Главная страница
Навигация по странице:

  • Сучасная літаратурная казка і яе асаблівасці. Казкі Р.Баравіковай, А.Масла, П.Місько, У.Мацвеенкі, М.Маляўкі, Л.Раблеўскай, П.Саковіча, Л.Улашчанкі (кн. “Чароўныя пацеркі”, “Вежа міру”).

  • 52. Зварот да

  • будовы народнай каз

  • дзённік чытача. 1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісменнікі 19пачатку 20ст пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры


    Скачать 168.69 Kb.
    Название1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісменнікі 19пачатку 20ст пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры
    Анкордзённік чытача
    Дата08.12.2020
    Размер168.69 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаDzyonnik_chytacha.docx
    ТипДокументы
    #158140
    страница5 из 5
    1   2   3   4   5

    У. Мацвеенка: Варатар


    Гуляў Міколка каля школы, 
    Прыбег - запэцканы, вясёлы.
     
    Аж пляснула ў далоні маці:
     
    - Вы падзівіцеся з дзіцяці.
     
    А што ж з тваёю шапкай стала,
     
    Ці не карова пажавала?
     
    - Ды хлапчукі яе сарвалі
     
    І ёю - у футбол гулялі.
     
    - Ты ім, відаць, дапамагаў,
     
    Таксама шапку падбіваў?
     
    - Не падбіваў я, мама, што ты!
     
    Я папрасіўся ў вароты!
     

    50. Маральна-этычная праблематыка п’ес-казак У.Ягоўдзіка “Снейка, свяці”, “Залатое зярнятка”, “Сакрэты Вогніка”, “Калі тупне зайка”, “”Усміхніся, прынцэса!”. Тэма далекага мінулага Беларусі ў гісторыка-пазнавальнай кнізе “Сем цудаў Беларусі”.
    Літаратурныя аповесці-казкі Ул.Ягодзіка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта не зусім самайстойныя мастацкія творы, паколькі пісьменнік бярэ за аснову звычайныя жыццева-прыродныя факты і напаўняе іх незвячайным казачным дзействам. “”Песенны кірмаш”, “Калі тупне зайка”, “Сонейка, свяці!”, “”Янка і ружа раскрываюць розныя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы. Але ўсе яны прасякнуты адзінай ідэяй: выхавання дабрачыннасці і ўсталявання прынцыпаў вышэйшая справядлівасці.

    Тэматычныя творы Ул.Ягодзіка можна падзяліць на два цыклы:казкі пра жывел і птушак і сацыяльна-бытавыя. У “Птушыным кірмашы” і ”Калі тупне зайка” дзеючымі асобамі з’яўляюцца птушкі і звяры, у творах “Сонейка, свяці!” і “Янка Ружа” – падлеткі і юнакі. Але ўсе яны прысвечаны змаганню за высокародныя справы, супраць заганных звычак і грубай уладнай сілы. І хоць у першым цыкле канфлікты ўзнікаюць сярод птушак і звяроў, але праблемы вырашаюцца такія, якія ўласцівыя любому дзіцячаму ассяроддзю. У творы “Сонейка, свяці!” галоўным героям з’яўляецца жаваранак Званочак. Ен захапляецца навакольным светам, любіць пах жытневага поля, спачувае каласку Жетнёвіку, зламанамі страшэннай вірухай, але іганарыцца ім, бо раслінка не скараецца злой долі іхоча ўзняцца да сонечнага святла, таму вядзе змаганне з жорсткім Асотам, які хоча прыціснуць каласок дя замлі, каб самаму раскашаваць на сонцы. Званочак імкнецца дапамагчы свайму сябру, песняй папрасіць падтрымкі Сонца, як гэта рабілі яго маці і тата, але ен яшчэ не навучыўся спяваць.

    Пісьменнік у даступнай для дзяцей форме вядзе размову пра вялікія. Не заседы слабейшы можа знайсці падтрымку у мацнейшых, нялёгка прабіцца сапраўднаму таленту праз цянеты самаўпэўненнасці, абмежаванасць тых, ад каго залежыць лес здольнага абранніка жыцця.

