Главная страница
Навигация по странице:

  • Тэма 2.4. Дзелавыя дакументы Асноўныя пытаннi

  • Тэма 2.5. Аўдыёвізуальныя дакументы Асноўныя пытанні

  • Тэма 2.6—2.7. Мікраформы. Электронныя дакументы Асноўныя пытанні

  • Тэма 2.8. Нотныя дакументы. Выяўленчыя дакументы. Асноўныя пытаннi

  • Асноўная лiтаратура

  • Тэма 2.9. Картаграфічныя дакументы Асноўныя пытанні

  • Документология (Касап). Вучэбнаметадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці Дакументалогія


    Скачать 0.62 Mb.
    НазваниеВучэбнаметадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці Дакументалогія
    АнкорДокументология (Касап).doc
    Дата11.09.2018
    Размер0.62 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаДокументология (Касап).doc
    ТипЗадача
    #24407
    страница4 из 8
    1   2   3   4   5   6   7   8

    Тэма 2.3. Неапублікаваныя дакументы
    Асноўныя пытанні:

    1. Азначэнне паняцця “неапублікаваныя дакументы”. Супастаўленне розных пунктаў гледжання. (Пытанне для самастойнага вывучэння).

    2. Віды неапублікаваных дакументаў i iх характарыстыка.
    Асноўная літаратура:

    1. ГОСТ 7. 36-88. Неопубликованный перевод. Координация, общие требования и правила оформления. – Введ. с 1.07.89. – М.: Изд-во стандартов, 1988. – 10 с.

    2. Акилина, М.И. Термины «публикация» и «неопубликованные документы» / М.И. Акилина // Науч. и техн. б-ки. – 1989. – №10. – С. 10–12.

    3. Вассерман, А.С. К определению понятия «неопубликованные документы» / А.С. Васерман // Науч. и техн. б-ки. – 1988. – №3. – С. 12–14.

    4. Кузнецова, Т.В. Делопроизводство и техническая документация / Т.В. Кузнецова, Е.А. Степанов, Н.Г. Филиппов. – М.: Высш. школа, 1991. – С. 117–124.

    5. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 326–353.

    6. Меркулов, Г.Г. О содержании понятия «неопубликованные документы» / Г.Г. Меркулов // Науч. и техн. б-ки. – 1987. – №5. – С. 13–17.

    7. Панкова, Е.В. Неопубликованные документы: учеб. пособие / Е.В. Панкова. – М.: МГИК, 1990. – 43 с.

    8. Черняк, А.Я. К вопросу о неопубликованных документах / А.Я. Черняк // Науч. и техн. б-ки. – 1991. – №4. – С. 12–17.
    Дадатковая літаратура:

    1. Единая система технологической документации: справ. пособие. – М.: Изд-во стандартов, 1992. – 320 с.

    2. Кулешов, С.Г. Неопубликованные документы: понятие и классификация / C.Г. Кулешов // Науч. и техн. б-ки. – 1988. – №7. – С. 30–32.

    3. Соловьев, В.И. О функциональных свойствах автореферата диссертации и особенностях его составления / В.И. Соловьев // Науч. и техн. информация. Сер.1. – 1981. – №6. – С. 20–24.

    4. Терминология единой системы конструкторской документации: справочник. – М.: Изд-во стандартов, 1990. – 90 с.


    Над распрацоўкай азначэння тэрмiна “неапублiкаваныя дакументы” працавалі вядомыя спецыялiсты (глядзi спiс лiтаратуры №2, 3, 6, 8), якiя дапаўнялi iснуючыя азначэннi новымi прызнакамi. У аб’яднаным выглядзе тэрмiн неапублiкаваныя дакументы абазначае дакументы, якiя створаны ў вынiку дзейнасцi розных устаноў, адлюстроўваюць iх працу, застаюцца ў рукапiсным цi машынапiсным выглядзе (памнажаюцца сродкамi рэпраграфii) у невялiкай колькасцi экземпляраў, маюць вузкую тэматыку, прызначаны для абмежаванага кола карыстальнiкаў i iснуюць у iнфармацыйным асяроддзi. Для гэтых дакументаў характэрны ўласцiвасцi: арыгiнальнасць, аператыўнасць падрыхтоўкi, навiзна iнфармацыi, дакладнасць, паўната звестак аб аб’екце.

