Главная страница
Навигация по странице:

  • 7. Гістарычная аснова р-на У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Праблематыка твора. Сімвалічнасць яго назвы.

  • 8

  • Кантрольная. Змест


    Скачать 105.81 Kb.
    НазваниеЗмест
    АнкорКантрольная.docx
    Дата22.11.2017
    Размер105.81 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаКантрольная.docx
    ТипДокументы
    #10361
    страница3 из 5
    1   2   3   4   5
    6. Р-н “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У. Караткевіча: жанр, мастацка-стылёвыя асаблівасці. Вобраз Юрася Братчыка ў творы.

    У сучаснай беларускай прозе раман Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасць вызначаецца не толькі навізной жыццёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасцю вобразнага ўвасаблення падзей далёкага мінулага, уменнем пераасэнсаваць іх з пазіцый нашай сучаснасці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасці непаўторны нацыянальны каларыт, надзённасць гучання. У гэтых адносінах новы твор істотна пашырае ідэйную і маральную праблематыку прозы Ул. Караткевіча, адкрывае перад ім новыя перспектывы, новыя творчыя далягляды.

    Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Ул. Караткевіча - твор глыбока нацыянальны, бо ў аснове яго ляжыць беларуская старажытная кніжнасць і народны фальклор, бо галоўныя грамадскія праблемы вырашаюцца з народнага пункту гледжання. Падзеі ў рамане адбываюцца ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя. Перад пісьменнікам стаяла нялёгкая задача: мастацкімі сродкамі перадаць атмасферу ўжо далёкага нам часу. Характары ў рамане скрозь выдуманыя, канфлікты і іх развіццё - таксама, а разам з тым твор уражвае гістарычнай праўдзівасцю, дакладнасцю канкрэтных рэалій часу, аўтарскім разуменнем заканамернасцей грамадскага развіцця.

    “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" - твор рамантычны па адбору жыццёвага матэрыялу, выключнасці сюжэта, вастрыні канфліктаў, сістэме спецыфічных мастацкіх сродкаў. Як пісьменнік-рамантык Ул. Караткевіч мае схільнасць да канкрэтнага мясцовага каларыту. Яго выдуманыя героі жывуць і дзейнічаюць у Ваўкавыску, Слоніме, Міры, Навагрудку, Вільні, Гародн ііншых рэальных мясцінах, сустракаюцца з людзьмі, якія сапраўды жылі ў XVI стагоддзі. Аўтар шчодра перасыпае твор гістарычнымі і бытавымі рэаліямі: тут і падрабязнае апісанне Гродненскага замка і Машкаўскага манастыра, назвы тагачаснай зброі, кастры інквізіцыі, рытуалы правядзення суда рымска-каталіцкай царквой, паказ адзення, ежы, звычак людзей розных сацыяльных праслоек.

    Праблема жанру з’яўляецца адной з найбольш складаных у літаратуразнаўстве. Гэта тлумачыцца прыродай самога жанру, яго зменлівасцю пад уплывам зрухаў у сацыяльным і духоўным жыцці грамадства. Кожная гістарычная эпоха абумоўлівае ўзнікненне спецыфічных жанравых форм. Але нельга думаць, што пры гэтым не ўлічваецца вопыт папярэдніх мастацкіх пакаленняў. Жанры з’яўляюцца яго універсальнымі формамі, у іх заўсёды зберагаюцца элементы архаікі. Праўда, гэтая архаіка зберагаецца толькі дзякуючы пастаяннаму яе абнаўленню, асучасніванню.

    Калі мець на ўвазе літаратуру апошніх дзесяцігоддзяў, то асабліва лёгка заўважыць тэндэнцыю да абнаўлення многіх жанравых структур, іх узаемапранікненне і ўзбагачэнне на гэтай аснове. Сінтэз мастацкіх форм - працэс настолькі пашыраны, што адноснасць жанравай чысціні ўжо не выклікае сумнення. І хаця прырода пэўнага літаратурнага роду захоўваецца, “змешанасць", сінкрэтычнасць шмат у чым адрознівае многія жанравыя структуры ад іх класічных узораў. Даследчык А. Яскевіч ахарактарызаваў гэтую з’яву як “перафарміраванне, дынаміку жанраў” [21; 169].