    У аповесці “Калі тупне Зайка” Ул.Ягодзік праз узаемадачыненні жыхароў лесу ушаноўвае узаемадапамогу, павагу да сваіх суседзяў: пісьменнік услаўляе сфброўства, асуджае ляноту, скупасць, самахвальства, зласлівую хітрасць і грубую сілу. Носьбіты гэтых якасцей маюць абагульняючы характар: Вожык і Ваверка увасабляюць высакароднасць, сціпласць і спагадлівасць, Варона – жыццевы вопыт (у гэтай казцы варона сімвалізуе іншыя якасці характару), зайзрасць і лянота характэрны Барсуку, жаданне пахваліцца ўласціва Зайцовічу. І, натуральна, зусім адмоўны і разбуральныя якасці перадаюцца Ваўку і Лісе.

    У сааўтарстве з А.Бутэвічам У.Ягоўдзік ў 2010 годзе напісалі кнігу "На далонях вечнасці", якую склалі творы, якія ўвайшлі ў серыю "Сем цудаў Беларусі". Яны прысвечаны нашай роднай старонцы, нашай мілай зямельцы, нашаму непаўторнаму краю, што завецца Беларуссю.

    Яна расказвае пра найбольш памятныя і значныя падзеі, з'явы, помнікі прыроды, культуры і гісторыі, пра выбітныя асобы, якімі адметна сярод іншых наша Беларусь. Аўтар запрашае нас у займальнае падарожжа да вытокаў, дзе сілкуюцца карані нашага радаводнага дрэва. Карані гэтыя сваёй жывільнай сілай мацуюць нашу сённяшнюю дзяржаўнасць, нашу веру ў свае сілы і сілу сяброўства. Бо на нашай зямлі спаконвечна жылі ў добрай згодзе і ладзе людзі розных нацыянальнасцяў. Яны супольна будавалі наш агульны беларускі дом, у якім зараз жывём мы з вамі. Таму дасканалае веданне сваёй гісторыі – гэта добры шанец не знікнуць у невядомасці, не растварыцца ў размаітым чалавечым космасе, выдатная магчымасць адчуць повязь часу, еднасць лёсу, адказнасць за тое, што было да нас, і за тое, што застанецца пасля нас.

    51. Сучасная літаратурная казка і яе асаблівасці. Казкі Р.Баравіковай, А.Масла, П.Місько, У.Мацвеенкі, М.Маляўкі, Л.Раблеўскай, П.Саковіча, Л.Улашчанкі (кн. “Чароўныя пацеркі”, “Вежа міру”).
    Цесным чынам з развіццем фантастычнай плыні звязана развіцце жанру празаічнай літаратурнай казкі, адной з важных асаблівасцей якой на сучасным этапе з’яўляецца сувязь з фальклорам, літаратурнымі традыцыямі (на ўзроўні вобразнай сістэмы, стылю, сюжэтных калізій, што адпавядае стылістычным устаноўкам філасофіі постамадэрну), а таксама скіраванасць на мастацкі і выдавецкі эксперыменты. У межах апошняга беларускім фондам сцыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў “Мы - дзецям” пры падтрымцы дабрачынных арганізацый вывадзена некалькі зборнікаў пад агульнай назвай “Казкі дзяцей Беларусі”. Гэтыя кнігі яшчэ чакаюць свайго даследчыка.

    Пад ўплывам народных казак былі напісаны казкі “Сама рабка, на галаве – чырвоная шапка” П.Місько, “Мужыкі і пан” А.Федарэнкі і інш. Даволі часта запазычваюць фальклорныя сюжэты, пісьменнікі імкнуцца іх наблізіць да разумпення сучасных дзяцей. Пры гэтым нярэдка выкарыстоўваююца: адаптацыя, апрацоўка народных казак і легенд, паданняў (“Заклятыя скарбы” ва укладанні Ул.Ягодзіка, “У ноч на Івана Купалу” ва укладанні і апрацоўца А.Гурскага); прыем стылізацыі (Пра майстра Дзве Залачоныя Дужкі” Р.Баравіковай) і пародыі на літаратурную казку.

    Прытчавасць і філасафічнасць – характэрная рыса казак Р.Баравіковай. Так, у казцы “Тайна прыгажосці” пісьменніца з характэрная для яе творчасці адкрытасцю і праніклівасцю падводзіць чытачоў да думкі, што жыцце рознакаляровае, цікавае сваей разнастайнасцю, а ў кожным чалавеку жыве Тайна Прыгажосці, кожны з нас унікальны, а таму варты ўвагі.

    Сюжэтнай займальнасцю, своеасаблівай манерай пабудовы інтрыгі, прытчавасцю вызначаюцца казкі “Як гара чалавека ратавала”, “Цудадзейныя лекі”, “Сапраўдны Правіцель”, “Дрэва, якое расказвала казкі” з кнігі А.Масла “Таямніцы закінутай хаты” (2005).