    Асноўныя вiды неапублiкаваных дакументаў, якiя атрымалi распаўсюджванне ў бiблiятэчнай справе – гэта: справаздачы аб навукова-даследчай дзейнасцi (НДР), дэпанаваныя рукапiсы, дысертацыi i аўтарэфераты дысертацый, навуковыя пераклады. Акрамя гэтых да неапублiкаваных дакументаў адносяць: планы НДР, тэхналагiчныя карткi, заяўкi на вынаходнiцтва, алгарытмы i праграмы, акты дзяржаўнай экспертызы, канструктарска-тэхналагiчныя дакументы i шмат iншых. Неабходна адрознiваць неапублiкаваныя дакументы ад дакументаў, якiя не могуць быць надрукаваны. З цягам часу першыя могуць пераўтварацца ў апублiкаваныя, напрыклад, у манаграфii, навуковыя артыкулы i г.д. Дакументы, якiя не могуць быць надрукаваны, нiколi не друкуюцца. У Беларусi створаны iнфармацыйны цэнтр рэгiстрацыi i захавання некаторых вiдаў неапублiкаваных дакументаў – Беларускi iнстытут сiстэмнага аналiза ў навукова-тэхнiчнай сферы.

    Тэма 2.4. Дзелавыя дакументы
    Асноўныя пытаннi:

    1. Азначэнне i вiды дзелавых дакументаў.

    2. Структура дзелавых дакументаў.
    Асноўная лiтаратура:

    1. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 335–353.

    2. Ларьков, Н.С. Документоведение: учеб. пособие / Н.С. Ларьков. – М, 2006. – С. 204–217; 243–245; 292–314.

    3. Гутгарц, Р.Д. Документирование управленческой деятельности: курс лекцый / Р.Д. Гутгарц. – М.: Инфра-М, 2001. – 184 с.
    Дадатковая лiтаратура:

    1. Ильюшенко, М.П. Документоведение. Документ и системы документации / М.П. Ильюшенко, Т.В. Кузнецова, Я.З. Лившиц. – М.: МГИАИ, 1977. – 132 с.

    2. Кузнецова, Т.В. Делопроизводство и техническая документация / Т.В. Кузнецова, Е.А. Степанов, Н.Г.Филиппов. – М.: Высш. школа, 1991. – С. 19–52.

    3. Горбачева, Г.Л. Деловая документация и делопроизводство: учеб. пособие / Г.Л. Горбачева, Э.Н. Давыдова. – Мн.: Изд-во Союз НПК РБ, 1996. – 147 с.
    Дзелавыя дакументы — гэта разнавiднасць дакументаў, якiя не друкуюцца. Дзейнасць установы, арганiзацыi, прадпрыемства адлюстроўваецца сукупнасцю дакументаў, якiя пэўным чынам звязаны памiж сабой i складаюць сiстэмы дакументацыi. Яны змяшчаюць шмат фактычнай iнфармацыi, карыснай ў сiстэме кiравання. Кожная галiновая сiстэма мае свае кола дакументаў. Дакументы, створаныя ў працэсе кiравання, падзяляюцца па зместу ўключанай iнфармацыi, паходжаннi, месцы падрыхтоўкi, спосабу стварэння, па ступенi абавязковасцi, тэрмiнах захавання i выканання. З мэтай упарадкавання сiстэм дакументацыi складзены ўнiфiкаваныя сiстэмы дакументаў. Да дзелавых дакументаў адносяць: iнфармацыйныя, дакументы калегiальных органаў, распарадчыя, арганiзацыйныя, па асабоваму складу, гаспадарчай дзейнасцi, знешнеэканамiчнай дзейнасцi, улiкова-фiнансавыя i iншыя. Кожная з груп дакументаў падзяляецца на спецыяльныя вiды.

    Структура дзелавых дакументаў унiфiкавана. Кожны з iх мае стандартызаваны фармуляр з наборам рэквiзiтаў. Да абавязковых рэквiзiтаў дакументаў адносяцца: найменне дакумента, аўтар, дата падрыхтоўкi, iндэкс, месца складання дакумента, адрасат, грыф зацвярджэння, загаловак да тэкста, подпiс, пячатка, адзнака аб выкананнi. Акрамя гэтага, галоўнай часткай дакумента з’яўляецца тэкст.

