Главная страница
Навигация по странице:

  • “ТЭОРЫЯ ІНФАРМАЦЫІ І ДАКУМЕНТАЛОГІЯ. Раздзел 2 ДАКУМЕНТАЛОГІЯ (Мн., 2010)”

  • Рабочая праграма ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА

  • ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ Частка I . Тэарэтыка- метадалаг i чныя асновы дакументалог ii Тэма 1.1. Дакумент як сiстэма

  • Тэма 1.3. Класіфікацыя дакументаў

  • Тэма 1.4. Дакументалогiя як навуковая дысцыплiна

  • Частка 2. Прыкладная дакументалогiя

  • Тэма 2.2 . Нарматыўна-тэхнiчныя i тэхнiчныя дакументы – дакументы iнавацыйнага развiцця

  • Тэма 2.3. Неапублікаваныя дакументы

  • Тэма 2.4. Аўдыёвізуальныя дакументы

  • Тэма 2.6. Электронныя дакументы

  • Тэма 2.7. Нотныя дакументы. Выяўленчыя картаграфічныя дакументы

  • Документология (Касап). Вучэбнаметадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці Дакументалогія


    Скачать 0.62 Mb.
    НазваниеВучэбнаметадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці Дакументалогія
    АнкорДокументология (Касап).doc
    Дата11.09.2018
    Размер0.62 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаДокументология (Касап).doc
    ТипЗадача
    #24407
    страница1 из 8
      1   2   3   4   5   6   7   8

    Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці

    ДакументаЛОГІЯ
    Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, завочнага навучання
    Кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый
    Курс 1
    Семестр I, II
    Лекцыі 20/24 Экзамен II

    (гадзін) (семестр)
    Практычныя (семінарскія)

    заняткі 14/18 Залік I

    (гадзін) (семестр)
    Аўдыторных гадзін па

    вучэбнай дысцыпліне 34/48

    (гадзін)
    Усяго гадзін па

    вучэбнай дысцыпліне 70/128 Форма атрымання

    вышэйшай адукацыі дзённая, завочная
    Склала Вера Аляксандраўна Касап, кандыдат педагагічных навук. дацэнт.
    Вучэбна-метадычны комплекс складзены на аснове тыпавой вучэбнай праграмы “ТЭОРЫЯ ІНФАРМАЦЫІ І ДАКУМЕНТАЛОГІЯ. Раздзел 2 ДАКУМЕНТАЛОГІЯ (Мн., 2010)” 12.02.2010 № ТД-Е, 2011 тып.
    Разгледжана і рэкамендована к зацвярджэнню кафедрай тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый

    (пратакол № 3 ад 11.10.2013 г.)


    Загадчык кафедры
    __________В.А. Касап

    Минск

    2013

    Рабочая праграма
    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
    “Дакументалогiя” з’яўляецца раздзелам дысцыпліны “Тэорыя інфармацыі і дакументалогія” для студэнтаў па спецыяльнасцi 1-23 01 11 – Бібліятэказнаўства і бібліяграфія, яна ўваходзiць у абавязковы кампанент вучэбнага плана.

    Мэта дысцыпліны – даць цэласнае ўяўленне аб сутнасці, функцыях, метадах, відавым складзе, структуры дакументаў, якія існуюць у сістэме дакументных камунікацый, пазнаёміць з заканадаўча-нарматыўнай базай існавання дакументаў у грамадстве, актуальнымі праблемамі дакументалогii і дакументных камунікацый, відавым складам дакументаў у бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, перспектывамі выкарыстання дакументаў.

    Задачадысцыпліны – навучыць студэнтаў арыентавацца ў мностве дакументаў сістэмы інфармацыйна-дакументных камунікацый.

    Студэнты павінны ведаць:

    – тэрміналогію дакументалогіі, функцыі, уласцівасці і віды дакументаў,

    – гісторыю ўзнікнення асобных груп дакументаў,

    – спосабы і метады стварэння дакументаў;

    умець:

    – аналізаваць структуру розных дакументаў і ствараць іх класіфікацыю,

    – вызначаць найбольш каштоўныя дакументы для пэўных груп карыстальнікаў,

    – працаваць з даведачным апаратам дакументаў.

