Главная страница
Навигация по странице:

  • У беларускай мове У рускай мове

  • Найбольш ужывальныя словазлучэнні

  • канспект лекцый. Змест


    Скачать 0.78 Mb.
    НазваниеЗмест
    Анкорканспект лекцый.doc
    Дата26.03.2018
    Размер0.78 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаканспект лекцый.doc
    ТипДокументы
    #17218
    страница28 из 32
    1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   32

    Адрозненне часціц не, ні


    Неабходна адрозніваць ужыванне часціц не і ні. Часціца не – адмоўная. Яна адмаўляе тое, што абазначана словам, да якога яна адносіцца: Гуляючы, розуму не прыдбаеш. (Прык.)

    Часціца не можа быць і сцвярджальнай:

    - калі ўжываецца двойчы – пры кожнай частцы састаўнога выказніка: не мог не зрабіць, не мог не напісаць;

    - у спалучэннях хто не, дзе не, дзе толькі неі інш., калі яны ўжываюцца ў незалежных пытальных ці клічных сказах: Быць Чалавекам – ці ж гэта не шчасце? (Марц.), Хто не любаваўся беларускім лесам! (К-с);

    - калі стаіць перад назоўнікам з прыназоўнікам без: прачытаў не без цікавасці, працаваў не без задавальнення.

    Часціца ні – узмацняльная. Яна ўзмацняе або адмаўленне, ужо выражанае ў сказе іншымі сродкамі, або сцвярджэнне: Раніца была сухая. Нідзе ні расінкі. (Чарныш.) Няма на небе ні хмурынкі. (Астр.) Хто б ні ехаў ці ішоў па шырокім гасцінцы – усе ведалі сядзібу Астаповіча. (К.Ч.)

    Трэба адрозніваць спалучэнні не раз (неаднаразова, многа разоў) і ні разу (ніколі), не адзін (некалькі, многа) і ні адзін (ніхто): Мы сядзелі, гаварылі аж да раніцы не раз. (Астр.) Ні разу не быў я ў гэтых мясцінах. Гэтае заданне выконваў не адзін вучань. Ні адзін не адмовіўся ад прапановы.

    Ва ўстойлівых спалучэннях ужываецца толькі часціца ні: ні жывы ні мёртвы, ні рыба ні мяса і інш.

    Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы



    Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах

    У беларускай мове

    У рускай мове

    1 Дзякаваць, аддзячыць, падзякаваць, выбачаць, прабачыць, дараваць + наз. ці займ. у Д. скл.: дзякаваць брату, прабачыць яму.

    1 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у В. скл.: благодарить брата, простить его.

    2 Смяяцца, насміхацца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, глуміцца, дзівіцца, цешыцца + наз. ці займ. у Р. скл. з прыназ. з: смяяцца з яго, жартаваць з суседа.

    2 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. над: смеяться над ним, шутить над соседом.

    3 Дзеяслоў, які абазначае рух, перамяшчэнне і паказвае на мэту дзеяння (ісці, бегчы, ехаць, плыць і інш.) + наз. ці займ. у В. скл. з прыназ. па: пайсці па хлеб, прыехаць па яго. Назоўнікі грыбы, ягады ў падобных словазлучэннях звычайна ўжыываюцца ў В. скл. з прыназ. у: хадзілі ў грыбы, пайшлі ў ягады.

    3 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. за: пойти за хлебом, приехать за ним, ходили за грибами, пошли за ягодами.

    4 Хварэць, хворы + наз. у В. скл. з прыназ. на: хварэць на грып, хворы на ангіну

    4 Болеть, больной + наз. у Тв. скл.: болеть гриппом, больной ангиной

    5 Прыметнік ці прыслоўе ў форме выш. ступені параўнання + наз. ці займ. у В. скл. з прыназ. за: старэйшы за брата, лепш за яго

    5 Прыметнік ці прыслоўе ў форме выш. ступені параўнання + наз. ці займ. у Р. скл.: старше брата, лучше его

    6 Ажаніцца, ажаніць, пажаніцца, пажаніць + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. з:ажаніцца з зямлячкай, пажаніць з дзяўчынай

    6 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у М. скл. з прыназ. на: жениться на землячке, оженить на девушке

    7 Лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у Наз. скл. множнага ліку: два таварышы, тры вучні, чатыры возеры

    7 Адпаведны лічэбнік + назоўнік у Р. скл. адзіночнага ліку: два товарища, три ученика, четыре озера


    Найбольш ужывальныя словазлучэнні

    бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, пазычыць грошай (пілы, сякеры), пераслаць на адрас, за пяць метраў ад дома, распытваў пра сястру, спатыкнуцца на пень, з прычыны занятасці, падобны да бацькі, павезлі ў млын, гурбы па лапцю, спазніцца праз дождж, дом на пяць пакояў, забыцца на яго, уцячы з палону, блукаць па начах, выбраць на свой густ, з нагоды свята, на ўсіх напрамках, створаны на ўзор, заданне дадому, чытаць самому сабе, а 17-й гадзіне, за ветрам нічога не чуваць.

    1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   32


    написать администратору сайта