Главная страница
Навигация по странице:

  • 27-28.

  • 29-30. Творчасць М.Танка 60-пач 90-х годаў (кніга “Блікі сонца”). “Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні”. Наватарскае засваенне паэтам фальклорных традыцый. Асаблівасці “Лемантара”.

  • 33. Вершаваныя жанры дзяцячага фальклору ў творчасці Васіля Віткі (зборнікі “Ладачкі-ладкі”, “Чытанка-маляванка”). Асаблівасці паэтыкі твораў. Прачытаць верш напамяць

  • 34. Майстэрства Васіля Віткі як апавядальніка. Маральна-этычная праблематыка твораў “Зайчык-вадалаз”, “Трывога ў Ельнічах”, “Пешая пяцерка”, “Стасева падарожжа”, “Абнова” і вобразы дзяцей у іх.

  • Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук.

  • 38. Гуманістычныя матывы творчасці Алены Васілевіч для юнага чытача. Вобразы дзяцей у апавяданнях “Вернісаж”, “Сябры”, “Геша”, “Калінавая рукавічка” і інш.

  • 39. Творы Эдзі Агняцвет пра дружбу, мір і працу. Тэма аховы прыроды ў вершах (зб.”Рэчанька, рэчанька мая”, “Хай часцей смяюцца дзеці”). Выхываўчае значэнне гумарыстычных вершаў (зб. “Доктар Смех”)

  • 41. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Анатоля Грачанікава, Сяргея Грахоўскага, Алега Лойкі для дзяцей.

  • 42. Народныя ідэалы дабрыні, сумленнасці, прыгажосці ў вершах, казках В.Зуёнка (кн. “Хата, поўная гасцей”, “Сонечны клубочак”, “Рэха”).

  • дзённік чытача. 1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісменнікі 19пачатку 20ст пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры


    Скачать 168.69 Kb.
    Название1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісменнікі 19пачатку 20ст пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры
    Анкордзённік чытача
    Дата08.12.2020
    Размер168.69 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаDzyonnik_chytacha.docx
    ТипДокументы
    #158140
    страница3 из 5
    1   2   3   4   5

    28 Сярод роднай прыроды мастак паэтызуе і ў “Казцы пра Мядзведзя” (1937). Паэт выказвае захапленне фальклорнымі скарбамі нашага народа і імкнецца выклікаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаўшчыну. У традыцыйна фальклорным плане паказаны і галоўны герой казкі мядзведзь. З гумарам асуджаецца ў кказцы гультайства, прыстасавальніцтва Мядзведзя. Ен прадстае перад чатачамі хітрым прайдзісветам, які вырашыў знайсці жонку працавітую і з добрым пасагам, каб і надалей гультаваць і быць сытым зімой. Мядзведзевы сваты воўк і ліса змаглі знайсці выгадную нявеству – нястомную ў працы ваверачку. Такі мезальянс справядліва выклікае не только смех, але і абурэнне: вялізны мядзведзь хоча жыць за кошт маленькай ваверачкі.

    Праблемы, закранутыя аўтарам у “Казцы пра Музыку”, з’яўляюцца для чалавека спрадвечнымі актуальнымі філасофскімі пытаннямі пра сэнс чалавечага быцця. Лес галоўнага героя Музыкі – гэта не только прыклад сапрауды патрыятычнага служэння народу і Бацькаўшчыне, але і пошук духоўных асноў, якія дазваляюць выжыць у самых складаных сітуацыях, рэалізаваць свае здольнасці і талент. У гэтай казцы М.Танк асэнсоўвае важную для кожнага творцы праблему мастака і мастацтва, вырашэнне якой дазваляе яму вызначыць свае творчае крэда.Таксама ў гэтай казцы найбольш ярка ў параўнанні з іншымі творамі М.Танка для давераснеўскага перыяду выявілася паэтызацыя роднага краю.

    27-28. Паэтычная апрацоўка Максімам Танкам народных казак «Конь і Леў», «Галінка і верабей», «Ехаў казачнік Бай», «Журавель і чапля», маральна-этычныя праблемы ў творах.
    М.Танк з самага пачатку сваей дзейнасці адчуў патрэбу пісаць для дзяцей. Такі напрамак стаў грамадзянскім абавязкам ў творчасці пісьменніка. У часы суровага змагання на заходнебеларускіх барыкадах паэт-рэвалюцыянер стварыў мноста цудоўных казак, што захапляюць чытачоў і сення. Першыя яго творы з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства.

    Творчае выкарыстанне набыткаў беларускага казачнага эпасу адчуваецца ў такіх творах М.Танка, як “Журавель і чапля”(1945), “Жук і слімак”. Гэтыя казкі – не спрошчана-прымітыўны пераказ вершамі фальклорных твораў, а з’ява арыгінальна, высакомастацкая. Казка “Жук і слімак”, як і кожная казка, мае дыдактычную скіраванасць. Умоўна-казачная форма цесна спалучана ў гэтым творы з рэалістычна-праўдзівым адлюстраваннем рэчаіснасці. Аўтар, звяртаючы ўвагу на наўдзячнасць жука, засцерагае сваіх чытачоў ад падобнай рысы характару.

    Талент М.Танка як дасканалага майстра літаратурнай апрацоўкі выявіўся і ў яго творы “Конь і леў” (1953). Вядома, што дзецям падабаюцца казкі пра жывел, яны любяць, каб у творах былі дяылогі, элементы сцэнічнасці. Перапрацаваўшы фальклорны сюжэт, пісьменнік, па сутнасці, стварыў невялічкую п’есу паводле зместу беларускай народнай казкі “Як конь стаў старэйшым ад льва”.

    У казцы “Сярод лясоў неманскіх” (1950) адлюстраваны адухоўлены, дзівосны і запамінальны свет роднай прыроды, пад уздзеяннем якога ў дзяцей фарміруецца пачуцце прыгожага.

    29-30. Творчасць М.Танка 60-пач 90-х годаў (кніга “Блікі сонца”). “Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні”. Наватарскае засваенне паэтам фальклорных традыцый. Асаблівасці “Лемантара”.
    М. Танк, знаходзячыся ў імклівым руху наперад, у творчым пошуку, гарэнні, няспынна абнаўляе, узбагачае змест і форму сваіх твораў. Побач з вершамі класічнай формы ў яго паэзію шырока ўвайшлі балады («Балада пра партызана Дубягу», «Балада пра Гаркушу»), легенды («Ля вогнішч начлежных», «Легенда пра музыку»), санеты («Санет», «Антысанет»), оды («Оду Зеўсу аднойчы я склаў», «Я — твой...»), прытчы («Кажуць, зоры ўсё знаюць...»), дыялогі («Дыялог з Дыягенам»), што дазволіла аўтару дасягнуць высокай ступені арыгінальнасці, непаўторнасці манеры і стылю. Але галоўнае месца ў творчасці сённяшняга Танка займаюць верлібры і вершы-мініяцюры («Парог, вычасаны з успамінаў», «Усё мае працяг жыцця...», «Незнаю...», «Дрзвы паміраюць...», «Непадсудная», «Я ў захапленні», «Маўчанне»). Паэтычнасць у верлібрах дасягаецца не рыфмай і паўтаральнасцю рытму, а самім унутраным (філасофскім) зместам, эмацыянальнай насычанасцю, сінтаксічнай будовай, яе багаццем і гнуткасцю.

