Главная страница
Навигация по странице:

  • 10. Ιдэйна-тэматычная разнастайнасць твораӯ з «Першага чытання для дзетак беларусаӯ» (1906) Цёткi

  • 11. Цётка як пачынальнiца мастацкай белетрыстыкi для дзяцей («Гутаркi аб птушках», «Газа» i iнш.) i мемуарыстыкi («З дарогi», «Успамiны з паездкi ӯ Фiнляндыю» i iнш.)

  • 12. Тэматычная разнастайнасць вершаӯ i апавяданняӯ Цёткi, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне

  • 13. «Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ» (1909) Якуба Коласа: асаблiвасцi кампазiцыi, тэматыка i выхаваӯча-пазнавальнае значэнне мастацкiх твораӯ

  • 14. Гуманiстычны пафас празаiчных i вершаваных апавяданняӯ Якуба Коласа для дзяцей i пра дзяцей (У старых дубах», «Дзеравеншчына», «Першы заработак», «Савось-распуснiк» i iнш.)

  • 15 Тэматычная разнастайнасць лiрычных твораӯ Якуба Коласа, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне

  • 16. Асаблiвасцi аповесцяӯ для дзяцей i падлеткаӯ Якуба Коласа (на прыкладзе 1-2 твораӯ)

  • БДЛ шпоры. 1. Спецыфiка дзiцячай лiтаратуры


    Скачать 0.62 Mb.
    Название1. Спецыфiка дзiцячай лiтаратуры
    Дата10.01.2021
    Размер0.62 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаБДЛ шпоры.doc
    ТипДокументы
    #166961
    страница2 из 9
    1   2   3   4   5   6   7   8   9



    9. Тэматычная разнастайнасць твораӯ Янкi Купалы, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне

    Вершы Я. Купалы для дзяцей i ӯ дзiцячым чытаннi, створаныя ӯ розныя перыяды творчасцi, можна прадставiць у наступных тэматычных группах.

    Дакастрычнiцкi перыяд.

    - творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: «Нал калыскай». «Сiрочая доля» i iнш. Тут адбываецца асэнсаванне лёсу чалавека. Лiтаратурныя героi твораӯ - мацi, дзiця, сiрата. Форма гэтых вершаӯ - калыханка, песня, чна спрыяе больш глубокаму разуменню iх сэнсу.

    - творы пазнавальна-выхаваӯчага зместу (белетрызаваныя «Задачкi»)

    Савецкi перыяд.

    - творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу: «Арлянятам», «Пiянерскае». Купала накiроӯвае погляд моладзi на памяць гiсторыi: у ёй утрымлiваецца наказ працягваць змаганне продкаӯ за волю.

    - творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: «Сын i мацi», «Алеся» i iнш.

    - творы аб дзiцячых захапленнях, свеце дзiцячых уяӯленняӯ: «Кароль», «Хлопчык i лётчык» i iнш. У вершы «Кароль» адлюстраваны вобразныя ӯяӯленнi хлопчыка-пастушка, што бачыць сябе каралём прасторы, а ӯ вершы «Хлопчык i лётчык» маленькi хлопчык марыць стаць лётчыкам.

    -прыродазнаӯчы змест – верш-аповед «Мароз» у iм створаны карцiны зiмовай казкi.

    - эстэтычны змест – верш «Песня i казка» паэтычна вызначаюцца асаблiвасцi ӯздзеяння казачна-песеннага свету на свядомасць дзiцяцi.

    - павучальна-пазнавальны змест – верш-забаӯлянка «Бай» Казачны персанаж – апавядальнiк-Бай гутарыць з дзiцём каб пазабаӯляць.

    10. Ιдэйна-тэматычная разнастайнасць твораӯ з «Першага чытання для дзетак беларусаӯ» (1906) Цёткi

    Падзейна-мастацкiм падмуркам для «Першага чытання…» з´явiлiся народныя апавяданнi, песнi, казкi, прымаӯкi – усе яны былi апрацаваныя Цёткай, адаптаваныя да дзiцячага ӯспрымання. Хрэстаматыя падзяляецца на дзве часткi, якiя маюцю асобныя раздзелы. У першай частцы прадстаӯлены наступныя лiтаратурныя формы.