    У правільнасці выказанай думкі пераконвае развіццё сучаснага рамана, які ў сваіх лепшых узорах працягвае захапляць шматгранным адлюстраваннем рэчаіснасці, сюжэтна-кампазіцыйнай разнастайнасцю, дыялектыкай жанру. Росквіт нагаданай масацкай формы ў беларускай літаратуры прыпадае на 60-70-я гады. Якраз яны, паводле слоў В. Івашына, “пара найбольш значных, дынамічных зрухаў у развіцці беларускай раманістыкі. У гэты час побач з выразнай арыентацыяй на шырокую эпічнасць наглядалася цяга да рамана, у цэнтры якога духоўныя, маральныя пошукі асобы; перамяшчаліся грані ад панарамнасці, падзейнасці да паказу ўнутранага свету чалавека, ад “эпікі” да “лірыкі”, з узмацненнем аўтарскага голасу расло значэнне інтэлектуальнага пачатку і дакумента ў літаратуры. Мяняліся ў гэты час суадносіны эпічнага і драматычнага. Узмацнялася драматызацыя раманнай формы" [7; 210].

    Такім чынам, пошукі новых жанравых форм з’яўляюцца заканамерным працэсам рамана на сучасным этапе.

    У цэнтры рамана вобраз Хрыста - Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і ўвасабляе сярэдневяковага чалавека, прадстаўніка тагачаснага беларускага народа актыўнага, неспакойнага, вясёлага і гарэзлівага, які вызваляўся з путаў царкоўных догмаў і засвойваў эстэтычныя і царкоўныя набыткі, што неслі новыя часы. Пісьменнік з любоўю і цеплынёй піша пра свайго героя. Хрыстос кемлівы, знаходлівы, вясёлы, гарэзлівы, махляр і прытворшчык. Але адначасова гэта мысляр і пакутнік, праўдашукальнік, народны абаронца і змагар. Страты, цяжкасці і няўдачы загартоўваюць яго. Нягледзячы на ўсе нягоды, герой застаецца аптымістам. Ён здольны здзіўляцца і захапляцца жыццём, радавацца і смяяцца. І смех гэты надзвычай разнастайны і багаты. Ён не столькі пацяшае, колькі ачышчае душу, выкрывае і асуджае злыя і варожыя грамадству сілы, бунтуе супраць гвалту і здзеку з чалавека. Часцей за ўсё ён сведчыць пра здароўе чалавека і здароўе ўсяго грамадства.

    Вандроўны шкаляр, махляр - Юрась Братчык - цэнтральны ў рэалізацыі галоўнай ідэі твора, ён на працягу жыцця спасцігае праўду, няўхільна ідзе да народа, становіцца правадыром у барацьбе за права “людзьмі звацца", тым самым узвышаецца да паняцця “Бог". Нездарма ж на пачатку твора пісьменнік называе свайго героя Юрасём, а ў канцы - толькі Боскім імем Хрыстос.

    Юрась Братчык падчас вандровак часцяком дзейнічае не па царкоўных законах, як, напрыклад, у сцэне сустрэчы Братчыка з ханам. Але ў галоўным Братчык-Хрыстос адпавядае свайму біблейнаму прататыпу: ён шкадуе ворагаў, у яго няма нянавісці да іх, яму агідныя гвалт, забойства, прыніжэнне чалавечай годнасці.

    Біблійны і Караткевічаў вобразы Хрыста ў галоўным супадаюць - і адзін, і другі мужна неслі свой крыж пакут, яны як бы ўвабралі ў сабе ўвесь зямны боль. Але біблійны Хрыстос дараваў тым, хто распяў яго, а Юрась Братчык пракляў сваіх ворагаў, якія кпілі з яго.

    Героі твора выглядаюць жывымі, а падзеі, апісаныя ў ім - пераканаўчымі і праўдзівымі. Тут, як і ў класічным гістарычным рамане, узноўлены каларыт і атмасфера далёкай эпохі, засяроджана ўвага на лёсе народным, выяўлены маштабны канфлікт.