    Праграма дысцыпліны складаецца з дзвюх частак: “Тэарэтыка-метадалагiчныя асновы дакументалогii” i “Прыкладная дакументалогiя”. У першай абагульнены навуковыя падыходы i погляды вучоных на гiсторыю, сучаснасць i перспектывы дакументалогii. Разглядаюцца прынцыпы, метады, канцэпцыi развiцця навукi, вызначаецца яе месца ў сiстэме навук. Дакумент разглядаецца як сiстэмны аб’ект у сукупнасцi яго прымет, уласцiвасцей i сувязей у дакументнай сферы. У другой частцы надаецца ўвага дакументам, якiя функцыянуюць у розных сiстэмах: бiблiятэчнай, выдавецкай, iнфармацыйнай дзейнасцi, журналiстыцы, справаводстве i iнш. Студэнты пазнаёмяцца з выданнямі, неапублікаванымі, аўдыёвізуальнымі, патэнтнымі, электроннымі дакументамі, а таксама з тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі, прамысловымі каталогамі, дакументамі справаводства і інш. У комплексе дзве часткі дапамогуць студэнтам пазнаёміцца з адным з галоўных аб’ектаў інфармацыйнай дзейнасці – дакументам. “Дакументалогiя” мае цесныя сувязi з дысцыплiнамi, якiя забяспечваюць падрыхтоўку спецыялiстаў, скiраваных на вызначэнне i выкарыстанне дакументаў у грамадстве, у прыватнасцi з “Фондазнаўствам”, “Iнфармацыйнымi рэсурсамi”, “Каталагiзацыяй дакументаў” i iнш.

    Дысцыпліна “Дакументалогiя” вывучаецца на працягу аднаго семестра. Яна ўключае лекцыі, семінарскія, практычныя і лабараторныя заняткі. На 2013–2014 г.г. прадугледжана 128 гадзіны заняткаў, з якіх 24 – лекцыйныя, 13 – семінарскія, 12 – практычныя, 76 – самастойная работа па курсе.


    ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
    Частка I. Тэарэтыка- метадалагiчныя асновы дакументалогii
    Тэма 1.1. Дакумент як сiстэма
    Агульнае ўяўленне аб дакуменце як сiстэме. Азначэнне паняцця “дакумент”. Паходжанне тэрміна, яго эвалюцыя, сучаснае выкарыстанне. Заканадаўчыя і нарматыўныя акты Беларусі, якія рэгламентуюць існаванне дакументаў у грамадстве. Роля міжнароднага стандарта ІSО ў вызначэнні адзінага паняцця “дакумент”. Адноснасць паняцця “дакумент”. Неабходнасць звужэння паняцця “дакумент”для практычных мэт. Межы паняцця “дакумент” у сiстэме iнфармацыйна-дакументных камунiкацый.

    Анталагічны статус дакумента. Субстанцыяльны i функцыянальны дакумент. Віды дакументаў у залежнасці ад прасторавай працягласці, па форме і знешніх прыметах, у адносінах да факта выкарыстання, па распаўсюджанасці ў прасторы і часе. Уласцівасці дакумента: сутнасныя, эксплуатацыйныя, каштоўнасныя, iх праяўленне. Прыметы дакумента.

    Суадносіны паняццяў “дакумент” і “кніга”. Вызначэнне тэрміна “кніга” па матэрыяльна-знешняй форме, змесце, комплекснай прымеце. Роля кнігі ў грамадстве.

    Сацыяльныя функцыі дакументаў у грамадстве.

    Семiнарскія заняткі.
    Тэма 1.2. Метады і спосабы дакументавання
    Грамадскiя патрэбнасцi ў дакуменце. Кадзіроўка інфармацыі на матэрыяльным носьбiце. Характэрныя рысы інфармацыйных кодаў. Мова як сістэма сімвалаў для замацавання інфармацыі ў дакуменце. Віды моў: натуральныя, штучныя, іх адрозненне і асаблівасці. Гукавая мова, яе магчымасці і недахопы ў замацаванні і перадачы інфармацыі.

