дзённік чытача. 1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісменнікі 19пачатку 20ст пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры
Скачать 168.69 Kb.
|
Родныя вобразы Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая! Што маё сэрца да вас парывае? Чым так прыкованы я К вам, мае ўзгорачкі роднага поля, Рэчкі, курганы, лясы, Поўныя смутку і жальбы нядолі, Поўныя смутнай красы? Толькі я лягу і вочы закрыю, Бачу я вас прад сабой. Ціха праходзіце вы, як жывыя, Ззяючы мілай красой. Чуецца гоман мне спелае нівы, Ціхая жальба палёў, Лесу высокага шум-гул шчаслівы, Песня магутных дубоў... Вобразы мілыя, вобразы смутныя, Родныя вёскі і люд, Песні цягучыя, песьні пакутныя!.. Бачу і чую вас тут. 15-16. Рэалістычныя апавяданні Зм.Бядулі аб лесе дзяцей. Глыбіня псіхалагічнага аналізу ў творах. Выхаваўчае значэнне казак “Скарб” і “Музыка”. Змітрок Бядуля (1886-1941) (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) – стаяў ля вытокаў беларуская дзіцячай літаратуры. Яго праца як рэдактара, тэарэтыка і, галоўнае, мастака слова ў гэтай галіне дзейнасці сведчыла пра заклапочаннасць пістменніка лесам падрастаючага пакалення. Ствараныя ім вершу, паэмы, казкі, апавяданні і аповесці сапраўды з’яўляюцца высакомастацкімі творамі і не страцілі свае выхаваўча-адукацыйнае значэнне. У тэматычным плане у апавяданнях для дзяцей выразна прасочваюцца 2 накірункі: 1) тэма загубленнага дзяцінста (“Малыя дрывасекі”, “Тулягі”, “Пяць лыжак заціркі”), дзе адчуваецца пратэст пісьменніка-гуманіста супраць бязрадаснага дзяцінства і саціяльна-грамадскіх умлў, якіх пазбаўляюць дзяцей шчасця і 2) творы, у якіх Зм.Бядуля імкнецца пранікнуць ва ўнутраны свет чалавека, раскрыць яга псіхалогію і таленты. 1) “Пяць лыжак заціркі” – нельга без хвалявання чытаць, з якой прагнасцб і радасцю х галодных вачах сям’і хворага Антося і Агаты чакае заціркі. Агаце пашанцавала “выенчыць” фунт мукі ў суседа, і прыгатаванне снедання стала сапрўды вялікім святам для шчаслівай у той момант сям’і. І самым вялікімі няшчасцем стаў прыход не менш галоднай суседлкі Сцёпчыхі, якая з’ела пяць лыжак заціркі, тым самым сапсаваўшя свята сям’і. Кампазіцыйная асаблівасцю гэтага апавядання з’яўляецца наяўнасць ў ім філасофскага падтэксту. 2) “Тулагі” – яшчэ больш драматычна складваюцца падзеі ў сям’і Арцема і яго жонкі, якія пахавалі ўжо чацвера дзяцей і не ў стане зрабіць што-небудзь для апошняй – Ганулькі, якая захварэла на службе ў багатага гаспадара. Адзінае, чым змаглі дапамагчы бацькті сваёй дачушцы гэта тым, што прывялі старога знахара, які даў ей хлеба і пірага, але і гэта не дапамагала. 3) Трагічна (смерцю хлопчыкаў) завяршаецца і апавяданне Бядулі “Малыя дрывасекі”. Галоўныя яго героі – два браты, старэйшаму з якіх – Цішку – 10 гадоў, а меншўаму – Халімону – 8. Але хлапчукі вымушаны ісці ў лес на заборкі, бо іх бацька – кульгавы Цыпрук – сам працаваць не мог. Аднойчы, калі ўзнялася завея, а ўсе дрывасекі разбегліся па дамах, Цішка і Халімон засталіся, баючыся, каб бацька не пакараў, что яны так рана прыйшлі з лесу. А калі вырашылі ў час хзавірухі пайсці дадому, то заблудзілі і зўамерзлі. Апошняе,ю што бачаць браты – гэта сон-трызненне, у якім адбылося іх жаданне адно на дваіх: сядзяць яны за сталом, маці рада, што яны прыйшлт, корміць із цеплым праснаком. Гэтыя апавяданні, паказваючы цемную і забітую веску з яе жыхарамі, пісьменнік пратэстуе супраць існуючага ладу, калі дзеці пазбаўлены сапраўднага дзяцінства. Большасць з казак, напісанных у першай палове 20-ых гг. ХХ ст. і створоанных на аснове фальклорных матываў, Зм.