    - кароткiя апавядальныя эпiзоды этнаграфiчнага зместу («Нядзеля», «Наша гаспадарка», «Цыган»). Героi вядомыя дзiцяцi: сяляне-бацькi, сялянскiя дзецi; падзеi тасама знаёмыя – звесткi з побыту сялянскай сям´i. У апавяданнi «Цыган» паказаны гультаяватасць, жаданне спажыць чужое. Аӯтар вядзе чытача па шляху пазнавальнасцi народных уяӯленняӯ аб прадстаӯнiках ншых этнасаӯ.

    - апавяданнi з казачным сюжэтам («Сварба», «Гутарка асота з крапiвою»). Лiтаратурныя героi вядомы дзецям: вясна i зiма, асот i крапiва.

    - Казкi («Журавель i чапля», «Курыца i пятух»). У iх прадстаӯлен займальны матэрыял для фармiравання ӯмення чытання. Выкарыстоӯваюцца паӯторы дыялогаӯ па нарастаючай iх колькасцi, дазваляюць дзецям вучыцца чытаць бегла.

    - апавядальныя эпiзоды-iлюстрацыi да народных выслоӯяӯ («Пакуль не ӯ руках, не кажы. Што тваё», «З прыску ды ӯ агонь»). Сюды адносiцца i верш «Сынок маленькi» у падагульняючым кантэксце выкарыстоӯваецца народнае выслоӯе: «Абяцанка-цацанка, а дурному радасць, // Часта абяцаюць, рэдка датрываюць»

    Матэрыялы другой часткi хрэстаматыi вызначаюцца ӯскладненасцю iх зместу: прыродаапiсальнай (вершы «Мой сад», «Лес». Апавяданне «Пчолы»), сацыяльнай (апавяданнi «Мая вёска», «Сiрата»), патрыятычнай (верш «Родная вёска»).

    Творы гэтай часткi хрэстаматыi пераклiкаюцца памiж сабой iдэйным гучаннем.

    Акрамя арыгiнальных твораӯ, у другой частцы хрэстаматыi змешчаны i фальклорныя: прыпеӯкi прыказкi, загадкi. Згрупаваны ӯ адпаведных частках.

    11. Цётка як пачынальнiца мастацкай белетрыстыкi для дзяцей («Гутаркi аб птушках», «Газа» i iнш.) i мемуарыстыкi («З дарогi», «Успамiны з паездкi ӯ Фiнляндыю» i iнш.)

    У 1914г у Мiнску выходзiӯ у свет лiтаратурна-мастацкi i навукова-папулярны часопiс для беларускай моладзi «Лучына» Цётка была лiтаратурным рэдактарам гэтага часопiса. На старонках гэтага часопiса яна друкавала свае творы i пiсала артыкулы.

    Апавяданне «Гутаркi аб птушках» прыродныя факты падаюцца у займальнай сюжэтнай форме. Гэта апавяданне уяӯляе сабой спалучэнне эпiзодаӯ, важнасць якiх заключаецца не ӯ падзейнасцi, а ӯ пазнавальнасцi iх зместу: усё тут развiваецца вакол чакання Марыляй, Настай i Казюком прылёту жаваранка i чарговага дзедавага аповеду аб гэтай птушцы. Твор выконвае не толькi пазнавальную функцыю, але i развiвае фантазiю.

    У гэтым апавяданнi можна вылучыць наступныя прыкметы белетрызацыi прыродных фактаӯ.

    1.наяӯнасць фабулы, выкарыстанне аӯтарам эпiтэтаӯ, метафар, параӯнанняӯ, перанясенне казачных вобразаӯ у рэальную жыццёвую сiтуацыю, выкарыстанне элементаӯ загадак.

    2.Ускоснае правядзенне вобразных аналогiй памiж жыццём чалавека, характарыстыкамi людзей i асаблiвасцямi жаваранкавай сям´i.

