Главная страница
Навигация по странице:

  • Тэма 2.1.2. Кнiга як асобны вiд выданняў. Элементы кнiгi. Асноўныя пытанні

  • Тэма 2.1.3. Перыядычныя выданні Асноўныя пытанні

  • Тэма 2.2. Нарматыўна-тэхнічныя і тэхнічныя дакументы Асноўныя пытанні

  • Документология (Касап). Вучэбнаметадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці Дакументалогія


    Скачать 0.62 Mb.
    НазваниеВучэбнаметадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці Дакументалогія
    АнкорДокументология (Касап).doc
    Дата11.09.2018
    Размер0.62 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаДокументология (Касап).doc
    ТипЗадача
    #24407
    страница3 из 8
    1   2   3   4   5   6   7   8

    Тэма 2.1. Выданне як дакумент.

    2.1.1. Неперыядычныя выданнi.
    Асноўныя пытаннi:

    1. Азначэнне выданняў.

    2. Класіфікацыя выданняў.

    3. Вiды выданняў па мэтавым прызначэннi.
    Асноўная літаратура:

    1. СТБ ГОСТ 7.60-2005. Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні. – Увед. 10.01.2005. – Мн.: Дзяржстандарт, 2005. – 44 с.

    2. Гречихин, А.А. Библиотипология как научное направление6 особенности становления и развития в российском книговедении / А.А. Гречихин. – М., 2004. – С. 205–225.

    3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 161–217.

    4. Смирнов, В.П. О понятии «типология издания» / В.П. Смирнов // Книга. Исследования и материалы. – М., 1990. – Вып. 60. – С. 46–52.

    5. Типология изданий. – М.: Книга, 1990. – 231 с.

    6. Швецова-Водка, Г.Н. Общая теория документа и книги: учеб. пособие / Г.Н. Швецова-Водка. – Киев, 2009. – С. 208–245.
    Дадатковая літаратура:

    1. Баренбаум, И.Е. Типология книги / И.Е. Баренбаум // Основы книговедения. – Л., 1988. – С. 10–23.
    Аднымi з найбольш распаўсюджаных дакументаў у сучаснай бiблiятэцы з’яўляюцца выданнi. Згодна СТБ ГОСТ 7.60-2005 “Выданні. Асноўныя віды” выданне — гэта дакумент, якi прызначаны для распаўсюджвання змешчанай у iм iнфармацыi, прайшоў рэдакцыйна-аналiтычную апрацоўку, самастойна аформлены, мае выхадныя звесткi. У стандарце не рэкамендуецца ў якасцi сiнонiмаў выкарыстоўваць тэрмiны “публiкацыя”, ”экземпляр”, “назва”.

    Яшчэ ў 60-я гады 20 стагоддзя пачалася стандартызацыя тэрмiналогii, звязанай з iснаваннем выданняў. У 2005 годзе падрыхтавана новая рэдакцыя дзяржаўнага стандарта «Выданнi. Асноўныя вiды». У iм зафiксавана 24 прызнакi, што ў 1,5 раза больш i 243 асобных тэрмiна, што ў 2 разы больш, чым у папярэдняй рэдакцыi. У новым стандарце упершыню з’явiлiся такiя прызнакi характарыстыкi выданняў, як чытацкi адрас, арыгiнальнасць зместу, паўторнасць выпуску, фармат, прыналежнасць аўтару, выдаўцу, характар абарачэння, характар афармлення i iншыя. Значнымi дасягненнямi новага стандарта з’яўляецца ўдакладненне некаторых тэрмiнаў, напрыклад, увядзенне тэрмiна духоўна-асветныя выданнi замест рэлiгiйных; вяртанне ў новы стандарт iнфармацыйных выданняў па мэтавым прызначэннi; групоўка
    ў блокi выданняў па мэтавым прызначэннi i характары iнфармацыi i iншыя. Усе тэрмiны дадзены на 2 мовах – беларускай i рускай.