Бядуля напаўняў новым зместам і ўзбагачаў іх мстацкія асаблівасці. Лепшымі сярод гэтых твораў можна назваць тыя, якіх не страцілі сваёй актуальнасці для сучасных маленькіх чытачоў (“Панская хвароба”, “Сіла ў грамадзе”, “Музыка”). У казцы “Скарб” Саўка, галоўны герой твора, наслухаўшыся дзедавых казак аб багатых скарбах, адпраўляецца іх шукаць у купальскую ноч. У лесе адбываецца сустрэча хлопчыка з хохлікам, які паказвае свае падземныя сарбы і знаёміць яго са сваёй шматлікай сямейкай, кожны з якой заняты важная працай. Пабываўшы пад замлей на вячэры хохлікаў, Саўка не паспеў азірнуцца, як апынуўся на сваім ложку ў дзедавай хаце. Самае галоўнае, што зразумеў хлопчык, а ў гэтым і заключаецца змест тівора, што матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая для тых, хто любіць працаваць. Без мазалёў і поту ніякіх скарбаў не знойдзеш. Мяжа паміж рэальнасцю і казачным светам, якая ўжо размываецца ў казцы “Скарб”, яшчэ менш зхаўважаецца ў казцы “Музыка”. Казка садзейнічае выхаванню ў дзяцей любові да ўсяго цудоўнага ў прыродзе і мастацтве. Таксама казка яшчэ паказвае, якрое моцнае уздзеянне мае сапраўднае мастацтва на чалавека і навакольны свет. Ідэйны ж змест твора зключаецца у наступным вывадзе: каб стаць сапраўдным майстра сваёй справы, трэба многа вучыцца, як вучыцца ў пастушка салоўка, жаваранак і іншыя птушкі. Пістменнік у казцы таксама звяртае ўвагу на сувязь маленькага музыкі з прыродай, падкрэсліваючы, што сваіх сяброй Васілька вучыў па нотах, але нотамі ў яго былі не такім мертвыя значкі і круцелачкі на папаеры, а ўся жывая зямелька, са свімі разнакаляровымі краскамі, дрэвамі і серабрыстымі крынічкамі. 17. Жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра. Жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці. Вобразы дзяцей у псіхалагічных апавяданнях Янкі Маўра 30-х гадоў і пасляваеннага часу «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка». Павышэнню мастацка-педагагічнай вартасці беларускай дзіцячай літаратуры спрыяў свайе дзейнасцю Я.Маўр (І.М.Федараў)– заснавальнік новых тэм, жанраў і традыцый. Зайздросны поспехмелі напісаныя ім ў 20-ыя гг. Творы пра далекія краіны: аповесці “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, раман “Амок”, “Лацароні”, “Звяры на караблі” і інш. У 1928 годзе выйшла з друку першая прыгодніцкая аповесць Я.Маўра “У краіне райскай птушкі”. У тым жа 1928 годзе убачыла свет аповесць “Сын вады”. Так з’явіўся цыкл шырокавядомых таленавітых твораў Я.Маўра пра далекія краіны. Яны назаўсёды замацавалі за ім славу выдатнага майстра прыгодніцкіх твораў. Я.Маўра з павагаў называюць нашым беларускім Жулем Вернам. Асаблівай узрушанасцю ў тврах Я.Маўра пра далекія краіны вызначаюцца апавяданні аб становішчы дзяцей у каланіяльных і залежных краінах. Беларуская дзіцачая літаратура тады яшчэ не мела вопыту асваення гэтых тэм і праблем, таму Я.Маўр звярнуўся да традыцый прагрэсіўнай прыгодніцкай літаратуры Беларусі і нашага багатага нацыянальнага фальклору, асабліва народнай казкі з яе дынамізмам, скаладанымі перыпетыямі, ідэалам чалавечнасці, дэмакратызму. Вобразы дзяцей: 1) Аповесць “У краіне райскай птушкі” вобраз 22-гадовага папуаса-місіянера Саку – разважлівага, стрыманага, высакароднага. Вітаючыся з ім, нават пыхлівы містэр Скот механічна падаў яму руку, як роўнаму. 2) Аповесць “Сын вады” – Я.Маўр акцэнтаваў увагу на лесе 19-гадовага сына вады Манга – смелага, дужага, спрытнага юнака, які пра ўсе хацеў даведацца. Асабліва яго цікавілі белыя людзі, што зрэдку праязджалі валі Вогненнай Зямлі. 3) “Слезы Тубі” – герой апавяданні не дарослы, а маленбкі шукальнік жэмчугу – злопчык Тубі. Маўр адкрыта праяўляе да яего сімпатыю, звяртаў увагу на яго прывабныя душэўныя якасці: ен уважлівы да бацькоў, таварышаў. 4) “Незвычайная прынада” (1927) – у ім Я.Маўр пераносіць сваіх чытачоў у Індыю, якая ў той час была англійская калоніяй. Народ яе гібеў ад галечы. З абурэннем піша Маўр пра англійскіх містэраў Блэнсдорфа і Гопкінса, якія выкарысталі ў якасці прынады на кракадзілаў жывое дзіця. У выніку хлопчык застаўся калекам. Чалавек у любых умовах павінен заставацца чалавекам, павінен думаць пра людзей, быць уважлівым да іх. З канца 1920-ых гг. Асноўнай у творчасці Я.Маўра стала тэма Беларусі, жыцце і справы беларускіх дзяцей. У 1930 выфшла з другу вострасюжэтная прыгодніцкая апрвесць “Палескія рабінзоны”. У ёй чытачам адкрываецца рамантыка падарожжа па беларускім Палессі, багатым велічным краі лясоў і балот. Героі прыгодніцкага твора – беларускія падлеткі Віктаріі Мірон, як і Рабанзон Круза, апынуліся на бязлюдным востраве, дакладней, на астраўку замлі, з усіх бакоў абкружаным вясновым разводдзем. Для Я.