    У сiстэме дзелавых дакументаў тэкст таксама ўнiфiкаваны. Выкарыстоўваюцца наступныя тыпы тэкстаў: трафарэт, анкета, таблiца, тыпавы ўзор i iншыя.

    Тэма 2.5. Аўдыёвізуальныя дакументы
    Асноўныя пытанні:

    1. Азначэнне тэрмiнаў i агульная характарыстака аўдыёвізуальных дакументаў.

    2. Пласцінка як дакумент.

    3. Характарыстыка фільмаў як дакументаў.

    4. Фотадакументы.
    Асноўная літаратура:

    1. ГОСТ 7.65-2002. СИБИД. Кинодокументы, фотодокументы и документы на микрофишах. Общие требования к архивному хранению. – Введ. 01.01.93г. – М.: Изд-во стандартов, 1993. – 17 с.

    2. ГОСТ 7.69-95. СИБИД. Аудиовизуальные документы. Основные термины и определения. – Введ. 01.07.97. – Мн.: Белстандарт, 1996. – 38 с.

    3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 362–390.

    4. Полотовская, И.Л. Пластинка как документ и проблемы ее регистрации / И.Л. Полотовская // Науч. и техн. информация. Сер.2. – 1983. – С.8–11.

    5. Устинов, В.А. Межгосударственный стандарт по терминологии аудиовизуальных документов / В.А. Устинов, О.А. Антошкова // Науч. и техн. информация. Сер.1. – 1995. – №11. – С. 24–28.
    Дадатковая літаратура:

    1.Гиденко, Н.К. Проблемы формирования фондов кинофотодокументов / Н.К. Гиденко, Т.В. Надольская // Сов. библиотековедение. – 1990. – №2. – С. 66–71.

    2. Тимошенкова, Г.А. Звукозаписи в библиотеке / Г.А. Тимошенкова // Сов. библиотековедение. – 1988. – №3. – С. 40–45.
    Аўдыевiзуальныя дакументы (АВД) — гэта дакументы, якiя змяшчаюць выяўленчую i/ці гукавую iнфармацыю, узнаўленне якой патрабуе адпаведнага абсталявання. Да iх адносяць: фонадакументы (аўдыекасеты, пласцiнкi, кампактдыскi), вiдэадакументы (вiдэафiльмы, тэлеперадачы, сеансы сувязi), кiнадакументы (кiнафiльмы, дыяфiльмы, магнiтафiльмы), фотадакументы (фотанегатыў, фотапазiтыў, слайд, галаграма). Яны выкарыстоўваюць сваеасаблiвы спосаб фiксавання iнфармацыi – з дапамогай выяў, гука цi iх спалучэннем. АВД таксама могуць змяшчаць i тэкставую iнфармацыю. Гэтыя дакументы шырока выкарыстоўваюцца пры правядзеннi розных мерапрыемстваў ва ўстановах культуры.

    Адным з распаўсюджаных АВД з’яўляецца пласцiнка. У якасцi дакумента яна была прызнана ў другой палове 60-х гадоў 20-га стагоддзя. Iнфармацыя на пласцiнцы запiсана комплексна: механiчным, электрычным i магнiтным спосабамi. Уласцiвасцi пласцiнак: даўгавечнасць, траваласць, даступнасць у выкарыстаннi, магчымасць рэстаўрацыi i тыражыравання. Пласцiнка мае 3 важныя iнфармацыйныя часткi: этыкетку, канверт i буклет. На iх размяшчаюцца асноўныя iнфармацыйныя элементы пласцiнкi: назва твора, яго аўтар, вiд запiсу, жанр твора, хуткасць вярчэння, памер пласцiнкi, тэрмiн гучання. Буклет дадаткова можа змяшчаць тэксты уключаных песень цi ноты невялiкiх уключаных твораў. Звесткi аб класiфiкаваннi пласцiнак можна атрымаць у дадатку №8.

