Главная страница
Навигация по странице:

  • БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ

  • Вучэбная праграма для спецыяльнасці


    Скачать 226.5 Kb.
    НазваниеВучэбная праграма для спецыяльнасці
    Дата23.10.2018
    Размер226.5 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаmetodika_vykladannya_belm_i_lit_nach_obr (1).doc
    ТипДокументы
    #54250
    страница2 из 4
    1   2   3   4

    МЕТОДЫКА КЛАСНАГА І ПАЗАКЛАСНАГЫ ЧЫТАННЯ
    СІСТЭМА КЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Ў СУЧАСНАЙ ШКОЛЕ
    Адукацыйнае, развіццёвае і выхавальнае значэнне літаратурнага чытання. Фарміраване базавых кампанентаў культуры малодшых школьнікаў у працэсе іх літаратурнай адукацыі. Задачы ўрокаў чытання ў пачатковых класах на сучасным этапе.

    Сувязь методыкі літаратурнага чытання з іншымі навукамі. Літаратуразнаўчыя і псіхолага-педагагічныя палажэнні, якія вызначаюць методыку чытання і аналізу мастацкіх твораў па гадах навучання. Гістарычна-крытычны агляд метадаў чытання.

    Прынцыпы пабудовы праграмы па літаратурным чытанні ў пачатковых класах, яе раздзелы, змест і тэматыка па гадах навучання. Падручнікі па чытанні, іх структура.

    Заканамернасці і прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання мастацкіх твораў.
    ЯКАСЦІ ПАЎНАЦЭННАГА НАВЫКУ ЧЫТАННЯ

    І ШЛЯХІ ЯГО ВЫПРАЦОЎКІ
    Этапы фарміравання навыку чытання. Якасці паўнацэннага навыку чытання: правільнасць, свядомасць бегласць, выразнасць. Чытанне ўголас і маўклівае чытанне (сам сабе). Практыкаванні на антыцыпацыю, развіццё поля зроку (“поля чытання”).

    Правільнае чытанне. Тыповыя памылкі пры чытанні на розных этапах навучання, прыёмы іх папярэджання і выпраўлення. Патрабаванні да правільнасці чытання. Прыёмы выпрацоўкі правільнага чытання.

    Свядомае чытанне. Патрабаванні да свядомасці чытання. Выпрацоўка навыку свядомага чытання. Слоўнікавая (лексічная) работа як адзін з прыёмаў выпрацоўкі асэнсаванага чытання. Эмацыянальнае ўспрыманне зместу твора, азнаямленне з яго структурай, разгляд ілюстрацый.

    Беглае чытанне. Патрабаванні да бегласці чытання. Прыёмы выпрацоўкі такога чытання. Віды чытання: выбарачнае, чытанне ланцужком, чытанне дыялогаў (па ролях), завучванне на памяць вершаў, скорагаворак, баек і т.п.

    Выразнае чытанне. Патрабаванні да выразнага чытання. Асноўныя сродкі, што забяспечваюць выразнасць чытання: дыханне, голас, дыкцыя, лагічны націск, лагічныя, граматычныя і псіхалагічныя паўзы, тон і тэмп чытання, інтанацыя. Прыёмы навучання выразнаму чытанню.

    Праверка і ўлік уменняў і навыкаў у чытанні: правільнасць, асэнсаванасць, бегласць, выразнасць; уменне вызначаць галоўную думку тэксту, расказваць пра героя ці падзею, пераказваць тэкст, даваць ацэнку прачытанаму; вызначаць жанр мастацкага твора, яго структуру.
    ЭТАПЫ ПРАЦЫ З МАСТАЦКІМ ТВОРАМ
    Этапы працы з мастацкім творам. Разнастайнасць заняткаў на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах з улікам псіхалагічных асаблівасцей і ўзроставых магчымасцей школьнікаў. Задачы і характар заданняў пры чытанні і аналізе мастацкага твора. Падрыхтоўка да ўспрымання, першаснае чытанне і праверка эмацыянальнага ўспрымання прачытанага. Аналіз зместу твора ў адзінстве з яго формай. Гутарка як метад працы на ўроках літаратурнага чытання, яе віды, формы правядзення. Віды вусных пераказаў, методыка іх правядзення. Падрыхтоўчая праца да пераказу, яе змест, характар заданняў і пытанняў. Навучанне складанню плана прачытанага тэксту. Літаратурная творчасць вучняў пры чытанні і аналізе мастацкіх твораў: драматызацыя і інсцэніраванне, апавяданні па аналогіі з прачытаным, дамысліванне лёсу герояў, развіццё пэўных падзей, што разглядаліся ў творы, складанне дыялогаў, невялікіх казак, загадак.