Маўра характэрна уменне на нейкі час нібы вярнуцца ў краіну Дзяцінства, убачыць свет вачыма дзяцей. Гэта падцвярджаюць напісанныя ім у розныя гады папвяданні: “Бярозавы конь”, “Яно”, “Падарожжа ввкол дома”, “Максімка”, “Шчасце”. Пранікненным лірызмам, меладычнасцю вызначаецца апавяданне Я.Маўра “Шчасце”, чкое сам пісьменнік назваў эцюдам. Гэты твор быў апублікаваны 2 верасня 1945 года ў газеце “Літаратура і мастацтва”, назвай і зместам ён арганічна ўпісаўся ў атмасферу першых пасляваенных месяцаў, калі цышыня успрымалася як само шчасце. Радасна, радасць – неаднаразова паўтараюцца тут гэтыя словы. Радасць мірных дзен, здаецца, нават адчувае прырода. Радасцю напоўняцца сэрцы герояў апавядання: дарослага і хлопчыка гадоў васьмі. Яны сустрэліся на мосце. Здавалась б, легка паразумецца двум шчаслівым людзям. Але не так ўсе проста. Дарослы бачыў, што тварык хлопчыка свяціўся радасцю і шчасцем, але ж гэтую радасць ен зразумеў па-свойму. Аказалася, што добры настрой хлопчыка тлумачыўся не только пяшчотай летняга дня, мелася яшчэ адна радасць:Н на яго галаве была новая шапка. Хлопчыку вельмі хацелася, каб дарослы заўважыў шапку, і хлопчык ўскрыкнуў: “Дзядзя! Шапка!”. Адразу усе стала зразумела даросламу і ен выправіў сваю памылку. Эцюд заканчваецца слаўна: зноў шчаслівыя яго героі разышліся кожны сваім шляхам. Я.Маўр пацвердзіў і ў іншых сваіх творах уменне раскрыць таямніцы душы дзяцей розных узростазў – падлеткаў, малодшых школьнікаў, дашкольнікаў, а гераіне навелы “Падарожжа вакол дома” (1947) Ірачцы ўсяго только больш крыху за годзік. Я.Маўр піша, што гэта той узрост, калі пачынаееца актыўны працэс пазнання дзецьмі навакольнага свету, калі да ўсяго цягнуцца дзяцячыя ручкі, калі малым дя ўсяго хочацца дакрануцца. Так апынуўся ў роце Ірачкі кавалак бялюткай шкарлупкі ад яйка. На смак аказалась нічога, Ірачка яе выплюнула. Неўзабаве у яе руках аказалась саломінка, поспрабавала яна ею пясок капаць – саломінка зламалась. Дале у руках дзяўчынкі аказаўся каменьчык, потым жалезны кру. Так на кодным кроку – новая загадка і адкрыцце, таму падарожжа малой Ірачкі дало ей столько ўражанняў, колькі, мусіць, не кожны дарослы вынес бы з падарожжа вакол свету. З тэмай Вялікай Айчыннай вайны звязаны змест таленавітай псіхалагічнай навелы “Максімка” (1946). Я.Маўр зазарнуў у душу свайго галоўнага героя Максімкі і адкрыў, адчуў у дзіцячай душы такую глыбіню, пра якую большасць дарослых не мае ніякага аяўлення. Вельмі асцярожна аўтар раскрывае перажыванні малога Максіма, бацька якога загінуў у баях пад Сталінградам, а маці закатавалі фашысты. Хлопчык быў упэўнены, што яны жывыя і ў дзіцычым доме штодзенна ішоў сустракаць іх. З хваляванем сочыць юныя чытачы за развіццем сюжэта твора, які нагледзячы на драматызм заканчваецца добра. 18. Жыццевы і творчы шлях Алеся Якімовіча. Апрацоўка пісьменнікам беларускіх народных казак. Ідэйна-мастацкія вартасці казкі “Каваль Вярнідуб”. Алесь Іванавіч Якімовіч (1904-1979) - Лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Адзін з заснавальнікаў беларуская дзіцячай літаратуры, таленавіты беларускі дзіцячы пісьменнік-казачнік, паэт, празаік, перакладчык, фалькларыст, крытык. Нарадзіўся 17 студзеня ў весцы Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926). Адначасова з вучобай пленна працаваў у часопісе “Беларускі піянер”, быў яга сакратаром, потым супрацоўнічаў у часопісе “Іскры Ільіча”. Скончыў у 1930 літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Удзельнік Вялікай Айчынная вайны, у баях пад Харкавам быў цяжка паранены. Пасля вайны працаваў старшым радактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, адказным радактарам дзіцячага часопіса “Бярозка”. Друкавацца пачаў з 1923 года. Першая кніжка “Вершы” выйшла ў 1925 г. Пісаў пераважна для дяцей сярэдняго школьнага ўзросту. Аўтар апавяданняў, аповесцей: “Гул бубна” (1925), “Перамога” (1932), “Незвычайны мядзведзь” (1934), “Выпадак на чугунцы” (1938), “Звяры нашых лясоў (1951)”, “Новы год” (1958), “Кастусь Каліноўскі” (1971) і інш. Таксама выдаваў літаратурныя казкі ў вершах і прозе: “Каваль Вярнідуб” (1936), “Казка пра серага Вожыка” (1937) і інш. Апрацаваў больш як 200 беларускіх народных казак многія з іх ўвайшлі ў зборнікі “Каток – залаты лабок” (1955), “Бацькаў дар” (1957), “З рога ўсяго многа” (1959) і інш. А.