|
Документология (Касап). Вучэбнаметадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці Дакументалогія
Дадатак 4 Схема класіфікацыі дакументаў па вынаходнiцтве
-
Падставы класіфікацыі | Віды апісанняў вынаходак
| 1 | 2
| Якасныя А. Сфера ўзнiкнення і адпаведнасць віду дзейнасці
| А.1. Апісанні вынаходак, якія ўзніклі ў выніку навукова-даследчай дзейнасці. А.2. Апісанні вынаходак, якія ўзніклі ў выніку праектна-канструктарскай дзейнасці.
А.3. Апісанні вынаходак, якія ўзніклі ў працэсе вытворчасцi прадукцыі.
А.4. Апісанні вынаходак, якія ўзніклі ў невытворчай сферы.
| В. Аб`екты адлюстравання
| В.1. Апісанні вынаходак на ўстройствы.
В.2. Апісанні вынаходак на спосабы .
В.3. Апісанні вынаходак на рэчывы.
В.4. Апісанні вынаходак на прымяненне вядомых раней устройстваў, спосабаў, рэчываў па новым прызначэннi.
В.5. Апісанні вынаходак на штамы мікраарганізмаў.
В.6. Комплексныя апісанні вынаходак, якія адлюстроўваюць 2–3 аб`екты.
| С. Характар сувязі з іншымі ахоўнымі дакументамі
| С.1. Апісанні вынаходак на асноўныя
вынаходкі.
С.2. Апісанні вынаходак на дадатковыя вынаходкі.
| D. Узровень патэнтнага справаводcтва
| D.1. Апісанні вынаходак да заявачнай дакументацыi.
D. 2.Апiсаннi вынаходак да дазволеных для публікацыі аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
| E. Характар апублікавання
| E.1. Апублікаваныя апісанні вынаходак.
E.2. Неапублікаваныя апісанні вынаходак.
E.3. Непублікуемыя апісанні вынаходак.
| F. Тэрытарыяльная адзнака (па краіне, якая атрымала ахоўны дакумент)
| F.1. Апісанні вынаходак СССР, Беларусі.
F.2. Апісанні вынаходак замежных краін.
F.3. Апісанні вынаходак міжнароднага ўзроўню (міжнародныя заяўкі, еўрапейскія заяўкі, еўрапейскія патэнты).
|
-
1
| 2
| G. Галiны выкарыстання
| G.1. Апісанні вынаходак галіновага характару.
G.2. Апісанні вынаходак міжгаліновага характару.
| H. Наяўнасць графічнага матэрыялу
| H.1. Апісанні вынаходак з выкарыстаннем табліц .
H.2. Апісанні вынаходак з выкарыстаннем чарцяжоў.
H.3. Апісанні вынаходак, якія не ўключаюць графiчнага матэрыялу.
| I. Выкарыстанне сістэм класіфікацыі дакументаў
| I.1. Мiжнародная патэнтная класiфiкацыя (МПК).
I.2. Нацыянальныя патэнтныя класiфiкацыi (НПК).
I.3. Унiверсальная дзесятковая класiфiкацыя.
| Колькасныя
| А. Колькасць аўтараў вынаходак
| А.1. Апісанні вынаходак аднаго аўтара.
А.2. Апісанні вынаходак, створаныя калектывам аўтараў.
| В. Колькасць вынаходак, створаных творчымі калектывамі
| В.1. Апісанні вынаходак, створаныя ў адной установе.
В.2. Апісанні вынаходак калектыўныя,
створаныя некалькімі ўстановамі.
| С. Колькасць аб`ектаў вынаходак
| С.1. Апісанні вынаходак, якія змяшчаюць два і больш аб`ектаў.
С.2. Апісанні вынаходак з адным аб`ектам.
| D. Шырыня ахопу рэчаіснасці
| D.1. Апісанні вынаходак, якія змяшчаюць адзін індэкс МПК (НПК).
D.2. Апісанні вынаходак, якія змяшчаюць больш за адзін iндэкс МПК (НПК).
| E. Колькасць старонак
| E.1. Апісанні вынаходак аб`ёмам у 1 старонку.
