Главная страница

Документология (Касап). Вучэбнаметадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці Дакументалогія


Скачать 0.62 Mb.
НазваниеВучэбнаметадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці Дакументалогія
АнкорДокументология (Касап).doc
Дата11.09.2018
Размер0.62 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаДокументология (Касап).doc
ТипЗадача
#24407
страница5 из 8
1   2   3   4   5   6   7   8

Тэматыка семінарскіх і ПРАКТЫЧНЫХ і заняткаў




п/п

Назва тэмы

Від заняткаў і колькасць гадзін

1.

Асноўныя пытанні тэорыі дакументалогіі

2 гадзіны, семінар

2.

Дакумент як сістэмны аб’ект

2 гадзіны, семінар

3.

Элементы выданняў

2 гадзіны, семінар

4.

Класіфікацыя выданняў

4 гадзіны, практычная работа

5.

Элементы выданняў

2 гадзіны, практычная работа

6.

Аналіз структуры і зместа перыядычных выданняў

2 гадзіны, практычная работа

7.

Аналіз структуры апісання вынаходства

2 гадзіны, практычная работа

8.

Аналіз структуры тэхнiчных нарматыўна- прававых актаў

2 гадзіны, практычная работа

9.

Аналіз структуры прамысловых каталогаў рознага мэтавага прызначэння

2 гадзіны, практычная работа

9.

Аналiз структуры патэнтных дакументаў

2 гадзiны, практычная работа

10.

Аналіз дакументальных крыніц інфармацыі

4 гадзіны, практычная работа

Усяго: 6 г. – семінары,

18 г. – практычныя заняткі

Метадычныя парады

да семінарскіх, практычных, лабараторных заняткаў
Тэма: Асноўныя пытанні тэорыі дакументалогіі

Семінар

Пытанні:

1. Асноўныя канцэпцыi дакументалогii. Гiстарычныя этапы развiцця навукi.

2. Азначэнне дакументалогіі і яе структура.

3. Аб’ект, прадмет, метады і функцыі дакументалогіі.

4. Дакументалогія ў сістэме навук.
Асноўная літаратура:

1. Зиновьева, Н.Б. Документоведение: учеб.-метод. пособие / Н.Б. Зиновьева. – М., 2003. – С.157–167.

2. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 148–159.

3. Столяров, Ю.Н. О месте документоведения в системе наук / Ю.Н. Столяров // Научно-техн. информация. – Сер.1. – 2004. – № 6. – С. 1–3.

4. Соколов, А.В. Эпистемология документа / А.В. Соколов // Научно-техническая информация. – 2009.Сер.1. – №3. – С. 8–11.

5. Швецова-Водка, Г.Н. Общая теория документа и книги: учеб. пособие / Г.Н. Швецова-Водка. – Киев, 2009. – 487 с. (73/Ш352 Документоведение как наука – С. 208–245).

6. Швецова-Водка, Г.Н. Документ в свете ноокоммуникалогии: науч.-практ. пособие / Г.Н. Швецова-Водка.– М.: Литера, 2010. – 348 с. (Место документоведения в системе наук – С. 320–330; Документоведение как наука – С. 286–320.)

7. Плешкевич, Е.А. Документология как научная дисциплина: потребность или искушение? / Е.А. Плешкевич // Библиография.– 2007.– №5.– С.32 –44.

Дадатковая літаратура:
1.Баренбаум, И.Е. Информационно-коммуникационные науки в свете эволюции средств информации и коммуникации / И.Е. Баренбаум // Книга. Исследования и материалы. – М., 1990. – Вып. 61. – С.35–39.

2. Зиновьева, Н.Б. Теория документирования: учеб.-метод. пособие/Н.Б. Зиновьева.–М.:Литера, 2011.– С.151 – 158.

3. Плешкевич, Е.А. Традиционное и нетрадиционное документоведение: о чистоте идей, а может быть, и рядов / Е.А. Плешкевич // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – №6. – С. 65–70.

4. Плешкевич, Е.А. Современные проблемы науки о документе / Е.А. Плешкевич // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – №10. – С. 14–17; 19–26.

5. Столяров, Ю.Н Параллельные миры документоведения / Ю.Н. Столяров // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – №6. – С. 70–74.

Тэма: Дакумент як сістэмны аб’ект

Семінар

Пытанні:

1. Гісторыя ўзнікнення і паходжанне дакумента.

2. Азначэнне тэрміна “дакумент”. Сiстэмныя прызнакi дакумента.

3. Функцыі і ўласцівасці дакумента.

4. Суадносіны паняццяў “дакумент” і “кніга”.

5. Дакумент як адноснае паняцце. Анталагiчны статус дакумента.
Асноўная літаратура:

1 .Зиновьева, Н.Б. Документоведение: учеб.-метод. пособие / Н.БЗиновьева. – М., 2003. – С. 75–83.

2. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 19–41.

3. Касап, В.А. Функции научно-технических документов как объектов коммуникации / В.А. Касап // Информационный бюллетень РНТБ. – 2009. – №1 (25). – С. 33–35.

4. Столяров, Ю.Н. Теория относительности документа / Ю.Н. Столяров // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – №7. – С. 73–78.

5. Швецова-Водка, Г.Н. Общая теория документа и книги: учеб. пособие / Г.Н. Швецова-Водка. – Киев, 2009. – 487 с. (73/Ш352 Понятие “документ”, историческое развитие его значений – С. 13–41. Функциональная сущность понятия “документ” – С. 52–56. Функции, свойства, признаки документа – С. 82–115).

