Главная страница
Навигация по странице:

  • 45. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Уладзіміра Карызны, Авер’яна Дзеружынскага, Міколы Чарняўскага, Уладзіміра Паўлава для дзяцей.

  • 46. Свет дзяцінства ў апавяданнях У.Ліпскага (зб. “Рыгоркавы прыгоды”, “Марынчына казка”, “Каралева белых прынцэс”). Псіхалагізм, жыццевасць сітуацый, адметнасць вобразаў.

  • 46. Арыгінальныя сюжэты, казачная плынь, прыгодніцкія элементы у аповьсцях У.Ліпскага

  • 49. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі для дзяцей на сучасным этапе. Прачытаць верш напамяць.

  • дзённік чытача. 1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісменнікі 19пачатку 20ст пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры


    Скачать 168.69 Kb.
    Название1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісменнікі 19пачатку 20ст пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры
    Анкордзённік чытача
    Дата08.12.2020
    Размер168.69 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаDzyonnik_chytacha.docx
    ТипДокументы
    #158140
    страница4 из 5
    1   2   3   4   5


    Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі.Выступае ў друку з 1953 года. Выдаў зборнікі паэзіі “Маладзік над стэпам” у 1959 “Рунець, красаваць, налівацца” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш”(1966), “Адам і Ева” (1968), “Вяртанне ў першы снег” (1972), “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980), творы сатыры і гумару і інш.
    Яго першы зборнік “Маладзік над стэпам” выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Яшчэ у першых вершах гэтага зборніка аўтар паказаў уменне адкрыць эстэтычную каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці, розныя грані біяграфіі свайго лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці ў мастацкай сістэме Барадуліна зведзены да мінімуму.
    Тэма Радзімы ў творчасці Барадуліна гучыць шматстайна, напорыста; эмоцыі ўзбагачаюцца шдэйна і душэўна. На грунце свайго, асабшстага вопыту паэт выходзіць на шырокія абагульненні. Верш паэта ўсё больш і больш паглыбляе свой ідэйна-маральны змест, становіцца з’явай грамадскай свядомасці.
    Плённа развіваецца інтымная лірыка, даючы прастор чалавечай пяшчоце, багаццю пачуццяў, асабістасці. Паэт пераканаўча паказвае, што пачуццё кахання дапамагае чалавеку глыбей і паўней адчуваць свет, прыгажосць яго аб’ектыўнай рэальнасці. Інтымная лірыка пашырае сваю “зямную” аснову, эстэтэзуе не толькі высокі духоўны пачатак, але і здаровую рэчыўнасць.

    Пашыраецца сацыяльны аспект яго творчасці. Асоба, яе ўнутраны свет і свядомасць – вось што кранае паэта. Яго цікавяць духоўныя патэнцыі чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў.
    Дасціпнасць, гумар, добрая ўсмешка нязменна прысутнічаюць у кнігах, адрасаваных маленькім чытачам: “Ай! Не буду! Не хачу!”, “Раскідач”, “Азбука – не забаўка”, “Азбука -  вясёлы вулей”, “Ці пазяхае бегемот?”, “Кобра ў торбе”, “Ішоў коця па канапе”, “Як воўк калядаваў” і інш.


    ЧакаемКонец формы


    У кожнага мора свая глыбіня.
    У кожнага сэрца свая таямніца.
    Крыло і хмурынка —
    Нябёсам радня.
    Сьпякоце крыніца сьцюдзёная сьніцца.

    I мора калісьці гарою было.
    I гора сьмяялася радасным сьмехам.
    Сьпяшалася цемру пабачыць сьвятло.
    I ціша ажно заікалася рэхам.

    На беразе мора чакаем усе
    Надзейнай пагоды,
    Душэўнай лагоды,
    Калі з нашым шчасьцем
    Чаўны прынясе,
    Што лёс пасылае нам
    З добрай нагоды...

    44. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча (зб. “Сіні домік, сіні дом”, “Загадкі”). Свет прыроды і дзяцінства ў вершах “Вітаю вясну”, “Калі рана ўстанеш”, “Дождж-грыбасей”, “Добры чалавек”, “Казачная зямля” і інш.
    (зб. “Шчаслівыя хвіліны”). Прачытаць верш напамяць.

