Документология (Касап). Вучэбнаметадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці Дакументалогія
Скачать 0.62 Mb.
|
МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА ВЫВУЧЭННЮ ТЭМ КУРСА Тэма 1.1. Дакумент як сістэмны аб’ект Асноўныя пытанні: 1. Гiсторыя ўзнiкнення i азначэнненне тэрміна “дакумент”. 2. Адноснасць паняцця “дакумент”. 3. Суадносіны паняццяў “дакумент” і “кніга”. 4. Функцыі i ўласцівасці дакумента. 5. Анталагiчны статус дакумента. Асноўная літаратура: 1. ГОСТ Р 511441–98. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. – Введ. – с 01.01. 98. – М.: Изд-во стандартов, 1998. – 9 с. 2. ISO5127/2-83. Документация и информация: Словарь терминов. Ч.2: Традиционные виды документов. – Введ. 15.12.83; Пер. с фр. – Киев, 1987. – 26 с. 3. Зиновьева, Н.Б. Документоведение: учеб. пособие / Н.Б. Зиновьева. – М., 2001. – С. 75–112. 4. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 119–138. 5. Ларьков, Н.С. Документоведение: учеб. пособие / Н.С. Ларьков. – М., 2006. – С. 38–53. 6. Соколов, А.В. Эпистемология документа / А.В. Соколов // Научно-техническая информация. Сер. 1. – 2009. – №3. – С. 2 –8. 7. Столяров, Ю.Н. Онтологический статус документа и его практическое значение для библиотек / Ю.Н. Столяров // Библиотековедение. – 1999. – № 4. – С. 50–59. 8. Столяров, Ю.Н. Соотношение книги с иными видами документа / Ю.Н. Столяров // Книга. Исследования и материалы. – М., 1989. – Вып. 58. – С. 67–79. 9. Швецова-Водка, Г.Н. Общая теория документа и книги: учеб. пособие / Г.Н. Швецова-Водка. – Киев, 2009. – С. 13–41; 52–56, 82–115. Дадатковая літаратура: 1. Плешкевич, Е.А. Определение функций документа / Е.А. Плешкевич // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – С. 46–55. 2. Касап, В.А. Функции научно-технических документов как объектов коммуникации / В.А. Касап // Информационный бюллетень РНТБ. – 2009. – №1 (25). – С. 33–35. 3. Столяров, Ю.Н. Теория относительности документа / Ю.Н. Столяров // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – №7. – С. 73–78. 4. Швецова-Водка, Г.Н. Документ в свете ноокоммуникалогии: науч.-практ. пособие / Г.Н. Швецова-Водка.– М.: Литера, 2010. – С. 9–14; 22–40; 112–144; 151–165; 256–266. Дакумент узнiк разам з чалавекам. Першапачатковымi былi дакументы рэчаўныя (прылады працы), iконаграфiчныя (наскальныя малюнкi), значна пазней з’явiлiся дакументы тэкставыя i аўдыевiзуальныя. У 20 стагоддзi з’явiлiся электронныя дакументы. Тэрмiн дакумент лацiнскага паходжання — documentum, што значыць пасведчанне, доказ. Тэрмiн разглядаецца ў шырокiм i вузкiм сэнсах. Згодна мiжнароднаму стандарту ISO (2) дакумент — гэта любы матэрыяльны аб’ект з зафiксаванай iнфармацыяй. У заканадаўчых дакументах бiблiятэчна-iнфармацыйнай дзейнасцi пад дакументам разумеюць матэрыяльны носьбiт, на якiм зафiксавана сацыяльная iнфармацыя ў выглядзе тэксту, вiдарыса, гуказапiсу, у тым лiку ў машыначытальнай форме, якая прызначана для захавання i выкарыстання. Упершыню тэрмiн кнiга быў азначаны ў 18 стагоддзi Л. Марэры, якi лiчыў, што кнiга — гэта збор пэўнай колькасцi аркушаў, на якiх што-небудзь напiсана. Зараз iснуе вялiкая колькасць падыходаў да азначэння кнiгi. Асноўнымi з’яўляюцца: улiк толькi фармальных прызнакаў кнiгi, улiк яе зместавых характарыстык i комплексны падыход, якi спалучае два папярэднiя. Кнiга — гэта адзiнства зместа, знакавай i матэрыяльна-канструктыўнай формы (Грачыхiн А.