    Асноўныя тыпы ўрокаў літаратурнага чытання, іх структурныя кампаненты. Падрыхтоўка настаўніка да чытання і аналізу твораў розных жанраў. Абагульняючыя ўрокі, іх структура, змест і значэнне ў агульнай сітсэме ўрокаў па тэме ці раздзеле. Падрыхтоўка настаўніка і вучняў да абагульняючых урокаў. Узаемасувязь розных відаў заняткаў на абагульняльных уроках.
    АСАБЛІВАСЦІ ЧЫТАННЯ І АНАЛІЗУ ТВОРАЎ РОЗНЫХ ЖАНРАЎ
    Чытанне і аналіз твораў розных жанраў: апавяданняў, вершаў, казак, баек, прыказак. Азнаямленне малодшых школьнікаў з вобразна-выяўленчымі сродкамі ў мастацкіх творах, методыка працы з імі. Віды тэксту, вызначэнне іх характэрных асаблівасцей.

    Методыка чытання і аналізу апавяданняў. Віды заняткаў у залежнасці ад характару апавядання і развіцця сюжэта. Арганізацыя назіранняў за мовай твора, асаблівасці яе выкарыстання пісьменнікам з мэтай стварэння мастацкага вобраза, раскрыцця характараў герояў, матываў іх паводзін. Высвятленне кампазіцыі твора, яго ідэі. Асаблівасці чытання і аналізу твораў з гістарычным зместам.

    Чытанне і аналіз розных лірычных вершаў: пейзажнай, пейзажна-псіхалагічнай лірыкі, псіхалагічнай лірыкі, лірыкі роздуму. Чытанне эпічных вершаў, іх аналіз. Вызначэнне сродкаў выразнасці і мастацкае чытанне вершаў. Прыёмы завучвання вершаў на памяць.

    Чытанне баек, вызначэнне іх мастацкіх асаблівасцей. Аналіз зместу баек, раскрыццё алегорыі, засваенне вучнямі маралі.

    Казка як жанр мастацкага твора. Усведамленне дзецьмі кампазіцыі казкі. Прыёмы і формы працы з вобразнымі сродкамі, выяўленне лексічных і сінтаксічных асаблівасцей казкі. Педагагічнае ўдзеянне казак на розум і пачуцці школьнікаў. Расказванне казак.

    Наглядныя дапаможнікі, тэхнічныя сродкі навучання. Узаемадзеянне наглядных і лексічных сродкаў пры чытанні і аналізе мастацкіх твораў. Сувязь урокаў літаратурнага чытання з экскурсіямі, назіраннямі за прыродай у розныя поры года. Выкарыстанне на ўроках краязнаўчага матэрыялу, жывапісу, музыкі.

    Актывізацыя вучэбнай і пошукавай дзейнасці школьнікаў на ўроках літаратурнага чытання. Развіццё звязнага вуснага маўлення. Самастойная праца вучняў, яе характар, віды заданняў, месца падчас аналізу твора.
    ПРАЦА З ПРЫКАЗКАМІ ПРЫМАЎКАМІ І ЗАГАДКАМІ НА

    ЎРОКАХ МОВЫ І ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ
    Чытання і аналіз прыказак і загадак. Разуменне вучнямі тэмы і зместу прыказак. Выкарыстанне прыказак у вучэбным працэсе. Загадка як літаратурны жанр. Выяўленне прымет, пакладзеных у аснову загадкі. Выпрацоўка ў малодшых школьнікаў уменняў адгадваць загадкі, іх складаць.

    Асаблівасці працы з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках беларускай мовы.
    ЗАДАЧЫ І АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ

    Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
    Пазакласнае чытанне, яго мэты і задачы. Змест пазакласнага чытання. Месца пазакласнага чытання ў сістэме пачатковага навучання. Кніга як сродак павышэння пазнавальнай актыўнасці малодшых школьнікаў. Прынцыпы адбору кніг для чытання.

