Главная страница
Навигация по странице:

  • 44. Аднародныя члены сказа і знакі прыпынкаў пры іх. Агульная характарыстыка адасобленых членаў.

  • - і, хоць і - але, хоць - ды, хоць - але

  • Адасобленыя азначэнні.

  • Недапасаваныя азначэнні

  • 46.Адасабленне дапаўненняў і акалічнасцей.

  • Адасобленыя акалічнасці. Не адасабляюцца.1)

  • Адасобленыя дапаўненні.

  • 47. Адасабленне азначэнняў (дапасаваных, недапасаваных, прыдаткаў).

  • 48. Параўнальныя звароты і знакі прыпынку пры іх.

  • 49.Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы, знакі прыпынку пры іх.

  • 50.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, знакі прыпынку пры іх.

  • Бел яз. 1. Гістарычныя мовы знікнення і развіцця бел мовы


    Скачать 153.61 Kb.
    Название1. Гістарычныя мовы знікнення і развіцця бел мовы
    АнкорБел яз.docx
    Дата04.03.2018
    Размер153.61 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаБел яз.docx
    ТипДокументы
    #16224
    страница6 из 7
    1   2   3   4   5   6   7

    43. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам пры адсутнасці дзеяслова-звязкі ставіцца:-Калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі назоўнага склону: Мая радзіма – жытні колас, сінь мурагу, язміну цвет.- Калі дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі: Тры і пяць – восем., а таксама калі дзейнік выражаны назоўнікам назоўнага склону, а выказнік – лічэбнікам (часам у спалучэнні з іншымі словамі): Даўжыня поля – трыста пяцьдзесят метраў.-Калі перад выказнікам ёсць слова гэта, вось, значыць, гэта значыць: Народ палескі – гэта волат, яго і гора не сагнула.-Калі абодва галоўныя члены сказа ці адзін з іх выражаны інфенітывам: Самае галоўнае ў жыцці – усведамляць, што ты жаў для народа.-Калі выказнік выражаны фразеалагізмам ці непадзельным сінтаксічным словазлучэннем: Багаты з багатым – свае людзі.-Калі выказнік выражаны ўсечанымі формамі дзеясловаў (дзеяслоўнымі каранямі) тыпу шмыг, скок, шусь, цап: во шчасце прываліла! Іншы яго ўсё жыцце чакае, а яно – шусь у другія рукі.-Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік можа не ставіцца:-Калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а выказнік – назоўнікам у форме назоўнага склону: Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова. У сказах такога тыпу працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам можа ставіцца тады, калі неабходна лагічна, інтанацыйна выдзеліць і ўзмацніць сэнс выказніка: Мы – салдаты вялікай Айчыны…-Калі паміж дзейнікам і выказнікам стаіць пабочнае слова, прыслоўе, злучнік або часціца: Цяпер Хведару здавалася, што пражытае яго жыццё толькі маленькая частачка, пылінка.-Калі пры выказніку ёсць адмоўе не: Родны кут. Знаёмыя сцяжыны, гадаванкі дум маіх і мар…Не, я тут не рыцар на гадзіну, я твой сын і дбайны гаспадар.-Калі пры выказніку ёсць параўнальныя злучнікі як, быццам, нібы, што: Вочы нібы васількі.-Калі галоўныя члены сказа – назоўнікі, прычым выказнік стаіць перад дзейнікам: Важны работнік дзядзька Язэп.

