Главная страница
Навигация по странице:

  • 3. Беларускія народныя казкі. Класіфікацыя, жанравыя асаблівасці, паэтыка і стыль. Роля казак у жыцці народа, у выхаванні дзяцей.

  • 4. Літаратура для дзяцей

  • 7. Максім Багдановіч – дзецям. Ідэйны змест казкі “Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык”. Фальклорныя традыцыі у творы.

  • 8. Беларуская дзіцячая літаратура 20-30-х гадоў ХХ ст. Выданне

  • 9. Драматургія для дзяцей пачатку

  • 11. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Якуба Коласа. Пазнавальна-выхаваўчае і эстэтычнае значэнне казкі “Рак-вусач”.

  • 12. Тэма дзяцінства ў паэме

  • дзённік чытача. 1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісменнікі 19пачатку 20ст пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры


    Скачать 168.69 Kb.
    Название1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісменнікі 19пачатку 20ст пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры
    Анкордзённік чытача
    Дата08.12.2020
    Размер168.69 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаDzyonnik_chytacha.docx
    ТипДокументы
    #158140
    страница1 из 5
      1   2   3   4   5






    1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісменнікі 19-пачатку 20ст. пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры

    Дзiцячая лiтаратура гэта тэксты якiя прызначаны да праслухоӯвання дзецям ад нараджэння да 18г.

    Задачы дзiцячай лiтаратуры выхавауча-пазнавальная.

    Дз. лiт-ра звязана з педагогiкай i псiхалогiяй. В.Вiтка падкрэслiваӯ, што не можа быць дзiцячым пiсьменнiкам аӯтар, якi ӯ самой душы сваёй не з´яӯляецца педагогам.

    У кантэкст дз. Лiт-ры уваходзяць творы напiсаныя спецыяльна для дзяцей; творы створаныя самiмi дзецьмi; творы, што перайшлi з дарослага чытання ӯ дзiцячае.

    Лiт-ра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную.

    Мастацкая лiт-ра адлюстроӯвае жыцццё праз мастацкiя вобразы. Спецыфiчны сродак пазнання i асэнсавання рэчаiснасцi, што створаны з разлiкам на эмацыйнае ӯражанне рэцыпiента.

    У маст-ай лiт-ры адлюстроӯваецца прыдуманы свет.

    Пазнавальная лiт-ра найперш арыентуецца на асветнiцкия задачы.

    Лiт-ра заӯсёды ӯлiчвае ӯзроставыя группы, улiчваюцца i iндывiдуальныя асаблiвасцi рэцыпiента.

    Дзецям прадуладныя практычна ӯсе жанры. Маленькiм – малыя жанры. Для дзяцей фактычна няма забароненых тэм.

    Прынцыпы дз. лiт-ры:

    1.Цi актуальна кнiга для дзiцяцi ӯ гэтым перыядзе;

    2.Цi даступна кнiга для дзiцяцi;

    3.Наколькi вырашаюцца выхаваӯча-пазнавальныя задачы.

    Важнае занчэнне маюць: iлюстрацыi, мова, афармленне, iндывiдуальнасць стылю.

    Заснавальнiкам беларускага i ўсходнеславянскага кнiгадрукавання прызнаны вучоны i пiсьменнiк, доктар фiласофii i медыцыны з Полацка Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551). Яго першая кнiга «Псалтыр» 1517 у Празе. Выкарыстоўвалi доўгi час для навучання дзяцей (i дарослых) грамаце.

    У пачатку 20 ст. з´яуляюцца шматлiкiя выдавецкiя суполкi, дзе выходзяць беларускiя чытанкi – «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання», кнiгi Ластоўскага «Родныя зярняты: кнiжыца для школьнага чытання» i iнш. Пецярбургская выдавецкая суполка «Загляне сонца ў акенца» выдала 1906г «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання». Задачай падручнiка было навучыць дзяцей чытаць па-беларуску. За аснову навучання грамаце ўзяты складовы метад: спачатку вывучалiся галосныя лiтары, затым склады з iмi, а потым ѐтавыя. Пасля азбукi змяшчалiся тэксты для чытання.

    Другой дзiцячай кнiгай было «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цѐткi (1906). Падзейна-мастацкiм падмуркам для «Першага чытання…» з´явiлiся народныя апавяданнi, песнi, казкi, прымаўкi – усе яны былi апрацаваныя Цѐткай, адаптаваныя да дзiцячага ўспрымання. Хрэстаматыя падзяляецца на дзве часткi, якiя маюцю асобныя раздзелы. У першай частцы прадстаўлены наступныя лiтаратурныя формы. - кароткiя апавядальныя эпiзоды этнаграфiчнага зместу («Нядзеля», «Наша гаспадарка», «Цыган»). Героi вядомыя дзiцяцi: сяляне-бацькi, сялянскiя дзецi; падзеi тасама знаѐмыя – звесткi з побыту сялянскай сям´i. У апавяданнi «Цыган» паказаны гультаяватасць, жаданне спажыць чужое. Аўтар вядзе чытача па шляху пазнавальнасцi народных уяўленняў аб прадстаўнiках ншых этнасаў.

    2. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, прыгаворкі, песні, лічылкі, скорагаворкі, загадкі). Іх паходжанне, жанравыя асаблівасці, выкарыстанне ў педагагічна-выхаваўчай рабоце.
    Дзіцячы фальклор - гэта паняцце ў поўнай меры ставіцца да тых твораў, якія створаны сталымі для дзяцей. Акрамя таго, сюды ўваходзяць творы, складзеныя самімі дзецьмі, а таксама якія перайшлі да дзяцей з вусновай творчасці сталых.

    Вывучаючы дзіцячы фальклор, можна многа зразумець у псіхалогіі дзяцей таго ці іншага ўзросту, а таксама выявіць іх мастацкія прыхільнасці і ўзровень творчых магчымасцяў. Шматлікія жанры злучаны з гульнёй, у якой прайграваюцца жыццё і праца старэйшых, таму тут знаходзяць адлюстраванне маральныя ўсталёўкі народа, яго нацыянальныя рысы, асаблівасці гаспадарчай дзейнасці.