    3.Працэс пазнання разгортваецца ӯ адпаведнасцi з фабульным прынцыпам двойчы: у мастацкiм свеце апавядання i рэальнай рэцэпцыйнай сiтуацыi.

    Аб вытворчым працэсе здабывання «газы (керасiна)». Цяжкасцi такой працы, пераапрацоӯцы здабытага прадукта, аб паказчыках месцазнаходжання i аб тым, «з чаго неачышчаная газа паӯстала» апавядаецца ӯ артыкуле «Газа».

    Мемуары "З дарогі" - Успаміны аб вандроўцы ў Фінляндыю можна лічыць грунтоўным этнаграфічным нарысам з жыцця фінаў, а таксама гімнам фінскаму культурна-гістарычнаму адраджэнню, за якім паралеллю праглядваецца запаветная мара Цёткі аб адраджэнні беларусаў.

    12. Тэматычная разнастайнасць вершаӯ i апавяданняӯ Цёткi, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне

    Творы Цёткi маюць пазнавальнае i выхаваӯчае значэнне для дзяцей дашк. узросту. Творы Цёткi напоӯнены матывамi дабра, спачування, справядлiвасцi.

    Апавяданне “Міхаська” – сірата. адзіная яго радасць – жораў, якога ён, падстрэленага, выратаваў ад пастухоў. Страшэнна непрыгожы ад роду дзіцяці, шкодлівым яго зрабіла адзінота. Ён быў зацюканы ўсімі, ад мачахі да да пастухоў, ад якіх ён адасобіўся, пасучы кароў. Міхаська памёр ад воспы. Апавяд. накіравана супраць чал. чэрствасці, супраць сац. абставін, якія яе нараджалі.

    У сваiх лiрычных творах Цётка давала ӯзора вобразнага, аб´ёмнага бачання праяӯ жыцця навакольнага i сацыяльнага ӯ цесным iх перапляценнi. Яе вершы «Лета», «Восень», «Скора прыйдзе вясна» i iнш. У вершах побач з прыгожымi карцiнамi прыроды падаюцца i паэтычныя абразкi побытавага, сацыяльнага зместу; Имкненне лiрычнага героя да сялянскай працы – верш «Лета». У вершы «Скора прыйдзе вясна», вясна гэта не толькi сiмвал i вобраз прыгажосцi, а яшчэ i сiмвал стваральнай (на будучае) працы.

    У галіне стылю Цётка прынесла ў беларускую паэзію магутную стыхію лірызму, пачуццёвасці, на новым узроўні скарыстаўшы ў творчых мэтах фальклорную паэтыку. У прозе яна паказала адметную жанрава-стылявую разнастайнасць, стварыўшы узоры сацыяльна-бытавога, алегарычнага, псіхалагічнага, сатырычнага апавядання. У беларускай прозе Цётка стала таксама заснавальніцай экзістэнцыялізму («Зялёнка») — эстэтычнай плыні, якая моцна пашырылася ў Еўропе пасля першай сусветнай вайны.

    “Зялёнка” – пра бел. студэнтаў, што вучыліся ў Пецярб. У цэнтры хворая на сухоты курсістка Зялёнка.

    «Лішняя» вобраз маладой дзяўчыны, якая адчувае сябе выкінутай з жыцця, усе падзеі апісваюцца ва ўмоўна-сімвалічным плане. Кантраст багатага шлюбу і прысутнасці на ім «лішняй» з яе змрочнымі думкамі («Па збледлым твары хадзілі хмары дум»; «Заснавалі быстра хмары чорна чарней, чорна чарней»). Мы не ведаем, якія абставіны прывялі яе да адчування сябе непатрэбнай гэтаму свету («Ось і свет хвалёны, вялікі, прасторны, а мне некуды дзецца на ім... забыцца»). Але ж быў час, калі яна адчувала сябе шчаслівай: «Услужная памяць прыадчыніла дзверы прошламу... Мілыя, бясконца багатыя мінуты смяяліся да яе, ласкаліся вяснянымі ўздохамі, апляталі чаромхі шэптам змучаны мозг. Перажыты рай ставаў цяперашнім». Пачуццё прадвызначанасці надае твору містычную афарбоўку.

