Главная страница
Навигация по странице:

  • Простая мова

  • канспект лекцый. Змест


    Скачать 0.78 Mb.
    НазваниеЗмест
    Анкорканспект лекцый.doc
    Дата26.03.2018
    Размер0.78 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаканспект лекцый.doc
    ТипДокументы
    #17218
    страница32 из 32
    1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   32

    Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях


    1. Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і канструкцыі, якія стаяць у сярэдзіне або ў пачатку сказа: безумоўна, бясспрэчна, вядома, канечне, зразумела, напэўна, сапраўды, праўда, пэўна, відавочна, відаць, здаецца, здавалася, мабыць, магчыма, можа, мусіць, няйначай, бадай, знаць, нябось, часам, бывае, бывала, як вядома, як відаць, па ўсім відаць, можа быць, чаго добрага, таго і глядзі, само сабой разумеецца і інш. Напрыклад: І я, безумоўна, шчаслівы і рад, што добра зародзіць густая пшаніца. Захар Крымянец зірнуў на зоркі, падумаў пра мароз, які, няйначай, збярэцца да раніцы.

    2. Не выдзяляюцца коскамі тыя словы, якія ўжываюцца ў ролі мадальнай часціцы або са значэннем прыслоўя і выражаюць сцвярджэнне, узмацненне: можа, няйначай, пэўна, напэўна, канечне, сапраўды, часам, бывае, бывала, бадай, бадай што, мо (усечаная форма слова можа) і інш., а таксама словы відаць, здавацца, якія ў сказе выступаюць выказнікам. Напрыклад: Можа за якой паўгадзіны батальён па вузкіх і слізкіх ходах, траншэях быў выведзены ў лагчыну... Цяпер зіма напэўна ляжа.

    3. Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў і сказы, якія маюць значэнне эмацыянальнай ацэнкі фактаў рэчаіснасці, а таксама перадаюць пачуццёвую рэакцыю на тыя факты, пра якія гаворыцца ў сказе: на жаль, на вялікі жаль, на шчасце, як на тое шчасце, на маё здзіўленне, як на тое ліха, як на грэх, як на тую бяду, хвароба на іх і інш. Напрыклад: Аж тут, як на тое шчасце, стаіць сагнутая бярэзіна. Але, на маё здзіўленне, ён адказвае зусім не так, як я думаў. Як на грэх, лоў быў шчаслівы.

    4. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія паказваюць на крыніцу паведамлення, на прыналежнасць выказанай думкі: па-мойму, па-твойму, па-ягонаму, па-вашаму, па-іхняму, маўляў, думаю, на мой погляд, з пункту гледжання (каго-небудзь), на думку (каго-небудзь), як вядома, як кажуць, як людзі кажуць, як той казаў і інш. Напрыклад: Гэта, па-мойму, і ёсць сапраўдная сувязь з жыццём. Выходзіць, па-ягонаму, што ледзь не самі мы вінаваты, а не той, што наша дабро крадзе.

    5. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія перадаюць адносіны да спосабу выражэння думкі, матывацыю спосабу выказвання ці выбару стылістычных сродкаў мовы: адным словам, словам, што называецца, скажам, як гаворыцца, як гэта гаворыцца, інакш кажучы, карацей кажучы, уласна кажучы, прасцей кажучы, шчыра кажучы, не пры вас кажучы, праўдзівей сказаць, папраўдзе сказаць, так сказаць, з дазволу сказаць, я сказаў бы і інш. Напрыклад: Скажам, аб вадзе гамонкі не было спрадвек, бо хапала нам заўсёды і азёр, і рэк.

    6. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, што выражаюць адносіны гаворачай асобы да слухача: бачыш (бач), прызнацца, кажаш, кажаце, ведаеш, ведаеце, разумееш, разумееце, паверце, выбачайце, даруйце, даруйце мне, калі ласка, калі хочаце ведаць, ці дасце веры, зрабіце ласку і інш. Напрыклад: Але ж язык у цябе, даруй мне, як тая мянташка. Напішы мне, калі ласка, пісямко дахаты!