    Адной з важных асаблівасцей сучасных беларускіх літаратурных казак з’яўляецца іх пазнавальная скіраванасць. Пісьменнікі імкнуцца, каб казка не толькі выхоўвала, але і вучыла. Падобнага роду пазнавальныя казкі максімальна набліжаюць для дзіцячага разуменння навуковыя веды, садзейнічаюць сацыялізацыі дзяцей, бо звязваюць тэарэтычныя веды з практыкай, рэалізуючы адзін з асноўных прынцыпаў дыдактыкі.

    Уладзімір Мацвеенка.Ідзе ад традыцый вусная народнай творчасці. Шмат увагі удзеляе развіццю фантазіі, творчай, разумовай дзейнасці дзяцей, іх назіральнасці, кемлівасці. Паэзія У.Мацвеенкі адзначана свежасцю і афарыстычнасцю мовы, гутарам, разуменнем свету дзяцінства – непаўторная пары прыгод і адкрыццяў.

    Мікалай Маляўка. Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі паэзіі «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (вершы і паэма, 1982), «Дар» (вершы і паэма, 1985), «Аднавякоўцы» (вершы, балады, байкі, 1988). Для дзяцей выдаў кніжкі вершаў і казак «Дзед і ўнучка» (1983), «Салодкі лядзяш» (1986), «Як дом будавалі» (1987).

    У яго казках шмат займальных прыгод, удала раскрыты цікаўнасць малых, іх непарсэднасць, прага актыўнай дзейнасці.


    52. Зварот да вядомых фальклорных сюжэтаў, матываў, вобразаў, пераасэнсаванне іх у п'есах-казках У.Ягоўдзша, П.Васючэнкі, С Кавалёва iнш. Выкарыстанне сюжэтна-кампазіцыйных прындьпаў будовы народнай казкі, шырокае ўжыванне ў сучаснай рэчаіснасці.
    .

    Беларуская дзіцячая п’еса запачаткавалася ў часы «нашаніўскага» Адраджэння. Пісьменнікі дбалі пра пераемнасць пакаленняў, неабходнасць эстэтычнага і нацыянальнага выхавання «дзяцей беларусаў» і стваралі драматургічныя творы адмыслова для іх.

    Сёння пішуць для дзяцей Іван Шамякін, Анатоль Вярцінскі,Валянцін Лукша, Артур Вольскі, Аляксей Дудараў, Раіса Баравікова,Галіна Каржанеўская і іх маладзейшыя калегі – Сяргей Кавалёў,Ігар Сідарук, Максім Клімковіч, Міраслаў Адамчык (Шайбак),Уладзімір Ягоўдзік, Людміла Рублеўская, Зінаіда Дудзюк, Уладзімір Сіўчыкаў, Святлана Клімковіч, Ірына Масляніцына...

    Новае ў беларускай дзіцячай драматургіі – зварот да фантастычных сюжэтаў, жанру «фэнтэзі», рамана-казкі. Яго прадстаўнікамі з’яўляюцца майстры сусветнай літаратуры Джон Толкіен, Клайв Льюіс, Урсула Ле Гуін. У гэтым жанры напісаны п’есы Р. Баравіковай «Міжпланетны пажарнік», З. Дудзюк «Канікулы на астэроідзе».

    П’еса-казка «Хохлік» (паст. 1993) Сяргея Кавалёва. Да вобразу хохліка, адной з самых загадкавых істот беларускай язычніцкай дэманалогіі, звяртаўся Янка Купала. У вершы «Хохлік» персанаж паўстае містычным валадаром лесу, носьбітам нейкай таемнай і, напэўна, варожай чалавеку сілы. Яму падпарадкоўваюцца лесуны.

    Яшчэ адзін падыход да фальклорнай спадчыны – захаванне самога фальклорнага духу, парадаксальнасці, гумару, нацыянальнага каларыту, трапнай стылістыкі, пры ўмове стварэння новых, арыгінальных сюжэтаў, вобразаў, або «ажыўленне», разгортванне, кантамінацыя ўжо існуючых персанажаў і матываў. Так Віталь Вольскі напісаў свайго «Несцерку», а я ў сааўтарстве з С. Кавалёвым – «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага і Заблоцкага» (1992).

    Аўтэнтычнасць захавання духу фальклорна-міфалагічнага матэрыялу выбраў Ігар Сідарук, аўтар п’есы «Збавіцель» (1994). Ён захаваў асноўныя рысы старадаўняга батлеечнага паказу пра нараджэнне Хрыста, злачынствы цара Ірада і ўцёкі святой сям’і ў Егіпет, падкрэсліў моманты містэрыяльнасці (цудаў), дапоўніў паэтычны тэкст народнага відовішча.