6. Швецова-Водка, Г.Н. Документ в свете ноокоммуникалогии: науч.-практ. пособие / Г.Н. Швецова-Водка.– М.: Литера, 2010. – 348 с. (73/Ш352 Происхождение термина – С. 9–14. Формирование различных значений понятия «документ» в документно-информационной науке – С. 22–40. Функции и свойства документа – С. 112–144. Дискуссия об определении документа – С. 151–165. Соотношение понятий «документ», «книга» – С. 256–266.)
Дадатковая літаратура:

1. Ларьков, Н.С. Документоведение: учеб. пособие / Н.С. Ларьков. – М., 2006. – С. 10–36.

2. Столяров, Ю.Н. Онтологический статус документа и его значение для библиотек / Ю.Н. Столяров // Библиотековедение. – 1999. – № 4–6. – С. 50–59.

3. Столяров, Ю.Н.Соотношение книги с иными видами документа / Ю.Н. Столяров // Книга. Исследования и материалы. – М., 1989. – Вып. 58. – С. 67–79.

4. Столяров, Ю.Н. Документный ресурс / Ю.Н. Столяров. – М., 2001. – С. 17–25.

5. Швецова-Водка, Г.Н. Инфоквант, документ или книга / Г.Н. Швецова-Водка // Библиография. – 1995. – № 2. – С. 28–31.
Тэма: Элементы выданняў

Семiнар

Пытанні:

1. Знешнія элементы выданняў.

2. Унутраныя элементы выданняў.

3. Афармленне выданняў.
Асноўная літаратура:

1. ГОСТ Р 7.03–2006 Издания. Основные элементы: термины и определения [Электронный ресурс] // Сборник стандартов СИБИД. – СПб.: Профессия, 2010. – 125 с.

2. Баренбаум, И.Е. Книга и ее элементы: учеб. пособие / И.Е. Баренбаум. – СПб: СПГАК, 1996. – 52 с.

3. Иоффе, А.М. Введение в книговедение: учеб. пособие / А.М. Иоффе. – М., 1984. – С. 62–72.

4. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 230–241.

5. Мильчин, А.Э. Издательский словарь-справочник / А.Э. Мильчин. – М.: Эксперт, 1988. – 415 с. (выбраць азначэнні згодна таблцы-дадатка №3 )
Дадатковая літаратура:

1. Баренбаум, И.Е. Полиграфическое и художественное оформление книги / И.Е. Баренбаум. – Л.: ЛГИК, 1968. – 51 с.

2. Книга: энциклопедия. – Большая РоссийскаяЭнциклопедия, 1998. – 799 с.

3. Энциклопедия книжного дела. – М.: Юрист, 1997. – 517 с. (выбраць азначэнні згодна табліцы-дадатка №3).

Тэма. Класіфікацыя неперыядычных выданняў
Мэта: Замацаваць веды аб тыпах літаратуры і відах выданняў па розных прыметах.

Заданне і методыка выканання: Работа складаецца з двух частак. Для выканання першай часткі кожны студэнт самастойна адбірае 7–8 розных па мэтавым прызначэннi відаў неперыядычных выданняў. З дапамогай СТБ ГОСТ 7.60–2005 “Выданнi. Асноўныя вiды” іх трэба прааналізаваць па наступных прыметах: мэтавае прызначэнне, характар iнфармацыi, чытацкi адрас, аб’ем, матэрыяльная канструкцыя i некаторым iншым і вынікі аналіза адлюстраваць у табліцы № 1 дадатку 1. Выканаць работу дапаможа таксама дадатак № 2.

Другая частка работы прадугледжвае неабходнасць самастойнага адбору 8 выданняў з прадстаўленых на занятках, i ажыццяўленне iх аналiзу па новых прызнаках, якiя былi ўключаны ў апошнюю рэдакцыю стандарта: арыгiнальнасцi зместу, спосабу арганiзацыi твораў, фармату, характару абарачэння, па прыналежнасцi аўтару, выдаўцу i некаторым iншым. Для кожнага знойдзенага прыкладу выданняў студэнт павiнен даць тлумачэнне: на падставе чаго яны былi аднесены да той цi iншай групы. Выкананне другой часткi работы неабходна афармляць у таблiцы №2 дадатка 1.
Літаратура:

1. СТБ ГОСТ 7.60-2005. Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні. – Увед. 10.01.2005. – Мн.: Дзяржстандарт, 2005. – 44 с.

2. ISO 5127/2-83. Документация и информация: Словарь терминов. Ч.2: Традиционные виды документов. – Введ.15.12.83; Пер. с фр. – Киев, 1987. – 26 с.

3. Баренбаум, И.Е. Типология книги / И.Е. Баренбаум // Основы книговедения. – Л., 1988. – С. 10–23.

4. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 93–114.

5. Смирнов, В.П. О понятии «типология издания» / В.П. Смирнов // Книга. Исследования и материалы. – М., 1990. – Вып. 60. – С. 46–52.

6. Типология изданий.М.: Книга, 1990. – 231 с.

Тэма. Элементы кнігі
Мэта: Замацаваць веды аб структуры кнігі, навучыць аналізаваць кнігу як прадмет матэрыяльнай вытворчасці i элемент культуры.

