Главная страница
Навигация по странице:

  • 12. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.

  • 13. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

  • 14. Сінонімы, іх тыпы, функцыі ў мове.

  • рэха, водгук, адгук, водгулле, адгалоссе, розгалас, адпеў, пошчак

  • 15.Антонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі ў мове. Паронімы.

  • 17. Паняцце пра марфему. Характарыстыка асноўных марфем слова.

  • 18.Асноўныя спосабы ўтварэння слоў.

  • Бел яз. 1. Гістарычныя мовы знікнення і развіцця бел мовы


    Скачать 153.61 Kb.
    Название1. Гістарычныя мовы знікнення і развіцця бел мовы
    АнкорБел яз.docx
    Дата04.03.2018
    Размер153.61 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаБел яз.docx
    ТипДокументы
    #16224
    страница2 из 7
    1   2   3   4   5   6   7

    11. Амонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі ў мове.Амонімы – два ці больш слоў, якія гучаць аднолькава, але маюць розныя значэнні: сплау,кулак,гасцінец.ЛЕКСIЧНЫЯ амонімы – словы, якія адносяцца да адной часціны мовы, супадаюць напісаннем і гучаннем ва ўсіх поўнасцю або часткова: метрыка¹ - вучэнне пра вершаскладанне і памер верша ў літаратуразнаўстве; метрыка² - выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння; пасведчанне аб нараджэнні.МАРФАЛАГIЧНЫЯ амонімы , або амаформы – словы, якія звычайна адносяцца да розных часцін мовы, супадаюць гучаннем і напісаннем у адной ці некалькіх марфалагічных формах: вусны¹ (назоўнік) – губы; вусны² (прыметнік) – не пісьмовы; соты¹ (назоўнік) і соты² (лічэбнік).ФАНЕТЫЧНЫЯ амонімы, або амафоны – словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: плод і плот, везці і весці, урад і ў рад.ГРАФIЧНЫЯ амонімы, або амографы – словы,якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцам націску: му΄зыка і музы΄ка.Функцыі ў мове:


