Бел яз. 1. Гістарычныя мовы знікнення і развіцця бел мовы
Скачать 153.61 Kb.
|
19. Асноўная характарыстыка назоўніка як часціны мовы.Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы са значэннем прадметнасці і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.Назоўнікі абазначаюць назвы асоб;канкрэтных прадметаў: лыжка;жывых істот; дрэў, раслін; з’яў прыроды:снег, мароз,; рэчываў:цукар, нафта;апрадмечаных прымет і якасцяў: мужнасць; дзеянняў і стану:просьба,боль, сум;лікаў: сотня і інш.Назоўнікі належаць да аднаго з трох родаў; маюць форму адз. або мн. ліку: ;змяняюцца па склонах. Асноўная сінтаксічная функцыя назоўніка – быць у сказе дзейнікам (у Н.скл) ці дапаўненнем (ва ўскосных склонах): Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад.Назоўнік можа выконваць ролю іншых членаў сказа: Назоўнікі бываюць агульныя (абазначаюць назвы шэрагу аднародных прадметаў, жывых істот, з’яў, паняццяў: коўдра, сшытак, салавей, шчырасць), уласныя ( індывідуальныя назвы жывых істот, прадметаў, вылучаючы іх з рода аднародных, да іх адносяцца імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы і мянушкі); канкрэтныя (абазначаюць прадметы навакольнай рэчаіснасці: дом, дрэва; дзеянні, грамадскія падзеі: бег, пераход, рэвалюцыя; з’вы прыроды:вецер, дождж), абстрактныя ( абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, уласцівасці, якасці, псіхічныя працэсы, дзеянні, стан: жыццё, радасць); адушаўленыя ( абазначаюць назвы асоб і жывых істот: жанчына, доктар, зубр); неадушаўлёныя (назвы прадметаў рэчаіснасці, з’яў прыроды, раслін, абстрактных паняццяў:каледж, сонца, поспех); рэчыўныя ( называюць рэчывы аднароднага стану: вада, смятана, малако, шкло); зборныя (абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў, асоб, жывых істот як адно цэлае:лісце, моладзь). 20. Назоўнікі першага скланення і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным ліку.Назоўнікі першага скланення – назоўнікі ж.р. з канчаткам –а, -я у Н.скл.адз.ліку: дарога, мяжа, песня.Назоўнікі першага скланення ў Р.скл.адз.ліку з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны маюць канчатак –ы: бярозы, вярбы, грушы, пушчы; з асновай на мяккі зычны і г, к,х - -і: пустыні, дугі, рукі, мухі.У Д. і М. склонах назоўнікі 1-га скл-ня маюць канчаткі -е, -і, -ы,-э. Канчатак –е ўжываецца ў назоўніках з асновай на цвёрды і на г,х. Прычым у аснове адбываецца чаргаванне цвёрдага з мяккім,а г,х з [з’], [с’]: галава – галаве, на галаве, паляна – паляне, на паляне, дарога – дарозе, на дарозе, страха – страсе, на страсе. Канчатак –і маюць назоўнікі з мяккай асновай: песня – песні, у песні, завея – завеі, пры завеі. У назоўніках з асновай на зацвярдзелы зычны і на к, які чаргуецца з ц, не пад націскам канчатак –ы: мяжа – мяжы, на мяжы, пячора – пячоры, у пячоры, праца – працы, у працы, пад націскам - -э: шчака – шчацэ, на шчацэ, рука – руцэ, у руцэ.У В.скл. назоўнікі 1-га з асновай на на цвёрды, зацвярдзелы і г,к,х маюць канчатак –у:трава – траву, дапамога – дапамогу, рыдлёўка – рыдлёўку, чаромха – чаромху; з асновай на мяккі зычны - -ю: армія – армію, песня – песню, зязюля – зязюлю.У Т.скл. у назоўніках з асновай на цвёрды і зацвярдзелы пад націскам пішацца канчатак –ой (-ою): травой(-ою), вадой(-ою),мяжой(-ою); не пад націскам - -ай(-аю): хатай(-аю), хмарай(-аю); з асновай на мяккі зычны пад націскам –ёй(-ёю):вышынёй(-ёю), сям’ёю(-ёю), не пад націскам - -яй(-яю):вішняй(-яю), станцыяй(-яю).