Главная страница
Навигация по странице:

  • 26. Першыя палітычныя арганізацыі ў Беларусі (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.). Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі і яе вынікі.

  • История_Беларуси ответы. 1. Прадмет і задачы гістарычнай навукі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Месца гісторыі Беларусі ерапейскай і сусветнай гісторыі. Предмет историч науки


    Скачать 446 Kb.
    Название1. Прадмет і задачы гістарычнай навукі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Месца гісторыі Беларусі ерапейскай і сусветнай гісторыі. Предмет историч науки
    Дата19.09.2019
    Размер446 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаИстория_Беларуси ответы.doc
    ТипДокументы
    #87199
    страница6 из 10
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

    Мэты сталыпiнскай рэформы :

    1. разбiць адзiны агульнасялянскi фронт супраць памешчыкау;2. раскалоць веску,паскорыць працэс стварэння класа сельскай буржуазii;3. забяспечыць умовы шпаркага развiцця эканомiкi краiны.Сродкамi вырашэння гэтых мэт,на думку Сталыпiна былi:1. разбурэнне сялянскай абшчыны;

    2. насаджэнне хутароу i перасяленне "лiшняга" з еурапейскай часткi Расii сялянства у Сiбiр i на Далекi Усход;

    3.пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлi землекарыстання.Першапачатковым,зыходным этапам рэформы з'яулялася разбурэнне сялянскай аб­шчыны.Указ ад 9 лiстапада 1906 года дазваляу кожнауму гаспадару выйсцi з абшчыны i замацаваць у асабiстую уласнасць сваю надзельную зямлю. На рэалiзацыю рэформы на Беларусi пэуны адбiтак наклау велiкадзяржауны накiрунак палiтыкi царызму,якi праявiуся па насаджэнню на Беларусi рускага землеуладання.На Беларусi быу створаны спецыяльны фонд для рускiх перасяленцау.З мэтай iнтэнсiфiкацыi с/г, павышэння культуры земляробства i жывелаводства, прымалiся меры па узмацненню агранамiчнай i ветэрынарнай службы. Арганiзоувывалiся пункты продажу i пракату удасканаленых с/г машын i прылад.Вынiкi рэформы:За 10 год ажыццяулення рэформы у 5-цi заходнiх губернiях было створана 12,8 тыс.хутароу,якiя занялi плошчу каля 1,4 млн.За 1904-1914 гг. з пяцi заходнiх губерняу перасялiлiся 368,4 тыс.чалавек,з iх каля 70% - у 1907-1909 гг.Пiк перасяленцау (102,5 тыс.) прыйшоуся на 1909 год.Але сутыкнуушыся з вялiкiмi цяжкасцямi частка перасяленцау вярнулася у Беларусь.К 1914 году колькасць парабкау на Беларусi склала 200 тыс чалавек.К 1914 г Беларусь стала адным з буйнейшых раенау вырошчвання бульбы, узраслi пасевы льну i збожжавых культур. Напярэднi першай сусветнай вайны бедната складала каля 70%, сяляне-сераднякi - 10-11% усяго сялянства .Сталыпiнская аграрная рэформа iстотна паскорыла працэс сацыяльна-класавай дыферэнцыяцыi сялянства.
    24. Паўстанне 1863 – 1864 гг. на тэрыторыі Беларусі і яго вынікі.

    У Беларусі ў гэты час аграрна-сялянскае пытанне абвастрылася за кошт руха, які прывёў да паўстання 1863 – 1864 гг. У гэтым руху выявіліся дзве палітычныя групоўкі: "белыя" і "чырвоныя". Белыя выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і тое, не ўласнымі сіламі, а з дапамогай краін Захаду. "Чырвоныя" выказваліся за самастойнае паўстанне, якое павінна было перамагчы само, без замежнай дапамогі. Чырвоныя падзяляліся на правых і левых. Правыя (умеранныя) чырвоныя выказваліся за аднаўленне Польшчы, за бясплатнае надзяленне сялян невялікімі зямельнымі надзеламі (каля 4 га), за пабудаву рэспубліканскага ладу. Чырвоныя (радыкалы) выказваліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу ўсёй зямлі сялянам, за пабудову справядлівага (магчыма сацыялістычнага) грамадства. Да Левых чырвоных адносіўся і лідэр паўстання ў Беларусі Канстанцін Каліноўскі. Ён першы ў гісторыі паставіў пытанне аб стварэнні беларускай нацыянальнай дзяржавы і адраджэння беларускай мовы, акрамя таго ён быў за поўную ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і за пабудову справядлівага грамадства. Сваю палітычную праграму ён выклаў у сямі нумарах газеты "мужыцкай праўды".Для падрыхтоўкі і кіравання паўстаннем у Варшаве ў 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), а ў Вільні Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. Старшынёй апошняга з кастрычніка 1862 г. быў К. Каліноўскі.Паўстанне пачалося ў Польшчы 23 студзеня 1863 г. ЛПК падтрымаў яго, 1 лютага ён абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграму, якая, прадугледжвала перадачу сялянам бясплатна зямельных надзелаў. ў сакавіку ЦНКадхіліў ад улады ЛПК і замяніў яго Аддзелам па кіраўніцтву правінцыямі Літвы на чале з памешчыкам Якубам Гейштарам. Каліноўскі быў накіраваны камісарам паўстання ў Гродзенскую губерню.ЦНК пад кіраўніцтвам Белых загубіў справу паўстання. У Беларусі пачалі стварацца атрады з ліку дробнай шляхты, рамеснікаў, часткі сялян, а таксама студэнтаў, вучняў, афіцэраў, якія пакінулі армію.Усяго ў Беларусі ў першай палове 1863 г. адбылася 46 баёў паўстанцаў з расійскай арміяй, дзве трэціх з іх зафіксаваны на Гродзеншчыне і Віленшчыне. 10 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскага пакаралі смерцю ў Вільні. У Беларусі і ў Літве было абвешчана надзвычайнае становішча, 128 удзельнікаў паўстання пакараны смерцю, каля 13 тыс. асуджаны на катаргу і высылку ў Сібір.Вынікі паўстання для Беларусі былі неадназначныя: зачынены Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, адзінае ВНУ ў Беларусі; амаль усе рэформы скіраваныя на дэмакратызацыю грамадства, прайшлі тут са значным спазненнем. выкупныя плацяжы для сялян беларускіх губерняў былі зніжаны на 20 %, , было загадана мясцовым памешчыкам тэрмінова заключыць са сваімі сялянамі выкупныя здзелкі і вярнуць зямельныя адрэзкі, беззямельныя сяляне былі надзелены надзеламі зямлі ў 3 дзесяціны з дзяржаўных маёмасцяў.
    З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Яны падзялялiся на правых i левых. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю.Працiўнiкаў паўстання называлi “белымi”. Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi.Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы.Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт.“Левых” ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838–1864). Ён паходзiў з сям’i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”.Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны.У студзенi–лютым 1863 г. ў Беларусi з’явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi.Паўстанне 1863–1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii.Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле.У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не
    25. Культура Беларусі ў 60 – 90-я гг. ХІХ ст. Фарміраванне беларускай нацыі.