Заданне і методыка выканання: Кожны студэнт аналізуе 2–3 кніжных выдання з прапанаванага масіву. Па выніках аналізу запаўняецца адпаведная схема (дадатак №3). Пры гэтым у графах 5–19, 28–32 – наяўнасць/адсутнасць таго або іншага элементу адзначаецца знакам +/–, у графах 3–4, 20–27 прастаўляюцца старонкі, на якіх змешчаны тыя або іншыя віды элементаў кнігі.
Літаратура:

1. ГОСТ Р 7.03–2006 Издания. Основные элементы: термины и определения [Электронный ресурс] // сборник стандартов СИБИД. – СПб.: Профессия, 2010. – 25 с.

2. Баренбаум, И.Е. Книга и ее элементы: учеб. пособие / И.Е. Баренбаум. – СПб: СПГАК, 1996. – 52 с.

3. Иоффе, А.М. Введение в книговедение: учеб. пособие / А.М. Иоффе. – М., 1984. – С. 62–72.

4. Книга :Энциклопедия. – М.: БРЭ, 1998. – 799 с.

5. Искусство книги // Книговедение: энциклопедический словарь. – М., 1982. – С. 216–221.

Тэма. Аналіз структуры і зместу перыядычных выданняў

рознага мэтавага прызначэння
Мэта: Пазнаёміцца са знешняй і ўнутранай структурай розных па мэтаваму і чытацкаму прызначэнню перыядычных выданняў.

Заданне і методыка выканання: Прааналізаваць 2–3 розных перыядычных выдання ў адпаведнасці са схемай, якая прыкладзена. Зрабіць высновы аб адрозненні часопісаў рознага мэтавага прызначэння, а таксама аб адпаведнасці ўнутранай і знешняй структуры часопіса іх мэтаваму прызначэнню.
Схема аналіза:

1. Назва перыядычнага выдання.

2. Хто выдае?

3. З якога году выдаецца?

1. Знешнія прыкметы

1.1 Галіновая прыналежнасць.

1.2 Мэтавае і чытацкае прызначэнне.

1.3 Аналiз дынамiкi аб’ему выдання.

1.4 Аналiз дынамiкi тыражу выдання.

1.5 Перыядычнасць.

1.6 Агульная колькасць артыкулаў у нумары і ў кожным раздзеле. Асноўныя раздзелы часопіса (даць назвы). Прааналiзаваць дынаміку.

2. Унутраная структура

2.1 Жанры апублікаваных матэрыялаў ў часопісе:

2.1.1 Артыкулы (навуковыя, вытворча-практычныя, перадавыя) іх віды.

2.1.2 Агляды – іх віды.

2.1.3 Інтэрв’ю.

2.1.4 Заметкі, кароткія паведамленні.

2.1.5 Лісты ў рэдакцыю.

2.1.6 Крыніцы другаснай інфармацыі, віды.

2.1.7 Рэкламныя матэрыялы.

2.1.8 Лiтаратурна-мастацкiя творы.

2.2 Іншы матэрыял.

3. Высновы
Літаратура:

1. Гаранина, С.П. Система советских периодических изданий по технике: лекция для студентов / С.П.Гаранина. – М.: МГИК. – 1975. – 36 с.

2. Иванова, О.И. Комплексный анализ отраслевого периодического издания / О.И. Иванова, А.С. Лавреневская // Научно-техн. информация. – Сер. 1. – 1986. – № 2. – С. 20–25.

3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 262–279.

Тэма. Аналіз структуры і зместу апісанняў вынаходства
Мэта: Замацаваць веды аб асноўным відзе патэнтнай дакументацыі, дапамагчы сарыентавацца ў структуры і змесце гэтых дакументаў.

Заданне і методыка выканання: Прааналізаваць апісанне вынаходніцтваў краін СНД і замежных краін. Вызначыць асноўныя структурныя часткі, даць характарыстыку кожнай часткі па наступнай схеме.
Схема аналізу:

1. Бібліяграфічнае апісанне.

2. Назваць асноўныя структурныя часткі дакумента.

3. Якія звесткі прыводзяцца ў:

3.1 Бібліяграфічнай частцы

3.2 Апісанні сутнасці вынаходніцтва

3.3 Формуле вынаходніцтва

3.4 Графічных матэрыялах

4. Які змест інфармацыі ў апісанні вынаходніцтва (прававая, эканамічная, тэхнічная) і ў структурных частках.

5. Якія асаблівасці афармлення апісання вынаходніцтва.
Літаратура:

1. Касап, В.А. Документы на изобретения и их классификация / В.А. Касап // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. – Мн., 1991. – Вып.12. – С. 136–148.

2. Колесников, А.П. Патентная документация Республики Беларусь / А.П. Колесников // Интеллектуальная собственность. – 1998. – № 1. – С. 10–16.

3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 247–248.

Тэма. Аналіз структуры і зместу ТНПА
Мэта: Замацаваць тэарэтычныя веды аб катэгорыях, відах стандартаў, навучыцца аналізаваць дакументы з пункту гледжання іх пабудовы і зместа.

Заданне і методыка выканання: Прааналізаваць 2 розных дакумента: стандарты–міжнародны стандарт, міждзяржаўны (ГОСТ), стандарт Рэспублікі Беларусь (СТБ, РСТ), тэхнічныя ўмовы (ТУ), тэхнiчныя рэгламенты па наступнай схеме:
Схема аналіза:

1. Бібліяграфічнае апісанне ТНПА.