    7. Коскамі выдзяляюцца словы і спалучэнні слоў, якія служаць сродкамі сувязі асобных частак выказвання і ўказваюць на паслядоўнасць, абмежаванне, удакладненне, супастаўленне або аб’яднанне частак тэксту, на выражэнне выніку, заключэння і пад.: па-першае, па-другое, па-трэцяе і інш., першае, другое, трэцяе і інш., нарэшце, значыць, дарэчы, наогул, аднак, прынамсі, наадварот, з аднаго боку, з другога боку, у сваю чаргу, разам з тым, у прыватнасці, між іншым, між тым, да таго ж, такім чынам, галоўным чынам, па крайняй меры і інш. Напрыклад: Турсевіч гэта мой настаўнік і мой зямляк, прынамсі, аднае воласці. Валодзька выпрасіў, нарэшце, у рэдактара дазвол паехаць на раён.

    8. Калі слова нарэшце не выконвае функцыі пабочнага слова і выражае часавае значэнне, то яно коскамі не выдзяляецца. Напрыклад: Тым часам поезд з кожнай хвілінай набліжаўся да вакзала і нарэшце спыніўся. Калі слова аднак у пачатку сказа ці другой часткі складаназлучанага сказа і пры аднародных членах ужываецца як супраціўны злучнік, яно коскай не аддзяляецца. Напрыклад: Турку стала лягчэй ад тае пахвалы, аднак ён прастадушна прызнаўся. Трэба было паспаць. Аднак чамусьці не спалася.

    9. Спалучэнні слоў між тым, тым не менш, да таго ж, якія ўжываюцца ў пачатку сказа або другой часткі складанага сказа, выконваюць функцыю злучніка і коскай не аддзяляюцца. Напрыклад: У вас на мястэчка многа сілы не патрабуецца, між тым вакол вялікая патрэба ў людзях. На дварэ ноч. Між тым спаць не хочацца. Тым не меней ён [Лабановіч] устаў і рушыў у той бок, куды паехала дзяўчына.

    10. Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія ўваходзяць у склад іншых пабочных ці ўстаўных сказаў, адасобленых зваротаў, удакладняльных ці іншых выдзеленых знакамі прыпынку частак сказа. Напрыклад: Немцы, як ты, мабыць, ведаеш, аднавілі завод у Гудове. Боты і выцер іх, здаецца! усё ж такі наслядзілі на чыстай чырвонай падлозе.

    11. Калі пабочнае слова стаіць перад адасобленым зваротам, пабочным сказам або ўдакладняльнай канструкцыяй, то яно ўваходзіць у іх склад і коскай не аддзяляецца. Напрыклад: Старшыня імкліва абыходзіць вакол машыны, няйначай прыглядаючыся неспакойным вокам да яе паклажы. Плылі ў вясновую сінь за акно мяккія акорды, уздыхала мора, і, можа заслухаўшыся гэтай музычнай вясной, не падавалі свайго голасу гарматы.

    12. Паміж пабочнымі словамі, спалучэннямі слоў і сказамі, якія ідуць адно за адным, ставіцца коска. Напрыклад: Словам, на наша шчасце, хата нейкім чынам уцалела.

    13. Пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы аддзяляюцца коскамі ад папярэдніх злучнікаў, якія звязваюць члены сказа або часткі складанага сказа. Напрыклад: Санкоўскі з ходу далучыўся да песні, і, можа, ад таго яна загучала яшчэ энергічней.

    14. Злучнік а, калі ён складае адно цэлае з наступным пабочным кампанентам сказа, не аддзяляецца ад апошняга коскай: а можа, а магчыма, а значыцца, а між іншым, а па-другое. Напрыклад: – І штаб па кіраўніцтву партызанскім рухам будзе? пытаў Багавік. Будзе. А можа, ён ужо і ёсць.