Назоўнікі агульнага роду з канчаткам –а(-я), калі яны абазначаюць асоб жаночага полу, скланяюцца па тыпе 1-га скл-ня: Н.гарэза, Р.гарэзы, Д.гарэзе, В.гарэзу, Т.гарэзай, М.пры гарэзе. Слова сірата скланяецца па тыпе назоўнікаў 1-га скланення незалежна, абазначае яно асобу муж. ці жан.полу.Прозвішчы на –а(-я), калі яны належаць асобе жан.полу, змяняюць канчаткі, як назоўнікі 1-га скл-ня: Н. Вячэра Валя, Р. Вячэры Валі, Д. Вячэры Валі, В. Вячэру Валю, Т.Вячэрай Валяй, М. пры Вячэры Валі. 21. Назоўнікі другога скланення і іх канчаткі ў родным і месным склонах адз. ліку. Да другога скланення адносяцца назоўнікі мужчынск. роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку:сшытак,месяц; наз-кі ніякага роду з канчаткам –о(-е),-а,-е:мора,насенне;пяць наз-кау на –мя:полымя,семя,вымя,цемя,бярэмя.У родным скл.наз-кі ніякага роду друг.скл.з цвердай,зацвярдзелай і асновай на г,к,х –канчатак –а:цяпл-а,возер-а,вух-а;пры мяккаай аснове - -я:заданн-я,сем-я,полым-я.Назоунікі мужч.роду у родн.скл.маюць канч-кі –а(-я) і –у(-ю),якія залежаць ад лексічнага значэння слова.У месным скл. Маюць сінанімічныя канчаткі:-е,-і,-ы,у(-ю):аб кнізе,на гары,аб жняі,на шчацэ. Выбар канчаткаў у месным і давальным склонах як і ў назоўнікаў першага скланення залежыць ад зычнага асновы, а таксама ад месца націску: канчатак -е прыдатны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і г, х , якія ў беларускай мове чаргуюцца з з, с: канчатак -э адзначаецца ў назоўнікаў на –к (які чаргуецца з ц) і націскам на канчатку; канчатак -ы маюць назоўнікі на ж, ш, ч, р, ц , а таксама на -к (які чаргуецца з ц) з ненаціскным канчаткам. 22.Рознаскланяльныя назоўнікі, асаблівасці іх склонавых канчаткаў. Нескланяльныя назоўнікі.Да рознасклаляльных адносяцца: 1)Назоунікі ніякага роду-назвы маладых істот,з канчатк. –я(е):дзіця,жарабя.У родным ,давальным і месным скл.адзіночн. ліку яны маюць канчаткі –і і суфікс –яц-:дзіцяці,жарабяці. У творным скл. - канчатак –ем і не маюць суфікса –яц-:жарабем,дзіцем.У множн. ліку ва усіх склонах гэтыя наз-кі маюць суфікс –ят.У родным і вінавальным скл. яны маюць нулявы канчатак:парасят,гусянят.У давальным - -ам:парасятам,творным - -амі,месным - -ах. Калі яны ужыв-ца з суфіксам –ен-,то у Родн.,Давальн.,Месным скл.маюць канчатак –і:імені,племені;у Творн. - -ем: іменем.2) Тры наз-кі на –мя:імя,племя,стрэмя.Могуць ужывацца без суфікса –ен- і скланяюцца як наз-кі 2-га скл.з мяккай асновай: Р.імя,племя(як шчасця);Т.:імем. 3)Назоунікі мужчынскага роду з канчатк. –а(-я) тыпу бацька,стараста і наз-кі агульнага роду,калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу:плакса,цезка.У Родн. І Вінавальн. Скл.канчаткі 1-га скланення: Р. мужчыны;В. мужчыну.У Давальным і Месным скл. канчаткі 1-га і 2-га скланення:пад націскам ужываюцца канч. –е,-і:Кузьме,старшыні; не пад націскам - -у (-ю).У творным скл.пад націскам маюць канчаткі 1-га скл. –ой,-ей(-ею):тамадой; не пад націскам –канчаткі 2-га скл. –ам,-ем:старастам,абаронцам.Нескланяльныя –наз-кі,якія не змяняюцца па склонах: 1)наз-кі іншамоунага паходжання,якія заканчваюцца галосным гукам:кенгуру,Фрунзе;2)славянскія і запазычаныя прозвішчы,якія заканчв-ца на зычны і належаць асобам жаночага полу:з Корбут Вольгай; 3) славянскія прозвішчы на –о: Лапо,Шайко; 5)складанаскарочаныя словы:БДУ.Асобны тып скланення ўтвараюць субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі, якія скланяюцца па ўзору прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, сані. 23.