Главная страница

Бел яз. 1. Гістарычныя мовы знікнення і развіцця бел мовы


Скачать 153.61 Kb.
Название1. Гістарычныя мовы знікнення і развіцця бел мовы
АнкорБел яз.docx
Дата04.03.2018
Размер153.61 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаБел яз.docx
ТипДокументы
#16224
страница7 из 7
1   2   3   4   5   6   7

51. Звароткі і знакі прыпынку пры іх.Зваротак — слова або спалучэнне слоў, што называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай.Зваротак граматычна не звязаны з членамі сказа, захоўвае адасобленасць сваёй пазіцыі і не з'яўляецца членам сказа.Аднак ен не можа ужывацца без сэнсавай сувязі з канкрэтн.сказам або асобн.членамі,выражаецца з дап.інтанацыі.Зваротак ужываецца не толькі з мэтай прыцягнуць увагу субяседніка, аднак і выразіць адносіны да яго з боку гаворачага.Звароткі ўваходзяць у склад вобразных сродкаў мовы, надаюць ёй большую жывасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, выразнасць.Зваротак выражаецца:назоўнікам у назоўным склоне;клічнай формай назоўніка (старажытны клічны склон);прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў назоўным склоне, якія перайшлі ў назоўнікі.Звароткі бываюць:развітыя і неразвітыя.Знакі прыпынку пры зваротку.У пачатку ці канцы сказа зваротак аддзяляецца, а ў сярэдзіне сказа — выдзяляецца коскамі.Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і вымаўляецца з моцным пачуццём, то пасля яго ставіцца клічнік, а наступнае слова сказа пішацца з вялікай літары.Часціца о ад зваротка знакам прыпынку не аддзяляецца.Калі перад звароткам стаіць выклічнік ой, ах, эх і інш. або выклічнік разам з займеннікам ты (вы), то коскамі выдзяляецца толькі зваротак:Эх вы,дарогі жыцця,што там за вамі удалі?

52.Складаназлучаныя сказы і знакі прыпынку ў іх.Складанымі называюцца сказы, што складаюцца з дзвюх ці некалькіх састаўных частак, якія маюць форму простых сказаў, і ўтвараюць адно сінтаксічнае цэлае. С к л а д а н ы я сказы падзяляюцца на злучнікавыя і бяззлучнікавыя.У залежнасці ад формы сінтаксічнай сувязі састаўных частак і характару сінтаксічных адносін сярод злучнікавых складаных сказаў выдзяляюцца склада-назлучаныя, складаназалежныя і складаныя сказы пераход нагатыпу.Асобна вылучаюцца сказы камбінаванай пабудовыз рознымі відамі сувязі.Складаназлучаныя сказы –сказы,у якіх састаўныя часткі аб'яднаны злучальнымі злучнікамі на аснове спалучальных,супастаўляльных,пералічальна-ьных,таксама далучальных адносін.Сінтаксічная сувязь састаўных частак складаназлучанага сказа, пры якой гэтыя часткі адносна раўнапраўныя ў выражэнні адзінай складанай думкі, называецца злучальнай сувяззю.Спалучальнай узаемасувяззю аб'яднаны састаўныя часткі складаназлучаных сказаў, у якіх паведамляецца аб з'явах і падзеях,што адбываюцца адначасова або паслядоўна.Асноўным граматычным сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў са спалучальнымі адносінамі ў беларускай мове з'яўляюцца злучнікі і,ды,а і злучальныя словы потым, затым, пасля. Супастаўляльная ўзаемасувязь знаходзіць сваё выражэнне ў лексічным значэнні супастаўленых членаў;часткі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і слоў,якія ўжываюцца ў функцыі злучнікаў:а, ж(жа), але, і затое, аднак, толькі,аж(ажно),наадварот,тымне.Уласнасупастаўляльныя ўзаемаадносіны заснаваны на звычайным адрозненні паміж супастаўленымі прадметамі і з'явамі.Пералічальна-размеркавальнаяўзаемасувязь жаецца ў характары злучальных элементаў.Сродак сувязі састаўных частак -злучнікі:і-і, ні- ні, то - то, ці - ці, або- або (альбо - альбо), ці то-ці то,ні то -ні то. Спецыфікай складаназлучаных сказаў з далучальнай сувяззю з'яўляецца што далучаная частка эмяшчае дадатковыя звесткі адносна зместу папярэдняй часткі.Далучальна-пералічальныяўзаемаадносіны-змест най часткі не вынікае са зместу папярэдняй, а як бы нанізваецца на яго. Дзякуючы гэтаму дасягаецца больш поўнае апісанне агульнай складанай з'явы. Сродак сувязі - злучнікі ды, ды і, a.Далучальна-азначальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, якое характарызуе папярэднюю састаўную частку.Сродак сувязі -злучнікі і, ды, a,займеннікгэта,той.Далучальна-тлумачальныя маадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім яны тлумачаць папярэднюю састаўную частку: раскрывае ці канкрэтызуе яе змест. У якасці сродку сувязі ўжываюцца словы і словазлучэнні (гэта значыць, а іменна, напрыклад).Далучальна-прычынныяўзаемаадносіны наваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім у далучанай частцы змяшчаецца дадатковае указанне на прычыннае значэнне папярэдняй часткі.Злучальн.сродак- злучнікі і, а ў спалучэнні са словам таму.Існуюць складана-злучаныя сказы ўскладненага тыпу,у якіх аб'ядноўваюцца састаўныя часткі, што знаходзяцца ў камбінаваных сінтаксічных узаемаадносінах.Коска не ставіцца:1)калі часткі маюць агульныя для іх члены сказа;2)часткі маюць форму намінатыуных і безасабовых сказау.Працяжнік ставіцца,калі другая частка абазначае вынік,хуткую змену падзей.