    Фальклор для дзяцей - гэта складаная сукупнасць жанраў, розных па сваёй прыродзе, часе ўзнікнення, практычнай і функцыянальнай прызначанасці і мастацкім афармленні". Яна вылучае ў дзіця-чым фальклоры наступныя жанры: калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, жараб'ёвыя зговары, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячьм анекдоты. Апошнім часам вылучаюцца ў асобны жанр "страшылкі" - апавяданні пра страшныя падзеі. Вершаваныя з іх: калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, прыгаворкі, лічылкі, скорагаворкі.

    Калыханкі - песенькі, якія спявае маці для дзіцяці, каб яго ўсыпіць. Назва песні абумоўлена яе выкананнем: спяваецца ў час калыхання калыскі з дзіцем. Калыханкі старажытныя па свайму паходжанню і ўстойлівыя па бытаванню: яны не страцілі сваіх функцый і папулярнасці і ў наш час. Мэта калыханкі - супакоіць дзіця - дасягаецца ўсім яе зместам і манерай выканання: ласкава і пяшчотна заклікаецца дзіця спаць, спасылаючыся пры гэтым на жывёльных персанажаў - "памочнікаў" у хаце, здольных узяць на сябе ўсё ліха, каб дзіця было здаровае.

    Такім жа папулярным жанрам у дзіцячым фальклоры былі забаўлянкі, або пацешкі, якімі не толькі забаўляюць дзіця, каб яно не плакала, але і вучацьяго ўдзельнічаць у простыхгульняхз пальчыкамі, ручкамі, ножкамі. Напрыклад, песня "Лады, лады, ладкі" выконваецца пад пастукванне ладонькамі адна аб адну дзіцяці, якія трымае дарослы:

    Лады, лады, ладкі.

    Паедзем да бабкі,

    Паедзем да бабкі

    Па цёплую шапку,

    Па новыя боты

    Харошай работы,

    Па цёпленькі кажушок,

    Па кілбаску у мяшок...

    Своеасаблівай гульнёй з'яўляецца лічылка. Лічылкі ўяўляюць сабой гумарыстычныя вершы, якія вымаўляюцца або спяваюцца з мэтай вызначыць чарговасць удзельнікаў гульні.

    Фальклор у выхаванні дзяцей гуляе важную ролю. Дзяленне яго на жанры дазваляе ў вызначаным узросце дзіцяці ўзбагачаць яго духоўны свет, развіваць патрыятызм, павага да мінулага свайго народа, вывучэнне яго традыцый, засваенне маральна-маральных нормаў паводзін у грамадстве.

    Нельга сказаць, што фальклор у навучанні і выхаванні дашкольнікаў выкарыстоўваецца мала: практычна кожны педагог у сваёй працы звяртаецца да казак, прыказкам, загадкам, песням, народным гульням. Але адсутнасць сістэмы, няўменне падпарадкаваць працу мэтам развіцця маральных якасцяў не дазваляюць дамагчыся чаканых вынікаў у гэтым кірунку.

    3. Беларускія народныя казкі. Класіфікацыя, жанравыя асаблівасці, паэтыка і стыль. Роля казак у жыцці народа, у выхаванні дзяцей.
    У класіфікацыі народна-паэтычнай прозы казкі вылучаюцца як адзін з такіх жанраў, які па зместу, сістэме вобразаў, ад-носінах да рэчаіснасці і паэтыцы дзеліцца на жанравыя разнавіднасці: казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя, навелістычныя. Да гэтых асноўных разнавіднасцей накаторыя даследчыкі далучаюць дакучныя, кумулятыўныя, а таксама сатырыка-гумарыстычныя казкі.

    Казкі пра жывёл вызначаюцца перш за ўсё тым, што галоўнымі персанажамі іх з'яўляюцца жывёлы, птушкі, якія ў некаторых творах сутыкаюцца і з людьмі. На думку даследчыкаў, казкі пра жывёл - адны з самых старажытных разнавіднасцей фальклорнай прозы. У іх адлюстраваліся міфалагічныя ўяўленні старажытных людзей, назіранні за прыродай і навакольным светам, у іншасказальнай форме - грамадскія адносіны і інш. На змест казак уплывалі татэмістычныя погляды, рэлігійныя вераванні, прымхі.

    Папулярнымі казкамі сталі творы з персанажамі лясных звяроў - мядзведзя, льва, ваўка, лісы, зайца, дзіка; хатніхжывёл - каня, барана, ката, свінні, сабакі і інш; птушак. Кожны з персанажаў надзяляецца пэўнымі рысамі.

    У казках пра жывёл незаўсёды вытрымліваецца іерархія: мацнейшы звер часцей за ўсё не перамагае слабейшага. А наадварот. Болыы таго, калі ліса захапіла хатку зайца, яе адтуль не мог вы-гнаць ні мядзведзь, ні воўк, а певень: птушка, з якой у рэчаіснасці яна вельмі лёгка спраўляецца і нярэдка ўжывае ў ежу.

    У беларускіх казках пра жывёл дзеючымі асобамі з'яўляюцца звычайна тыя звяры, хатнія жывёлы, птушкі, якія жывуць на тэрыторыі краіны. Але ёсць і такія беларускія казкі, у якіх галоўным персанажам паўстае леў.

    Вельмі важна, што ў многіх казках пра жывёл ярка адлюстравалася беларуская прырода, сялянскі побыт, канфлікты, якія выклікаюць асацыяцыі з рэчаіснасцю. Большасць казак пра жывёл з цікавасцю ўспрымаецца дзяцьмі, але шэраг казак прызначана для дарослых: ідэины сэнс іх не пад сілу зразумець дзецям.

    Кумулятыўныя казкі вылучаюцца як асобная група твораў на падставе структурных і стылявых асаблівасцей. Кампазіцыя мае экспазіцыю, кульмінацыю і канцоўку. У кумулятыўных казках паўтараюцца аднолькавыя дзеянні (розных персанажаў), якія ланцугова нарашчваюцца, узмацняюць напружанне, а потым нібы раскручваюцца назад і нечакана заканчваюцца.

