Главная страница
Навигация по странице:

  • Вучэбная праграма для спецыяльнасці

  • ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

  • Агульныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы

  • Методыка навучання грамаце

  • Методыка класнага і пазакласнага чытання

  • Методыка вывучэння асобных тэм школьнага курса беларускай мовы ў пачатковых класах

  • Методыка развіцця маўлення вучняў

  • Вучэбная праграма для спецыяльнасці


    Скачать 226.5 Kb.
    НазваниеВучэбная праграма для спецыяльнасці
    Дата23.10.2018
    Размер226.5 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаmetodika_vykladannya_belm_i_lit_nach_obr (1).doc
    ТипДокументы
    #54250
    страница1 из 4
      1   2   3   4

    УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт

    імя І.П. Шамякіна»

    ЗАЦВЯРДЖАЮ

    Прарэктар па вучэбнай рабоце

    ________________ І.М. Масло

    « 20 » 10 2009

    Рэгістрацыйны № УД -6 / р.

    Методыка выкладання беларускай мовы

    і літаратурнага чытання
    Вучэбная праграма для спецыяльнасці:
    1-01 02 01 Пачатковая адукацыя

    ____________ ________________________________________
    Факультэт Дашкольнай і пачатковай адукацыі
    Кафедра Методыкі пачатковай адукацыі
    Курс (курсы) 2 – 3
    Семестр (семестры) 3 – 5
    Лекцыі 3 сем. - 4 гадз., 4 сем. - 6 гадз., 5 сем. - 2 гадз. Экзамен 5 сем.
    Практычныя (семінарскія)

    заняткі 3 сем.- 4 гадз.,4 сем. - 6 гадз., 5 сем.- 2 гадз. Залік 4 сем.
    Лабараторныя

    заняткі 3 сем.- 2 гадз.,4 сем. - 4 гадз. Курсавы праект (работа) 5 сем.
    Усяго аўдыторных

    гадзін па дысцыпліне 30 гадз.
    Усяго гадзін Форма атрымання

    па дысцыпліне 90 гадз. вышэйшай адукацыі завочная
    Склаў(ла) Крук Б.А., к. ф. н., дацэнт
    2009 г.
    Вучэбная праграма складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-01 02 01 “Пачатковая адукацыя”; 1-01 02 02 “Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць

    Разгледжана і прапанавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на пасяджэнні кафедры методыкі пачатковай адукацыі
    «__» __________ 2009 г., пратакол № _____

    Загадчык кафедры _________ Л.А. Лісоўскі

    Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным Саветам

    УА МДПУ імя І.П. Шамякіна
    «__»________ 2009 г., пратакол № _______
    Старшыня ______________ І.М. Масло


    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
    Гуманітарнае развіццё асобы – адна з асноўных задач сучаснай школы. У вырашэнні гэтай задачы важнае месца адводзіцца моўнай адукацыі чалавека. Навучанне беларускай мове ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца камунікатыўнай накіраванасцю, якая забяспечвае развіццё ў вучняў гатоўнасці да эфектыўных маўленчых зносін у розных сферах дзейнасці. Такі падыход прадугледжвае засваенне школьнікамі не толькі сістэмы мовы, але і правілаў функцыянавання яе адзінак у маўленні, што азначае фарміраваане ў вучняў як лінгвістычнай, так і камунікатыўнай кампетэнцыі.

    Беларуская мова ў пачатковых класах школ з беларускай мовай навучання з’яўляецца асноўным вучэбным прадметам. На ўроках роднай мовы малодшыя школьнікі вучацца свядома чытаць, правільна пісаць, засвойваць асноўныя моўныя пытанні, выпрацоўваюць уменні і навыкі ў вусным і пісьмовым маўленні, рыхтуюцца да засваення сістэматычнага курса беларускай мовы ў далейшым школьным навучанні. Курс “Літаратурнае чытанне” выступае ў якасці арганічнага звяна сістэмы адзінай бесперапыннай літаратурнай адукацыі і ўяўляе сабой самастойны вучэбны прадмет, які ўводзіць дзяцей у свет мастацкай літаратуры, абуджае ў іх цікавасць да кніг і чытання, закладвае асновы чытацкай культуры.