    Знакавы характар інфармацыі ў дакуменце. Віды знакаў: моўныя, нямоўныя, знакі-выявы, эмблемныя, трохмерныя, знакі-сімвалы. Запіс інфармацыі. Сродкі дакументавання: ручны, машынапісны, друкаваны, механічны, магнітны, аптычны, Брайля і інш.

    Гістарычныя этапы развіцця спосабаў дакументавання. Пісьмовае дакументаванне. Iндэкснае, iканiчнае, iдэаграфiчнае пiсьмо: яго вартасцi i недахопы.

    Тэма 1.3. Класіфікацыя дакументаў
    Агульныя ўяўленні аб класіфікацыі. Асноўныя прынцыпы пабудовы фасетнай, іерархічнай і неіерархічнай класіфікацыі дакументаў.

    Суадносіны відавой і тыпалагічнай класіфікацыі дакументаў. Класiфiкацыя дакументаў па семантычнай прымеце. Аналіз класіфікацыі дакументаў у міжнародным стандарце ІSО, дзяржаўным стандарце СТБ, падручніках, артыкулах, іншых матэрыялах.

    Віды дакументаў, якія існуюць у СIДК. Іх класіфікацыя па характары інфармацыі, спосабе размнажэння, знакавай прыродзе, спосабе падрыхтоўкі тэксту, матэрыяльнай канструкцыі, у залежнасці ад носьбіта інфармацыі, тэрміну стварэння, юрыдычага статуса і іншых прымет. Класіфікацыя дакументаў па канале ўспрымання інфармацыі, па мернасці запісу інфармацыі, па рэгулярнасці выхаду, па паходжанні, спосабе тыражавання, метадзе дакументавання, форме ўласнасці, па рэжымах доступу і iнш.

    Значэнне класiфiкавання дакументаў для фармiравання фондаў, яго захавання, абслугоўвання карыстальнiкаў.

    Практычныя заняткі.

    Лабараторныя заняткі.
    Тэма 1.4. Дакументалогiя як навуковая дысцыплiна
    Роля П.Атле ў стварэнні дакументалогіі як навукі ў канцы ХІХ ст. Вытокi дакументалогii: кнiгазнаўства, справаводства, гiстарычнае крынiцазнаўства, дакументазнаўства. Асаблiвасцi развіцця дакументазнаўства ў ХХ ст. Роля Ю.М.Сталярова, Н.М.Кушнарэнкі, Н.Б.Зiноўевай, Е.А.Пляшкевiча, Г.М.Швяцовай-Водкi i iншых вучоных. Пункты гледжання на сучасную навуку аб дакументах і дакументных камунікацыях. Сутнасць дыскусiй аб дакументалогii. Класiчнае i новае, агульнае i спецыяльнае дакументазнаўства. Дакументалогiя як тэарэтычная навука аб дакументах розных сiстэм. Яе азначэнне, аб’ект, прадмет, канцэпцыi развiцця. Прынцыпы дакументалогii. Законы дакументалогii. Метады дакументалогii. Дакументалогiя ў сістэме навук. Функцыі дакументалогіі.

    Семінарскія заняткі.

    Частка 2. Прыкладная дакументалогiя
    Тэма 2.1. Выданне як дакумент
    2.1.1. Неперыядычныя выданнi
    Азначэнне паняцця “выданне”. Шматвідавы састаў выдавецкай прадукцыі. Роля і значэнне стандартаў на выдавецкую прадукцыю. Прынцыповыя адрозненнi новага дзяржаўнага стандарта СТБ ГОСТ 7.60 – 2005 “ Выданнi. Асноўныя вiды. Тэрмiны i азначэннi” ад раней iснуючых рэдакцый.