А., Амiлянчук С.П.). Кнiга з’яўляецца адным з вiдаў дакументаў, найбольш распаўсюджаным у нашым грамадстве. Дакумент у грамадстве выконвае розныя функцыi: агульныя, якiя характэрны для ўсiх дакументаў i спецыяльныя, звязаныя са зместам, мэтавым прызначэннем, характарам уключанай у дакумент iнфармацыi. Да агульных функцый большасць спецыялiстаў адносяць iнфармацыйную, камунiкатыўную i кумулятыўную. Да спецыяльных – эстэтычную, кiравання, выхаваўчую, геданiчную i iншыя. Дакументам характэрны сутнасныя ўласцiвасцi, якiя дазваляюць адрознiваць яго ад iншых аб’ектаў (атрыбутыўнасць, функцыянальнасць, структурнасць); эксплуатацыйная ўласцiвасцi (даўгавечнасць, эластычнасць, светластойкасць, экалагiчная бяспечнасць, трываласць) i каштоўнасныя ўласцiвасцi (актуальнасць, паўната звестак аб аб’екце, дакладнасць, арыгiнальнасць). Ю.М. Сталяроў падзяляе дакументы ў залежнасцi ад прасторавай працягласцi – на дыскрэтныя i кантынуальныя; ад носьбiта – на мабiльныя, партатыўныя, стацыянарныя; па асаблiвасцях фiксавання iнфармацыi – на дыскрэтныя i кантынуальныя; па адносiнах да факта выкарыстання – на сiнхронныя i дыяхронныя. Усе яны маюць рознае значэнне для бiблiятэкi. Тэма 1.2. Метады i спосабы дакументавання Асноўныя пытаннi: 1. Сутнасць i атрыбуты дакументавання. 2. Спосабы дакументавання iiх эвалюцыя. Асноўная лiтаратура: 1. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 69–93. 2. Ларьков, Н.С. Документоведение: учеб. пособие / Н.С. Ларьков. – М., 2006. – С. 65–142. Дадатковая лiтаратура: 1. Зиновьева, Н.Б. Документоведение: учеб пособие / Н.Б. Зиновьева. – М., 2001. – С. 20–71. Дакументаванне – гэта працэс стварэння дакументаў з выкарыстаннем розных спосабаў i сродкаў фiксавання iнфармацыi на матэрыяльным носьбiце. Фiксаване iнфармацыi ажыццяўляецца з дапамогай кадзiравання iнфармацыi, а яе распазнанне – з дапамогай дэкадзiравання. Код – гэта сукупнасць знакаў. Коды бываюць лiчбавыя (нумарацыя чаго-небудзь), алфавiтныя (сукупнасць лiтараў натуральнай мовы), алфавiтна-лiчбавыя, рэльефна-кропкавыя (напiсаныя шрыфтам Брайля), матрычныя (грампласцiнка). Знак – гэта сiмвал, якiм што-небудзь абазначаецца. Знак павiнен мець матэрыяльны падмурак, сэнс, выкарыстоўвацца для перадачы iнфармацыi. У сiстэме iнфармацыйна-дакументных камунiкацый (СIДК) важным сродкам камунiкацыi з’яўляецца мова – сiстэма структурных адзiнак (гукаў, складоў, слоў), з дапамогай якой ажыццяўляецца камунiкацыя. Мовы падзяляюць на натуральныя i штучныя (напрыклад, мова праграмавання). Першапачатковым спосабам, значным з пункту наступнага выкарыстання дакументаў, з’яўляецца тэкставае дакументаванне. Яно прайшло этапы: пiктаграфiчнага,лагаграфiчнага, складавага, лiтарна-гукавага пiсьма. У розныя перыяды для тэктавага дакументавання выкарыстоўвалiся камянi, бяроста, пергамент, папера. З развiццем прагрэса i матэрыяльных носьбiтай ажыццяўляецца