    Фарміраванне чытацкай самастойнасці вучняў на розных этапах, развіццё ў дзяцей цікавасці да кнігі, выпрацоўка неабходных уменняў і навыкаў культуры чытання, пазнанне праз кнігу духоўных каштоўнасцей грамадства.

    Вучэбны матэрыял да ўрокаў пазакласнага чытання з улікам этапаў навучання, яго асаблівасці, асноўныя патрабаванні.

    Формы арганізацыі і кіраўніцтва пазакласным чытаннем ў пачатковых класах: урокі пазакласнага чытання, індывідуальная праца з вучнямі, пазакласныя мерапрыемствы, ранішнікі, конкурсы. Прапаганда кнігі, прыёмы актывізацыі самастойнага чытання. Кантроль і формы ўліку.
    УРОКІ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ
    Урокі пазакласнага чытання, агульныя патрабаванні да іх. Сістэма ўрокаў пазакласнага чытання, умовы іх арганізацыі і методыка правядзення. Віды заняткаў на ўроках пазакласнага чытання, іх узаемасувязь, прыёмы рэалізацыі. Кіраўніцтва самастойным чытаннем на падрыхтоўчым этапе. Урокі пазакласнага чытання на пачатковым і асноўным этапах.
    МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ АСОБНЫХ ТЭМ ШКОЛЬНАГА КУРСА

    БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
    ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ І ПСІХОЛАГА-ПЕДАГАГІЧНЫЯ АСНОВЫ

    НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
    Звесткі з гісторыі методыкі выкладання фанетыкі, граматыкі і правапісу. К.М. Міцкевіч пра граматычныя азначэнні і правілы, іх засваенне вучнямі пачатковых класаў. Навуковыя асновы методыкі выкладання фанетыкі, граматыкі і правапісу. Заканамернасці і прынцыпы засваення беларускай мовы.

    Агульная характарыстыка задач і зместу пачатковага навучання беларускай мове. Структура праграмы, аб’ём матэрыялу, сістэма размеркавання па гадах навучання, яе характарыстыка, узаемасувязь паміж раздзеламі праграмы, яе абгрунтаванне.

    Фарміраванне ў малодшых школьнікаў асноў навуковага светапогляду пры навучанні роднай мове. Развіццё пазнавальнай актыўнасці. Выкарыстанне прыёмаў аналізу, сінтэзу, параўнання і супастаўлення. Выпрацоўка ўменняў рабіць вывады і абагульненні. Фарміраванне абстрактнага мыслення на аснове назіранняў за моўнымі з’явамі.
    МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
    Развіццёвае навучанне пры засваенні законаў і правілаў фанетыкі, словаўтварэння, граматыкі і правапісу з апорай на дыдактыка-метадычныя прынцыпы. Асноўныя метады і прыёмы навучання беларускай мове: паведамленне, слова настаўніка; назіранні за моўнымі з’явамі, іх аналіз, абагульненне і вывад; работа з падручнікамі, табліцамі і іншым вучэбным матэрыялам; самастойная праца вучняў; розныя віды граматычнага разбору; практыкаванні творчага характару.
    УРОКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
    Урокі беларускай мовы, іх тыпы і структурныя кампаненты, асаблівасці пабудовы ў залежнасці ад зместу, тэмы, этапаў навучання, падрыхтоўкі вучняў. Патрабаванні да ўрокаў граматыкі і правапісу. Методыка правядзення ўрокаў роднай мовы.

    Наглядныя дапаможнікі, тэхнічныя сродкі навучання і дыдактычны матэрыял, іх месца на ўроках мовы, прыёмы выкарыстання.

    Паўтарэнне пройдзенага па граматыцы і правапісе. Сістэматычнасць паўтарэння з мэтай замацавання вывучанага і паглыблення ведаў вучняў. Абагульнене выучанага матэрылу. Спецыяльныя ўрокі паўтарэння ў пачатку, у канцы чвэрці, у канцы навучальнага года. Абагульняючыя ўрокі, іх структура, змест, асаблівасці арганізацыі, методыка правядзення.