E.2. Апісанні вынаходак аб`ёмам больш за 1 старонку.
| Дадатак 5 Класіфікацыя мікраформаў А. Віды па паходжаннi
А.1. Арыгінальныя мікраформы
А.2. Мікракопіі В. Від носьбіта
В.1. Мікрафільмы
В.2. Мікрафішы
В.3. Мікракарты (апертурная карта) С. Метад вытворчасці і ўзнаўлення
С.1. Фатаграфічны
С.1.1. Мікрафільмы
С.1.2. Мікрафішы
С.2. Паліграфічны
С.2.1. Мікракарты D. Форма носьбіта інфармацыі
D.1. Рулонная
D.1.1. Мікрафільмы
D.2. Плоская
D.2.1. Мікрафішы
D.2.2. Мікракарты E. Адносіны да матэрыялу, які капіруецца
Е.1. Першаснасць
Е.1.1. Негатыў
Е.2. Другаснасць
E.2.1.Пазітыў F. Фармат
F.1. – 8 мм, 16 мм, 35 мм (для мікрафільмаў)
F.2. – 105 х 148 (для мікрафішаў)
Дадатак 6 Класіфікацыя неапублікаваных дакументаў
Від дакумента па характару інфармацыі
A.1. Справаздача аб НДР
A.2. Пераклад
A.3. Дэпаніраваны рукапіс
A.4. Дысертацыя
A.5. Аўтарэферат дысертацыі
A.6. Рабочы чарцёж
A.7. Іншыя дакументы B. Від дакумента па тэматыцы
В.1. Дакументы па металургіі
В.2. Дакументы па бібліятэчнай справе
В.3. Дакументы па інфарматыцы
В.4. Дакументы па іншых галінах ведаў С. Від дакумента па сродках вытворчасці
С.1. Машынапісны
С.2. Рукапісны
С.3. Падрыхтаваны на рызогрыфе, ратапрынце D. Від дакумента па характары выкарыстання
D.1. Для службовага выкарыстання
D.2. Для шырокіх груп чытачоў
D.3. Для вузкіх груп чытачоў E. Від дакумента па адносінах да ўстановы-складальніка
E.1. Дакументы навуковых устаноў
E.2. Дакументы ВНУ
E.3. Дакументы канструктарскіх устаноў
E.4. Дакументы прадпрыемстваў
Е.5. Дакументы інфармацыйных устаноў
Е.6. Дакументы iншых устаноў
Дадатак 7 Класіфікацыя тэхнiчных нарматыўна-прававых актаў A. Від дакумента па характару інфармацыі
A.1. Стандарт
А.1.1. ДАСТ
А.1.2. РСТ БCCР
А.1.3. СТБ
А.1.4. ДАСТ Р
А.2. РД
А.3. СНIП(БНIП)
А.4. ЕНIР
А.5. РТМ
А.6. тэхнiчны рэгламент
А.7. тэхнiчны кодэкс В. Від дакумента па адлюстраванай галіне
В.1. ТНПА па машынабудаваннi
В.2. ТНПА па будаўніцтве
В.3. ТНПА па металургіі
В.4. ТНПА па мясцовай прамысловасці
В.5. ТНПА па лёгкай прамысловасці
В.6. ТНПА па бібліятэчна-бібліяграфічнай справе
В.7. ТНПА па iншых галiнах С. Від дакумента па перыядычнасці
С.1. Перыядычныя
С.2. Неперыядычныя
С.3. Якія прадаўжаюцца D. Від дакумента па тэрміне складання
D.1. Асноўны дакумент (першая публікацыя)
D.2. ТНПА са зменамі
D.3. ТНПА, які адменены
D.4. ТНПА, у які ўнесены змены
Дадатак 8 Класіфікацыя пласцінак А. Тып носьбіта
А.1. Грампласцiнка
А.2. Магнітны дыск
А.3. Аптычны дыск
В. Спосаб запісу
В.1. Механічны
В.2. Электрычны
В.3. Магнітны
В.4. Оптаэлектрычны (лазерны)
В.5. Комплексны
С. Від запісу
С.1. Монафанічны
С.2. Стэрэафанічны
С.3. Квадрафанічны
D. Форма запісу
D.1. Аналагавая
D.2. Лiчбавая
E. Тып запісу
E.1. Аўдыяльны
E.1.1. Музычны
E.1.2. Немузычны
E.2. Візуальны
E.3. Аўдыёвізуальны
F. Галіна выкарыстання
F.1. У сістэме аўдыёвізуальных сродкаў
F.2. У сістэме мікраформаў
F.3. У сістэме запамінальных устройстваў для ЭВМ
G.Памер
G.1. Гiгант
G.2. Грандэ
G.3. Мiньён
H. Жанры твораў
Н.1. Эстрада.