    Асноўнай жанравай разнавіднасцю казкі даследчыкі лічаць чарадзейную казку. Паходжанне чарадзейнай казкі вучоныя адносяць да глыбокай старажытнасці і звязваюць з міфамі і абрадамі. Асноўныя асаблівасці фарміравання казкі адбываліся яшчэ у першабыіным ладзе, але кожная эпоха накладвала адбітак на змесг, сістэму вобразаў, структуру і стыль чарадзейных казак. Важнейшай вызначальнай рысай гэтай казачнай разнавіднасці з'яўляецца своеасаблівая фантастика, для якой характерны чарадзейныя персанажы незвычайнай сілы і незвычайных здольнасцей, цўдоўныя чарадзейныя памочнікі - жывёлы, цудадзейныя прадметы, міфалагічныя істоты, хтанічныя пачвары - носьбіты зла, ворагі чалавека.

    У міжнародных паказальніках казачных сюжэтаў сацыяльна-бытавая казка адсутнічае. Сюжетныя тыпы, якія даследчыкі зараз адносяць да гэтай жанравай разнавіднасці, даюцца ў раздзе-лах "Анекдоты" і часткова ў падраздзсле "Навелістычныя казкі".

    Сацыяльна-бытавыя казкі вельмі блізкія да анекдотаў і не заўсёды яны размяжоўваюцца. Галоўным адрозненнем анекдота ад сацыяльна-бытавой казкі пры аднолькавым сюжэтным тыпе з'яўляецца яго лаканічная аднаэпізоднасць і нечаканасць камічнай развязкі. Анекдатычны сюжэтны тып у сацыяльна-бытавой казцы пашыраецца за кошт увядзення новых мастацкіх дэталяў, кантамінацыі некалькіх элементарных сюжэтаў.

    4. Літаратура для дзяцей XIX ст. Значэнне твораў П.Багрыма, Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча ў развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.

    Беларуская дзіцячая літаратура прайшла вялікі складаны шлях. Першыя кнігі для дзяцей пачалі выходзіць у канцы 19 пачатку 20 стагоддзя.

    Значны ўнёсак у развіццё адукацыі і педагагічнай думкі ўнесла вядомая беларуская пісьменніца Цётка (Алаіза Пашкевіч) (1876-1916), якая напісала кнігу "Першае чытанне для дзетак беларусаў" і шэраг артыкулаў пра выхаванне. Вялікую педагагічную спадчыну пакінуў у беларускай педагогіцы паэт і пісьменнік Якуб Колас (Кастусь Міхайлавіч Міцкевіч) (1882-1956). Ён сам шмат гадоў працаваў настаўнікам і стварыў некалькі падручнікаў на беларускай мове, у прыватнасці, "Другое чытанне для дзяцей беларусаў",.

    У 90-е г. 19 стагоддзі пачалося некаторае ажыўленне беларускага друку. Паэма "Тарас на Парнасе", напрыклад, тройчы перавыдавалася ў Віцебску, двойчы ў Гародню і Магілёве. У 1900-1905 гг. выйшлі з друку маленькія кніжачкі: "Вязанка" Я.Лучыны, "Каляднае пісанне 1904г.", "Велікодное пісанне" і "Перакладанне некаторых баек Крылова на беларускае прыслоўе" М.Касіля.

    Паўлюк Багрым. Мы ведаем гэтага аўтара толькі па адным вершы (ЗАЙГРАЙ, ЗАЙГРАЙ, ХЛОПЧА МАЛЫ...), які захаваўся з дваццатых гадоў19 ст. І, напэўна, гэта быў сапраўды таленавіты чалавек, бо яго лёс, постаць у духоўным, культурным жыцці нацыі хвалюе многіх майстроў слова, і яны прысвячаюць Багрыму свае радкі, шчырыя, узнёслыя.

    Сіла адзінага верша, які пакінуў пасля сябе Паўлюк Багрым заключалася ў праўдзівым адлюстраван-ні асобных з’яў рэчаіснасці, у народным ладзе верша і глыбокім выяўленні пачуццяў і дум лірычна-га героя. Яго свабодалюбства і веч-нага імкнення да сацыяльнай справядлівасці. Верш сведчыць аб тым, што маладая беларуская літа-ратура ўзнікла і развівалася як надзённая патрэба, як духоўная зброя народа ў яго барацьбе за лепшае будучае.

    Пікам развіцця беларускай літаратуры у другой палове 19 стагоддзя стала творчасць Ф.Багушэвіча. У 1891 г. у Кракаве выдадзены яго I складанка "Дудка беларуская" пад псеўданімам Мацей Бурачок. У 1896 г. за мяжой пад псеўданімам Сымон Роўка із-пад Барысава паўстала складанка "Змычка беларускі", Да гэтых складанак Ф.Багушэвіч пісаў прадмовы, дзе імкнуўся абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа. Ён I з беларускіх пісьменнікаў абвясціл існаванне беларускага этнаса і вылучылі самастойнасць беларускай мовы. Цэнтральная тэма творчасці Ф.Багушэвіча - жыццё залежных сялян, іх пошукі справядлівасці і выйсця з сацыяльнага бязмежжа. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, Ф.Багушэвіч праз дэмакратычную паэзію і публіцыстыку дадатна ўплываў на сваіх сучаснікаў - Я.Лучыну і А.Гурыновіча.

    Літаратурных твораў А.Гурыновіча захавалася вельмі мала. За рэвалюцыйную дзейнасць паэт быў затрыманы царскімі ўладамі. У сваіх лірычных і сатырычнх вершах ён галоўная ўвага надаваў паказу жыцця беларускага сялянства, заклікаў яго да барацьбы. Творы А.Гурыновіча былі выпушчаны толькі пасмяротна.