    44. Аднародныя члены сказа і знакі прыпынкаў пры іх.Агульная характарыстыка адасобленых членаў.Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі.Адасабляцца могуць усе члены сказа, але часцей за ўсё — азначэнне і акалічнасць.Адасобленыя члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам. Адасобленыя прыдаткі.Адасабляюцца і выдзяляюцца на пісьме коскамі або працяжнікамі:адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі адносяцца да асабовага займенніка;адзіночныя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго; адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі паясняюць агульны назоўнік і стаяць пасля яго;развіты прыдатак перад азначаемым словам, калі мае дадатковае акалічнаснае значэннеоўшчыка ці паляўнічага);адзіночны і развіты прыдатак, калі звязваецца з азначаемым назоўнікам злучнікамі ці, або (з удакладняльным значэннем), як (з прычынным значэннем), словамі па прозвішчы, па мянушцы.Аднародныя члены сказа.Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Аднароднымі могуць быць:дзейнікі; выказнікі;азначэнні;дапаўненні;акалічнасці.Па аб'ёму аднародныя члены сказа могуць выражацца як асобнымі словамі, так і словазлучэннямі.У адным радзе аднародных членаў могуць ужывацца і словы, і словазлучэнні.Па граматычных асаблівасцях аднародныя члены сказа ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аднолькавымі часцінамі мовы, але часам яны могуць выражацца і рознымі часцінамі мовы.Аднолькавыя часціны мовы ў функцыі аднародных членаў сказа часам могуць жывацца ў розных граматычных формах.Нельга лічыць аднароднымі:1)кампаненты дзеяслоунага выказніка,якія маюць рознае значэнне,але першы з іх часткова страціу сваю самастойнасць:збегай паглядзі;2)выказнікі,выражанныя адным і тымі або сінанімычнымі дзеясловамі;3)фразеялагізмы з пауторнымі злучнікамі і-і,ні-ні,то-то.Аднародныя члены ск.маюць прыметы:1)займаюць пазіцыю аднаго члена сказа;2)звязаны з адным і тым членам сказа аднолькавай сувяззю; 3)звязаны паміж сабой злучальная і бяззлучнікавай сувяззю; 4)маюць аднолькав.марфалагічнае выражэнне;5)выраж.аднатыпныя паняцці.Па характару лагічных сувязяў аднародныя члены сказа павінны характарызаваць прадмет, з'яву, асобу па адной агульнай прыкмеце (па колеру, паходжанню, роду заняткаў і т.д.); члены дзялення, выражанага аднароднымі членамі сказа, павінны ўзаемна выключацца. Аднародныя члены сказа злучаюцца паміж сабой злучнікамі, бяззлучнікавык спосабам (інтанацыяй пералічэння) або камбінаванай сувяззю (злучнікавай і бяззлучнікавай). Паміж аднароднымі членамі сказа могуць выражацца спалучальныя, супраціўныя, раздзяляльныя, супастаўляльныя і ўступальныя адносіны,адпаведныя злучнікі:спалучальныя: і, ды (у значэнні і), ні - ні;супраціўныя: але, а, аднак, затое, ды (у значэнні але);раздзяляльныя: ці, ці(то) - ці, або, або - або, то - то, ці то - ці то, ні то - ні то, не то - не то;двайныя супастаўляльныя злучнікі: як – так і, нетолькі - і, хоць і - але, хоць - ды, хоць - але. Калі да пералічаных у сказе аднародных членаў сказа далучаюцца іншыя аднародныя члены, якія дапаўняюць, удакладняюць папярэднія аднародныя члены, то яны звязваюцца з дапамогай далучальных злучнікаў і, ды, а, прычым, таксама. Такія аднародныя члены сказа называюцца далучальнымі. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Коскамі раздзяпяюцца аднародныя члены, звязаныя:без злучнікаў;двайнымі злучнікамі;паўторнымі спалучальнымі злучнікамі або пералічальна-размеркавальнымі;адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікам;злучальнымі словамі, якія выражаюць паслядоўнасць;паміж парамі аднародных членау,звязанных спалучальнымі злучнікамі і;перад другой часткай парнага злучнік,які звязвае аднародныя члены(як-так і). Пры групе аднародных членаў сказа могуць ужывацца абагульняльныя словы, якія звычайна выконваюць такую ж сінтаксічную функцыю ў сказе маюць больш шырокае значэнне.У функцыі абагульняльных слоў могуць выступаць:займеннікі (звычайна займеннік усё;прыметнікі, словазлучэнні

