Главная страница
Навигация по странице:

  • Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

  • Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.

  • История, зачёт 09.11.2021. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый


    Скачать 207.32 Kb.
    НазваниеМетадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый
    Дата09.11.2021
    Размер207.32 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаИстория, зачёт 09.11.2021.docx
    ТипДокументы
    #267695
    страница1 из 10
      1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

    1. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый.

    Метадалагічныя асновы i прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.

    Гісторыя – усе падзеі, з’явы, узаемаадносіны, якія адбываліся ў мінулым.

    Гісторыя Беларусі для больш поунага вывучэння свайго прадмета выкарыстоувае метадалогію – сукупнасць найбольш агульных прынцыпау, спосабау навуковага пазнання.

    Глыбокае і ўсебаковае пазнанне гісторыі забяспечвае толькі сучасная навуковая метадалогія. Яна ўяўляе сабой сукупнасць метадаў даследавання. У вывучэнні гісторыі выкарыстоўваюцца наступныя групы метадаў:

    · агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.);

    · уласнагістарычныя (сінхронны, храналагічны, параўнальна-гістарычны, рэтраснектыўны, сістэмны аналіз);

    · спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацыяльныя, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).

    Доўгі час навуковай метадалогіі папярэднічала суб'ектывісцкая (гістарычны працэс тлумачыўся дзеяннем вышэйшых асоб (цароў, фараонаў, імператараў, дыктатараў)) і аб'ектыўна-ідэалістычная. (рашаючая роля ў гістарычным працэсе адводзілася не суб'ектыўным, а аб'ектыўным, але звышчалавечым сілам — Боскі промысел, Абсалютная ідэя і інш.) метадалогія. I толькі ў сярэдзіне XIX ст, як ужо адзначалася, пачаліся спробы пераводу гістарычных даследаванняў на навуковую аснову.

    Метадалагічнай асновай даследавання могуць выступаць пэуныя філасофскія кірункі: дыялектычны матэрыялізм, ідэалізм, а таксама пазітывізм, прагматызм і г.д. Іх выкарыстанне у многім звязана са светапоглядам вучоных, ступенню іх навуковай сталасці. Яны дазваляюць высветліць асноуныя падыходы да вырашэння праблемы, але не вырашаюць яе канчаткова.

    Прынцыпы вывучэння гісторыі:


    • v Прынцып навуковага гістарычнага пазнання. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцыпы навуковага даследавання, як аб'ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход.




    • v Прынцып аб'ектыўнасці азначае разгляд гісторыі адпаведна аб'ектыўным заканамернасцям; абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад загадзя створаныя схемы; вывучаць кожную з'яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, незалежна ад адносін да іх.

    • v Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея разглядалася толькі ў гістарычным развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэтным вопытам гісторыі.




    • v Прынцып сацыялыгага падыходу азначае адмаўленне ад былой партыйнасці ў вывучэнні гісторыі. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам у развіцці гістарычнага працэсу разглядаюцца праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання.




    • v Прынцып партыйнасці – узнік у сав. часы.




    • v Прынцып каштоўнаснага падыходу - прадугледжвае вылучэнне тых ідэй і з'яваў мінулага, якія маюць значэнне для сучаснага этапа развіцця гістарычнай навукі.


    Перыядызацыі гісторыі
    Першая перыядызацыя:
    Умоўна – палітычная (Знаходжанне Беларускіх зямель у складзе той ці іншай дзяржавы )
    IX - XIII ст.- першыя дзяржаўныя утварэнні на тэрыторыі Беларускіх зямель.


    1569-1795 г. – знаходжанне Беларускіх зямель у складзе РП.
    1795-1917 г. – Беларусь як асобная Рэспубліка
    1917-1991 г .- Савецкі перыяд.
    19 верасня 1990 г. – прынята назва РБ.


    з 1991 г. – перыяд незалежнасці РБ.