Якімовіч - аўтар падручніка “Роднае слова” для 2-га класа, якое вытрымала 19 выданняў. Шмат зрабіў для папулярызацыі беларускага слова, культуры, развіцця беларускай фалькларыстыкі , беларускай нацыянальнай школы. Вядомы А.Якімовіч і як дасканалы перакладчык: зайграла, закрасавала, пацвярджаючы вялікія магчымасці, беларускае слова ў ажжыцяўленных гэтым чуйным мастаком перакладах усіх казак А.С.Пушкіна, казкі П.П.Яршова “Канек-гарбунок”, твораў для дзяцей Л.М.Талстога, А.П.Чэхава, І.С.Тургенева, У.У.Маякоўскага, С.Я.Маршака, В.В.Біянкі і інш. Казка “Каваль Вярнідуб” – першая літаратурная казка А.Якімовіча; у яе сюжэце выкарыстаны матывы некалькіх беларускіх чарадзейных казак пра волатаў-асілкаў – заступнікаў прыгнечаных, пакрыўджаных. Кантамінуючы гэтыя матывы, шчодра узбагачаючы казку новымі эпізодамі і дэталямі, А.Якімовіч з майстэрствам захаваў асобныя асаблівасці, галоўным кампаненты беларускай народнай чарадзейнай казкі: рэзка размежвавны супрацьлеглыя станы дабра і зла. У казцы Якіомвіч пераносіць чатача у фантастычную краіну, у якой жыў уладар – найлюты цар. Цара не хвалявала тое, што народ яго краіны пакутаваў ад голаду і няволі. І толькі калі ў няўрадлівы год ад галадухі паднявольныя пачалі паміраць, цар сазваў сваіх дарадцаў, якія таксама не думалі пра людзей. Адзін з дарадцаў прапанаваў знішчыць усех малых дзяцей, каб было больш ежы. Вярнідуб – асілак, народны заступнік, у ім спалучаюцца сапраўдныя і фантастычныя рысы. У канцы казкі Вярнідуб перамог цара разам з яго войскам, народ вітае Вярнідуба. 19. Творчасць У. Дубоўкі для дзяцей. Гуманістычная накіраванасць, маральна-этычная праблематыка вершаваных казак «Як Сінячок да сонца лётаў», «Чые рукі прыгажэйшыя», «Хто дужэйшы?», «Айога», «Як унук дзеду дапамог». Асаблівасці паэтыкі. Уладзўімір Дубоўка уваходзіў у літаратуру ў самыя бурлівыя гады пачатку мінулага стагоддзя. Ен спазнаў і усе супярэчнасці, узлеты і трагедыі таго часу на уласным лесе. І менавіта ў гэты час пісьменнік найбольш увагі надае напісанню твораў для дзяцей, упэўнены, што у гэтым яго абавязак перад дзеткамі, будучым краіны. У 1920-ыя гг. Дубоўка не пісаў вершаў, непасрэдна прызначаных для дзіцячага чытання, нават нягледзячы на тое, што некаторы час узначальваў адпаведны часопіс. Пасля выяртання з вымушаных вандровак Дубоўка большю частку пісьменніцкага часу аддае творчасці для дзяцей. Ен ставіць перад сабой мэту выхавання ў іх патрыятызму, любові да раднага краю. Найбольш прыдатным для гэтай мэты Ул.Дубоўка лічыў казку з яе выключнай вобразнасцю і этычна-маральным сэнсам. У творчасці Ул.Дубоўкі пераважае паэзія. За 20 гадоў пасля вяртання паэт напісаў і апрацаваў больш 50 казак. Праўда, у жанравых адносінах іх не ўсе можна кваліфікаваць як казкі. Есць у яго творы, падрыхтаваныя на аснове народнага анекдота, знайдуцца і проста сатырычныя вершы, і байкі ці невялічкія паэтычныя творы, напісаныя на аснове розных паданняў. Казкі Дубоўку пранікнуты гуманістычным зместам, яны заклікаюць тварыць дабро. Паэт паказвае, што ў данным выпадку патрэбны намаганні, мабілізацыя унутранных сіл. А гэта даецца только праз перакананне ў неабходнасці тых або іншых высокіх учынкаў. Е легендах і паданнях заўседы есць міфалагічныя героі, якія сваей магутнасцю непараўнальна выдзяляюцца сярод звычайных людзей. Дубоўка ў сваіх казках-легендах выбірае іншы аспект: гераічныя ўчынкі ў яго здзейсняюць найчасцей непрыкметныя істоты, але яны маюць вялікую сілу духа. Маленькая птушачка Сінячок (“Як Сінячок да сенца летаў”) прыносіць людзям агонь, каб яны маглі пагрэцца лютай зімой. Сінячок і сам абгарэў, але выканаў абавязак. Павучальнымі з’яўляюцца спрэчкі індыйскіх вяльможных красунь пра самыя прыгожыя рукі (“Чые рукі прфгажэйшыя”),ю калі выствятляецца, што сапраўднай прыгажосцю вызначаюцца якраз знешне не прывабныя, але працавітыя рукі. Выхаванасцю працавітасці, сціпласці, настойлівасці і сумленнасці садзейнічаюць і казкі “Найдаражэйшы скарб” і “Хто шукае – той знаходзіць”. Асуджэнне атрымліваюць старэйшы і сярэднія сыны (“Найдаражэйшы скарб”) за несумленна здабытае багацце. 