    У сувязі з праблемай вызначэння жанру цікавым з’яўляецца твор Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1965 - 1966). Менавіта ў гэтым творы даволі адчувальныя драматызацыя жанравай формы, хаця аснова не застаецца эпічнай, сумяшчэнне дынамічнага і псіхалагічнага, інтэлектуальнага і прыземленага, рэальнага і выдуманага.
    7. Гістарычная аснова р-на У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Праблематыка твора. Сімвалічнасць яго назвы.
    Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863—64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».

    Матэрыялы пра паўстанне на Беларусі ў 1863— 64 гг. У. Караткевіч пачаў збіраць даўно, яшчэ ў той час, калі навучаўся ў Кіеўскім універсітэце. Работа над першай кнігай твора была скончана ў сярэдзіне 60-х гг. Чытачы ўспрынялі з'яўленне рамана вельмі прыязна, аднак другая кніга так і не была напісана аўтарам.

    Першая і другая часткі гістарычнага рамана Ул. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» былі надрукаваны ў 1968 годзе.

    «Задума,— расказвае Ул. Караткевіч аб стварэнні рамана,—з'явілася яшчэ тады, калі я быў студэнтам Кіеўскага універсітэта. Замест таго каб хадзіць на лекцыі — сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі. Паступова перад маімі вачыма паўставалі прываблівыя постаці маіх продкаў — мужных, свабодалюбівых людзей. І сярод іх—паўстанцы 1863 года, якія не шкадавалі жыцця, змагаючыся за «нашу і вашу свабоду». А потым дзядзька паказаў мне на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне расказаць аб іх подзвігу, зберагчы памяць. Пачаў вывучаць архіўныя дакументы, запісваць мясцовыя паданні. Спачатку падзеі рамана былі лакалізаваны толькі ў Прыдняпроўі. Потым прыйшлося пашырыць рамкі, перакінуць з Прыдняпроўя «мосцікі» ў Вільню, Пецярбург, Варшаву». І як аказалася потым, «мосцікі» гэтыя былі для аўтара аб'ектыўнай неабходнасцю. Яны не толькі не знізілі ідэйна-эстэтычны ўзровень рамана, а, наадварот, зрабілі яго больш маштабным, пераканальным, дапамаглі пісьменніку адлюстраваць дух эпохі, зразумець гістарычныя заканамернасці развіцця грамадства.
    Мне здаецца, што раман Ул. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта, бадай што, першы ў сучаснай беларускай літаратуры буйны шматпланавы, нават панарамны, твор пра больш ці менш аддаленае гістарычнае мінулае беларускага народа. Аднаўляючы для чытачоў падзеі больш чым стогадовай даўнасці, перыяд, калі неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самім жыццём, Ул. Караткевіч імкнуўся гістарычна падыходзіць да асвятлення падзей 1863 г. Ён аналізаваў іх сацыяльна-эканамічную сутнасць, іх гістарычнае значэнне для лёсу беларускага народа, іх уплыў на далейшае развіццё нацыі. Сваю ўвагу пісьменнік канцэнтраваў на наступных асноўных напрамках. Па-першае, гэта прыход да паўстання 1863 года беларускага і польскага дваранства (сюжэтная лінія прадстаўлена Загорскім, Каліноўскім і Серакоўскім); па-другое, перарастанне неасэнсаваных стыхійных выступленняў сялян у арганізаваную барацьбу супраць прыгнятальнікаў (распрацоўка вобразаў тут вядзецца па лініі Кагуты—Корчык); па-трэцяе, паказ жыцця высокіх палітычных кругоў (галоўныя дзеючыя асобы Валуеў, Мураўёў). А калі дадаць, што ўсе лініі рамана ўзаемазвязаны з рознымі сферамі жыцця герояў — побытам, выхаваннем, вучобай, палітычным жыццём, то можна яшчэ раз адчуць сілу мастацкай глыбіні аўтара, яго разуменне філасофскай сутнасці гістарычных падзей. Ул. Караткевіч ішоў да паўстання 1863 года праз даследаванне шляхоў сталення галоўнага героя, яго асабістых адносін да прыгоннага сялянства, мясцовых дваран, яго інтымнага жыцця. Дзіцячыя гады Алеся Загорскага ў ся-лянскай сям'і Кагутоў, вучоба ў гімназіі і Пецярбургскім універсітэце, знаёмства з Кастусём Каліноўскім, нарэшце, кіраўніцтва падрыхтоўкай паўстання ў Прыдняпроўі—усё гэта штрыхі да стварэння вобраза героя прывабнага, цэласнага, здольнага на гераізм і самаахвярнасць у імя народа. 
    Раман «Каласы пад сярпом тваім» — эпічны, маштабны, шматпланавы і шматпраблемны. Акрамя праблем канкрэтна-гістарычных, такіх, як выспяванне нацыянальнай самасвядомасці народа, еднасці шляхецка-рэвалюцыйнага і сялянскага руху на Беларусь барацьбы народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, у творы пастаўлены цэлы шэраг праблем агульначалавечых: пошуку сэнсу жыцця і свайго месца ў жыцці, кахання і сяброўства, узаемаадносін розных пакаленняў. Адна з асноўных праблем рамана — выспяванне нацыянальнай свядомасці народа. У адным з артыкулаў У. Караткевіч пісаў: «Што адбылося ў сярэдзіне XIX стагоддзя на нашай зямлі! Народ адчуў сябе народам і ўзняўся на барацьбу за свае нацыянальныя і сацыяльныя правы. Згуртаванне народа, кансалідацыя нацыі, ці не адзінае ў гэтым выратаванне?».