    Гiсторыя стварэння кiнафiльмаў пачынаецца ў 1895 годзе, калi ва Францыi быў зняты першы дакументальны фiльм. У Беларусi першыя хранiкальна-дакументальныя фiльмы былi зняты ў 1925 годзе. Першы мастацкi фiльм “Лесная быль” быў зняты ў 1927 годзе. Кiнадакументы забяспечваюць нагляднасць i аператыўнасць ў фiксаваннi i выкарыстаннi iнфармацыi. Кiнафiльмы падзяляюць: па функцыянальным прызначэннi (мастацкiя, навукова-папулярныя, хранiкальна-дакументальныя, вучэбна-iнструктыўныя), па вiдах (кiнафiльм, тэлефiльм, вiдэафiльм), па афiцынным статусе (прафесiйны, аматарскi), па прызначэннi (для дзяцей i дарослых), па спосабу экранiзацыi (аднасерыйны, шматсерыйны, серыял), а таксама па аб’екту здымання, спосабу здымання, даўжынi дэманстрацыi, коляры i тэхнiчных параметрах.

    Вынаходнiкам фатаграфii лiчыцца Луi-Жак Дагер. Першыя фотаздымкi на Беларусi былi зроблены ў 60-я гады 19 стагоддзя. Зараз фатаграфiя шырока выкарыстоўваецца ў розных галiнах: медыцыне, касманаўтыцы, культуры, рэкламе i iншых. Асноўнымi жанрамi фотадакументаў лiчацца: нацюрморт, пейзаж, партрэт, жанравая кампазiцыя. Па коляры яны падзяляюцца на монахромныя i палiхромныя; па характары прасторавага ўспрыняцця выявы – на плоскасныя i аб’емныя. Уласцiвасцямi фотадакументаў з’яўляюцца: аператыўнасць, эстэтычная каштоўнасць, падабенства да рэальных аб’ектаў.

    Тэма 2.6—2.7. Мікраформы. Электронныя дакументы

    Асноўныя пытанні:

    1. Вызначэнне паняцця “мікраформы”.

    2. Класіфікацыя і характарыстыка мікраформаў.

    3. Гiсторыя развiцця i азначэнне электронных дакументаў.

    4. Вiдавы склад i класiфiкацыя электронных дакументаў.

    Асноўная літаратура:

    1. ГОСТ 7.38-2001 Электронные издания. Основные виды и выходные сведения. – Введ.01.03.2003. – Мн.: Госстандарт, 2003. – 7 с.

    2. СТБ 1221-2000 Дакументы электронныя. Правiлы выканання, абарачэння i захавання. – Увед. 01.09.2001 г. – Мн.: Гостандарт, 2001. – 8 с.

    3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 391–454.

    4. Ларьков, Н.С. Документоведение: учеб. пособие / Н.С. Ларьков. – М., 2006. – С. 168–184.

    5. Фураева, В.П. Микроформы в системе текущей национальной библиографии / В.П. Фураева. – Л., 1990. – С. 88–95.

    6. Елисина, Е.Ю. Классификация электронных документов / Е.Ю. Елисина // Библиотековедение.– 2007.– № 4.– С. 43–49.

    Дадатковая літаратура:

    1. Гельман-Виноградов, И.Б. Машиночитаемые документы: вопр. терминологии и индетификации / И.Б. Гельман-Виноградов// Науч. и техн. информация. Сер. 2. – 1981. – № 3. – С. 1–4.

    2. Мусина, Е.А. Развитие печатных средств информации / Е.А. Мусина // Науч. и техн. информация. Сер.1. – 1990. – № 3. – С. 26–28.

    3. Столяров, Ю.Н. Библиотечный фонд правовой документации: учеб. пособие / Ю.Н. Столяров. – М., 2003. – С. 22–28.

    4. Фигурнов, В.Э. ПВМ РС для пользователя / В.Э. Фигурнов. – М.: Инфра, 1995. – С. 11–18.

    5. Фураева, Т.В. Микроформы: тенденции развития и использования в СССР и за рубежом // Комплектование и использование книжных фондов в крупных университетских научных библиотеках: сб. науч. трудов / В.П. Фураева / ГПБ Салтыкова-Щедрина. – Л., 1981. – С. 115–138.