    Казка “Быліна пра Мураша Бадзіню” з’явілася водгукам на рэальныя падзеі, што адбываліся ў краіне і былі звязаны з актыўным асваеннем космасу. Дзеянне разгортваецца не у нейкім дзівосным казачным уарстве, а ў реальных умовах сучаснасці, і тым не менш твор прываблівае чытача незвычайнай загадкавай магічнасцю. Адухаўляючы герояў, паэт адкрывае незвычайнае ў штодзенным і побытавым. Здавалася б, што незвычайнага ў такім фактах: дзеці, збіраючы грыбы, згубілі газету. Але паэт далей стварае такія калізіі, якія трымаюць у напружанні ўвагу юных чытачоў з першай да апошняй старнкі твора.

    Аўтар выказвае пашану да ведаў і заклікае юных чытачоў настойліва авалодваюць граматай, бо без яе не абысціся ў жыцці. На прыкладзе Мураша Бадзіні ўслаўляецца смеласць і адвага тых, хто імкнецца пазнаць нязведанае, стаць першым у любой справе. Як ні адгаварвалі Мураша ад ідэі паляцець у космас, ен ўсе роўна выявіў упартасць і настойлівасць у дасягненні вызначаная мэты: трапіў на самалеце ў Байканур, а потмы, пераадолеўшы страх, сеў на касмічны карабель. У казцы паэтызуецца сіла розуму, які здольны ператвараць бязмежную фантазію ў реальнасць. Мураш Бадўіня стаў героям, але не заганарыўся і вельмі сціпла перажыў сваю славу. Такім чынам, удалае спалучэнне казачна-фантастычнага з рэальным нарадзіла твор, які мае вялікае пазнавальнае і выхавальнае значэнне.

    У вершы “Лемантар” уўтар паэтычна ўзнаўляе беларускі алфавіт, кожную літару прыводзіць праклады адпаведных слоў, якія ярка характаразуюць рэаліі роднага краю. Паэт аднак не проста знаеміць дзяцей з беларускім лемантаром, а нагадвае яго старажытную гісторыю ад кніг “Скарыны-бацькі”, заклікае юнага чытача быць смелым і сумленным. Аўтар вядзе нязмушаную гутарку з чытачамі, выкарыстоўвае лагодна-пяшчотную інтанацыю, стварае даверлівы настрой, у выніку чаго узмацняецца адукацыйна-выхаваўчы эфект зместу.
    31. Прырода і дзеці ў творчасці С. Шушкевіча. Майстэрства паэта як казачніка. Вобразы беларускай фауны і флоры як скразныя ў кнігах для дзяцей «Лясная калыханка», «Сарочы церамок», «Колькі кіпцікаў у кошкі», «Казёл на верталёце» і інш. Спалучэнне займальнасці і пазнавальнаці ў творах паэта.

    Станіслаў Пятровіч Шушкевіч – натхнены паэт слова, паэт-лірык, гуманіст, сатырык.

    Прыйшоў у літаратуру ў 1920-ыя гг.У асноўным пісаў для дзяцей дашкольнага и малодшага школьнага ўзросту. Яго творы увабралі лепшыя традыцыі беларускага, у тым ліку і дзіцячага фальклору не толькі у сэнсе выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў, а і ў плане сцвярджэння народных ідэалаў дабра, справядлівасці, прыгажосці. Творы Шушкевіча аптымістычныя па гучанні і змесце, яны прыносяць дзецям радасць, вызоўваюць у іх дабрыню, спагадлівасць, любоў да роднай зямли.

    Ен аўтар кніжак вершаў, апавяданняў і казак для дзяцей «Звярыны баль» (1936), «Лясная калыханка» (1958), «Сарочы церамок» (1959), «Мы на змену ідзём» (1961), «Гара Марата Казея» (1963), «Будзільнік» (1966), «Апавяданні пра Марата Казея» (1968, 1988), «Вясёлыя дзятлікі» (1970), «Колькі кіпцікаў у кошкі» (1972), «Дванаццаць пасланцоў» (1973), «Барадаты камар» (1977), «Красавік» (1977), «Ліса з магнітафонам» (1979), «Казачны церам» (1983), «Едзе страшная Яга» (1985), «Казёл на верталёце» (1987). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1988 г. - «Выбранае».

    Чытаючы дзіцячыя вершы С.Шушкевіча, адчуваеш, што сюжэты многіх з их узяты з жыцця, падказаны канкрэтными выпадками, асабістыми ўражаннямі. У вершы “Гыля, гыля, гусачки” дзецям прапануецца займальная, з хітрынкай задачка-кульня, разлічаная не столькі на матэматычныя веды, колькі на развіцце ў дзяцей назіральнасці, кемлівасці.

    Сваіми творамі С.Шушкевіч выдзе дзяцей да пазнання новага, дае магчымасць адчуць, кольки навокал цікавага, загадкавага, колькі красы ў роднай прыродзе.

    Паэтам створаны цыкл вершаў,прысвечаных порам года. Сярод іх найбольшая ўвага удзелена вясне, паэт вельмі любіў яе.

    С. Шушкевич ведаў и ўмеў знайсці падход да дзяцей рознага ўзросту. Асабліва ласкава голас паэта гучыць у творах, прысвечаным для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. С.Шушкевіч клапаціўся, каб дзеці не толькі вучыліся бачыць прыгожае ў прыродзе, але і стали яе спраўднымі сябрамі, каб усвядомілі, што прырода – багацейшы скарб Бацькаўшчыны, якім неабходна даражыць. Гэта вельмі важна, бо ад сяброўства з прыродай, ад любові, беражлиівых адносін да яе пачынаецца пачуцце Радзимы.

    Адной з тэм яго твораў быў гераізм народа у вайне, ен пісаў пра шматлікія ахвяры. Большасць яго твораў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, хвалююча гучаць на ўроках, на школьных вечарах.


    32. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Васіля Віткі. Творчае выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў у казках «Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Азбука Васі Вясёлкіна», «Казкі і краскі», «ППШ», «Дударык» і інш. Гісторыя напісання казак.
    Як паэт, як асоба В.Вітка сфарміраваўся на Случчыне, чкую пяшчотна называў маэмай усяго свайго жыцця. Змалку захаплялі яго буларскія народныя казкі, песні, да слез краналі заінелыя бярозкі, неабсяжная веліч зарнага неба, першая пралеска, плескат крынічкі, асветленая сонцам маладая рунь. Першая кніжка для дзяцей - казка "Ваверчына гора" – убачыла свет у 1948 і адразу паланіла сэрцы дзяцей. Твор з першых радкоў захапляе дзяцей, стымулюе іх увагу і эмоцыі, чытачы (слухачы) шчыра спачуваюць ваверачцы, кранае іх тое, як усхвалявала яе гора ўсіх лясных жыхароў, як ласкава, уважліва аднесліся да бяды ваверачкі яе дзеці.

    Сюжэт казкі “Ваверчына гора” складаецца з асобных эпізодаў-прыгод, паяднаных агульным клопатам: як хутчэй дапамагчы ваверчцы. У яе баляць зубкі. Сама ваверачка падказала, што ей дапамог бы малаток: яна б ім арэшкі біла і зубкі свае не верадзіла. З гэтай падзеі завязваюцца асноўныя сюжэтныя вузла казкі: з чаго зрабіць малаток, хто яго зробіць, як потым пераправіць той малаток выварцы.