Агульная характарыстыка прыметніка як часціны мовы. Прыметнік – часціна мовы, якая называе статычную прыкмету або ўласцівасць рэаліі, абазначанай назоўнікам, і мае залежныя ад яго граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону,сінтаксічна афармляецца дапасаваным азначэннем. Другаснай функцыяй прыметнікаў з’яўляецца іх выступленне ў ролі прэдыкатыва, своеасаблівага сінтаксічнага цэнтра выказвання, калі яны служаць састаўной часткай выказвання (высокае і прыгожае дрэва і Дрэва было высокім і прыгожым). Прыметнікі падзяляюцца на: 1) якасныя, што непасрэдна абазначаюць прыкмету рэаліі (зялёная трава, цікавая думка).Выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання. Вышэйшая ступень параўнання мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ейш (-эйш) тыпу смелы – смялейшы, і складаную (аналітычную), праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней), тыпу больш каштоўны. Простая форма найвышэйшай ступені - з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені (дабрэйшы – найдабрэйшы і інш.), а складаная форма - аналітычным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў (самы добры).Якасныя прыметнікі могуць выступаць у поўнай і кароткай форме (вясёлы – весел, смутны – смуцен.), але з’яўляюцца малаўжывальнымі,пераважна ў ролі прэдыкатываў, выражаюць не пастаянныя, а часовыя прыкметы, ў некаторых паэтычных творах, ва ўстойлівых выразах (Славен бубен за гарамі). Для якасных прыметнікаў уласціва антанімія (добры – дрэнны) 2) адносныя, -выражаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметау (птушынае гняздо),гэта вытворныя словы,што утвараюцца ад назоунікау і таму сінанімічныя іх ускосным формам(піянерскі збор-збор піянерау). Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы (бацькава хата). Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных (жалезны характар), і наадварот, якасныя прыметнікі набываюць роль адносных (чорны хлеб).Займеннікавыя прыметнікі (мой, твой, які), гэтаксама як і субстантыўныя займеннікі (я, мы, хто, нішто), выконваюць аднолькавую функцыянальную ролю, выступаюць у якасці замяшчальнікаў знамянальных слоў, аднак розняцца тым, што граматычныя катэгорыі першых вызначаюцца тымі назоўнікамі, з якімі яны спалучаюцца; а ў другіх праяўляюцца самастойна. Сярод займеннікавых прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя (мой, наш), указальныя (гэты, той), азначальныя (кожны, увесь, іншы), пытальна-адносныя (чый, які, каторы), няпэўныя (абы-чый, які-небудзь), адмоўныя (нічый, ніякі).Яны спалучаюцца ў родзе, ліку, склоне з адпаведнымі назоўнікамі, але гэта не тычыцца займеннікаў тыпу які, што выкарыстоўваюцца ў якасці злучнікавых слоў (кніга, якую я чытаў; кніга, над якой я задумаўся).Сярод прыметнікаў ёсць група нязменных слоў, якія не скланяюцца, не змяняюцца па родах і ліках, маюць ва ўсіх выпадках свайго ўжывання нулявы канчатак. Звычайна нязменныя прыметнікіі з’яўляюцца запазычанымі словамі, выступаюць у сінтаксічнай функцыі азначэнняў.( колер хакі, вага нета, гатунак люкс, мова хіндзі). 24. Ступені параўнання адносных прыметнікаў. Формы ацэнкі прыметнікаў. Якасныя прыметнікі маюць 2 формы ступеней параўнання:ВЫШЭЙШАЯ ступень параўнання паказвае, што якасць пэўнага прадмета праяўляецца ў большай або меншай ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі:доўгі-даўжэйшы, мілы-мілейшы. Простая форма вышэйшай ступені ўтвараецца ад асновы прыметнікаў далучэннем суфікса –ейш-(-эйш-) і адпаведных канчаткаў:вясёлы-весялейшы,прыгожы-прыгажэйшы.