    Імя Н.Гілевіча даўно і трывала увайшло ў гісторыю беларуская дзіцячай літаратуры. У 1959 годзе выйшла яго першая кніжка для маленькіх чатачоў “Сцяжок на мачце”. Праца ў галіне дзіцячай літаратуры мела пленны працяг. Паэт выдаў кнігі вершавных твораў “Сіні домік, сіні дом…” (1961), “Зялены востраў” (1963), “Дождж-грыбасей” (1966), “Загадкі (1971), “Калі рана устанеш” (1983), “Добры чалавек” (1987), “Шчаслівыя хвіліны” (2001).

    Беларускі дзіцяча фалькло жыватворна сілкуе творчасць Н.Гілевіча; пры гэтым аўтар далекі ад механічнага пераймання вуснай народнай паэзіі, яе сюжэтаў і стылістыкі. У яго творах яскрава ўвасоблены вобразы-архетыпы, важныя ментальныя сэнсы і паняцці, якія спрыяюць станаўленню асобы. Так праз паэтызацыю флоры і фауны, роднай прыроды, прыродных з’яў аўтар раскрывае адухоўленыя адносіны да навакольнага свету, выклікае ў дзяцей эмацыйна-эстэтычныя перажыванні.

    У сваей творчасці для дзяцей Н.Гілевіч выкарыстаўвае прыёмы міфапаэтычнага мыслення і мастацкія магчымасці разных фальклорных жанраў: гутаркі, казкі, песні, прмаўкі, народнага жарту, гульні. Асабліва плённы набытак паэт мае ў жанры загадкі. Гэты папулярны жанр дзіцячай творчасці шырока прадсташлены ў кнігах “Сіні домік, сіні дом…”, “Загадкі”.

    Тэматычнае адзінства ў творчасці Н.Гілевіча складаюць вершу пра родную прыроду, якія маюць выразную эстэтыка-экалагічную скіраванасць ў выхаванні дзяцей.

    Шматжанравая творчасць Ніла Гілевіча 1980-1990-х гадоў развівалася ў кірунку набліжэння да новых праблем беларускай рэчаіснасці, радыкальнай адмовы ад рэліктаў савецкіх ідэалаў, да мастацкага спасціжэння драматызму постчарнобыльскага жыцця народа. Паэт умее востра бачыць не толькі рай, але і пекла. І ўсё ж ён не хоча пакінуць свайго чытача ля пякельнага бяздоння, прапануе пераадоленне трагічнага ў жыцці праз каханне.

    ВЕРШ.

    Я — беларус

    Я — беларус, я нарадзiўся
    На гэтай казачнай зямлi,
    Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
    Адвеку прашчуры жылi.

    Я — беларус, я ганаруся,
    Што маю гэтае iмя:
    Аб добрай славе Беларусi
    У свеце знаюць нездарма!

    Я — беларус, i я шчаслiвы,
    Што мацi мову мне дала,
    Што родных песень пералiвы
    I зблiзку чую, i здаля.

    Я — беларус, i хоць сягоння
    Яшчэ малы, але скажу:
    Я родам з племя непакорных
    I прад бядой не задрыжу!..

    45. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Уладзіміра Карызны, Авер’яна Дзеружынскага, Міколы Чарняўскага, Уладзіміра Паўлава для дзяцей.
    Уладзімір Іванавіч Карызна (1938), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.Друкавацца пачаў у 1956 годзе. Для дзяцей выдаж кнігі вершаваных твораў “На селе ў бабулі”, “Кырнг і яго сябры” (1982), “Малююць дзеці” (з А.Вальскім, 1984), ”Зямля – два паўшар’і” (1988), “Мір і сонейка для ўсіх” (1990), “Насціна кніжка” (1995), “Іграй. Жалейка, не змаўкай…”, “Вершы, казкі” (1998), “На азерах сініх” (2000). Пераклаў зборнік вершаў А.Матучіса “Мамін пірог” (1986), шматлікія вершы дзіцячых пісьменнікаў для серыі “Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР”. Больш 200 вершаў Ул.Карызны для дзяцей і дарослых пакладзены на музыку. Творы гэтага аўтара выхоўваюць у малых пачуцце Бацькаўшчыны, вучаць любіць чалавека, роднае слова і прыроду.

