Главная страница
Навигация по странице:

  • 35. Агульная характарыстыка прыназоўніка як часціны мовы. Ужыванне прыназоўнікаў з адным і некалькімі склонавымі канчаткамі.

  • 36.Агульная характарыстыка злучніка як часціны мовы. Разрады злучнікаў.

  • 37.Паняцце пра словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў. С л о в а з л у ч э н н е

  • 38. Класіфікацыя простых сказаў.

  • 39. Аднасастаўныя сказы і іх тыпы.

  • 40.Няпоўныя сказы і іх тыпы. Сказы, у якіх апушчаны той ці іншы галоўны або даданы член сказа і які ўзнаўляецца з кантэксту або сітуацыі. Учора самалёты прыляталі. Нашы.

  • 41.Галоўныя члены сказа,віды і спосабы выражэння. Дзейнік і выказнік.

  • Лістапад, лістапад, лістапад

  • Састаўныя дзеяслоўныя

  • Бел яз. 1. Гістарычныя мовы знікнення і развіцця бел мовы


    Скачать 153.61 Kb.
    Название1. Гістарычныя мовы знікнення і развіцця бел мовы
    АнкорБел яз.docx
    Дата04.03.2018
    Размер153.61 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаБел яз.docx
    ТипДокументы
    #16224
    страница5 из 7
    1   2   3   4   5   6   7

    34.Агульная характарыстыка прыслоўя як часціны мовы. Утварэнне і правапіс.Прыслоўе(наречіе)-самаст.часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы дзеянняў, стану, якасцяў предмета ў адносінах да дзеяслова (дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка,да іншага прыслоўя.Прымыкаюць да дзеясловау(прыемна пахнуць),прыметнікау(бясконца дарагі),прыслоуяу(даволі ціха),зрэдку-да назоунікау(дружба навечна,рух наперад).Не скланяецца, не спрагаецца, не мае катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу.Якасным прыслоуям уласціва формаутварэнне-маюць ступені параунання(ярка-ярчэй) і формы суб’ектыунай ацэнкі(легка-легенька).Дзве ступені параунання:вышэйшая і найвышэйшая.Простая форма вышэйш.ступені –1) прыслоуе + суфікс –ей-,(-эй,-ай-):блізка-бліжэй;2)суфікс–ш-:добра-лепш,дрэнна-горш.Складаная ф.вышэйшай ступені–спалучэнне прысл.са словамі больш(болей),меньш.Простая форма найвышэйш.ступені утвараецца- прост.ф.выш.ступені+прыстаука най-:далей-найдалей.Складан.форма найвышэйш.ступені- прыслоуе + найбольш,найменьш.Паводле значэння прыслоуі падзял-ца на два разрады:1)Азначальныя пр.характарызуюць дзеянне,стан ці прымету,паказваючы іх якасць,колькасць і спосаб дзеяння.Гэта якасныя,колькасныя і спосабу дзеяння(смела,хораша,вельмі,даволі,зусім,крыху,мала,бягом,вярхом,насцеж).2)Акалічнасныя прысл.абазначаюць розн.акалічнасці,пры якіх адбывавецца дзеянне:пр.месца,часу,прычыны,мэты(блізка,высока,вечарам,вясной,навошта,чамусьці,назло,наперакор).Спосабы утварэння прысл.:суфіксальны(хораша,бягом),прыставачна-суфікс.(адразу,угары,удвух),прыставачны(назаутра,нясмела);адвербіялізацыя-пераход у прысл.слоу з іншых часцін мовы(днем,вясною):.Найбольш пашырана утарэнне прыслоуяу ад назоунікау(адразу,дадому,кверху,вечарам),прыметнікау:(глыбока,па-веснавому,па-чалавечы);ад займеннікау(там,тут,сюды,дзе);ад лічэбнікау(аднойчы,двойчы).Пішуцца разам прыслоуі:1)утворанныя ад назоунікау ва ускосных склонах з прыназоунікамі:дадому,зверху;2)утворан.ад кароткіх і поуных прыметн.з прыназоунік.:здалек,збольшага;3)утворанныя ад лічэбнікау:удвух,утрох;4)ад займеннікау з прыназоунікам:нашто;5)ад прыслоуяу + прыстаука за-,на-,не- ці постфікс -сьці:навокал,нясмела;6)складаныя прыслоуі,першай часткай якіх з’яуляецца займеннік што:штодзень,штогод.Пішуцца праз злучок: 1)з прыстаукай па-,утворанныя ад давальнага склону поуных прыметнікау і прыналежных займеннікау;2)з прыстаукай па-,утворанныя ад прыметнікау на –ы:па-дзіцячы;3)складаныя прысл.,у якіх паутараюцца аднолькавыя або блізкія словы:ціха-ціха,дзе-нідзе;4)прысл.з прыстаукай абы- і постфіксам –небудзь:абы-дзе,дзе-небудзь.