    Чытаючы казкі Віткі, адчуваеш, што ён творыць мову , як музыку; здзіўляе бязмежная фантазія паэта, арыгінальныя казачныя сітуацыі. У казцы “Ваверчына гора” ачалавечаны не толькі звяры і птушкі, а нават маланка, гром, дождж.

    Як і належыць казачнаму жанру, казка “Ваверчына гора” заканчваецца шчасліва: перасталі балець у Веры-ваверачкі зубкі і нават яшчэ да таго, як бусел уручыў ёй малаток. Твор гэты прасякнуты дабрыней і спачуваннем.

    У казцы “Ваверчына гора” няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэбы быць добрым, спагадлівым, гатовымі прыйсці надапамогу. Усе гэта вычытваюць і спасцігаюць самі чытачы.

    Яшчэ адна казка Віткі – “Буслінае лета” (1958) – Васіля, школьніка, які скончыў тры класы заўседы цікавіла прырода. Настаўніца дала яму заданне – даць апісанне прыроды. Васіль вырашыў пісаць казку пра буслоў, бо гэтыя птахі заўседы прыцягвалі яго ўвагу; зрабіўшы першыя накіды пачатку казкі, хлопчык схаваў свій сшытак ў дупло вяза, але надзейна сшытак прапаў. Гэта – завязка асноўнага дзеяння казкі. А развіцце сюжэта звязана з пошукамі Васілем таго сшытка. У час пошуку было шмат прыгод, сустрэч, уражанняў, яны значнапашырылі прастору дзеяння казкі, далі магчымасць аўтару ўключыць у сюжэт казкі дадатковы матэрыял.

    Звонкім вадаспадам вершаваных радкоў пачынаецца “Казка пра цара Зубра” (1960) В.Віткі.

    Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат розных лясных жыхароў, між іх вылучаецца ў казцы прыгожы магутны зубр. Не менш важны герой гэтай казкі – школьнік Вася Вяселкін, невялічкі бялявы хлопчык з казачным пісталетам пры баку і з шырокім фанерным мячом у руцэ.Ен прыцягвае ўвагу чытачоў адвагай, незалежнасцю, тым, што абараніў гонар свайго сябра Зая: не дазволіў звярям насміхацца з яго. “Казка пра цара Зубра” падабаецца дзецям багаццем незвычайных прыгод, музыкай зменлівых рытмаў вершаваных радкоў.

    Каб зацікавіць дзяцей і падвесці іх да пэўных высноў, Васіль Вітка трапна выкарыстоўваў гумар, гіпербалу, кантраснае супастаўленне, элементы парадоксу. Нават сама, напрыклад, назва невялікай – усяго 6 строф казкі “Генерал Варабей” выклікае ўсмешку дзяцей, іх забаўляе зрокава выразны вобраз маленькага верабейкі ў тым, генеральскім мундзіры з пагонамі і шнурамі.

    33. Вершаваныя жанры дзяцячага фальклору ў творчасці Васіля Віткі (зборнікі “Ладачкі-ладкі”, “Чытанка-маляванка”). Асаблівасці паэтыкі твораў. Прачытаць верш напамяць.
    В.Вітка – класік беларускай літаратуры, заслужаны дзеяч культурыа Беларусі. У 1972 годзе за кнігі для дзяцей “Беларуская калыханка”, “Казкі”, “Чытанка-маляванка” быў адзначаны прэміяй БССР.

    «Дударык», «Чытанка-маляванка» (у сааўтарстве з мастакомаднадумцам А. Луцэвічам), «Ладачкі-ладкі» — гэта зборнікі песенек-гульняў, казачак і баек, лічылак і загадак, жартаў і пацешак, народжаныя з празрыста-чыстых крыніц фальклорнай творчасці. З вялізнага меха «дзеда Васіля» малому чытачу ці слухачу адкрываецца свет народных дзіцячых уяўленняў, просты, жыццярадасны і паэтычны, але абноўлены і ўзбагачаны творчым аўтарскім поглядам, захапляючы багаццем фарбаў і гукаў — як на народным свяце, — весялосцю і непасрэднасцю, нечаканасцю асацыяцый, унутранай дынамікай, сакавітасцю, ёмістасцю і гучнасцю слова, якое ўзнаўляе забытыя цяпер фальклорныя пласты жыцця. У гэтых кнігах аўтар паспяхова развівае ўстойлівую ў беларускай літаратуры фальклорную традыцыю, якая наогул з'яўляецца асаблівасцю творчасці сучасных беларускіх паэтаў, што пішуць для малых (Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, Э. Агняцвет, А. Вольскага, М. Чарняўскага, Н. Галіноўскай). У творах Віткі гэтая асаблівасць выяўлена найбольш поўна і яскрава.

    У зборніках “Чытанка-маляванка”, “Ладачкі-ладкі”, “Дом, у якім жывуць словы” аўтар пастараўся ажыццявіць сваю запаветную задуму: далучыць дзяцей да скарбаў народнай мовы. “Ёсць словы, якія хочацца бясконца паўтараць, – пісаў ён. – Яны самі завучваюцца, бо гэта вясёлыя словы, іх мы любім змалку”.

    Пачатак вясны

    Уначы ля цёплае вярбы,
    У лістах стуліўшыся, вясна
    Веек не магла падняць ад сна,
    Толькі з рэхам жураўлінае трубы
    Ранкам прахапілася яна.

    Адгрымеў за вёскай крыгалом.
    Вылецела з вулею пчала,
    І дзяўчынка з гладыша нагбом
    Першы сок бярозавы піла.

    І такім прыгожым здаўся твар,
    Блізкі мне да кожнае сузлінкі,
    Сонца сакавіцкага загар
    З першаю вясновай рабацінкай.

    Нечакана ў гэты ясны час
    Сталася на свеце дзіва,
    Хоць я з ёю бачыўся не раз,
    Ездзіў у начное, на папас, -
    Зразумеў упершыню, што быў шчаслівы.

    Пакідала нас маленства цішыня,
    Казка саступала месца былі,
    І адчулі мы: у птушанят
    Выраслі ўжо для палёту крыллі.

    Значыцца, прышла-такі яна,
    Тая, што была жаданай, крэўнай, -
    Маразамі скутая вясна,
    Казачная, мілая царэўна.

    34. Майстэрства Васіля Віткі як апавядальніка. Маральна-этычная праблематыка твораў “Зайчык-вадалаз”, “Трывога ў Ельнічах”, “Пешая пяцерка”, “Стасева падарожжа”, “Абнова” і вобразы дзяцей у іх.
    Незвычайна багатае поле дзяцячай паэзіі Васіля Віткі. Есць тут з тонкім майстэрствам адшліфаваны творы беларускага іфальклору, у іх з густам унесены элементы новага; есць дасканалыя, псіхалагічна тонкія апавяданні пра дзяцей – “Трое ў палаце”, “Трывога ў Еўлічах”, “Зайчык- вадалаз”, “Абнова”, “Ну пачакай, воўк” і інш.

    Няма ў беларускай літаратуры пісьменніка, які так паслядоўна, упарта і дзейсна, як Вітка, адстойваў бы самацэнную каштоўнасць дзіцяці, яго права на свабоднае гарманічнае развіццё, які б так трывожыўся за лёс яго выхавання ў сям'і і ў школе, дзе, паводле слоў аўтара, нярэдка пануе сумная, схаластычная, «бяздзетная» педагогіка, безнадзейна далёкая ад дзіцячых інтарэсаў. Вітка — за свабоднае выхаванне ў школе, і ў гэтым сэнсе ён усведамляе сябе прадаўжальнікам ідэй вялікіх папярэднікаў — Русо, Песталоці, Л. Талстога, Ушынскага, Корчака, Сухамлінскага.