Н. 2.Музыка народаў свету.
Н. З.Творы для дзяцей.
Н.4. Дакументальныя запiсы.
Н.5. Камерная, оперная, харавая музыка.
Н.6. Iншыя жарны.
Дадатак 9 Класіфікацыя прамысловых каталогаў A. Мэтавае прызначэнне
A.1. ПК для вытворчасці
A.1.1. Наменклатурны
A.1.2. Галіновы
A.1.3. Каталог-лісток
A.1.4. Каталог-інфармацыйнае паведамленне
A.2. ПК для рэкламы
A.2.1. Каталог выстаў
A.2.2. Гандлёвы каталог
А.2.3. Каталог тавараў фірмаў
В. Чытацкае прызначэнне
В.1. Каталог для спецыялістаў (ІТР, навуковыя супрацоўнікі,
рабочыя)
В.2. Каталог для неспецыялістаў (масавы спажывец прадукцыі,
якая рэкламуецца)
С. Від выдання па матэрыяльнай канструкцыі
С.1. Кніжнае
С.2. Часопіснае
С.3. Буклет
С.4. Ліставое
D. Перыядычнасць
D.1. Неперыядычнае
D.2. Перыядычнае
D.3. Выданне, якое пратягваецца
E. Віды ПК у залежнасці ад дынамікі вытворчасці
E.1. Каталогі на перспектыўную прадукцыю
E.2. Каталогі на прадукцыю, якая вырабляецца
E.3. Каталогі на прадукцыю, якая здымаецца з вытворчасці
F. Віды ПК для рэкламы ў залежнасці ад відаў рэкламы
F.1. Каталогі на прадукцыю, якая рэкламуецца ўпершыню
F.2. Каталогі на канкурэтную прадукцыю
F.3. Каталогі на прадукцыю для падтрымкі попыту
G. Віды ПК у залежнасці ад зместу
G.1. Шматгаліновы
G.2. Галіновы
G.3. На адзін від прадукцыі
G.4. На прадукцыю аднаго прадпрыемства
Дадатак 10 Пытанні для рубежнага кантролю
Дакументы, у якіх адлюстраваны новыя канструкцыі (устройствы), спосабы, рэчывы, селекцыйныя дасягненні.
Дакументы, у якіх вызначаецца комплекс нормаў, правіл, патрабаванняў да аб’екта.
Дакумент, які вызначае патрабаванні да канкрэтнай прадукцыі цi тэхналагiчнага працэса.
Дакумент, які змяншае сістэмазаваны пералік прамысловай прадукцыі, яе асноўных параметраў і ўласцівасцей.
Дакмуент, які інфармуе спецыялістаў аб перспектыўнай прадукцыі, што знаходзіцца ў вытворчасці або здымаецца з яе.
Дакмуент, які інфармуе спецыялістаў аб перспектыўнай прадукцыі, што знаходзіцца ў вытворчасці і таварах на продаж.
Дакумент, які перадае адлюстраванне аб’екта ў статыцы, дзе аб’яднаны адзінства эстэтычнага і змястоўнага ва ўспрыманні.
Дакумент, што перадае інфармацыю ў гукавых і гукава-адлюстравальных формах.
Дакумент, які з’яўляецца крыніцай зрокава-гукавой інфармацыі.
Дакумент, што змяшчае адно або некалькі мікраадлюстраванняў.
Дакумент, што змяшчае адно або некалькі мікраадлюстраванняў, выкананы з дапамогай паліграфічнага метаду.
Дакумент, выкананы з дапамогай фатаграфічнага метаду.
Выданне, якое змяшчае нотны запіс музычнага твора з тэкстам ці без яго.
Дакумент, які змяшчае папярэдні варыянт, “адбітак” работы.
У якім дакуменце тэкст даецца на іншай мове?
Дакументы, што змяшчаюць вынікі скончанай навукова-даследчай і вопытна-канструктарскай распрацоўкі.