    Другая перыядызацыя:
    Фармацыйная перыядызацыя
    Фармацыя – своеасаблівы ўклад развіцця грамадства, які характэрны сваімі сацыяльнымі адносінамі і сваім узроўнем развіцця грамадства.
    1. Першабытнае грамадства(Некалькі мільёнаў гадоў назад – V ст.) Першабытна – абшчынны лад. Роўнасць людзей, адсутнасць грошай. Характарызавалася агульнасцю на зямлю. Сацыяльнай і маёмаснай роўнасцю. Адсутнасць прыватнай уласнасці. Адсутнасць дзяржавы.
    2. Рабаўладальніцкі лад. Характаразуецца классавай няроўнасцю. З’яўленне дзяржавы і прыватнай уласнасці. На тэрыторыі Беларусі рабства не існавала. Існавала “хатняе рабства”.
    3. Феадальны лад. Рабства замяняецца прыгонным правам.Феадалы і прыгонныя сяляне
    4. Капіталістычны лад (1861-1917) З’яўленне буржуазіі і пралетарыята.
    5. Камунізм (1917-1991) Сацыялізм – першая стадыя камунізма.
    Трэцяя перыядызацыя:
    Універсальны падыход
    1. 25 млн. назад – 5 тысячыгоддзе да н.э. – першабытнае грамадства.
    2. V ст. н.э. – XV ст. – сярэдневечча.
    3. XVI ст. – 1861 г. – Новы час.
    4. 1861 – 1991 г. – Найноўшы час.
    5. З 1991 г. – сучасны перыяд.
    2. Фармацыйны i цывілізацыйны падыходы да выву­чэння гісторыі.


    Для вывучэння гісторыі маецца два падыходы: “Цывілізацыйны” і “Фармацыйны”.
    У Савецкім саюзе панаваў “Фармацыйны” падыход.
    Па “фармацыйнаму” падыходу грамацтва дзеліцца на :


    1.Першабытнае грамадства(Некалькі мільёнаў гадоў назад – V ст.) Першабытна – абшчынны лад. Роўнасць людзей, адсутнасць грошай. Характарызавалася агульнасцю на зямлю. Сацыяльнай і маёмаснай роўнасцю. Адсутнасць прыватнай уласнасці. Адсутнасць дзяржавы.
    2.Рабаўладальніцкі лад. Характаразуецца классавай няроўнасцю. З’яўленне дзяржавы і прыватнай уласнасці. На тэрыторыі Беларусі рабства не існавала. Існавала “хатняе рабства”.
    3.Феадальны лад. Рабства замяняецца прыгонным правам.Феадалы і прыгонныя сяляне
    4.Капіталістычны лад (1861-1917) З’яўленне буржуазіі і пралетарыята.
    5.Камунізм (1917-1991) Сацыялізм – першая стадыя камунізма.


    Па дадзенай тэорыі законы развіцця агул-ва залежаць ад развіцця прадукцыйных сіл і ад класавай барацьбы. На сучасным этапе гіст. навукі «фармацыйная» тэорыя адпрэчваецца большасцю навукоўцаў, бо яна не змагла растлумачыць, чым рухаецца само развіццё прадукцыйных сіл, а таксама 5 яе фармацый не знайшлі пацверджання ні на адным з кантынентаў. => Вылучаецца «цывилизацыйная» тэорыя. Яе асновы ў тым, што ў якасці галоўнага аб'екта даследвання і апісання гісторыі выступае сам чалавек.
    Яна ўключае 3 асноўных прынцыпа:
    1. аб'ектам даследавання з'яў з’яўляюцца не соцыяльна-эканамічныя фармацыі, ня формы ўласнасці, а чалавечае грамадства.
    2. Чалавек даследуецца ва ўсіх сваіх уласцівасцях і праявах у жыцці.
    3. Усе сферы жыцця, грамадства (эканоміка, палітыка, права, культура, рэлігія) з'яўляюцца роўнымі і неабходнымі звёнамі гістарычнага працэсу.


    «Цывізацыйная» тэорыя прысвечана тлумачэнню дынамікі і механізму развіцця грамадства, адборам у ходзе гэтага працэсу каштоўнасцяў, утрыманнем таварыстваў-гістарычных прагрэсу з'яўляецца пастаянна аднаўляльнай працэс росту і задавальнення патрэбаў чалавека. Цывілізацыя – адно з ключавых паняццяў зманім. соц-гуманітарнай навукі. У штодзённым жыцці тэрмін «цывілізацыя» ўжываецца эквівалентам слова "культура". Навуковае разуменне «цывілізацыі» звязана са спецыфікай прадмета даследавання, г.зн. залежыць ад той галіне навукі, кот раскрывае гэтае паняцце.
    Некалькі класіфікацый па Цывілізацыйнай тэорыі:
    1) Па тыпу гаспадарчай дзейнасці:
    А) Землеуладальную
    Б) Індустрыяльную
    2) У залежнасці ад кантакту з іншымі старажытнымі цывілізацыямі.
    А) Адкрыты кантакт
    Б) Закрыты кантакт
    3) У залежнасці ад галоўных супрацьстаянняў у гісторыі
    А) Усходняя (Кітай)
    Б) Заходняя (ЗША)
    В) Прамежкавая (Расія)
    4) У залежнасці ад спосабу вырабніцтва
    А) Першабытную
    Б) Рабаўтрымальніцкую (Грэцыя, Рым)
    В) Феадальную
    Г) Буржуазную
    Д)Сацыялістычную (СССР)