    13. «Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ» (1909) Якуба Коласа: асаблiвасцi кампазiцыi, тэматыка i выхаваӯча-пазнавальнае значэнне мастацкiх твораӯ

    Кнiга ӯяӯляе сабой хрэстаматыю для вучняӯ 2 класа.

    Падручнiк складаецца з 7 раздзелаӯ: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнiм раздзелам аӯтар даӯ адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы i байкi», «казкi». Першыя 1-4 раздзелы пiсьменнiк вылучыӯ паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнiя – паводле жанравага.

    Малюнкi прыроды, апiсаныя Коласам у чытанцы эмацыйныя i маляӯнiчыя. На фоне прыродных з´яӯ даволi часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых.

    Першыя чатыры раздзелы чытанкi маюць цыклiчную структуру. Аӯтар паступова прасочвае пачатак кожнай пары года – з´яӯленне новых пракмет i пераход яе ӯ наступную. Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя рыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды.

    Пры дапамозе алегорыi аӯтар стварае непаӯторныя вобразы лесу, сонца, ветру, марозу, ночы. У апавяданнi «Ручай» праз мову кропелек ручайка аӯтар прапаноӯвае дзецям тлумачэннi, як утвараюцца ручайкi i нават пра з´яву кругазвароту вады ӯ прыродзе. Апавяданне «Дуб i чароцiна» вучыць дзяцей быць вынослiвымi, мужнымi, рашучымi, упэӯненымi, непахiснымi ӯ дасягненнi сваёй мэты. Выхаваӯчыя iдэi многiх твораӯ арганiчна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Кожнага свайго героя пiсьменнiк iмкнецца надзялiць iндывiдуальнымi рысамi: сялянскага хлапчука з чулым сэрцам («Ластаӯкi»), з уражлiвай i паэтычнай душой («Прылёт птушак»), цiкаӯнага i дапытлiвага («Школа»), некаторы яз яго герояӯ не супраць паласавацца яблыкамi з чужога саду («Чужы сад»), не заӯсёды могуць вырашыць спрэчку мiрным шляхам («За што пабiлiся хлопцы»).

    У апошнiм раздзеле Я.Колас змясцiӯ 11 апрацаваных iм беларускiх казак. Тут прадстаӯлены казкi дзвюх разнавiднасцей: казкi пра жывёл i сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывёл невялiкiя па сваiх памерах, адпавядаюць узроставым асаблiвасцям дзяцей 5-7 год, у iх выразна выяӯляецца выхаваӯчая скiраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць, палахлiвасць («Воӯк - дурань», «Леӯ i воӯк», «Два зайцы»). Казкi сацыяльна-бытавога зместу давалi магчымасць Я. Коласу сцвердзiць маральную перавагу простага мужыка над прадстаӯнiкамi iншых сацыяльных групп («Мужык i цыган», «Два маразы», «Мужык i пан»).

    «Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ» Я. Коласа. З´явiлася важным этапам у творчай i педагогiчнай дзейнасцi самога пiсьменнiка i на шляху станаӯлення ӯсёй бел-ай дзiцяч. лiт-ры.

    14. Гуманiстычны пафас празаiчных i вершаваных апавяданняӯ Якуба Коласа для дзяцей i пра дзяцей (У старых дубах», «Дзеравеншчына», «Першы заработак», «Савось-распуснiк» i iнш.)

    Я Колас значную увагу надаваӯ апiсанню цяжкага жыцця беларускiх сялянскiх дзяцей. У апавяданнях «У старых дубах», «Дзеравеншчына», «Сiрата Юрка» пiсьменнiк паказвае тыя ӯмовы, у якiх узнiкае дзiцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты i адзiнота. Аӯтар звяртае ӯвагу на маральны свет неӯладкаванасцi дзiцячага жыцця.