2. Вызначыць катэгорыю стандарта.

3. Вызначыць яго від.

4. Якое выдавецтва выпусціла дакумент?

5. Якія звесткі прыводзяцца ў:

5.1. бібліяграфічнай частцы;

5.2. у тэксце самога дакумента;

5.3. у дадатку?

6. Якія ёсць спасылкі на іншыя дакументы?

7. Як абазначаюцца раздзелы, пункты дакумента?

8. Які характар носіць ілюстрацыйны матэрыял у ТНПА?
Літаратура:

1. Васильев, А.Л. Стандартизация для всех / А.Л. Васильев. – М.: Изд-во стандартов, 1992. – С. 28–34; 43–46.

2. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 249–252.

3. Хойнацкий, М.С. Стандарты и качество книги / М.С. Хойнацкий. – М.: Изд-во стандартов, 1991. – С. 8–11.

Тэма. Аналіз структуры і зместу розных відаў прамысловых каталогаў
Мэта: Замацаваць веды аб структуры, змесце розных відаў прамысловых каталогаў. Ведаць правілы пабудовы прамысловых каталогаў розных відаў.

Заданне і методыка выканання: Кожны студэнт павінен прааналізаваць 2 розных прамысловых каталога для вытворчасці і для рэкламы па схеме. Зрабіць высновы аб адпаведнасці структуры ПК і іх асноўных элементаў ДАСТ 7.22-2003.
Схема аналізу:

1. Бібліяграфічнае апісанне дакумента.

2. Вызначыць від і падвід прамысловага каталога.

3. Перыядычнасць прамысловага каталога.

4. Назваць структурныя часткі дакумента.

5. Якія элементы знаходзяцца ў бібліяграфічнай частцы? Якія адсутнічаюць? Ці адпавядае гэта ДАСТ?

6. Якая інфармацыя знаходзіцца ў тэксце дакумента? Як улічваюцца патрабаванні ДАСТ?

7. У якім выглядзе прадстаўлены графічныя матэрыялы?

8. Годнасць і недахопы ПК як крыніцы інфармацыі.

9. Высновы аб адпаведнасці структуры і зместу ПК патрабаванням ДАСТ.
Літаратура:

1. ГОСТ 7.22-2003 Промышленные каталоги. – Введ.1.01.2004. – Мн.: Госстандарт, 2004. – 8 с.

2. Кузнецова, Т.В. Делопроизводство и техническая документация / Т.В. Кузнецова, Е.А. Степанов, Н.Г. Филиппов. – М.: Высш. школа, 1991. – С. 117–124.

3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 256–259.

4. Цуркан Н.В. Развитие промышленных каталогов в СССР (1917-1985): автореф. дис. … канд. фил. наук / Н.В. Цуркан. – М., 1987. – 16 с.

Тэма. Аналіз дакументальных крыніц інфармацыі
Мэта: Пазнаёміць студэнтаў з рознымі групамі дакументаў: неапублікаванымі, тэхнiчнымi нарматыўна-прававымi актамi, патэнтнымi, прамысловымi каталогамi, аўдыёвізуальнымі, машыначытальнымі, мікраформамі. Замацаваць веды аб класіфікацыі дакументаў.

Заданне і методыка выканання: Кожны студэнт павінен прааналізаваць 9 розных дакументаў: стандарт, БніП/АНIР, апісанне вынаходніцтва, прамысловы каталог, справаздачу аб НДР, аўтарэферат дысертацыі, пераклад, мiкраформу, пласцінку ў адпаведнасці са схемамi класіфікацыі (дадаткi № 4–9). Для кожнага дакумента трэба выбраць са схемы класіфікацыі прыкметы, якія характарызуюць той ці іншы дакумент. Пасля заканчэння аналізу студэнт адказвае на 5 пытанняў з дадатка № 10.
Літаратура:

1. Касап, В.А. Документы на изобретения и их классификация / В.А. Касап // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. – Мн., 1991. – Вып.12. – С. 136–148.

2. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 242–259; 326–332; 412–422.

3. Панкова, Е.В. Неопубликованные документы: учеб. пособие / Е.В. Панкова. – М., 1990. – С. 14–27.

4. Рашилина, М.Ф. Информационное обеспечение специальными видами документов / М.Ф Рашилина, Н.П. Змиричевская. – М., 1984. – С. 6–8; 26–29; 42–45.

Графік самастойнай работы студэнтаў

па курсу “Дакументалогія”


Накірунак, тэма, заданне

Форма прадстаўлення

Кол-ць

гадзін

Час

прадстаўлення

Форма кантроля

1. Падбор выданняў, розных па мэтавым прызначэнні.

падборка дакументаў

2

сакавiк

апытанне

2. Падрыхтоўка спіса перыядычных выданняў, розных па мэтавым прызначэнні.

спіс часопісаў

і газет

2

сакавiк

аналіз дакументацыі

3. Стварэнне экслібрыса ўласнай бібліятэкі.

малюнак

2

красавiк

творчая праца

4. Падрыхтоўка графічнага ўяўлення месца дакументалогіі сярод іншых навук.

малюнак

2

красавiк

творчая праца

5. Стварэнне іерархічнай, фасетнай і неіерархічнай класіфікацыі.

класіфікацыя

2

сакавiк

праверка дакументацыі

6. Вывучэнне літаратуры па тэме “Неапублікаваныя дакументы”.

канспект

2

красавiк

апытанне

7. Падрыхтоўка да семінараў.