    У школах з рускай мовай навучання школьнікі авалодваюць практычнымі ўменнямі засваення беларускай мовы як сродку зносін. Яны вучацца правільна гаварыць, чытаць і пісаць па-беларуску, засвойваюць беларускую лексіку, атрымліваюць прапедэўтычныя звесткі па фанетыцы, словаўтварэнні, граматыцы і правапісе.

    Родная мова служыць важным сродкам выхавання школьнікаў. Яна дапамагае настаўніку далучыць вучняў да мастацкай літаратуры, развіваць у іх пазнавальныя магчымасці, фарміраваць асновы навуковага светапогляду.

    Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання – вучэбная дысцыпліна, якая мае вялікае значэнне ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў. Абапіраючыся на дасягненні філасофіі, лінгвістыкі, літаратуразнаўства, педагогікі і перадавой практыкі школ, яна рашае канкрэтныя практычныя задачы навучання, развіцця, выхавання.

    Курс методыкі беларускай мовы і літаратурнага чытання мае на мэце дапамагчы студэнтам засвоіць тэорыю навучання школьнікаў роднай мове, авалодваць уменнямі правільна арганізоўваць вучэбна-выхаваўчы працэс і кіраваць пазнавальнай дзейнасцю вучняў.

    Задачы курса:

    дапамагчы студэнтам засвоіць тэарэтычныя веды, вынікам чаго будзе правільнае разуменне будучымі настаўнікамі накіраванасці, логікі і структуры курса беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах;

    дапамагчы студэнтам асэнсаваць мэты навучання мове і літаратурнаму чытанню; пазнаёміць з праграмамі,падручнікамі (усвядоміць іх ідэі, змест, будову); навучыць планаваць і арганізоўваць вучэбны працэс;

    сфарміраваць у студэнтаў уменне аналізаваць тэксты розных тыпаў і жанраў, падбіраць дыдактычны матэрыял да ўрокаў, праводзіць розныя віды пісьмовых прац, весці апытванне і аб’ектыўна ацэнваць веды, уменні і навыкі вучняў, правільна выкарыстоўваць нагляднасць і ТСН у навучальным працэсе;

    стымуляваць творчыя пошукі студэнтаў, фарміраваць уменні працаваць з навукова-метадычнай літаратурай, развіваць навукова-даследчыя здольнасці, выхоўваць маральна-этычныя якасці, неабходныя сучаснаму настаўніку.

    Праграмны матэрыял дысцыпліны вывучаецца на лекцыйных, семінарскіх і лабараторных занятках. На лекцыйных занятках раскрываюцца навуковыя асновы методыкі, абгрунтоўваюцца прынцыпы навучання беларускай мове і літаратурнаму чытанню ў пачатковых класах, метады і прыёмы аналізу мастацкіх твораў, засваення важных пытанняў фанетыкі, граматыкі, словаўтварэння, фарміравання арфаграфічных дзеянняў і выпрацоўкі адпаведных уменняў і навыкаў; асвятляецца сістэма ў развіцці звязнага маўлення (вуснага і пісьмовага).

    Семінарскія заняткі маюць на мэце дапамагчы студэнтам лепш усвядоміць асноўныя палажэнні методыкі ў прымяненні да канкрэтных урокаў, адзначыць пэўныя цяжкасці, што ўзнікаюць у настаўніка пры рэалізацыі праграмных патрабаванняў, выпрацаваць уменні і навыкі, неабходныя для працы ў школе. На семінарскіх занятках студэнты разглядаюць методыку вывучэння адпаведных тэм школьнай праграмы, вучацца складаць канспекты ўрокаў розных тыпаў, падбіраць неабходныя наглядныя дапаможнікі і дыдактычны матэрыял, абмяркоўваюць іх месца на ўроку, прыёмы выкарыстання ў працэсе навучання. У час лабараторных заняткаў студэнты наведваюць урокі ў вопытных настаўнікаў, пратакаліруюць працэс навучання, вучацца аналізаваць урокі навучання грамаце, літаратурнага і пазакласнага чытання, развіцця звязнага маўлення, рыхтуюць і праводзяць фрагменты ўрокаў.

    Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу дысцыпліны “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання” вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі першай ступені па спецыяльнасці 1-01 02 01 “Пачатковая адукацыя” і 1-01.02.02 “Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць”. У п. 7.5.4. названага стандарта вызначаны мінімум ведаў і уменняў па дысцыпліне. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

    – асноўныя паняцці методыкі выкладання белускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах;

    – змест і патрабаванні праграмы па беларускай мове і літаратурным чытанні ў пачатковых класах;

    – методыку навучання грамаце;

    – метады і прыёмы вывучэння кожнага з раздзелаў курсу беларускай мовы ў пачатковых класах;

    – этапы фарміравання паўнацэннага навыку чытання;

    – методыку вывучэння літаратурных твораў ў пачатковых класах;

    умець:

    – рэалізоўваць тэарэтычныя веды па методыцы навучання беларускай мове і літаратурнаму чытанню ў пачатковай школе ў прафесійнай дзейнасці;

    – падбіраць і выкарыстоўваць дыдактычны матэрыял у розных відах вучэбнай дзейнасці;

    – спалучаць работу па засваенні вучнямі нормаў і законаў беларускай мовы з фарміраваннем камунікатыўных уменняў і навыкаў;

    – выяўляць, класіфікаваць і папярэджваць моўныя і маўленчыя памылкі рознага характару ў вусных выказваннях і пісьмовых працах вучняў пачатковых класаў;

    – распрацоўваць методыку вывучэння мастацкага тэксту з улікам спецыфікі яго роду і жанру, узроставых і індывідуальных асаблівасцяў вучняў.

    Асноўнымі метадамі, якія дазваляюць дасягнуць мэты вывучэння дысцыпліны “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання”, з’яўляюцца:

    – тлумачальна-ілюстрацыйны;

    метад праблемнага выкладу;

    – часткова-пашуковы метад;

    – даследчы метад;

    – рэпрадуктыўны метад;

    – педагагічныя тэхналогіі, засвоеныя на актыўных формах і метадах навучання.

    Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі першай ступені па спецыяльнасцях 1-01 02 01 “Пачатковая адукацыя” і 1-01 02 02 “Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць” вызначана колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне дысцыпліны “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання” – 120 (50 гадзін лекцыйных, 50 гадзін семінарскіх, 20 гадзін лабараторных заняткаў – для дзённай формы навучання).

    Асноўнымі формамі самастойнай работы студэнтаў з’яўляюцца падрыхтоўка да лекцыйных і семінарскіх заняткаў, распрацоўка планаў-канспектаў урокаў, аналіз праграм, падручнікаў і метадычных дапаможнікаў, падрыхтоўка да здачы залікаў і экзаменаў.

    Для дыягностыкі сфарміраванасці агульных, міждысцыплінарных, агульнапрафесійных кампетэнцый (псіхолага-педагагічная культура настаўніка, веданне і ўлік узроставых асаблівасцяў, валоданне рознымі педагагічнымі тэхналогіямі, веданне нарматыўна-прававой базы) і спецыяльных кампетэнцый (веды і ўменні, звязаныя з навучаннем грамаце, выкладаннем беларускай мовы і літаратурнага чытання; валоданне метадычнымі сродкамі структурнага раскладання канкрэтнай тэмы з улікам яе спецыфікі) выкарыстоўваюцца індывідуальнае і франтальнае апытанні, вусныя і пісьмовыя паведамленні, праверка выканання практычных заданняў (у тым ліку распрацоўкі планаў-канспектаў урокаў), кантрольныя работы, залікі і экзамены.

    ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН


    Раздзел, тэма

    Колькасць гадзін

    лк.

    семінар.

    лб.

    Раздзел 1. Агульныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы

    1.1. Методыка выкладання беларускай мовы як навука

    1.2. Беларуская мова як вучэбны прадмет у пачатковых класах

    Раздзел 2. Методыка навучання грамаце

    2.1. Навуковыя асновы методыка навучання грамаце

    2.2. Сучасны гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навучання грамаце

    2.3. Арганізацыя і змест працы ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце

    2.4. Арганізацыя і змест працы ў асноўны перыяд навучання грамаце

    2.5. Навучанне пісьму ў асноўны перыяд навучання грамаце

    2.6. Развіццё маўлення і мыслення вучняў у перыяд навучання грамаце.