    12. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.Сучасная БМ прайшла складаны і шматвяковы шлях развіцця. Адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага адзінства, другія належаць да агульнаўсходнеславянскага перыяду, трэція (уласнабеларускія) узніклі ў эпоху фарміравання мовы беларускай народнасці і нацыі. Усе яны складаюць аснову сучаснай лексікі і наз.спрадвечна беларускімі, бо яны існуюць у БМ даўно, спрадвеку. Ёсць у лексіцы і словы, запазычаныя з іншых моў.АГУЛЬНАСЛАВЯНСКIЯ словы існавалі ў мове старажытных славян да VI-VIIст., перайшлі ў спадчыну да ўсходніх і паўднёвых плямён і цяпер ужываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў: бор, лес, дуб, пшаніца, ткаць, каваць, варона, верабей, салавей, вясёлы, ноч, зіма, лета, і інш.УСХОДНЕСЛАВЯНСКIЯ узніклі ў мове ўсходніх славян ў VI-XIVст., з΄яўляюцца агульнымі для беларусаў,рускіх і ўкраінцаў, але не ўжываюцца ў мове заходніх і паўднёвых славян: пляменнік, галка, каршун, кошка, вяроўка, зоркі, цёмны, карычневы, брадзіць, сорак, дзевяноста, пасля, цяпер іінш.УЛАСНАБЕЛАРУСКIЯ словы пачалі ўзнікаць з XIII-XIVст. у перыяд самастойнага існавання БМ на базе мясцовых гаворок, а таксама ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў: адвячорак, адкуль, адсюль, адтуль, адпачываць, амаль, жыхар, замок, каліва, малацьбіт, спадчына, дапаможнік, практыкаванне, навучэнец і інш.Акрамя спрадвечна беларускай лексікі, у нашай мове ёсць словы, запазычаныя з іншых моў. Яны праніклі ў БМ рознымі шляхамі і ў розны час пры гандлёва-эканамічных, палітычных, навуковых, культурных сувязях беларускага народа з суседнімі і несуседнімі народамі і краінамі.Запазычванне адбываецца ў выніку цесных моўных узаемасувязей двума шляхамі: вусным – пры непасрэдных моўных зносінах з іншымі народамі і пісьмовым – праз кнігі, афіцыйныя дакументы, пры перакладах з чужых моў. Адны з запазычаных слоў трапілі ў БМ непасрэдна з іншых моў, другія прыйшлі праз суседнія мовы – русскую, польскую або ўкраінскую.Адрозніваюць два тыпы запахычанняў: 1) з блізкароднасных славянскіх моў; 2) з неславянскіх моў.У БМ ёсць славянскія запазычанні:з польскай (слодыч, маёнтак, тлусты) і праз польскую з нямецкай (ганак, гатунак, гвалт, дрот), з рускай ( ачаг, бальшавік, дзекабрыст, зводка, подзвіг, саюз, савет), з украінскай (варэнікі, хлебароб), праз укр.з цюркскіх (кавун, гайдамак).Неславянскія запазычанні: з літоўскай (свіран, дойлід); з татарскай (арда, базар, буланы, кандалы); з грэчаскай (арыфметыка, бібліятэка, космас, кіпарыс); з лацінскай (аўтар, акт, водар, гонар, колер); з нямецкай ( абзац, архіў, гандаль, бухгалтар); з франц.(батон, бензін, метро, кафэ); з англ.(байкот, лідэр, браўнінг, баксёр); з галандскай (гавань, матрос, лоцман, шлюпка); з італьянскай (брава, лібрэта, піяніна, вермішэль, макароны); з іспанскай (кастаньеты, каньён, кафетэрый); з венгерскай (гуляш, гусар); з фінскай, комі (морж, пельмені, пурга); з японскай (дзюдо, кімано).Асобную группу сярод запазычанняў складаюць інтэрнацыянальныя словы. Інтэрнацыяналізмы – міжнародныя словы, запазычаныя пераважна з класічных старажытных грэчаскай і лацінскай моў. Інтэрнацыянальнымі лічацца агульнавядомыя грамадска-палітычныя, эканамічныя, тэхнічныя, навуковыя тэрміны: цывілізацыя, рэвалюцыя, канстытуцыя, камуніст, індустрыя, аграхімія, біяфізіка, гісторыя, магнітафон, трактар, аўтамабіль.Запазычаная лексіка ўзбагачае слоўнікавы склад мовы, выкарыстоўваецца ў навуцы, культуры, пубіцыстыцы, справаводстве.

    13. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.Уся лексіка БМ паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і абмежаваную ва ўжытку.Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца шматлікія словы, якія не абмежаваны ва ўжыванні, могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх моўных стылях і складаюць устойлівую аснову сучаснай БМ: маці, бацька, святло, чырвоны, першы, каляндар.Лексіка абмежаванага ўжывання выкарыстоўваецца ў мове радзей. Гэта спецыяльная, дыялектная і жаргонная лексіка.Спецыяльную лексіку выкарыстоўваюць у сваёй мове прадстаўнікі асобных прафесій, пэўных галін ведаў. У спецыяльнай лексіцы вылучаюць тэрміны (навуковыя, тэхнічныя) і прафесіяналізмы. Тэрміны – афіцыйныя літаратурныя словы, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, палітычныя, эканамічныя, мастацкія паняцці: арлекін (тэатр.), бактэрыцыд (бакт), матэрыялізм (філас).Прафесіяналізмы – назвы прадметаў, дзеянняў пераважна ў вуснай мове людзей пэўнай прафесіі, рамяства, занятку: перадкі, заднікі (шавецк.), цвікля, фастрыгаваць (кравецк.).

    Да дыялектнай лексікі адносяцца такія словы мясцовай, пераважна сялянскай гаворкі з аднаго ці другога дыялекту, якія ўжываюцца на абмежаванай тэрыторыі Беларусі. Дыял.словы адрозніваюцца ад літаратурных гучаннем (вахля – вафля, гараць – араць), месцам націску (перун – пярун), словаўтваральнымі прыстаўкамі, суфіксамі (зліва – лаўка), рознымі асновамі(саколка – майка, галоступкам – на босую нагу, калакалуша - чаромха). Калі асобныя дыялектныя словы пранікаюць у вусную ці пісьмовую літаратурную мову, іх наз. дыялектызмамі – выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры.Ад лексікі дыялектнай і спецыяльнай адрозніваецца жаргонная лексіка. Жаргон – мова вузкага кола людзей якой-небудзь спецыяльнай або прафесійна-бытавой группы (беларуска-польскі жаргон дарэвалюцыйнай шляхты, жаргон рамеснікаў, жаргон вучняў, студэнтаў, карцёжнікаў): кол (адзінка), хвост(запазычанасць), пара(двойка). Жаргонныя словы (жарганізмы) толькі засмечваюць літаратурную мову і не маюць права існаваць у ёй. Яны зрэдку сустракаюцца пры апісанні пэўных сацыяльных з’яў, для моўнай характарыстыкі асобных песанажаў.

