Кантрольная. Змест
Скачать 105.81 Kb.
|
4.Сацыяльна-этычная сутнасць канфлікту ў рамане “Сэрца на далоні”, адметнасць кампазіцыі твора. Сэнс яго назвы. Іван Шамякін працаваў над раманам "Сэрца на далоні" ў 1960 - 1963 гадах. Спачатку твор быў надрукаваны ў часопісе "Полымя", а ў 1964 годзе з'явілася яго асобнае выданне. У рамане некалькі сюжэтных ліній. Адна з іх — узаемаадносіны былых сааўтараў кнігі пра падполле, некалі сяброў, а цяпер непрымірымых ворагаў Шыковіча. Герой рамана «Сэрца на далоні» Славік Шыковіч, ашаломлены тымі праблемамі, якія абрынуліся на яго сям'ю, на яго самога ў першую чаргу, пачуццямі і жарсцямі, што закіпелі ў ім і побач з ім, абураецца «боханам» і «старым канём» (ён так «пяшчотна» называе свайго бацьку-пісьменніка): «Усё пераблыталася! Сам чорт нагу зломіць. А «стары конь» скардзіцца, што няма цікавых сюжэтаў. Залез у нейкія архівы і нічога вакол сябе не бачыць. А тут такія трыкутнічкі будуюцца! Пра любоў трэба пісаць, стары, калі хочаш, каб цябе чыталі». Важнае значэнне мае сюжэтная лінія бацькоў і дзяцей, якая раскрывае адносіны паміж сталым і маладым пакаленнямі герояў . Сям'я Шыковічаў у роспачы, пакутліва шукае адказу на пытанне, чаму так атрымалася, што іх сын расце пустадомкам, цынікам і хуліганам. Бацька — інжынер чалавечых душ, а на душу сына амаль ніякага ўплыву не аказвае. Маці — сейбіт разумнага, добрага, вечнага. Якога яшчэ лепшага выхавання, акрамя прыкладу сумленнага жыцця і сумленнай працы бацькоў, патрэбна, каб чалавек рос не так пакутліва і без такіх, як са Славікам, праблем? Пра тое палка і з абурэннем даводзіць і Шыковіч на бюро райкома, дзе за кепскае выхаванне сына яму аб'явілі вымову. Сапраўды, у нашых продкаў, што карысталіся галоўным прынцыпам народнай педагогікі — прыклад і праца, такіх праблем і ў такой ступені не было. Тады і адвечны мацярынскі клопат, як дасціпна яго вызначаў Славік, «каб лішняе з'елі і лішняга не выпілі», таксама быў толькі на карысць дзіцяці. Але час мяняецца. Сёння аднаго прыкладу і аднаго такога мацярынскага клопату мала. Неабходна і такая ўвага, і та-кое дбанне менавіта пра духоўнасць дзяцей, а не толькі «каб лішняе з'елі і лішняга не выпілі», як у сям'і Яраша, Уражвае эпізод, калі Яраш забараняе жонцы гаварыць пры дзецях пра «гнілыя зубы» пацыентаў, што так раздражня-юць стаматолага Галіну Адамаўну. «Каб мне дзеці былі у слуху, каб я бацькам для іх век дажыў» — гэта пра Яраша. Тады і дзеці здольны будуць паўплываць на бацькоў, калі ў сям'і ўзнікнуць (а ў якой сям'і іх не бывае?) нейкія непа-разуменні. «Я дапамагу ім. Я паміру іх», — цвёрда ўпэўнены Тарас, калі прыёмныя яго бацькі моцна пасварыліся. Вядома ж, праца, годнае акружэнне (з кім павядзешся, ад таго і набярэшся) таксама паўплывалі на Славіка. Гэта пераконвае ў рамане. Але наўрад ці «партыйны дакумент захапіў юнака», наўрад ці ў Славіка, як сцвярджае пісь-меннік, магло наогул з'явіцца «захапленне велічнасцю праграмы» пабудовы камунізму. Славік быў уражаны, як зноў падкрэслівае пісьменнік, што «усе гаварылі з такой палымянасцю пра маральны кодэкс». Але ж у Славіка заў-сёды ў душы быў справядлівы пратэст супраць неадпа-веднасці паміж тым, што чуў і што бачыў. Ці не гэта і стала прычынай злому ў яго душы, а юначы максімалізм і цынізм — ахоўнай рэакцыяй і формай пратэсту? I наўрадці словы, што пачуў ён на