Кантрольная. Змест
Скачать 105.81 Kb.
|
9. Стыхія народнага жыцця. Вобразы прадстаўнікоў сялянскага асяродку ў р-не “Каласы пад сярпом тваім” У. Караткевіча. Мастацкія асаблівасці твора. У рамане створана шырокая панарама народнага жыцця, перададзена грамадская атмасфера напярэдадні паўстання Каліноўскага. Пісьменнік аднолькава праўдзіва перадаў як каларыт і асаблівасці гістарычнай эпохі, так і характары сваіх герояў. Гэта твор, дзе ўзнаўляецца атмасфера і дух таго часу, паўстаюць жывыя і рэальныя людзі са сваім каханнем, ярасцю, сварамі, пакутамі, змаганнем са зброяй у руках, са сваімі прывычкамі і пачуццямі, з уласнымі разважаннямі і выказваннямі пра свой народ, пра з’явы і факты далёкай мінуўшчыны. Чытаючы раман, перад вачыма паўстае Беларусь таго часу, шырокая галерэя мастацкіх вобразаў. Героі рамана — гэта людзі супрацьлеглых поглядаў на жыццё, грамадскія перамены. Вялікую сімпатыю выклікаюць тыя, для якіх неабыякавы лёс Радзімы, будучыня свайго народа. Перш за ўсё гэта выдатны беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат Кастусь Каліноўскі. Вобраз яго раскрываецца праз пісьмы да Алеся Загорскага, у якіх ён выказваецца па самых розных пытаннях жыцця той гістарычнай эпохі. Чытача ўражвае Кастусёва мужнасць, непахіснасць, гуманнасць у адносінах да лёсу Радзімы і народа. Сучасніку ўяўляецца дзейнасць Кастуся Каліноўскага як выпрабаванне на тое, каб наблізіць сваіх суайчыннікаў да незалежнага і свабоднага жыцця, адукацыі, культуры. У творы У.Караткевіч імкнецца паказаць, акрамя Кастуся Каліноўскага, і іншых сапраўдных патрыётаў Беларусі. Лёс і будучыня Радзімы для іх былі свяшчэнным абавязкам. Гэта рэальныя дзеячы беларускай культуры, з якімі Алесь Загорскі сустракаецца ў Вільні. Сярод іх Адам Кіркор, вядомы журналіст, вучоны, грамадскі дзеяч XIX стагоддзя; першы беларускі прафесіянальны пісьменнік, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, нацыянальнага тэатра Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; яго сябры польска-беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля-Кандратовіч, кампазітар Станіслаў Манюшка, беларускі паэт Вінцэнт Каратынскі. Са старонак рамана мы даведваемся, што брат Алеся Вацлаў вучыцца ў Вільні з Францішкам Багушэвічам — удзельнікам паўстання 1863 года, чалавекам глыбока дэмакратычных перакананняў. Менавіта Францішак Багушэвіч, ужо будучы вядомым пісьменнікам, выказаў ідэю аб самабытнасці беларускай культуры, яе мовы, паважлівым стаўленні да культур іншых народаў. Прадстаўнікі інтэлігенцыі, рэальныя гістарычныя асобы, вобразы якіх паўстаюць са старонак твора, добра разумелі становішча свайго народа. Яны свядома разумелі сэнс гістарычных змен, якія адбываліся ў свеце. Дзеянні, намаганні гэтых людзей былі скіраваны на тое, каб у нашай краіне панавала не рабства, голад і галеча, а дабрабыт, свабода, роўнасць. I гэта, на маю думку, выклікае пачуццё сімпатыі да іх і іх дзейнасці. Аўтар твора Уладзімір Караткевіч не толькі выдатны майстар слова, але і глыбока дасведчаны гісторык. Ён дасканала валодаў матэрыялам эпохі XIX ст. на ўзроўні сусветнай гісторыі, змог паказаць яе асноўныя накірункі і супярэчнасці, прадказаць, што вырашальная роля будучыні Беларусі, яе народа залежыць