    Значная частка твораў Гурыновіча - кнігі для дзяцей «Што я ўнуку скажу? » (1995), «Пасадзім па дрэўцу» (1993), «Птушыная азбука» (1997), «Сто хрустальных родничков» (2000), «Лес на далоні» (2001)

    5. Першыя навучальныя кнігі «Беларускі лемантар» К. Каганца, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі. Іх структура, змест, асветніцкае і выхаваўчае значэнне. Творы Цёткі пра лёс дзяцей («Сірата», «Міхаська»).
    1906 год стаў пленным для нацыянальнага адраджэння, неад’емнай часткай якога было навучанне і выхаванне дзяцей, - у Пецярбурзе супокла “Загляне сонца і ў наша аконца” выпусціла ў свет “Беларусі лемантар, або Першую навуку чытання” без указання імя аўтара (аднак традыцыйна аўтарства прыпісваюць Карусю Каганцу), два выданні “Першага чатыння для дзетак беларусаў” (на вокладцы абедзвух кніг было засведчана аўтарства Цеткі).

    Усе выданні маюць агульныя асаблівасці, якія даюць падставу характаразаваць іх як канцэпцыйнае ў нацыянальна-асветніцкім і педагагічным плане адзінства: па-першае, гэта падабенства, а то і агульнасць педагагічных прынцыпаў, на падмурку якіх грунтуецца змест і структура хрэстаматый, па-другое, гэтыя выданні аб’ядноўвае падабенства друкарскага выканання.

    “Беларускі лемантар” – у ім даюцца парады, як трэба вучыць дзяцей, ен арыентаваў настаўнікаў і вучняў на адпаведныя правілы арфаграфіі, сінатксісу і фанетыкі. Пасля азбукі ў ім змяшчаліся тэксты для чытання, а таксама праказкі і прымаўкі. Таксама былі змешчаны такія апавяданні як “Два мужыкі”, “Дзед і баба”, “Не смейся з чужой бяды”. Гэты павучальныя расказы, якія адзначаюцца сваей пазнавальнасцю.

    У заключэнні “Беларускага Лемантара” паведамляецца аб хуткім выхадзе выдання “Першага чытання для дзетак”.

    Падручнік-хрэстаматыя “Першае чытанне для дзетак беларусаў” выдаваўся двойчы ў Пецярбурзе: лацінкай і кірыліцай. Структура абодвух выданняў аднолькавая, адрознівае іх только друкарскі шрыфт і тое, што ў кірылічным варыянце пазначаны націскі над словамі.

    Падзейна-мастацкім падмуркам для “Першага чытання” з’явіліся народныя апавяданні, песні, казкі, прымаўкі – усе яны былі апрацаваны Цеткай, паводле формы і зместу адаптаваныя для дзіцячага успрымання.

    Хрэстаматыя падзяляецца на 2 часткі, якія маюць асобныя разделы. Паводле зместу першая частка вызначаецца большай прастатой, займальнасцю эпізодаў і разнастайнасцю літаратурных форм, х якіх яны прапанаваны.

    У першая частцы прадстаўлены наступныя літаратурныя формы: краткія апавядальныя эпізоды этнаграфічнага зместу, апавяданні з казачным сюжэтам, казкі.

    Матэрыялы другой часткі хрэстаматыі вызначаюцца ускладненнасцю іх зместу: прыродаапісальныя (вершы “Мой сад”, “Лес”, апавяданне “Пчолы”, сацыяльная “апавяданнне “Сірата” ), патрыятычныя.

    Такім чынам гэтыя хрэстаматыі ўнеслі своасаблівы нацыянальна-асветніцкі і педагагічны ўклад.

    6. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа. Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце, гуманістычны пафас твораў чытанкі.
    Асобае месца ў пісьменніцкай дзейнасці Я.Коласа – класіка беларускай літаратуры займае “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, якая прадстаўляе сабой хрэстаматыю для вучняў 2 класа.

    Гэты падручнік мае выразную структуру – складаецца з сямі разделаў: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнім разделам аўтар даў адпаведна наступныя назвы: “Родныя вобразы” (5 раздел), “Вершы і байкі” (6 раздел), “Казкі” (7 раздел). Такая будова кнігі сведчыць пра тое, што першыя разделы пісьменнік вылучыў паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнія – паводле жанравага. Прычым кажная з пяці першых частак кнігі уяўляе сабой закончаную кампазіцыю твораў з уласным кантэкстам і своеасаблівай унутранай пабудовай, хоць і складаюцца яны з розных родава-жанравых разнавіднасцей: невялікія пейзажныя апавяданні, сюжэтныя вершы, артыкулы адукацыйнага характару і выхаваўчага зместу. Акрамя ўласных твораў пісьменніка і казак у яго апрацоўцы, у чытанцы змешчаны вершы А.Пашкевіч “Наш палетак” пад псеўданімам М.Крапіўка і “Зязюлька” пад псеўданімам “Тітоў”.

    Малюнкі прыроды, апісаныя Я.Коласам у чытанцы, назвычай эмацыйныя і маляўнічыя. Лірызм з’яўляецца адным з самых дзейсных мастацкіх сродкаў, якімі карыстаўся класік, ствараючы іх.

    Для Я.Коласа як метадыста важна было не столькі намаляваць запамінальныя карціны прыроды, колько падаць матэрыял цікава і займальна. Таму адну і тую ж з’яву прыроды аўтар літаратурна ўзнаўляе і ў празаічнай, і ў вершаванай форме.

    Першыя чатыры разделы чытанкі, як кожны паасобна, так і ўсе разам, маюць цыклічную структуру. Аўтар поступова прасочвае пачатак кажнай пары года – з’яўленне новых прымет і пераход яе ў наступную. Пачынаецца кніга апісаннем змен у прыродзе, якія прыносіць вясна, бо гэта пара года – асабліва важны этап у жыцці прыроды.

    Такім чынам “Другое чытанне” Я.Коласа з’явілася важным этапам у творчай і педагагічнай дзейнасці самаго пісьменніка і на шлаху станаўлення усей беларускай дзіцячай літаратуры.

    7. Максім Багдановіч – дзецям. Ідэйны змест казкі “Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык”. Фальклорныя традыцыі у творы.
    М.Багдановіч – класік беларускай літаратуры. Адметнае месца яго творчасці займае пейзажная лірыка. Асэнсаванне дзецьмі вобразаў пейзажный лірыкі – эфектыўны сродак фарміравання іх эстэтычна-мастацкага густу.

