Главная страница
Навигация по странице:

  • 35. Тэматычная разнастайнасць твораӯ Максiма Танка, якiя ӯвваходзяць у дзiцячае чытаннне

  • 36. Тэматычная разнастайнасць твораӯ Станiслава Шушкевiча, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытаннне

  • БДЛ шпоры. 1. Спецыфiка дзiцячай лiтаратуры


    Скачать 0.62 Mb.
    Название1. Спецыфiка дзiцячай лiтаратуры
    Дата10.01.2021
    Размер0.62 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаБДЛ шпоры.doc
    ТипДокументы
    #166961
    страница5 из 9
    1   2   3   4   5   6   7   8   9
    1   2   3   4   5   6   7   8   9

    28 Арыгiнальнасцi падачы пазнавальнага матэрыялу ӯ аповесцях Уладзiмiра Дубоӯкi (на прыкладзе аповесцяӯ «Жоӯтая акацыя», «Ганна Алелька», «Як Алiк у тайзе заблудзiӯся» - на выбар)

    Аповесць «Як Алiк у тайзе заблудзiӯся» заснавана на дакументальных фактах. Аповесць павучае дзяцей як трэба сябе паводзiць у лесе. Калi трапляеш у экстрэмальную сiтуацыю, то неабходна ведаць, што рабiць, а дакладней, ведаць прыроду. Алiк не спужаӯся, апынуӯшысь у тайзе, ён пачаӯ шукаць выйсце. Пiсьменнiк паказаӯ, як хлопчык, якi добра вывучыӯ тайгу, не разгубiӯся, пайшоӯ дарогай сваiх ведаӯ. У творы адлюстравана праблема – трэба ведаць свой край, добра ӯ iм арыентавацца. Алiку 7 год, яго бацька з самага дзяцiнства вучыӯ разумець i любiць прыроду. Пiсьменнiк паказаӯ у творы, што безвыходных сiтуацый у жыццi бывае мала. Пакуль ёсць надзея трэба змагацца за сваё жыццё. Цiкавасць да твора выклiкаецца i тым, што пiсьменнiк звярнуӯся да матэрыялу, мала вядомага дзецям. Назвы раслiн будуць запамiнацца, параӯноӯвацца з беларускiмi, што таксама павялiчвае пазнавальнае значэнне кнiгi. Аповесць замацоӯвае урокi маральнасцi, атрыманыя дзецьмi ӯ школе i дома.

    29 Тэматычная разнастайнасць казак Уладзiмiра Дубоӯкi

    Тэматыка казак разнастайная: пра чалавечы розум i дасцiпнасць, пра ляноту i зайздрасць, пра ганарыстасць i нядобразычлiвасць. Казкi «Цудоӯная знаходка», «Як сiнячок да сонца лётаӯ», «Мiлавiца», «Кветкi – сонцаввы дзеткi» i iнш .

    У казке «Хто дужэйшы» Дубоӯка паказвае, што толькi лагоднасць i спагада, добразычлiвасць упрыгожваюць i з´яву, i iстоту, тым больш чалавека. Дубоӯка надае апавяданню фiласофскi накiрунак. Паляшук годна вядзе гаворку з наймагутнейшымi сiламi прыроды – Сонцам, Ветрам, Хмарамi, Марозам. Дасцiпнасць, прыродны розум дапамагаюць палешуку знайсцi выхад з цяжкага становiшча. Ι ён даказвае, хто з´яӯляецца самым дужым. У працы мужык не адчуваӯ i марозу. «Тады пазнаӯ вялiкi сход, што нi Мароз, нi снег, нi лёд» не перамогуць той сiлы, што ёсць у людской працы. Казкi Ул. Дубоӯкi заклiкаюць тварыць Дабро. У казках-легендах Дубоӯкi гераiчныя ӯчынкi здзяйсняюць найчасцей непрыкмметныя iстоты, але яны маюць вялiкую сiлу духу. Маленькая птушачка Сiнячок («Як Сiнячок да сонца лётаӯ») прыносiць людзям агонь. Каб яны маглi пагрэцца зiмой. Хоць i сам абгарэӯ, але выканаӯ свой абавязак. Спачувае Сiнячку i сонца, раiць яму не ляцець хутка, кааб не згарэӯ. Ι птушкi аддалi па адным пяры, каб Сiнячок зноӯ набыӯ апярэнне (адмовiӯся толькi удод за што птушкi яго пакаралi, бiлi, шчыпалi, прымусiӯшы схавацца ӯ дупло, пасля чаго ӯдод адважваӯся вылятаць толькi ноччу). За свой учынак Сiнячок захаваӯ iмя. Шануюць Сiнячка i людзi, заӯсёды зiмой даюць прытулак у вёсцы.