    Этнас– устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.Нацыя – гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, і нацыянальная самасвядомасць. беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Насельніцтва Беларусі, згодна з усерасійскім перапісам 1897 г., населеніе налічвала 6,7 млн чалавек. Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з'яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай. Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897 г. пераважалі праваслаўныя, якіх налічвалася каля 2/3. У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія адрознівалася ў Беларусі сваёй слабасцю. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з'яўлялася яўрэйскай рускай, польскай і толькі часткова беларускай. У склад інтэлігенцыі ў Беларусі ўваходзілі дзеячы культуры, вучоныя, работнікі адукацыі, медыцыны і тэхнічнай сферы, а таксама чыноўнікі, служачыя, ваенныя, духавенства. У беларускім грамадстве колькасная большасць належала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мелі сваёй зямлі. Агульнасць гаспадарчага жыцця з'яўляецца адной з прыкмет фарміравання нацыі. Павелічэнне колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у прамысловасці, пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на продаж сваёй прадукцыі, развіццё гандлю і чыгуначнае будаўніцтва спрыялі стварэнню на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна. Пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж рознымі часткамі Беларусі садзейнічала аб’яднання прадстаўнікоў карэннага этнасу ў Нацыю. XIX ст. адбывалася адраджэнне беларускай літаратурнай мовы. У адраджэнні Беларускай мовы ключавую ролю адыграў паэт Францішак Багушэвіч. Ён першым з беларускіх дзеячоў культуры адзначыў самастойнасць беларускай мовы і роўнасць яе з усімі іншымі мовамі. У пачатку XX ст. з'явіліся легальныя беларуска-моўныя выданні, сярод іх – газета «Наша ніва». Аўтары, якія друкаваліся ў гэтай газеце, – Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка) – унеслі значны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Нацыянальная самасвядомасць — гэта сукупнасць ідэй, уяўленняў перакананняў вераванняў у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную супольнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання. Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці сведчылі адносіны жыхароў Беларусі да мовы. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову прызналі роднай 60 % настаўнікаў 40 % чыноўнікаў 29 % паштова-тэлеграфных служачых, 20 % работнікаў медыцынскіх устаноў. у канцы XIX – пачатку XX ст. тэрмін «Беларусь» і назва «беларусы» замацаваліся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла назву «беларусы» і трымалася яе. зараджалася беларуская нацыянальная ідэя – уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разумение беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. . Сутнасцю нацыянальнай ідэі з'яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле сетка веравызнання на «рускіх» і «палякаў». Замест царкоуна-прыходскiхз школ, якiя знаходзiлiся у заняпадзе, адкрывалiся народныя вучылiшчы, а гарадскiя вучылiшчы пераутваралiся у вышэйшыя пачватковыя школы. Хутка пашыралася дзяржауных i прыватных сярэднiх школ – гiмназiй i рэальных вучылiшчау. Для дарослага насельнiцтва адкрывалiся нядзельныя школы, вячэрнiя змены i курсы. Для падрыхтоукi педагогау былi адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый i 3 настаунiцкiя iнстытуты. . Атрымалi распаусюджанне аматарскi ятэтральныя гурткi, «беларускiя вечарынкi» -- своеасаблiвая форма мастацкай самадзейнасцi. З iх у 1910 г. узнiк нацыянальны прафесiйны тэатр – «Першая беларуская трупа» I.Буйнiцкага
    26. Першыя палітычныя арганізацыі ў Беларусі (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.). Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі і яе вынікі.

    На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.
    Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

    Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.
    27. Становішча Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (1914 – люты 1917 г.).

    Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў БеларусіНа захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


    написать администратору сайта