    Галоўным прызнакам класiфiкацыi выданняў з’яўляецца iх мэтавае прызначэнне. Яно неадрыўна ад чытацкага адраса выдання, яго жанравых асаблiвасцей, звязана са зместам твора. Усе гэта разам складае функцыянальнае прызначэнне выдання. Больш дэталева суадносiны памiж мэтавым прызначэннем i характарам iнфармацыi ў выданнях, розных па мэтавым прызначэннi, праiлюстраваны ў дадатку №2.

    Тэма 2.1.2. Кнiга як асобны вiд выданняў. Элементы кнiгi.
    Асноўныя пытанні:

    1. Знешнія элементы выданняў.

    2. Унутраныя элементы выданняў.

    3. Афармленне выданняў.
    Асноўная літаратура:

    1. ГОСТ Р 7.03–2006 Издания. Основные элементы: термины и определения [Электронный ресурс] // сборник стандартов СИБИД. – СПб.: Профессия, 2010. – 25 с.

    2. Баренбаум, И.Е. Книга и ее элементы: учеб. пособие / И.Е. Баренбаум. – СПб.: СПАК, 1996. – 52 с.

    3. Иоффе, А.М. Введение в книговедение: учеб. пособие / А.М. Иоффе. – М., 1984. – С. 62–72.

    4. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 230–241.

    5. Мильчин, А.Э. Издательский словарь-справочник / А.Э. Мильчин. – М.: Эксперт, 1988. – 415 с.
    Дадатковая літаратура:

    1. Стандарты по издательскому делу. – М.: Российская Книжная палата, 1998. – 325 с.

    2. Баренбаум, И.Е. Полиграфическое и художественное оформление книги: учеб.-метод. пособие / И.Е. Баренбаум. – Л.: ЛГИК, 1968. – 51 с.

    3. Гусман, Г.О. О книге / Г.О. Гусман. – М.: Книга, 1982. – 104 с.

    4. Книговедение: энциклопедический словарь / Ред. коллегия: Н.М.Сикорский и др. – М.: Сов. Энциклопедия, 1982. – 664 с.

    5. Кнігазнаўства: метадычныя матэрыялы. – Мн.: МІК, 1993. – С. 11.
    Паняцце “кнiга” мае шмат значэнняў ад вузкага, якое сiмвалiзуе знешнюю форму кодекса скрэпленых аркушаў аб’емам 48 старонак да шырокага, пад якiм разумеюць скарбонку чалавечай мудрасцi. Кожная кнiга мае лагiчную пабудову, поўную адпаведнасць яе знешнiх i ўнутраных элементаў – кампазiцыю. Да знешнiх элементаў кнiгi адносяць фармат, аб’ем, форзац, вокладку, супервокладку i пераплет. Комплекс унутраных элементаў кнiгi ўключае тытульныя лiсты, тэкст, аппарат выдання. Тэкст размешчаны на кнiжных поласах. Асобныя элементы кнiгi маюць свае асаблiвасцi, падзяляюцца на вiды i разнавiднасцi. Напрыклад, аб’ем кнiгi можа вымярацца ў старонках, умоўных адзiнках (аркушах), стаўбцах, калонках. Пераплетная крышка i вокладка адрознiваюцца матэрыялам пакрыцця блока кнiгi. Тытульныя лiсты ў залежнасцi ад месца знаходжання бываюць аднапалосны i разгорнуты (распашны). У другiм выпадку могуць прысутнiчаць дадатковыя тытульныя лiсты: авантытул, контртытул, шмуцтытул. Тэкст у залежнасцi ад складанасцi набору бывае просты i складаны; ад месца размяшчэння – асноўны, ўводны, дадатковы, дапаможны, заключны, ўнутрытэкставы. Аппарат выдання падзеляецца на 2 разнавiднасцi: навукова–дапаможны i даведачна–дапаможны, якiя ў сваю чаргу падзяляюцца на асобныя элементы.

    Кожная кнiга з мэтай прыцягнення ўвагi чытачоў аздоблена рознымi мастацкiмi элементамi. Першапачатковымi элементамi афармлення з’яўляюцца шрыфты. Акрамя таго – iлюстрацыi, мастацкiя элементы ўпрыгожвання тэкста: застаўкi, канцоўкi i iншыя. Iх выбар павiнен абапiрацца на мэтавае i чытацкае прызначэнне кнiгi.