    Гістарычны раман патрабуе, каб побач з выдуманымі героямі дзейнічалі рэальныя гістарычныя асобы. Так, у рамане побач з будучым кіраўніком паўстання Кастусём Каліноўскім мы бачым маладога князя Алеся Загорскага.

      Назва твора сімвалічная. Праз глыбока хрысціянскі вобраз каласоў і сярпа аўтар імкнецца спасцігнуць сэнс існавання чалавека, свайго народа, яго лёс, неабходнасць будучага паўстання. Назва рамана і яго дзвюх частак не выпадковыя. Каласы - людзі, якія, нібы серп, зразае смерць з палеткаў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, - уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага "жніва". "Выйсце крыніц" - гэта вытокі маладога пакалення, звязанага крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з Айчынай. Прадстаўнікі гэтага пакалення - Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі - павінны аб'яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. "Сякера пры дрэве" - гэта сялянская зброя, якая чакала свайго часу, і "зброя" генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання.

    8. Адлюстраванне дваранства ў р-не У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Роля вобразу Алеся Загорскага ў выяўленні мастацкай канцэпцыі твора.

    Блізкія да адзначанай у творы і сцэны пострыгу і прыёму ў дваранства. Яны таксама даюць уяўленне чытачу пра даўнейшы час, калі прыдняпроўскія землі Беларусі былі адносна свабодныя ад польскай, а затым царскай улады. Менавіта ў 18 і першай палове 19 стагоддзя беларускае дваранства калектыўна вырашала складаныя грамадскія праблемы. Саноўныя, паважаныя князі і дваране часам мелі сваё войска, бараніліся ім ад чужакоў. Яны збіраліся на свае сходы, каб вырашыць складаныя пытанні. На агульных сходах (зборнях) дваране прымалі ў свае рады новых членаў. Былі сярод іх розныя людзі. Прагрэсіўныя па поглядах на жыццё, прыхільнікі свабоды сялянства Даніла Вежа-Загорскі і яго сын Юры, дваранка Клейна, якая не пасаромелася і не пабаялася ўзяць за сына чорнага негрыцёнка, асуджае ваяўнічых рабаўнікоў народа. Запамінаецца таксама пан Раўбіч — суровы, мужны, лідэр паўстання супроць цара, якое рыхтуецца на Магілёўшчыне. Менавіта ў яго дачку Майку закахаўся Алесь Загорскі і перажыў не адну мінуту радасці, расчаравання, горычы. Аднак сярод падобных людзей жыве і здзекуецца з прыгонных у Швошчах Кроер. Пільнуе царскія правы на Беларусі, высочвае Чорнага Войну і яго аднадумцаў жандар Мусатаў. Крок за крокам аднаўляе пісьменнік старонкі мінулага. Яны паўстаюць нават і ў паказе архітэктурных панскіх палацаў, сямейных бібліятэк, тэатраў, звычаяў. 3 гэтымі звычаямі даводзіцца знаёміцца маладому Загорскаму пасля некалькіх гадоў дзядзькавання. Вачамі дзіцяці паказаныя, яны паўстаюць каларытна, з вострымі лініямі. Можна спаслацца на многія сцэны, у якіх ажыўляецца мінулае. Адна з іх — калядаванне. і зараз калядаванне — адзін з улюбёных народных абрадаў. Ды паказаць яго ва ўсёй прыгажосці, у пераліве колераў і гукаў змог, як ніхто іншы, Караткевіч. Гэтым абрадам адкрываецца другая частка «Каласоў». Адкрываецца на фоне апісання зімовай прыроды: «глыбокі, пульхны і сухі» снег, засыпаныя «мяккім белым снегам яліны», якія (запомнілася!) «нагадвалі начных вартаўнікоў», вылеплены пад