    Раздзел 3. Методыка класнага і пазакласнага чытання

    3.1. Сістэма класнага чытання ў сучаснай школе

    3.2. Якасці паўнацэннага навыку чытання і шляхі яго выпрацоўкі

    3.3. Этапы працы з мастацкім творам

    3.4. Асаблівасці чытання і аналізу твораў розных жанраў

    3.5. Праца з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках мовы і літаратурнага чытання

    3.6. Задачы і арганізацыя пазакласнага чытання ў пачатковых класах

    3.7. Урокі пазакласнага чытання

    Раздзел 4. Методыка вывучэння асобных тэм школьнага курса беларускай мовы ў пачатковых класах

    4.1. Лінгвістычныя і псіхолага-педагагічныя асновы навучання беларускай мове

    4.2. Метады і прыёмы навучання беларускай мове

    4.3. Урок беларускай мовы

    4.4. Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі. Фарміраванне арфаграфічнага навыку пры вывучэнні фанетыкі

    4.5. Метадычныя асновы фарміравання граматычных і словаўтваральных паняццяў.

    Фарміраванне арфаграфічнага навыку пры вывучэнні элементаў граматыкі і словаўтварэння

    4.6. Вывучэнне марфемнага складу слова. Фарміраванее навыку пры вывучэнні марфемнага складу слова

    4.7. Методыка вывучэння элементаў марфалогіі ў пачатковых класах. Фарміраванне арфаграфічнага навыку пры вывучэнні часцін мовы

    4.8. Вывучэнне элементаў сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах

    4.9. Вывучэнне беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання

    4.10. Выпрацоўка арфаграфічных уменняў і навыкаў

    Раздзел 5. Методыка развіцця маўлення вучняў

    5.1 Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення

    5.2. Напрамкі развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў

    5.3. Сістэма працы па развіцці звязнага маўлення вучняў
    Усяго



    2

    2

    2
    2
    2
    2
    2
    2

    2
    2

    2
    4


    2

    2

    2
    2

    2


    2

    2

    2
    2

    2
    2
    2


    50



    2

    2

    2
    2


    2

    2

    2
    4
    2

    2
    2

    2

    2

    2

    4
    2
    4

    4


    2
    4
    50


    2
    2

    2

    2

    2

    2

    2
    2
    2

    2


    20


    ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
    АГУЛЬНЫЯ ПЫТАННІ МЕТОДЫКІ ВЫКЛАДАННЯ
    БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

    МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК НАВУКА
    Методыка пачатковага навучання беларускай мове як навука.

    Тэорыя пазнання – метадалагічная аснова методыкі выкладання беларускай мовы. Прадмет і задачы курса методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. Структура курса методыкі. Прынцыпы навучання роднай мове ў пачатковай школе. Метады навуковага даследавання.

    Месца методыкі пачатковага навучання сярод іншых навук. Сувязь яе з філасофіяй, мовазнаўствам, літаратуразнаўствам, псіхалогіяй, педагогікай.

    Кароткі гістарычна-крытычны агляд методыкі пачатковага навучання мове і чытанню. Роля К.М. Міцкевіча (Якуба Коласа) у станаўленні методыкі выкладання беларускай мовы. Новыя тэхналогіі ў сістэме навучання малодшых школьнікаў мове, актуальныя праблемы методыкі выкладання беларускай мовы.
    БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК ВУЧЭБНЫ ПРАДМЕТ
    У ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
    Значэнне беларускай мовы ў сістэме школьнай адукацыі, у фарміраванні інтэлектуальна развітай асобы. Задачы навучання мове ў пачатковых класах.

    Змест адукацыі па мове ў сучаснай школе. Месца роднай (беларускай) мовы ў вучэбных планах і праграмах агульнаадукацыйнай школы (пачатковыя класы). Пераемнасць і перспектыўнасць у навучанні.