    1. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

    Славяне шырока рассяля ліся на тэрыторыі нашага края ў раннім сярэднявеччы. У пачатку ранняга сярэднявечча, у прыватнасці ў 6 – 7 ст. н.э., кампактна, суцэльным масівам яны жылі толькі ў самых паўднёвых раёнах сучаснай тэрыторыі Беларусі, у басейне ракі Прыпяць, пераважна на поўдзень ад яе. Асноўным тыпам славянскіх пасяленняў былі селішчы (неўмацаваныя пасяленні). Звычайна яны размяшчаліся групамі ( па 3 – 4 у адной групе). Характэрны тып жытла славын – паўзямлянка.У адным з яе вуглоў, часцей за ўсё процілеглым ад уваходу, знаходзілася печ.
    З 6 -7 стст. н.э. славяне пачынаюць пранікаць на поўнач - у балцкі арэал. Аб гэтым сведчаць славянскія культурныя элементы, якія знаходзяць у старажытнасцях тыпу Калочын – Банцараўшчына. У балцкім арэале ў гэты час з’яўляюцца паўзямлянкі з тыповым славянскім інтэр’ерам. Паўзямлянкі з печамі-каменкамі ў адным з вуглоў выяўлены ў археалагічных помніках Шчаткава ў ніжнім цячэнні р. Бярэзіна, Тайманава ў магілёўскім Падняпроўі, Дзядзілавічы, Гарадзішча, Рэвячкі на Міншчыне. У балтаў ачаг знаходзіўся ў цэнтры жытла.
    Масавае рассяленне славын у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі адбываецца ў 8 – 9 стст. н.э. Вялікімі групамі яны пасяляюцца спачатку ў раёнах, размешчаных на поўначы ад р. Прыпяць. На гэтыя землі славяне прыйшлі з паўднёвага боку басейна р. Прыпяць. У 8 – 11 стст. н.э. славяне пасяляюцца ў Пасожжы. Гэтымі стагоддзямі датуюцца славянскія археалагічныя помнікі – круглыя курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення. У 9 ст. н.э. славяне рассяліліся і ў Падзвінні. К 9 -10 стст. н.э. славяне рассяляліся таксама ў Верхнім Панямонні.
    Такім чынам, у 8 – 9 стст. н.э. адбыліся істотныя змены ў этнічным складзе і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Вялікія групы славян пасяліліся ва ўсіх яе рэгіёнах. Пачаліся цесныя кантакты славян з мясцовым балцкім насельніцьвам. Узаемадзеянне славян і балтаў істотна змяніла іх культуру. Балцкае насельніцьва было асімілявана. Ранейшая культура тыпу Калочын – Банцараўшчына ў 8 ст. знікла. У выніку славяна- балцкага сінтэзу к 9 – 10 стст. сфарміраваліся новыя славянскія этнічныя супольнасці, што неаднаразова ўпамінаюцца ў сярэдневяковых пісьмовых крыніцах, - дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яны займалі ў гэты час асноўную частку тэрыторыі Беларусі.
    Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Папрыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла за Прыпяццю на поўдзень ад яе. Ад суседніх драўлян дрыгавічоў аддзялялі балоцістыя мясцовасці. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач, апынуліся ў вярхоўях Нёмана. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні былі і такія элементы іх культуры, як буйныя металічныя пацеркі, пакрытыя зерню, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы. Славянскімі былі сярпы, нажы, кераміка. Да элементаў балцкага паходжання ў культуры дрыгавічоў адносіліся спіральныя пярсцёнкі, змяінагаловыя бранзалеты, зоркападобныя спражкі. Аб змешаным славяна-балцкім паходжанні дрыгавічоў, верагодна, сведчыць і сама назва гэтай супольнасці. Корань гэтай назвы, магчыма, балцкі. У літоўскай мове шмат слоў з такім коранем (drёgnas – сыры, вільготны). На думку вядомага лінгвіста Ю. Хабургаева назва балцкай супольнасці ў парэччы Прыпяці мела форму dreguva. Пасля змешвання славян з балтамі і асіміляцыі балтаў у назве новай супольнасці, якая сфарміравалася, захавалася ранейшая аснова, да якой было дададзена славянскае “-ічы”. Так узнікла назва дрыгавічы.
    Такога ж славяна-балцкага паходжання былі і радзімічы, якія сфарміраваліся ў Пасожжыі займалі гэтую тэрыторыю і ў пазнейшы час. Мова радзімічаў была славянскай. Славянскімі папаходжанні ў культуры радзімічаў былі таксама сяміпрамянёвыя кольцы, бразготкі, кераміка. Разам з тым у культуры радзімічаў былі і элементы балцкага паходжання. Да іх адносіліся бранзалеты са змяінымі галовамі на канцах, бронзавыя спіралькі, касцяныя прывескі ў выглядзе качак, зоркападобныя спражкі. Назва “радзімічы” верагодна, таксама змешанага славяна-балцкага паходжання. Самымі блізкімі да гэтай назвы з’яўляюцца балцкія (літіоўскія) словы radimas (знаходжанне), radimviete (месцазнаходжанне). У славянскай і балцкай назвах аснова (радзім) агульная, адрозніваюцца толькі канчаткі. Назва ўсходнеславянскай супольнасці заканчваецца на славянскае “-ічы”.