    Выкарыстоўваючы эпітэты, метафары, перыфразы, параўнанні і інш., ен ствараў прыгожыя карціны вобразаў прыроды (напрыклад, верш “Зімовая дарога”, “Па-над белым пухам вішні”).

    Творы М.Багдановіча для дзяцей і пра дзяцей вызначаюцца не толькі шматфарбнасцю, сэнсавай аб’ёмнасцю вобразаў, псіхалагічнай матывывынасцю ўчынкаў літаратурных герояў, але яшчэ і эстэтычнай глыбіней, мастацкай дасканаласцю.

    Сярод твораў М.Багдановіча есць такія творы, форма якіх поўнасцю адпавядае асаблівасцям дзіцячага ўспрымання. Да іх ліку належыць паэма “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”. Аб падзеях, узноўленных у творы, распавёў соннаму Максіму адзін з камарыкаў.

    У гэтая казачнай гісторыі рассказваецца аб няўдалай жаніцьбе камара з мухай-гультайкай. Пачуўшы скаргу-песню мухі аб тым, што яе ніхто не бярэ замуж, камарык вырашыў дапамагчы ей у такой бядзе. Радня мухі, як і яна сама, прымае прапанову камарыка. Адбываецца вяселле. Аднак потым камарык заўважае, што жонка яго не умее працаваць. Бядуючы на дубе пад зялененькім лістом, спяваючы сваю песню-скаргу, камарык зваліўся з дуба і памер (“паламаў сабе косці”). Пахавалі камарыка ля дарогі, зрабілі на магіле высокі насып. Так і заканчваецца гэта гісторыя.

    Трэба адзначыць, што у беларускім дзіцячым фальклоры шмат твораў, у якіх центральнымі вобразамі з’яўляюцца камар і муха.

    Гэтая паэма-казка анімалістычна па зместу: падзеі, якія маглі адбывацца ў жыцці людзей, пераносяцца у свет насякомых. Думкі, меркаванні, учынкі насякомых, здарэнні, якія адбываюцца з імі, узнаўляюцца ў камічнай форме. Падзеі адбываюцца у адпаведнасці з традыцыямі, заведзеннымі у людскім асяроддзі: фінал такіх падзей навучальны.

    Гэты твор мае вялікае пазнавальнае значэнне для маленькага чытача (слухача):

    1. у ім у паэтычным вобразным кантэксце прадстаўлены паказальныя прыкметы знешнасці альбо паводзін насякомых – удзельнікаў гэтай гісторыі.

    2. у творы пададзены вобразныя карціны народных сямейна-бытавых абрадаў і побытавых дзеянняў: святання, заручын, вяселля, пахавання, скаргаў.

    3. паэма-казка вызначаецца пазнавальнасцю маральнага зместу, ідэйнага сэнсу твора: не заўседы за прыгожымі і нібыта шчырымі словамі стаяць прыгожыя ўчынкі.

    8. Беларуская дзіцячая літаратура 20-30-х гадоў ХХ ст. Выданне беларускіх часопісаў, газет для дзяцей. Дыскусія пра казку.
    Пачатак 20-ых гадоў у развіцці беларускай дзіцячай літаратуры азнамянальны тым, што ў гэты час выдаваўся часопіс “Зоркі” (люты 1921-чэрвень 1922)

    У той жа час на развіцце дзіцячай літаратуры аказала дзейнасць Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, якакая была стоврана (1922) для выхавання падрастаючага пакалення адданым справе рэвалюцыі. Ужо ў снежні 1924 года у БССР пачаў выходзіць часопіс “Беларускі піянер”.

    Аўтары гэтага перыяду:

    Кандрат Лейка - першы беларускі дзіцячы паэт, яму належыць таксама прярытэт заснавання нацыянальнай драматургіі для дзяцей. Творчасць Лейкі прадстаўлены двума перяыдамі: на працягу 80-ых гг 19 ст. і “нашаніўскім” (публікацыя на старонках “Нашай Нівы”)

    У паэтычных творах ен выкарыстоўваў фальклорныя традыцыі : вершы “Сарока”, “Песня ластаўкі”, “Бусел”. Вершы яго аб птушках вызначаюцца найперш іх пазнавальнасцю. У іх пападаюцца некаторыя знешнія прфкметы птушак, якія ілюструюцца ў кароткім падзейным кантэксце. З 1911 К.Лейка пачаў друкаваць у газеце “Наша Ніва” апавяданні, п’есы, пераклады з украінскай мовы.

    Леаніла Чарняўская - беларуская дзіцячая пісьменніца, ў 20-ыя гады пабачылі свет зборнікі яе апавяданняў “Варка” (1926), “Кот Знайдзён” (1929). Сюжэты Чарняўскай запазычаны з жыцця, якое давала ці не штодзенныя назіранні за дзецьмі.

    Анатоль Дзяркач – пісаў творы для дзяцей і дарослых. Ен ацтар настцупных кніг для дзяцей: “Нашы прыляцелі” (1928), “Першы дзеньб у дзіцячым садзе”(1928), “працавітая дзяўчынка” (1928) і інш.

    У 20-ыя гг. ХХ ст. літаратура стала на шлях пошуку новых герояў, формаў і сродкаў адлюстравання новага часу: у яе імкліва пачалі уваходзіць тэмы рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, жыцця беспрытульных, сацыяльных пераўтварэнныж. Напрыклад, у часопісе “Зоркі” к 1921 годзе была апублікавана п’есы “Пастушкі” Міхася Чарота.

    Падзеі адбываюцца у дарэвалюцыйны час. Яго героі – панскія і сялянскія дзеці – спачатку врагуюць паміж сабой. Канфлікт пажім дзецьмі вырашаецца мірна: пагадненнем.

    Таксама у гэты час ў творах, героямі якіх з’яўляюцца дзеці, матывы змагання, сацыяльнай барацьбы выкарыстоўваюцца як фон, які дапамагае раскрыць асаблівасці дзіцячага характару, светаўспрымання.

    Яшчэ ў гэты час пісалі: Міхась Зарэцкі “Бацькаў сын” (1924), Маскім Зарэцкі “Малы рызыкант” (1926), Алесь Гарун “Жывыя казкі”(1920)

    Грамадская атмасфера падазорнасці, барацьбыз ворагам прывяла да таго, што у 30-ыя гг. Многія з пісьменнікаў былі высланы і арыштаваны.