    35. Агульная характарыстыка прыназоўніка як часціны мовы. Ужыванне прыназоўнікаў з адным і некалькімі склонавымі канчаткамі.Прыназунік- службовая часціна мовы,якая удакладняе значэнне ускосных слонац і выражае адносіны паміж назоунікам(заіменнікам)і інш.словамі у словазлуч-ні ці сказе.Часцей за усе спалучаецца з назоунікамі і стаяць перад імі.Служыць для сувязі слоу у сказе,паказваючы залежнасць аднаго слова ад др.Без самастойных часцін мовы прыназ-кі не ужываюцца і асобна не з’яуляюцца членамі сказа.Паводле паходжання падлзяляюцца на:1)невытворныя- узніклі у старажытную пару і цяпер не суадносяцца з самастойн.часцінамі мовы:аб,ад,без,для,да,за,над; у спалучэнні з назоунікамі выражаюць розныя значэнні і з’яуляюцца мнагазначнымі 2)Вытворныя утварыліся ад прыслоуяу,назоунікау,дзеясловау.Дзеляцца на:прыслоуныя(акрямя,паводле,вакол,наперадзе);адыменныя,якія утварілыся ад назоунікау з невытворнымі прыназоунікамі(з мэтай,у імя,у час,па меры);дзеяслоуныя-суадносяцца з дзеепрыслоуямі(деепрічастіямі):негледзячы на,пачынаючы з.Паводле марфалагічнай будовы прыназоунікі падзяляюцца на: простыя(ад,да),складаныя(з-за,па-за),састауныя(з прычыны,у залежнасці ад).Кожны прыназоунік ужываецца з якім-небудзь склонам,некаторыя- з двума і трыма.Прыназ-кі ад,да ужываюцца з Родн.скл.,перад – з Творным;за – з Вінавальн.і Творным(сесці за стол);на – з Вінавальн.і Месным(ісці на завод),з–з Родн.,Вінавальн.,Творн.скл.Пры дапамозе прыназ. аб,на,па,пры,уутвараецца форма Меснага скл.Пры выражэнні часавых і прасторавых адносін некатор.прыназоунікі ужываюцца парамі:ад-да,з-да.Прыназ-к па ужываецца:-з Вінавальн.скл.пры абазначэнні мэты дзеяння(схадзіць па ваду);-з Месн.скл.,калі выражаюцца прасторавыя,часаывыя,аб’ектныя адносіны(ісці па дарозе).