53.Паняцце пра складаназалежны сказ. Віды даданых частак і сродкі сувязі.Складаназалежны сказ-складаны сказ,у якім адна састаўная частка тлумачыць др.састаўную і звязана з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова.Сказы, у якіх сувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў-сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем,а сказы, у якіх даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага)слова,называюцца ск.з адносным падпарадкаваннем.Злучальныя сл.-займеннікі і прыслоўі які, каторы, чый, хто, што, колькі, дзе, куды, адкуль, як, чаму.Складаназ.сказы з даданымі азначальнымі, часу,месца,умовы,прычыны,мэты,з даданымі азначальнымі маюць залежную частку,якая характарызуе прадмет, дзеянне,стан. Сродкам сувязі -злучальныя словы які (зрэдку -каторы), чый, што, хто, дзе, куды, адкуль, калі, як і злучнікі нібы, быццам, каб.Сказы з даданымі дапаўняльнымі ўключаюць залежную частку,якая з'яўляецца разгорнутым дапаўненнем да пэўнага члена галоўнай часткі або раскрывае змест дапаўнення-займенніка.Сродкам сувязі- злучнікі што,каб, як быццам, нібы, ці, пытальна-адносныя займеннікі і прыслоўі хто, які, чый, колькі, наколькі,куды адкульяк.З даданымі дзейнікавымі ўключаюць залежную частку, якая выконвае функцыю дзейніка ў адносінах да выказніка галоўнай часткі або раскрывае канкрэтны змест дзейніка-займенніка галоўнай часткі(кожны,усякі).Сродкі сувязі:злучальн.словыхто,што,каб,які,дзе,куды.Дзейнікам у гал.частцы-займеннікі той (тая, тое),кожны,усякіЗ даданымі выказнікавымі ўключаюць залежную частку, якая раскрывае канкрэтны змест выказніка-займенніка галоўнай часткі. У ролі выказніка галоўнай часткі -словы той (тая, тое), такі (такая, такое), гэтакі(гэтакая,гэтакае).Сродак сувязі- лучнікі і злучальныя словы што, які, хто, як, быццам,каб.Даданаявыказнікавая аходзіццаўпостпазіцыіда лоўнай.З даданымі часу ўключаюць залежную частку, якая знаходзіцца з галоўнай у часавых адносінах.Сродак сувязі - злучнікі калі, як, пакуль, ледзь, ледзь толькі, як толькі, толькі што, з таго часу як, у той час.З даданымі м е с ц а ўключаюць залежную частку, якая змяшчае указанне на месца ці прастору, дзе знаходзіцца ці адбываецца тое, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы.сродак сувязі- злучнікі дзе,куды,адкуль.Залежная частка можа адносіцца да выказніка галоўнай часткі або да акалічнасці месца галоўнай часткі,якаявыражаеццапрыслоўем,вазлучэннемтам,туды.з даданымі п р ы ч ы н ы ўключаюць залежную частку, у якой раскрываецца прычына ці даецца абгрунтаванне таго, аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць простыя злучнікі бо, як, што, паколькі і складаныя злучнікі таму што, ад таго што, затым што, дзеля таго што. з даданымі мэты змяшчаюць залежную частку, якая ўказвае на мэту ці прызначэнне названага ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі -і каб, абы, для таго каб, дзеля таго каб, на тое каб.з даданымі ў м о в ы ўключаюць залежную частку, якая ўказвае на ўмову ажыццяўлення таго, аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы.Сродкам сув.-калі,як,каб,раз.з даданымі ўступальнымі змяшчаюць залежную частку, змест якой з'яўляецца процілеглым таму, што паведамляецца у галоўнай частцы.Сродкам сув- хоць, няхай, дарма штоз даданымі в ы н і к о в ы м і ўключаюць залежную частку, якая раскрывае вынік таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі - так, што.гэтыя сказы набліжаюцца да складаназалежных з даданымі прычыны.Залежныя выніковыя часткі адносяцца не да якога-небудзь аднаго слова, а да ўсёй галоўнай часткі.выніковы злучнік - словазлучэнні ў выніку чаго.з даданымі меры і ступені ўключаюць залежную частку, у якой раскрываецца мера праяўлення дзеяння, прыкметы ці стану,выражаныя дзеясловам, прыметнікам, прыслоўем або назоўнікам галоўнай часткі.Сродкам сувязі-што, як.з даданымі супастаўляльнымі і параўнальнымі змяшчаюць залежную частку, змест якой супастаўляецца ці параўноўваецца са зместам галоўнай частк. Сродкам сувязі -злучнікі як, чым, наколькі, у той час як.

