Главная страница
Навигация по странице:

  • Ускладнены сказ

  • Коска ставіцца

  • Коска не ставіцца

  • Параўнальныя звароты

  • канспект лекцый. Змест


    Скачать 0.78 Mb.
    НазваниеЗмест
    Анкорканспект лекцый.doc
    Дата26.03.2018
    Размер0.78 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаканспект лекцый.doc
    ТипДокументы
    #17218
    страница29 из 32
    1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   32

    Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам


    ставіцца:

    1. Назоўнік Н.скл.Назоўнік Н.скл. Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб.
    2. Лічэбнік Н.скл.Лічэбнік Н.скл. Тры ды пяцьвосем.
    3. Назоўнік Н.скл.Лічэбнік Н.скл. Плошча запаведніка – восемдзесят гектараў.
    4. Лічэбнік Н.скл.Назоўнік Н.скл. Абедзве – слаўныя дзяўчыны.
    5. Інфінітыў Інфінітыў Жыць – Радзіме служыць.
    6. Інфінітыў Назоўнік Н.скл. Лічыцца сябрам такога знакамітага чалавека – радасць.
    7. Назоўнік Н.скл.Інфінітыў Воўк спыняецца, а заяцуцякаць.
    8. ________ – Ідыёма (фразеалагізм) Тваркроў з малаком.
    гэта Айсбергі – гэта алмазы палярнага ззяння.

    9. ________ – вось Свая зямля – вось што аснова.

    значыць
    10. ______ – усечаная форма дзеяслова А дзядзька раптам – гоп налева!
    не ставіцца:

    1. Асабовы займеннік Назоўнік Н.скл. Не трэба мне дапамагаць, ты ж усё-такі мой госць.
    прыслоўе Фатаграфія таксама мастацтва.

    2. _______ часціца Сакавік толькі пачатак вясны.

    пабочнае слова Дачка, вядома, таксама ўрач.

    злучнік

    3. _______ не _________ Праўда не скварка, з кашаю не з’ясі.
    4. _______ прыметнік, прыслоўе Нашы азёрывялікія і светлыя.
    5. _______ як, што, нібы А дзяўчаты як дождж залаты.

    быццам Возера ў сонечны дзень нібы люстэрка.
    6. Ф р а з е а л а г і з м Паеду ў Мікуцічы да бацькоў, пажыву трохі,

    агледжуся, а там Бог бацька.
    7. Інверсія: ______ Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.

    (адваротны парадак слоў)

    Ускладнены сказ


    Ускладнены сказ – просты сказ, які ўскладняецца аднароднымі, адасобленымі членамі сказа, пабочнымі i ўстаўнымі канструкцыямі, звароткам, параўнальнымі зваротамі.

    Сказы з аднароднымі членамі сказа

    Члены сказа, якія адказываюць на адно і тое ж пытанне, адносяцца да аднаго і таго ж слова і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі. Аднароднымі могуць быць як галоўныя, так і даданыя члены сказа. Аднародныя члены сказа пашыраюць структуру выказвання, ускладняюць яго, выражаюць лагічную аднароднасць паняццяў.

    Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа


    Коска ставіцца:

    1. Паміж аднароднымі членамі пры адсутнасці злучнікаў:

    ▲, ▲, ▲, ▲.

    Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы.

    На палатах, на стрэхах ляжаў іней.

    2. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое.

    ▲, а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое ▲.

    Цячэ вада ў сіняе мора, ды не выцякае.

    Праз галлё прабівалася яркае, але ўжо халоднае сонца.

    3. Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі злучнікамі (і - і, ні - ні, або - або, ці - ці, то - то і інш.), то коска ставіцца перад другім з іх:

    і▲, і▲ ні▲, ні▲ або▲, або▲ ці▲, ці▲

    На латках і вінаград, і яблыкі, і слівы.

    Ні чалавек, ні звер, ні птушка не парушалі яго ранішняга спакою.

    4. Перад першым з паўторных злучнікаў, калі аднародны член з гэтым злучнікам працягвае пачатае пералічэнне:

    ▲, і▲, і ▲

    На латках вінаград, і яблыкі, і слівы.

    Ды ўспомню пажары, і варожыя хмары, і завеі халодных вятроў, і слату, і нягоды, і начныя паходы, і агні партызанскіх кастроў.

    5. Паміж парамі аднародных членаў, звязаных злучнікам і:

    ▲ і ▲, ▲ і ▲, ▲ і ▲.

    Мора – гэта Капітан Нэма і Рабінзон Круза, піраты і людаеды, васьміногі і не адкрытыя яшчэ астравы.

    6. Перад другой часткай парнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як – так і, не толькі – але і, не так - як):

    як ▲, так і ▲ не толькі ▲, але ▲ не так ▲, як ▲

    Гіпапатам хоць і жыве ў вадзе, але корміцца на зямлі.

    Урач не толькі ратуе ад смерці, але і выклікае веру ў жыццё.

    Коска не ставіцца:

    1. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або:

    і, ды (у значэнні і), ці, або ▲.

    Вакол лятуць бары і гоні.

    Шуміць сасняк ды бярэзнік голы.

    2. Перад першым аднародным членам, калі пералічэнне пачынаецца з паўторнага злучніка:

    і▲, і▲, і▲ ні▲, ні▲ або▲, або▲ ці▲, ці▲

    Вакол і лес, і хмызнякі, і зялёная дубрава.

    3. Унутры ўстойлівых словазлучэнняў тыпу: і смех і грэх, ні жывы ні мёртвы, ні тое ні сёе, ні свет ні зара і г.д.

    і▲ і▲ ні▲ ні▲ устойлівыя словазлучэнні

    4. Паміж азначэннямі, якія не з’яўляюцца аднароднымі: Першыя мокрыя сняжынкі ўпалі на зямлю.
    Сказы з параўнальнымі зваротамі

    Параўнальныя звароты – гэта словы ці словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць ці ўдакладняюць змест іншых слоў. Уводзяцца пры дапамозе злучнікаў: як, быццам, нібы, нібыта, што, чым, як бы і інш.

    Параўнальныя звароты могуць складацца з аднаго ці некалькіх слоў, могуць стаяць у пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа, паясняюць розныя члены сказа.
    1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   32


    написать администратору сайта