    36.Агульная характарыстыка злучніка як часціны мовы. Разрады злучнікаў.Злучнік – непаўназначнае службовае слова, якое звязвае члены ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. З улікам сінтаксічных функцый злучнікі падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб’яднання сінтаксічна раўнапраўных слоў, словазлучэнняў, сказаў, падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных частак складаназалежнага сказа. Сярод злучальных выдзяляюцца спалучальныя і, ды ( у значэнні і ), як …так, ні …ні, супастаўляльныя,аднак, але, ды ( у значэнні але), затое, не толькі … але, размеркавальныя або, ці, або … або, ці … ц;далучальныя(ды і,і то,прытым,пры гэтым). Сярод падпарадкавальных адрозніваюць тлумачальныя (што, як, чым), прычынныя (бо, таму што.), часавыя ( калі, як, пакуль), умоўныя (каб, калі б, раз), мэтавыя (для, каб, абы), выніковыя (дык, то.), уступальныя(хоць,няхай),параўнальныя(як,чым,нібы).Злучнікім.б.полісемантычнымі, ражаць, напр., і раўнапраўныя адносіны паміж часткамі выказвання, і супастаўляльныя (я ды ён ; не я , ды.), часовыя і ўмоўныя (наведаю, калі буду мець час; калі не дамовімся, будзе кепска.).З генетычнага пункту гледжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя (а, і, але, ды) і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы:займеннікаў (што, таму што і.), прыслоўяў (калі, пакуль, як.), дзеясловаў (няхай, хаця), часціц (ці, быццам.). Па сваёй знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя (і, што, каб і інш.) і састаўныя, якія складаюцца з некалькіх слоў (таму што , для таго каб). Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя (а, бо, чым.), парныя (не толькі … але і, калі … то), паўторныя (то … то, ці … ці). Амонімамі злучнікаў што, калі, чым, як і інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць роль членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы. Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення (але, і,калі.), размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні (дык, дарма што), кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тэксце(у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што).Да непаўназначных часцін мовы адносяцца і звязкі, якія маюць дзеяслоўнае паходжанне, выражаюць граматычныя катэгорыі часу, ладу састаўнога выказніка, чым і адрозніваюцца ад іншых службовых слоў. У процілегласць звязкам, што служаць першай часткай састаўнога выказніка, іншыя словы, якія выступаюць у ролі другой часткі састаўнога выказніка, належаць да неспрагальных слоў, суадносяцца з дзейнікам праз звязку, нясуць часта пры гэтым асноўную сэнсавую нагрузку дадзенага члена сказа. Лексічнае значэнне звязак можа захоўвацца па-рознаму, у залежнасці ад чаго яны падзяляюцца на знамянальныя (напрыклад, дзеясловы руху або стану(Ён вярнуўся задаволены), поўзнамянальныя (дзеясловы тыпу стаць, рабіцца, з’яўляцца.: Ён з’яўляецца чэмпіёнам краіны і), незнамянальныя – формы дзеяслова быць, тыпу Ён быў узрушаны.

    37.Паняцце пра словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў.

    С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі.Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Гэта элементы простата сказа, а не словазлучэння.У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1. Дапасаванне - сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае;залежнае слова - прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам,абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падп.сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання -канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3. Прымыканне — падп.сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы:прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.1)Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.2)Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па(ехаць па грыбы). Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. 3).Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по.4.)Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над.5).У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).6). У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага ліку: пяць восьмых.