    Класіфікацыя выданняў як адлюстраванне матэрыяльна-канструкцыйнай, функцыянальнай, змястоўнай і жанравай разнастайнасці выданняў. Прыметы класіфікацыі выдання.

    Класіфікацыя выданняў па мэтавым прызначэннi. Асноўныя віды выданняў: афіцыйнае, навуковае, вытворча-практычнае, даведачнае, вучэбнае і іншыя, iх спецыфічныя рысы, характарыстыка асобных вiдаў.

    Класіфікацыя выданняў па чытацкiм прызначэннi, матэрыяльнай канструкцыі, аб’ёме, арыгiнальнасцi зместу, перыядычнасці, спосабе арганiзацыi твораў, характары інфармацыі, ступені аналітычна-сінтэтычнай апрацоўкі інфармацыі i iнш. Паняцце аб букіністычным, антыкварным выданні.

    Практычныя заняткі.

    Лабараторныя заняткі.
    2.1.2. Перыядычныя выданні
    Перыядычныя выданні як адiн з вiдаў серыяльных выданняў. Паняцце “серыяльныя выданні”. Міжнародная і нацыянальная стандартызацыя відаў перыядычных выданняў. Класіфікацыя перыядычных выданняў.

    Віды газет па мэтавым прызначэннi. Характарыстыка па асобных прыметах: месцы выдання, чытацкiм прызначэннi i iнш.

    Віды часопісаў па асобных прыметах. Характарыстыка відавых асаблівасцей. Выданні, што прадаўжаюцца, iх агульная характарыстыка. Электронныя перыядычныя выданнi i iх адметныя рысы, параўнанне з выданнямi на паперы.

    Календары i iх вiды. Вiды i характарыстыка бюлетэняў.


    Грамадска-палітычныя перыядычныя выданні і іх асноўныя віды. Галіновыя перыядычныя выданні.

    Структура перыядычных выданняў. Методыка аналізу перыядычных выданняў: іх месца ў галіновай сістэме, аналіз зместу, жанравыя асаблівасці публікацый, аналіз рубрык выданняў і iнш. Бібліяграфічная інфармацыя на старонках перыядычных выданняў. Удасканаленне структуры і зместу перыядычных выданняў.

    Практычныя заняткі.
    Тэма 2.2. Нарматыўна-тэхнiчныя i тэхнiчныя дакументы – дакументы iнавацыйнага развiцця
    2.2.1. Патэнтныя дакументы
    Азначэнне паняцця “нарматыўна-тэхнiчныя і тэхнічныя дакументы”. Структура комплексу. Характэрныя рысы ўваходных дакументаў.

    Азначэнне паняццяў “патэнтная літаратура”, “патэнтныя дакументы”. Класіфікацыя дакументаў па вынаходстве: па сферы ўзнікнення, аб’ектах адлюстравання, узроўнi патэнтнага справаводства, тэрытарыяльнай прыналежнасцi, выкарыстаннi сістэм класіфікацыі і iнш. Віды патэнтных дакументаў: апісанні да заявачных дакументаў, апісанні да ахоўных дакументаў, міжнародных, рэгіянальных патэнтных дакументаў.

    Структура і змест апісання вынаходства як асноўнага віду патэнтнага дакумента. Апісанні да іншых аб’ектаў прававой аховы.

    Лабараторныя заняткі.
    2.2.2. Тэхнiчныя нарматыўна-прававыя акты (ТНПА)
    Роля стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі ў развіцці народнай гаспадаркі, культуры, міжнародным супрацоўніцтве. Віды тэхнiчных нарматыўна-прававых актаў. Азначэнне асноўных відаў ТНПА: тэхнiчны кодэкс, тэхнiчны рэгламент, стандарт, тэхнічныя ўмовы. Катэгорыі і віды стандартаў.

    Структура і змест стандартаў як аднаго з найбольш распаўсюджаных ТНПА. Характар інфармацыі, змешчанай у бібліяграфічнай частцы, тэксце дакумента, дадатках.

    Нарматыўна-тэхнічныя дакументы ў розных галінах дзейнасцi.