    Казка «Мiлавiца» гэта дачка Сонца. Хлопец з васiльковымi вачыма хоча разгадаць тайну, чаму над Палессем прастаяла сонца аж 3 гадзiны. Хлопец сустрэӯ прыгажуню, якая згадзiлася iсцi ӯ прынёманскi край, калi хлопец зробiць ёй чаравiкi з рачнога пяску. З дапамогай Сонца герою гэта ӯдалося выканаць, Мiлавiца iдзе з хлопцам, каб i там дапамагаць людзям. У адным i тым жа творы Ул. Дубоӯкi заключаецца шмат этычна-маральных адценняӯ. Узятыя ӯ розных народаӯ сюжэты на адну тэму сведчаць, што ва ӯсiм свеце ганаруецца самая лепшая якасць – працавiтасць. Павучальнымi з´яӯляюцца вынiкi спрычкi iндыйскiх вяльможных красунь пра самыя прыгожыя рукi («Чые рукi прыгажэйшыя»), сапраӯднай прыгажосцю вызначаюцца знешне не прывабныя, але працавiтыя рукi.

    Шмат казак напiсаӯ Дубоӯка па матывах фальклорных сюжэтаӯ розных народаӯ, у якiх галоӯнымi героямi з´яӯляюцца людзi з адмоӯнымi рысамi характару, а таксама многiя жывёлы.

    У казцы «Кветкi – сонцавы дзеткi» разбураецца падман i вераломства i разбураецца сяброӯства Месяца i Сонца.

    35. Тэматычная разнастайнасць твораӯ Максiма Танка, якiя ӯвваходзяць у дзiцячае чытаннне

    Першыя творы М.Танка для дзяцей з´явiлiся ӯ 1937г., але i да гэтага ӯ некаторых вершах паэта ӯжо гучала тэма дзяцiнства.

    Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоӯваӯ народныя сюжэты. У сваiх казках Танк закранаӯ розныя этычныя праблемы. Н-д: у казцы «Мухамор» высмейваецца хвалько Мухамор, якi лiчыӯ, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом». Упэӯнены, што роӯнага па прыгажосцi яму ӯ лесе няма. Аднак калi ӯ лес прыйшлi дзецi, усё стала на сваё месца: яны пазбiралi добрыя грыбы, а мухамор нiкому не спатрэбiӯся. Казка вучыць чытачоӯ рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад iншымi. Пазнавальнае значэнне ӯ тым, што дзецi даведаюцца, якiя растуць грыбы ӯ беларускiм лесе. Свет роднай прыроды паказан у «Казцы пра Мядзведзя». Паэт iмкнецца выклiкаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаӯшчыну. Тут Танк канкрэтызуе месца дзеяння, згадваючы нарачанскiя мясцiны i Бклавежскую пушчу. У гэтай казцы багатая сiстэма вобразаӯ. Сярод дзеючых асоб ёсць мядзведзь, воӯк, лiса, зубр, казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукi, дзятлы. Твор напiсан у традыцыях беларускiх народных казак. З гумарам асуджаецца ӯ казцы гультайства, прыстасавальнiцтвва мядзведзя. Ён вырашыӯ знайсцi жонку працавiтую i з добрым пасагам, каб i надалей гультаваць и быць сытым зiмой. Мядзведзевы сваты воӯк i лiса змаглi знайсцi выгадную нявесту працавiтую вавёрачку. Але хiтрасць у казцы пакарана. Калi мядзведзь з´еӯ усе вавёрачкiны запасы i занудзiӯся, то знайшоӯся той, хто змог вылечыць яго ад ляноты i гультайства. Цыган лячыӯ мядзведзя брагай, паiӯ зеллем, салодкiм, як мёд, спаiӯшы мядзведзя прыкуӯ яго да калоды i павёӯ яго цешыць людзей на кiрмаш. У казцы паказана, што праца здольна змянiць характар чалавека. Казка мае i пазнавальнае значэнне, дзецi даведваюцца пра норавы i звычкi лясных жыхароӯ (н-д: чаму вавёрачка хавае свае арэхi).