вокнамі дома Мсціславам снежны балван. Такое не прыдумаеш. Гэта трэба бачыць і ўмець перадаць словамі. Вось на такім фоне зімы, беласнежнай і светлай, адбываецца ў Караткевіча народнае гулянне. Помню, што ўсё адбываецца каля вялізнага полымя, у які падкідаюць новыя і новыя карчы, сухія галіны. Каля яго — кола людзей, пераважна маладых. Віск, крык, жарты. Басаногі, з голай грудзінай і ў доўгім белым кажуху бог холаду Зюзя, які, каб не змерзнуць, ладна хапіў гарэлкі. На свяце прысутнічае і саламянае чучала Каляды з плоскімі намаляванымі вачыма. Не магу многа цытаваць па памяці. Помню, што была на свяце і музыка. Што «гулі дзве скрыпкі», «пявуча вохкаў бас», «мядзведзем раўла дуда», «пяшчотна сапла жалейка», «звонка ўдаралі цымбалы», а над усімі гукамі «ўзлятаў, заліваўся і ўздыхаў бубен». Трэба было не толькі бачыць, а і чуць усе названыя музычныя інструменты, чуць кожны паасобку. Без выдатнага слыху і зроку такія карціны не створыш, так мінулае не адновіш.

    Раман У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» перадае складанасць сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей эпохі адмены прыгоннага права. Пісьменнік па-мастацку праўдзіва выяўляе ў творы духоўную атмасферу таго часу, акрэслівае ролю шляхты ў паўстанні 1863 года, прадстаўніком якой з'яўляецца Алесь Загорскі.
     У пачатку твора мы сустракаемся з героем, калі яго бацькі, прытрымліваючыся даўняга беларускага звычаю, аддаюць юнака на выхаванне ў сялянскую сям'ю Кагутоў. Гэта набліжала хлопчыка да народа, яго звычаяў, традыцый, давала магчымасць больш глыбока спасцігнуць асаблівасці беларускага характару. «Я мужык... Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне відушчым зрабіла. Вярнула да майго народа...» Алесь не можа раўнадушна адносіцца да зла і гвалту ў адносінах да народа. Ён пратэстуе супраць прыгонніка Кроера, які здзекліва абыходзіцца з Корчакам, ратуе раненага Чорнага Войну, гарыпяціцкіх сялян ад Мусатава. Высакародна, па-душэўнаму цёпла і пяшчотна юнак ставіцца да Майкі Раўбіч, прыгоннай актрысы Гелены Карыцкай. Вялікую ролю Алесь надае вывучэнню гісторыі роднага краю, вывучае яго легенды, паданні, гісторыю. Душа Алеся, як і сяброў па Віленскай гімназіі, поўніцца крыўдай за нешчаслівы лёс народа. Юнак ганарыцца тым, што ён беларус, прадстаўнік народа, якому ўласціва гасціннасць, шчырасць, працалюбства, вальналюбства, багатая культура. Уступаючы ў дваранскі клуб, сваю прадмову Алесь гаворыць па-беларуску. Вуснамі Алеся прамаўляецца гісторыя-прытча пра таленавінасць, глыбокую духоўную самабытнасць беларускага народа. «Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім — тое. Прыйшлі беларусы... Вельмі ж пану Богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: «Рэкі вам даю поўныя, пушчы — нямерныя, азёры — нялічаныя. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці — дужыя, сады — багатыя, грыбоў ды ягад — заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя...» Алесь не можа змірыцца з патрыярхальнасцю мужыкоў, дакарае іх, што пасля бунту ў Півошчах яны ўсю віну ўсклалі на Корчака. Для Алеся асабліва дарагімі былі імёны Васіля Вашчылы, Міхася Крычаўскага, Мурашкі і іншых герояў, якія імкнуліся змяніць жыццё да лепшага.