ад інтэлігенцыі. Раман «Каласы пад сярпом тваім» займае адметнае месца не толькі сярод твораў самога пісьменніка, але і ў беларускай прозе ў цэлым. «Прызнаны майстар самых розных жанраў, — піша пра У. Караткевіча Г. Кісялёў, — ён можа лічыцца сапраўдным заснавальнікам гістарычнага рамана ў беларускай літаратуры. Былі больш ці менш трапныя спробы гістарычнага рамана і да Караткевіча... але ніхто не зрабіў у гэтых адносінах так многа, як ён, ні для кога гістарычны жанр не быў настолькі арганічным, як для яго». Пісьменнік не аднойчы падкрэсліваў свае асаблівыя адносіны да «Каласоў пад сярпом тваім». Пэўна, тут можна правесці паралель з I. Мележам. Для У. Караткевіча «Каласы...» былі ў многім такім жа дарагім творам, як для I. Мележа «Палеская хроніка». На жаль, як і мележаўская эпапея аб гадах калектывізацыі і Вялікай Айчыннай вайны, раман пра змаганне беларусаў за волю ў сярэдзіне мінулага стагоддзя таксама застаўся незакончаным. Як адзначаюць даследчыкі творчасці пісьменніка, абапіраючыся на матэрыялы аўтарскага архіва, твор задумваўся ў трох частках. У першай пісьменнік «хацеў паказаць пярэдадзень паўстання, у другой — само паўстанне, у трэцяй — яго разгром і, відаць, вынікі». З таго, што ўяўлялася на пачатку працы над творам, напісанай аказалася толькі адна кніга. Падзеі ў рамане заканчваюцца 1861 годам. Чытаецца ў цэрквах Найвышэйшая міласць — маніфест аб адмене прыгоннага права, сялянская маса адчувае сябе падманутай, пачынаюцца стыхійныя выступленні і бунты. Кіраўнікі, якія хутка павядуць народ на бітву, імкнуцца стрымаць сялянскі гнеў. Сімвал народнай волі — белае жарабятка — яшчэ «не стала моцным канём», але расці яму застаецца нядоўга. Мэта выступлення сялян — утапічная: адшукаць «сапраўдны» царскі маніфест, які быццам хаваецца ад простага люду багацеямі і папамі. Чалавечай масай кіруюць хвілінныя эмоцыі і пачуцці, а то і проста цікаўнасць. Аўтар на пра»цягу апісання ўсяго шляху бунтаўшчыкоў падкрэслівае стыхійнасць іх дзеянняў. У рамане не выглядае выпадковасцю, што вершнікам, які ўбачыўся шукальнікам царскай праўды, быў Алесь Загорскі. Герой з таго асяроддзя, якое здольна было надаць арганізаваны характар стыхійным народным выступленням, узначаліць паўстанне. Сярод мноства праблем, узнятых у творы, можна вылучыць праблему народа і правадыроў. Вырашаецца яна У. Караткевічам па-іншаму, чым тое было прынята тагачаснай афіцыйнай ідэалогіяй. I найбольш «правільныя» крытыкі папракалі аўтара рамана ў абмежаванасці гістарычнага бачання, якое, на іх думку, выявілася ў тым, што ён «звязаў адной вяровачкай буйнога зямельнага магната Юрыя Загорскага і прыгоннага селяніна Міхала Кагута». У. Караткевічу настойліва раілі галоўным героем зрабіць не князя Загорскага, а селяніна-бунтара Корчака, увогуле звярнуцца да паказу сацыяльных «нізоў». Падобныя заўвагі і парады пісьменнік ніяк не мог прыняць. Прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя пісьменнік разглядаў як частку нацыі, адкрыта сімпатызуючы тым з іх, хто заставаўся сынам сваёй зямлі, не губляў сувязяў з народам. Такімі з'яўляюцца Раман Ракутовіч з аповесці «Сівая легенда», Міхал Яноўскі з аповесці «Цыганскі кароль», Андрэй Свеціловіч і Надзея Яноўская з аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» і інш. У рамане «Каласы пад сярпом тваім» героі-шляхціцы выступаюць супраць прыгоннага права, а самыя дзейсныя, шчырыя, сумленныя ідуць яшчэ далей — рыхтуюць паўстанне з мэтай вызвалення роднага краю. Адводзячы шляхце істотную ролю ў самаразвіцці беларусаў (гэта эліта, інтэлект нацыі, бо менавіта ў яе асяроддзі стваралася, пераважна дзякуючы ёй пашыралася навука, асвета, культура), пісьменнік не змяншаў і ролю народных мае у гісторыі. Яго героі-шляхціцы моцныя тады, могуць перамагчы зло, калі яны разам з народам, абапіраюцца на яго падтрымку. У. Караткевіч імкнуўся да поўнай аб'ектыўнасці ў паказе як шляхты, так і сялянства, не ідэалізуючы ні адзін з бакоў, не спрашчаючы іх узаемаадносін. У супрацьвагу прамалінейна-схематычнаму адлюстраванню гістарычнага мінулага, што часта сустракаецца ў мастацкай і навуковай літаратуры (калі пан толькі жорсткі прыгнятальнік), аўтар рамана «Каласы пад сярпом тваім» стварае самыя розныя вобразы тых, хто стаяў над народам. Сярод іх — заўзятыя прыгоннікі Хаданскія, Кроер, Таркайлы, ліберальна настроены Юры Загорскі, вальтэр'янец стары Вежа, нязломны змагар з самадзяржаўем Чорны Война, гарачыя патрыёты беларускай зямлі Алесь Загорскі, Кастусь Каліноўскі, Мсціслаў Маеўскі... Да У. Караткевіча не было ў літаратуры такога шырокага, рознабаковага, па-мастацку пераканаўчага паказу жыцця пануючага класа. У ім ёсць усё: прыгожае і пачварнае, высокае і нізкае, вясёлае і сумнае. У творы знайшлі адлюстраванне таксама будні і святы, надзеі, вераванні і многае іншае, з чаго складалася жыццё працоўнага чалавека, хоць яно, у параўнанні з жыццём шляхты, прадстаўлена не так шырока. Можна пагадзіцца з думкай Г. Кісялёва, што «ў рамане намаляваны зборны вобраз народа — таленавітага, пявучага, прыгнечанага і няскоранага». Шмат станоўчых, прывабных рыс вылучае пісьменнік у членаў вялікай і дружнай сям'і Кагутоў, у Кірдуна, Брона і іншых прадстаўнікоў беларускага народа. Разам з гэтым У. Караткевіч не абмінае выпадкі, якія характарызуюць сялянства не лепшым чынам. Так, у сям'і Корчака, калі той пасля бунту ў вёсцы вымушаны быў хавацца ад пана і жандармаў, «грамада» забрала надзел, матывуючы сваё рашэнне тым, што без гаспадара зямля не будзе належным чынам апрацавана. Гаворыць пісьменнік пра наіўную веру простага люду ў «добрага цара» і пра выбухі сляпой нянавісці, калі ўсе паны, незалежна ад іх чалавечых якасцяў і адносін да сялян, на адзін твар — прыгнятальнікі. Апошняе У. Караткевіч па-мастацку паказаў на вобразе Корчака. Алесь Загорскі спадзяецца, што некалі яны з Корчакам будуць разам. Малады князь паважае «вялікую чысціню нянавісці» селяніна, разумеючы, што збіралася яна вякамі, перадавалася ад пакалення да пакалення. Аднак пакуль што да паразумення далёка. Для Корчака Загорскія, Раўбічы такія ж «паны», як і Кроер, ён не хоча верыць у шчырасць іх учынкаў і памкненняў, не прымае нават відавочна добрае з іх боку. «Смелы, але ўсё адно ненавіджу, — гаворыць ён Алесю ў час апошняй сустрэчы. — Не магу я цябе крануць, але... Хай бы цябе забілі салдаты, князь... Па-мужыцку ты цвэнькаеш — хай бы цябе забілі, сваіх адпусціў — хай бы цябе забілі, наваколле за цябе гарою—.