канспект

4

май

апытанне

8. Класіфікацыя дакументаў




4

люты

тэсты

9. Выданні, іх віды і характар




4

люты

праверка канспекта

10. Элементы выданняў




4

красавiк

праверка канспекта

11. Перыядычныя выданні




4

сакавiк

тэсты

12. Электронныя дакументы




4

май

апытанне


Метадычныя парады да самастойнай працы

над асобнымі тэмамі курса
Тэма: Класіфікацыя дакументаў.

Мэта: Замацаваць падыходы да пабудовы класіфікацый. Пазнаёміцца з прыкладамі пабудовы класіфікацый дакументаў.
Заданне:

1. З дапамогай ведаў аб розных відах класіфікацый прывесці прыклады іерархічнай і фасетнай класіфікацый розных аб’ектаў.

2. Даць ацэнку створаным класіфікацыям дакументаў, уключаных у ДАСТ, падручнікі, артыкулы, па прыкметах:

2.1 Які падыход закладзены ў падмурак класіфікацыі.

2.2 Колькі прыкмет класіфікацыі ўжыта.

2.3 Ці дастаткова поўна дана характарыстыка аб’екту.

2.4 Прапановы па ўдасканаленню класіфікацыі.
Методыка выканання:

1. Пазнаёміцца з літаратурай па тэме.

2. Прааналізаваць створаныя класіфікацыі дакументаў па розных прыкметах.
Літаратура:

1. Розова, С.С. Классификационные проблемы в современной науке / С.С. Розова. – М.: Наука, 1986. – 224 с.

2. STISO 5127/2-83. Документация и информация: Словарь терминов Ч.2: Традиционные виды документов. – Введ. с 15.12.83 . – Киев: Б.и., 1984. – 27 с.

3. Столяров, Ю.Н. Соотношение книги с иными видами документа / Ю.Н. Столяров // Книга. Исследования и материалы. – 1984. – Вып.58. – С. 67–79.

4. Кулешов, С.Г. Документальные источники научной информации и их классификация / С.Г. Кулешов, Т.В. Девтерова // Науч. и техн. информация. Сер.1. – 1986. – № 1. – С. 21–24.

5. Соколов, А.В. Коммуникационные каналы / А.В.Соколов // Науч. и техн. б-ки. – 1994. – № 11. – С. 43-47.

Тэма: Выданні. Іх віды і характарыстыка
Мэта: Замацаваць веды аб тыпологіі выданняў, навучыць арыентавацца ў розных відах выдання
Заданне:

1. Заканспектаваць СТБ 7.60-2005 “Выданні. Асноўныя віды”.

2. Умець даць комплексную характарыстыку выданняў па розных прыкметах: мэтавае, чытацкае прызначэнне, аб’ём, матэрыяльная канструкцыя, характар інфармацыі, ступень аналітыка-сінтэтычнай пераапрацоўкі дакументаў і г.д.

3. З фонда кабiнета №312 падабраць неперыядычныя выданнi, розныя па мэтавым празначэннi. Даць iх характарыстыку па чытацкiм адрасе i характары iнфармацыi.
Літаратура

1. СТБ ГОСТ 7.60-2005. Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні. – Увед. 10.01.2005. – Мн.: Дзяржстандарт, 2005. – 44 с.

2. ISO 5127/2-83. Документация и информация: Словарь терминов. Ч.2: Традиционные виды документов. – Введ.15.12.83; Пер. с фр. – Киев, 1987. – 26 с.

3. Баренбаум, И.Е. Типология книги / И.Е. Баренбаум // Основы книговедения. – Л., 1988. – С. 10–23.

4. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 93–114.

5. Смирнов, В.П. О понятии «типология издания» / В.П. Смирнов // Книга. Исследования и материалы. – М., 1990. – Вып. 60. – С. 46–52.

6. Типология изданий.М.: Книга, 1990. – 231 с.

Тэма: Элементы выданняў
Мэта: Замацаваць веды аб элементах выданняў і іх упрыгожванні.
Заданне: Падрыхтаваць схему “Элементы выданняў” і асабісты экслібрыс на фонд сваёй будучай бібліятэкі.

З прыкладамі экслібрысаў можна пазнаёміцца ў 312 кабінеце.
Літаратура:

1. Баренбаум, И.Е. Книга и ее элементы: учеб. пособие / И.Е. Баренбаум. – СПб: СПГАК, 1996. – 52 с.

2. Иоффе, А.М. Введение в книговедение: учеб. пособие / А.М. Иоффе. – М., 1984. – С. 62–72.

3. Книга:Энциклопедия. – М.: БРЭ, 1998. – 799 с.

Тэма: Перыядычныя выданні
Мэта: Замацаваць веды аб відах перыядычных выданняў i іх асаблівасцях.
Заданне: На падставе падпіснога каталога на перыядычныя выданні скласці спісы перыядычных выданняў, якія выходзяць у Беларусі, Расіі (на выбар):

1. розных груп газет;

2. часопісаў па мэтавым прызначэннi;

3. літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў;

4. грамадска-палітычных перыядычных выданняў;

5. навукова-тэхнічных перыядычных выданняў.
Літаратура:

1. СТБ ГОСТ 7.60-2005 Выданні. Асноўныя віды. – Увед. 1.10.2005. – Мн.: Дзяржстандарт, 2005. – 44 с.