    Прыклады вершаў: “Белы холад”, “Рукавічкі для сінічкі”, “Развітанне”, “Гуканне Дзеда Мароза”, “Калыханка” і інш.

    Авер’ян Дзеружынскі пісаў у асноўным для дзяцей. На яго вершах выхавалася не адно пакаленне.Паэзія Дзеружынскага валодае сілай магічнага аздзеяння на чытача натуральнасцю выяўлення з’яў прыроды і чалавечага жыцця. Паэт прымякчае адметныя асаблівасці знешняга выгляду раслін, гаворыць пра спосаб іх жыцця, пра тое, якую карысць ці школу яны могуць прынесці людзям. Яго зборнік вершаў: “Чабарок” (1970), “Цуды есць на свеце” (1960), “Дзе жыве зіма” (1962), “Карагод” (1963), “Кую-кую ножку” (1967) “Каласок” (1975) і іншыя. Паэт адухаўляе з’явы прыроды, ужывае выразныя, даступныя дзецям метафары, якія ажыцяўляюць малюнак, узмацняюць эмацыянальнасць верша. Яго вершы выхоўваюць не толкі любоў да прыроды, але і дабрату, чуласць, чалавечнасць.Часам у свае сатырычныя і гумарыстычныя вершы А.Джеружынскі ўводзіць казачныя персанажы. Адзін з самых любімых жанраў Дзеружынскага – казка. Часцей за ўсе паэт сам прыдумвае сюжэты казак з улікам тых выхаваўчых задач, якія адносіць да асабліва важных.

    Творчы шлях Міколы Чарняўскага цесна звязаны з беларускай дзяцячай літаратурай. За поспехі ў галіне дзіцячай паэзіі ен адзначаны Літаратурнай прэміяй Я.Купалы.

    Першы верш надрукаваны ў 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Выйшлі кніжкі паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш - дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок...» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989).

    Выдаў аповесці “Бугенок пачынае думаць”(1965) і “Акадэмія… на колах, альбо За вяселкай неўздагон” (1990).

    Таленавіты раскрыты ў вершах мастака асаблівасці мыслення малых, іх павышаная эмацыянальнасць, багатая фантазія. Паэт умее гаварыць, гуляць з дзецьмі; забаўляючы іх, адкрывае ім шмат таямніц, вучыць быць назіральнымі, спагадлівымі, духоўна іі эстэтычна ўзбагачае іх.

    Паўлаў Уладзімір - першы верш надрукаваў у 1954 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узлётная паласа» (1960), «Далягляд» (вершы і паэма, 1964), «Светацені» (1967), «Начная балада» (вершы і паэма, 1971), «Сонца купаецца» (вершы, паэма, 1976), «Каласы радкоў» (1979), «Сляза на вейцы» (1982), «Гадавое кальцо» (1986).

    Для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту напісаны “Пажарніца”, “Тайна бункера №7” (1968). Пісьменнік выкарыстоўвае актыўныя формы дыялогу з дзецьмі (вершы-пераблытанкі, забаўлянкі-пазнаванкі, загадкі), уключае ў свае творы шмат разнастайных звестак, выяўляе багатую фантазію, вынаходлівасць, веданне дзяцячай душы.
    46. Свет дзяцінства ў апавяданнях У.Ліпскага (зб. “Рыгоркавы прыгоды”, “Марынчына казка”, “Каралева белых прынцэс”). Псіхалагізм, жыццевасць сітуацый, адметнасць вобразаў.
    У творчасці гэтага аўтара выразна выявіліся характэрныя асаблівасці яго як празакі націянальна адметнага, эмацыйна яркага, аптыміста і чалавекалюба. У 1974 годзе з друку выйшла першая кніжка для дзяцей Ліпскага “Рыгоркавы прыгоды”, у 1977 – другая – “Марынчына казка”. Яны пацвердзілі добрае веданне аўтарам загадкавай краіны Дзяцінства, у якую не кожнаму пісьменніку адкрыты ўваход. Ул.Ліпскі валодае ключыкам ад тыд дзвярэй: легка знаходзіць тэмы, займальныя сюжэты, сітуацыі, умее гаварыць з дзецьмі, захапіць іх цікавай і карыснай гульней.