камсамольскім сходзе, «прыму-шалі яго працаваць па-новаму». Галоўнай з'яўляецца лінія "Шыковіч - Гукан", астатнія, нібы галіны ад ствала, адыходзяць ад яе, падпарадкоўваючыся ёй, дапаўняюць і развіваюць асноўную. Чаму? Там, дзе адбываецца барацьба, абавязкова прысутнічае канфлікт, на якім базіруецца сюжэт. Канфлікт у рамане "Сэрца на далоні" — гэта барацьба паміж журналістам Шыковічам і старшынёй гарсавета Гуканам, якія калісьці разам напісалі кнігу пра падполле. Цяпер жа адзін з іх, Шыковіч, імкнецца перапрацаваць раней напісанае, таму што не ўсё ў ёй — праўда. Гукан усяк працівіцца гэтаму, ён не жадае раскрываць праўду пра мінулыя падзеі, бо гэта — праўда пра яго, такая праўда, якую яму не хочацца ні чуць, ні расказваць. Асабліва баіцца ён, што адкрыецца праўда пра доктара Савіча і яго дачку Зосю, што азначае маральную смерць для Гукана. Рэтраспекцыямі і вобразам Гукана пісьменнік дасягае не толысі рэалізму і глыбокага псіхалагізму ў адлюстраванні рэчаіснасці, але і ўзводзіць свайго галоўнага героя на той высокі эстэтычны п'едэстал, што чытача палоніць духоўнае багацце і высакароднасць доктара Яраша. Кантрастны гэтаму вобразу вобраз Гукана выклікае агіду і абурэнне: ён не толькі не аддзякаваў добрым людзям, як тое абяцаў («Мыяшчэ сустрэнемся», — сказаў ён на развітанне Зосі Савіч), але «аддзячыў» чорнай няўдзячнасцю: ужо пасля вайны, будучы сакратаром райкома партыі, напісаў не проста данос, а ўзвёў паклёп на свайго збавіцеля, тым самым вырашыў лёс Зосі: вярнуўшыся з фашысцкіх канцлагераў, яна зазнала пекла і гулагаўскіх. Дзікунскі, жудасны ўчынак. «Такога не можа быць!» — усклікне чытач, уражаны подласцю Гукана. Але, на жаль, і такое можа быць, і гэта ўжо не прыём гіпербалізаванага паказу зла, а праўда жыцця. Настойлівы і паслядоўны пісьменнік у сцвярджэнні думкі, што кар'ерызм — невымернае зло. Дзеля дасягнення сваіх кар'ерысцкіх намераў гуканы-кідалы (Кідала —герой пен-талогіі «Трывожнае шчасце») не спыняюцца ні перад чым. Асабліва небяспечная гэта з'ява ва ўмовах таталітарнага рэжыму, бо сам рэжым спрыяе таму, што свінтусы становяцца грандыёзусамі, небяспечнымі для грамадства і сумленных людзей. Усімі сваімі творамі, а раманам «Сэрца на далоні» з асаблівай мастацкай сілай, I. Шамякін даводзіць, што сям'я — найвялікшы скарб чалавека і аданачасова падмурак людской супольнасці. Рушыцца сям'я — рушыцца ўсё ў грамадстве. Добрая сям'я — надзейны тыл і прыстанак чала-века, выток усяго людскага ў ім. Аднак пісьменнік мудра папярэджвае ўсіх нас, што сям'я, каханне — адначасова і надзвычай далікатны, тонкі, дарагі крышталь. Трэба быць вельмі мудрым, асцярожным і дбайным, каб піць з таго крышталю ўсё жыццё. Назначэнне жаночых вобразаў у рамане вельмі вялікае. Вобразамі Галіны Адамаўны і Валянціны Андрэеўны пісьменнік славіць жаноцкасць, пяшчоту, любоў, клопат пра дзяцей, сцвярджае, што ахоўніцай сямейнага ачага з'яўляецца жанчына. Лад, згода ці, наад-варот, бязладдзе ў сям'і ў многім залежыць ад жанчыны, яе мудрасці. Такім чынам, сюжэтным цэнтрам рамана, вакол якога аб'ядноўваюцца ўсе падзеі, з'яўляецца справа доктара Савіча, вытокі якой схаваны ў ваенным часе, але яна яскрава выяўляе сутнасць грамадскага канфлікту. Доктар Савіч, абылганы фашыстамі, лічыўся здраднікам. Кляймо дачкі здрадніка ўсё жыццё нясе дачка Савіча — Зося. Шыковіч, Яраш дабіваюцца