    9. Драматургія для дзяцей пачатку XXст. Казачны сюжэт п'есы К. Лейкі «Снатворны мак». Павучальны змест твора. Выяўленне гуманістычных ідэалаў аўтара. «Жывыя казкі для дзіцячага тэатру» А. Гаруна.
    Кандрат Лейка (1860-1921) нарадзіўся 17.09.1860 года ў мнагадзетнай сялянскай сям’і ў вёсцы Збочна Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька часта хварэў, гаспадарка ляжала на маці. Змалку Кандрату давялося працаваць пастушком, хадзіць босаму па халоднай расе за статкам. У выніку захварэў рэўматызмам, усё жыццё балелі ногі. Вучыўся ў народным вучылішчы непадалёк ад роднай вёскі Збочна.

    П’еса “Снатворны мак” К. Лейкі – арганічная з’ява тагачаснага адраджэнскага кантэксту ў нацыянальнай літаратуры. У ёй аўтар звяртаецца да фальклорных матэрыялаў і казачнага сюжэту. Канфлікт твора нескладаны, як і патрабуюць законы кнігі для дзяцей малога веку. Ідылічны 12 пачатак – апісваецца вясенняе жыццё кветак у садзе – парушаюць персанажы з нядобрымі намерамі: Асва, Пчала, Мурашка, Матыль, Скакунец (страказа) і два хлопчыкі хочуць абрабаваць добрага Мака. Але падарунак Дзеда-Лесавіка – “дзівадзейны парашок” – дапамог Маку не страціць пільнасць, і злачынцы былі зачараваны вечным сном. Па традыцыі чарадзейных казак зло пераможана. І ўсё ж без заключных акордаў (рабаўнікі былі не толькі вернуты да жыцця, але і велікадушна запрошаны на чарговае свята) не атрымалася б твора з гучным гуманістычным лейтматывам. Як адзначае С. Лаўшук, “перамога фізічная дапаўняецца маральным верхавенствам, што не магло не ўзмацніць выхаваўчага ўздзеяння твора” . У дадзеным выпадку мы маем справу якраз з такім вырашэннем канфлікту, які ўяўляе эстэтычную каштоўнасць, маючы агульназначымы жыццёвы змест, і “эфект катарсісу ў такім канфлікце дасягаецца не за кошт перамогі над праціўнікам і рэалізацыі практыч- най жыццёвай задачы, а ў выніку фарміравання вышэйшых адносін да жыцця, адкрыцця яго сэнсу і каштоўнасці” . Майстэрства К. Лейкі выявілася і ў стварэнні вобразаў. Персана- жы атрымаліся жывымі і каларытнымі, хоць аўтар свядома спрошчана, эканомна падышоў да выяўлення іх характараў, якія рэпрэзенту- юцца чытачу ўжо сфарміраванымі.

    Імя Алеся Гаруна доўгі час замоўчвалася. Яго адносілі да ліку нацыянальна-дэмакратычных інтэлігентаў, якія пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. і ў час грамадзянскай вайны не здолелі зразумець сутнасці і характару класавай барацьбы. Друкавацца А. Гарун пачаў у 1907 г. Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". Пры жыцці выйшлі зборнік паэзіі "Матчын дар" (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920). У зборнік "Матчын дар" увайшлі вершы, напісаныя А. Гаруном у 1907-1914 гг.

    А. Гарун не ставіць заслону паміж сабой і народам, у жыцці якога бачыць вытокі сваёй творчасці ("дзе сам народ - пясняр") і дзеля якога будзе тварыць. Тэма паэта і паэзіі знайшла сваё далейшае вырашэнне ў вершы "Паэту", які ўяўляе з сябе зварот-просьбу чытача да творцы:

    Большасць твораў Алесь Гарун напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, безвыходнасцю свайго паднявольнага становішча, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, беларускага моўнага асяроддзя. "Долі я не бачу, радасці не знаю"- гэтыя радкі з верша "Матчын дар" можна лічыць лейтматывам песень-дум, песень-жальб "У выгнанні", "Журба", "Восень", "Навокал". "Думы ў чужыне". Але жорсткі лагерны рэжым не змог вытравіць у паэта бязмерную любоў да Бацькаўшчыны, веры ў свой народ:

    10. Праблематыка твораў Янкі Купалы для дзяцей (“Сын і маці”, “У школу,” “А зязюлька кукавала”, “Песня і казка”, “Мароз”, “Бай”, “Хлопчык ілетчык”, “Дзіцячае”). Спалучэнне ў некаторых вершах мажорных інтанацый з рытарычнасцю. Прачытаць верш напамяць.
    Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч , 1882-1942) – першы народны паэт Беларусі, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

    Ен з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў: “Жалейка” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” ( 1913) і інш.

    Варта звярнуць увагу на тое, што твораў, напісанных спецыяльна для дзяцей, у Я.Купалы няшмат. У 1921-1922 гг. На старонках часопіса “Зоркі”, друкаваліся такія яго творы: “Задачак”, “Песня і казка”, “Бай”, “Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі…”, “А зязюлька кукавала”, “Мароз”, “Кароль”. У той жа час я пісьменіка шмат твораў, якія напісаны для дарослых, але могуць быць цікавы і школьнікам. У іх адлюстрованы лес, жыццевыя праблемы людзей і дзяцей.

    Пра вершы.

    1) “Сын і маці” – твор сацыяльнага, сямейна-бытавога зместу. У вершы маленькі хлопчык пытаецца ў маці чаму яна так плача, гледзячы на неба, а яна адказвае, што ад неба залежыць ураджай- град можы выбіць збожжа. Чорная хмара праходзіць, не зачапіўшы хату, але маці плача без упынку. Верш заканчваецца шматкроп’ем. 2) “Хлопчык і летчык”(1942) – твор аб дзіцячых захапленных, свеце дзіцячых уяўленняў, твор пра мальчыка-рамантыка, які марых стаць летчыкам. 3) Верш-аповед “Мароз” – прыродазнаўчы змест, ў ім створаны карціны зімовай казкі. 4) “Песня і казка” – эстэтычны змест, тут паэтычна вызначаюцца асаблівасці уздзеяння казачна-песеннага свету на свядомасць дзіцяці. 5) Верш-забаўлянка “Бай” – павучальна-пазнавальны змест, казачны персанаж апавядальнік Бай гутарыць з дзіцем з той мэтай, каб пазабаўляць яго.