    «Казка пра Музыку» тут паэт уводзiць вобраз асiлка i паказвае змаганне народа супраць несправдлiвасцi i ӯцiску. Герой Музыка хлопчык сiрата., не меӯ нi двара, нi гароду. Ён не прадае сваю музыку нi за якiя грошы. Яго чарадзейнае гране абуджала i падтрымлiвала народ.

    Казка «Галiнка i верабей» блiжэй да забаӯлянак. У творы расказваецца пра тое, як галiнка-вярбiнка не хоча калыхаць дзяцей вераб´я i нiхто не можа прымусiць яе гэта рабiць, бо ӯсе у лесе адмаӯляюцца выконваць свае абавязкi . Аднак, калi ӯмешваецца чалавек, то ӯсё становiцца на свае месцы: «з тых дзён без спачынку, каб кожны быӯ рад, калыша галiнка усiх птушанят».

    Казка «Журавель i чапля» выхоӯвае у дзяцей пачуццё сяброуства, уменне саступiць адзiн аднаму.

    Казка «Жук i слiмак» - аӯтар звяртае ӯвагу на няӯдзячнасць жука «забыуся пра нягоды i не на ӯме жуку, што абяцаӯ паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару.

    Казка «Конь i леӯ» дабро заусёды ӯзнагароджваецца: гаспадар, хоць i выгнаӯ каня , але потым зноӯ вярнуӯ яго дадому.

    Казка «Сярод лясоӯ наднёманскiх» адлюстраваны дзiвосны, запамiнальны свет роднай прыроды, у дзяцей фармiруецца пачуццё прыгожага. Гераiня казкi дачушка леснiка Верачка вырасла на ӯлоннi прыроды, тут ёй усё дорага. Аднак засумавала, што ӯвосень ападаюць лiсты, знiкаюць матылькi, адлятаюць птушкi. Нi звяры, нi птушкi не змаглi дапамагчы Верачке, толькi маленькi павучок здолеӯ ажывiць павуцiннем прыроду.

    Казка «Былiна пра мураша Бадзiню» з´явiлася водгукам на рэальныя падзеi, што адбылiся ӯ краiне i былi звязаны з актыӯным асваеннем космасу. Дзецi, збiраючы грыбы, згубiлi газету. Лясныя жыхары не змаглi адразу прачытаць газету, толькi бусел змог паведамiць, што з Байканура скора ӯ ракеце касманаӯты адправяцца да зораӯ. Аӯтар паказвае пашану да ведаӯ, заклiкае чыточоӯ авалодаць граматай, без якой не абысцiся ӯ жыццi. Галоӯны герой мураш Бадзiня вырашыӯ паляцець у космас. Ён трапiӯ на самалёце у Байканур, а потым сеӯ на касмiчны карабль. Мураш Бадзiня стаӯ сапраӯдным героем, але не заганарыӯся.