Ад адатковай асновы пры дапамозе суфікса -ш- утвараюцца простыя формы вышэйшай ступені параўнання наступных прыметнікаў: добры-лепшы, дрэнны-горшы, вялікі-большы, малы-меншы.СКЛАДАНАЯ формавышэйшай ступені ўтвараецца далучэннем да якасных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней): больш вясёлы, менш вясёлы.Залежныя ад прыметніка словы (назоўнікі, займеннікі) ужываюцца пры простай форме вышэйшай ступені параўнання ў форме В.скл.з прыназоўнікам за: Мазанка яго [Багдана Арцёмавіча] меншая за іншыя, але лепш пабелена, нават пафарбавана – сцены распісаны ўзорамі. Пры простай і складанай формах вышэйшай ступені параўнання могуць ужывацца параўнальныя звароты са злучнікамі чым, як: У тыя часы дзяцінства было карацейшае, чым сёння.НАЙВЫШЭЙШАЯ ступень паказвае, што якасць пэўнага прадмета праяўляецца ў найбольшай або найменшай ступені з іншымі прадметамі: доўгі-найдаўжэйшы, мілы-наймілейшы.Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем прыстаўкі най-да простай формы вышэйшай ступені: весялейшы-найвесялейшы, прыгажэйшы-найпрыгажэйшы.СКЛАДАНАЯ форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем да якасных прыметнікаў слоў самы, найбольш, найменш: самы прыгожы, найбольш прыгожы, найменш прыгожы.Некаторыя якасныя прыметнікі ўтварвюць толькі складаныя формы ступеней параўнання: благі, горды, радасны, трывожны і інш.Многія якасныя прыметнікі не ўтвараюць ні простых, ні складаных форм ступеней параўнання: жывы, мертвы, халасты, жанаты, гняды, буланы, вараны, кафейны, вішнёвы, цёмна-зялёны.Якасныя прыметнікі маюць формы, якімі можа выражацца значэнне высокай меры якасці або непаўнаты яе без параўнання з іншымі прадметамі: маленькі, даўжэзны, стараваты. Гэтыя формы перадаюць і адносіны асобы да названай якасці, а таму іх наз.формамі ацэнкі і меры якасці.Пры дапамозе суфікса -еньк-(-эньк-,-аньк-) утв.формы з памяншальна-ласкальным значэннем: сіненькі, старэнькі. Радзей ужываюцца формы з суфіксамі-утк-(-ютк-),-юсеньк-, юсенечк-,-юпасеньк-:чысцюткі, чысцюсенькі, малюпасенечкі, малюпасенькі.Суфіксы-ізн-,-ізарн-,-эзн-,-эразн-,-енн-(-энн-) утвараюць формы прыметнікаў са значэннем высокай меры прыметнікаў са значэннем высокай меры якасці і адценнем непахвальнасці: вялізны, даўжэзны, велізарны, таўшчэзны, здаравенны, жаўтаваты, сіняваты.Формы ацэнкі і меры якасці могуць утварацца ад якасных прыметнікаў пры дапамозе прыставак архі-, ультра-, звыш-, за-, якія абазначаюць вельмі высокую, гранічную меру якасці (архіцяжкі, ультрамодны), або перавышэнне якасці (звышпланавы, звышурочны, завузкі). 25. Агульная характарыстыка лічэбніка як часціны мовы. Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае аб-страктныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: адзін, два, сем; тры вучні, дваццаць чалавек, адна пятая лугу; двое саней, трое клоп-чыкаў; пяты ўрок, другі месяц.Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на коль-касныя і парадкавыя.Колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі? У спалучэнні з назоўнікамі яны абазнача-юць колькасць прадметаў, асоб: дзесяць сталоў, два-наццаць кніг, сем вучняў або пэўную частку: адна трэцяя поля. Без назоўнікаў колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя (адцягненыя) лікі і ўжыва-юцца ў матэматыцы: дванаццаць дзеліцца на тры. Як чыстыя назвы колькасці яны маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: 12 : 3=4, 1254.Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на тры групы:лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі: адзін, тры, пяць, пятнаццаць;дробавыя лічэбнікі, якія абазначаюць дробавыя лікі:адна шостая, сем пятых;зборныя лічэбнікі, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў: двое, трое, шасцёра.Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанні які? каторы? Яны паказваюць на парадкавы лік прадмета сярод іншых прадметаў пры пералічэнні: другі дом, пяты пакой, восьмы паверх, шаснаццаты дзень, семдзесят другі год.Колькасныя лічэбнікі з'яўляюцца асноўным разра-дам лічэбнікаў.Паводле складу лічэбнікі падзялякрцца на простыя (адзін, тры, шэсць), складаныя (пяцьдзесят, васьмідзесяты) і састаўныя (дваццаць тры, сто сем-дзеспт шосты).Лічэбнікі змяняюцца па склонах. Лічэбнікі адзін, два, абодва змяняюцца па родах, а лічэбнік адзін — і па ліках: адзін дом, адна кніга, адно акно; два дамы, дзве кнігі, два акны; абодва дамы, абедзве кнігі, абодва акны; адны сані.Лічэбнікі могуць быць любым членам сказа: Дзевяцьі восем — семнаццаць. Дзелім сорак на дваццаць. Сёння ў дваццатай школе сустрэча з пісьменнікамі.Лічэбнік з назоўнікам можа ўтвараць спалучэнне, якое выступае адным членам сказа: Дваццаць вучняў працавала на прышкольным участку. 26.Скланенне лічэбнікаў розных разрадаў.Скланенне колькасных ліч.мае свае асаблівасці.Лічэбнік адзінзмяняецца па родах і ліках (адзін дом, адна кветка, адны ножны) і дапасуееца да назоýніка.Ліч.дваспалучаецца з назоýнікамі мужчынскага і ніякага роду, дзве - з назоýнікамі жаначага роду; пры гэтым родавыя адрозненні захоýваюцца ва ýсіх склонах(Наз.два, дзве;Родны-двух,дзвюх;Дав.-двум,дзвюм;Він.-два,дзве;двух,дзвюх;Тв.- двума, дзвюмя;Месны-(пры) двух, дзвюх). Лічэбнік тры, чатыры не маюць роду; у творным склоне гэтых лічэбнікаý, так сама як і ý лічэбніку два, ужываецца канчатак - ма: трыма, чатырма.Лічэбнік ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца на ýзор назоýнікаý трэцяга скланення (як радасць, косць).У творным склоне лічэбнікаý пяць, ад адзінаццаці да дваццаці і ý лічэбніку трыццаць пішацца падвойнае ц: пяццю, дзевяццю, шаснаццаццю.У складаных колькасных лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі(Н.пяцьдзесят,дзвесце,Р.-пяцідзесяці,двухсот;Дав.-пяцідзесяці,двумстам;Вінав.пяцьдзесят,дзвесцеабопяцідзесяці, двухсот;Творныпяццюдзесяццю,двумастамі;Месны-(пры) пяцідзесяці, двухстах.Пры скланенні састаýных колькасных ліч.змяняецца кожнае слова: дзвесце дваццаць тры, двухсот дваццаці трох і г.д. Пры скланенні састаýных парадкавых лічэбнікаý змяняецца толькі апошняе слова: дзвесце дваццаць трэці, дзвесце дваццаць трэцяга і г.д.Састаýныя парадковыя лічэбнікі на - тысячны, - мільённы, - мільярдны ýтвараюцца ад формы роднага склону адпаведных колькасных лічэбнікаý і слоý тысячны, мільённы, мільярдны. Такія састаýныя парадковыя лічэбнікі скланяюцца і пішуцца ý адно слова. (дзевяцісотсямідзесяцівасьмітысячны).Парадковыя лічэбнікі на - тысячны, - мільённы, - мільярдны пішуцца праз злучок, калі першая іх частка напісана лічбай (10-тысячны, 300-мільённы). Да колькасных лічэбнікаý адносяцца словы, якія называюць колькасць неакрэслена, няпэýна: многа, мала, шмат, безліч. Гэтыя лічэбнікі заýсёды ý сказе адносяцца да назоýнікаý (на нашым двары гуляе многа (лічэбнік) дзяцей). |