    Як дзіцячы аўтар ен піша ўасноўным для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Ужо ў першых, прызначаных дззецям зборніках апавяданняў “Рыгоркавы прыгоды” і “Марынчына казка”, пісьменнік выявіў уменне сказаць пра звычайнае захапляючы, весела і адначасова непрыкметна уплываць на выхаванне ў дзіцяці дабрыні, патрабавальнасці да сваіх учынкаў, пачуцця гумару, на развіцце ў дзяцей творчых здольнасцей. Псміхалагічна пераканаўча раскрыта патрэбы ў гульнях, прыдумках. Напрыклад, Рыгорка – герой кнігі “Рыгоркавы прыгоды” – хлопчык фантазіруючы, што ен пабываў салдатам-танкістам, касманаўтам, будаўніком чыгункі, канструктарам высачэзнай вежы, спрабаваў нават стаць чараўніком. Юацькам хапала клопату з гэтым вынаходцам, але і радавала тое, што хлопчык рос цікаўным, спанадлівым, шчырым, умеў адгукнуцца на ласку.

    У Кнізе “Рыгоркавы прыгоды” шмат прыгод, дынамічных і займальных дыялогаў, якія ў многім дапаўняюць псіхалагічны партрэт Рыгоркі, адпавядаюць яго ўзросту, падкрэсліваюць яго непарсэднасць.

    Чамучкай называе пісьменнік дзяўчынку Марынку з цыкла апавяданняў “Марынчына казка”. Толькі прачнулася, паглядзела ў акно і ўжо пытанне за пытаннем. Усе ей цікава.

    Багатая дзіцячая фантазія раскрываецца ў казках, прыдуманных Марынкай і іншымі дзецьмі дзіцячага садзіка, і ўсе ў творах Ліпскага душэўна, цепла і натуральна, бо не только любіць, а яшчэ і ведае пісьменнік дзяцей.

    Ул. Ліпскі адзначаў, што прататыпамі яго літаратурных герояў былі ўласныя дзеці: Ігра (Рыгорка), Марына (Марынка).

    46. Арыгінальныя сюжэты, казачная плынь, прыгодніцкія элементы у аповьсцях У.Ліпскага
    Шмат падкажа настаўнікам казка-забаўланка Ул.Ліпскага “Вяселая азбука”, якая выйшла з друку ў 1992 годзе і дала назву ўсей кнізе, у якую, апрача гэтага твора, увайшлі аповесці “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”, “Клакса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска”, а таксама некаторыя апавяданні і казкі Ул.Ліпскага. Паводле усей гэтай кнігі “Вяселая Азбука” – у асноўным па сюжэце аповесці “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка” – быў пастаўлены спектакль для дзяцей “Прыгода ў замку Алфавіт”. Гэты спектакль ішоў у Беларускім Дзяржаўным тэатры музычная камедыі.

    Казка-забаўлянка “Вяселая азбука” увайшла і ў кнігу выбраных твораў Ул.Ліпскага “Каралева белых прынцэс”. У “Вяселай азбуцы” прапануецца скласці ў алфавітным парадку пра кожную літару займальную гісторыю ці казку. Гэты твор каштоўны яшчэ тым, што ў ім есць, напрыклад, шмат займальных тэкстаў, якія могуць быць выкарыстаны настаўнікам у якасці скорагаворак для выпрацоўкі ў дзяцей добрай дыкцыі.

    Своеасаблівай хрэстаматыяй для дзяцей дашкольнага і малодшага ўзросту з’яўляецца кніга Ул.Ліпскага “Наша Маша”, якая мае характэрны падзагаловак “Забаўлянкі і апавяданні, былі і небыліцы, казкі і загадкі – для Машы і ўсіх дзяцей нашых”. Літаральна з самага пачатку кнігі, удо ва ўступным слове аўтара, дзецям прапануецца пытанне: Маша – мая сяброўка, Яна дачка маей дачкі. От і угадайце, якія мы з ей родзічы.

    У гэтай кнізе шмат таго, што падказала пісьменніку сяброўства з внучкай Машай. Дзецям-чытачам і ячшэ слухачам цікава з гэтай дзяўчынкай-гарэзай, прыдумшчыцай, у некаторых учынках яны пазнаюць сябе. Любіць Маша прымаць рознае абліччча, выступае то ў ролі мамы, доктаркі, артысткі, то жабкі, нават машыны, пейджара. Вельмі арыгінальнай атрымалася ў яе выкананні роля кошкі Муркі.