    Многiм вершам М.Танка характэрны жарт. У даходлiва-забаӯляльнай форме вызначаецца паэтызацыя М. Танкам навакольнага свету ӯ вершах «Паклон хлебу», «Чаму птушкi лётаюць» , «Красуня», «Бабка». У цэнтры гэтых твораӯ прывабны вобраз маладога чалавека: уражлiвага, чулага, здольнага бачыць прыгажосць.

    У вершы «Лемантар» аӯтар паэтычна ӯзнаӯляе беларускi алфавiт, на кожную лiтару прыводзiць прыклады адпаведных слоӯ. Паэт не толькi знаёмiць дзяцей з беларускiм лемантаром, а нагадвае яго старажытныю гiсторыю ад кнiг «Скарыны-бацькi», заклiкае чытача «быць сумленным, смелым, супраць злыбедаӯ iсцi»

    36. Тэматычная разнастайнасць твораӯ Станiслава Шушкевiча, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытаннне

    Творы Шушкевiча прыносяць дзецям радасць, выхоӯваюць у iх дабрыню, спагадлiвасць, любоӯ да роднай зямлi i мовы. З казкi ён пачаӯ свой шлях да беларускай дзiцячай лiтаратуры.

    Зло, недобразычлiвасць, вераломнасць асуджаюцца ӯ казцы «пра лiсу-хiтруху i добрых сяброӯ Мядзведзя, Зайца i Пеӯнiка». Гераiня гэтай казкi – лiсiца – страшэнна напалохала зайчыка: абяцала, што зловiць яго i будзе бiць пугаӯём, а потым у хамут зайца запражэ ды будзе на iм поле араць. Пажалiӯся заяц мядзведзю. Далучыӯся да зайца, мядзедзя i певень. Утрох сябры добра правучылi хiтруху: засталася лiса без хваста, аднак звычак сваих яна не кiнула, бо бядуе: чым цяпер будзе свае сляды замятаць?

    Усе лiтаратурныя казкi Шушкевiча традыцыйна звязаны з народнымi. Ва ӯсiх казках i многiх вершах яго дзейнiчаюць звяры, птушкi, свойскiя жывёлы. Гэтыя лiтаратурныя героi надзелены рысамi i здольнасцямi людзей. Дзецi мiжволi супастаӯляюць паводзiны герояӯ са сваiмi, робяць адпаведныя вывады, непрыкметна засвойваюць правiлы паводзiн, узаемаадносiн.

    Павучальны i гумарыстычныя вершы:

    «Непамыцька – хлопчык Вiцька» нагадвае дражнiлку. Хто з дзяцей пажадае быць падобным на Вiцьку, якi не любiць мыцца?

    «Рыгор-экскурсавод» Герой хвалько Рыгор напрасiӯся быць экскурсаводам, абяцаӯ адказваць на ӯсе пытаннi. А калi давялося яму падцвердзiць свае веды на справе, дык назваӯ лiпу асiнай, акацыю – крушынай, кедр – ялiнай, граб – рабiнай.

    «Крыклiӯцы» звернута увага на звычку не класцi на месца свае рэчы, не рыхтаваць звечара кнiжкi, сшыткi, што спатрэбяцца ӯ школе. Тамму ранiцай, калi трэба збiрацца ӯ школу, у кватэры, дзе жывуць сястра i брат Галя i Лёня, падымаецца шум, лямант, беганiна, што здаецца, дом развалiцца, а глухi сусед мiжволi бамбёжку ӯспомнiӯ.

    «Дзе ж той Лёня?» С.Шушкевiчам супрацьпастаӯлены паводзiны вучня-першакласнiка Лёнi i яго сшыткаӯ, буквара, лiнейкi. Лёня, загуляӯшысь на горке, вырашыӯ, што ӯрокi зробiць заӯтра, а ӯ ранцы хвалююцца, ажно плачуць аловак, сшыткi-абарванцы, буквар, лiнейка шчарбатая.