    Прынцыпы пабудовы праграмы па беларускай мове ў пачатковых класах. Раздзелы праграмы, змест, сістэма размяшчэння вучэбнага матэрыялу; патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў па гадах навучання. Развіццёвыя магчымасці прадмета “Беларуская мова”, яго выхавальнае значэнне. Агульнае і спецыфічнае ў раздзелах праграмы беларускамоўных і рускамоўных школ. Падручнікі і метадычныя дапаможнікі для пачатковых класаў, іх змест, прынцыпы пабуловы.
    МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
    НАВУКОВЫЯ АСНОВЫ МЕТОДЫКІ НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
    Роля пісьменнасці ў развіцці мовы і грамадства. Значэнне і задачы навучання грамаце ў агульнай сістэме вучэбна-развіццёвага навучання і выхавання малодшых школьнікаў.

    Навуковыя асновы методыкі навучання грамаце ў сучаснай школе. Звесткі з фанетыкі, графікі, словаўтварэння, граматыкі, што павінны ўлічваць пры навучанні грамаце. Фанетычная і графічная структура слова, іх узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць. Чытанне і пісьмо – віды маўленчай дзейнасці. Механізм чытання і пісьма. Значэнне антыцыпацыі і поля зроку ў чытанні, методыка іх развіцця. Псіхафізіялагічная характарыстыка працэсаў чытання і пісьма. Этапы фарміравання ўменняў і навыкаў чытання і пісьма. Педагагічныя патрабаванні да навучання грамаце з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей, іх магчымасцей у засваенні матэрыялу.

    Класіфікацыя метадаў навучання грамаце. Кароткі гістарычна-крытычны агляд метадаў навучання грамаце: літаразлучальны, складовы, гукавы, метад цэлых слоў. Гукавы аналітыка-сінтэтычны метад у распрацоўцы К.Дз. Ушынскага і яго паслядоўнікаў. К.М. Міцеквіч пра навучанне грамаце. Праблемы развіцця методыкі навучання грамаце на сучасным этапе. Роля буквара ў навучанні грамаце. З гісторыі буквароў на Беларусі. Прынцыпы пабудовы сучасных буквароў, іх развіццёвыя і выхавальныя магчымасці. Навейшыя даследаванні ў галіне методыкі навучання чытанню і пісьму.
    СУЧАСНЫ ГУКАВЫ АНАЛІТЫКА-СІНТЭТЫЧНЫ МЕТАД

    НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
    Гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навучання грамаце, яго адукацыйнае і выхаваўчае значэнне. Гук – аснова навучання грамаце, склад – адзінка чытання. Гукавая структура слова як важнейшы арыенцір чытання і пісьма. Графічны вобраз слова – аснова правапісных уменняў і навыкаў. Развіццёвы характар сістэмы аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці вучняў, апора на жывое маўленне. Фарміраванне і развіццё ў дзяцей фанематычнага слыху. Прыметы сучаснага метаду навучання грамаце. Прыёмы аналізу і сінтэзу.

    Развіццё маўлення і мыслення пры навучанні грамаце. Удакладненне, узбагачэнне і актывізацыя слоўніка школьнікаў. Выхаванне чуйнасці да сэнсавых адценняў слоў, да граматычных формаў і ўжывання іх у звязным маўленні. Словаўтваральная, граматычная і арфаграфічная прапедэўтыка пры навучанні грамаце. Авалодванне нормамі літаратурнага вымаўлення.

    Працэс навучання грамаце (падрыхтоўчы, асноўны, заключны перыяды).

    Сучасны вучэбна-метадычны комплекс па навучанні грамаце.
    АРГАНІЗАЦЫЯ І ЗМЕСТ ПРАЦЫ Ў ПАДРЫХТОЎЧЫ ПЕРЫЯД

    НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
    Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце, яго змест і задачы.

    Веды, уменні і навыкі, якімі авалодваюць вучні ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце. Змест заняткаў у падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце: практычнае азнаямленне дзяцей з маўленнем, тэкстам, сказам, словам, гукам, цвёрдымі і мяккімі зычнымі гукамі. Развіццё ў вучняў увагі да гукаў роднай мовы.