    СПАДЧЫНА

    Ад прадзедаў спакон вякоў

    Мне засталася спадчына;

    Паміж сваіх і чужакоў

    Яна мне ласкай матчынай.

    Аб ёй мне баюць казкі-сны

    Вясеньнія праталіны,

    I лесу шэлест верасны,

    I ў полі дуб апалены.

    Аб ёй мне будзіць успамін

    На ліпе бусел клёкатам

    I той стары амшалы тын,

    Што лёг ля вёсак покатам;

    I тое нуднае ягнят

    Бляяньне-зоў на пасьбішчы,

    I крык вароніных грамад

    На могілкавым кладзьбішчы.

    I ў белы дзень, і ў чорну ноч

    Я ўсьцяж раблю агледзіны,

    Ці гэты скарб ня збрыў дзе проч,

    Ці трутнем ён ня зьедзены.

    Нашу яго ў жывой душы,

    Як вечны сьветач-полымя,

    Што сярод цемры і глушы

    Мне сьвеціць між вандоламі.

    Жыве зь ім дум маіх сям’я

    I сьніць зь ім сны нязводныя...

    Завецца ж спадчына мая

    Ўсяго   С т а р о н к а й   Р о д н а ю.

    11. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Якуба Коласа. Пазнавальна-выхаваўчае і эстэтычнае значэнне казкі “Рак-вусач”.
    Яскравыя праявы народнай педагогікі Я.Колас бычыў у казках, бо яны з’яўляюцца адной з самых даходлівых формаў вобразнага пазнання свету. Таму сваю творчую дзейнасць у галіне дзіцачай літаратуры пісьменнік пачынаў з апрацоўкі народных казак, напрыклад: “Вошк-дурань”. “Два маразы”, “Леў і воўк”, “Зайчыкі”. Да каза, апрацаваных у савецкі час адносяцца “Дудар”, “Як пеўнік ратаваў курачку”, “Дзіва”, “Музыкі”. Як педагог Я.Колас імкнуўся наблізіць казкі да дзўіцячага ўспрымання, а таму скарачаў у іх апісанні, узмацныў дынамічнасць твораў, уключаў дыялогі. Вопыт па апрацоўцы фальклорных твораў дапамог пістменніку ў стварэнні сваіх арыгінальбных казак “Дзед і мядзведзь” і “Рак-вусач”, якія з’явіліся у газеце “Беларускі піянер” у 1926 годзе.

    У вершаванай казцы “Дзед і мядзведзь” шмат незвычайных прыгод, смешных выпадкаў, якія здараюцца з небаракам дзедам, што ў цемры памылкова замест каня ўскочыў на мядзведзя.

    Паэма-казка “Рак-вусач” была напісана на аснове змешчанай у “Другім чытанні для дзяцей беларусаў” празаічнай казкі “Цяжкая доля”. Творча выкарыстаўшы традыцыі народных твораў, Я Колас драматызаваў змест сваей казкі, узмацніў дзеянне за кошт апісанняў, пашырыў дыялогі, кола герояў. “Рак-вусач” – казка ў дастатковай ступені псіхалагічная, нават філасофская. Выразнай, вобразанай мовай паэт знаёміць дзяцей з жыццем многіх насельнікаў нашых вадаёмаў, з далека няпростым працэсам нараджэння з жытнёвых зярнят пахучага і духмянага хлеба, услаўляе таварыскасць, кемлівасць, працавітасць, калектывізм. У творы асуждаецца беспрычынны смутак і журба, услаўляецца самаадданасць у служэнні на карысць грамадзе. Паэма-казка ў займальнай і гульнёвай форме развівае ў дзяцей дапытлівасць, пачуцце гумару, паэтычны поглад на рэчаіснасць.

    12. Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа «Міхасевы прыгоды». Майстэрства пісьменніка: сюжэт, мастацкія дэталі, тропы. Функцыя пейзажных малюнкаў.
    Прырода, якая уваходзіць у дзіцячы свет і становіцца неад’емнай часткай дзіцачага светаадчування, адлюстравана ў паэме Я.Коласа “Міхасёвы прыгоды” (упершыню надрукавана ў часопісе “Іскры Ільіча” ў 1934 годзе, асобным выданнем выйшла ў 1935 г). Так названы невыпадкова, як выдома, Я.Колас меў малодшага сына Міхася, які ў дзяцінстве цяжка захварэў. Бацька вельмі хваляваўся за яго і рабіў усе магчымае, каб сын хутчэй паправіўся. Так для ўзняцця настрою рассказваў яму розныя гісторыі. Так і нарадзілася гэта вершаваная.

    У паэме аўтар цікава і непасрэдна расказвае пра хлопчыка Міхаську, які пасля цяжкай хваробы ўлетку паехаў на адпачынак у веску. Такая сюжэтна-кампазіцыйная будова твора – знаёмства героя з вясковым жыццем – дае магчымасць адкрыць перад чытачамі маляўнічыя беларускія пейзажы. Разделы паэмы аб’яднаны адным галоўным героям – Міхасем, а ў сюжэтных адносінах яны не маюць цеснай сувязі паміж сабой і могуць чытацца як асобныя гісторыі – “На ўлонні прыроды”, “Рыбацтва”, “Ягады”, “Грыбы” і інш.

    Міхаська не только даведаўся ў паэме шмат новага і цікавага, але і сам рассказвае вясковым дзецям, як праходзяць на Чырвонай плошчы парады, пра машыны і трамваі, пра жыцце ў дзіцячым садку.

    Багацце і свежасць увасабленняў прыроды, лірызм, гумар і паліфанічная звонкасць – характэрныя адметнасці паэмы, прасякнутай светлай фантазіяй, дзіцячай непасрэднасцю, шчырасцю і сардэчнасцю. Нездарма М.Ф.Шаўлоўская назвала гэты твор “узорам дзіцячай паэмы”.