фотадакументаванне, кiнадакументаванне, фонадакументаванне. Для фiксавання iнфармацыi выкарыстоўваюць трыацэтатную пленку, магнiтную стужку, фотапленку i фотапаперу i iншыя носьбiты. У апошнi перыяд для ажыццяўлення камунiкацыi ў электронным асяроддзi выкарыстоўваецца электроннае дакументаванне, матэрыяльнымi носьбiтамi для якога служаць стужкi, магнiтныя i аптычныя дыскi. Тэма 1.3. Класіфікацыя дакументаў Асноўныя пытанні: 1. Агульныя падыходы да класіфікавання дакументаў. 2. Асноўныя прызнакi класiфiкацыi i вiды дакументаў. Асноўная літаратура: 1. ГОСТ 7.22-96 СИБИД. Коды физической формы документов. – Введ. 01.10.98. – Мн.: Госстандарт, 1998. – 18 с. 2. ISO 5127/2-83. Документация и информация: Словарь терминов. Ч.2: Традиционные виды документов. – Введ. 15.12.83; Пер. с фр. – Киев, 1987. – 26 с. 3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 93–118. 4. Ларьков, Н.С. Документоведение: учеб. пособие / Н.С. Ларьков. – М., 2006. – С. 259–278. Дадатковая літаратура: 1. Гречихин, А.А. Проблемы критерия в современной типологии книги / А.А. Гречихин // Книга. Исследования и материалы. – 1987. – Вып. 54. – С. 50–55. 2. Кулешов, С.Г. Документальные источники научной информации и их классификация / С.Г. Кулешов, Т.В. Девтерова // Науч. и техн. информация. – Сер. 1. – 1986. – № 1. – С. 21–24. У мэтах упарадкавання дакументаў для iх лепшага вывучэння, улiку i выкарыстання прымяняецца класiфiкаванне дакументаў. Для гэтага абапiраюцца на адзiн з агульнапрынятых спосабаў пабудовы класiфiкацый розных аб’ектаў: пабудову iерархiчных цi фасетных класiфiкацый. Магчыма таксама пабудова неiерархiчных класiфiкацый дакументаў. У залежнасцi ад абраных падыходаў дакументы класiфiкуюць па адным прызнаку (аднамерныя класiфiкацыi) цi па некалькiх (шматаспектныя класiфiкацыi). Таксама дакументы могуць класiфiкавацца па фармальным прыметам (год выхада ў свет, месца выхада ў свет, аб’ем i г.д.), цi па змесце. Упершыню класiфiкаванне дакументаў па адной прымеце было прапанавана ў 70-я гады А.В. Сакаловым на падставе знакавай прыроды дакументаў. Ен называў такiя вiды дакументаў, як тэкставыя, iдэяграфiчныя, iконаграфiчныя, аўдыевiзуальныя, машыначытальныя, дакументы трох вымярэнняў. Прыкладам аднамернай класiфiкацыi дакументаў можа быць прапанаваная Ю.М. Сталяровым класiфiкацыя па характару ўспрымання iнфармацыi: чалавекачытальныя i машыначытальныя дакументы. Iснуюць i iншыя падыходы. Найбольш пленнай для даследчыкаў i практыкаў будзе шматаспектная класiфiкацыя дакументаў: А Па характары iнфармацыi А 1.1. першасныя дакументы А 1.2. другасныя дакументы В Па спосабу падрыхтоўкі В 1.1. апублiкаваныя В 1.2. неапублiкаваныя В 1.3. якiя не могуць быць надрукаваны С Па знакавай прыродзе iнфармацыi С 1.1. тэкставыя С 1.2. iдэаграфiчныя С 1.3. iконаграфiчныя С 1.4. аўдыевiзуальныя С 1.5. машыначытальныя С 1.6. дакументы iншых знакавых форм Д У залежнасцi ад носьбiта iнфармацыi Д 1. Дакументы на паперы Д 1.1. машынапiсны тэкст Д 1.2. выданне Д 1.3. ксеракопiя Д 1.4. рукапiс Д 1.5. раздрукаваная на прынтэры iнфармацыя Д 1.6. дакумент, напiсаны шрыфтам Брайля Д 2. Дакументы на мiкраносьбiтах Д 