    Патрабаванні да ўрокаў ў навучання грамаце ў падрыхтоўчы перыяд, яго структура. Развіццё маўлення і мыслення дзяцей. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў, дыдактычных гульняў і займальнага матэрыялу.
    АРГАНІЗАЦЫЯ І ЗМЕСТ ПРАЦЫ Ў АСНОЎНЫ ПЕРЫЯД

    НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
    Сістэма заняткаў на асноўным этапе навучання грамаце. Змест, задачы, важнейшыя асаблівасці навучання чытанню і пісьму ў залежнасці ад будовы буквара (парадку вывучэння гукаў і літар, характару складоў і слоў). Артыкуляцыйныя прыёмы выдзялення зычных і галосных. Прапедэўтычнае чытанне па схемах-мадэлях з надрукаванай на іх першай літарай, чытанне двухлітарных складоў тыпу “зычны + галосны”. Удасканаленне правільнага вымаўлення ўсіх гукаў у моўнай плыні. Падзел слоў на склады, знаёмства з націскным складам. Аналітыка-сінтэтычныя практыкаванні, іх значэнне ў выпрацоўцы навыкаў чытання і пісьма. Цэласнае чытанне трох- і чатырохлітарных складоў як аснова далейшага развіцця навыку чытання шматскладовых слоў. Метады і прыёмы выпрацоўкі тэхнікі чытання цэлымі словамі. Тыпы ўрокаў навучання грамаце, іх структура ў асноўны перыяд навучання грамаце. Патрабаванні да ўрокаў навучання грамаце ў асноўны перыяд.

    Паслябукварны перыяд навучання грамаце, яго задачы, тэматыка чытання, структура ўрокаў. Развіццё навыкаў чытання і пісьма, выпрацаваных у букварны (асноўны) перыяд, і пераход да чытання звязных тэкстаў. Фарміраванне ўменняў адрозніваць тэкст ад набору сказаў, слова ад сказа. Розныя формы ўзнаўлення тэксту: адказы на пытанні, расказванне, вусны пераказ, слоўнае і графічнае маляванне. Дапаўненне сюжэта, складанне па малюнку невялікага тэксту (апавядання, казкі).

    Шляхі і сродкі выпрацоўкі самастойнасці школьнікаў у перыяд навучання грамаце. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў, дыдактычных гульняў і займальнага матэрыялу.
    НАВУЧАННЕ ПІСЬМУ Ў АСНОЎНЫ ПЕРЫЯД

    НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
    Задачы выпрацоўкі навыку пісьма на розных этапах навучання грамаце. Псіхафізіялагічныя асновы і гігіенічныя ўмовы выпрацоўкі графічнага навыку. Этапы фарміравання ў дзяцей навыку пісьма, найбольш эфектыўныя прыёмы навучання пісьму. Характарыстыка сучасных пропісаў. Цяжкасці, што ўзнікаюць у вучняў пры авалоданні навыкамі напісання літар, слоў, сказаў; іх характарыстыка, прыёмы пераадолення.

    Патрабаванні да ўрокаў пісьма ў першым класе. Элементы арфаграфічнай прапедэўтыкі ў перыяд навучання грамаце.
    РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ І МЫСЛЕННЯ ВУЧНЯЎ

    У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
    Фарміраванне ў вучняў пазнавальнай актыўнасці, развіццё памяці і мыслення. Прынцыпы развіцця маўлення пры навучанні грамаце.

    Выпраўленне дэфектаў дыкцыі. Выпрацоўка гукавой культуры маўлення. Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў. Слоўнікава-лагічныя практыкаванні (параўнанне, абагульненне, групоўка, класіфікацыя). Прапедэўтычная праца з сінонімамі, антонімамі, амонімамі, мнагазначнымі словамі. Праца са словазлучэннем і сказам. Развіццё звязнага маўлення першакласнікаў. Пераказ прачытанага па пытаннях, падбор загалоўкаў да тэксту, складанне вусных апавяданняў па малюнках, па назіраннях.

    Развіццё маўлення вучняў на ўроках навучання пісьму.
      1   2   3   4


    написать администратору сайта