20. Маральна-этычная праблематыка казак У. Дубоўкі «Праўдзівы хлопчык», «Сквапныя мядзведзікі», «Пузыр, Саломіна і Лапаць», «Вожыкаў суд», «Казка пра зачараваную Лілю», «Кветкі - Сонцавы дзеткі». Асаблівасці паэтыкі. Афарыстычныя выслоўі, іх павучальны сэнс. Зварот У. Дубоўкі да больш глыбокага, эпічнага асэнсавання грамадска-палітычных і літаратурна-мастацкіх падзей быў прадыктаваны гісторыка-сітуацыйным момантам, тымі дэструкцыйнымі працэсамі, якія асабліва востра сталі выяўляць сябе з другой паловы 20-х гадоў. 3 прычыны чуйнасці і надзвычайнай абвостранасці сваей грамадзянскай і мастакоўскай пазіцыі паэт не мог заставацца ўбаку ад лёсавырашальных пытанняў і праблем, якія закраналі асновы існавання нацыі. Яго не мог задаволіць чыста утылітарны падыход да літаратурнай творчасці на платформе адзінай пралетарскай ідэалогіі з яе коснасцю, дагматызмам і спрашчэнствам, з яе ўстаноўкай на сацыялагізацыю ўсіх формаў жыцця. У гэты няпросты, складаны для творчасці (ды і не толькі творчасці) час У.Дубоўка не спыняў пошукаў новых шляхоў для ўвасаблення свайго эстэтычнага ідэалу. Навізна і актуальнасць праблематыкі, шырыня мастацкага дыяпазону, уменне са складанага суплету жыцця вылучыць найбольш важную, істотную грамадскую і анталагічную праблему і вынесці яе на суд чытача - вось што вылучае творчую манеру, почырк мастака сярод іншых творцаў таго часу. Значным мастацкім дасягненнем стаў Дубоўкаў паэмны трыпціх - «Кругі», «I пурпуровых ветразей узвівы...», «Штурмуйце будучыні аванпосты!» Адной з істотных стылёвых адзнак з'яўляецца іх «амбівалентнасць», цеснае, раўнапраўнае суіснаванне ў межах абранага жанру дасягненняў урбаністычнай літаратуры з яе арыентацыяй на высокія ўзоры і класічныя формы, з аднаго боку, і мастацка-творчае засваенне прыёмаў і нормаў традыцыйнага народнага мастацтва - з другога. 21. Тэма “чалавек і прырода” ў прыгоднінскай У.Дубоўкі“Як Алік у тайзе заблудзіўся”. Асаблівасці падачы пазнавальнага матэрыялу Шмат казак напісаўДубоўка па матывах фальклорных сюжэтаў розных народаў, у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца людзі з адмоўныміс расымі характару, а таксама многія жывелы. Выклікаюць смех і асуджэнне паводзіны мядзведзікаў, якія ніяк не маглі падзяліць каўбасу, таму іх лекга абхітрыла ліса (“Сквапныя мядзведзікі”); творы пісьменніка мадзейнічаюць выхаванню негатыўных адносін да зайздрасці, грубасці і падману. Аўтар часам тактоўна напамінае і старэйшым, што не трэба дапускаць недахопаў у выхаванні. Нанайская дзяўчанка Айога (“Айога”) паверыла, што яна – самая прыгожая, таму адмаўляецца ад працы, только любуецца сабою, а ў выніку ператвараецца ў гуся. Аповесць “Як Алік у тайзе заблудзіўся” – твор заснаваны на дакументальных фактах, пістменнік ператварыў аповесць у навуку аб тым, як трэба паводзіць сябе ўлесе. Калі трапляеш у экстрэмальную сітауцыю, то неабходна ведаць, што рабіць, а дакладней, ведаць прыроду. Пісьменнік дыталева апісвае кожны крок хлапчука, які нечакана апынуўся ў тайзе. Уче сімпатыі аўтара на старане хлопчыка: ен не спалохаўся стыхіі, а пачаў аналізаваць абставіны і шукаць выйсце. Такая дасведчанасць для 7-гадовага Аліка стала звычайнай справай, бо з самага дзяцінства бацька вучыў яго разумець і любіць прыроду. Цікавасць да твора выклікаецца і тым, што пісьменнік звярнуўся да матэрыялу, мала вядомага беларускаму школьніку. Назвы раслін будуць запамінацца, параўнозвацца з беларускімі, шта таксама павялічвае пазнавальнае значэнне кнігі. 22. Свет маленства і прыроды ў кнігах Еўдакіі Лось “Абутая ёлачка”, “Казка пра ласку”, “Вяселікі”. Асаблівасці загадкавай паэзіі. Еўдакія Лось - першы верш «Сэрца дзяўчыны» надрукаваны ў часопісе «Работніца і сялянка» ў 1948. Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978), апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку» (1984). У 1979 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Яе паэзія шчырая, сагрэта пачуццём любові да Радзімы, да людзей. У многіх вершах — біяграфія тых, хто пражыў вайну ў дзіцячым узросце, чыё юнацтва супала з пасляваенным клопатам аднаўлення краіны. Творы, адрасаваныя маленькаму чытачу, вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, даступнасцю зместу, дакладнасцю вобразаў. Многія з ix маюць форму займальных пытанняў. Шырока выкарыстоўвала Е. Лось гукапіс, рытарычныя звароты, якія узмацняюць эмацыянальнае, эстэтычнае уздзеянне беларускага мастацкага слова на малых. Вядома i як перакладчыца. Верш «Пых» адкрыў першы зборнік Е. Л. для дзяцей «Абутая ёлачка» (1961). Пых— гэта герой самой Е. Лось. Да таго загадкавы ён — адраз і не скажаш, хто перад табой... Адкуль узяўся... Які намеры мае... На што здатны... Хацелася б верыць, што на добрае нешта. Але ж, магчыма, і на злое, бо такі ж ё непрадказальны. Еўдакія Лось і ўваходзіла ў дзіцячую літаратуру са сваімі героямі. I такімі арыгінальнымі, як Пых. І падгледжанымі з самога жыцця. Але зноў жа з ярка выражанымі індывідуальнымі рысамі. А што гэта і на самай справе так, пераконваў і невялікі верш «Будзільнік». Адразу запомніліся дзяўчынкі-блізняты, героі верша «Клаша і Наташа». Да таго яны падобныя між сабой, што цяжка разабрацца, каторая Клаша, а якая Наташа «Пальчыкі ружоныя, штонікі бардовыя». Блытаюцца дарослыя, не могуць даць пэўнага адказу. Адзін Саша можа пэўна сказаць, «хто — Клаша, хто — Наташа: калі вядзерца адбіраў, ён Клашы пальчык абадраў». Верш жа «Светлячок» — сапраўдны паэтычны абразок. Як тонка адчула ў ім паэтэса душу дзіцяці, у дадзеным выпадку дзяўчынкі! Па сутнасці, не аўтар прамаўляе, а сама дзяўчынка, якая ўмее радавацца прыродзе, адчуваць яе хараство. У прыродаапісальных вершах выразна праяўляецца i маральна-этычная праблематыка. Паэтэса сцвярджае, што трэба аберагаць прыроду, якая служыць чалавеку, ахоўваць кожнае дрэўца, бо зялёныя пасадкі ачышчаюць паветра у горадзе, шанаваць працу чалавечых рук, самім аказваць дапамогу старэйшым. Гэта яскрава вынікае з твораў «Гуляка», «Ох, гарох», «У фруктовы магазін.Вучобе малых дзетак садзейнічаюць вершы-скорагаворкі «Самавар», «Мала шыла...», «Пры кастры - кара», верш пра алфавіт «Смачныя літары”. 23. Тэма “дзеці і вайна” ў беларускай дзіцячай літаратуры. Дакументальныя кнігі “Ніколі не забудзем” і С.Алексевіч “Апошнія сведкі”. Вобразы дзяцей у аповесцях Б.Сачанкі, В.Казько. Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна- этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі). Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30 гадоў. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця. Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Асобныя расказы беарускіх дзяцей аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ўвайшлі ў калектыўную кнігу “Ніколі не забудзем”, першы выпуск якой датуецца 1948 годам. Сёння ж у цэнтральную бібліятэку паступіла ўжо 14-е перавыданне гэтага легендарнага твора. Сёння гэтага кніга з’яўляецца гісторыка-літаратурным помнікам аб днях Вялікай Айчыннай вайны. Ад яе ідзе дарога да такіх дакументальных твораў аб вайне, як “Я з вогненнай вёскі” Алеся Адамовіча, “Апошнія сведкі” Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка, “У вайны не жаночы твар” Святланы Алексіевіч.Гісторыя кнігі “Ніколі не забудзем” сапраўды багатая. Першае яе выданне выйшла больш як 60 гадоў таму пад рэдакцыяй Янкі Маўра, адказным за выпуск быў Мікалай Гамолка, а прадмову напісаў сам Якуб Колас. Асноўную работу па збору матэрыялаў у кнігу зрабілі тагачасныя вучні 37-й мінскай школы, якія самі бачылі ўсю жудасць той вайны. У будучую кнігу паступалі і расказы-успаміны дзяцей, што апублікоўваліся па старонках газет “Зорька” і Піянер Беларусі”, часопісаў “Полымя” і “Бярозка”. Выданне было высока ацэнена даследчыкамі гісторыі беларускай літаратуры. Інтарэс чытачоў да кнігі рос з кожным годам. Аб гэтым гаворыць і той факт, што яна перавыдавалася ў 1949, 1950, 1951, 1959, 961, 1962, 1965, 1970, 1972, 1981, 1985, 1989 гадах на рускай і беларускай мовах агульным тыражом больш за мільён экземпляраў. У розныя гады “Ніколі не забудзем” мела рознае мастацкае афармленне. Апошняе выданне кнігі выйшла ў Мінску ў 2010 годзе. Яно складаецца з дзвюх частак: экскурсаў у гісторыю стварэння кнігі і расказаў дзяцей, якія былі сведкамі дзеянняў фашыстаў на Беларусі. У кожным аповедзе – іх балючыя ўспаміны. Віктар Казько, аўтар раманаў “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага саду”, аповесцей “Суд у Слабадзе”, “Но пасаран”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, адносіцца да сярэдняга пакалення пісьменнікаў. У полі зроку яго знаходзіцца тэма вайны, пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі, узаемаадносіны чалавека з прыродай У аповесці “Суд у Слабадзе” аўтар паказаў жорсткае аблічча фашысцкіх вылюдкаў – вампіраў, якія ў гады вайны ператварылі палонных дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў Цэментуючай асновай у рамане “Хроніка дзетдомаўскага саду”, дзе спалучыліся падзеі мінулай вайны і сённяшняга дня, з’яўляецца сад. Калісці яго пасадзіў Трахім Трубецкі, які верыў, што дрэвы — гэта працяг чалавечага жыцця, сувязь пакаленняў. Чалавек, на думку героя твора, жыве, “пакуль яго не забыліся” 24. Навукова-пазнавальная літаратура для дзяцей. Краязнаўчыя кнігі В. Вольскага «Падарожжа па краіне беларусаў», «Палессе». Цыклы прыродазнаўчых нарысаў «Па лясных сцежках», «У лясах над Бярозай», «Месяц за месяцам» і інш. Першыя краязнаӯчыя апавяданнi i нарысы В.Вольскi напiсаӯ у 1940-1941гг., але рукапiсы згарэлi ӯ час вайны. Ι вось праз некалькi гадоӯ, ходзячы па знаёмых сцежках, В.Вольскi узнаӯляе той матэрыял. У сваiх творах ён робiць галоӯнымi героямi насельнiкаӯ пушчаӯ, азёраӯ i рэк. В.Вольскi пiша пра багацце беларускай фауны, гэта яго асноӯная тэма, ён стаӯ паслядоӯным пiсьменнiкам-даследчыкам роднай прыроды. Кнiгi «У лясах над Бярозай», «На бабровых азёрах», «чайкi над Нараччу» можна лiчыць цыкламi твораӯ, прысвечаных розным мясцiнам Беларусi. В.Вольскi у сваiм разуменнi падзей з арыентацыяй на дзяцей малодшага i сярэдняга школьнага ӯзросту паспрабаваӯ узнавiць старонкi нашай гiсторыi. Кнiга «Падарожжа па краiне беларусаӯ» 1968г. Казачны варыянт расповеду пра гiсторыю Беларусi. Пiсьменнiк прапанаваӯ фантастычны паллет на дыване-кiлiме. Ён расказвае пра старажытную флору i фауну, першыя пасяленнi людзей, пра гарадзiшчы i ӯмацаваннi, абарону ад ворагаӯ, пра жыццядзейнасць княстваӯ, пра iх ролю ва ӯтварэннi ВКЛ, зацятую барацьбу з крыжакамi, пра бiтву пад Грунвальдам, змаганне народа за лепшае жыццё ӯ паӯстаннi пад кiраӯнiцтввам К.Калiноӯскага, на рэвалюцыйнай барацьбе пачатку 20ст. Пра сацыялiстычнае будаӯнiцтва, ӯзнiкненне новых гарадоӯ у сувязi з заснаваннем гiгантаӯ хiмiчнай прамысловасцi i iнш. У канцы 1930-х гг. В.Вольскi звярнуӯся да драматургii. З´явiлася п´еса «Цудоӯная дудка» У аснову пакладзены матывы некаторых сацыяльна-бытавых i чарадзейных казак. Усё адбываецца ӯ часы прыгону. Войт павiнен выканаць волю пана, выгнаць з хаты старых сялян, бо яе трэба разбурыць, каб не перашкаджала весцi гаспадаранне. Ιх сын пастух Янка рашае шукаць справядлiвасцi ӯ караля. У каралеускiх уладаннях ён праходзiць розныя выпрабаваннi. Ён змог падзялiць 5 гусей на 6 персон, i кароль зрабiӯ яго сваiм дарадцам. Канцлер i усе прыблiжонныя iмкнуцца згубiць хлопца, прымушаюць яго выратаваць край ад страшэннага велiкана. Янка перамагае i тут хiтрасцю. У спаборнiцтве з велiканам ён даказвае, што дужэйшы, праяӯляе чалавечнасць, абяцаючы велiкану. Што пакiне яго жывым, калi той назаӯсёды пакiне каралеӯства. Велiкан падараваӯ Янку дудку, якая была чароӯнай, прымушала ӯсiх несправядлiвых танцаваць да знемажэння. З дапамогай дудкi Янка атрымлiвае ӯ караля паперу аб вольнасцi, але канцлер яго падмануӯ, ведаючы пра непiсьменнасць хлопца. З дапамогай дудкi сяляне выганяюць войта i пана. Справядлiвасць перамагае. П´еса-казка для тэатра лялек «Дзед и жораӯ». Пiсьменнiк выкарастаӯ казачныя сюжэты пра дасцiпнасць мужыка i яго прыродны розум. Закрануӯ вельмi важныя грамадскiя праблемы: разуменне дабра i справядлiвасцi. Дзед i баба спрадвечныя працаӯнiкi, пасеялi гарох i чакаюць добрага ӯраджаю. Але нехта з´ядае i вытоптвае агарод, дзед iдзе пiльнаваць i ловiць жорава. Жораӯ дорыць дзеду чароӯную торбу, каб ён усё жыццё разам з бабаю не бедаваӯ. Таямнiцу выведвае войт, дакладае пану, - i дзед пазбаӯляецца сродкаӯ iснавання. Жораӯ яшчэ раз выратоӯвае дзеда, дорыць яму рог, з якога ӯсяго многа. Дзед з дапамогай рога вяртае сваю чароӯную торбу. Праӯда перамагае пан, войт i поп пакараныя малайцамi з рога. Дзед з бабай частуюць усiх сялян, спраӯджваючы адвечнае iмкненне чалавека да сацыяльнай справядлiвасцi. П´еса «Несцерка» феерычная камедыя, у аснове пакладзены фальклорны матэрыял. Тут дзейнiчаюць рэальныя героi. Несцерка – аванурна настроены селянiн, дасцiпны, умее ӯдала выкарыстаць народнае слова на сваю карысць. 