54.Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі і знакі прыпынку ў іх.У складаназалежных сказах можа быць не адна, а дзве і больш даданых частак, якія па-рознаму звязаны з галоўнай часткай і паміж сабой. Такія сказы маюць дзве разнавіднасці.1. Складаназалежныя сказы з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак, пры якім кожная даданая частка залежыць ад агульнай галоўнай часткі. Даданыя дапаўняльныя часткі залежаць ад галоўнай. У сказах з сузалежным падпарадкаваннем даданыя часткі могуць быць аднародныя і неаднародныя.Сузалежныя аднародныя часткі паясняюць у галоўнай адзін член сказа або аднародныя члены сказа, адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго тыпу.Сузалежныя неаднародныя часткі паясняюць у галоўнай розныя члены сказа або адзін член сказа, але адказваюць на розныя пытанні і адносяцца да розных тыпаў Даданыя часткі паясняюць розныя члены сказа ( выказнік узнікае і дзейнік дзень) і адносяцца да розных тыпаў: першая даданая частка часу, а другая – азначальная. 2.Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак, пры якім першая даданая частка залежыць ад галоўнай, другая – ад першай і г.д. першая даданая частка спосабу дзеяння залежыць ад галоўнай, другая даданая частка ўмовы – ад першай даданай.Паміж часткамі складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі часкамі можа быць і сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне адначасова;гэта змешанае падпарадкаванне.Коска не ставіцца,калі сузалежныя аднародныя даданыя часткі звязваюцца адзіночнымі злучнікамі і,ці,або.Кропка з коскай-калі маюць развітую пабудову.Працяжнік – калі даданыя часткі –з узмоцненная інтанацыяй.Двукроп’е- пасля галоун.часткі пры яе лагічным выдзяленні,таксама,калі даадныя часткі раскрываюць сэнс слоу адно,аднаго у галоун.частцы і паміж імі можна-а іменна.

55. Бяззлучнікавыя складаныя сказы і знакі прыпынку ў іх.