    Кніга “Наша Маша” напісана даступнай дзецям малодшага ўзросту мовай, яна багата займальнымі гісторыямі, гумарам, казачнымі сітуацыямі і казкамі, гукаперайманнямі. У вершы “Машына мова і дзедава замова” дзецям прапануецца дагадацца, каму з жывал, птушак належаць гукаперайманні.

    Псіхалагічна пераканаўча, зыходзячы з канкрэтных выпадкаў, Ул. Ліпскі аперадае непасрэднасць, канкрэтнасць дзіцячага ўспрыняцця. Калі дзядуля спутаўся ў Машы, што б яна папрасіла ў залатой рыбкі, дзяўчынка шырока развеўшы свае рукі, паказала, якую яна б вялікую скрыню золата хацела б мець. Дзед быў здзіўлен: навошта малой столько золата. Аказалася ўсе так цікава і дзіўна: калі маці хацела пахваліць Машу, яна часта называла яе залатой, тады яшчэ малая Маша не разумела пераноснага значэння гэтага слова.

    Па кнізе “Наша Маша” можна правесці урок загадак; важна на ім не только паслухаць, адгадаць змешчаныя там загадкі, але і прапанаваць вучным самім скласці іх. Такім можа быць хатняе заданне, і будзе добра, калі адгадку яны прадставяць не словам, а малюнкам.

    Нельга не адзначыць дасканалае мастацкае афармленне кнігі “Наша Маша”. Яно ажыццёўлена таленавітай мастачкай, афарміцелем пераважна дзіцячых кніжак Таццяная Беразенскай. Ужо пакчынаючы з вокладкі, каляровыя, пераважна шматфарматныя ілюстрацыі вабяць, радуюць малых.
    48. Пазнавальны і выхываўчы патэнцыял апавяданняў П.Місько “Восенькскім днем”, “Лясныя дарункі”, “Добры чалавек”, “Каляндар сумлення”, “Напаўфантастычная”, аповесць “Прыгоды Бульбобаў”. Гумарыстычная аповесць “Наваселы”. Элементы прыгодніцтва ў творы.
    Павел Андрэевіч Місько – таленавіты пітсьменнік, які паўнагучна акрэсліў перспектыўныя параметры развіцця сучасная нацыянальнай дзіцячай літаратуры. У 1967 годзе выйшла першая кніга апавяданняў П.місько “Калодзеж”. У творах гэтага зборніка без празмернага дыдактызму, з дасціпным гумарам раскрыў шматлікія эстэтычна-выхаваўчыя і педагагічныя задачы. Пераважная большасць гэтых апавяданняў адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

    Дзеці часта становяцца ахвярамі несправядлівасці, маральная абразы і з боку дарослых, і з боку сваіх сяброў-аднагодкаў. Так, у апавяданні “Каляндар сумлення” праз узаемаадносіны двух хлапчукоў Толі Васільева і Сцепы Мармышкі, якія атрымалі ад настаўніцы адказнае паручэнне намаляваць для свайго класа каляндар надвор’я, раскрываюцца праблемы сумлення, сяброўства, годнасці, узаемападтрымкі. Калі Сцепа не паспеў своечасова зрабіць сваю частку задання, Толя са сваей бабуляй дапамог яму. Наступным жа днем няшчыры яго сябар аўтарства газеты прыпісаў сабе. Фінальная карціна твора перадае ўзрушэнне хлопчыка ад падману, няшчырасці, двурушнасці сябра.

    Ахвярамі самаўпэўненнасці, ганарлівасці, непаслушэнства сваіх сябрукоў становяцца і маленькія героі такіх апавяданняў маральна-этычнай тэматыкак П.Місько, як “Добры чалавек”, “Салодкія яблыкі” і інш. Пры гэтым аўтар кожны раз падкрэслівае, што несумленныя ўчынкі неслухаў-ашуканцаў абавязкова прыводзяць дзяцей да адпаведнага пакарання.

    Сапраўдную вядомасць у галіне дзіцячай літаратуры П. Місько прынесла гумарыстычная аповесць “Наваселы, або Праўдзівая, часам вяселая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц ў жыцці Жэні Мурашкі” (1972). У творы апісваюцца падзеі аднаго месяца з жыцця хлапчукоў-аднагодкаў Жэні Мурашкі, Жэні Гаркавака, Васі, Сярожы, Паўлушы і яго малодшага брата Геніка, які ходзіць яшчэ ў дзіцячы садок.