2.1. мiкрафiша Д 2.2. мiкрафiльм Д 2.3. апертурная картка Д 3. Дакументы на магнiтных носьбiтах Д 3.1. на магнiтнай стужцы Д 3.2. на магнiтным дыску (жорсткiм, гiбкiм) Д 3.3. на вiдэакартцы Д 3.4. на магнiтнай картцы Д 3.5. на iншых носьбiтах Д 4. Дакументы на перфаносьбiтах Д 4.1. на перфастужцы Д 4.2. на перфакартцы Д 5. Дакументы на аптычных носьбiтах Д 5.1. на CD-ROM дысках Д 5.2. на DVD-ROM дысках Д 6. Дакументы на iншых носьбiтах Е У залежнасцi ад юрыдычнага статуса Е 1. арыгiнал дакумента Е 2. копiя дакумента Е 3. перавыданне Е 4. дакумент, страцiўшы юрыдычную сiлу F Па матэрыяльнай канструкцыi F 1. дакументы плоскай формы F 2. дакументы,якiя маюць форму скрутку F 3. дакументы шараабразнай формы G Па спосабу стварэння G 1. дакументы,створаныя без тэхнiчных прыстасаванняў G 2. дакументы, створаныя з дапамогай тэхнiчных прыстасаванняў Н Па тэрмiне дакументавання i суадносiнах з момантам з’яўлення Н 1. асноўны дакумент Н 2. прэпрынт Н 3. рэпрынт I Па спосабу тыражыравання I 1. дакументы, створаныя механiчным спосабам I 2. дакументы, створаныя электраграфiчным спосабам I 3. дакументы, створаныя лазерным спосабам I 4. дакументы, створаныя брайлеўскiм спосабам J Па характары ўспрымання iнфармацыi з дакумента J 1. чалавекаўспрымальныя дакументы J 1.1. непасрэдна J 1.2. апасрэдавана J 2. машынаўспрамальныя дакументы J 3. чалавека-машынауспрымальныя дакументы К Па форме уласнасцi К 1. дакументы агульнадзяржаўнай уласнасцi К 2. дакументы калектыўнай уласнасцi К 3. дакументы iндывiдуальнай уласнасцi Класiфiкаванне дакументаў магчыма ажыццяўляць i па iншым прыметам. У практычнай дзейнасцi iнфармацыйны работнiк можа выбiраць з пералiку неабходныя для выканання пэўных задач класiфiкацыйныя адзiнкi. Тэма 1.4. Сістэма інфармацыйна–дакументных камунікацый – асяроддзе існавання дакументаў Асноўныя пытанні: 1. Структура i асаблiвасцi СIДК. Жыццёвы цыкл дакумента. 2. Характарыстыка асноўных структурных элементаў СIДК. Асноўная літаратура: 1. Баренбаум, И.Е. Основы книговедения: учеб. пособие / И.Е. Баренбаум. – Л.: ЛГИК, 1988. – С. 23–28. 2. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 119–138. 3. Попов, Г.А. О создании Российской национальной системы «Книги в наличии и в печати» / Г.А. Попов // Библиотека. – 1995. – №8. – С.9–10. Дадатковая літаратура: 1. Аугустинайтис, А.С. Проблемы теоретического восприятия системы коммуникаций / А.С. Аугустинайтис // Социально-информационные проблемы библиотековедения и библиографоведения: сб. науч. трудов. – Л.: ЛГИК, 1986. – С. 104–108. 1. Зиновьева, Н.Б. Документоведение: учеб. пособие / Н.Б. Зиновьева. – М., 2001. – С. 113–144. Галоўным сiстэмаўтвараючым элементам СIДК з’яўляецца дакумент. У гэтай сiстэме забяспечваецца стварэнне, аналiтыка-сiнтэтычная апрацоўка, захаванне, распаўсюджванне i выкарыстанне дакументаў. У СIДК уваходзяць: рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць, справаводства, палiграфiчная дзейнасць, кнiжны гандаль, бiблiятэчная справа, бiблiяграфiчная дзейнасць, архiўная справа, навукова-iнфармацыйная дзейнасць i некаторыя iншыя. Кожны дакумент у гэтай сiстэме праходзiць наступныя этапы жыццевага цыкла: фiксаванне сацыяльнай iнфармацыi на матэрыяльным носьбiце, яе тыражыраванне, распаўсюджванне, захаванне, выкарыстанне, аналiтыка-сiнтэтычная апрацоўка i ўтылiзацыя. Па кожнай галiне СIДК неабходна паказаць асаблiвасцi iнфраструктуры, звязанай з этапамi жыццевага цыкла дакументаў i функцыянавання дакументаў: вiды выдавецтваў i тэхналогiю падрыхтоўкi рукапiсаў да друку; асаблiвасцi вытварчых тыпаграфскiх працэсаў; вiды каналаў распаўсюджвання дакументаў, у тым лiку i выданняў; асаблiвасцi iнфармацыйнай сiстэмы “Books in print”; вiды архiваў i бiблiятэк як цэнтраў захавання дакументаў; асаблiвасцi аналiтыка-сiнтэтычнай апрацоўкi дакументаў у бiблiяграфiчнай i навукова-iнфармацыйнай дзейнасцi з мэтай стварэння новых дакументаў. Тэма 1.5. Дакументалогія як навука Асноўныя пытанні:
Асноўная літаратура: 1. Зиновьева, Н.Б. Документоведение: учеб. пособие / Н.Б. Зиновьева. – М., 2001. – С. 157–173. 2. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Киев, 2000. – С. 148–160. 3. Соколов, А.В. Эпистемология документа / А.В. Соколов // Научно-техническая информация. – 2009. – №3. – С. 8–11. 4. Столяров, Ю.Н Параллельные миры документоведения / Ю.Н. Столяров // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – №6. – С. 70–74. 5. Швецова-Водка, Г.Н. Документ в свете ноокоммуникалогии: науч.-практ. пособие / Г.Н. Швецова-Водка.– М.: Литера, 2010. – С. 286–330. 6. Швецова-Водка, Г.Н. Общая теория документа и книги: учеб. пособие / Г.Н. Швецова-Водка. – Киев, 2009. – С. 208–245. Дадатковая літаратура: 1.Баренбаум, И.Е. Информационно-коммуникационные науки в свете эволюции средств информации и коммуникации / И.Е. Баренбаум // Книга. Исследования и материалы. – М., 1990. – Вып. 61. – С.35–39. 2. Ларьков, Н.С. Документоведение: учеб. пособие / Н.С. Ларьков. – М., 2006. – С. 10–36. 3. Плешкевич, Е.А. Традиционное и нетрадиционное документоведение: о чистоте идей, а может быть, и рядов / Е.А. Плешкевич // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – №6. – С. 65–70. 4. Плешкевич, Е.А. Современные проблемы науки о документе / Е.А. Плешкевич // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – №10. – С. 14–17; 19–26. 5. Столяров, Ю.Н. О месте документоведения в системе наук / Ю.Н. Столяров // Научно-техническая информация. Сер.1. – 2004. – №6. – С. 3–6. 6. Швецова-Водка, Г.Н. Место документоведения в системе наук / Г.Н. Швецова-Водка // Научно-техническая информация. Сер. 1. – 2008. – №2. – С. 10–13. Дакументазнаўства як навука пачалося з кнiгазнаўства з канца 18 стагоддзя. У сваiм развiццi яно прайшло некалькi перыядаў. Першы насiў назву “бiблiяграфiчны” (канец 18 – пачатак 19 стагоддзя). Прадстаўнікамi яго былi Дэнiс, Нэ дэ ля Рашэль, Пеньо. Лiчылася, што кнiгазнаўства — гэта фiлалагiчная наука, родасная з бiблiяграфiяй. У Расii iснавала пашыраная трактоўка бiблiяграфii з пазiцый бiблiялогii. Другi этап (другая палова 19 стагоддзя) характарызаваўся звужэннем аб’ема навукi кнiгазнаўства толькi да гiсторыка-кнiжнай навукi. Яскравым прадстаўніком быў французскi гiсторык Ш. Ланглуа. Трэццi этап быў звязаны з дзейнасцю М. Лiсоўскага (канец 19 – пачатак 20 стагоддзя). Кнiгазнаўства