба размяжоўваць назоўнікі I скланення на -а(-я) і рознаскланяльныя назоўнікі на -а(-я).

    Да I скланення адносяцца назоўнікі: ж.р. з канчаткамi -а(-я): хата, сямя; м.р. з націскнымi канчаткамi -а(-я): старшына, Кузьма; аг.р. з канчаткамi -а(-я), што абазначаюць асоб жаночага полу: плакса Юля, соня Каця; аг. р., што абазначаюць асоб мужчынскага полу з націскнымi канчаткамi -а(-я): сірата, ляўша.

    У давальным і месным склонах назоўнікі I скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -э. Канчатак -е характэрны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны, які чаргуецца з мяккім, і на г,х, якія чаргуюцца з з, с: вада – вадзе – у вадзе, дарога – дарозе – у дарозе, страха – страсе – на страсе. Канчатак -і пішацца ў назоўнікаў з мяккай асновай: песня – песні – у песні. Канчатак -ы маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на к, які чаргуецца з ц: мяжа – мяжы – на мяжы, апрацоўка – апрацоўцы – пры апрацоўцы. Канчатак-э ўласцівы назоўнікам з асновай на к, які чаргуецца з ц, толькі пад націскам: рука – руцэ – у руцэ.

    Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца назоўнікі: м.р. з ненаціскнымі канчаткамi -а(-я): дзядуля, сабака; аг.р., якія абазначаюць асоб мужч. полу з ненаціскнымi канчаткамi -а(-я): непаседа Мікіта, соня Вася. У давальным і месным склонах такія назоўнікі маюць канчаткі -у(-ю). Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, зацвярдзелы зычны і на г, к, х маюць канчатак -у: мужчына – мужчыну – аб мужчыну, задзіра Міша – задзіру Мішу – аб задзіру Мішу, дзядзька – дзядзьку – аб дзядзьку. Назоўнікі з асновай на мяккі зычны маюць канчатак -ю: дзядуля – дзядулю – аб дзядулю, соня Вася – соню Васю – аб соню Васю.
    Канчаткі назоўнікаў I скланення

    Склон___Аснова'>Склон

    Аснова




    цвёрдая

    зацвярдзелая

    г; к; х

    мяккая

    давальны,

    -е

    -ы

    -е; -э; -ы

    -і

    месны

    вадзе

    плаксе Ганне

    мяжы

    задзіры Веры

    кнізе,страсе

    цётцы, шчацэ

    песні

    соні Каці


    Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў

    Склон

    Аснова




    цвёрдая

    зацвярдзелая

    г; к; х

    мяккая

    давальны,

    -у

    -ю

    месны

    мужчыну

    плаксу Мікіту

    творцу

    задзіру Мішу

    дзядзьку

    калегу Янку

    дзядулю

    соню Васю


    II скланенне

    У назоўніках II скланення цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у родным і месным склонах адзіночнага ліку.

    У родным склоне назоўнікі маюць канчаткі -а(-я), -у(-ю), якія залежаць ад лексічнага значэння слова.

    Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

    — асоб, жывых істот: настаўніка, мураўя;

    — канкрэтныя прадметы: дома, вянка;

    — арганізацыі, прадпрыемствы, установы: інстытута, завода;

    — насельныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, пасёлка, Магілёва;

    — адзінкі вымярэння: кілаграма, месяца, рубля;

    • навуковыя тэрміны: дзеяслова, электрона.

    Канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнiкамi, што абазначаюць:

    — зборныя прадметы, рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: гароху, чаю, мёду, кіслароду, але хлеба, аўса;

    — з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, змроку, цыклону;

    — прасторавыя і часавыя паняцці: краю, часу, лугу, усходу;

    — абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: розуму, спакою, прыезду;

    — грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: феадалізму, дарвінізму.

    Мнагазначныя назоўнікі могуць мець абодва канчатка ў залежнасці ад значэння: адпачынак пачаўся пятага лістапада (адзінка вымярэння) пара залатога лістападу (абстрактны назоўнік), сядзець каля вяза (канкрэтны прадмет) палічка з вязу (матэрыял).

    У месным склоне назоўнікі адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы.

    У месным склоне назоўнікі IІ скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). З канчаткам -е ўжываюцца неасабовыя назоўнікі з цвёрдаю асновай і на г,х, якія чаргуюцца з з, с: запіс – у запісе, бераг – на беразе, кажух – у кажусе. Канчатак пішацца ў назоўнікаў з мяккай асновай: жыццё – у жыцці, полымя – у полымі. Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі, што абазначаюць асоб: настаўнік – пры настаўніку, каваль – на кавалю, а таксама назоўнікі на к і г, х, якія не чаргуюцца з мяккімі з, с: будынак – у будынку, сцяг – на сцягу, пух – у пуху.

    Прозвішчы на -оў(-аў), -еў(-ёў), -ін(-ын) у творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ым: Міхайлавым, Лужаніным. Іншамоўныя прозвішчы -ін(-ын), -аў у творным склоне ўжываюцца з канчаткам -ам: Дарвінам, Чаплінам.
    Канчаткі назоўнікаў IІ скланення

    Склон

    асабовыя

    Аснова


    месны


    цвёрдая

    зацвярдзелая

    г, х, к

    мяккая

    -у

    -ю

    салдату

    дзеду

    мужу

    доктару

    Алегу, пастуху

    настаўніку

    кавалю

    герою

    неасабовыя

    -е

    -ы

    -е; -у

    -і

    сне

    стале

    мячы

    стрыжы

    стозе, сцягу

    даху, змроку

    чаі, гаі

    пні, алені
    1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   ...   32


    написать администратору сайта