    14. Сінонімы, іх тыпы, функцыі ў мове.Сінонімы – словы, якія абазначаюць адно паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння або стылістычнай афарбоўкай.Сінонімы належаць да адной часціны мовы. Галоўная функцыя ў мове – удакладняць паняцці, характарызаваць асобы, прадметы, з’явы найбольш поўна, з розных бакоў. Прымета сінонімаў – тое, што ўсе яны маюць пэўнае агульнае значэнне. Н., словы ураджайны, урадлівы,плены, умалотны,пладавіты ііншыя аб’ядноўваюцца ў сінанімічную группу слоў з агульным значэннем ’здольны прыносіць плён’.Группа блізказначных слоў утварае сінанімічны рад, у якім вылучаецца адно слова, якое выражае агульнае для ўсіх членаў гэтага сінанімічнага рада паняцце і наз. асноўным словам або дамінантай. У сінанімычным радзе назоўнікаў рэха, водгук, адгук, водгулле, адгалоссе, розгалас, адпеў, пошчак дамінантай з’яўляецца першае слова – рэха.Сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсам, маюць розныя сэнсавыя адценні,наз.семантычнымі(ідэаграфічнымі).Гэта словы агульнаўжывальныя, нейтральныя:навек-незваротна,невядомы-нязнаны,разумны-мудры.Сінонімы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай, наз. стылістычнымі.Яны вызначаюцца шляхам параунання з адпаведным стылістычна нетральн.словам:добры(нейтральн.)-людскі,хвацкі(размоуныя).Стылістычн.сінонімы выкарыст-ца у размоуным або кніжн.стылі і выражаюць розныя адносіны аутара да выказвання.Адрозніваюцца рознай актыўнасцю ўжывання ў сучаснай БМ. Н., словы борць, дакляраваць, перст – архаізмы. Сфера іх ужывання абмежаваная. Ім адпавядаюць сучасныя агульнаўжывальныя словы вулей абяцаць, палец.Найбольш у сучаснай БМ сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай. Такія сінонімы наз. семантыка-стылістычнымі. У сказе Вунь заяц прабег, а то воўк сігануў ад дарогі, бач на сажань скочыў. усе тры дзеясловы абазначаюць рух, але адрозніваюцца яны адценнямі значэння: сігануў, скочыў – рух больш хуткі, чым абазначаны словам прабег. Словы прабег, скочыў – нейтральныя, сігануў – гутарковае.Сінонімы дазваляюць перадаваць самыя тонкія адценні думак і пачуццяў. Пры дапамозе сінонімаў ствараюцца яркія, зрокавыя вобразы прадметаў і з’яў рэчаіснасці.
    15.Антонімы, іх тыпы, стылістычныя функцыі ў мове. Паронімы.Антонімы – словы адной часціны мовы з процілеглым значэннем: назоўнікі: продкі-нашчадкі; прыметнікі: далёкі-блізкі; дзеясловы: плакаць-смяяцца,; прыслоўі: позна-рана.У антанімічныя адносіны ўступаюць словы, якія выражаюць супрацьлеглыя суадносныя паняцці, што належаць да аднаго рада з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці: словы са значэннем якасці: добры-кепскі; словы, якія абазначаюць адцягненныя паняцці:пачатак-канец, святло-цемра; якія называюць дзеянні: падымаць-апускаць. Супрацьпастаўленне такіх слоў у мове традыцыйнае і рэгулярнае: нават па-за кантэкстам яны захоўваюць значэнне супрацьлегласці.Не бываюць антонімамі словы з канкрэтным значэннем (горад, камп’ютэр), вузкаспецыялюныя тэрміны(лазер).Мнагазначныя словы могуць утвараць некалькі антанімічных пар, суадносных з кожным значэннеммнагазначнагаслова:кароткі-доўгі(чалавек,гук).Розным значэнням мнагазначнага слова адпавядаюць розныя антонімы:свежы,чорствы хлеб;свежая,марожаная рыба.Антонімы, ужытыя з прамым значэннем, звычайна спалучаюцца з аднымі і тымі словамі. Пры пераносным ужыванні слова спалучальныя магчымасцікампанентаў антанімічнай пары змяняюцца. Н., антанімічныя прыметнікі гарачы-халодны аднолькава свабодна спалучаюцца з назоўнікамі дзень, чай, пот, прыём, погляд. Але з назоўнікам час спалучаецца толькі прыметнік гарачы, а з назоўнікамі разважлівасць, манера – прыметнік халодная.Паводле структуры антонімы падзяляюцца на аднакарэнныя (друг-недруг) і рознакарэнныя (друг – вораг). У мастацкіх і публіцыстычных творах часта выкарыстоўваюцца кантэкстуальныя антонімы – словы іспалучэнні слоў, супрацьлегласць якіх выяўляецца толькі ў пэўным кантэксце і вызначаецца кантэкстам: I ў сэрцах заўважаю лёд. А ў добрых зрэнках бляск гарачы, і нават душы навылёт часамі вострым зрокам бачу.Паронімы – словы адной часціны мовы з гукавым і структурным падабенствам, але з розным лексічным значэннем:аб’ектыўны- аб’ектны, багаж-багажнік.Гукавое і марфалагічнае падабенства паронімаў выклікае іх змешванне ў маўленні і з’яўляецца прычынай лексічнай памылкі, якая парушае сэнс выказвання.У маст. літ. паронімы выкарыстоўваюць для стварэння каламбураў, надання выказванню камічнага эффекту: Ад агорклых бадзяжных дымоў – дамоў. Ад зацукраных спецумоў – дамоў.