дай бы цябе забілі...» У супрацьстаянні герояў пісьменнік на баку Алеся Загорскага, князя, таму што ацэньвае кожнага па яго ўчынках і справах, а не па сацыяльнаму статусу, прыналежнасці да партыі ці яшчэ якой знешняй прыкмеце. У гэтым выразна выявілася сучаснасць твора — гуманістычнае стаўленне да чалавека, што актыўна сцвярджаў У. Караткевіч на працягу ўсёй сваёй творчасці. 10.Асаблівасці мастацкага светапогляду паэтаў- “шасцідзесятнікаў”. У сярэдзіне 1950-х – пачатку 60-х гадоў, у перыяд «адлігі», калі павеяла ветрам змен і з’явіліся новыя ідэі, узнік грамадска-літаратурны рух, які атрымаў назву «шасцідзесятніцтва». Лепшыя прадстаўнікі яго амаль тры дзесяцігоддзі жылі чаканнем духоўнага абнаўлення жыцця, выношвалі надзеі на паляпшэнне ўмоў для мастацкай творчасці, намагаліся напоўніць сацыялістычную ідэю гуманістычным зместам. У творах паэтаў, празаікаў, драматургаў сцвярджала сябе «эстэтыка праўды«, дапамагаючы «адкрыццю рэчаіснасці», калі жыццё бачылася як бы свежым, «дзіцячым» зрокам, такім, якое яно ёсць на самай справе. У поле зроку пісьменнікаў уваходзілі многія раней недаступныя «закрытыя« сферы грамадскага жыцця, а разам з імі з’яўляліся і новыя праблемы, і новыя людскія тыпы і характары. Творчы імпульс, атрыманы грамадствам у той час, быў такім моцным, што яго энергіі хапіла на наступныя тры дзесяцігоддзі. Два пакаленні беларускай інтэлігенцыі жылі верай у гуманістычныя каштоўнасці, чакала змен у грамадскай атмасферы, выношвала ілюзіі паступовага паляпшэння таталітарнай сістэмы, напаўнення сацыялістычнай ідэі чалавечым зместам. “Вясна надзей” змянялася “прымаразкамі”, на месца адных міражоў прыходзілі другія, а найбольш таленавітыя і сумленныя прадстаўнікі пакаленняў 60-х працавалі не пакладаючы рук на будучыню, ва ўмовах абвастрэння ідэалагічнай барацьбы рабілі ўсё магчымае, каб духоўна падрыхтаваць грамадства да карэнных змен. Чым далей, тым лепш відаць, што гэта быў унікальны час, які даў нашай літаратуры цэлую плеяду яркіх творчых індывідуальнасцяў. Уражвае, як дакладна і паслядоўна дзейнічаў тут універсальны прынцып дапасаванасці: кожны дапаўняў кожнага. “Лірык” Я. Брыль, вядома ж, адчуваў прысутнасць у літаратуры “эпіка” I. Мележа, а інтымная лірыка М. Танка добра глядзелася побач з паэтычнай публіцыстыкай П. Панчанкі і філасофскімі цыкламі А. Куляшова. Але і паэзія, і проза разам прагнулі прыходу тэарэтыка літаратуры, сябра-крытыка, які дапамог бы расчышчаць штучна створаныя вульгарызатарамі завалы. I вось побач з эстэтыкам Р. Бярозкіным узнікла постаць публіцыста А. Адамовіча і постаць самабытнага філосафа “беларускага шляху” У. Калесніка – выкарыстоўваю даўняе азначэнне Ю. Канэ, хаця і разумею, што гаворка ідзе толькі аб дамінанце творчай індывідуальнасці. 11. Раман у вершах “Родныя дзеці” Н. Гілевіча: жанравая адметнасць, сюжэт і кампазіцыя, канфлікт, сістэма вобразаў, праблематыка. Раман быў напісаны ў 1985г. Ен складаецца з 6 лірычных адступленняў. Кожнае лірычнае адступленне з'яўляецца своеасаблівым пралогам да наступнай часткі. Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лёсам прафесійнага музыканта і кампазітара Сцяпана Якубавіча Вячоркі — чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, выпрабаванага часам, памяццю, сумленнем, хаця і не пазбаўленага пэўных недахопаў. У размовах Сцяпана на вясковай вуліцы, за сталом, на могілках (з братам Антосем, дзядзькам Лёксам, Мікітам, Лёдзяй, Тамашом, дзедам Сіўцом і інш.) абмяркоўваюцца шматлікія пытанні гісторыі, культуры, экалогіі, маралі, робяцца высновы аб непарыўнай еднасці чалавека з прыродай, бацькоўскай зямлёй, узгадваюцца чалавечыя лёсы. Галоўны герой рамана — Сцяпан Якубавіч Вя-чорка, прафесійны музыкант, кампазітар. У ма-ладосці Сцяпан Якубавіч быў закаханы ў пры-гожую дзяўчыну — студэнтку педвучылішча Альжбету Францаўну Кудзелку. Аднак кахан-не цягнулася нядоўга, яно прыкра абарвалася. Са слоў сваёй маці, якая, не дачакаўшыся сына, некалькі разоў прыязджала да яго ў госці, Вячорка ведае, што Альжбета Францаў-на жыве і працуе на яго радзіме і карыстаецца павагай землякоў. Наша знаёмства з галоўным героем пачынаец-ца з таго часу, як Сцяпан Якубавіч атрымаў ліст ад свайго брата Тамаша. У пісьме Тамаш нагад-вае, «Што маме, Сохвіі Пятроўне, Праз месяц сем-дзесят гадоў». Сцяпан Вячорка дакарае сябе, што шмат часу ўжо не быў у родных і вырашае аба-вязкова з'ездзіць. Паездка дадому абяцае сустрэчу з даўно перажытым, з былым каханнем. I вось Сцяпан Вячорка ў дарозе. Ён едзе дадо-му. Па дарозе галоўны герой паспявае прыга-даць многія перыпетыі з жыцця сваіх родных. 3 гэтых яго ўспамінаў, а пасля і з гутарак Сця-пана ў час застолля на вясковай вуліцы перад намі паўстаюць шчаслівыя і драматычныя лёсы, непадобныя адзін да аднаго характары людзей. Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнаццаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Пасля першых шасці пар прыводзяцца аўтарскія адступленні: ааэтычнае, іранічнае, гістарычнае, у гонар маці, кулінарнае і педагагічнае. Пачынаецца раман запеўкай, заканчваецца — дапеўкай, у якіх аўтар звяртаецца да чытача, абгрунтоўвае выбар тэмы. Экспазіцыяй твора з'яўляецца першы раздзел «Прычына», дзе мы ўпершыню знаёмімся з галоўным героем, калі тоЙ раздумвае над «пісьмом-павесткай», запрашэннем на сямідзесяцігадовы юбілей маці. Раздзелы «Белы май», «Ганьба», «Разлад», «На ўзвеях часу» з'яўляюцца ўспамінамі Сцяпана аб студэнцкіх гадах, каханні да Альжбеты Францаўны Кудзёлкі, маЙскіх шчаслівых вечарах. Есць ва ўспамінах героя і прыкрыя моманты, звязаныя са «шлюбам» з Гіленай, ганьбай, якую справакаваў аднакурснік Юзік Бэнсь, няўдалай жаніцьбай і разводам з Феняй. Адна з праблем, якую закранае ў сваім рамане Н. Гілевіч, — чысціня роднай мовы. Аўтар высмейвае і асуджае тых людзей, якія гавораць на мешанай мове, абы-толькі не гаварыць па-беларуску. Большая частка нашага насельніцтва размаўляе на руска-беларускай мове (трасянцы) і яркім прыкладам гэтага з'яўляецца Мікіта Зміцеравіч. Мову зводнага брата Сцяпана Мікіты аўтар парадыруе. Таксама ў рамане Ніл Гілевіч звяртае ўвагу на апісанне хараства роднай прыроды: А ў нас зямля -- якую краску, Якую былку не сарві, Кладзі да сэрца, як лякарства І здаравей, брат, і жыві. Н. Гілевіч падкрэслівае, што толькі еднасць з роднай зямлей, бацькоўскім домам выхоўвае ў асобе чалавека, надхняе на подзвіг, на творчасць. Н. Г. у сваім рамане прымушае задумацца аб назначэнні на зямлі кожнага з нас. У мове гэтага рамана няма ні русізмаў, ні дыялекту. З кожнага радка струменіць водар родных слоў. Сустракаецца ў рамане і гумар. Праз гумар Н.