    «Танцавалi ӯ сшытку кляксы» у гэтым вершы спалучаецца рэальнае з фантастычным, незвычайным. Гэта добра вядомыя вучням кляксы. Паэт знаёмiць дзяцей з Лянотай. Гэта iстота хiтрушчая, умее падласцiцца да дзяцей, прыкiнуцца шчырай сяброӯкай.

    Тэме працы паэт надаваӯ шмат увагi. Уменне школьнiкаӯ спалучаць паспяховую вучобу з выкананнем працоӯных абавязкаӯ «Дружны клас». Толькi тая праца дасць жаданыя вынiкi, што выконваецца з зацiкаӯленнасцю, са стараннем i руплiвасцю. «Казка-быль пра рэпку» Героi верша кiнулi зярнятка ӯ зямлю i чакалi, што з яго вырасце. Не палолi, не палiвалi, а калi ӯвосень запрасiлi на поле бабку i дзедку, каб здiвiць iх сюрпрызам-ураджаем, якi давялося шукаць мiж хвашчу i асоту да сёмага поту, бо вырасла рэпка зусiм малай. З таго ӯраджая усе смяялiся.

    У вершы «Колькi кiпцiкаӯ у кошкi» ёсць элементы гульнi. Дзяӯчынка даведалася колькi кiпцiкаӯ у кошкi, хоць гэта было непроста, бо Мурка ӯпарцiлася. Дзяӯчынка даведалася пра колькасць кiпцiкаӯ ӯ кошкi па крывавых драпiнках на сваёй руцэ, а iх было 5.

    У вершы «Гыля, гыля, гусачкi» дзецям прапануецца займальная задачка-гульня. Верш развiвае ӯ дзяцей назiральнасць, кемлiвасць. У вершы гаворыцца пра зiму. Рэчка пакрывваецца лёдам, мерзнуць лапкi гусачак на лёдзе, тупаюць гусi. Калi гусi спынiлiся. Дзецi сталi iх лiчыць. Усяго 5 гусей. 10 у iх крылаӯ, а лапак чамусьцi 5. Гусi па чарзе грэюць лапкi. Адказ загадкi ёсць: «Хтосьцi ӯ рукi пляснуӯ з усiх сiл – 10 лапак, як i крыл».

    Тэма прыроды таксама гучыць у вершах Шушкевiча. Шмат вершаӯ пра розныя поры года. (Лiстапад, Жнiвень, Восень, Зазiмак, Снежны дзед, 12 пасланцаӯ i iнш). Прырода, звяры, птушкi, дрэвы, кветкi, пчолы у творах надзелены пачуццямi дабрынi. Прыкметы апошняга месяца восенi перададзены ӯ вершы «Лiстапад». «Паӯзе паволi месяц. У лiстападзе сонейка за хмары пайшло адпачываць. Паляцелi гусi клiнам, каб у выраi пагрэцца, бо недалёка марозы, завiруха».

    Творы С.Шушкевiча далучаюць дзяцей да скарбаӯ роднай мовы. Яны насычаны элементамi гульнi, гумарам. Паэт даносiць да дзяцей агульначалавечыя iдэалы дабра, сумленнасцi, справядлiвасцi, спагады.

    32. Тэматычная разнастайнасць твораӯ Вiталя Вольскага, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытаннне

    Першыя краязнаӯчыя апавяданнi i нарысы В.Вольскi напiсаӯ у 1940-1941гг., але рукапiсы згарэлi ӯ час вайны. Ι вось праз некалькi гадоӯ, ходзячы па знаёмых сцежках, В.Вольскi узнаӯляе той матэрыял. У сваiх творах ён робiць галоӯнымi героямi насельнiкаӯ пушчаӯ, азёраӯ i рэк. В.Вольскi пiша пра багацце беларускай фауны, гэта яго асноӯная тэма, ён стаӯ паслядоӯным пiсьменнiкам-даследчыкам роднай прыроды. Кнiгi «У лясах над Бярозай», «На бабровых азёрах», «чайкi над Нараччу» можна лiчыць цыкламi твораӯ, прысвечаных розным мясцiнам Беларусi.