    Аповесць “Наваселы… ” не толькі пра вяселыя гульні, жарты і прыгоды хлопцаў-сяброў. Гэта твор глыбокай эстэтычна-выхаваўчай і педагагічнай танальнасці. П.Місько паказаў, як бесклапотныя неслухі ў сваей першароднай душэўнай чысціні, непасрэднасці успрымання свету могуць быць незвачайна таленавітымі, страннымі, актуальнымі і сумленнымі дзецьмі.

    Кнігі П.Місько прасякнуты імкненнем падарыць дзіцяці радасць сустрэчы з прыродай, жаданнем абудзіць фантазію, даць урокі чалавечнасці. Асабліва ярка ў гэтым рэчышчы выдзяляецца аповесць “Прыгоды Бульбобаў” (1977). Гэтая фантастычная і разам з тым вельмі рэалістычная аповесць стала сапраўдным поспехам П.Місько. Яна ў займальнай форме аўтар расказвае пра маленькіх сабачанят Бульку і Боба, ачалавечваючы іх, што робіць твор не толькі займальным, але і вельмі пазнавальным. Надзяляючы сабачанят чалавечымі якасцямі, мастак стварае не ілюзію, а реалістычны малюнак блізкіх і трапяткіх узаемаадносіе чалавека і жывелы.

    Аповесць развівае ў дзяцей назіральнасць: аўтар адзначае, што калі паназіраць за хвастом, вушамі, спінаю, пысаю, то можна даведацца пра сабак і іх настрой. Твор “Прыгоды Бульбобаў” спрыяе фарміраванню духоўна гарманічнай асобы, якая бедзе любіць бацькоў, паважаць людзей, аберагаць прыроду, клапаціцца пра родны край.

    49. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі для дзяцей на сучасным этапе. Прачытаць верш напамяць.
    Развіцце сучаснай беларускай дзіцячай паэзіі цесна паяднана з літаратурна-грамадскімі працэсамі апошніх дзесяцігоддзяў, дабратворны ўплыў якіх відавочны. Паэзія для дзяцей, як і ўся літаратура, набыла нацыянальны каларыт, пазбавілася ідэалагічнай зададзенасці, пэўнага схематызму, пашырыліся яе жанрава-тэматычныя абсягі, памножыліся выяўленчыя сродкі.

    У ей пленна працавалі прадстаўнікі старэйшага пакалення Э.Ангяцвет (зборнік “Рэчанька, рэчанька мая”, В.Вітка (“Трэція пеўні, “Дом, дзе жывуць словы”, С.Грахоўскі (зборнікі “Знаходка”, “Птушыная дзяржава”), М.Танк (зборнік “Сярод лясоў наднеманскіх”, С.Шушкевіч (зборнікі “Казел на верталеце”, “Непаседлівыя ваверки”. Да гэтага часу высокамастацкае паэтычнае слова дзецям прэзентуюць такия прызнанныя аўтары, як Р.Барадулін, Н.Гілевіч, А.Грачанікаў, А.Лойка.

    У апошнія дзесяцигоддзі ў дзіцячыю літаратуру увайшлі кнігі такіх таленавітых майстроў паэтычнага слова, выдатных знаўцаў дзіцячай психалогіі, як А.Вольскі, Н.Галіноўская, В.Гардзей, А.Дзеружынскі, К.Камейша, Г.Каржанеўская, У.Карызна, У.Мазго, М.Маляўка, Г.Пашкоў.

    Сучасная беларуская дзіцячая паэзія далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечых каштоўнасцей, да духоўных скарбаў народа, абуджае патрыятычныя пачуцці, заклікае любіць свой край, берагчы яго непаўторнасць, паважаць чалавека працы – выхоўвае ў дзіцяці маральна-этычныя якасці.

    Тэматыка вершаў разнастайная: патрыятычныя, вершы пра мінулае, шмат вершаў прысвечана тэме любви да Бацькаўшчыны, пейзажная лірыка, прыродаапісальная, есць вершы рэлігійнай тэматыцы, тэма роднай мовы, вершы маральна-этычнай праблематыцы.

    1   2   3   4   5


    написать администратору сайта