    П’еса «Жывая вада» (1994) Зінаіды Дудзюк. Яе герой, вясковы хлопец Спарыш, выпраўляецца на змаганне з Цмокам, як гэта рабілі ў свой час героі беларускіх казак пра асілкаў – Удовін Сын, Пакацігарошак ды іншыя. У гэтай п’есы-казкі нечаканая «экалагічная» матывацыя: Цмок высушыў раку, спыніў крынічку, з якой яна выцякала. Спарыш, у адрозненне ад казачных асілкаў, перамагае Цмока і яго сястру-вядзьмарку Марану, не сілай, а дзякуючы кемлівасці ды дапамозе сваіх сяброў: Пеўня, Сабакі, Уладаркі ракі, Вечнага дрэва.

    Таксама у казках падымаюцца экалагічныя праблемы, напрыклад“Каляровая затока” П.Васючэнкі.

    Персанажы казачнай аповесці – Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак – жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці, блакітнае неба над паверхняй вады. Але вось у Каляровай Затоцы з’яўляецца Хахуля – загадкавая, элегантная, пяшчотная, ды, на жаль, запісаная людзьмі у Чырвоную Кнігу...

    Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе.

    53. Сучасная дзіцячая кніга з ілюстрацыямі. Удзел у афармленні выданняў для дзяцей Т.Беразенскай, Я.Зельскай, Я.Куліка, Я.Рачанкі, А.Лось, П.Паплаўскай, У.Падшасцева і інш. Пошукі мастацкая выразнасці.
    Сусветнай мастацкай культуры вядома нямала прыкладаў выдатных твораў кніжнага мастацтва. Мастацтва кнігі – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну. Стварэнне ілюстрацый для дзіцячай кнігі – задача не самая простая. Бо зададзеная плошча малюнка, перадвызначанасць фарбаў тыпаграфскага друку могуць абмяжоўваць фантазію і пошук мастака. Мастак, а тым больш ілюстратар дзіцячай кнігі, мусіць быць вельмі рознабаковай асобай: і філосафам, і гісторыкам, і, вядома ж, майстрам сваёй справы. Варта ўлічваць і тое, што сённяшнія дзеці з маленства прывучаны да тэлевізійнай і камп’ютэрнай анімацыі. Дзіця – перш за ўсё глядач, і прыцягнуць яго ўвагу да чагосьці непадобнага на сённяшнія формы усярэднена-стандартнай трансфармацыі натуры не так і лёгка.  

    Дыяпазон прадстаўленых на выставе тэхнік вельмі шырокі: ад танчэйшых акварэльных работ да шаўкаграфіі, ад гуашу і пастэлі да выразкі нажом на цялячым пергаменце, ад малюнка пяром да калажа і эксперыментальных лічбавых формаў. Адрозніваюцца і пазіцыі мастакоў: ад абсалютна сур'ёзнай да наіўнай, ад іранічнай да скептычнай. 

    Свет казкі дапамагаюць зрабіць яшчэ больш захапляючым таленавітыя мастакі. Сучаснымі мастакамі, якія працуюць над кнігамі з’яўляюцца Таццяна Беразенская, Таццяна Кублінская, Марыя Волкава, Віталь Дударанка, Валянцін Макаранка, Маргарыта Сташулёнак, Галіна Хінко-Я нушкевіч, Ігар Ліпскі, Канстанцін Ракіцкі, Тамара Шэлест, Дар’я Ганчарык-Чарняўская, Вольга Караткевіч, Мікола Рыжы, Анатоль Кажаноўскі, Наталля Клімава, Уладзімір Жук.

    Сапраўдным шэдэўрам з’яўляюцца ілюстрацыі да кнігі М.Маляўкі “Марфутка-імянінніца”. Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна Бярэзінская і Наталля Каламейцава стварылі серыю яркіх, прыгожых і вельмі вяселых малюнкаў, а паэт Мікола Маляўка да кожнай карцінкі напісаў вершы. Вось і выйшла кніжка пра тое, як кошка Марфутка святкавала свае імяніны, запрашала і частавала гасцей.