    6. Швецова-Водка, Г.Н. К определению понятия “технотронные документы” / Г.Н. Швецова-Водка // Библиотечное дело 2001: Российские библиотеки в мировом информационном и интеллектуальном пространстве:материалы ежегодной Крымской конференции.– М., 2001. – Ч.1. – С. 51–52.
    Мiкраформы сталi выкарыстоўвацца для захавання iнфармацыi ў 60-я гады 20-га стагоддзя. Мiкраформа — гэта абагульненая назва носьбiтаў iнфармацыi, якiя ўтрымлiваюць адно цi некалькi мiкраадлюстраванняў i ствараюцца з дапамогай тэхналогii фатаграфавання. Яны эканомяць плошчы кнiгасховiшчаў, маюць унiверсальны носьбiт, зручны ў захаваннi, дазваляюць абаранiць ад зносу каштоўныя дакументы. Разам з тым, пры iх выкарыстаннi неабходна спецыяльнае абсталяванне. Найбольшае распаўсюджванне атрымалi 3 разнавiднасцi мiкраформаў: мiкрафiшы, мiкрафiльмы, апертурныя карткi. Мiкраформы магчыма падзяляць па паходжаннi, вiду носьбiта, метаду вытворчасцi i ўзнаўлення, форме носьбiта, адносiнах да матэрыяла, якi капiруецца. Больш падрабязна з класiфiкацыяй мiкраформаў магчыма азнаёмiцца ў дадатку №5.

    Электронныя дакументы змяшчаюць iнфармацыю, зафiксаваную на машынным носьбiце сродкамi вылiчальнай тэхнiкi (2). Для абазначэння гэтых дакументаў у лiтаратуры вакарыстоўваюцца таксама тэрмiны “тэхнатронныя дакументы” (6), “машыначытальныя дакументы”. Электроннае выданне — гэта электронны дакумент, якi прайшоў рэдакцыйна-выдавецкую апрацоўку, прызначаны для распаўсюджвання ў нязменным выглядзе, якi мае выхадныя звесткi. Таксама неабходна вызначыцца ў азначэннi тэрмiна “электронныя рэсурсы” (3). Асноўнымi патрабаваннямi да электронных дакументаў з’яўляюцца: неабходнасць стварацца, перапрацоўвацца, перадавацца i захоўвацца з дапамогай праграмных i тэхнiчных сродкаў; змяшчаць рэквiзiты для iх iдэнтыфiкацыi. Электронныя дакументы (першапачаткова — машыначытальныя) прайшлi некалькi этапаў у развiццi: этап фiксавання iнфармацыi на перфаносьбiтах, магнiтных носьбiтах, аптычных носьбiтах.

    Электронныя дакументы магчыма класiфiкаваць па шэрагу прызнакаў: па матэрыяльным носьбiце, па ступенi арыгiнальнасцi (глядзi тэму 1.3.), а таксама па знакавай прыродзе iнфармацыi (тэкстыя, выяўленчыя, гукавыя, мультымедыйныя), па тэхналогii распаўсюджвання (лакальныя, сеткавыя, камбiнаванага распаўсюджвання), па характары ўзаемадзеяння з карыстальнiкам (дэтэрмiнаваныя i недэтэрмiнаваныя). Электронныя дакументы таксама падзяляюцца ў залежнасцi ад iнфармацыйных тэхналогiй (дакументы аўтаматызаваных сiстэм, баз i банкаў даных, iнфармацыйных сiстэм, лакальных файлаў з наборамi даных, праграм i праграмных сродкаў).

    Тэма 2.8. Нотныя дакументы. Выяўленчыя дакументы.
    Асноўныя пытаннi:

    1. Агульная характарыстыка нотных выданняў.

    2. Агульная характарыстыка выяўленчых выданняў.
    Асноўная лiтаратура:

    1. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 281–292; 309–325.
    Дадатковая лiтаратура:

    1. Библиография художественной литературы / Под ред. С.В Трубникова. – М., 1985. – С. 17–25.
    Нотнае выданне — гэта выданне, якое складаецца з запiса музычнага твора з тэкстам цi без яго. Запiс музычнага твора ажыццяўляецца ўмоўнымi знакамi – нотамi. Яны вызначаюць вышыню гука i яго працягласць. Сукупнасць нотных знакаў мае назву нотнага пiсьма. Яго асаблiвасцi абумоўлiваюць i асаблiвасцi друкаваных музычных твораў. Па функцыянальным прызначэннi нотныя выданнi падзяляюць на навуковыя, вучэбныя i канцэртныя (вытворча-практычныя). Па чытацкiм адрасе яны класiфiкуюцца на групы: для навучэнцаў музычных навучальных устаноў, для спецыялiстаў, для аматараў. Па характары выканання яны падзяляюцца на выдання сцэнiчных, iнструментальных, вакальна-харавых твораў. Па характары выкладання яны падзяляюцца на партытуры, аркестравыя галасы, клавiры, запiсы голаса цi iнструмента сола i iншыя. Па структуры яны падзяляюцца на монавыданнi, выбраныя творы, зборы твораў. Па матэрыяльнай канструкцыi яны бываюць кнiжныя i комплексныя.