    Практычныя заняткі.

    Лабараторныя заняткі.
    2.2.3. Прамысловыя каталогі
    Прамысловыя каталогі (ПК) як комплекс дакументаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб абсталяванні і вырабах на продаж. Віды прамысловых каталогаў для вытворчасці: характэрныя асаблівасці, азначэнне, характар інфармацыі, матэрыяльная канструкцыя.

    Уплыў рэкламнай дзейнасці на асаблівасці і віды ПК для рэ­кламы. Спецыфічныя рысы ПК для рэкламы, асноўныя віды.

    Асаблівасці зместу, структуры, афармлення ПК замежных краін. Каштоўныя ўласцівасці, станоўчыя рысы і недахопы ПК як дакумента.

    Лабараторныя заняткі.
    Тэма 2.3. Неапублікаваныя дакументы
    Азначэнне паняцця “неапублікаваныя дакументы”. Характэрныя рысы комплексу. Супастаўленне поглядаў спецыялiстаў на азначэнне, вiдавы склад неапублiкаваных дакументаў. Адрозненне ад паняцця “недрукуемыя дакументы”. Асноўныя групы неапублікаваных дакументаў. Характэрныя асаблівасці асноўных відаў неапублікаваных дакументаў, якія захоўваюць бібліятэкі і органы НТІ: дэпаніраваных рукапісаў, дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый, справаздач, навуковых перакладаў і інш. Cтруктурныя часткі, асаблівасці афармлення, характар інфармацыі. Прэпрынты.

    Каштоўнасныя ўласцівасці, функцыі, вартасць і недахопы неапублікаваных дакументаў.
    Тэма 2.4. Аўдыёвізуальныя дакументы
    Азначэнне тэрміна “аўдыёвізуальныя дакументы”. Мэтавае прызначэнне і віды, склад дакументаў, якія ўвайшлі ў комплекс “аўдыёвізуальныя дакументы”. Міждзяржаўны стандарт на тэрміналогію аўдыёвізуальных дакументаў.

    Характарыстыка асобных відаў аўдыёвізуальных дакументаў. Гісторыя ўзнікнення і сучасныя формы фонадакументаў. Класіфікацыя пласцінак. Структурныя элементы пласцінкі, характар інфармацыі ў ёй. Інфармацыйная каштоўнасць і недахопы пласцінкі.

    Кіна-, відэадакументы, іх асаблівасці і віды. Класіфікацыя кіна-, відэадакументаў.

    Фотадакументы і іх роля ў эстэтычным і наглядным забеспячэнні дзейнасці бiблiятэкi. Гісторыя ўзнікнення і развіцця фатаграфіі. Віды фотадакументаў. Каштоўнасныя ўласцівасці фотадакументаў. Перспектывы развіцця аўдыёвізуальных дакументаў. Выкарыстанне лічбавых тэхналогій у стварэннi аўдыёвізуальных дакументаў.

    Практычныя заняткі.

    Тэма 2.5. Мікраформы
    Азначэнне мікраформаў. Гісторыя іх узнікнення. Вартасці і недахопы. Асаблівасці тэхналагічных працэсаў, пакладзеных у аснову падрыхтоўкі мікраформаў.

    Вiды мiкраформаў (мікрафіша, мікрафільм, апертурная картка) і іх асаблівасці. Класіфікацыя мікраформаў у залежнасці ад паходжання, характару інфармацыі, носьбіта, матэрыяльнай канструкцыі, ёмістасці і iнш.

    Выкарыстанне мiкраформаў у iнфармацыйнай дзейнасцi.
    Тэма 2.6. Электронныя дакументы
    Азначэнне электронных дакументаў. Тэхнатронныя дакументы. Электронныя дакументы. Закон Рэспублiкi Беларусь “Аб электронным дакуменце” (1999), стандарты на электронны дакумент (2000) i электроннае выданне (2001).