    У аснове апавядання «У старых дубах» ляжыць звычайны выпадак з жыцця вясковых дзяцей, якi ледзь не закончыӯся трагедыяй: Грышка напалохаӯ свайго сябра Базыля, якi задумаӯшысь сядзеӯ на дубовым коранi, ён паляцеӯ у Нёман. Людзi яго выратавалi. Аӯтар твора iмкнецца перасцерагчы дзяцей ад такiх бяскрыӯдных учынкаӯ, такiя выпадкi ӯ жыццi могуць прывесцi да сапраӯднай трагедыi. У хлапчукоӯ роднасныя душы: яны любяць прыроду, умеюць бачыць прыгожае i таямнiчае ӯ простым i звычайным.

    У апавяданнi «Сiрата Юрка» хлопчык рана застаӯся без мацi, зведаӯ усе пакуты сiротства: грубасць i абыякавасць бацькi, нянавiсць мачыхi, адчужэнне аднагодкаӯ. Ён часта хадзiӯ да цёткi Тарэсы. Хадзiӯ з ёй у лес збiраць зёлкi. Вобразу хвойкi надаецца асаблiвае значэнне. З´явiлась на свет маленькае дрэӯца, а праз 12год нарадзiӯся Юрка. Першая сустрэча з хвойкай адбываецца вясною, калi Юрка баяӯся, што яго будуць ругаць за тое, што ён абярнуӯ збан малака. Хлопчык вера ӯ тое, што яго мацi ператварылася ӯ хвойку. Ι ӯ сне Юрка бачыць у вобразе хвойкi родную мацi. Хвойку ссеклi злыя людзi, хлопчык памiрае, не супрацiӯляючыся хваробе.

    У апавяданнi «Дзеравеншчына» пачуццi, уражаннi, успамiны i маары галоӯнага героя Мiхаськi складаюць асноӯны змест твора. Михаська сiрата, яго забiрае жыць у горад старэйшы брат. Але ӯ горадзе яму ӯсё чужое, ён iмкнецца ӯ родныя мясцiны. Слова «Дзеравеншчына» ацэначнае. Гэта зняважлiвая ацэнка даецца Мiхалку з боку брата i яго жонкi. Сям´я брата лiчаць сябе за гарадскую i культурную, бо яны валодаюць рускай мовай, п´юць гарбату з самавара. Трымаюць служанку i брату орамна прызнацца сваiм знаёмым, што ён сялянскага паходжання.

    Апавяданнi вучаць адказнасцi не толькi за свае ӯчынкi, але i за словы, якiя могуць выклiкаць боль i крыӯду, вучаць суперыжываць, вучаць пачуццям спагады i мiласэрнасцi.

    У зборнiк «Казкi жыцця» Коласа ӯвайшлi апавяданнi з патрыятычным пафасам, у якiх гучыць актуальная думка аб адданасцi Радзiме. («Хмарка», «На чужым грунце», «Крынiца», «Даль»). Бесклапотная хмарка пасля доӯгiх блуканняӯ вяртаецца ӯ той край, адкуль выйшла, каб «заплакаць халоднымi слязьмi над роднымi палямi», бо «ӯ сваiм родным кутку работы досыць для кожнага». Лiпавае насенне, апынуӯшыся ӯ цудоӯнай далi, «куды прасiлася душа», ужо не заӯважае прыгажосцi гэтага прывабнага краю. Прысуд кропелькам расы гучыць у словах гары-мацi: «За тое, што вы не паслухалi свае маткi i кiнулi сваю радзiму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце i нiколi не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках, i нiдзе не будзеце мець вы прытулку на свеце».

    Вершаванае апавяданне «Савось распуснiк» гумарыстычнае, яго выхаваӯчы падтэкст у тым, што за ӯсiмi дрэннымi ӯчынкамi абавязкова iдзе расплата.

    15 Тэматычная разнастайнасць лiрычных твораӯ Якуба Коласа, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне

    Тэма прыроды.Верш «Вясна» (Сонца грэе прыпякае) Колас напiсаӯ у 12-цi гадовым узросце. Вясна – самая любiмая пара года паэта. Колас не перастае складаць у яе гонар узнёслыя гiмны. У вершы «Дзед-госць» спалучаецца лiрычнасць i казачнасць. У вершы «На лузе» паэт адлюстраваӯ прыроду ӯ час дзённай спёкi. Пейзажныя вершы Я. Коласа ӯяӯляюць гармонiю гукаӯ, фарбаӯ, ахаӯ и святла роднай прыроды.