Дакумент, які змяшчае новае рашэнне актуальнай навуковай задачы, прадстаўленай на суісканне навуковай ступені.
Дакумент, што мае вузкую тэматычную скіраванасць і перадаецца на захаванне інфармацыйнаму органу.
Дакумент, які змяшчае тэхнічную інфармацыю прадпрыемстваў, ВНУ, НДІ аб выкананай рабоце.
Дакумент, у якім змяшчаецца кароткае паведамленне аўтара аб здзейсненым ім навуковым даследаванні.
Дакумент, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца выпуск прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Дакумент, у якім паведамляецца аб выніках навуковай або канструктарскай дзейнасці.
Дакумент, што вызначаюць правілы вытворчасці будаўнічых работ і іх нормы.
Дакумент, які вызначае агульныя нормы вытворчасці прадукцыі ў якой-небудзь галіне, а таксама яе кошт.
Дакументы, што рэгламентуюць дзейнасць у будаўніцтве.
Дакументы, якія змяшчаюць новае рашэнне тэхнічнай задачы, выкананай на ўзроўні вынаходніцтва.
Дакумент, што вызначае патрабаваннi да экалагiчнай бяспецы прадукцыi.
Перапрацаваны дакумент, які змяшчае эквівалент якога-небудзь тэксту на іншай мове.
Дакумент, якi змяшчае адначасова вiдэа, аўдыя i тэкставую iнфармацыю
Выданне, якое аператыўна iнфармуе аб апошнiх падзеях у краiне
Якія каштоўнасныя ўласцівасці характэрныя для патэнтнай дакументацыі?
Якія каштоўнасныя ўласцівасці характэрныя для ТНПА?
Якія каштоўнасныя ўласцівасці характэрныя для прамысловых каталогаў?
Якія каштоўнасныя ўласцівасці характэрныя для грампласцінак?
Якія каштоўнасныя ўласцівасці характэрны для электронных дакументаў?
Якія каштоўнасныя ўласцівасці характэрныя для справаздачы аб НДР?
Якія каштоўнасныя ўласцівасці характэрныя для аўтарэфератаў дысертацый?
Рэйтынгавы рэгламент па курсу “Дакументалогія”
для студэнтаў I курса ФІДК 1. Наведванне лекцый – 15 лк х 2 бала = 30 2. Наведванне семінараў – 2 сем х 2 бала = 4 3. Наведванне лабараторных заняткаў – 9 х 2бала = 18 4. Адказы на семінарах – да 10 балаў х 2 = 20 5. Выкананне лабараторных работ – да 10 балаў х 8 = 80 6. Выкананне творчых заданняў 4 х 3 бала = 12 7. Несвоечасовая падрыхтоўка і здача матэрыялаў – мінус 2 бала за кожную работу 8. Непадрыхтаванасць да семінара – мінус 5 балаў 9. Актыўнасць на семінарскіх занятках, дапаўненні – да 6 балаў 10. Аналіз манаграфічных крыніц з выступленнем перад групай – да 10 балаў 11. Самастойная работа студэнтаў – да 10 балаў х 2 = 20 балаў Да экзамена дапускаюцца студэнты, якія набралі не менш 70% максімальнай колькасці балаў.
Усяго: 181 бал – 100%
147 балаў – 80%
127 балаў – 70%
Выкарыстанне тэхнічных сродкаў, аўдыёвiзуальных матэрыялаў: 1. Вучэбныя фільмы “Як ствараецца кніга”, “Гравюры”.
2. Відэазапіс перадачы “Будучыня кнігі” на ток-шоу “Выбар” (снежань 2004 г).
Пытанні да заліку па курсу “Дакументалогія”
(для студэнтаў ФІДК)
Аб'ект, прадмет, структура, метады, прынцыпы дакументалогіі.
Дакументалогія ў сістэме навук. Роля і месца дакументалогіі ў сістэме дакументных камунікацый.
Гісторыя ўзнікнення і азначэнне тэрміна “дакумент”. Адноснасць паняцця “дакумент”.
Азначэнне тэрміна “кніга”. Суадносіны паняццяў “кніга” і “дакумент”.
Функцыі дакумента.
Сутнасныя, эксплуатацыйныя і каштоўнасныя ўласцівасці дакументаў.
Дакумент як сістэмны аб’ект.
Жыццёвы цыкл дакумента.