2. СТБ 7.201-2003 Журналы. Общие технические условия. – Введ. 1.03.2004г. – Мн.: Госстандарт, 2004. – 29 с.

3. Васильева, Т.С. Научные периодические издания в СССР: тенденции и перспективы развития: автореф. дис. … канд. фил. наук / Т.С. Васильева. – М., 1989. – 15 с.

4. Иванова, О.Н. Комплексный анализ отраслевого периодического издания / О.Н. Иванова, О.И. Лавреневская // Науч. и техн. информация. Сер.1. – 1986. – № 2. – С. 20–25.

5. Ключникова, К.М. Электронные журналы в библиотеках / К.М. Ключникова // Науч. и техн. б-ки, 1997. – №10. – С. 61–67.

6. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 262–268.

Тэма: Неапублікаваныя дакументы
Мэта: Самастойна разабрацца ў змесце паняцця, асаблівасцях, відавым саставе неапублікаваных дакументаў.
Метадычныя рэкамендацыі да вывучэння:

Перш за ўсё неабходна прачытаць асноўную і дадатковую літаратуру па тэме. Супаставіць пункты погляду Васерман, Панковай, Мяркулава, Акілінай, Куляшова, Чарняка і іншых на тэрмін “неапублікаваныя дакументы”. Неабходна вызначыць асноўныя прыметы гэтых дакуметаў, іх характэрныя рысы.

Далей неабходна ведаць, што прадстаўляе комплекс неапублікаваных дакументаў, з чаго ён складаецца. Трэба даць характарыстыку асноўных відаў неапублікаваных дакументаў – справаздачных дакументаў, дэпаніраваных рукапісаў, прыкладаў літаратуры, дысертацый.

З фонда 312 кабiнета падабраць гэтыя віды дакументаў, умець іх ахарактарызаваць.

Даць агульную характарыстыку iншым неапублікаваным дакументам: канструктарскай, тэхналагічнай, праектнай дакументацыі і інш. Вызначыць яе асноўныя якасцi.
Асноўная літаратура:

1. ГОСТ 7.36-88. Неопубликованный перевод. Координация, общие требования и правила оформления. – Введ. с 01.07.89. – М.: Изд-во стандартов, 1988. – 10 с.

2. Панкова, Е.В. Неопубликованные документы: учеб. пособие / Е.В. Панкова. – М.: МГИК, 1990. – 43 с.

3. Черняк, А.Я. К вопросу о неопубликованных документах / А.Я. Черняк // Науч. и техн. б-ки. – 1991. – № 4. – С. 12–17.

4. Меркулов, Г.Г. О содержании понятия «неопубликованные документы» / Г.Г. Меркулов // Науч. и техн. б-ки . – 1987. – № 5. – С. 13-17.

5. Вассерман, А.С. К определению понятия «неопубликованные документы» / А.С. Васерман // Науч. и техн. б-ки. – 1988. – № 3. – С. 12–14.

6. Акилина, М.И. Термины «публикация» и «неопубликованные документы» / М.И. Акилина // Науч. и техн. б-ки. – 1989. – № 10. – С. 10–12.

7. Кузнецова, Т.В. Делопроизводство и техническая документация / Т.В. Кузнецова, Е.А. Степенов, Н.Г.Филиппов. – М.: Высш. шк., 1991. – С. 117–124.

8. Соловьев, В.И. О функциональных свойствах автореферата диссертации и особенностях его составления / В.И. Соловьев // Научно-техн. информация. Сер.1. – 1981. – №6. – С. 20–24.

Дадатковая літаратура:

1. Кулешов, С.Г. Неопубликованные документы. Понятие и классификация / С.Г. Кулешов // Науч. и техн. б-ки. – 1988. – №7. – С. 30–32.

2. Терминология единой системы конструкторской документации: Справочник. – М.: Изд-во стандартов, 1990. – 90 с.

3. Единая система технологической документации: Справочное пособие. – М.: Изд-во стандартов, 1992. – 320 с.

Метадычныя парады да выканання курсавой работы
Курсавая работа на другiм курсе прадстаўляе сабой напісанне рэферата на падставе літаратуры па тэме. Яна будуецца на аналізе і абагульненні асноўных ідэй, палажэнняў, якія выказаны рознымі аўтарамі.
Мэта работы: Замацаваць тэарэтычныя веды, атрыманыя ў працэсе вывучэння курса “Дакументазнаўства”, навучыць студэнтаў складаць класіфікацыі розных дакументаў па шэрагу прыкмет, вызначыць асаблівасці і структуру розных дакументаў.
Методыка выканання работы: Студэнт самастойна выбірае тэму з прапанаванага спісу. Выкарыстоўваючы слоўнікі, энцыклапедыі і іншую літаратуру, студэнт вывучае тэму. Па каталогах бiблятэк, базах дадзеных, спецыяльных часопісах неабходна выявіць асноўную літаратуру за апошнія 3-5 гадоў.2 Уся атабраная літаратура праглядаецца і адбіраецца найбольш значная, на якую складаецца канспект. Пасля вывучэння i аналіза літаратуры складаецца план курсавой работы. Ен павінен складацца з раздзелаў: уводзіны, асноўная частка, якая павінна быць прадстаўлена тэматычнымі раздзеламі і падраздзеламі па тэме работы, і заключэнне. Ва ўводзінах неабходна даць абгрунтаванне актуальнасці, значнасці тэмы, выкласці мэты і задачы работы.