магчымасці сказаць праўду пра Савіча — мужнага чалавека, падпольшчыка, рэабілітаваць яго імя і імя яго дачкі, уступаючы ў барацьбу з Гуканам. Тыя ці іншыя адносіны да гэтай барацьбы маюць усе героі рамана. "Сюжэтны каркас" рамана цэментуюць два галоўныя вобразы — доктар Яраш і журналіст Шыковіч. Гэта сябры, і Шамякін з цеплынёй і сімпатыяй гаворыць аб іх сяброўстве. Нельга не згадзіцца з Зосяй Савіч, якая, назіраючы адносіны Яраша і Шыковіча, зазначае: "Заўсёды хораша ад іх вось такой дружбы". Іх сяброўства пачалося з пісьма, якое малады доктар Яраш, які ў гады вайны быў падпольшчыкам, напісаў Шыковічу — аднаму з аўтараў кнігі пра падполле. Яраш выражаў у пісьме нязгоду з аўтарамі кнігі, бо ў ёй не было праўды. I Шыковіч, і Яраш — сумленныя людзі, якія прывыклі глядзець праўдзе ў вочы і ні ў чым не крывіць душой. Вось і цяпер абодва прыходзяць да адной думкі: трэба "варушыць мінулае", дабівацца праўды пра ролю доктара Савіча і іншых герояў падполля, трэба дапамагчы бязвіннай ахвяры паклёпнікаў Зосі Савіч, трэба перапісваць кнігу, каб людзі таксама ведалі праўду пра вайну. У новы перыяд жыцця, калі адбываецца пераацэнка сацыяльных і маральных каштоўнасцей, і той, і другі герой спадзяюцца на ўстанаўленне ў грамадстве дэмакратычных прынцыпаў, якія не дазволяць узнавіцца рэпрэсіям, беспрынцыповасці, прыстасаванству, фальшу, дэмагогіі — з'явам, якія абодва шчыра ненавідзяць. Абодва героі любяць і разумеюць прыгожае, асабліва прыроду. Праўда, "Яраш не толькі ўмеў любавацца прыродай, ён стараўся... выявіць законы яе з'яў. Шыковіч... не любіў глыбока пранікаць у сутнасць гэтых з'яў... ён як бы выключаў свой розум, даючы поўную волю пачуццям". У рамане "Сэрца на далоні", як і ў іншых творах, праявілася майстэрства I. Шамякіна — партрэтыста і пейзажыста. Ужо ў пачатку свайго твора пісьменнік малюе цудоўны пейзаж: "Луг не роўны і не гладкі, перарэзаны старыцамі-раўчукамі, берагі якіх зараслі лазняком, на ўзгорках стаяць дубы, у зарэчнай далечы сінее лес... Нідзе, нават у самым шырокім полі, няма такога адчування прасторы і неабсяжнасці, асабліва калі глядзець з такой вышыні..." Пейзаж нясе ў творах майстра вялікую псіхалагічную нагрузку, ён дапамагае раскрыць настрой герояў, перадае іх пачуцці: радасць ад таго, што так добра тут, за горадам, на дачы, дзе, як скажа Шыковіч, "нават паветра больш, чым дзе.... А якое неба!", ад таго, што побач сябры, блізкія людзі, ад таго, што проста вельмі хораша жыць на белым свеце. Прырода ў Шамякіна цалкам сугучна пачуццям і перажыванням герояў, адцяняе іх, як бы становіцца ўдзельнікам маральна-псіхалагічнай сітуацыі ці выступае як каментарый у адносінах да гэтых перажыванняў альбо падзей: "Сухое сена (на ўзгорку ляжалі першыя пакосы) разлівала далёка навокал не толькі густы водар, які п'яніў, але і асаблівую цяплынь, якая ўзнімала настрой, будзіла фантазію, уяўленні і ўспаміны маленства... Апынуўшыся на высокім беразе над вірыстай плынню, ён (Шыковіч) узмахнуў рукамі, быццам жадаючы паляцець, прагна ўдыхнуў рачную прахалоду і ад захаплення галёкнуў: "Хараство-о-о!" Героі вельмі добра адчуваюць прыроду, назіраюць за зменамі, якія ў ёй адбываюцца, суадносяць змены ва ўласным настроі, у пачуццях са зменамі ў прыродзе. Таму пейзажныя замалёўкі глыбока лірычныя. Як і пейзаж, партрэтны жывапіс I. Шамякіна лірычны: мы не толькі