Класіфікацыя выданняў.
Азначэнне дакументалогіі. Сучасныя ўяўленні аб дакументалогіі.
Віды выданняў па характары афармлення і спосабу паліграфічнага выканання, па характары абарачэння.
Віды выданняў па аб’ёму і матэрыяльнай канструкцыі
Агульная характарыстыка і класіфікацыя перыядычных выданняў.
Аналіз перыядычных выданняў і іх склад.
Патэнтныя дакументы, іх віды і класіфікацыя.
Значэнне і віды тэхнiчных нарматыўна-прававых актаў.
Азначэнне тэрміна “аўдыёвізуальныя дакументы” і яго склад.
Мікраформы, іх асноўныя віды і класіфікацыя.
Гісторыя развіцця i азначэнне электронных дакументаў.
Віды выданняў па спосабу арганізацыі твораў, паўторнасці выпуску і арыгінальнасці зместу.
Значэнне паняцця “неапублікаваныя дакументы”, іх віды і інфармацыйная каштоўнасць.
Мэтавае прызначэнне – галоўны прызнак класіфікацыі выданняў.
Пытанні да экзамена па курсу “Дакументалогія”
(для студэнтаў ФІДК)
Структура прамысловых каталогаў.
Аб'ект, прадмет, структура, метады, прынцыпы дакументалогіі.
Дакументалогія ў сістэме навук. Роля і месца дакументалогіі ў сістэме дакументных камунікацый.
Гісторыя ўзнікнення і азначэнне тэрміна “дакумент”. Адноснасць паняцця “дакумент”.
Азначэнне тэрміна “кніга”. Суадносіны паняццяў “кніга” і “дакумент”.
Функцыі дакумента.
Сутнасныя, эксплуатацыйныя і каштоўнасныя ўласцівасці дакументаў.
Анталагічны статус дакумента.
Дакументаванне: яго сутнасць, атрыбуты і эвалюцыя.
Дакумент як сістэмны аб’ект.
Жыццёвы цыкл дакумента.
Агульныя навуковыя падыходы да пабудовы класіфікацый дакументаў.
Класіфікацыя выданняў.
Азначэнне дакументалогіі. Сучасныя ўяўленні аб дакументалогіі.
Вучэбныя выданні. Іх відавы склад і характарыстыка.
Даведачныя выданні. Іх відавы склад і характарыстыка.
Віды выданняў па характары афармлення і спосабу паліграфічнага выканання, па характары абарачэння.
Віды выданняў па аб’ёму і матэрыяльнай канструкцыі
Знешнія элементы выданняў.
Унутраныя элементы выданняў.
Агульная характарыстыка і класіфікацыя перыядычных выданняў.
Навукова-тэхнічныя перыядычныя выданні і асноўныя тэндэнцыі іх развіцця.
Літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні і іх віды.
Грамадска-палітычныя перыядычныя выданні.
Аналіз перыядычных выданняў і іх склад.
Электронныя перыядычныя выданні.
Патэнтныя дакументы, іх віды і класіфікацыя.
Структура апісання вынаходніцтва да патэнта.
Значэнне і віды тэхнiчных нарматыўна-прававых актаў.
Структура стандарта як асноўнага віда тэхнічных нарматыўна-прававых актаў.
Азначэнне тэрміна “аўдыёвізуальныя дакументы” і яго склад.
Мікраформы, іх асноўныя віды і класіфікацыя.
Гісторыя развіцця i азначэнне электронных дакументаў.
Фонадакументы і іх асаблівасці (на прыкладзе пласцінак).
Кінадакументы і іх класіфікацыя.
Фотадакументы: іх характарыстыка і класіфікацыя.
Афармленне выданняў.
Азначэнне і віды картаграфічных дакументаў.
Асноўныя этапы развіцця дакументалогіі.
Азначэнне паняцця “сістэма інфармацыйна-дакументных камунікацый” і яе структура.
Відавы склад і характарыстыка навуковых выданняў.
Віды выданняў па спосабу арганізацыі твораў, паўторнасці выпуску і арыгінальнасці зместу.
Значэнне паняцця “неапублікаваныя дакументы”, іх віды і інфармацыйная каштоўнасць.
Мэтавае прызначэнне – галоўны прызнак класіфікацыі выданняў.
|
|
|