    Паэт вельмі добра разумее непарушную сувязь, што існуе паміж дзіцячай літаратурай і педагогікай, але педагогікай не нарматыўнай, не «фармальна-бяздушнай», «зашпіленай на ўсе гузікі параднага мундзіра», а творчай, аснову якой складае асоба дзіцяці. Менавіта ў арыентацыі на асобу дзіцяці, а не ў абсалютызацыі ролі калектыву (на што ўвесь час была накіравана школьная педагогіка) Вітка бачыць квінтэсенцыю педагагічнага майстэрства. Для яго сапраўдная педагогіка — гэта паэзія, а сапраўдныя педагогі — гэта паэты ў тым сэнсе, што яны, як і вершатворцы, развіваюць вобразнае мысленне дзяцей, будзяць іх творчую фантазію, заахвочваюць дапытлівасць, цікаўнасць, самастойнасць думкі.

    Вітка занепакоены тым, што «індустрыялізацыя», тэхнізацыя навучальнага працэсу паслабляе жывыя ніці, якія звязваюць настаўніка і вучня, іх душэўныя кантакты, што ў грамадстве адбываецца адчужэнне дзяцей ад бацькоў, ад дарослых. Аслабленне ж сувязей з першароднай прыродай, зямлёй пагражае не толькі збядненнем эмацыянальнай сферы, але і свядомасці, бо чалавек, чужы прыродзе, пазбаўляецца глыбіннага разумення жыцця, яго сэнсу, а значыць, і сэнсу свайго існавання. Таму такое важнае значэнне ён надае пазнанню маленькім чалавекам вялікіх маральных каштоўнасцей, што вызначаюць узаемадачыненні паміж людзьмі, азбуку душы чалавечай, духоўнасць. У прозе паэта ўсе гэтыя педагагічныя перакананні знаходзяць найбольш адкрытую і разгорнутую мастацкую рэалізацыю. Свет дарослых і дзяцей малюецца, як правіла, у адзінстве і згодзе (апавяданні «Стасева падарожжа», «Першая пяцёрка», «Зайчык-вадалаз», «Трое ў палаце»). У поглядзе на юных сучаснікаў Вітка па-народнаму разважлівы і мудры. Ён не схільны перабольшваць «хваробы» веку з усімі яго перавагамі-выдаткамі і ўпэўнены: душа дзіцяці — маленькі сусвет, адкрыты для ўсяго добрага і светлага. Таму аўтар не спяшаецца асудзіць, закляйміць шалапута-«крутасвета» Юзіка, які бяздумным стрэлам знішчыў бусла, што гняздзіўся з сям'ёй на суседняй таполі («Трывога ў Ельнічах», 1959). Пасля гэтага здарэння Юзік усю ноч разам з асірацелай бусліхай прастаяў на грудку, дзе вяскоўцы пахавалі бусла, і разам з сябрам узяўся даглядаць двух буслянят, што выпалі з гнязда. Так хлопчык, які глыбока ўсвядоміў і перажыў сваю віну, нібы ачысціўся ад свайго ганебнага ўчынку і далучыўся да прыроды. Здарэнне з буслам з'явілася для Юзіка тым паваротным момантам у жыцці, пасля якога хлопчык упершыню «сам заглянуў у сваю яшчэ не зразумелую, збітую з тропу душу, якая цяпер ужо не магла так лёгка супакоіцца і бесклапотна знябыцца. Прычым Юзік балюча ўспрымае забойства бусла не толькі праз узрушаную рэакцыю аднавяскоўцаў, сябра, але і праз ачалавечаныя паводзіны саміх буслоў

    Узаемадачыненні прыроды і дзіцяці, чалавека наогул, яго ўнутраная супрыроднасць — скразная тэма творчасці пісьменніка — працягвае хваляваць яго і ў творах, апублікаваных апошнім часам. Апавяданні пад агульнай назвай «Ранічкай на Свіслачы» успрымаюцца як адысея пакут птушынага царства ў экалагічна-катастрафічных умовах жыцця і.разам з тым як сумны аповяд пра адзіноцтва — і чалавека, і птушкі, якая засталася адна-адзінютка на беразе атручанай мазутам і смуродам Свіслачы, страціўшы сваіх маленькіх качанятак, што не змаглі тут выжыць. Прычым драма качынай сямейкі так супрычынена апавядальніку, мудраму хвораму чалавеку, за плячыма якога ўжо пражытае жыццё, так спраецыравана на яго, што ў выніку свет прыроды і свет чалавечы ўяўляюцца як адзін бязмежны і непадзельны сусвет.
    35. Васіль Вітка аб праблемах выхавання дзяцей у кнігах «Дзеці і мы», «Урокі», «Азбука душы», «Дом, дзе жывуць словы». Васіль Вітка і ідэі наватарскай педагогікі. Агляд кнігі «Урокі роднага слова». Прачытаць верш на памяць.

    Усё напісанае Віткам для дзяцей вызначаецца не только прафесійным мастэйрствам, але і гуманістычнай сутнасцю. ”Дабрату можна выхаваць только дабратой!” – гэты жыватворны прынцып народнай педагогікі увасоблены ў творах гэтага тдзіцячага паэта-класіка. Гэты прынцып пакладзены ў аснову распрацаванай ім педагагічная сістемы, палажэнні якой выыкладзены ў кнігах В.Віткі “Дзеці і мы” (1977), “Урокі” (1982), “Азбука душы” (1988). Названыя кніга – арыгінальныя, мудрыя, наватарскія, яны узаемазвязаны, дапаўняюць адна адну і складаюць цэласны цыкл, дзе не проста выказаны асобыя меркаванні адносна пытанняў выхавання, а выкладзены асноўныя палажэнні створанай В.Віткам педагагічнай сістэмы.. Яна грунтуецца на вопыце народная педагогікі, якая, паводле слоў Цімоха Васільевіча, увабрала ў сябе мудрасць і маральны кодэкс многіх пакаленняў. Гэтая сістэма з улікам агульначалавечых каштоўнасцей узрасла на беларуская нацыянальная глебе, прасякнута клопатам пра лес беларуская мовы, літаратуры, школы.

    Сваей сутнасцю канцэпцыя В.Віткі-педагога зарыентавана на іасобу вучня: узаемадачыненні настаўніка і вучня, падкрэсліваў ен, павінны быць заснаваны на даверы, на духоўнай еднасці. Тады яшчэ не было тэрміна “педагогіка супрацоўніцтва”, але менавіта гэта меў на ўвазе наш беларускі пісьменнік-педагог. Ен зврятаў увагу на тое, што без дешэўнай цуласці, без любві да дзяцей не можа быць педагогікі. Маральным дзікуном назваў В.Вітка епедагога, які захаплаецца сваей уладай, нібы бізуном размахвае адзінкай. Так узнікае мяжа адчужанасці паміж вучнем і настаўнікам. Вучням вельмі трэба, каб школа была для іх асяродкам дабрыні і справядлівасці. У працэссе навучання, выхавання вельмі многае залежыць ад настаўніка, таму В.Вітка ў сваей педагагічнай трылогіі удзеляе шмат увагі асобе педагога, яго метадычнаму, моўнаму майстэрству.