    В.Вольскi у сваiм разуменнi падзей з арыентацыяй на дзяцей малодшага i сярэдняга школьнага ӯзросту паспрабаваӯ узнавiць старонкi нашай гiсторыi. Кнiга «Падарожжа па краiне беларусаӯ» 1968г. Казачны варыянт расповеду пра гiсторыю Беларусi. Пiсьменнiк прапанаваӯ фантастычны паллет на дыване-кiлiме. Ён расказвае пра старажытную флору i фауну, першыя пасяленнi людзей, пра гарадзiшчы i ӯмацаваннi, абарону ад ворагаӯ, пра жыццядзейнасць княстваӯ, пра iх ролю ва ӯтварэннi ВКЛ, зацятую барацьбу з крыжакамi, пра бiтву пад Грунвальдам, змаганне народа за лепшае жыццё ӯ паӯстаннi пад кiраӯнiцтввам К.Калiноӯскага, на рэвалюцыйнай барацьбе пачатку 20ст. Пра сацыялiстычнае будаӯнiцтва, ӯзнiкненне новых гарадоӯ у сувязi з заснаваннем гiгантаӯ хiмiчнай прамысловасцi i iнш.

    У канцы 1930-х гг. В.Вольскi звярнуӯся да драматургii. З´явiлася п´еса «Цудоӯная дудка» У аснову пакладзены матывы некаторых сацыяльна-бытавых i чарадзейных казак. Усё адбываецца ӯ часы прыгону. Войт павiнен выканаць волю пана, выгнаць з хаты старых сялян, бо яе трэба разбурыць, каб не перашкаджала весцi гаспадаранне. Ιх сын пастух Янка рашае шукаць справядлiвасцi ӯ караля. У каралеускiх уладаннях ён праходзiць розныя выпрабаваннi. Ён змог падзялiць 5 гусей на 6 персон, i кароль зрабiӯ яго сваiм дарадцам. Канцлер i усе прыблiжонныя iмкнуцца згубiць хлопца, прымушаюць яго выратаваць край ад страшэннага велiкана. Янка перамагае i тут хiтрасцю. У спаборнiцтве з велiканам ён даказвае, што дужэйшы, праяӯляе чалавечнасць, абяцаючы велiкану. Што пакiне яго жывым, калi той назаӯсёды пакiне каралеӯства. Велiкан падараваӯ Янку дудку, якая была чароӯнай, прымушала ӯсiх несправядлiвых танцаваць да знемажэння. З дапамогай дудкi Янка атрымлiвае ӯ караля паперу аб вольнасцi, але канцлер яго падмануӯ, ведаючы пра непiсьменнасць хлопца. З дапамогай дудкi сяляне выганяюць войта i пана. Справядлiвасць перамагае.

    П´еса-казка для тэатра лялек «Дзед и жораӯ». Пiсьменнiк выкарастаӯ казачныя сюжэты пра дасцiпнасць мужыка i яго прыродны розум. Закрануӯ вельмi важныя грамадскiя праблемы: разуменне дабра i справядлiвасцi. Дзед i баба спрадвечныя працаӯнiкi, пасеялi гарох i чакаюць добрага ӯраджаю. Але нехта з´ядае i вытоптвае агарод, дзед iдзе пiльнаваць i ловiць жорава. Жораӯ дорыць дзеду чароӯную торбу, каб ён усё жыццё разам з бабаю не бедаваӯ. Таямнiцу выведвае войт, дакладае пану, - i дзед пазбаӯляецца сродкаӯ iснавання. Жораӯ яшчэ раз выратоӯвае дзеда, дорыць яму рог, з якога ӯсяго многа. Дзед з дапамогай рога вяртае сваю чароӯную торбу. Праӯда перамагае пан, войт i поп пакараныя малайцамi з рога. Дзед з бабай частуюць усiх сялян, спраӯджваючы адвечнае iмкненне чалавека да сацыяльнай справядлiвасцi.