Курсавая работа павінна прадстаўляць сабой звязнае выкладанне матэрыяла са спасылкамі на афіцыйныя крыніцы, артыкулы, манаграфіі і г.д.

Спасылкі на літаратуру можна даваць у падрадковых заўвагах ці непасрэдна ў тэксце.

Напрыклад,

пры цытаванні: Каганаў А. сцвярджаў, што “сутнасць выхаваўчага працэсу ...” (2, с. 14),

пры выказванні ў тэксце: Каганаў А. разглядаў сутнасць выхаваўчага працэсу (2).

Тэмы курсавых работ
1. Дакумент як аб’ект дакументалогіі.

2. Відэадакументы: вызначэнне, характарыстыка і віды.

3. Электронныя дакументы: агульная характарыстыка і віды.

4. Мікраформы і іх роля ў інфармацыйнай дзейнасці.

5. Гісторыя, сучасны стан і стуктура навукова-тэхнічных перыядычных выданняў.

6. Гісторыя, сучасны стан, перспектывы развіця грамадска-палітычных перыядычных выданняў.

7. Дакументы на CD-ROM носьбітах: віды, характарыстыка, тэхналогіі падрыхтоўкі, выкарыстанне.

8. Фотадакументы: гісторыя, сучасны стан, віды, выкарыстанне.

9. Паштоўкі як асобны від выдання: гісторыя, характэрныя рысы, класіфікацыя.

10. Прамысловыя каталогі для рэкламы як крыніца фірменнай інфармацыі.

11. Класіфікацыя дакументаў: аналіз розных падыходаў.

12. Неапублікаваныя дакументы: азначэнне, характарыстыка асобных відаў, структура.

13. Картаграфічныя дакументы: вызначэнне і характарыстыка асобных відаў.

14. Кніга як духоўная скарбонка чалавецтва: праблемы класіфікацыі i відаў.

15. Перспектывы выкарыстання розных відаў дакументаў.

16. Тэхнiчныя нарматыўна-прававыя акты: характэрныя рысы, віды і агульная характарыстыка.

17. Праблемы класіфікацыі выданняў.

18. Літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні Беларусі: гісторыя, сучасны стан, перспектывы развіцця.

19. Маркі як дакумент па філатэліі: гісторыя ўзнікнення, характэрныя рысы, віды, класіфікацыя.

20. Электронная кніга: праблемы вызначэння, падрыхтоўкі, стварэння.

21. Афармленне дакументаў.

22. Тэкставыя вытворчыя дакументы.

23. Дакументныя iнфармацыйныя рэсурсы па прыродазнаўстве: азначэнне паняцця, накiрункi аналiза.

24. Дакументныя iнфармацыйныя рэсурсы па медыцыне: азначэнне паняцця, накiрункi аналiза.

25. Дакументныя iнфармацыйныя рэсурсы па тэхнiцы: азначэнне паняцця, накiрункi аналiза.

26. Дакументныя iнфармацыйныя рэсурсы па сельскай гаспадарцы: азначэнне паняцця, накiрункi аналiза.

27. Электронныя перыядычныя выданнi па адной з галiн: азначэнне, уласцiвасцi, структура.

Пытанні да экзамена па курсу “Дакументалогія”

(для студэнтаў ФIДК)


  1. Структура прамысловых каталогаў.

  2. Аб'ект, прадмет, метады i прынцыпы дакументалогіі.

  3. Асноўная канцэпцыi дакументалогii, гiсторыя развiцця навукi.

  4. Азначэнне дакументалогii i яе структура.

  5. Дакументалогія ў сістэме навук. Роля і месца дакументалогіі ў сістэме дакументных камунікацый.

  6. Гісторыя ўзнікнення і этымалогiя паняцця “дакумент”.

  7. Азначэнне тэрміна “дакумент”, яго сiстэмныя прызнакi i адноснасць паняцця “дакумент”.

  8. Азначэнне тэрміна “кніга”. Суадносіны паняццяў “кніга” і “дакумент”.

  9. Функцыі дакумента.

  10. Сутнасныя, эксплуатацыйныя і каштоўнасныя ўласцівасці дакументаў.

  11. Анталагічны статус дакумента.

  12. Дакументаванне: яго сутнасць, атрыбуты і эвалюцыя.

  13. Дакумент як сістэмны аб’ект.

  14. Жыццёвы цыкл дакумента.

  15. Агульныя навуковыя падыходы да пабудовы класіфікацый дакументаў.

  16. Класіфікацыя выданняў.

  17. Вучэбныя выданні. Іх відавы склад і характарыстыка.

  18. Даведачныя выданні. Іх відавы склад і характарыстыка.

  19. Віды выданняў па характары афармлення і спосабу паліграфічнага выканання, па характары абарачэння.

  20. Віды выданняў па аб’ёму і матэрыяльнай канструкцыі

  21. Знешнія элементы выданняў.

  22. Унутраныя элементы выданняў.

  23. Агульная характарыстыка і класіфікацыя перыядычных выданняў.

  24. Навукова-тэхнічныя перыядычныя выданні і асноўныя тэндэнцыі іх развіцця.

  25. Літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні і іх віды.

  26. Грамадска-палітычныя перыядычныя выданні.

  27. Аналіз перыядычных выданняў і іх склад.

  28. Электронныя перыядычныя выданні.

  29. Патэнтныя дакументы, іх віды і класіфікацыя.

  30. Структура апісання вынаходніцтва да патэнта.