    Уражвае шматбаковасць інтарэсаў, шырокая эрудыцыя В.Віткі; спецыяльнай увагі і вывучэння заслугоўвае створаныя ім у трылогіі “Дзеці і мы”, “Урокі”, “Азбука душы” літаратурныя партрэты, успаміны, нататкі пра вядомых веларускіх пісьменнікаў – Я.Коласа, Я.Купалу,К.Чорнага, І.Мележа, Я.Маўру. Есць тут і літаратурна-крытычныя артыкулы, прысвечаныя пытанням спецыфікі аналізу сучаснай беларуская паэзіі і інш.

    У жывой зацікаўленай гаворцы з даўкольнікамі, малодшымі школьтнікамі В.Вітка выявіў зайздросную вынаходлівасць, багацейшуюфантазію; пісьменнік ведаў, што дашкольны і малодшы школьны ўзрост выключна спрыяльны час для далучэння дзяцей да роднага слова і спасціжэння імі тых маральных высноў, што складаюць азбуку душы чалавека.

    Увага Віткі была скіравана на развіцце вобразнага мыслення дзяцей. Вобраз, як сцвярджаў пісьменннік, - вечны стымул думкі, без яго немагчымы паўнацэнны працэс пазнання.

    Дзякуючы вынаходлівасці гэты творца самую звычайную з’яву, лічбу, прадмет, слова, нават гук умеў зрабіць сапраўдным паэтычным адкрыццем. Возьмем хаця б нуль: здавалась, зусім пустая лічба, а ў вершы-жарце В.Віткі “Нуль Буль-Буль” становіцца прыкметная істотай, бо нулю дадзена імя, пэўны характар і знайдзена вядучае месца ў сюжэце.

    36. Адзінства дзіцяці і прыроды ў апавяданнях Я. Брыля «Жыў-быў вожык», «Сняжок і Волечка», «Ліпа і клёнік», «Чым накармілі Мішутку?», П. Кавалёва «Жыві, сабе, зайчык», В. Гарбука «Такіх кветак не бывае», П. Рунца «Лёнева таполька».
    Янка Брыль дэбытаваў як паэт, але шырокую выдомасць і прязнанне атрымаў як празаік. У 1946 годзе з дапамогай Крапісы выйшла яго першая кніга “Апавяданні”. Потым было яшчэ шмат кніг, апавяданняў, аповесцей, нарысаў, эсэ, раманаў. І сярод гэтага багацця зусім не губляюцца кнігі, якія Я.Брыль напісаў для дзяцей: “Ліпка і клёнік” (1949), “Зялёная школа” (1951), “Жыў-быў вожык” (1949), “Сняжок і Волечка”.

    Ужо самыя першыя апавяданні Я.Брыля для дзяцей вызначаюць суб’ектыўнае, апасродкаванае адлюстраванне жыцця з пазіцыі маленькага чалавека.

    “Жыў-быў вожык” – бацька з лесу прнес свайму маленькаму сыну, што яшчэ і ў школу не хадзіў вожыка. Гэты твор дае дзецям звесткі пра вожыка: чым ен харчуецца,які лад жыцця вязде і інш. Маленькі апавядальнік расказвае, чк ен карміў вожыка малачком і яечкам, дзівіўся яго баязлівасці. Але найбольш цікава было маленькамі назіраць, як лясны жыхар шукаў сабе сяброў. Калі вожык падрос, бацька прапанаваў сыну выпусціціь вожыка.

    “Ліпа і кленік” (1948) – пачуццем шкадавання да ўсяго жывога прасякнута гэта апавяданне, у якім імпліцытны апавядальнік, што не уздельнічае ў аповедзе, глядзіць на свет вачыма маленькай дзяўчынкі Ліпы. Ей пайшоў нядаўна пяты гадок і таму асфальтавая шаша здаецца ей такой шырокай-шырокай і гладзенькай як стол. У яе есць неразлучны сябар – калматы сабака Дзік. Як у кожнай дзяўчынкі, у Ліпы есць радасці, напрыклад, пушыстая белая шубка, якую мама прывезла сваей любай Снягурачцы з горада. А яшчэ ў яе есць кленік, які дзяўчынка пасадзіла сама. І вось за гэты кленік дзяўчынка вельмі хвалюецца узімку, у кленіка ж няма такой цеплай шубкі як у яе.

    “Сняжок і Волечка” (1952)гэты твор – своеасаблівы успамін апавядальніка пра свае першае лета без таты. Змест твора: у хлопчыка з’явіліся галубы – Сняжок і Волчека, якія неўзабаве вывелі маленькіх галубянят. На птушак нападае суседскі кот Жандар, і, нагледзячы на самаахвярную смерць Сняжка, у жывых застаецца только адно птушаня. Волечка пабаялась вярнуцца да гнязда, і хлопчык сам выкарміў малога сірату. Гэты твор з’яўляецца своеасаблівым гімнам жыццю.

    37. Выхаваўчае значэнне апавяданняў Б.Сачанкі «Хлеб», «Кошык малін», «Насцечка», «Бабка Адарка», В. Хомчанкі «Клава і Лянота», В. Гарбука «Горад без папугайчыкаў», «Не было б і сонца», М. Янчанкі «Хай заўжды будзе...».
    Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам. 

    На першым плане праблематыкі беларускай прозы застаецца станаўленне гарманічнай і развітай асобы, выхаванне пачуцця калектывізму, годнасці. Менавіта маральна-этычная праблематыка раскрываецца у большасці трвораў разных жанраў. У першую чаргу увага звяртаецца на сацыяльна-бытавыя праблемы, вядома, у даступная для дзяцей форме.

    Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук. Выдаў для дзяцей кнігі прозы: “Танюшкины расказы“ (1964), “Алачка-забывалачка” (1964), “На міаі акне. Таніны апавяданні” (1966), “Незнарок і знарок” (1969), “Такіх кветак не бывае” (1971), “Хто такія мы” (1973), “Са мной здарылась неверагоднае” (1977). Псіхалагічна пераканаўча раскрывае ў свіх творах свет дзяцінства, трапна перадае асаблівасці гаворкі, паводзін малых, аздабляе навакольны свет казачнымі фарбамі, уключае шмат разнастайных звестак аб прыродзе.

    Павел Кавалёў. Для дзяцей выдаў кнігі прозы – “Андрэйка” (1948), “Згубленны дзеннік”, “Сябры мае, дзеці” (1959), “”Ленька Гром” (1961), “Малы мужчына” (1966), “Чырвоны лядок” (1969), “Жыве сабе, зайчык” (1975), “Пра нашу Дашу”(1982), “Намеснік бабулі” (1992). Дзіцачая проза пісьменніка прадстаўлена рознымі жанрамі – апавяданнямі, аповесцямі, замалеўкамі, мініяцюрамі-смешынкамі. Творя для маленькіх эмацыянальныя, светлыя, багатыя псіхалагічнымі дэталямі. У аповесцях, адрасаваных дзецям сярэдняга школьгнага узросту, адным з першых ўзняў у беларуская дзіцячай лмтаратуры тэму адзіноты дзіцячага сэрца, дзіцячых правапарушэнняў.