    38. Класіфікацыя простых сказаў.Сказ – граматычна і інтанацыйна аформленая адзінка моўных зносін, у якой фврміруецца і выражаецца пэўная думка.У залежнасці ад мэты выказваннясказы падзяляюцца на:Апавядальныя(повествовательн) –у якіх паведамляецца пра факты рэчаіснасці, з’явы, паняцці, падзеі; характэрна спакойная інтанацыя з назначным павышэннем голасу на якім-небудзь слове або группе слоў і паніжэннем у канцы сказа. ў канцы сказа ставіцца кропка.Пытальныя – заключаюць у сабе пытанне. Граматычныя сродкі афармлення – пытальная інтанацыя, парадак размяшчэння слоў, пытальныя часціцы, займеннікі, прыслоўі.Падзяляюцца на уласна-пытальныя (прадугледжваюць дадатны ці адмоўны адказ: Надзя, скажы, няўжо табе не бывае страшна? – Бывае.), пытальна-рытарычныя (не патрабуюць адказу, сцвярджаюць ці адмаўляюць што-небудзь) пытальна-пабуджальныя(у форме пытання выражаюць пабуджэнне да дзеяння,просьбу)Пабуджальныя – выражаюць загад, пажаданне, запрашэнне, заклік. Граматычныя спосабы афармлення – пабуджальная інтанацыя і формы загаднага ладу дзеясловаў у ролі выказніка.Паводле адносін выказвання да рэчаіснасці падзяляюцца на:Сцвярджальныя – сцвярджаецца наяўнасць чаго-небудзь у рэчаіснасці: Раніца ціхая, светлая, з буйнай расой.Адмоўныя – адмаўляецца наяўнасць таго, пра што гаворыцца ў сказе. Структурнай прыметай адмоўных сказаў з’яўляюцца адмоўныя часціцы не, ні, слова няма. Не злічыць у небе ясных зорак.Паводле структуры:Простыя – з адной граматычнай асновай, у якіх выражаецца адна закончаная думка:Складаныя – у іх склад уваходзяць дзве і больш граматычных асноўПростыя сказы бываюць двухсастаўныя ( у іх склад уваходзяць і дзейнік і выказнік) і аднасастаўныя (ці толькі дзейнік, ці толькі выказнік). Двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы могуць быць неразвітыя (складаюцца толькі з галоўных членаў сказа): Вось і станцыя. Дарога скончана.; развітыя(апрача галоўных членаў ёсць і даданыя): Нерухомая бясконцая ноч…Простыя сказы могуць быць ускладненыя (у іх складзе ёсць аднародныя члены сказа, адасобленыя члены, пабочныя і ўстаўныя словы і словазлучэнні, зваротак:


    39. Аднасастаўныя сказы і іх тыпы.Аднасастаўныя сказы падзяляюцца на аднасастаўныя выказнікавыя і аднасастаўныя дзейнікавыя. Да аднасастаўных выказнікавых адносяцца:Пэўна-асабовыя(определ-лічные) – абазначаецца дзеянне, утворанае пэўнай, канкрэтнай асобай, - тым, хто гаворыць, або яго субяседнікам.Выказнік выражаецца дзеясловамі 1-й і 2-й асобы адз., мн.ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу або дзеясловамі загаднага ладу.Выходзім на трап і заўважаем группу людзей з кветкамі.Няпэўна-асабовыя – абазначаецца дзеянне, утворанае няпэўнымі або невядомымі асобамі. Выказнік выражаецца дзеясловам 3-й асобы мн.ліку цяп. і буд.часу, а таксама дзеясловам прошлага часу мн. ліку.Працуюць там з ахвотай, зладжана.Абагульнена-асабовыя(обоўенно-лічн) – абазначаецца дзеянне, што ў аднолькавай меры адносіцца да кожнага. Асоба, якая ўтварае дзеянне, успрымаецца абагульнена: ёю можа быць кожны.Вясновым паветрам дыхаеш і ніяк не можаш надыхацца. Як правіла, ужываюцца ў прыказках.Безасабовыя – выказнік абазначае дзеянне, стан незалежна ад дзейнай асобы. З балота падыхала свежым халаднаватым ветрам. Было золка.Дзейнай асобы няма, яна не падразумяваецца і не выражаецца выказнікам.Інфінітыўныя – выказнік у іх выражаны інфінітывам. Зірнуць бы яшчэ раз, праверыць дарогу.

    Да аднасастаўных дзейнікавых адносяцца намінатыўныя сказы. Гэта сказы, якія складаюцца толькі з дзейніка або дзейніка і паясняльных слоў. У іх сцвярджаецца быццё, існаванне пэўных прадметаў, паняццяў, з’яў рэчаіснасці ў цяперашнім часе.Нёман. Гаючая родная прыгажосць. Цёмная, маўклівая ноч.