    Праверка і ўлік ведаў, уменняў і навыкаў, атрыманых вучнямі на беларускай мове. Віды і формы апытання, методыка яго ажыццяўлення. Нормы ацэнкі вусных адказаў вучняў, розных відаў пісьмовых прац.
    МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ АСНОЎ ФАНЕТЫКІ І ГРАФІКІ

    ФАРМІРАВАННЯ АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ФАНЕТЫКІ
    Адукацыйнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі і графікі. Методыка працы над гукамі, літарамі, складам, націскам. Развіццё ў вучняў уменняў распазнаваць галосныя і зычныя гукі, націскные і нанаціскныя склады, парныя па цвёрдасці і мяккасці, звонкасці і глухасці зычныя гукі. Вызначэнне гукавога і літарнага складу слова. Фарміраванне ў малодшых школьнікаў гукавога і графічнага вобразаў слоў, іх суаднясенне, высвятленне агульнага і адметнага. Знаёмства з алфавітам, фарміраванне ўмення карыстацца ім на практыцы.

    Развіццё мыслення і маўлення дзяцей пры вывучэнні асноў фанетыкі і графікі. Развіццё ў вучняў фанематычных уменняў. Выпрацоўка ў малодшых школьнікаў навыкаў літаратурнага вымаўлення. Арфаэпічныя памылкі, прычыны іх узнікнення, прыёмы і спосабы папярэджанння і выпраўлення.

    МЕТАДЫЧНЫЯ АСНОВЫ ФАРМІРАВАННЯ ГРАМАТЫЧНЫХ І

    СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫХ ПАНЯЦЦЯЎ. ФАРМІРАВАННЕ

    АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ЭЛЕМЕНТАЎ

    ГРАМАТЫКІ І СЛОВАЎТВАРЭННЯ
    Сутнасць граматычных паняццяў, метадычныя прыёмы і формы іх засваення. Цяжкасці засваення школьнікамі граматычных паняццяў. Метадычныя ўмовы эфектыўнага іх засваення.

    Словаўтваральныя і граматычныя практыкаванні, іх тыпы і прызначэнне; методыка правядзення на розных этапах засваення панаццяў. Патрабаванні да практыкаванняў: аб’ём, якасць моўнага матэрыялу, яго даступнасць для дзяцей пэўнага ўзросту. Граматычны разбор, яго віды, методыка правядзення.
    ВЫВУЧЭННЕ МАРФЕМНАГА СКЛАДУ СЛОВА. ФАРМІРАВАННЕ

    АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ МАРФЕМНАГА

    СКЛАДУ СЛОВА
    Значэнне і задачы працы па вывучэнні марфемнага складу слова ў пачатковых класах. Значэнне словаўтваральнай працы ва ўзбагачэнні слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў. Сістэма вывучэння марфемнага складу слова ў пачатковых класах: знаёмства вучняў з асаблівасцямі аднакаранёвых слоў і кораня слова, з роляй прыставак, суфіксаў, канчатка; паглыбленне ведаў пра марфемны склад слова і элементы словаўтварэння ў сувязі з вывучэннем часцін мовы. Марфемны разбор як сродак асэнсаванага ўсведамлення марфемнай структуры слова.

    Выпрацоўка арфаграфічнага навыку на аснове засваення марфемнай будовы слова. Віды практыкаванняў для вывучэння марфемнай будовы слова і выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў.
    МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ МАРФАЛОГІІ Ў

    ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ. ФАРМІРАВАННЕ АРФАГРАФІЧНАГА

    НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ЧАСЦІН МОВЫ
    Задачы і змест працы вывучэння часцін мовы ў пачатковых класах. Сістэма вывучэння назоўніка ў пачатковых класах, яе абгрунтаванне. Методыка азнаямлення вучняў з родам, лікам, склонам назоўнікаў. Паняцце пра скланенне назоўнікаў. Засваенне склонавых пытанняў. Ужыванне прыназоўнікаў з назоўнікамі розных склонаў. Практычнае авалодванне формамі назоўнікаў першага, другога, трэцяга скланенняў. Развіццё маўлення і мыслення школьнікаў пры вывучэнні назоўнікаў.