    Рунец Пятро. Першае апавяданне апублікаваў у 1932 г. (часопіс «Іскры Ільіча»). Піша пераважна для дзяцей. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Юныя змагары» (1940), «У веснавыя дні» (1954), «Бярозавы конь» (1956), «Гіпсавая маска» Ц958), «Канец казкі» (1960), «Заламаны ражок» (1961), «Вясёлыя здарэнні» (1962), «Алёшка-верхалаз» (1963), «Аб чым шэпчацца аер» (1966) - абедзве аповесці ў 1971 г. выдадзены асобнай кнігай «Алёшка і яго сябры», «Важнае задание» (1968), «Белы васілёк» (1971), «Добрая душа» (1977), «Незвычайны збор» (1981), «Незвычайны наведвальнік» (1985), «Апошняе шчасце» (гумарэскі, 1984). Апублікаваў аднаактоўку «Сіні пясок» (1959).

    Хомчанка Васіль  30-я гады выступіў у друку з вершамі (газета «Піянер Беларусі», часопіс «Іскры Ільіча»). Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Ўладзіміры на расейскай мове - «Куда исчез гриб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). Пісаў пераважна для дзяцей. У Менску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), , «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданні, 1979) і інш. У 1975 г. выдаў «Выбранае», у 1979 г. - Выбраныя творы ў 2-х тамах.

    Апавяданні і казкі В.Хомчанкі для маленькіх лірычныя, сонечныя, іх аздабляюць дынамічныя, займальныя дыялогі. У кожным з твораў прыхавана хітрынка, добразычлівая усмешка аўтара, зернетка педагагічнай мудрасці.

    38. Гуманістычныя матывы творчасці Алены Васілевіч для юнага чытача. Вобразы дзяцей у апавяданнях “Вернісаж”, “Сябры”, “Геша”, “Калінавая рукавічка” і інш.
    У літаратуру А.васілевіч прыйшла як празаік, у першым нумары часопіса “Беларусь” за 1947 год. Была надрукавана яе невялікая аповесць “У прастор жыцця” (пазнейшая назва – “У прасторах жыцця”).

    Майстэрства А.васілевіч як дзіцячай аўтаркі выявілася ў яе апавяданнях для дзяцей, качынаючы з 1950-ых гг., пачалі друкавацца ў дзіцячых перыядычных выданнях, а потым увайшлі ў зборнікі “Заўтра ў школу” (1956), “Сябры” (1958), ”Апавяданні” (1959), “Калінавая рукавічка” (1963).

    Засведчыла А.Васілевіч і талента казачніцы: даўно любімым творам дзяцей стала яе казка “Калінавая рукавічка”, якая ўвайшла ў беларускую дзіцячую класіку. Зачароўвае дзяцей прыгажосць і дэлікатнасць каліны, яе любоў да родных мясцін, не згаджаецца яна на ўгаворы ветра-бяздомніка ляцець з ім разам. Ен палохае каліну тым, што людзі загубяць яе, але каліна не меняе свайго рашэння. Вось так прыгожа і мудра, па-мастакцу вобразна можа быць вырашана ў дзіцячым творы глабальная праблема часу: узаемаадноміны чалавека і прыроды. У казцы “Калінавая рукавічка” сцвярджаецца філасофская думка пра еднасць чалавека і прыроды, якую ен павінен берагчы як крыніцу эстэтычнай асалоды і незлічоных багаццяў, як неад’емную часцінку дарагой Бацькаўшчыны. А важным у вырашэнні гэтай філасофскай праблемы з’яўляецца эпізод сустрэчы каліны з чалавекам, жорсткасцю якога палохалі яе і сівер і старая яліна.

    Кранальная гісторыя сяброўства дзяўчынкі Наты і гускі Гешы ляжыць у аснове апавядання А.Васілевіч “Геша”, якое мае своеасаблівы зачын і адразу далучае дзяцей да падзей, што разгортваюцца ў гэтым творыю Інтрыгуе чытачоў і сама назва “Геша”. Аказваецца, Геша – гэта гуска, а назвалі яе так дзеці таму, што ва ўсіх выпадках яна паўтарала сваё нязменнае “Ге! Ге!”. Аднак гэты твор не толькі пра гуску Гешу, але і пра дабрыню. Спаўна спазнала дабрату людзей Геша: гэта яны варатавалі яе, яшчэ маленькую, пакалечаную. Потым іншыя людзі купілі гуску, каб падсмажыць да свята, ды пашкадавалі, бо вельмі ласкавая была яна. А калі праз пэўны час Геша раптам знікла, дык шукалі яе ўсім дваром; падключыўся нават зусім незнаемы малады чалавек, якому пашчасціла знайсці Гешу.

    У болшасці апавяданняў, прызначаных дзецям, шмат гульняў, забаў, прыдумак, мілых дзіцячых спрэчак, як, напрыклад, у апавяданні “Вернісаж”, дзе ўсе пачалося з таго, што брат і сястра – Вова і Ната – пасля доўгіх абмеркаванняў вырашылі восьмага сакавіка падарыць маці свае малюнкі. Нягледзячы на канкурэнцыю (каб у мяне было лепш), калі Ната папрасіла брата намаляваць яе голубу ногі, той згадзіўся і зрабіў гэта найлепшым чынам, не прапусціўшы пры гэтым магчымасці пасмяяца з малюнка малодшай сястры. Гумарыстычнае гучанне апавядання ўзмацняецца тым, што ў Вовы, які абяцаў Наце паказаць, як малююць сапраўдныя мастакі, замест зімовага лесу атрымаліся пакрытыя снегам пні. Цяпер ужа ад душы смяялася Ната, але падказаная ёю жартам назва зрабіла малюнак Вовы змястоўным і інтрыгуючым.

    Жывая плынь дзіцячых апавяданняў А.васілевіч выйшла за межы рэгламентаванага, парушыла схемы, што існавалі ў літаратуры ў той час. Недаравальным лічылася тое, што ў зборніку “Сябры” не паказана дзейнасць піянерскіх і камсамольскіх арганізацый, што сустракаюцца там не зусім ідэальныя дзеці, настаўнікі, а таксама сем’і, у якіх дзецям няўтульна. А у апавяданні “Сябры” з аднаіменнага зборніка на прыкладзе узаемаадносін падлеткаў-школьнікаў Лені і Грышы чытачы падключаюцца да размовы пра сяброўства, задумваюцца над тым, якое яно, у чым яго сутнасць.

    39. Творы Эдзі Агняцвет пра дружбу, мір і працу. Тэма аховы прыроды ў вершах (зб.”Рэчанька, рэчанька мая”, “Хай часцей смяюцца дзеці”). Выхываўчае значэнне гумарыстычных вершаў (зб. “Доктар Смех”)
    Эдзі Агняцвет (Эдзі Сяменаўна Каган, 1913-2000) выдала шэраг зборнікаў вершаў для дарослага чытача, але набыла значную вядомасць як творца для дзяцей.

    Тэматычныя вершы Э.Агняцвет разнастайныя. Яна пісала пра ўсе праявы дзіцячага жыцця. На раннім этапе творчасці яна аддала значна ўвагі, як і ўсе паэты таго часу, грамадзянскай лірыцы. Паэтка адкрывала дзецым свет людзей, што ў час вайны здзейснялі подвігі. Гэта найбольш ярка адлюстравана ў паэмах “Песня пра вытараваны сцяг” і “Будзем сябраваць”. У першай з іх ў паэтычнй форме расказваецца пра гераічны подзвіг піянеркі Мані Галафеевай, якая ў час акупацыі выратавала піянерскі сцяг; у другой апавядаецца пра гераічныя подзвігі юнай партызанкі Рымы Шаршневай. Праблемам cацыяльнай актуальнасці юных грамадзян Э.Агняцвет прысвяціла шмат вершаў. Вядома, не ўсе яны успрымаюцца сення.