бачым знешні воблік героя, але і адчуваем яго настрой, спасцігаем унутраны мір, глыбіню пачуццяў і перажыванняў. Трэба адзначыць, што партрэты сваіх герояў Шамякін стварае па рысачках, адна да адной: " З акна высунулася лабастая галава з лысінамі-затокамі, што глыбока ўразалася ў доўгія, крыху кучаравыя і моцна ўскудлачаныя валасы" — так чытач упершыню знаёміцца з адным з галоўных герояў рамана Кірылам Шыковічам. Далей: "Праз момант Шыковіч з'явіўся ў зялёна-карычневай паласатай піжаме...", "Яраш быў вышэйшы на цэлую галаву...", "Шыковіч з асалодай пацягнуўся, выставіўшы з-пад піжамных штаноў валасатыя ногі", "ваяўніча выставіў пукаты жывот", "саркастычна прыжмурыў свае маленькія вочкі". Адна рысачка, другая — яны рассыпаны па тэксце, і гэта мае сваю рацыю: чытачу цікава разам з аўтарам "ствараць" партрэты дзеючых асоб, бачыць, як праз партрэтную дэталь аўтар раскрывае паводзіны герояў, іх характар. Творы Iвана Шамякіна цікавяць чытача ў першую чаргу сваімі сюжэтамі, якія раскрываюць канфлікты паміж героямі, героямі і грамадствам, героямі і часам. У іх заўсёды ўздымаюцца вострыя праблемы, як сацыяльныя, так і маральна-этычныя. "Сэрца на далоні" таму пацвярджэнне. Гэта раман мнагапланавы. З мноства праблем паступова акрэсляцца дзве вядучыя: праблема недалёкага мінулага, ваеннага і пасляваеннага, асуджэнне культу асобы Сталіна і тых заганных сацыяльных з'яў, якія з ім былі звязаны, і праблема дэмакратызацыі ўсёй сістэмы грамадскага жыцця. Канфлікт у рамане — гэта рознае, часам супрацьлеглае разуменне персанажамі як падзей мінулага, так і шляхоў развіцця грамадства ў будучым. Галоўныя героі рамана, прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі — журналіст Шыковіч і доктар Яраш — імкнуцца дазнацца праўду пра мінулае, каб рэабілітаваць тых, хто быў незаконна рэпрэсіраваны, каб тым самым не дапусціць паўтарэння падобнага ў будучым. З вырашэннем праблем сацыяльных цесна звязаны праблемы маральныя, тыя, якія мы называем агульначалавечымі. Гэта праблемы адказнасці чалавека за сябе і свае ўчынкі; вернасці і здрадніцтва; чалавечнасці і ўдзячнасці; вернасці сваёй сям'і, сяброўству; праблема бацькоў і дзяцей, іх выхавання і адказнасці за будучыню нацыі — моладзь... "Сэрца на далоні" — назва рамана, якая памагае зразумець аўтарскі падыход да вырашэння многіх з пастаўленых пісьменнікам праблем. Сімвалічная назва («Сэрца на далоні»), вобраз сэрца, які шмат разоў з'яўляецца на старонках твора, таксама працуюць на раскрыццё ідэі рамана. Спакутаванае, хворае сэрца Зосі (хвароба выклікана бязлітаснасцю вайны, жорсткасцю і помслівасцю пасляваеннага часу) лечыць доктар Яраш. Лечыць праз боль (у руках у яго скальпель). Гэтым пісьменнік гаворыць, што няпроста, з болем, пакутамі адраджалася праўда ў жыцці грамадства. Гэта падыход, якім Шамякін кіраваўся ўсё жыццё. "Быць чалавекам" заклікае сваіх герояў і чытачоў аўтар. Сцэна аперацыі, якую праводзіў доктар Яраш, з'яўляецца адной з цэнтральных у рамане, набываючы сімвалічнае значэнне. Гэта не толькі сэрца Зосі Савіч, якое яна даверыла хірургу, мужнаму чалавеку, які зараз імкнецца вярнуць ёй жыццё, як вярнуў добрае імя. Гэта яшчэ і аперацыя на хворым грамадстве, з якога патрэбна выдаліць усё хворае, дрэннае, што перашкаджае людзям жыць. Гэта сімвал грамадства, пазбаўленага страху і падазронасці, гэта сімвал шчырасці і адкрытасці, спагады і дабрыні. "Будзь чалавекам — і людзі давераць табе сваё сэрца, сваю любоў. 5. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў у аповесці “Гандлярка і паэт”. Васіль Быкаў — адзін з найболып вядомых бела-рускіх пісьменнікаў. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме вайны. Дакладней, яны напісаны на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў — з кагорты тых нешматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў сваёй творчасці найболын праўдзіва і рэалістычна, без усялякіх прыўкрас паказаць сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі, якія ў іх удзелыгічаюць, іх рэакцыя на тое, што адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны пісьменнікам. У яго творах асабліва дакладна выяўлена бязлітасная і антычалавечая сутнасць фашызму i барацьба народа з гэтай пагрозай для чалавецтва. Героямі твораў Васіля Быкава з'яўляюцца звычай ныя людзі, якія маюць і ўласныя добрыя якасці, і недахопы. Іх характары нічым асаблівым не адрозніва юцца. Яны самі ніяк не вызначаюцца сярод людзей, што іх акружаюць. Ды і ўчынкі сваіх герояў Васіль Быкаў малюе так, што яны выглядаюць зусім не гераічна, а як нешта звычайнае. Своеасабліва паказвае Васіль Быкаў і вайну. У творах, у адрозненне ад многіх іншых пісьменнікаў, амаль адсутнічаюць перамогі над ворагам і звязаная з імі радасць. Звычайна паказваецца жыццё людзей на захопленай тэрыторыі, ваеннапалонных, адступленні і іншыя падзеі пачатку вайны. Такім чынам, вайна паўстае ў творах у сваім сапраўдным выглядзе. А яе характэрнымі рысамі з'яўляецца зусім не радасць, а слёзы, пакуты і смерць. Таму чытачы і галоўныя героі кніг Васіля Быкава бачаць вайну страшэнным злом, якое не мае права на існаванне, якое не павінна паўтарыцца калі-небудзь. Заклікі да гэтага ёсць на старон-ках кожнага твора пісьменніка. Галоўнай прычынай, з-за якой пачалася вайна, з'яўляецца фашызм. Антыгуманнасць і бесчалавечнасць гэтай ідэалогіі добра раскрыта ў творах Васіля Быкава. Яна заахвочвала і апраўдвала захоп іншых краін («Жураўліны крык»), здзекі з мясцовага насельніцтва («Знак бяды»), адносіны да «ніжэйшых» як да дзікіх звяроў («Альпійская балада»). Фашызм нёс пагрозу міру і ўсім людзям свету. Таму яго проста неабходна было знішчыць. У творах Васіля Быкава і расказваец-ца пра барацьбу з фашызмам. А барацьба з такім злом не мае патрэбы ў апраўданнях. Яна пачалася дзеля абароны ўсіх людзей у свеце. Такім чынам, вайна ў творах пісьменніка набывае гуманістычныя рысы, бо яна вядзецца дзеля людзей і супраць пагрозы міру. Яна набывае гуманістычны характар, бо мае высакародныя мэты. Да таго ж, творы Васіля Быкава, расказваючы аб усіх жахах фашызму і вайны, заклікаюць людзей не дапусціць іх паўтарэння. Як бачым, ваенная тэма ў творчасці Васіля Быкава мае свае асаблівасці. Творы пісьменніка вылучаюцца рэалізмам паказаных падзей. Твар вайны, аб якой напісана болыласць кніг Быкава, і фашызму, які з'яўляецца яе галоўнай прычынай, намаляваны ім вельмі падрабязна і дакладна, што дазваляе асабліва яскрава ўявіць увесь іх жах. Але сама вайна ў творах набывае дваісты характар. Яна, з аднаго боку, паўстае як страшная бяда, што сее разбурэнне і смерць. Аднак, з другога боку, вайна з'яўляецца сродкам барацьбы з фашызмам, які нясе пагрозу ўсяму свету і часам выглядае меншым злом у