    16.Фразеалагічныя адзінкі.Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае своеасаблівыя моўныя адзінкі – устойлівыя звароты з адзіным цэласным значэннем.Фразеалагізм – устойлівая, узнаўляльная, падзельна аформленая моўная адзінка, якая складаецца не менш як з двух кампанентаў, мае адзінае цэласнае значэнне, спалучаецца са словамі, сінтаксічна непадзельныя. Тры группы ўстойлівых зваротаў:фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя спалучэнні. Фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы) – семантычна непадзельныя фразеалагічныя адзінкі, значэнне якіх не залежыць ад значэння кампанентаў,нематываваныя ўстойлівыя спалучэнні слоў-кампанентаў, эквівалентныя слову: з панталыку збіць - ’збянтэжыць’.Кампаненты ў фразеалагічных зрашчэннях цесна «зрасліся» ў адно сэнсавае цэлае.Фразеалагічныя адзінствы – семантычна непадзельныя адзінкі, значэнне якіх можа быць выведзена з пераносныз значэнняў іх кампанентаў. Кампаненты фразеалагічных адзінстваў зразумелыя, іх першапачатковае значэнне не сцерлася, выразна відаць іх ужыванне з пераносным сэнсам: галаву павесіць ’засумаваць, замаркоціцца’, з ног валіцца ’быць знясіленым, вельмі слабым’. У фразеалагічных адзінствах кампаненты не так цесна звязаны паміж сабой, як у зрашчэннях. Адзінствы семантычна непадзельныя, а знешне могуць спалучацца са свабоднымі словазлучэннямі, якія выступаюць я амонімы да фразеалагізмаў:рукі апусціць ’страціць надзею, упэўненасць’ і апусціць рукі ў час зарадкі. Пераважная большасць фразеалагічных адзінстваў характарызуецца вобразнасцю. Фразеалагічныя спалучэнні – такія адзінкі, сэнс якіх вынікае са значэнняў кампанентаў. Спалучэнні не маюць семантычнай злітнасці, уласцівай фразеалагічным зрашчэнням і адзінствам. Ад свабодных словазлучэнняў адрозніваюцца тым, што адзін з іх кампанентаў ужываецца з несвабодным, фразеалагічна звязаным значэннем: злосць,страх бярэ;галоўнае слова (фразеалагічна звязанае) – бярэ і залежныя – злосць, страх,якія не вельмі цесна звязаны з галоўным і могуць мяняцца. У фразеалагічных спалучэннях злітнасць намецілася, але яшчэ не развілася да такой стурені, кааб гэтыя звароты сталі семантычна непадзельнымі: браць удзел, браць пад увагу.Фразеалагізмы суадносяцца з сінтаксічнымі адзінкамі: словазлучэнне – пад гарачую руку, прыйсці ў галаву; сказ – як рукою зняло, душа баліць; спалучэнне: ні кала ні двара.