    Тэма 2.1.3. Перыядычныя выданні
    Асноўныя пытанні:

    1. Агульная характарыстыка перыядычных выданняў.

    2. Грамадска-палiтычныя перыядычныя выданнi.

    3. Літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні.

    4. Навукова-тэхнічныя перыядычныя выданнi.

    5. Аналіз перыядычных выданняў і іх склад.

    6. Электронныя перыядычныя выданнi
    Асноўная літаратура:

    1. СТБ ГОСТ 7.60-2005 Выданні. Асноўныя віды. – Увед. 1.10.2005. – Мн.: Дзяржстандарт, 2005. – 44 с.

    2. СТБ 7.201-2003 Журналы. Общие технические условия. – Введ. 1.03.2004г. – Мн.: Госстандарт, 2004. – 29 с.

    3. Ключникова, К.М. Электронные журналы в библиотеках / К.М. Ключникова // Науч. и техн. б-ки. – 1997. – №10. – С. 61–67.

    4. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 262–279.
    Дадатковая літаратура:

    1. Березкина, Н.Ю. Роль печати в распространении научных знаний в Белоруссии, 1861—1917гг. / Н.Ю. Березкина; под ред. М.О. Бича. – Мн.: Навука i т эхнiка, 1990. – 112 с.

    2. Гаранина, С.П. Система советских периодических изданий по технике: лекция для студентов / C.П. Гаранина – М.: МГИК, 1976. – 36 с.

    3. Библиография художественной литературы / под ред. С.В Трубникова. – М., 1985. – С. 17–25.

    4. Дубовiк, С.В. СМI постсацыялiстычнай Беларусi: пошук новай рацыянальнасцi / C.В. Дубовiк. – Мн.: БДУ, 2003. – 303 с.

    5. Хоревин, В.И. Научные журналы Украины в области естествознания и техники / В.И. Хоревин // Научно-техн. информация. Сер. 1. – 1995. – №1. – С. 23–28.
    Перыядычныя выданнi з’яўляюцца часткай серыяльных выданняў. У гэту групу ўваходзяць таксама выданнi, што прадаўжаюцца. Перыядычнае выданне выходзiць праз пэўныя прамежкi часу, як правiла, з пастаяннай для кожнага года колькасцю нумароў (выпускаў), аднатыпна аформленымi нумараванымi i (або) датаванымi выпускамi, якiя маюць аднолькавы загаловак i не паўтараюцца па зместу. Да перыядычных выданняў адносяць: газеты, часопiсы, бюлетэнi, календары. Газета — гэта выданне, якое выходзiць праз непрацяглыя iнтэрвалы часу, якое змяшчае афiцыйныя матэрыялы, аператыўную iнфармацыю i артыкулы па актуальных грамадска-палiтычных, навуковых, вытворчых i iншых пытаннях, а таксама лiтаратурныя творы i рэкламу. Газеты падзяляюцца па месцы выдання, па змесце, па перыядычнасцi, па афiцыйным статусе, чытацкiм адрасе, тыражу, колькасцi кнiжных палос, мове выдання, матэрыяльным носьбiце. Часопiс гэта перыядычнае выданне, якое мае пастаянную рубрыкацыю i змяшчае артыкулы або рэфераты па розных пытаннях i лiтаратурна-мастацкiя творы. Часопiсы падзяляюць па мэтавым прызначэннi, чытацкiм адрасе, галiновай прыналежнасцi, перыядычнасцi i iншых прыметах. Бюлетэнь — гэта перыядычнае выданне, або выданне, што прадаўжаецца, якое выпускаецца аператыўна i змяшчае кароткiя афiцыйныя матэрыялы па пытаннях у межах кампетэнцыi арганiзацыi, што выпускае данае выданне. Бюлетэнi падзяляюць па вiдах i форме. Календар — гэта перыядычнае даведачнае выданне, якое змяшчае паслядоўны пералiк дзён, тыдняў, месяцаў дадзенага года. Календары падзяляюць па змесце i форме.