ў гэты перыяд разумеюць як узаемазвязаны комплекс навук аб кнiзе i кнiжнай справе, якi ўключае навуку аб вытворчасцi кнiг, навуку аб распаўсюджваннi кнiг, навуку аб апiсаннi кнiг. Ужо ў 1895 годзе упершыню быў ужыты тэрмiн дакументацыя бельгiйскiмi вучонымi П. Атле i А. Лафантэнам. З гэтага перыяда пачынаецца паралельнае, а пазней i самастойнае развiцце дакументазнаўства. Чацьверты этап (першая палова 20 стагоддзя) звязаны з узмацненнем кнiгазнаўства. Разам з тым, пачыналася навуковае асэнсаванне i вывучэнне розных накiрункаў дакументнай дзейнасцi, напрыклад, распрацоўка падстаў класiфiкавання дакументаванай iнфармацыi, адбывалася пазнанне сутнасцi дакумента як грамадскай з’явы. У гэты перыяд працавалi вучоныя С. Брые, Ш. Ранганатан i iншыя. На пятым этапе (другая палова 20 стагоддзя) шырока праводзяцца галiновыя кнiгазнаўчыя даследаваннi, iдзе распрацоўка тэорыi асобных вiдаў дакументаў i абагульненай навукi аб дакументах. У 1983 годзе быў прыняты мiжнародны стандарт ІСО, у якiм упершыню было дано мiжнароднае азначэнне тэрмiна дакумент. На гэтым этапе працуюць вядомыя прадстаўнiкi гэтай навукi Ю. Сталяроў, Н. Кушнарэнка, Н. Ларькоў, Н. Зiновьева i iншыя. Шосты, сучасны этап развiцця дакументазнаўства, характарызуецца абагульненнем лакальных даследванняў i спробамi стварэння абагульненай навукi дакументалогii. Ю. Сталяроў распрацаваў законы дакументалогii, тэорыю адноснасцi дакумента. Дакументазнаўства — гэта комплексная навука аб дакументах. Яна суадносiцца з кнiгазнаўствам, з якога выйшла, як “цэлае — частка”. Кнiгазнаўства — гэта адзiн з раздзелаў дакументазнаўства, якi вывучае гiсторыю i тэорыю функцыянавання аднаго з вiдаў дакументаў – кнiгу. Аб’ектам дакументазнаўства з’яўляюцца як асобныя дакументы, так i ўся сукупнасць дакументаў у грамадстве. Прадметам – заканамернасцi ўзнiкнення, развiцця i функцыянавання дакументаў у грамадстве, а таксама іх вiдавы склад i структура. У сувязi з развiццем сукупнасцi дакументаў у розных сiстэмах (напрыклад, СIДК, сiстэма фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi, культуры i iнш.) дакументазнаўства падзяляецца на агульнае (дакументалогiю) i спецыяльнае, якое у сваю чаргу падзяляецца на вiдавое i галiновае. Для вывучэння аб’екта дакументазнаўства выкарыстоўвае сiстэму метадаў, частка з якiх з’яўляецца ўласнымi, другая ўзята з другiх навук. Шырока таксама выкарыстоўваюцца агульнанавуковыя метады. Такiм чынам, выкарыстоўваюцца: сiстэмны метад, метад мадэлiравання, функцыянальны, статыстычны, структурна-тыпалагiчны, навукаметрычны i iншыя медады. Дакументазнаўства цесна звязана з навукамi, якiя вывучаюць пэўныя галiны СIДК (бiблiятэказнаўствам, бiблiяграфазнаўствам, бiблiяпалiстыкай, палiграфiяй, справаводствам, архiвазнаўствам i iншымi). У падмурку кожнай з iх ляжыць дакумент як такавы. Дакументазнаўства распрацоўвае кола агульных праблем, звязаных з функцыянаваннем дакумента. Кожная з навук разглядае дакумент зыходзячы са сваiх задач, мэтаў, улiчваючы свой аб’ект i прадмет. Дакументазнаўства (па Ю. Сталярову) – гэта частка навукi аб дакументных камунiкацыях, у сувязi з чым з’яўляецца грамадскай навукай. |