    45.Аднародныя і неаднародныя азначэнні.Аднародныя азначэнні могуць звязвацца паміж сабой злучнікамі і без іх. Азначэнні аднародныя:1.Калі пералічваюць розныя прыметы прадметаў2.Калі абазначаюць розныя прыметы аднаго прадмета, характарызуючыпрадмет з аднаго боку;часта- сінонімамі 3. Калі два і больш адасобленых азначэнняў стаяць пасля паяснёнага члена сказа: Васіль углядаўся ў вышытае зорамі неба, глыбокае, сіняватае.4.Калі з’яўляюцца мастацкімі азначэннямі (эпітэтамі): Мацней, магутны, смелы горад Мінск, славуты з даўняе пары.5.Калі адно з іх выражана прыметнікам,а другое дзеепрыметнікам,дзеепрым.словазлучэннем ці прыметнікам з паясняльнымі словамі.Неаднародныя азначэнні не могуць звязвацца паміж сабою злучнікамі.Нельга: шэрае і асенняе неба, вільготныя і нізкія хмары. Такія азначэнні чытаюцца без інтанацыі пералічэння, без паўз паміж імі.Азначэнні неаднародныя:1. Калі яны характарызуюць прадмет з розных бакоў, у розных адносінах:2.Калі першае азначэнне адносіцца да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем:Шчаслівыя дзіцячыя галасы напоўнілі ўвесь дом.3.Азначэнні лічацца неаднароднымі, але аддзяляюцца коскамі, калі другое з іх удакладняе, паясняе, канкрэтызуе сэнс папярэдняга і паміж імі можна ўставіць паясняльныя словы гэта значыць, а іменна: Мары ў мяне, дарэчы, Нічыпар, зусім канкрэтныя, зямныя. Адасобленыя азначэнні.У сказе могуць адасабляцца як дапасаваныя, так і недапасаваныя азначэнні.Дапасаваныя азначэнни:развитыя азначэнни,кали яны стаяць пасля паясненага слова; два і больш адзіночныя азначэнні, калі стаяць пасля азначаемага слова;адзіночныя і развітыя азначэнні,незалежна ад месца ў сказе, калі:адносяцца да асабовага займенніка;аддзелены ад паяснёнага слова выказнікам або іншымі членамі сказа.. Перад азначаемым назоўнікам, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, часавае (гэтыя азначэнні часта адносяцца да ўласных імёнаў).Недапасаваныя азначэнні:Незалежна ад месца ў сказе, калі ім надаецца большая самастойнасць і яны адносяцца да назоўнікаў;Калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі;Незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў.
    46.Адасабленне дапаўненняў і акалічнасцей.Адасабляюцца дапаўненні, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем, звыш.Адасобленыя акалічнасці, у залежнасці ад граматычнага выражэння і сінт. функцыі, падзяляюцца на 2 группы: адасобленыя акалічнасці,выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі,і адасобленыя акалічнасці, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі і прыслоўямі. Акалічнасці першай группы адасабляюцца і на пісьме выдзяляюцца коскамі, калі:1. Выражаюцца дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі (незалежна ад месца ў сказе): У галлі старых клёнаў, умошчваючыся на ноч, з прыцішанай заклапочанасцю галёкалі гракі.2. Выражаюцца дзеепрыслоўямі (адным ці некалькімі) са значэннем дадатковага дзеяння ці стану: дзень цэлы плавалі вятры над восенню палёў бязмежных, пад вечар снегам завірыў, спазніўшыся, кудлаты снежань.3. Выражаюцца дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія пачынаюцца словамі як, нібы, быццам: Цёплая летняя ноч павольная ноч апускалася на зямлю і ўсё гусцей і гусцей церушыла над ёю, як бы прасяваючы праз танчэйшае сіта, малюпасенькія кірункі змроку.Не адасабляюцца і не выдзяляюцца знакамі прыпынку акалічнасці, выражаныядзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі:

    1. Калі стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў: Такая настала цішыня і ўначы. Тут ужо трэба было стаяць не дыхаючы.2. Калі набылі пераноснае значэнне і сталі фразеалагізмамі: Мурашкі не бедавалі, не сядзелі склаўшы лапкі: пачалі будаваць дарогу.3. Калі стаяць пасля прыслоўяў і звязваюцца з імі злучнікам і: Ён ішоў маўкліва і хістаючыся, як звычайна ходзяць змораныя людзі.Акалічнасці другой группы адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку, калі:1. Удакладняюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдняй акалічнасці ( яны наз. ўдакладняльнымі): Вунь там, каля рэчкі, таксама быў некалі лес.2. Выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі: Але, нягледзячы на эксперыментальныя ўмовы, усе службы працавалі дакладна, выконвалі свае абавязкі бездакорна.3. Выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, у адпаведнасці з , згодна з, з прычыны, насуперак і інш.: Побач ляжыць валун вышынёю ў два метры, які, паводле расказаў мясцовых жыхароў, адкалоўся ад каменя ў 1935 годзе ад удару маланкі. Адасобленыя акалічнасці.Не адасабляюцца.1)Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія маюць значэнне прыслоўя, адказваюць на пытанні я к?якім чына м? Звычайна стаяць пасля выказніка.2) Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія сталі ўстойлівымі выразамі (звычайна стаяць пасля дзеяслова, да якога адносяцца)3) Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія цесна звязаны па сэнсу з дзеясловам (адказваюць на пытанні як? якім чынам?).4) Аднародныя акалічнасці, якія складаюцца з прыслоўя і дзеепрыслоўя, звязаных злучнікам і .Адасабляюцца.1)Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі незалежна ад месца ў сказе2);Акалічнасці ўступкі,выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на.3)Акалічнасці месца або часу, якія ўдакладняюць змест папярэдняй акалічнасці;4)Радзей удакладняльнымі бываюць акалічнасці спосабу дзеяння.Адасобленыя дапаўненні. Дапаўненні, выражаныя спалучэннямі «назоўнік (займеннік) ва ўскосным склоне + прыназ акрамя, апрача, замест, за выключэннем і інш.», заўсёды адасабляюцца, калі выступаюць з выключальным, уключальным або замяшчальным значэннем.