    17. Паняцце пра марфему. Характарыстыка асноўных марфем слова.Слова – асноўная адзінка мовы. У слове вылучаюцца часткі, або марфемы. Марфеманайменшая структурная частка слова, якая выражае лексічнае або граматычнае значэнне. Да марфем адносяцца корань і афіксы (прыстаўка (прэфікс), суфікс, канчатак (флексія), постфікс, інтэрфікс (злучальны галосны). У словах могуць быць адна ці некалькі марфем, размешчаных у пэіным парадку: хлеб – хлеб-н-ы – хлеб-а-роб – хлеб-а-пяк-ар-н-я.У словах, якія змяняюць форму, вылучаюцца перш за ўсё дзве асноўныя часткі – зменная і нязменная. Аснова – нязменная часка слова, якая выражае яго канкрэтнае лексічнае значэнне: збажын-а – збажын-ы. Аснова – частка слова без канчатка. Канчатак – зменная частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе і ўтварае граматычную форму слова. Канчаткі не выражаюць лексічнага значэння слова. Нязменныя словы канчаткаў не маюць (прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы: заўчора, холадна, па-летняму, унізе – выдзеленыя часткі - суфіксы). Зменныя словы ў некаторых формах могуць мець нулявы канчатак, гэта таксама паказчык граматычнай формы: луг, сын, радасць, соль – назоўнікі адз.л. Н.скл.; рэчак, армій, арганізацый – назоўнікі Р.скл. мн.л. Паводле структуры асновы падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная аснова супадае з коранем слова: рак-а, вёск-а, нов-ы. Вытворная – аснова, у якую, апрача кораня, уваходзяць афіксы: за-рэч-н-ы, вяск-ов-ы, свеж-асць. Сустракаюцца выпадкі, калі блізкія або аднолькавыя паводле значэння словы і суадносныя граматычныя формы ўтвараюцца ад розных асноў: я – мян-е, мн-е, мн-ою; ты – цяб-е, таб-е, таб-ою; адзін – першы. Такія асновы наз. суплетыўнымі.Корань – агульная непадзельная частка роднасных слоў, якая выражае іх агульнае значэнне: дарог-а – дарож-н-ы – па-дорожж-а – па-дорож-нік. Корань паказвае на агульнае лексічнае значэнне гэтых слоў: усё звязанае з паняццем «дарога». Канкрэтнае лексічнае значэнне кожнага адназначнага слова выражае аснова. Адрозніваюць свабодны корань (ужываюцца ў спалучэнні з рознымі прыстаўкамі і суфіксамі або ў спалучэнні толькі з канчаткам: рад-ы, вясн-ов-ы, дуб-няк). Звязанымі наз. карані, якія ўжываюцца толькі ў спалучэнні з афіксамі: пры-вык-ну-ць – ад-вык-ну-ць – з-выч-ай – пры-выч-к-а.Афікс – марфема, якая служыць для ўтварэння новых слоў ці новых граматычных форм: лета – летні, мора – прыморскі, разумны – разумнейшы. Да афіксаў адносяцца прыстаўкі, суфіксы, постфіксф, інтэрфіксы.Прыстаўка (прэфікс) – афікс, які стаіць перад коранем і надае слову новае лексічнае значэнне: перагаварыць, пагаварыць. У слове можа быць не адна прыстаўка.Суфікс – афікс, які стаіць пасля кораня і ўтварае новае слова або новую форму: сад – сад-ов-ы – сад-оў-нік, сард-эч-н-ы.Прыстаўкі і суфіксы бываюць словаўтваральныя і формаўтваральныя. Словаўтваральныя – такія прыстаўкі і суфіксы, якія ўтвараюць словы з новым лексічным значэннем: группа – пад-группа, песня – пясн-яр. Формаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы служаць для утварэння формы слова (лексічнае значэнне пры гэтым не змяняецца:мацнейшы – най-мацнейшы.Посфікс – афікс, які знаходзіцца ў слове пасля канчатка ці формаўтваральнага суфікса. Да постфіксаў належаць -ся (-ца, -цца) у формах зваротных деясловаў: сустрэў – сустрэў-ся, сустрэць – сустрэц-ца; у форме 2-й асобы мн.л.деясловаў загаднага ладу: пішы – пішы-це; -сьці (-сь), -небудзь у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, дзе-небудзь.Iнтэрфікс – афікс, які служыць для злучэння марфем у слове: сен-а-кос, пар-а-ход, земл-я-коп. Iнтэрфіксы заўсёды выступаюць як словаўтваральныя марфемы.