    Выяўленчыя выданнi — гэта выданнi, значную частку якiх складаюць вiдарысы. Яны ўзнаўляюць жывапiсныя, скульптурныя, графiчныя творы, спецыяльную цi мастацкую фатаграфiю, а таксама iншыя графiчныя матэрыялы (чарцяжы, дыяграмы, схемы i iншыя). Адзiнай класiфiкацыi выяўленчых выданняў не iснуе. Iх падзяляюць па спосабу адлюстравання: на фотавыданнi, альбомы i атласы чарцяжоў. Па матэрыяльнай канструкцыi: на кнiжныя, лiставыя, карткавыя. Па функцыянальным прызначэннi: на навуковыя, вытворчыя, вучэбныя, масава-палiтычныя, навукова-папулярныя, рэкламныя. Выяўленчыя выданнi разлiчаны як на шырокае кола карыстальнiкаў, так i на спецыялiста – прафесiянала. Асобна трэба ахарактарызаваць мастацкiя рэпрадукцыi, эстампы, плакаты, паштоўкi, альбомы i прывесцi iх прыклады.

    Тэма 2.9. Картаграфічныя дакументы
    Асноўныя пытанні:

    1. Азначэнне паняццяў i агульная характарыстака картаграфічных дакументаў.

    2. Класіфікацыя картаграфічных дакументаў.
    Асноўная літаратура:

    1. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2000. – С. 297–308.

    2. Малахов, Н.В. Изучение географических карт в общеобразовательной школе: пособие для учителей и студентов / Н.В. Малахов. – М.: Просвещение, 1987. – 274 с.

    3. Хренов, А.С. Карты и атласы / А.С. Хренов. – М.: Изд-во общества «Знание», 1980. – 55 с.
    Дадатковая літаратура:

    1. Актуальные вопросы геологической картографии в СССР на современном этапе: сб. науч. тр. / ВСЕГЕН. – Л., 1986. – С. 120–134.

    2. Тезаурус информационно-поисковый по территориальному аспекту картографических документов. – М., 1987. – 274 с.
    Першыя картаграфiчныя дакументы змяшчалiся на камянях i бяросце i налiчваюць прыблiзна 15 тысяч гадоў. Беларуская картаграфiя бярэ пачатак яшчэ з пятроўскiх часоў. Першымi картаграфiчнымi дакументамi былi планы i схемы, напрыклад, “План Полацка”. З 19 стагоддзя сталi выпускаць тыражыраваныя картаграфiчныя выданнi, напрыклад, “Карта Шуберта”, на якой знайшлi адлюстраванне ўсе населеныя пункты Беларусi за 1830–1840 гг. У наш час картаграфiчныя дакументы рыхтуе i выдае Мiнская картфабрыка. Асноўнымi вiдамi картаграфiчных дакументаў з’яўляюцца карта, атласы i глобус. Карта— гэта картаграфiчны дакумент, якi змяшчае зменшаны i абагульнены вiдарыс Зямлi цi яе частак на плоскасцi з ўлiкам крывiзны паверхнi. Атлас — гэта сiстэматызаваны збор карт, якiя складзены па агульнай праграме i арганiчна звязаны памiж сабой. Глобус — гэта шараабразная мадэль Зямлi, iншых планет цi нябеснай сферы з картаграфiчным вiдарысам. Уласцiвасцямi картаграфiчных дакументаў будуць нагляднасць, метрычнасць, зместавая адпаведнасць аб’ектам адлюстравання.

    Карты можна класiфiкаваць па ахопу тэрыторыi, па змесце, па прызначэннi, па маштабу. Больш дэталева трэба падыходзiць да характарыстыкi фiзiка-геаграфiчных i сацыяльна-эканамiчных карт. Атласы класiфiкуюць па ахопу тэрыторыi, прызначэннi, змесце.
    1   2   3   4   5   6   7   8


    написать администратору сайта