25. Гісторыя, народ, Радзіма ў кнігах “Зямля пад белымі крыламі” У.Караткевіча, “Падарожжа па краіне беларусаў” В.Вольскага і “Зямля бацькоў нашых” Я.Пархуты. 1) У кнізе «Зямля пад белымі крыламі» незабыўны наш Караткевіч засведчыў легенду пра тое, як Бог дзяліў між народамі землі. I даў Бог беларусам, якія Яму вельмі спадабаліся, пушчы нямераныя, рэкі - поўныя, азёры - нялічаныя. Звяры і дзічына ў пушчах чародамі; лані бягуць - лес варушыцца. Рыбы ў рэках - касякамі; чаўны з вады выціскае. Пчолы ў борцях - мільёнамі. Сады - багатыя, грыбоў ды ягад - заваліся. Сказаў Бог, што і голаду на гэтай зямлі ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да нас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта. Яшчэ сказаў Бог, што і людзі на гэтай зямлі будуць таленавітыя, на музыку, песні, вершы - здатныя, на дойлідства - таксама; жанчыны будуць прыгожыя, дзеці - дужыя, кемлівыя... 2) “Падарожжа па краіне беларусаў” В.Вольскага – ітрэба адзначыць, што перад гэтым ужо былі надрукаваныя многія мастацкія творы У.Караткевіча на гістарычную тэматыку, у якіх падавалася, няхай сабе крыху рамантызаваная, але сапраўдная гісторыя Беларусі. Пісьменнік не мог не улічваць многія новыя звесткі пра даўнюю гісторыю і іх інтэрпрэтацыю новым пакаленнем даследчыкаў. Таму ён і выбраў у некаторай ступені казачны варыянт расповеду пра гісторыю Беларусі, так можна было пазбегнуць многіх спрэчных трактовак падзей. У цэлым аўтару удалося рэалізаваць задуму. Прапанаваны пісьменнікам умоўны, фантастычны па сутнасці, палет на дыване-кіліме дазволіў расказаць пра старажытную флору і фауну, першыя пасяленні людзей на тутэйшых землях, пра гарадзішчы і умацаванні, абарону ад ворагу, а пасля пра жыццядзейнасць княстваў, пра іх ролю ва ўтварэнні ВКЛ. Няхай сабе крыху і эпізадычна, але на старонках кнігі паўстае гісторыя нашай дзяржавы, яе пачаткі і працяг. 3) Жывыя пейзажы, нацюрморты можна пісаць з таго, што расказаў і паказаў нам Яраслаў Пархута, нястомны падарожнік і збіральнік скарбаў, на якія нам няма часу азірнуцца і падзівіцца. Узяць толькі назвы падарожных нататкаў ― і мы адразу зразумеем шырыню абсягаў аўтара: “Крутагор’е” ― Койданаўшчына, “Гарывада” ― беларуская нафта, “Граніт Палесся” ― сама назва гаворыць за сябе, “Соль зямлі”, “Белавежа”, “Сталіца валявах” ― пра птушак на Прыпяці, “Музей у Гудзевічах”, “Гожа над Нёманам”, “Нарач” ― і іншае, ― усё гэта сабрана ў адной кнізе “Зямля бацькоў нашых”. (1988) 26. Творчасць Максіма Танка для дзяцей. Ідэя жыватворнай сілы мастацтва ў «Казцы пра Музыку». Народная легенда пра музыку ў апрацоўцы Я. Коласа, 3. Бядулі, У. Дубоўкі і М. Танка. Услаўленне смеласці і самаахвярнасці ў казцы «Сказ пра Вяля». М.Танк з самага пачатку сваей дзейнасці адчуў патрэбу пісаць для дзяцей. Такі напрамак стаў грамадзянскім абавязкам ў творчасці пісьменніка. У часы суровага змагання на заходнебеларускіх барыкадах паэт-рэвалюцыянер стварыў мноста цудоўных казак, што захапляюць чытачоў і сення. Першыя яго творы з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства. У 1930-ыя гг. У перыядычным друку Заходняй Беларусі з’явіўся шэраг казак і вершаў М.Танка, адрасаваных моладзі. Яны друкаваліся ў часопісах “Беларускі летапіс”, “”Снапок і “Калоссе”. У заходнебеларускіх выданнях пабачылы свет казкі: “Сказ пра Вяля”, “Казка пра мядзведзя”, “Казка пра Музыку”,”Мухамор”. У свіх казках Танк закранаў разныя маральна-этычныя праблемы. Напрыклад, у казцы “Мухамор” (1937) высмейваецца хвалько Мухамор, які лічыў, што мог бы смела быць паслом або нават царом. Упэўнены, што роўнага па прыгажосці яму ў лесе няма, ен лічыў, што яму не падабраць сабе пары. Аднак калі ў лес прыйўлі дзеці, усе стала на свае месца: яны пазбіралі добрыя грыбы, а мухамор нікому не спатрэбілся. Казка вучыць юных чытачоў рэальна ацэньваць сабе і не выхваляцца перад іншымы. |