    Алесь Загорскі — галоўны персанаж рамана. Яго можна ўспрымаць як гістарычную асобу, але пры гэтым не трэба забываць, што гэта ідэалізаваны, а не канкрэтны герой. Ён увасобіў спрадвечную мару беларускага народа аб месіі, збаўцы, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця. У гэтым выяўляецца адна з рысаў рамантызму, якая бярэ пачатак з вуснай народнай творчасці. I хаця Алесь не робіць нейкіх звышнатуральных учынкаў, ён — рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і наіўнага летуценніка, які верыць у ідэалы дабра і справядлівасці, змагара, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабодна жыць на роднай зямлі. I можа, ніхто не адчуваў так востра гэтай патрэбы, як чалавек працы — селянін. Таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне гістарычных рэалій: Алеся аддаюць на дзядзькаванне, хаця ў XIX стагоддзі гэтага звычаю шляхта ўжо не прытрымлівалася. Чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую ся-лянскую працу і побыт. Толькі ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх сапраўдны кошт і зможа выступіць у абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае менш правоў. Такім уяўляецца аўтару шлях станаўлення сапраўднага беларуса, выратавання яго спадчыны і роднай культуры.

    Алесь Загорскі паўстае перад чытачом як шчыры патрыёт, глыбока перакананы шляхетны дэмакрат, інтэлігент. Істотны ўплыў на станаўленне яго светапогляду зрабіў стары Вежа — дзед Алеся. Менавіта ён адзін з духоўных настаўнікаў юнака. Алесь ганарыцца тым, што продкі сусветна вядомага пісьменніка Ф.М.Дастаеўскага родам з Беларусі, яго акрыляюць словы М.Дабралюбава пра беларускі народ. Словы старога Вежы, сустрэчы і перапіска з Кастусём, знаёмства са старажытнымі рукапісамі фарміравалі грамадзянскую пазіцыю Алеся. Хлопец усведамляе неабходнасць будучага паўстання. У ім ён бачыць выйсце супраць рабства, шлях да еўрапейскай цывілізацыі. Алесь пераконвае свайго сябра Мсціслава Маеўскага: «А зброю браць усё адно давядзецца. Да таго часу знойдзем людзей. Зразумей, трэба... У рабстве гіне дух».

     Алесь яшчэ да паўстання дае волю сялянам. Прыгожы, дзейсны, багаты, высакародны, Алесь глыбока засвоіў адзін з асноўных прынцыпаў рыцарскага кодэксу, паводле якога жыццё належыць Радзіме. Ёй ён быў адданы на працягу ўсяго дзеяння твора. Сустрэчы ў Вільні з А.Кіркорам, В.Каратынскім, перапіска і сустрэчы з Кастусём Каліноўскім, у Пецярбургу — з Т.Шаўчэнкам, З.Серакоўскім, Я.Дамброўскім, В.Урублеўскім фарміравалі ўнікальна багаты ўнутраны свет героя, яго погляды на жыццё.

     Вобраз Алеся Загорскага вельмі актуальны для сучасніка. Ён дапамагае выпрацаваць пазіцыю асобы, яе месца ў дачыненні да свайго народа, Радзімы, гісторыі. Вобраз Алеся — гэта выпрабаванне на стойкасць асабістых перакананняў, жыццёвую пазіцыю сапраўднага інтэлігента.