    40.Няпоўныя сказы і іх тыпы.

    Сказы, у якіх апушчаны той ці іншы галоўны або даданы член сказа і які ўзнаўляецца з кантэксту або сітуацыі. Учора самалёты прыляталі. Нашы. Спачатку бамбілі, а потым лістоўкі скінулі. Другі сказ няпоўны, у ім апушчаныя дзейнік і выказнік самалёты прыляталі ўспрымаюцца з папярэдняга кантэксту. Азначэнне нашы ўказвае на граматычную форму дзейніка самалёты.У трэцім няпоўным сказе апушчаны дзейнік самалёты.

    Ёсць сказы, для якіх характэрна граматычная непаўната (у сказе няма выказніка) але ў сэнсавых адносінах яны зразумелыя без кантэксту і адпаведнай сітуацыі, аднавіць апушчаны выказнік немагчыма і непатрэбна. Гэта т.зв. эліптычныя сказы. Наперадзе – мосцік, драўляны, стары.

    41.Галоўныя члены сказа,віды і спосабы выражэння.Дзейнік і выказнік.Утвараюць граматычную аснову сказа і выражаюць яго асноўны сэнс.У двухсастаўным развітым сказе выдзяляец-ца састаў дзейніка і састаў выказніка.Састаў дзейніка - з дзейніка і даданых членаў сказа, якія адносяцца да яго (цёплы туман). Састаў выказніка -з выказніка і залежных ад яго даданых членаў сказа.Дзейнік — галоўны член сказа,абазначае суб'ект дзеяння(хто або што ўтварае дзе-янне,аб'ект.Але гэта такі аб'ект, на які дзеянне не накіравана, а сам аб'ект з'яўляецца вынікам дзеяння і знешне набывае форму дзейніка (назоўны склон,адзі.ці мн.лік): Дом пабудаваны вяскоўцамі. Дзейнік можа абазначаць дзеянне як яго назву; гэта дзейнік-інфінітыў:Вучыцца — не шкодзіць.Простыдзейнік выражаны адной словаформай,м.б.ускладненым,калівыражаецца спалучэннем аднолькавых ці сінанімічных слоў:Лістапад, лістапад, лістапад асыпае рабінавы град.Складаныя дзейнікі выражаюцца спалучэннямі слоў:з лічэбніка;ійменніка ці назоўніка і залежных слоў.Састаўны дзейнік — спалучэнне інфінітыва(дзеяслоўнай звязкі)з назоўнікам,прыметнікам, парадка-вым лічэбнікам, займеннікам.Выказнік — галоўны член сказа, звычайна абазначае дзеянне, якое ўтварае суб'ект.Выказнік можа абазначаць прадмет,прымету, якой валодае прадмет:Лес — жывая вопрат-ка зямлі, яе музыка.Паводле структуры выказнікі падзяляюцца на простыя, састаўныя і складаныя.Простывыказнік выражаецца адной словаформай, у якой заключаецца яго лексічнае і граматычнае зна-чэнні,м.б.дзеяслоўныя,іменныя.Простыя дзеяслоўныя выказнікі:дзеясловы абвеснага,умоўнага і загаднагаладу.Просты нікамі,дзеепрыметнікамі,прыслоўямі.У састаўным выказніку лексічнае значэнне выражаецца — у выказальнымслове,граматычнае—узвяз-цы;звязка аардынуе граматычную сувязь з дзейнікам быць, стаць, хацець, гатоў, дзеепрыметнікі вымушаны, абавязаны.Састаўныя дзеяслоўныя выказнікі -з выказальнага слова ў форме інфінітыва і звязкі, выражанай асабовымі формамі дзеясловаў.Саст.іменны выказнік -выказальнае слова ў форме іменных часцін мовы і дзеяслоўнай звязкі.Складаны выказнік складаецца з трох і больш кампанентаў.
    1   2   3   4   5   6   7


    написать администратору сайта