    47. Адасабленне азначэнняў (дапасаваных, недапасаваных, прыдаткаў).Дапасаваныя азначэнні, выражаныя адзіночнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, прыметнікавымі і дзеепрыметнікавымі словазлучэннямі, адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку:1) калі адносяцца да аобовых займеннікаў (незалежна ад месца ў сказе): Вялікае і чырвонае, яно [сонца] нейкі час ляжала на краі зямлі, а тады паднялося і паволі пачало набіраць вышыню.2) калі стаяць пасля назоўнікаў і з’яўляюцца развітымі: Сонца, ахутанае шэраю смугою, нясмела іленавата ўставала з-за лесу.3) калі стаяць перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, умовы, часу: Ад крутых віроў глыбокіх на пясчаны перакат, прамяністая ад спёкі, выгінаецца рака.4) калі выражаны адзіночнымі прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі, стаяць пасля назоўнікаў і маюць вялікую сэнсавую нагрузку: Нечакана пачаўся дождж, густы, гаманлівы.5) калі аддзелены ад паяснёнага назоўніка дзеясловамі-выказнікамі ці іншымі членамі сказа: Алень выбіўся на сонечны астравок, неахвотна грызануў асіну, пастаяў, самотны, ля маладой бярэзіны і злосна выцяў яе рогам.6) калі ўдакладняюць папярэдняе азначэнне: Акопы параслі маладым бярэзнікам, высокім, гонкім, разгатым.1) калі стаяць пасля назоўнікаў і ўтвараюць з імі адно сэнсавае спалучэнне: З аднаго зярнятка малога вырастае магутны вяз.2) калі з’яўляюцца іменнымі часткамі састаўных ці складаных выказнікаў: Ноччу выпала пороша, а дзень выдаўся ціхі, сонечны.Недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах і рознымі словазлучэннямі, адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку:1) каліадносяцца да асабовых займеннікаў або ўласных ці агульных назоўнікаў: У цёмных штанах, у кароткіх куртках, з аднолькавымі капелюшамі на галаве, яны нагадвалі не то разбойнікаў, не то каўбояў, якіх хлопцы неаднойчы бачылі на малюнках. 2) калі знаходзяцца ў адным радзе з адасабленымі дапасаванымі азначэннямі: Снег ішоў з раніцы да палудня, кассы, з ветрам, здавалася, мяльцешыцца ўвесь белы свет.3) калі ўдакладняюць змест размешчаных перад імі дапасаваных азначэнняў або нясуць значную сэнсавую нагрузку: Пабудавалі хату, на два канцы, і жылі пад адной страхой.Развітыя і неразвітыя прыдаткі, выражаныя адзіночнымі назоўнікамі з паясняльнымі словамі, адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку:1) калі адносяцца да асабовых займеннікаў (незалежна ад месца ў сказе): Яна, тая крыніца, і цяпер б’е, толькі болей сцякае ў раку ды яшчэ ніколі не замярзае.2) калі адносяцца да ўласных ці агульных назоўнікаў і стаяць пасля іх: Друйка, невялікая рэчка з павольнай плынню, злучае азёры вакол Браслава з Заходняй Дзвіной.3) калі стаяць перад уласнымі назоўнікамі і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне: Таленавіты палкаводзец, барацьбіт за свабоду, праціўнік прыгнёту, Тадэвуш Касцюшка добраахвотнікам удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША.4) калі звязваюцца з паяснёнымі назоўнікамі злучніккамі ці, або, як: На страсе хлеўчука, які яшчэ быў толькі напалову відзён, стаяў бусел, ці, як іх тут называюць, бусько, іто так, то гэтак закідваў дзюбу на спіну.