    Змешанага славяна-балцкага паходжання была і самая вялікая ўсходнеславянская супольнасць таго часу – крывічы, што сфарміраваліся на тэрыторыі, размешчанай на поўначы ад дрыгавічоў і радзімічаў. Крывічы рассяляліся вельмі шырока. Паўночная мяжа крывічоў дасягнула вярхоў Волгі. Арэал іх рассялення, апрача Падзвіння, уключаў таксама і верхняе Падняпроў’е. Мова крывічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні элементамі культуры крывічоў з’яўляліся бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, крывіцкія бранзалеты, кераміка. Адначасова ў культуры крывічоў ёсць і элементы балцкага паходжання. Змешанага славяна-балцкага паходжання і сама назва гэтай супольнасці.
    У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі новыя этнічныя супольнасці, якія ўпамінаюцца ў сярэдневяковых крыніцах. Да ліку такіх супольнасцей на тэрыторыі сучаснай Беларусі адносіліся крывічы, дрыгавічы, радзімічы. У іх асяроддзі не было сацыяльнай роўнасці, з’явілася палітычнае кіраванне і свае князі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі сабой не плямёны ці саюзы плямён, як сцвярджалася ў літаратуры раней, а протанароднасці (народнасці, якія пачыналі фарміравацца). Іх дзяржаўныя ўтварэнні называюць протадзяржавамі (дзяржавы, якія пачыналі стварацца).
    Рассяленне славян на тэрыторыи Беларуси. Дрыгавичы, радзимичы, крывичы. Паходжанне беларусау.
    Асіміляцыя балтаў адбылася хуткімі тэмпамі – культурная і гаспадарчая перавага славян садзейнічалі гэтаму працэсу. Але і балты таксама паўдзельнічалі ў стварэнні новага народа – славяне пераймалі геаграфічныя назвы ад мясцовага насельніцтва, некаторыя рэлігійныя адметнасці і прадметы матэрыяльнай культуры. У выніку такой асіміляцыі да IX ст. на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы ўтварылася 15 этнічных славянскіх аб’яднанняў (протанароднасцяў ці протадзяржаў) – згодна з летапісамі – “княжэнняў”. З іх на Беларусі – 3 аб’яднанні: дрыгавічы, радзімічы і крывічы (дакладней – крывічы-палачане).
    Крывічы – мелі этнавызначальную прыкмету – драцяныя скроневыя (вісочныя) кольцы дыяметрам 5-11 см з завязанымі канцамі. Крывічы рассяляліся на поўначы Беларусі. Этнавызначальная прыкмета дрыгавічоў – спіральныя скроневыя кольцы. Дрыгавічы насялялі паўднёвыя і цэнтральныя раёны сучаснай Беларусі. Радзімічы насялялі паўднёва-усходнія раёны сучаснай Беларусі і іх этнавызначальная прыкмета – сяміпромневыя скроневыя кольцы.
    З развіццём гістарычнай навукі (беларускай і суседніх дзяржаў) былі распрацаваны канцэпцыі паходжання беларусаў.
    Старажытнаруская канцэпцыя распрацавана на прыканцы XIX – пачатку XX cтст. рускімі і беларускімі гісторыкамі А.А.Шахматавым, М.У.Токаравым, Я.І.Карнейчыкам. Яна з’яўлялася пануючай у савецкай гістарыяграфіі, атрымала падтрымку Сталіна. Асноўным палажэннем гэтай канцэпцыі было існавала так званай старажытнарускай народнасці ў межах адзінай старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі. Менавіта са старажытнарускай народнасці растуць карані трох усходнеславянскіх народаў – рускіх, украінцаў і беларусаў. Недахопы гэтай тэорыі: не даказана існаванне гэтай адзінай старажытнарускай народнасці, больш таго, паміж існаваннем Кіеўскай Русі і станаўленнем рускіх, украінцаў і беларусаў як народнасцяў пралягае некалькі стагоддзяў. Існуе таксама дзве выключаючыя адна адну тэорыі паходжання беларусаў – вялікаруская і вялікапольская, складзеныя на хвалі супрацьстаяння польскай і рускай нацыянальнай ідэй у барацьбе за беларускія землі (канец XIX – пачатак XX стст.). Аўтары гэтых канцэпцый – славянафілы А.Сразнеўскі, А.Сабалеўскі і інш. і палякі Я.Галембоўскі, А.Рыпінскі. Пастулаты гэтых тэорый вельмі падобныя. Адны сцвярджалі, што беларусы – гэта рускія, а беларуская мова – гэта дыялект мовы рускай, але “пашкоджанай” польскім уплывам, другія –наадварот.
    Аўтары крывічскай тэорыі – В.Пагодзін, В.Ластоўскі, М.Кастамараў – сцвярджалі, што продкі сучасных беларусаў – гэта крывічы-палачане. Аднак аўтары праігнаравалі ўдзел у станаўленні беларускага этнасу дрыгавічоў і радзімічаў. Гэтую акалічнасць улічылі аўтары крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай тэорыі (Я.Карскі, В.Пічэта, М.Доўнар-Запольскі, М.Грынблат). Аднак і тут ёсць недакладнасці: беларуская народнасць склалася значна пазней, чым узніклі этнічныя суполкі крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў. Да таго ж, аўтары не ўлічылі ўплыву суседзяў-балтаў у фармаванні беларусаў.