  31. Значэнне і віды тэхнiчных нарматыўна-прававых актаў.

  32. Структура стандарта як асноўнага віда тэхнічных нарматыўна-прававых актаў.

  33. Азначэнне тэрміна “аўдыёвізуальныя дакументы” і яго склад.

  34. Мікраформы, іх асноўныя віды і класіфікацыя.

  35. Гісторыя развіцця i азначэнне электронных дакументаў.

  36. Фонадакументы і іх асаблівасці (на прыкладзе пласцінак).

  37. Кінадакументы і іх класіфікацыя.

  38. Фотадакументы: іх характарыстыка і класіфікацыя.

  39. Афармленне выданняў.

  40. Азначэнне і віды картаграфічных дакументаў.

  41. Азначэнне паняцця “сістэма інфармацыйна-дакументных камунікацый” і яе структура.

  42. Віды выданняў па спосабу арганізацыі твораў, паўторнасці выпуску і арыгінальнасці зместу.

  43. Значэнне паняцця “неапублікаваныя дакументы”, іх віды і інфармацыйная каштоўнасць.

  44. Мэтавае прызначэнне – галоўны прызнак класіфікацыі выданняў.

  45. Навуковыя выданнi: азначэнне, вiды i характарыстыка.

  46. Асноўныя прызнакi классiфiкацыi дакументаў i iх вiдавы склад.

  47. Вытворча-практычныя выданнi: азначэнне, вiды i характарыстыка.

  48. Классiфiкацыя электронных дакуменаў.

Метадычныя рэкамендацыі

па выкананню кантрольнай работы

(для студэнтаў ФЗН)
Тэма: Элементы выданняў
Мэта: Самастойна авалодаць ведамі аб элементах выданняў. Умець прывесці прыклады знешніх і ўнутраных элементаў афармлення выданняў. Вызначыць ролю і месца кожнага элемента ў практычнай рабоце бібліятэкара.
Заданне: На падставе вывучанай літаратуры даць вызначэнне галоўных паняццяў, якiя вызначаюць структуру выданняў. З фонда бібліятэкі выбраць некалькі прыкладаў выданняў (3–5) рознага мэтавага прызначэння, i падрабязна прааналiзаваць iх па тых жа элементах, якiя пералічаны ў таблiцы. Для пошуку азначэнняў выкарыстоўваць прафесiйныя даведачныя выданнi, пералiчаныя ў спiсе лiтаратуры.


Тэрмін

Азначэнне

Крыніцы інфармацыі

фармат







аб’ём







форзац







пераплёт







вокладка







тэкст (віды)







тытульны ліст (віды)







апарат выдання (пералічыць)








Прыклад аналiзу выданняў:

1. Бібліяграфічнае апісанне выдання.

2. Пералічыць знешнія элементы канкрэтнага выдання.

3. Назваць унутраныя элементы выданняў, абраных для аналiзу.
Асноўная літаратура:

1. ГОСТ Р 7.03–2006 Издания. Основные элементы: термины и определения [Электронный ресурс] // сборник стандартов СИБИД. – СПб.: Профессия, 2010. – 25 с.

2. Баренбаум, И.Е. Книга и ее элементы: учеб. пособие / И.Е. Баренбаум. – СПб.: СПАК, 1996. – 52 с.

3. Иоффе, А.М. Введение в книговедение: учеб. пособие / А.М. Иоффе. – М., 1984. – С. 62–72.

4. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 230–241.

5. Лявончыкаў,В.Е.Тлумачальны слоўнiк бiблiятэчных i бiблiяграфiчных тэрмiнаў / В.Е. Лявончыкаў, Л.А. Дзямешка, Р.I Саматыя. – Мн.: Выш. школа, 2003. – 224 с.

6. Мильчин, А.Э. Издательский словарь-справочник / А.Э. Мильчин. – М.: Эксперт, 1988. – 415 с.

7. Энциклопедия книжного дела. – М.: Юрист, 1997. – 517 с. (азначэнні згодна табліцы ў дадатку №3).
Дадатковая літаратура:

1. Стандарты по издательскому делу. – М.: Российская Книжная палата, 1998. – 325 с.

2. Баренбаум, И.Е. Полиграфическое и художественное оформление книги: учебн.-метод. пособие / И.Е. Баренбаум. – Л.: ЛГИК, 1968. – 51 с.

3. Гусман, Г.О. О книге / Г.О. Гусман. – М.: Книга, 1982. – 104 с.

4. Книга: Энциклопедия. – М.: БРЭ, 1998. – 799 с.

5. Книговедение: Энциклопедический словарь / Ред. коллегия: Н.М. Сикорский и др. – М.: Сов. Энциклопедия, 1982. – 664 с.

6. Кнігазнаўства: Метадычныя матэрыялы. – Мн.: МІК, 1993. – С. 11.

ДАДАТКI
Дадатак1

Табліца 1
Схемы аналізу неперыядычных выданняў


Загаловак і падзагаловак выдання

Віды выданняў па прыметах

Мэтавае прызна-чэнне

Характар інфармацыі

Знакавая прырода інфарм-ацыі

Па перыя-дычнасці

Па складу асноўнага тэкста

Па чытацкім адрасе

Па аналітыка-сіснтэтыч-най пераапра-цоўцы інфармацыі

Па аб’ёму

Матэрыяль-ная кан-струкцыя






























1   2   3   4   5   6   7   8


написать администратору сайта