    Тэма дзяцiнства. У вершах паэт перадае велiзарнае iмкненне сялянскiх дзяцей у дарэвалюцыйны час да навукi. У вершы «Дронiк» Я. Колас перадае перажываннi хлопчыка Мiхася. Хлопчык шчыра змагаецца за жыццё дроздзiка з пакалечаным крылом, але птушаня памiрае. Гэта сапраӯдная трагедыя для дзiцяцi, якое робiць сябру труну i хавае яго ӯ садку. У вершы «Спатканне i знаёмства» паэт паказвае сварлiвае знаёмства Грышкi са сваiм равеснiкам Петрусём, якое паступова перарастае ӯ сяброӯства.

    Гумарыстычныя сюжэты: У вершы «Грушы-сапяжынкi» браты Костусь i Алесь вырашылi натрэсцi груш у садзе дзядзькi Петруся. Ι пакуль адзiн з хлапчукоӯ паӯзе да дзядзькавай грушы, другi просiць у Бога лiтасцi i дапамогi: «Божа лiтасцiвы / Памажы нам, амажы! / Кааб запоӯз Алесь шчаслiва / кааб натрос ён спяжынак…». У вершы «Юрка i кот» галоӯны герой Юрка за свае дрэнныя паводзiны быӯ ашуканы коцiкам.

    16. Асаблiвасцi аповесцяӯ для дзяцей i падлеткаӯ Якуба Коласа (на прыкладзе 1-2 твораӯ)

    У аповесцi «На прасторах жыцця» Я.Колас вядзе размову з моладзю аб будаӯнiцтве новага жыцця, аб сяброӯстве i каханнi, гаварыӯ аб тым, чаго нельга адмаӯляцца, уступаючы ӯ самастойнае жыццё. Вобразамi галоӯных герояӯ Сцёпкi Баруты i Алены Гарнашкi Я.Колас паэтызуе цягу камсамольскага юнацтва да ведаӯ, навукi i практычнай дзейнасцi, але бачыць яе наiӯнасць, недастатковы жыццёвы вопыт, якi часам штурхае моладзь на памылковыя крокi (як гэта здарылася з руйнаваннем «святога калодзежа»). Героi аповесцi часам залiшне наiӯныя i рамантычныя, што сапраӯды адпавядала тагачаснай атмасферы жыцця маладога пакалення.

    Аповесць «Дрыгва» заснавана на рэальных падзеях. Галоӯная яго тэма – супрацiӯленне белапольскай акупацыi на Беларусi ӯ 1920г. Вбораз дзеда Талаша крыху наiӯны. Дзед Талаш – паляшук, рыбалоӯ i паляӯнiчы. За знешнiм спакоем хавалася натура, здольная да нечаканых рашэнняӯ i ӯчынкаӯ. Дзед Талаш добра ведае лясы i балоты, гэта дапамагае яму праявць i камандзiрскiя здольнасцi. Але на першым плане клопаты аб людзях i аб агульнай справе. Сюжэт твора насычаны прыгоднiцкiмi элементамi. Гэта i пераапрананне герояӯ (пераапранаецца «маладзiцай» узводны Букрэй, iдучы на сустрэчу з польскiм салдатам; пад выглядам жабрака трапляе да пана Крулеӯскага партызанскi разведчык Марка Балук; у воӯчай скуры ходзiць сам дзед Талаш). Часта выкарыстоӯваюцца ӯ творы таемныя сiтуацыi i таемнасць паводзiн самiх герояӯ (дзейнасць Нявiднага, першая сустрэча дзеда Талаша i Мартына Рыля). Сюжэт аповесцi займальны, ён трымае ӯ напружаннi i прымушае перажываць за лёс герояӯ.
    1   2   3   4   5   6   7   8   9


    написать администратору сайта