параўнанні з нямецкай ідэалогіяй. Вайна... Гэта тэма наклала вельмі глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які сам прайшоў праз жахі вайны, не раз бачыў жорсткасць фашысцкіх захопнікаў і жудасныя карціны: смерць сяброў, аднавяскоўцаў. У сваіх творах В. Быкаў расказаў пра барацьбу беларускага народа, пра мужнасць партызан і падполь-шчыкаў, пра жыццё франтавікоў. Акрамя гэтага, аўтар з усёй шматграннасцю і глыбінёй даследаваў прыродуі страху і здрадніцтва, у фінале якіх — заўжды смерць і пагарда. Ваеннай тэме Быкаў прысвяціў аловесці «Знак бяды», «Жураўліны крык», «Дажыць да світан-ня» і інш. Станоўчыя героі гэтых твораў — мужныя, непакорныя людзі, якія змагаюцца на фронце, у пра-мысловасці, у сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле за агульную справу: перамагчы фашызм, дабіцца перамогі. Гэта людзі сумленныя, справядлівыя, гато-выя аддаць жыццё за сваю Радзіму. Іх увасабляюць Свіст, Карпенка, Фішар, Глечык з аловесці «Жураў ны крык», партызан Сотнікаў з аповесці «Сотнікаў настаўнік Алесь Мароз з аповесці «Абеліск» і іні Трэба зазначыць, што ўся ваенная проза В. Быкава вы лучаецца ўвагай да непаўторных дробязяў вайекова быту, акопнага жыцця, складаных перыпетый бою чалавечай псіхалогіі ў баі. Мастак не можа сабе д воліць забыць не толькі важнейшыя падзеі той цяж кай пары, але нават яе дробязі, і, што важней за ўсё, псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой, святло іх душаў. Так, напрыклад, у аповесці «Знак бяды» вай на паказана праз успрыманне яе мірнымі жыхарамі. Аповесць пачынаецца апісаннем спаленага хутара. Гэта як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Падзеі адбываюцца ў пачатку сорак першага года, але ж нямала старонак адвёў аўтар перадваеннаму жыццю галоў-ных герояў. Сцепаніда і Пятрок — зусім розныя па характары і дзеяннях людзі. Але кожны па-свойму змагаецца з немцамі і гіне ад рук фашыстаў. У асобе Сцепаніды ўвасоблены вобраз жанчыны-маці, патрыёткі і проста чулага, спагадлівага і справядлівага чалавека. У аповесці «Жураўліны крык» В. Быкаў паказаў здрадніцтва на прыкладзе адлюстравання вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Паказаў іх баязлівасць, подласць, нізасць. Яны пайшлі супраць сябе і заплацілі за гэта сваім жыццём. Станоўчых герояў у гэтым творы аўтар вызначыў як салраўдных людзей. Салдаты гінуць проста і без скаргаў, сумленна і да канца выконваюць свой абавязак. Яны прымаюць смерць, выразна ўсве-дамляючы, што якім бы дарагім ні было іх уласнае жыццё, лёс Радзімы і чалавецтва нашмат важней. Проза В. Быкава — гэта сур'ёзны набытак для бе-ларускай літаратуры. Яна з'яўляецца своеасаблівым абеліскам памяді тым, хто загінуў у час Вялікай Ай-чыннай вайны. У назве аповесці "Гандлярка і паэт" заключана асноўная ідэя, якую хацеў бы давесці да свайго чытача аўтар твора. Любы чалавек, незалежна ад свайго паходжання, умоў выхавання, адукацыі, абставін, у якіх ён знаходзіцца, можа ўзвысіцца духам, падняцца над сабой, над сваім мінулым, над абставінамі, калі ён вельмі гэтага захоча. Тады чалавек здольны на самы высокі подзвіг — у імя кахання, у імя свабоды, у імя Радзімы, як гэта сталася з гандляркай Вольгай. I наадварот, якімі б высокімі словамі чалавек ні прыкрываўся, ён не здолее перамагчы сваю нізкую сутнасць. Гандлярка, мяшчанка Вольга, і паэт, узнёслы рамантык