    5) калі выражаюцца ўласнымі іменамі са словамі па прозвішчу, па мянушцы, па клічцы і інш: Некалі на паўвостраве Галубоў Хутар, што ў самым канцы возера, панок адзін жыў, па прозвішчу Чапоўскі.

    48. Параўнальныя звароты і знакі прыпынку пры іх.Параўнальныя звароты – словы, якія ўжываюцца ў сказе для больш выразнай і дакладнай характарыстыкі прадметаў, дзеянняў шляхам параўнання. Яны ўводзяцца ў сказ параўнальнымі злучнікамі як, што, чым, бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам, як бы. Часта параўнальныя звароты складаюцца з аднаго слова. Ля помніка, нібыта вартавыя, пасталі кіпарысы ў каравул. Сёння выпаў, як кветкі акацыі, сакавіцкі апошні снег. Параўнальныя звароты могуць адносіцца да любога члена сказа, паясняючы яго. На пісьме параўнальныя звароты выдзяляюцца коскамі як своеасаблівыя сінтаксічныя канструкцыі. Параўнальныя звароты могуць і не адасабляцца:1) калі яны з’яўляюцца выказнікам або ўваходзяць у склад выказніка: Вада ў рацэ нібы набрыняла свінцом.

    2)калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад устойлівых ( фразеалагічных) словазлучэнняў: Даждж нібы з вядра лінуў. Усё відаць як на далоні

    49.Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы, знакі прыпынку пры іх.Пабочнымі наз-ся словы або спалучэнні слоу,якія граматычна не звязаны з членамі сказа,не з’яуляюцца імі і выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння.Пабочн.словы і спалучэнні слоу звязваюцца з усім сказам і уносяць у яго новыя адценні значэння-сцвярджэнне,меркаванне,спачуванне.У ролі пабочн.-мадальныя словы(безумоуна,бясспрэчна,відавочна,сапрауды),субстантываваныя прыметнікі(галоунае),займеннікі з прыназоунікамі(між іншым,апрпча таго),прыслоуі(па-мойму),дзеяслоуныя формы(думаецца,бачу),словазлучэнні(адным словам,інакш кажучы).Пабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя. Пабочныя сказы звычайна ўключаюцца ў асноўнае выказванне без злучнікаў, але могуць быць уведзены з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў.Коскамі выдзяляюцца пабочныя сказы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі як, калі, колькі, што.Пабочныя сказы часам выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі.

    50.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, знакі прыпынку пры іх.Устаўными - словы, словазлучэнні і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы граматычна не звязаны з членамі асноўнага сказа, але паведамленні заўвагі, удакладненні,тлумачэнні могуць быць друга-раднымі ці вельмі важнымі для разумения сэнсу сказа. Яны заўсёды выдзяляюцца інтанацыйна. На пісьме гэтая інтанацыйная адасобленасць афармляецца працяжнікамі або дужкамі.Устаўныя канструкцыі ўжываюцца для тлумачэння незнаемых, невядомых або малаўжывальных слоў і выразаў.Устаўныя канструкцыі могуць удакладняць выказванне ў цэлым ці асобныя яго члены.У структуры сказа ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы часам могуць захоўваць сувязь з тымі кампанентамі сказа, да якіх яны адносяцца, і афармляюцца як своеасаблівыя члены сказа ці часткі складанага сказа.Устаўныя канструкцыі могуць адносіцца да часткі складанага сказа, да члена сказа, да ўсяго сказа.У сказ устаўныя канструкцыі могуць уключацца:без злучнікаў і злучальных слоў;з дапамогай злучнікаў і, а, ці і інш.;з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў калі, хоць, бо, як, што, які і інш..Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы адрозніваюцца ад пабочных тым, што могуць дадаткова тлумачыць час, месца, прычыну дзеяння, характарызаваць асобу, падзею, супастаўляць, удакладняць сказанае, дапаўняць асобныя члены асноўнага выказвання, што не ўласціва пабочным канструкцыям. У адрозненне ад пабочных устаўныя канструкцыі ніколі не бываюць у пачатку асноўнай часткі, а заўсёды стаяць у сярэдзіне сказа або ў канцы.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, як і пабочныя, узбагачаюць асноўны сказ дадатковым зместам, напаўняюць сказ той ці іншай інтанацыяй, уключаюцца ў сказ з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў, а таксама і устаўныя, і пабочныя кампаненты граматычна не звязаны са сказам.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы на пісьме выдзяляюцца дужкамі, працяжнікамі, а часам — коскамі.
    1   2   3   4   5   6   7


    написать администратору сайта