    Грамадска-палiтычныя перыядычныя выданнi прадстаўлены ўсiмi разнавiднасцямi Iх заснавальнiкамi з’яўляюцца органы ўлады i кiравання, грамадскiя аб’яднаннi, палiтычныя партыi, рэдкалегii часопiсаў i газет, асобныя грамадзяне. Яны выходзяць па ўсiх пытанных грамадскiх навук: па гiсторыi, фiласофii, сацыялогii, эканомiцы, юрыспрудэнцыi, педагогiке, псiхалогii i iншых галiнах. Грамадска-палiтычныя перыядычныя выданнi выпускаюць як для падрыхтаваных чытачоў-спецыялiстаў, так i для шырокага кола карыстальнiкаў. Па мэтавым прызначэннi яны падзяляюцца на навуковыя, вытворча-практычныя, папулярныя, афiцыйныя. Студэнты павiнны ўмець прывесцi iх прыклады на падставе выканання самастойнай работы №2 (глядзi адпаведны раздзел вучэбна-метадычнага комплекса). На старонках грамадска-палiтычных перыядычных выданняў размяшчаюцца наступныя жанры апублiкаваных матэрыялаў: артыкулы, матэрыялы нарматыўна-заканадаўчага характару, iнтэрвью, агляды, гiстарычныя нарысы i iншыя матэрыялы.

    Лiтаратурна-мастацкiя перыядычныя выданнi шырока асвятляюць бягучы лiтаратурны працэс, маюць шырокi чатацкi адрас, змест i жанравую накiраванасць. Зыходзячы з гэтых асаблiвасцей яны падзяляюцца на некалькi груп: агульнарэспублiканскiя, мiждзяржаўныя, лiтаратурна-мастацкiя перыядычныя выданнi для моладзi, массавыя iлюстрыраваныя, рэгiянальныя, лiтаратуразнаўчыя. Кожная група мае сваю адметнасць. У апошнiя гады з’явiлась тэндэнцыя аб’яднання грамадска-палiтычных i лiтаратурна-мастацкiх перыядычныя выданняў.

    Навукова-тэхнiчныя перыядычныя выданнi аператыўна раскрываюць навуковыя здабыткi вучоных, дапамагаюць у практычнай дзейнасцi спецыялiстаў, папулярызуюць тэхнiчную творчасць, здаровы лад жыцця, любоў да прыроды. Iх развiцце адбываецца пад уплывам агульных тэндэнцый: дыферэнцыяцыi i iнтэграцыi навукова-тэхнiчных ведаў, неабходнасцi аператыўнага iнфармавання аб дасягненнях у навукова-тэхнiчнай сферы, аховы правоў аўтараў. Па мэтавым прызначэннi яны дзеляцца на навуковыя, навукова-папулярныя i вытворча-практычныя. Навуковыя часопiсы падзяляюцца на навукова-тэарэтычныя шырокага профiлю i вузкага профiлю, навукова-практычныя, навукова-метадычныя. Вытворча-практычныя часопiсы падзеляюць на мiжгалiновыя, галiновыя i вузкага профiлю. Гэтая група часопiсаў прызначана пераважна спецыялiстам навукова-тэхнiчнай сферы i толька незначная iх частка прызначана для распаўсюджвання навукова-тэхнiчных ведаў i тэхналогiй сярод шырокiх колоў карыстальнiкаў.

    У апошнiя гады шмат перыядычных выданняў выходзiць на электронных носьбiтах, распаўсюджваецца ў Интэрнэт. Яны маюць зваротную сувязь з чытачамi, значна больш аператыўна перадаюць навiны, маюць нiзкi себякошт. У бiблiятэках з’яўляецца магчымасць адначасова карыстацца iмi шэрагу карыстальнiкаў, iх захаванне не патрабуе вялiкiх плошчаў захавання.