    Паэтызацыя Радзімы, прыгажосці краю таксама характэрна для паэзіі Э.Агняцвет. Запамінаюцца вершы “Рэчанька, рэчанька мая”, “Дудка”, “Лыжнікі”. У кожным творы паэтэсы раскрываюцца цуды прырода, яе разнастайнасць, але галоўнае ў тым, што яна падштурхоўвае чытача заўважаць гэтую прыгажосць, цаніць яе. Актыўнае узаемадзеянне з прыродай гартуе дух маладога пакалення. З вершаў так і струменіць заклік не паддавацца паныласці, жыць у адпаведнасці з запаветамі продкаў.

    Паэзіі Агняцвет уласціва выяўленне як грамадзянскага пафасу, так і чыста бытавога, нават прыземленага, паўсядзеннага. У гэтым аспекце цікавыми выглядаюць вершы на гумарыстычную і сатырычную тэму. Паэтэса здолела ўбачыць надзвычайныя рысы дзяцей, якія адразу вызначалі характары дзейсных асоб. Выклікае усмешку галоўны герой верша “Свісток” Змиторк, які не хоча звяртаць увагу на прысутных, дазваляе сабе тольк ўласныя уцехі, сваім свістком глушыць усе наваколле. Паэтэса звяртае увагу на тое, што этычная глухата хлапчука шкодзіць не толькі акружаючым, але і нішчыць і яго самога.


    40. Наватарскія пошукі А.Вольскага ў галіне тэм і жанраў. Аналіз кніг “Чарнічка”, “Лясныя мастакі”, “Ізумрудавы горад, дзе ты?”, “Еду ў госці да слана”, “Карусель”, “Адэльчыны ручнікі”. Спалучэнне паэзіі, прозы і драматургіі ў творах А.Вольскага.
    З канца ХХ стагоддзя асаблівую папулярнасць набылі пашырэнне кніжкі-маляванкі, што выконваюць сваю дыдактычную задачу: развіваць назіральнасць, фантазію, мысленне, крэатыўныя здольнасці падрастаючага пакалення. Легка, весела і вынаходліва піша для дзяцей Артур Вольскі (1924-2002), аўтар больш як 20 зборнікаў паэзіі для дарослага чытача, перакладчык і таленавіты дзіцячы паэт, празаік, драматург, адзін з заснавальнікаў дзіцячага часопіса “Вяселка” (разам з В.Віткам), аўтар падручнікаў па літаратурным чытанні для пачатковай школы “Буслянка” (разам з І.А.Гімпель).

    Творчасць Вальскага для дзяцей пачалась з кнігі “Маленькім сябрам” (1995) і паспяхова працягвалася больш за 45 гадоў. Толькі ў 1980-90-ыя гг. Для дзяцей былі напісаны наступныя кнігі: “Сказка с былью пополам” (1980), “Сонца блізка ужл зусім” (1984), “Дабяруся да нябес” (1985), “Карусель” (1996), за якую пісьменнік у 1997 г. быў удастоены звання лаўрэата Літаратурная прэміі Янкі Маўра.

    У галіне дзіцячай літаратуры для творчасці А.Вольскага характэрна родава-жанравая і тэматычная разнастайнасць. Пісьменнік звяртаўся не толькі дя радыцыйных жанраў – верша, апавядання, казкі, - ен з’яўляецца аутарам апавяданняў-эсэ, п’ес-казак.

    Своеасаблівай кампаноўкай апавяданняў, вершаў, мастацкіх нарысаў, успамінаў і замалевак пра непаўторную Беларусь вызначаецца кніга А.Вольскага “Ізумрудны горад, дзе ты?..” (1977).

    Вельмі казачным выглядае здарэнне з героям апавядання “Лесныя мастка”, дзе аўтар паказвае працэс стварэння прыгожай карціны, што аказалася лепшай на выстаўцы, не только мастаком, але і рознымі ляснымі жыхарамі – зайчыкамі, лісой, мядзведзем, пчоламі, стрыжамі. Патсуповы пераход реальнасці ў казку адбываецца і ў жыцці маленькай Янечкі (казка “Каваль – Залатыя Рукі”, якая дзякуючы казцы, расказаная бабуляй, становіцца казачнай гераіняй і перажывае шмат прыгод.

    Задавальняючы цікавасць маленькіх чытачоў усім незвычайным, А.Вольскі адпраўляецца з чытачамі (або слухачамі) у заапарк. Цыкл вершаў “Еду ў госці да слана” знаеміць дзяцей з самымі рознымі жыхарамі заапарка (сланом, тыграм, бегемотам, гіенай, кенгуру і інш.)

    Аб пераемнасці пакаленняў, шанаванні продкаў і годнай памяці аб іх ідзе гутарка ў апавяданні “Адэльчыны ручнікі”. Выразны беларускі каларыт характэрны таксама казкам А.Вольскага.


    41. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Анатоля Грачанікава, Сяргея Грахоўскага, Алега Лойкі для дзяцей.
    Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў належыць да пісьменнікаў маладога пакалення, а менавіта таму яго творчасць на сённяшні дзень разгледжана і ацэнена недастаткова. Вельмі значнай у творчасці Анатоля Грачанікава з’яўляецца тэма Радзімы, яе мінулага, гісторыі. Так, у яго вершах знаходзім разнастайныя сімвалы - рэчы, успаміны, што паказваюць на значнасць паняцця родных мясцін для яго творчасці. Своеасаблівым захавальнікам народнай памяці, незвычайнымі і загадкавымі помнікамі мінулых дзён паўстаюць у яго творчасці курганы, якія часам пачынаюць гаварыць, расказваць. Вядома, паэт вельмі перажывае любыя страты народнай памяці, забыццё таго, што раней.

    Упершыню выступіў у друку ў 1957 годзе. Выдаў зборнікі вершаў “Магістраль” (1964), “Круглая плошча” (1971), “Грыбная пара” (1973), “Начная змена” (1975), “Дрэва на выспе” (1977), “Калі далёка ты…” (1979, выбраная лірыка). У 1974 годзе за зборнік вершаў “Грыбная пара” Анатолю Грачанікаву была прысуджана прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі.

    Творчую біяграфію С. Грахоўскага можна назваць драматычнай. Першы яго верш быў надрукаваны ў часопісе "Беларускі піянер" (1926), калі аўтару споўнілася 13 год. Першы ж вершаваны зборнік "Дзень нараджэння" (1968) пабачыў свет толькі праз 32 гады. Многія вершы першага зборніка пазначаны пякучым болем душы, нагадваюць пра жыццёвыя страты, з'яўляюцца ўспамінамі пра маладосць, маці, каханую ("Белыя ліпы", "Я цябе прыгадаў", "Ноч над Мінскам", "Мама", "Ты помніш чэрвеньскія ночы"). Сярод твораў С. Грахоўскага нямала пейзажных замалёвак, якія яскрава перадаюць шматгалосы птушыны звон, стракатыя адценні фарбаў восені, снежную белізну зімовых дзён, веснавое абуджэнне зямлі (вершы "Колеры", "Вясной", "Прадвесне", "Подых лета", "Асенні дзень", "Снежань", "Завіруха"). Паэт, захапляючыся навакольнай прыгажосцю, перадае бясконцы рух і зменлівасць у прыродзе, ад якіх самому хочацца шукаць, гарэць, тварыць. Сплавам лірычнага і драматычнага напружання характарызуюцца паэмы С. Грахоўскага "Спаленыя масты" і "Ростань на світанні", прысвечаныя гістарычным асобам — Аляксандры Мураўёвай і Лесі Украінцы. Многія творы С. Грахоўскага маюць гуманістычную скіраванасць, прапаведуюць дабро, справядлівасць, услаўляюць любоў, каханне, шчасце і, па вызначэнні А. Лойкі, спрыяюць "выхаванню пачуццяў добрых і прыгожых" (вершы "Патрэбен чалавеку чалавек" "Давер", "Любоў", "Як я жыў без цябе?").