    13. Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды». Майстэрства пісьменніка: сюжэт, мастацкія дэталі, тропы. Функцыя пейзажных малюнкаў.
    Сацыяльныя абставіны прадвызначаюць лес не толькі маленькіх персанажаў у вершаваных творах Я.Коласа, але і празаічных: «У старых дубах» (1912), «Дзеравеншчына» (1912), «Сірата Юрка» (1914).

    У гэтах творах пісьменнік паказвае тыя ўмовы, у якіх узнікае дзіцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты і адзінота. Але прычыны такіх з’яў не толькі сацыяльныя. У дадзенных апавяданнях аўтар звяртае ўвагу і на маральны аспект неўладкаванасці дзіцячага жыцця. Гэтыя апавяданні вызначаюцца асаблівым лірызмам і выразным псіхалагізмам, пры дапамозе якіх аўтар намаляваў свет дзіцячых думак і пачуццяў. Маленькія героі Я.Коласа – сыны прыроды. Усе іх радасці, уцехі – у полі, на лузе.

    У аснове сюжэта «У старых дубах» ляжыць звычайны выпадак з жыцця вясковых дзяцей, які ледзь не скончыўся трагедыяй: Грышка знячэўку перапалохаў свайга старшага сябрука Базыля, які, углубіўшыся ў свае думка, нічога не заўважаючы сядзеў на дубовым карані, звесіўшы ногі над вадою, што той паляцеў у Неман, і толькі дзякуючы дапамозе людзей быў выратаваны. Аўтар твора імкнецца перасцерагчы дзяцей ад таких бяскрыўдных учынкаў і прымашае чытача задумацца над імі, бо такія выпадкі ў жыцці могуць прывесці да сапраўднай трагедыі.

    Майстэрства Коласа-псіхолага з асаблівай сілай выявілася ў апавяданні “Сірата Юрка”. Хлопчык рана застаўся без маці, зведаў усе пакуты сіроцтва: грубасць і абыякавасць бацькі, ненавісць мачахі, адчужэнне аднагодкаў. Сапраўдным святам былі для Юрки тыя часіны, калі цетка клікала яго ў лес збіраць розныя травы і зелкі. У лесе ен заўважае хвойку, якая стала для яго сябрам. У ідэйнай плыні твора вобразу хвойки надаецца ўвага. Пачынаецца апавяданне таямніцай з’яўлення на свет малога дрэўца А праз 12 гадоў нарадзіўся Юрка. Першы раз сустрэча хлопчыка з хвойкай адбываецца вясною. Уцякаючы з дому, Юрка аказаўся каля хвойки на тым узгорку, за які, як цешыла яго цетка Тарэса, пайшла яго мама. Так нараджаецца ратавальная для адзінокага хлопчыка вера ў тое, што яго маці пераўтварылася ў хвойку. Але як Юрка аказаўся безабаронным перад сваиі лесам, так і хвойку ссеклі злыя людзі. Другі раз згубіўшы роднасную душу, якую ен адчуваў у хвойцы, хлопчык памірае, ужо не супраціўляючыся хваробе.

    У апавяданні Я.Коласа “Дзеравеншчына” пачуцці, уражанні, успаміны і мары галоўнага героя Міхалкі складаюць асноўны змест твора. Пісьменнік раскрывае псіхалогію дзіцяці. Цяжкасць становішча Міхалкі ў тым, што ен адорван ад родных мясцін і вымушаны жыць у горадзе старэйшага брата. Перадаючы пачуцці хлопчыка, аўтар падводзіць нас да думкі, што невыпадкова герой імкнецца дамой, з горада: тут ўсе яму чужое.

    Важнае пытанне, якое закранаецца ў апавяданні “Дзеравеншчына”: які сэнс укладваюць ў гэтае слова героі твора і сам аўтар. Слова “дзеравеншчына” ацэнечнае, зняважлівая аценка даецца Міхалку з боку брата яго жонкі.

    14. Пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей. Сатырычны' верш «Савось-распуснік». Прачытаць верш Якуба Коласа на памяць.
    Пейзажныя Я.Колас усведамляў, што без збліжэння дзіцяці з прыродаю немагчыма сапраўднае выхаванне.

    Вясна – любімая пара года паэта і Я.Колас не перастае складаць у яе гонар узнеслыя гімны. Верш “Вясна” сваёй рытмікай, лексікай, прадметнасцю блізкі да вусная народнай вторчасці. У творы пад назвай “На лузе” паэт адлюстраваў прыроду ў час паўдзеннай спеці. Карціна вызначаецца панарамнасцю: перад намі – вялікі маляўнічы луг, высокае неба. Гэта пейзаж настрою. Вызначыць агульную танальнасць твора можна па яго першых радках (Добра ў лузе ў час палудны!)

    Прырода, апетая пейзажыстам, бясконца блізкая і роднасная беларускаму чытачу, адна з-за недастатковасці эмацыянальна-эстэтычнага вопыту школьнікаў (асабліва малодшых класаў), а таксама сінтаксічнай ускладненнасці вершаў лірычныя шэдэўры даволі цяжкія для ўспрымання гэтай групай чытачоў. Таму ў працэсе чытання і аналізу падобных твораў неабходна абапірацца не только на своеасаблівасць колаўскай паэтыкі, але і на фантазію і ўяўленне дзіцяці. Пейзажныя вершы Я.Коласа ўяўляюць гармонію гукаў, фарбаў, пахаў і святла роднай прыроды. Асноўная педагагічная іх накіраванасць – выклікаць ў дзяцей пачуцце замілавання, радасці ад прачытаннага.

    Пра верш “Савось-распуснік”. Па-майстэрску выкарыстоўваючы гумарыстычную сітуацыю, паэт у вершы “Савось-распуснік” (1926) поўнасцю выкрыў забіяку-хулігана, шкодніка Савося і яго сябра Антося. Выхаваўчы падтэкст гэтага твора заключаецца ў тым, што за усімі дрэннымі ўчынкамі абавязкова ідзе расплата.
      1   2   3   4   5


    написать администратору сайта