    Сістэма вывучэння прыметнікаў ў 1 – 4 класах: фарміраванне паняцця “дзеяслоў”, азнаямленне вучняў з формамі часу дзеяслова, тлумачэнне змянення дзеяслова па асобах і ліках, паняцце аб неазначальнай форме дзеяслова, аб першым і другім спражэнні дзеяслова. Развіццё маўлення вучняў у працэсе вывучэння назоўніка, прыметніка, дзеяслова.

    Асаблівасці вывучэння займенніка ў пачатковых класах.

    Методыка працы над прыназоўнікамі і злучнікамі ў пачатковых класах. Работа над усведамленнем вучнямі ролі прыназоўнікаў, іх семантыкі. Навучанне выкарыстанню ў маўленні граматычных канструкцый з прыназоўнікамі і злучнікамі.

    Асаблівасці вывучэння малодшымі школьнікамі прыслоўяў. Узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў прыслоўямі.

    Выпрацоўка арфаграфічнага навыку пры вывучэнні часцін мовы.
    ВЫВУЧЭННЕ ЭЛЕМЕНТАЎ СІНТАКСІСУ І ПУНКТУАЦЫІ

    Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
    Значэнне, задачы, змест і сітэма працы па вывучэнні элементаў сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах. Фарміраване ў вучняў асноўных сінтаксічных панаццяў. Сінтаксічны матэрыял у 1 – 4 класах: сказ, віды сказаў па інтанацыі і мэце выказвання, члены сказа, сувязь слоў у сказе, словазлучэнне, аднародныя члены сказа. Сінтаксічныя веды, уменні і навыкі, якія павінны набыць вучні пры засваенні часцін мовы. Выкарыстанне знакаў прыпынку ў канцы сказаў, пры аднародных членах сказа.
    ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ШКОЛАХ

    З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
    Перанос, траспазіцыя і інтэрферэнцыя. Дыферэнцыяльна-сістэматычны прынцып навучання. Камунікатыўная накіраванасць навучання. Асаблівасці пабудовы курса беларускай мовы для пачатковых класаў у школах з рускай мовай навучання.

    Асаблівасці працы над фанетыкай, графікай, лексікай, граматыкай, арфаграфіяй беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання.

    Спецыфіка ўрока беларускай мовы ў рускамоўных школах.
    ВЫПРАЦОЎКА АРФАГРАФІЧНЫХ УМЕННЯЎ І НАВЫКАЎ
    Методыка навучання арфаграфіі. Прыёмы выпрацоўкі правапісных уменняў і навыкаў з улікам прынцыпаў сучаснай беларускай арфаграфіі, характару напісання, этапаў навучання. Роля зрокавых, слыхавых, кінестэзічных аналізатараў у фарміраванні арфаграфічных дзеянняў. Прыёмы і формы выпрацоўкі ўменняў вызначыць арфаграфічную задачу, парадак арфаграфічнага дзеяння, хутка і беспамылкова падбіраць праверачныя словы.

    Асноўныя прыёмы працы з арфаграфічным правілам. Фарміраванне ў вучняў умення прыменяць арфаграфічныя правілы на пісьме, улічваць тэарэтычныя звесткі, атрыманыя пры вывучэнні фанетыкі, марфемнай будовы слова, граматыкі.

    Арфаграфічныя практыкаванні: розныя віды спісвання, дыктантаў, граматыка-арфаграфічны разбор, лексіка-арфаграфічныя практыкаванні, пераказы. Праца з арфаграфічным слоўнікам. Умовы выпрацоўкі арфаграфічнага навыку.

    Класіфікацыя арфаграфічных памылак на аснове аналізу вучнёўскіх пісьмовых прац, іх выпраўленне і прыёмы папярэджання.

    НАВУКОВЫЯ АСНОВЫ МЕТОДЫКІ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ
    Паняцці “мова”, “маўленне”, “мысленне”. Узаемаабумоўленасць і ўзаемасувязь мовы, маўлення, мыслення. Віды маўлення: унутранае, знешняе, вуснае, пісьмовае, маналагічнае, дыялагічнае.

    Маўленчая дзейнасць. Віды маўленчай дзейнасці: гаварэнне, слуханне, чытанне, пісьмо.