    54. Перыядычны друк для дзяцей на сучасным этапе. Агляд часопіса «Вясёлка»: асноўныя рубрыкі, тэматыка, жанравая разнастайнасць твораў сучасных пісьменнікаў.
    На сучасным стане развіцця літаратуры для дзяцей на роднай мове выходзяць часопісы “Бярозка”, “Вяселка”, “Лесавік”, газета “Раніца”. Штомесячны дзіцячы часопіс ЦК ЛКСМБ і Рэспубліканскага савета піянерскай арганізацыі імя У.І.Леніна “Бярозка” пачаў выходзіць у 1945 г. Як вядома, напачатку ен меў назву “Беларускі піянер”, затым “Іскры Ільіча”. Выданне вылучаецца зайздросным доўгажыхарствам, якое стала магчымым дзякуючы штодзённай крапатлівай працы редакцыі по адборы, пошуку і афармленні мастацкага і публіцыстычнага матэрыялу. Апошнім часам галоўным рэдактарам часопіса працаваў У.Ягоўдзік.

    Сярод твораў, якія змяшчаліся на старонках часопіса, - лепшыя здабыткі дзіцячай літаратуры і твораў для юнацтва. З выданнем супрацоўнічаюць А.Бадак, Р.Барадулін, Д.Бічэль, Г.Бураўкін, В.Гардзей, В.Зуенак, У.Мазго, С.Панізнік, А.Наварыч, А.Федарэнка. Матэрыялы часопіса не толькі цікавыя і займальныя, але і надзейныя і глыбока выхаваўчыя па сваім змесце. Тут друкуюцца цыклы публікацый пра славутыя мясціны Беларусі – Ружаны, Полацк, Камянец, Косава, Гродна, Мінск, Мсціслаў. Пісьменнік У. Мароз падрыхтаваў серыю апавяданняў па гісторыі Беларусі “Ланцужок айчыннай гісторыі”, якія прасякнуты ідэямі беларускага дома, еднасці, павагі да роднай гісторыі. Выхаванню працавітасці, прафарыентацыйным пытанням прысвечаны матэрыялы пра розныя прафесіі, нарысы майстроў сваей справы ў разделе “Знайдзі сваю сцяжыну”.

    Публікуюцца на старонаках некаторых нумароў і творы навуковай фантастыкі, якія з’яўляючыся вельмі папулярнымі сярод юнацкай аўдыторыі, захапляюць, далучаюць, стымулююць яе да чытання на беларускай мове.

    Удала працягвае сваю дзейнасць адзін са старэйшых, бадай, самы папулярны і шматтыражны з часопісаў Беларусі “Вяселка”, рэдактарам якога ў розныя часы были славутыя майстры слова В.Вітка, Е.Лось, А.Грачнікаў, У.Ліпскі. Адпаведна тэматыцы, вызначанай рэдакцыяй, былі створаны рубрыкі: “Тэатр Васі Вяселкіна” (сцэнкі, сцэнарыі беларускамоўных пастановак і свят),”Крышку про книжку” (анатацыі на новыя кнігі для дзяцей), “Кацілася торба (фальклорныя матэрыялы – гульні, апавяданні, казкі, жарты, забаўлянкі), “Паштовы галубок” (допісы чытачоў), Хвілінкі-весялінкі (вершыкі, скарагаворкі, крыжаванкі, загадкі, анаграмы, рэбусы, вяселыя пытанні), “Вернісажык Вяселкі” (малюнкі чытачоў і прафесійных майстроў), “Была вайна” (да 60-годдзя Перамогі). Асобныя старонкі прысвечаны юбилеям беларускіх пісьменнікаў. Іх структура двухчастковая: невялікі уступ – біяграфічны артыкул пра пісьменніка і яго лепшыя творы.

    Звязвае разнародны матэрыял у адно не только беларускамоўнасць, высокі мастацкі узровень, тэматычная блізкасць твораў, але і агульны персанаж усіх нумароў часопіса Вася Вяселкін.Выданне гаворыць з чытачамі яго вуснамі – даступна, добразычліва, шчыра.

    З 1995 года радуе маленькіх чытачоў фотачасопіс “Лесавік”, заснавальнікам і выдаўцом якога стаў У.Яўгодзік. Рэдакцыя так вызначыла від гэтага выдання – часопіс сяброў прыроды: экалагічнае выхаванне для сям’і і школы.

    Асаблівасць выдання – выдатнае афармленне, у якім з поспехам выкарыстоўваюцца рэдкія фотаздымкі, посцеры птушак и звяроў. Трэба адзначыць, што некаторыя каментарыі да фотаздымкаў і матэрыялы зроблены на рускай мове.
    1   2   3   4   5


    написать администратору сайта