    У сярэдзіне 1950-х гг. У літаратуру прыйшло пакаленне пісьменнікаў, якія атрымалі вызначэнне “шасцідзесятнікаў” або “філалагічнага” пакалення. Вызначэнні былі ўмоўныя, да гэтага пакалення належыць Алег Антонавіч Лойка. Творчасць яго шматгранная: ен паэт, навуковец, крытык, празаік. Паэзія Лойкі вызначаецца надзвычай пластычнай музычнасцю, што ідўе ад моцная сувязі з народная традыцыяй, фальклорам. Адноц з галоўных рыс лірыкі э’яўляецца выражэнне любові да Радзімы, народа, узвялічванне прыгажосці працоўнага чалавека, яго вялікай духоўнасці. Пейзажная лірыка Лойкі шмат у чым традыцыйная; у ей адчувальныя купалаўска-коласаўскія эмацыянальнасць і пластычнасць, высокая культура радка. У беларуская дзіцячай літаратуры шмат вершаў пра казачніка Бая. Не абышоў гэтую традыцыю і Лойка, падае свій варыянт з’яўлення казак. У творчасці А.Лойкі своеасабліва паэтызуецца стыхія. Сонца – аснова ўсяго жыцця, таму так займальна і пяшчотна, дарэчы, як і іншыя набесныя свяцілы, малюецца яно.

    Паэтычна апісвае Лойка і бытавыя з’явы, такім звычайныя для вясковага дзіцяці і, магчыма, крыху рамантычныя для гарадскога.

    Кніжка “Дзе хто начуе”, зборнік “Каля млына” (1972), цыкл “Вяселы агарод” (1993), казка “Чаму не старэе дуб” і інш.

    42. Народныя ідэалы дабрыні, сумленнасці, прыгажосці ў вершах, казках В.Зуёнка (кн. “Хата, поўная гасцей”, “Сонечны клубочак”, “Рэха”).
    Васіль Васільевіч Зуёнак – паэт, крытык, журналіст. Ен – аўтар паэтычных зборнікаў “Крэсіва” (1966), “Крутаяр” (1969), “Нача” (1975), “Чорная лесвіца”(1992), “Пісьмы з гэтага свету” (1995).

    Адметнай рысай паэтычнага радка В.Зуёнка з’яўляецца рытмічнасць. Тэматыка літаратурных твораў Зуенка досыць шырокая: узаемасцвязь часавека і грамадства, чалавека і прырода, гістарычныя падзеі, тэма паэта і паэзіі і інш.

    В Зуенак – аўтар шэрагу зборнікаў для дзяцей: “Вяселы калаўрот”(1965), “Жылі-былі пад вадой” (1969), “Сонечны клубочак” (1972), “Хата, поўная гасцей” (1987), “Рэха” (2003).

    Прыхаваны дыдактызм праяўляецца ў шматлікіх творах, прысвечаных дзецым самага рознага ўзросту (дашкольнага, малодшага, сярэдняга школьнага). Творы Зуёнка вызначаюцца жанравай разнастайнасцю: вершы, жарты, загадкі, паэмы, казкі, скарагаворкі, апавяданні і інш. У асноўным перавагу ен аддаваў дзіцячай паэзіі, таму мова яго твораў маляўнічая, вобразная. Адна з любімых тэм лірычных твораў для дзяцей – тэма прыроды. Пры гэтым у яго вершах даволі часта сустракаюцца анімалістычныя вобразы.

    Зуёнак у сваей творчасці для маленькіх чатачоў нязрэдку імкнуўся да навуковага спасціжэння светую У вершах для дзяцей змешчаны веды з самых розных навук: батанікі, заалогіі, нават фізікі. Так, у зборніку “Жылі-былі пад вадой” дзеці знаемяцца не толькі з жывельным светам, але і з фізічнымі працэсамі ў прыродзе. У гуманістычнай форме аўтар паказвае павадкі рыб, апавядае пра тое, хто дзе звычайна водзіцца. У многіх гумарыстычных вершах зборніка створана шмат кларытных апісанняў, так званых “партрэтаў” жыхароў “воднага царства”. Для гэтага аўтар выкарыстоўвае шэраг фразеалагічных зваротаў.

    Ідэя напісання аднаго “энцыклапедычнага” зборніка ўзнікла ў паэта у час любімага адпачанку – збору грыбоў. Так з’явіўся зборнік “Па ельнічку, па бярэзнічку”, дзе апісана каля 40 відаў грыбоў, якія сустракаюццап ў беларускіх лясах. Вартасць такого грыбнога даведніка ў тым, што тут даюцца кулінарныя парады. Таксама аўтар звяртае ўвагу чытача, што грыбы могуць мець некалькі назваў.

    Форма загадак – адна з папулярных у творчасці В.Зуенка. У 1972 паэт выдаў зборнік “Сонечны клубочак”. У загадках гэтага зборніка дзівосны і таямнічы свет прыроды. Аўтар прапануе адгадаць пераважна тых звяроў, птушак і расліны, якія можна сустрэць у Беларусі. Выключэннем з’яўляецца толькі чарапаха.Працуючы ў жанры загадак, В.Зуёнак часта выкарыстоўвае поўныя рыфмы, якія дапамагаюць маленькаму чытачу даведацца, пра што ідзе гаворка.

    Яшчэ адзін жанр, у якім праявіўся літаратурны талент В.Зуёнка – казка. Казкі прадстаўлены ўжо ў першым зборніку для дзяцей “Вяселы калаўрот” (1965).

    У 1995 В.Зуёнак выдае зборнік “Бадзірог. Карагод выселых прыгод – і рыфмай звязаных, і проста расказаных”. У кнізе змешчаны багаты пазнавальны матэрыял. Паэтычнасцю вызначаюцца малюнкі прыроды, створаныя ў апавяданні.

    Цікавым таксама з’яўляецца зборнік “Рэха”. Гэта своеасаблівы калейдаскоп вершаў для дзяцей В.Зуёнка з розных кніг паэта. Зборнік складаецца з 6 разделаў, у ім змешчаны вершы амаль са усіх папярэдніх зборнікаў вершаў.

    Паэт сваей паэзіяй надае ўвагу выхаванню каштоўных чалавечых якасцей. Яго імя звязана не только з фарміраваннем беларускай дзіцячай літаратуры, але і з асэнсаваннем яе гісторыі.

    43. Жанравая разнастайнасць паэзіі Р.Барадуліна (вершы, калыханкі, пацешкі, жарты, скорагаворкі, лічылкі, задачкі, закадкі, казкі). Прыемы стварэння займальных твораў. Асаблівасці азбук “Азбука-не забаўка”, “Азбука – вяселы вулей”. Прачытаць верш напамяць.
    1   2   3   4   5


    написать администратору сайта