Бяззлучнікавым складаным сказам называецца складаны сказ, часткі якога ўзаемазвязаны сэнсава, структурна і інтанацыйна без дапамогі злучнікаў або злучальных слоў.Вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы аднароднага складу (з аднатыпнымі часткамі;паміж часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці і паслядоунасці дзеяння,супастаулення або супрастаулення);бяззлучнікавыя складаныя сказы неаднароднага складу (з разнатыпнымі састаўнымі часткамі,паміж імі –суб’ектныя,аб’ектныя,азначальныя,акалічнасныя прычыны,умовы і інш.).Коска – паміж часткамі,калі паведамляецца пра адначасовыя або паслядоуныя з’явы,падзеі.Двукроп’е : 1) калі наступная частка раскрывае,тлумачыць,дапауняе змест папярэдняй,паміж часткамі можна злучнікі што,як,словы а іменна, і убачыу,што;і пачуу,што;2)калі другая частка раскрывае прычыну таго,пра што паведамляецца у першай,паміж імі можна – злучнікі бо,таму што; 3)калі першая частка абагульняе змест наступных. Працяжнік: 1)калі першая частка абазначае умову,а другая –вынік,перад першая можна-злучнік калі; 2)калі змест частак супрацьпастауляецца,паміж імі міжна- злучнікі а,але ;3)калі апошняя частка абагульняе змест папярэдніх.

56. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі і знакі прыпынку ў іх.Сказы з рознымі відамі сувязі – складаныя сказы, у якіх выкарыстоўваюцца розныя віды сувязі – злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая.Знакі прыпынку:1. Часткі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі аддзяляюцца тымі самымі знакамі прыпынку, што і часткі складаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых складаных сказаў. Найчасцей ставіцца коска: Блішчаць пад сонцам баразёнкі, а цішу трактар скалануў, як быццам першыя старонкі вясновай кнігі адгарнуў.2. Коска не ставіцца паміж дзвюма часткамі, звязанымі злучнікам і, калі яны маюць адну ці некаклькі агульных даданых частак: А тут, дзе ўчора багна прэла, гнілі век-векам балаты, збажынка сёння зарунела і спее колас залаты.3. Двукроп’е ставіцца, калі наступная частка (ці часткі) абазначае прычыну або раскрывае, удакладняе змест папярэдняй часткі: Алёнка здзівілася: ніхто не грабе ніводным вяслом, а паром плыве.4. Працяжнік ставіцца, калі наступная частка (ці часткі) паказвае вынік папярэдняй: Балота, забалаць балот, як там ні называй, але ступіў тут чалавек – ён зменіць гэты край.


57. Сказы з простай мовай і знакі прыпынку ў іх.Простая мова — чужое выказванне,якое перадаецца кім-небудзь дакладна, з захаваннем яго зместу і формы - лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей.Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы і слоў аўтара, якія паказваюць,каму гэтае выказванне належыць, да каго яно звернута, як, дзе і пры якіх абставінах было сказана.Простая мова мае розныя моўна-выяўленчых і эмацыянальн.сродки: выклічнік, зваротак, мадальныя сл.,часціцы.У ёй -элементы размоўнага стылю: дыялектызмы, устарэлыя словы, прафісіяналізмы. Кали словы аўтара стаяць перад простай мовай, пасля іх ставіцца двукроп'е, а простая мова бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з вялікай літары.Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, то пасля яе ставяцца коска (ці пытальнік, клічнік, шматкроп'е) і працяжнік; словы аўтара пачынаюцца з малой літары.Калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знаку прыпынку або трэба было б паставіць коску, кропку з коскай, двукроп'е ці працяжнік, то словы аўтара выдзяляюцца коскамі і працяжнікамі, і др.частка простой мовы пачынаецца з малой літары; калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе павінны стаяцъ кропка, пытальнік ці клічнік, то перад словамі аўтара, якія пачынаюцца з малой літары, ставіцца коска, пытальнік ці клічнік і працяжнік, а пасля іх - кропка і працяжнік;другая частка простай мовы пачынаецца з вялікай літары;калі аўтарскія словы ўжываюцца з двума выказнікамі-дзеясловамі, адзін з якіх адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяада двукроп'е і працяжнік; другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары; калі словьі аўтара, размешчаныя ў сярэдзіне простай мовы, дзеляцца на асобныя сказы, паміж імі стаіць кропка, тады кожная частка бярэцца ў двукоссе; калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёю ставіцца двукроп'е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе інтанацыі знакам прыпынку ў канцы.Працяг аўтарскіх слоў пачынаецца з малой літары,а перад імі ставіцца патрэбны знак прыпынку; кожнаярэпліка дыялога пішацца з чырвонага радка, і перад ёй ставіцца працяжнік; калі дыялог запісваецца ў адзін радок, кожная яго рэпліка бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Пры адсутнасці слоў аўтара выказванні розных асоб раздзяляюцца пра-цяжнікам.