    18.Асноўныя спосабы ўтварэння слоў.Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца будова вытворных слоў, сродкі і спосабы іх утварэння, узоры, паводле якіх ствараюцца новыя словы.Вытворныя словы звычайна ўтвараюцца пры дапамозе марфем(марфемны) Немарфемныя спосабы: зрашчэнне, абрэвіяцыя, пераход слова ў іншую часціну мовы.Прыставачныдалучэннем прыстаўкі да ўтваральнага слова; выкарыстоўваецца пры словаўтварэнні дзеясловаў, прыметнікаў, назоўнікаў, прыслоўяў: ехаць - аб’ехаць, , даехаць.Суфіксальны –з дапамогай суфікса,да асновы ўтваральнага слова разам з канчаткам ( у тым ліку нулявым);пры словаўтварэнні дзеясловаў, прыметнікаў, назоўнікаў, прыслоўяў: добр-ы – дабр-ын-я.Бяссуфіксны -нулявая суфіксацыя;назоўнікі ад прыметнікаў і дзеясловаў, парадкавыя лічэбнікі ад колькасных, прычым у дзеясловах скарачаецца ўтваральная аснова, звычайна адбываецца чаргаванне гукаў: зелень ад зялёны, пяты ад пяць,збіраць – збор.Прыставачна-суфіксальны –шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прыстаўкі і суфікса,пры ўтварэнні дзеясловаў і прыметнікаў: гара –уз-гор-ак.Постфіксны - з дапамогай постфіксаў; утвараюцца деясловы, займеннікі і займеннікавыя прыслоўі: сустрэць – сустрэц-ца.Складанне (асноваскладанне) - на базе дзвюх ці больш асноў; асновы могуць аб’ядноўвацца як злучальнымі галоснымі о (а) ці е (я),так і нулявым афіксам:земл-е-карыстанне. Пры ўтварэнні складаных слоў могуць прымаць удзел і суфіксы: адн-а-вяск-овец-складанасуфіксальным.Асобная разнавіднасць складання - ўтварэнне складанаскарочаных слоў(абрэвіятур), спосаб – абрэвіяцыя: калгас– утварэнне са складовых частак;з пачатковых літар;спалучэнне слова і пачатковых літар ці гукаў.Зрашчэнне (словаскладанне) - аб’яднанне двух слоў, звязаных падпарадкавальнай сувяззю, у адно без далучэння афіксаў, без змены формы слоў-кампанентаў словазлучэння, простым зрашчэннем іх у адно сцэлае:вечна зялёны – вечназялёны.Спосабам пераходу слоў адной часціны мовы ў іншую звычайна ўтвараюцца: 1) назоўнікі ад прыметнікаў, калі ў словазлучэнні ’’прыметнік + назоўнік’’апошні апускаецца: дапамагаў (якому) хвораму чалавеку і дапамагаў(каму) хвораму; 2)прыслоўі ад назоўнікаў: адпачываў каля дома і адпачываў (дзе) дома. Да прыслоўяў, аманімічных назоўнікаў нельга паставіць склонавае пытанне.
    1   2   3   4   5   6   7


    написать администратору сайта