    П´еса «Несцерка» феерычная камедыя, у аснове пакладзены фальклорны матэрыял. Тут дзейнiчаюць рэальныя героi. Несцерка – аванурна настроены селянiн, дасцiпны, умее ӯдала выкарыстаць народнае слова на сваю карысць.

    Мацей – разважлiвы, але бесхарактарны, ва ӯсiм падпарадкоӯваецца сваёй кабеце.

    Сатырычна вымаляваны – пан Бараноӯскi, шкаляр бакалаӯр Самахвальскi, суддзя. Яны часта трапляюць у недарэчныя становiшчы, iх паводзiны выклiкаюць смех.

    33. Васiль Вiтка як педагог i тэарэтык дзiцячай лiтаратуры («Дзецi i мы» (1977), «Урокi» (1982), «Азбука душы»(1988), «Дом, дзе жывуць словы» (1995))

    Цiмох Васiльевiч Крысько 1911-1996гг.

    Усё напiсанае В.Виткам для дзяцей вызначаецца не толькi высокiм прафесiйным майстэрствам, але i гуманiстычнай сутнасцю. «Дабрату можна выхоӯваць толькi дабратой» - гэты ппрынцып народнай педагогiкi ӯвасоблены ӯ творах В. Вiткi. Гэты ж прынцып пакладзены i ӯ аснову распрацаванай iм педагагiчнай сiстэмы, палажэннi якой выкладзены ӯ кнiгах В. Вiткi «Дзецi i мы» 1977г, «Урокi» 1982г, «Азбука душы» 1988г. Гэтыя кнiгi складаюць цыкл, дзе выказаны асобныя меркаваннi адносна пытанняӯ выхавання, таксама выкладзены асноӯныя палажэннi створанай В.Вiткам педагагiчнай сiстэмы, якая увабрала ӯ сябе мудрасць i маральны кодэкс многiх пакаленняӯ. Гэтая сiстэма з улiкам агульначалавечых каштоӯнасцей ӯзрасла на беларускай нацыянальнай глебе, прасякнута клопатам пра лёс беларускай мовы, лiтаратуры, школы. Сваёй сутнасцю канцэпцыя В.Вiткi-педагога зарыентавана на асобу вучня: узаемадачыненнi настаӯнiка i вучня, падкрэслiваӯ ён, павiнны быць заснаваны на даверы, на духоӯнай еднасцi. Ён звяртаӯ увагу на тое, што без душэӯнай чуласцi, без любовi да дзяцей не можа быць педагогiкi. Маральным дзiкуном назваӯ В.Вiтка педагога, якi захапляецца сваёй уладай, нiбы бiзуном размахвае адзiнкай. Настаӯнiк не можа дазволiць сабе дробную прыдзiрлiвасць, абразлiвыя мянушкi. Так узнiкае мяжа адчужанасцi памiж вучнем i настаӯнiкам. Вучням вельмi трэба, каб школа была для iх асяродкам дабрынi i справядлiвасцi. У працэсе навучання выхавання вельмi многае залежыць ад настаӯнiка. Спецыяльнай увагi i вывучэння заслугоӯваюць створаныя iм у трылогii «Дзецi i мы», «Урокi», «Азбука душы» лiтаратурныя партрэты, успамiны i нататкi пра вядомых беларускiх пiсьменнiкаӯ - Я.Коласа, Я.Купалу, К.Чорнага, У.Дубоӯку, Ι. Мележа, Я. Маӯра, М. Лынькова, М. Танка, С. Грахоӯскага, Я. Брыля i iнш. Непакоiлi пiсьменнiка праблемы роднай мовы, культуры, духоӯнай спадчыны, гiстарычай памяцi беларускага народа. Усё гэта звязана з тэмай Будучынi, з задачай выхавання чалавека.



    написать администратору сайта