Главная страница

канспект лекцый. Змест


Скачать 0.78 Mb.
НазваниеЗмест
Анкорканспект лекцый.doc
Дата26.03.2018
Размер0.78 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаканспект лекцый.doc
ТипДокументы
#17218
страница31 из 32
1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   32

Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах


1. Коскай выдзяляюцца акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, незалежна ад іх месца ў сказе. Напрыклад: Шчасце ў працы знайшоўшы, добра ў полі араць.

2. Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія з’яўляюцца ўстойлівымі выразамі, коскамі не аддзяляюцца. Напрыклад: І слухаюць яго вушы развесіўшы. Растуць яны [дзеці] тут у нас на лес гледзячы.

3. Выдзяляецца коскамі акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем пры дзеяслове-выказніку. Напрыклад: Раз-пораз стукалі, падаючы, спілаваныя дрэвы. І нечакана над самай галавою раскалоўся гром, затрашчала, ломячыся, дрэва.

4. Акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, не адасабляюцца і не выдзяляюцца коскамі, калі стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўя спосабу дзеяння ці часу. Напрыклад: Бацька доўга сядзіць задумаўшыся, і я не чапаю гэтых дум.. Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы. Людзі хутка ўстаюць, спяшаючыся апранаюць сваё скураное адзенне.

5. Перад злучнікам і, які звязвае дзве акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі, а таксама прыслоўем з дзеепрыслоўем, коска не ставіцца, як пры аднародных членах сказа. Напрыклад: Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця. Пры бяззлучнікавай сувязі паміж такімі акалічнасцямі коска ставіцца. Напрыклад: Ганна, не азіраючыся, не слухаючы нічога, пералазячы платы, напрасткі праз мокрыя, па-асенняму голыя агароды паляцела да Васілёвага селішча. Конь выцягнуў воз на цвярдзейшую дарогу і пайшоў раўней, не спяшаючыся.

6. Калі акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, знаходзіцца паміж аднароднымі дзеяслоўнымі выказнікамі, звязанымі злучнікам і, то яны выдзяляюцца коскамі без злучніка. Напрыклад: Стараста слухаў, прыплюшчыўшы вочы, і толькі згаджаўся.

7. Не аддзяляецца коскай акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, перад якой стаіць узмацняльная часціца і. Напрыклад: Штосьці трэба рабіць і не атрымаўшы звестак.

8. Калі спалучальны злучнік, што звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнікі, стаіць паміж адасобленымі акалічнасцямі, выражанымі дзеепрыслоўнымі зваротамі ці адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія адносяцца да розных выказнікаў, то коска ставіцца перад злучнікам і пасля яго. Напрыклад: Іван зацяў дыханне, стараючыся як найлепей пацэліць, і, трошкі не падпусціўшы сабаку да каменя, стрэліў.

9. Калі акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам або адзіночным дзеепрыслоўем, стаіць пасля злучніка ці злучальнага слова, якое звязвае часткі складанага сказа, то яна аддзяляецца коскай без гэтага злучніка. Напрыклад: Чуеш ты, як звоняць ціха, як, палі вітаючы свае, недзе ўнучка слуцкае ткачыхі пра вясну шчаслівая пяе. Жанчына сядзела перабіраючы фартух. А потым паглядзела ў акно і, не чакаючы маёй просьбы, ціха пачала сваё апавяданне.

10. Выдзяляюцца коскамі акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўным зваротам, і адзіночнае дзеепрыслоўе ў пазіцыі пасля злучніка а, які звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнікі з супрацьлеглым значэннем. Напрыклад: Лабановіч не спыніўся, а, выбраўшы больш зручнае месца, смела рушыў наперад.

11. Калі злучнік а па сэнсе непасрэдна звязаны з акалічнасцю, выражанай дзеепрыслоўем, тады пасля яго коска не ставіцца. Напрыклад: Рыгор доўга шукаў выхад, а знайшоўшы, весела ўсміхнуўся і выйшаў з кватэр. Садзілася [сонца] на хвалі велізарным чырвоным кругам, а сутыкнуўшыся з вадою, увачавідкі змяніла форму.

12. Акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, пры якіх стаяць часціцы толькі, нават, разам з імі аддзяляецца коскай. Напрыклад: Толькі прайшоўшы амаль паўдарогі, [дзед] запытаў: Ну, а як у цябе ў школе?. З краю на лясных прагалах стаялі маладыя бярозкі, толькі-толькі выпускаючы пахучыя лісточкі і надаючы лесу асаблівую чароўнасць.

13. Калі адасобленая акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, звязана з астатняй часткай сказа злучнікамі нібы, як бы, быццам і інш., то коска ставіцца перад адпаведным злучнікам. Напрыклад: Яна [машына] то бегла весела, жвава, калі было роўна, то гула і стагнала, быццам злуючыся, што яе не пускаюць. Бушмар правёў рукою па твары, як бы знімаючы з яго штосьці чужое і непрыемнае.

14. Пры адасобленай акалічнасці, выражанай дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, замест коскі можа ставіцца працяжнік, калі дзеепрыслоўе выразна выдзяляецца сэнсава. Напрыклад: Не шукаючы не знойдзеш.

15. Выдзяляецца коскамі акалічнасць, выражаная назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі насуперак, у адпаведнасці, са згоды і іншымі са значэннем прычыны, умовы, уступкі, спосабу дзеяння. Напрыклад: Насуперак ліхой стыхіі, на гэтай згруджанай жарстве, узняўшы вежы залатыя, прыгожы горад расцвіце. Максіма ў ваенна-марское вучылішча не прынялі, і ён, наперакор жаданню бацькоў, на злосць усім, паехаў у марскі тэхнікум. У адпаведнасці з законам, кожны мае права на працу. Пры такіх акалічнасных канструкцыях з некаторымі прыназоўнікамі дапускаецца адсутнасць коскі, калі яны сэнсава і інтанацыйна не выдзяляюцца. Напрыклад: А млын добры пункт, дзе можна ў выпадку патрэбы схавацца. У адпаведнасці з надвор’ем гэтак жа часта змяняе свой колер і возера.

16. Коскамі выдзяляюцца інфінітыўныя звароты, калі яны далучаюцца да выказніка пры дапамозе злучнікаў каб, для таго каб, з тым каб, замест таго каб і інш. Напрыклад: На тое ён і лес, каб шумець.

17. Не выдзяляецца коскамі інфінітыўны зварот з каб, калі ён уваходзіць у пытальную сінтаксічную канструкцыю з пачатковым што: Што каб пайсці ў адпачынак? А што каб сказаць? А што каб запрасіць іх у госці? і інш.

18. Коскамі могуць выдзяляцца акалічнасці, выражаныя прыслоўямі або прыслоўнымі зваротамі, што адносяцца да выказніка і маюць значэнне заўвагі. Напрыклад: Сабака ўсё брахаў, заложна і аднатонна.
Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі канструкцыямі

Пабочнымі называюць словы ці словазлучэнні, якія выражаюць адносіны аўтара да зместу выказвання.

Устаўнымі называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння асноўнага выказвання.

Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі не з’яўляюцца членамі сказа.
1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   32


написать администратору сайта