    Пры адборы перыядычных выданняў у фонд бiблiятэкi, рэкамендацыi iх чытачам праводзiцца вывучэнне сукупнасцi перыядычных выданняў па пэўнай методыцы. Аналiз праводзiцца ў двух накiрунках: аналiз знешнiх прымет (месца часопiса/газеты ў галiновай сiстэме перыядычных выданняў, аналiз мэтавага, чытацкага прызначэння, года заснавання, дынамiкi аб’ему i тыражу i г.д.) i яго ўнутраных асаблiвасцей (развiцця раздзелаў, рубрык, жанраў апублiкаваных матэрыялаў). Аналiзуюцца таксама i асаблiвасцi афармлення выдання.

    Тэма 2.2. Нарматыўна-тэхнічныя і тэхнічныя дакументы
    Асноўныя пытанні:

    1. Азначэнне асноўных паняццяў.

    2. Патэнтная дакументацыя і праблемы яе класіфікацыі.

    3. Значэнне і віды тэхнiчных нарматыўна-прававых актаў.

    4. Прамысловыя каталогі і іх асаблівасці.
    Асноўная літаратура:

    1. ТКП 1.0-2004 Сiстэма тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi. Правiлы распрацоўкi тэхнiчных рэгламентаў. – Увед. 29.10.2004. – 17 с.

    2. ГОСТ 7.22–2003. Промышленные каталоги. – Введ.1.01.2004. – Мн.: Госстандарт, 2004. – 6 с.

    3. Васильев, А.Л. Стандартизация для всех / А.Л.Васильев. – М.: Изд-во стандартов, 1992. – С. 28–34; 43–46.

    4. Зусьман, О.М. Документоведение: учеб. пособие / О.М. Зусьман, В.А. Минкина. – СПб.: СПГУКИ, 2003. – 107 с.

    5. Касап, В.А. Патентно-информационная работа в библиотеке: учеб. пособие / В.А. Касап. – Мн., 2010. – С. 8–25.

    6. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 242–261.
    Дадатковая літаратура:

    1. Касап, В.А. Документы на изобретения и их классификация / В.А. Касап // Вопр. библиографоведения и библиотековедения. – Мн., 1991. – Вып.12. – С. 136–148.

    2. Морозов, И.П. Руководителям о стандартах и качестве / И.П. Морозов. – М.: Моск. рабочий, 1989. – С. 10–19; 48–51.

    3. Рашилина, М.Ф. Информационное обеспечение специальными видами документов: метод. пособие / М.Ф. Змиричевская, Н.П. Рашилина. – М., 1984. – С. 6–8; 26–29; 42–45.

    4. Хойнацкий, М.С. Стандарты и качество книги / М.С. Хойнацкий. – М.: Изд-во стандартов, 1991. – С. 8–11.


    Першапачатковы тэрмiн для гэтай групы дакументаў – спецвiды тэхнiчнай лiтаратуры быў прапанаваны ў 30-я гады бiблiятэказнаўцам А.М. Барабанавым. Агульнымi рысамi для дакументаў гэтага комплексу былi: афiцыйны характар распрацоўкi i зацвярджэння, аператыўнасць падрыхтоўкi i выдання, стандартнасць апiсання i структуры, вузасць тэматыкi, асаблiвыя ўмовы захавання i працы з iмi. У 80-я гады 20 стагоддзя тэрмiн быў удакладнены i атрымаў назву “нарматыўна-тэхнiчныя i тэхнiчныя дакументы”. У апошнiх нарматыўных дакументах па бiблiятэчнай статыстыцы тэрмiн адсутнiчае, але па ранейшаму шмат агульных уласцiвасцяў аб’ядноўвае гэтыя дакументы. У комплекс уваходзяць: патэнтныя дакументы, тэхнiчныя нарматыўна-прававыя акты, прамысловыя каталогi i некаторыя iншыя.