Алесь, — у самім процістаўленні гэтых вобразаў, здаецца, заключаецца адказ на пытанне, каму з іх наканавана нізкае, а каму высокае. Але ў тым і непрадказальнасць жыцця, што на подзвіг здольнай аказалася звычайная гандлярка, перажыўшая духоўнае ўзвышэнне. Паэт-рамантык, вышыні браў толькі на словах. Аповесць "Гандлярка і паэт" з'яўляецца іменна такім творам: яна напісана на ваенным матэрыяле, але праблемы, узнятыя Шамякіным у творы, не страцілі актуальнасці і сёння. Ваенная тэма набыла яшчэ большы драматызм у сувязі з тым, што ў цэнтр твора аўтар паставіў праблему "жанчына і вайна". Пісьменнік паставіў перад сабой складаную задачу — на прыкладзе чалавека зусім не гераічнай прафесіі, праз лёс камароўскай гандляркі паказаць народны характар барацьбы ў тыле ворага, на акупаванай тэрыторыі. У творы вельмі яскрава намаляваны вобразы жанчын, раскрываецца іх псіхалогія. Кожная з жанчын мае свой погляд на вайну і новую «ўладу». Так, яшчэ маці галоўнай гераіні Хрысця Ляновіч казала, што і ў вайну можна жыць не горш, чым да яе. Не варта чакаць ад кагосьці дапамогі, трэба дбаць пра сябе, уласны дастатак. Абапіраючыся на шматгадовы вопыт гандляркі, яна ведала, што з’яўляецца самым неабходным падчас вайны і давала парады дачцэ. Старая Ляновічыха — «старасціха ўсіх камароўскіх гандлярак». Яна была жанчынай працавітай, рупілася на сваёй гаспадарцы, прывучала дзяцей да працы. Старая Ляновічыха клапацілася пра дабрабыт сям’і, імкнулася мець у хаце хлеб і да хлеба. Яна памерла на градах, працуючы на зямлі, з якой было знітавана яе жыццё. Гандлярка Вольга Ляновіч — цэнтральны герой твора, у назве твора яна паўстае перад паэтам, на першым месцы. Характар Вольгі моцны, яго карані ў спрадвечнай народнай мудрасці, разважлівасці, уменні прыстасавацца да цяжкіх умоў і абставінаў. І яна, напэўна, выжыла б, каб толькі кіравалася цвярозым разлікам, прагматычнымі інтарэсамі. Але так ужо склаўся яе жаночы лёс у гады вайны, і ёй выпаў выбар. Вольга Ляновіч — характар не адналінейны, а надзвычай шматгранны, аб’ёмны. «У асобе Вольгі ўжываецца і гандлярка, і мяшчанка, і Чалавек, і Маці. І гэтыя якасці не процістаяць адна адной, а суіснуюць разам». Сапраўды, перад намі чалавек, здольны да самаразвіцця і ўдасканалення. Вольга зразумела, што ў жыцці ёсць тое, што не прадаецца, вышэй уласнага дабрабыту. Логіка развіцця характару Вольгі Ляновіч пераконвае ў тым, што яна стала сапраўднай патрыёткай. Яшчэ адзін жаночы вобраз аповесці — Лена Бароўская, якая была сяброўкай Вольгі Ляновіч са школы. Лена — асоба ідэйная, можна сказаць, правільная, бездакорная па нормах савецкай маралі. Школьная сяброўка асуджае гандлярку за выбраны «лад жыцця». Сям’я Бароўскіх верыць у савецкую ўладу, чакае ад яе дапамогі і ў той самы час жыве ў нястачы, галадае. Лена — чалавек рамантычнага складу, тыповы прадстаўнік свайго пакалення. Бароўская верыць у ідэалы, але не здольная на мужны ўчынак, не змагла ў адрозненне ад Вольгі зрабіць рашучы і адважны выбар. Усё, на што яе хапіла, — гэта працаўладкавацца ў нямецкую тыпаграфію. Такім чынам, І. Шамякін стварыў тры розныя жаночыя вобразы. Найбольш жывы, па-сапраўднаму паўнакроўны атрымаўся характар Вольгі Ляновіч — адметны тып беларускай жанчыны. На яе прыкладзе пісьменнік выявіў духоўна-гуманістычны патэнцыял нашага народа ў час суровых ваенных выпрабаванняў. |