    Гісторыя развіцця электронных дакументаў: ад перфа-дакументаў i магнітных дакументаў да аптычных дакументаў. Вартасці, недахопы дакументаў пэўных груп. Разнавіднасці перфа-, магнітных і аптычных дакументаў. Шчыльнасць запісу інфармацыі на розных носьбітах. Мультымедыйныя дакументы. Выкарыстанне электронных дакументаў у бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.

    Класіфікацыя электронных дакументаў па відах інфармацыйных тэхналогій, па тэматыцы ўключанай інфармацыі, па ступені арыгінальнасці, па адлюстраванай інфармацыі і іншых прыметах. Перспектывы развіцця электронных дакументаў.
    Тэма 2.7. Нотныя дакументы. Выяўленчыя картаграфічныя дакументы
    Азначэнне паняццяў “нотныя дакументы” і “выяўленчыя дакументы”. Асноўныя віды. Класіфікацыя нотных дакументаў. Характарыстыка навуковых выданняў (фальклорных матэрыялаў, поўных збораў нотных твораў, анталогій, факсімільных выданняў, вучэбных, выканальніцкіх і інш.). Формы існавання нотных выданняў.

    Класіфікацыя выяўленчых дакументаў. Віды выяўленчых дакументаў і іх спажыўцы. Характарыстыка выяўленчых дакументаў па віду друку і тэхніцы, форме, мэтавым прызначэннi. Асаблівасці афармлення прыкладных, плакатных і іншых відаў выяўленчых дакументаў.

    Гістарычныя этапы развіцця картаграфіі ў Беларусi. Першыя прыклады картаграфічных дакументаў у свеце. Картаграфічныя знакі. Асноўныя віды картаграфічных дакументаў. Класіфікацыя картаграфічных дакументаў. Характэрныя асаблівасці карт i атласаў.

    Каштоўнасныя ўласцівасці, вартасцi і недахопы картаграфічных дакументаў.

    ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

    ДакументаЛОГІЯ


    Нумар раздзела тэмы

    Назва раздзела тэмы

    Колькасць аудыторных гадзін

    Кіруемая самастойная работа

    Іншае

    Форма кантроля ведаў

    Лекцыі

    Практычныя заняткі

    Семінарскія заняткі

    Лабараторныя заняткі

    1

    2

    3

    4

    5

    6

    7

    8

    9




    Раздзел 1. Тэарэтыка-метадалагiчныя асновы дакументалогii






















    1.

    Дакумент як сістэмны аб’ект

    4




    2




    10

     

    апытанне

    2.

    Метады; спосабы дакументавання

    1










    4

     

    канспект 

    3.

    Класіфікацыя дакументаў

    2










    10

     

    тэсты

    4.

    Дакументная дзейнасць у сістэме інфармацыйна – дакументных камунікацый

    1










    2

     

    канспект 

    5.

    Дакументалогiя як навукавая дысцыпліна

    2




    2




    8

     

    канспект 




    Раздзел 2. Прыкладная дакументалогiя






















    6.

    Неперыядычныя выданні

    2

    4







    12

     

    апытанне

    7.

    Кніга як асобны від выдання




    2

    2




    4

     

    апытанне

    8. 

    Перыядычныя выданні

    2

    2







    4

     

     тэсты

    9.

    Патэнтныя дакументы

    1

    2







    4




    канспект 

    10.

    Тэхнiчныя нарматыўна-прававыя акты

    1

    2







    4




    прамежкавы кантроль

    11.

    Прамысловыя каталогі

    1

    2







    2




    прамежкавы кантроль

    12.

    Неапублікаваныя дакументы

    2

    2







    2




    прамежкавы кантроль

    13.

    Мікраформы. Электронныя дакументы.

    2










    2




    прамежкавы кантроль

    14.

    Нотныя дакументы. Выяўленчыя дакументы. Картаграфічныя дакументы.

    1










    2




    апытанне

    15.

    Аўдыёвізуальныя дакументы

    2

    2







    2




    прамежкавы кантроль




    Усяго:

    24

    18

    6




    76






      1   2   3   4   5   6   7   8


    написать администратору сайта