    15. Не аддзяляецца коскай ад пабочных кампанентаў узмацняльная часціца і. Напрыклад: І сапраўды, гэта не кепская думка! Дожджык, і праўда, так і поўз за каўнер.

    16. Коска не ставіцца паміж пабочнымі словамі і часціцамі, якія да іх адносяцца і стаяць пасля іх. Напрыклад: Можа б ты даў мне хоць кавалачак хлеба ў дарогу? Ну, напэўна ж ёсць прычына, калі кпіць з цябе яна?

    17. Коскамі выдзяляюцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія выконваюць удакладняльную функцыю (тлумачэнні, заўвагі, дадатковыя звесткі і інш.). Напрыклад: Доўгі час Закружжа, так называлі вёску прышлыя людзі, з навакольным светам звязвала звычайная лясная сцежка. Віхрасты хлапчук, яму было год шэсць, штосьці мармытаў праз сон і смяяўся.
    Сказы са звароткамі

    Зваротак называе таго, да каго звяртаюцца (асобу, прадмет), выражаецца назоўнікам у назоўным ці клічным склоне. Зваротак выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях мовы. У афіцыйным стылі зваротак з’яўляецца лаканічным прыёмам вылучэння адрасата. У ролі зваротка выступаюць уласныя імёны, назвы асоб па прафесіі, пасадзе. Як правіла, такі зваротак ставіцца ў пачатку выказвання.

    Коска пры зваротку


    1. Коскамі выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа разам са словамі, якія адносяцца да іх. Напрыклад: Сонца, умыйся расою на світальнай зары. Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!..

    2. Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі. Напрыклад: Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!

    3. Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка. Напрыклад: Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой!

    Складаны сказ



    Складаназлучаныя сказы

    Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны злучальнай сувяззю, называюцца складаназлучальнымi. Злучальная сувязь абумоўлiвае сiнтаксiчную раўнапраўнасць частак складаназлучальнага сказа, iх незалежнасць адна ад другой: Ляцяць на ветры косы рыжай восенi, i клiча лiсцяў жоўты сум зiму. Сонца на небе ўжо няма, i мiж хат тулiцца вечаровы паўзмрок.

    Часткi складаназлучальных сказаў звязваюцца пры дапамозе злучальных злучнiкаў, якiя з’яўляюцца таксама сродкам выражэння разнастайных сэнсавых адносiн памiж iмi.

    Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах


    1. Коска ставiцца памiж часткамi складаназлучаных сказаў:

    Пранеслася маторка, i хваля вады з белым грэбнем iшла да берага. Алеша блiснуў позiркам у бок Раi, але яна не ўзнiмала вачэй ад падручнiка i кусала рог хусткi.

    2. Коска не ставiцца:

    — калi часткi маюць агульныя для iх члены сказа: Над вымытымi вадой палямi засiнела чыстае неба i зазiхацелася яркае жнiвеньскае сонца.

    — калi часткi маюць форму намiнатыўных i безасабовых сказаў: Блякла-сiняе неба i чырвань галiн. Вечарэе i пахне кветкамi.

    3. Кропка з коскаю ставiцца памiж развiтымi часткамi, якiя маюць свае знакi прыпынку i вызначаюцца большай самастойнасцю: Вее вецер, свiшча ў камiне, горка плача, надрываецца; i цяпер мне тая музыка, як жывая, успамiнаецца.

    4. Працяжнiк ставiцца, калi другая частка абазначае вынiк, хуткую змену падзей: Надворе праяснiлася — i вучняў сабралi ў двары школы, на пляцоўцы.
    Складаназалежныя сказы

    Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны падпарадкавальнай сувяззю, называюцца складаназалежнымi.

    У складаназалежным сказе часцей за ўсё дзве нераўнапраўныя часткi: адна з iх паясняе другую i падпарадкоўваецца ей. Сiнтаксiчна незалежная частка – галоўная, а залежная ад яе – даданая.

    Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе


    1. Коскамi аддзяляюцца даданыя часткi заўсёды.

    Але: Коска не ставiцца, калi даданыя часткi аднародныя i звязваюцца злучнiкамi i, цi, або: Алесь бачыў, як нервова перабiраў пальцамi настаўнiк i як востра загаралiся ягоныя вочы.

    2. Кропка з коскай ставiцца, калi даданыя часткi развiтыя i слаба звязаны па сэнсе: Многа слаўненькiх куточкаў ёсць у нашым краi, дзе пад гоман ручаёчкаў, пад шум дрэў у гаi, рой журботных дум пакiнеш; дзе няма трывогi, дзе душою адпачнеш, змучаны з дарогi; дзе прыемны ветрык млее, збажынку калыша; дзе пакоем згодай вее; дзе ўсё шчасцем дыша.

    3. Працяжнiк ставiцца пасля даданай, калi яна размешчана перад галоўнай i вымаўляецца з узмоцненай iнтанацыяй: Каб багата радзiла наша зямля трэба за ёй як за дзiцем глядзець.

    4. Двукроп’е ставiцца пасля галоўнай часткi пры яе лагiчным выдзяленнi, i тады, калi даданыя часткi раскрываюць сэнс слоў адно, аднаго ў галоўнай частцы i памiж iмi можна ўставiць словы а iменна: Я хацела толькi аднаго: каб ён хутчэй паправiўся i каб больш не лячыць мне яго.
    Складаныя бяззлучнікавыя сказы

    Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны без злучнiкаў пры дапамозе інтанацыі, называюцца бяззлучнiкавымi.

    Асноўны сродак сувязi ў складаным бяззлучнiкавым сказе – iнтанацыя, якая па сваiм характары бывае рознай. Гэта iнтанацыя пералiчэння: Канчалася лета, замiрала прырода, затухалi яркiя агнi ясных праменняў сонца; супрацьпастаўлення: У iх узводзе разведкi ўcе паважалi Бандара; ён жа, засмужан, навiчок, крыху нават пабойваўся... ; паяснення: Прысутныя слухалi не вельмi ўважлiва: Загад быў iм вядомы; абумоўленасцi: Багата снегу багата хлеба. На сувязь частак у бяззлучнiкавым сказе паказваюць таксама формы трывання, часу i ладу дзеясловаў-выказнiкаў, якiя звычайна супадаюць.

    Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе


    1. Коска ставiцца памiж часткамi бяззлучнiкавых складаных сказаў, у якiх паведамляецца пра адначасовыя або паслядоўныя з’явы, падзеi: Дагарэла зара ў небакраi, на зямлю спакойна ноч лягла.

    2. Кропка з коскай ставiцца памiж развiтымi часткамi, у якiх могуць быць свае знакi прыпынку, або памiж часткамi з менш цеснай сэнсавай сувяззю: Сонца цiха скацiлася з горкi; месяц белы заплаканы свецiць, аглядае зоркi, цягне з возера срэбныя сецi.

    3. Двукроп’е ставiцца:

    а) калi наступная частка (цi часткi) раскрывае, тлумачыць, дапаўняе змест папярэдняй; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi што, як, словы а iменна, iўбачыў, што; i пачуў, што i iнш.: Недарма ў народзе кажуць: рэкi прыцягваюць дождж.

    б) калi другая частка раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў першай; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi бо, таму што: Ранiца першага верасня выдалася хмурная i халодная: уначы iшоў дождж.

    в) калi першая частка абагульняе змест наступных: Дае прырода зноў урокi нам: не верце цiшынi, салодкiм снам, бяда i радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькi чалавечнасць.

    4. Працяжнiк ставiцца:

    а) калi першая частка абазначае ўмову, а другая – вынiк; перад першай часткай можна ўставiць злучнiк калi: Жураўлi ляцяць высока зiма яшчэ далёка.