    Мэты і змест працы па развіцці маўлення малодшых школьнікаў. Прынцыпы методыкі развіцця маўлення. Задачы развіцця маўлення вучняў.

    Патрабаванні да вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў. Умовы паспяховага развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў.
    НАПРАМКІ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ
    Выпрацоўка навыкаў літаратурнага вымаўлення. Недахопы вуснага маўлення школьнікаў, іх прычыны. Кірункі працы па засваенні вучнямі арфаэпічных нормаў. Прыёмы работы па выпрацоўцы выразнасці вуснага маўлення школьнікаў.

    Удакладненне, узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў. Задачы, змест і методыка лексічнай працы на ўроках мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах. Прыёмы семантызацыі слоў. Слоўнікава-семантычная і слоўнікава-стылістычная праца на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання. Гульні і займальныя практыкаванні са словамі на ўроках мовы і літаратурнага чытання.

    Граматычны ўзровень працы па развіцці маўлення. Словазлучэнне і сказ – аснова развіцця звязнага маўлення малодшых школьнікаў. Словаформа як адзінка мовы і маўлення. Асаблівасці засваення школьнікамі граматычных формаў. Задачы і змест працы над граматычнай формай слова ў аспекце развіцця маўлення. Тыпалогія практыкавання: практыкаванні, накіраваныя на засваенне вучнямі абмежаванняў ва ўтварэнні і спалучальнасці граматычных формаў, на ўсведамленне сэнсавых і выяўленчых магчымасцяў граматычных формаў, на развіццё ўменняў мэтазгодна выкарыстоўваць граматычныя формы ў звязным маўленні.

    Фарміраванне камунікатыўных уменняў – асноўны змест працы па развіцці звязнага маўлення.
    СІСТЭМА ПРАЦЫ ПА РАЗВІЦЦІ ЗВЯЗНАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ
    Задачы, змест працы па развіцці звязнага маўлення. Прапедэўтычныя лінгвістычныя веды, якія павінны набыць вучні пачатковых класаў: паняцце пра тэкст, тэму, структуру і галоўную думку выказвання. Выпрацоўка ўмення падбіраць да выказвання загалоўкі, вызначыць тып тэксту (апісанне, апавяданне, разважанне), яго структуру, назапашваць фактычны матэрыял да творчых работ розных відаў.

    Пераказ як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Віды пераказаў, агульныя патрабаванні да вусных і пісьмовых пераказаў. Асаблівасці працы над падрабязным, сціслым, выбарачным і творчым пераказам. Лексічная, граматычная, арфаграфічная і пунктуацыйная работа пры падрыхтоўцы пераказаў, папярэджанне памылак. Структура ўрока напісання пераказу. Напісанне і праверка пераказаў вучнямі.

    Сачыненне як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў.

    Віды сачыненняў па крыніцах выкарыстоўваемага матэрыялу: па асабістых назіраннях і ўражаннях, па ўласным вопыце, па матэрыялах экскурсій, па прачытаных творах, па сюжэтных малюнках і серыях малюнкаў, па прагледжаных фільмах, спектаклях, тэлеперадачах. Сачыненні з выкарыстаннем матэрыялаў з розных крыніц. Віды сачыненняў па тыпах тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне, сачынені змешанага тыпу. Разнавіднасці сачыненняў (калектыўныя і індывідуальныя) у залежнасці ад ступені ўдзелу настаўніка і класа ў іх падрыхтоўцы. Сачыненні-мініяцюры, іх асаблівасці і месца ў сістэме працы па развіцці звязнага маўлення вучняў.

    Методыка работы па падрыхтоўцы і напісанні сачыненняў: збор матэрыялу, яго сістэматызацыя і абагульненне, вызначэнне зместу будучага выказвання, складанне плана. Лексічная, граматычная, арфаграфічная і пунктуацыйная работа пры падрыхтоўцы сачынення, папярэджанне памылак. Структура ўрока напісання сачынення.

    Праверка вучнёўскіх пісьмовых творчых прац. Тыпы памылак, іх выпраўленне, улік і класіфікацыя, прыёмы ліквідацыі. Арганізацыя працы над памылкамі. Нормы ацэнкі творчых прац.
    1   2   3   4


    написать администратору сайта