58. Ускосная мова. Замена простай мовы ўскоснай.Ускосная мова – чужая мова, якая перадае толькі асноўны змест выказвання асобы ад імя аўтара (апавядальніка). Яна афармляецца як складаназалежны сказ, дзе даданая частка (ускосная мова) звязваецца з галоўнай (словамі аўтара) злучнікамі што, каб, ці, нібы і злучальнымі словамі дзе, калі, хто, як і інш. Аднак сын загадаў Селівону, кааб той не адлучаўся ад парому на выпадак якой патрэбы. Для канструкцый з ускоснай мовай не ўласціва ўжыванне выклічнікаў, звароткаў, пабочных слоў, часціц і іншых эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў.Пры замене простай мовы ўскоснаю трэба кіравацца наступным:1. Калі простая мова – апавядальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам што: «Гэта гасцінец ад цёткі Зіны», - пачаў тлумачыць тата. – Тата пачаў тлумачыць, што гэта гасцінец ад цёткі Зіны.2. Калі простая мова – пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, адкуль, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай, якая ўключае ў якасці злучальных слоў гэтыя займеннікі і прыслоўі3. Калі простая мова - пытальны сказ без пытальных займеннікаў і прыслоўяў або з пытальнай часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам ці: «А гэтая бярозка не трэба вам?» - спытала Святланка. – Святланка спытала, ці трэба нам гэтая бярозка.4. Калі простая мова – пабуджальны сказ, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай са злучнікам каб:5. Асабовыя і прыналежныя займеннікі або дзеясловы 1-й і 2-й асобы адз.ліку ва ўскоснай мове перадаюцца ад асобы аўтара: .6. Калі ў простай мове ёсць выклічнікі, часціцы, гутарковыя і прастамоўныя словы, то яны ва ўскоснай мове не перадаюцца: 7. Калі ў простай мове ёсць зваротак, то ён або становіцца членам галоўнай часткі сказа, або апускаецца: « Дзеду, сонца ў лесе начуе?»- раптам запыталася Таня. – Таня раптам запыталася ў дзеда, ці начуе сонца ў лесе.


59. Цытаты і знакі прыпынку пры іх.Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлеяня цытат своеасаблівыя.Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.

60. Паняцце пра пунктуацыю. Класіфікацыя знакаў прыпынку ў беларускай мове.Пунктуацыя – збор правілаў пра пастаноўку знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце. Знакі прыпынку выкарыстоўваюцца на пісьме для выдзялення асобных слоў і словазлучэнняў, сінтаксічнага і інтанацыйнага падзелу сказаў на часткі, аддзялення адной часткі тэксту ад другой. Падзяляючы тэкст на часткі, знакі прыпынку даюць магчымасць больш дакладна ўспрымаць і разумець яго, лёгка і хутка чытаць. Знакі прыпынку характарызуюць будову сказа, вызначаюць яго структуру, яго сэнсавыя і сінтаксічныя асаблівасці.

Знакі прыпынку паводле сваёй функцыі падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя.

Раздзяляльныя (няпарныя) знакі прыпынку служаць для раздзялення асобных членаў простага сказа, састаўных частак складаных сказаў або цэлых сказаў. Імі бываюць кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е ў канцы сказаў, коска, кропка з коскай, двукпроп’е, працяжнік, коска з працяжнікам у сярэдзіне сказаў. Амаль усе гэтыя знакі прыпынку адзіночныя, толькі коска і кропка з коскай могуць быць паўторнымі.Выдзяляльныя (парныя) – служаць для выдзялення са структуры сказа пэўных сінтаксічных канструкцый: адасобленых членаў сказа, звароткаў, пабочных і ўстаўных слоў, цытатаў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных словазлучэнняў. Выдзяляльныя знакі прыпынку – дужкі і двукоссі.

Нярэдка адзін і той жа знак прыпынку можа адначасова быць раздзяляльным і выдзяляльным. Часам бывае спалучэнне некалькіх знакаў прыпынку.
1   2   3   4   5   6   7


написать администратору сайта