    Вобраз Алеся грунтуецца не толькі на рамантычным, але і на рэальным светаўспрыманні. Алесь выступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа. У сям'і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалавека, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не прыніжацца, ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі для іх часам значэнне сакральнага сімвала. Адным з сімвалаў чалавечай працы і поту быў хлеб. У гэтым плане паказаны той эпізод з рамана, калі юны князь Загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі: «Даруй, Божухна!» Алесь — не толькі рамантык, які бачыць у сне белых коней, увасабленне свабоды і светлых ідэалаў, але, адначасова, і рэаліст, які думае аб самых звычайных, паўсядзённых справах. У вобразе маладога Загорскага выяўляюцца рысы характару і паводзінаў рэальнага чалавека.

    Грамадзянскае сталенне Загорскага, такім чынам, адбываецца не толькі на рамантычным грунце. Бацькі Алеся добра ўсведамлялі, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае — тое, што надае змаганню мэту і служыць светлым ідэалам гэтага змагання. Вялікую ролю тут адыграў стары Вежа, дзед Алеся, прозвішча якога таксама не выпадковае. Вежа — гэта нібы маяк, на які павінна арыентавацца маладое пакаленне. Нездарма дзед кажа, што «трошкі лепшы» за ўнука. Дзед навучыў Алеся таму, што павінен ведаць сапраўдны грамадзянін: праўдзе аб прыгоне і парадках, якія панавалі ў Расіі, аб шляхах грамадскага развіцця. I, пазнаючы гэту праўду жыцця, Алесь разумее, што здольны змяніць рэчаіснасць, але яшчэ не ўсведамляе як. Гэты разрыў паміж здольнасцю і немагчымасцю ажыццявіць задуманае — яшчэ адна рыса героя рамантычнага характару. Разумеючы, што нельга ахапіць неабдымнае, Алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы.

    «Колас да коласа — сноп будзе», — кажуць у народзе. Загорскі ўсведамляе, што адзін ён — як колас у полі, што патрэбна вялікая сіла, каб зварухнуць акамянелыя пласты жыцця. Сустрэча з Каліноўскім натхніла Алеся на адданае служэнне справе, за якую ахвяраваць можна не толькі каханнем, але і жыццём. Увабраўшы ў сябе ўсё лепшае ад простага народа і ўзбагаціўшыся веданнем сапраўднай мінуўшчыны, герой уступае ў дарослае жыццё, выразна ўсведамляючы цяжкасці на шляху дасягнення выпакутаванай мэты. Алесь - адзін з прадстаўнікоў прагрэсіўна настроенай шляхты. Яшчэ да адмены прыгоннага права ён дае волю сваім сялянам. У вобразе Алеся ўвасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячаў мінулых часоў, для якіх радзіма была найдаражэйшым скарбам, святыняй, часткай іх саміх.

    Аднаўляючы для чытачоў падзеі больш чым стогадовай даўнасці, перыяд, калі неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самім жыццём. У. Караткевіч імкнууся гістарычна падыходзіць да асвятлення падзей 1863г. Ён аналізаваў іх сацыяльна-эканамічную сутнасць, іх гістарычнае значэнне для лёсу бел. народа, іх уплыў на далейшае развіццё нацыі. Пры гэтым характэрнай асаблівасцю твора выступае аўтарскае разуменне гісторыі як працэсу, у якім дыялектычна ўзаемазвязаны гісторыя, філасофія, эстэтыка і публіцыстыка.

    Сваю ўвагу пісьменнік канцэнтраваў на наступных асноўных напрамках. Па-першае, гэта мастацкі аналіз побыту, сацыальна-палітычнай атмасферы жыцця прыдняпроўскага дваранства, перадавых (Вежа) і рэакцыйных (Кроер) яго плыней, якія ў многіх вызначалі і поспехі, і няўдачы паўстаўшых сялян; па-другое, гэта прыход да паўстання 1863г. прадстаўнікоў перадавога бел. і польскага дваранства (сюжэтная лінія прадстаўлена Загорскім, Каліноўскім і Серакоўскім); па-трэцяе, перарастанне неасэнсаваных стыхійных выступленняў сялян у арганізаваную барацьбу супраць прыгнятальнікаў (распрацоўка вобразаў тут вядзецца па лініі Кагуты-Корчак); па-чацвёртае, паказ жыцця высокіх палітычных колаў.

    1   2   3   4   5


    написать администратору сайта