    Патэнтныя дакументы — гэта комплекс дакументаў, якiя адлюстроўваюць вынiкi вынаходнiцкай дзейнасцi i сведчаць аб правах патэнтаўладальнiкаў. Патэнтныя дакументы ствараюцца на аб’екты прамысловай уласнасцi, таму выдзяляюцца дакументы на вынаходнiцтвы, карысныя мадэлi, прамысловыя ўзоры, таварныя знакi. У сваю чаргу, кожная з гэтых груп падзяляецца на разнавiднасцi дакументаў. Найбольш распаўсюджанымi ў бiблiятэках з’яўляюцца апiсаннi вынаходнiцтваў да заявак (нацыянальных, рэгiянальных, мiжнародных), апiсаннi вынаходнiцтваў да патэнтаў, патэнтныя бюлетэнi. Патэнтныя дакументы магчыма класiфiкаваць па сферы ўзнiкнення i адпаведнасцi вiду дзейнасцi, выкарыстанню сiстэм класiфiкацыi, колькасцi аўтараў-заяўнiкаў i iншым прыметам. Больш падрабязна – глядзi дадатак №4. Апiсанне вынаходнiцтва да патэнта мае ўнiфiкаваную структуру i ўключае наступныя часткi: бiблiяграфiчную частку, рэферат, апiсанне сутнасцi вынаходнiцтва, формулу вынаходнiцтва графiчныя матэрыялы. У кожнай з iх шырока выкарыстоўваюцца мiжнародныя стандарты WIPO.
    Тэхнiчныя нарматыўна-прававыя акты (ТНПА) — гэта дакументы, якiя змяшчаюць агульныя нормы бяспекi жыццядзейнасцi, правiлы, прынцыпы цi характарыстыкi, звязаныя з тэхналагiчнымi працэсамi i аперацыямi, выпускам прадукцыi, вынiкамi дзейнасцi. Яны спрыяюць упарадкаванню дзейнасцi, пашырэнню прафесiйных зносiн, выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыi, ажыццяўленню знешнеэканамiчнай дзейнасцi. Да ТНПА адносяць: тэхнiчныя кодэксы, тэхнiчныя рэгламенты, стандарты, тэхнiчныя ўмовы. Стандарты падзяляюцца па катэгорыях: на мiжнародныя, рэгiянальныя, нацыянальныя, стандарты арганiзацый. Акрамя ТНПА у фондах бiблiятэк прысутнiчаюць iншыя нарматыўна-тэхнiчныя дакументы (НТД): прэйскуранты, нормы i нарматывы ў розных галiных, напрыклад, у будаўнiцтве, харчовай прамысловасцi i iншых. Шмат НТД распрацоўваюць мiжнародныя арганiзацыi. Усе ТНПА маюць структуру, якая афiцыйна зацвярджаецца нарматаўнымi дакументамi (глядзi напрыклад, крынiцу №1 у спiсе лiтаратуры). Агульнымi структурнымi часткамi гэтых дакументаў будуць: бiблiяграфiчная, тэкст дакумента, дадаткi.
    Прамысловыя каталогi — гэта разнавiднасць вытворча-практычных цi рэкламных дакументаў, якiя змяшчаюць сiстэматызаваны пералiк прамысловай прадукцыi i яе асноўныя фактычныя звесткi, пералiк паслуг, якi фiрмы з мэтай аказання дапамогi ў вытворчай, камерцыйнай, рэкламнай дзейнасцi. Прамысловыя каталогi падзяляюць на два вiды: прамысловыя каталогi для вытворчасцi i прамысловыя каталогi для рэкламы. Адрознiваюцца яны па мэтавым прызначэннi. У першую групу ўваходзяць: наменклатурныя каталогi, каталогi-лiсткi, каталогi-iнфармацыйныя паведамленнi. У другую – каталогi ўдзельнiкаў выстаў. Каталогi вырабаў фiрм, гандлевыя каталогi. Рэкламныя каталогi падзяляюцца таксама на жанры: буклеты, праспекты, лiстоўкi. Структура прамысловых каталогаў для вытворчасцi дастаткова ўнiфiкаваная i падпарадкоўваецца патрабаванням стандарта (глядзi крынiцу № 2 у спiсе лiтаратуры). Структура прамысловых каталогаў для рэкламы канчаткова не вызначана i падпарадкоўваецца патрабаванням рынку.
    1   2   3   4   5   6   7   8


    написать администратору сайта