    1. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.

    Узнікненне інстытута дзяржавы звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы насельніцтва палітычнай і духоўнай эліты, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д. У VI-X стст. На мяжы VIII-ІX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове ІХ ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. У X-XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу. 40-70-я гады Х ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю палітычную самастойнасць. У другой палове X ст. летапісы згадваюць першага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў з-за мора, "трымаў, валадарыў і княжыў Полацкую зямлю". Вызначэнне, якое далі летапісцы полацкаму князю, сведчыць аб завяршэнні першага этапа ва ўсталяванні полацкага гаспадарства: з'яўленне межаў, зацвярджэнне палітычнай сістэмы, упарадкаванне ўнутраных гаспадарчых адносін. Большасць сялян (смерды), пакуль захоўвалі асабістую свабоду, працавалі на абшчынных землях і плацілі раз у год князю даніну толькі прадуктамі лясной гаспадаркі (палюддзе). Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае), пшаніцу, лён, каноплі і іншыя культуры.

    Першыя летапісныя звесткі аб заснаваным імі Полацку адносяцца да 862 г. Да саюзу з Полацкам імкнуліся Ноўгарад і Кіеў. З цягам часу Ўладзімір пасадзіў на полацкі трон свайго сына Ізяслава. Але ў 1001 г. ён памёр, пакінуўшы двух малалетніх сыноў. Першы нашчадак трона – Усяслаў пражыў да 1003 г., а пасля яго смерці пераемнікам стаў другі сын Ізяслава Брачыслаў (1003–1044). Пасля смерцi Уладзiмiра (1015) полацкi князь павёў самастойную, незалежную ад Кiева палiтыку.Але ў 1044 пад час падрыхтоўкi новага паходу супраць лiтвы Брачыслаў памёр.Новым полацкiм князем стаў Усяслаў Брачыслававiч або Ўсяслаў Чарадзей, ён загадаў пабудаваць у Полацку мураваны сабор Святой Сафii.

    У 1101 г. пасля смерцi Усяслава княства было падзелена памiж 6 сынамi.Полацкiя князi спрабавалi праводзiць уласную палiтыку, незалежную ад Кiева, але гэта не заўсёды мела поспех.Полацкае зямля складалася з уласна Полацкага, Менскага, Друцкага, Заслаўскага, Вiцебскага, Лагойскага, Герцыкскага i Кукенойскага княстваў.Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці, дзе рассяліліся дрыгавічы.Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа.


    1.   1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


    написать администратору сайта