Г. паказвае свае адносіны да герояў. Сэнс назвы заключаецца у дыялектычным асэнсаванні жыцця: Мы - дзеці тройчы ў вечным крузе. Мы - дзеці роднае сям'і І дзеці маці Беларусі, І дзеці матухны-зямлі. Хвалюе паэта і праблема адзінокай старасці. Гэтая тэма ў рамане пераклікаецца з тэмай мінулай вайны. Прыехаўшы ў родныя мясціны, Сцяпан ідзе наведаць могілкі і сустракае там старэнькага Валента Дразда. Вайна асіраціла гэтага чалавека, забрала ўсіх родных: двух сыноў, жонку, дачку з немаўлятам і зяця. Стары адзін дажывае свой гаротны век. Закранае ў рамане пісьменнік і праблему адносін мастакоў і навукоўцаў да свайго прызвання. Праз дыялогі сваіх герояў аўтар дае адчуць, што яго хвалююць такія пытанні, як павелічэнне разводаў, нетрываласць сучасных сем'яў. Выразна гучаць у творы і праблемы экалогіі. Адным словам, пісьменніка, сапраўднага грамадзяніна і патрыёта сваей радзімы, турбуюць усе надзенныя праблемы. Ён перажывае іх, як свае асабістыя. Даволі важныя праблемы ўзнімаюцца ў раздзеле «Бацькоўскі кут». У полі зроку паэта — зямля, якая заўсёды была для чалавека і карміцелькай, і духоўнай крыніцай. 3-за няўмелага гаспадарання яна пачынае ператварацца ў тарфяны пыл, у «бясплодны, мёртвы мінерал»: Зямля ляціць у небе пылам, Ляціць, імчыцца ўдалячынь, Дзесь ападзеза небасхілам — I не вярнуць яе нічым! Занепакоены гэтым, аўтар усклікае: Зямля! Твой люд цябе вякамі Вярог, любіў — не памірай. Жыві, карміцелька-зямліцаі Радэіі Пладзі! Святкуй жніво! I дзень і ноч гатоў маліцца Я за здароўе за тваб. Але малітва не заўсёды можа дапамагчы. Для выратавання аямлі, сцвярджае паэт, перш за ўсё патрэбен «разумны, рупны гаспадар». У гэтым жа раздзеле размова вядзецца пра вайну, якая трагічным рэхам адгукаецца ў лёсах многіх герояў твора. На могілках, дзе пахаваны сястра Крыстына і брат Лёнік, Сцяпан сустрэў старога згорбленага дзеда Валенту Дразда. Як высветлілася з размовы, дажывае ён свой век адзін: два сыны не вярнуліся з фронта, жонка загінула на чужыне, дачку Мальвіну фашысты расстралялі разам з грудным дзіцем. Сустрэча з дзедам выклікала ў героя твора трывожны роздум аб сэнсе чалавечага жыцця, аб тым, што забыццё, выкрэсліванне чалавека з людской памяці страшней за фізічную смерць. I таму чалавек з маленства павінен думаць, «які — ці светлы, ці прыгожы — пакіне ў памяці ён след!». У лірычных адступленнях акрэсліваецца грамадзянская пазіцыя аўтара, даюцца пэўныя рэкамендацыі, рэцэпты. У паэтычным і гістарычным адступленнях, напрыклад, Н. Гілевіч узгадвае гістарычнае мінулае Беларусі (выдатнага князя Рагвалода, гарады Полацк і Тураў, магільныя курганы), прызнаецца ў шчырай любові да Радзімы, цеснай і непарыўнай сувязі з ёй: Не раз'яднаць і не адсекчы Ні ручайка — пакуль жывы. Тваіх артэрый ток адвочны — Давечны ток маёй крыві. Раман у вершах «Родныя дзеці», багаты на герояў і падзеі, паказвае неразрыўнасць чалавечага існавання ў часе і прасторы, непераможнасць жыцця. Асноўны сэнс твора можна акрэсліць наступнымі словамі: Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе: Мы дзеці роднае сям'і, I дзеці маці-Беларусі, I дзеці Матухны-Зямлі. |