    б) калi другая частка паказвае вынiк таго, пра што паведамляецца ў першай: Вецер пракоцiцца, будзячы нiвы, нiвы калоссем шумяць.

    в) калi змест частак супрацьпастаўляецца; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi а, але: Макар пастукаў нiхто не азваўся.

    г) калi апошняя частка абагульняе змест папярэднiх: Звоняць пiлы, гудуць тапарышчы, стогне дрэва будуецца дом.

    Простая мова


    Простая мова – гэта дакладна ўзноўленая (перададзеная) чужая мова. Сказы з простай мовай складаюцца з дзвюх частак: словы аўтара (хто сказаў, падумаў i г.д.) i ўласна простая мова (што сказалi, падумалi i г.д.).

    Пастаноўка знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай (далей – ПМ) залежыць ад месца слоў аўтара (перад простай мовай, пасля яе, у сярэдзiне), а таксама ад таго, выказаная простая мова цi нявыказаная.

    Выказаная ПМ перадае словы, якiя былi выказа­ны ўслых. У словах аўтара могуць быць дзеясловы са значэннем маўлення тыпу сказаў, прамовiў, выказаў думку пад. Нявыказаная ПМ перадае словы, што не былi выказаны, таму ў словах аўтара ўжываюцца дзеясловы са значэннем думкi тыпу падумаў, падумалася, успомнiлася i пад. або словы напiсаў, прачытаў.

    У афармленнi на пiсьме выказанай i нявыказанай ПМ шмат агульнага, аднак трэба памятаць: нявыказаная ПМ бярэцца ў двукоссе, а выказаная пiшацца з абзаца, перад якiм ставiцца працяжнiк, i ў двукоссе не бярэцца. Пасля выказанай ПМ новы сказ заўсёды пiшацца з чырвонага радка.

    1. Простая мова пасля слоў аўтара

    Нявыказаная простая мова Выказаная простая мова

    А: «П»./ А: «П!»./ А: «П?» А: А: А:

    – П. – П! – П?

    2. Простая мова перад словамi аўтара

    «П», – а. / «П!» – а. /«П?»-а. – П, – а. – П! – а. – П? – а.

    3. Словы аўтара могуць разрываць ПМ. Калi словы аўтара разрываюць ПМ там, дзе стаяла кропка, пытальнiк або клiчнiк, сказ афармляецца наступным чынам:

    «П, – а. – П». – П, – а. – П.

    Калi словы аўтара разрываюць ПМ там, дзе не было знакаў прыпынку або стаяла коска, знакi прыпынку ставяцца па схеме:

    «П, – а, – п». – П, – а, – п.

    4. Калi ў словах аўтара ёсць два дзеясловы са значэннем маўлення, думкi i адзiн з iх адносiцца да першай часткi, а другi – да наступнай, паказваючы на працяг ПМ, то на пiсьме такi сказ афармляецца наступным чынам:

    Ведаеш, мамачка, каго я прывяла? весела сказала дачка i таемна прашаптала: Гэта той самы госць, якога мы калiсьцi ратавалi ад немцаў.

    «П, – а i а: – П». – П, – а i а: – П.

    ЛІТАРАТУРА





    1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М. В. Абабурка. – Мн., 1994.

    2. Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыянальная лексіка / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мн., 2004.

    3. Арашонкава, Г. У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г. У. Арашонкава, А. М. Булыка, У. В. Люшцік, А. І. Падлужны. – Мн., 1999.

    4. Губкіна, А. В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка / А. В. Губкіна, В. А. Зразікава. – Мн. , 2009.

    5. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску / А. А. Каўрус. – Мн., 1994.

    6. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В. А. Ляшчынская. – Мн., 2003.

    7. Смольская, Т. М. Беларуская мова: юрыдычная лексіка / Т. М. Смольская. – Мн., 2006.

    8. Плотнікаў, Б. А., Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мн., 2003.

    9. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мн., 1995.


    1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   32


    написать администратору сайта