БДЛ шпоры. 1. Спецыфiка дзiцячай лiтаратуры
Скачать 0.62 Mb.
|
39. Тэматычная разнастайнасць казак Васiля Вiткi; спецыфiка адлюстравання ӯ iх сучаснага жыцця Казка «Вавёрчына гора» Гэты твор з першых радкоӯ захапляе дзяцей, стымулюе iх увагу i эмоцыi, чытачы спачуваюць вавёрачцы, кранае iх тое, як усхвалявала яе гора ӯсiх жыхароӯ, як ласкава, уважлiва аднеслiся да бяды вавёрачкi яе дзецi, унукi. Не перастаюць балець у вавёрачкi зубкi. Вавёрачка падказала, што ёй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкi бiла i зубкi свае не верадзiла. Героi казкi сустракаюць на сваiм шляху шмат нечаканых перашкод – тут нiчога не даецца проста. Каб адправiць тэлеграму, кавалю-ворану, сёстрам-вавёрачкам давялося немала патурбавацца, i хоць яны вельмi спяшалiся, усё ж прыпынiлiся на iмгненне, каб залюбавацца агнiстым ззяннем чырвоных арабiн, асаблiва прывабiлi iх гронкi спелых арэхаӯ. У казцы «Вавёрчына гора» ачалавечаны не толькi звяры, птушкi, а нават маланка, гром, дождж. Калi сёстры-вавёрачкi прыбеглi на тэлеграф i хацелi адправiць тэлеграму з маланкай, дык аказалася, што ӯ маланкi выхадны, а гром пасля работы спiць. Дамовiлiся, што тэлеграму адаб´е дождж. Ва ӯсё казачнае В.Вiтка вынаходлiва ӯключае рэальнае: гэта тыгр, фашысцкi танк, што быӯ падбiты у час вайны i шмат гадоӯ гiбеӯ на балоце. Ад гэтага танка засталася груда iржы, ледзь удалося наскубсцi з яго «шматок шэрсцi» на «бранябойны» малоток. Твор прасякнуты дабрынёй, спачуваннем. У канцы казкi апiсанне застолля бяседы. У канцоӯку уключаны традыцыйныя казачныя словазлучэжннi «Ι я там быӯ», «Хто паслухаӯ казку – той маладзец». Казка «Буслiнае лета» галоӯны герой Васiль, школьнiк, якi скончыӯ 3 класы. Яго цiкавiць прырода. Настаӯнiца задала заданне – «даць прыроды апiсанне».Васiль вырашыӯ напiсаць казку пра буслоӯ. Зрабiӯшы першыя накiды пачатку казкi ён схаваӯ сшытак ӯ дупло вяза, але сшытак прападае. Гэта завязка казкi, а развiццё сюжэта звязана з пошукам сшытка. Васiль знаёмiцца, а потым i сябруе з разумным, шматвопытным, прыветным i добразычлiвым буслам i яго сям´ёй. Па запрашэннi бусла Васiль трапляе ӯ буслянку. Аӯтар апiсвае полбыт сям´i буслоӯ, у якой вялiкая ӯвага ӯдзяляецца буслянятам. Яны добра выхаваны, у iх ёсць чаму павучыцца маленькiм чытачам. Н-д: калi бацька бусел прадстаӯляӯ Васiлю буслянят, дык кожнае з iх «уставала i на ножках прысядала»… У казку ӯключан пазнавальны матэрыял: расказваецца, як робiiцца буслянка. Як жывуць, чым кормяцца буслы, як яны ловяць рыбу, гадзюк, якую карысць прыносяць чалавеку. Звесткi падаюцца з выкарыстаннем элементаӯ гульнi. «Казка пра цара Зубра» Тут дзецям адкрывавюцца прасторы Белавежскай пушчы. Герой казкi школьнiк Вася Вясёлкiн. Ён прыцягвае ӯвагу адвагай, незалежнасцю, тым, што абаранiӯ гонар свайго сябра Зая: не дазволiӯ звярам насмiхацца з яго. Васiль адмовiӯся служыць цару Зубру i быць яго падначаленым, не напалохала хлопчыка i пагроза цара Зубра, што калi Вясёлкiн не зробiцьтэлевiзар, якi так хоча ӯбачыць сын Зубра, дык царскiя ахраннiкi не выпусцяць яго з пушчы. Васiль не разгубiӯся – ён пачаӯ дзейнiчаць, прыняӯ возера за тэлевiзiны экран. Зрабiӯ тэлевiзiйную антэну з цвiкоӯ, вiнцiкаӯ i скрутка дроту, што знайшоӯ у кiшэнi. Калi дроту на антэну не хапiла, то шустрая вавёрачка дапамагла яму лоӯка падтачыла дрот… хмелем. Так Вася Вясёлкин зрабiӯ тэлевiзар i прадставiӯ камедыйнае тэлевiзiйнае шоу «Зай-Зайчына - малайчына». Лясная публiка буйна выяӯляла эмоцыi, нават Зубр гучна засмяяӯся. У казке пакладзена фiласофская думка, каб дзецi ӯсвядомiлi, чаму Зубр, якi напачатку непрыхiльна аднёсся да Вясёлкiна, раптам змянiӯ свае адносiны да яго i выказаӯ яму пры ӯсiх звярах шчырыя словы павагi, нават абвясцiӯ, што ён, цар, аддае Васю Вясёлкiну ва ӯладаранне сваю зубрыную дзяржаву i будзе сябраваць з iм, служыць яму. Сваiмi паводзiнамi, душэӯнымi якасцямi, розумам, вынаходлiвасцю Вася Вясёлкiн даӯ магчымасць цару Зубру адчуць перавагу чалавека, якога прырода надзялiла такiмi здольнасцямi i магчымасцямi, якiмi не валодае на зямлi нi якая iншая жывая iстота. Казка «Генерал верабей» выразна паказан вобраз маленькага верабейкi у генеральскiм мундзiры. Аднак калi мядзведзь пачаӯ абражаць вераб´я, дык той, баронячы ӯласны гонар i мундзiр, адважна кiнуӯся на свайго крыӯдзiцеля, зло было пакарана. Казка «ППШ» птушыныя пачатковая школа. Як i ӯ звычайнай школе , ёсць вучэбныя классы, буквары i iншыя падручнiкi, геаграфiчныя карты, сшыткi, дзённiкi i самi вучнi. Гэта школа для птушак. Чытачы трапляюць у школу на экскурсiю. У казцы шмат камедыйных сiтуацый, гумару. Н-д: выдатнiк iндык, хвалiцца, што вельмi захоплены чытаннем, а сам, «пяты год буквар дзяӯбе, а запомнiӯ А i Б» . В.Вiтка паказаӯ у казцы столькi дмоӯнага, каб дзецi пад уплывам казкi непрыкметна карэкцiравалi свае паводзiны.. Заканчваецца казка, што чытачы даведваюцца, што экскурсаводам у ППШ быӯ Вася Вясёлкiн. Ён дае гэтай школе справядлiвую ацэнку, боьш не будзе ён туды вадзiць экскурсii. | 40. Тэматычная разнастайнасць апавяданняӯ Васiля Вiткi для дзяцей «Трывога у Ельнiчках» - У калгаснага вартаӯнiка Яӯстрата Скачыляса было 4 сына. Пра бацьку i трох яго сыноӯ нiхто i слова благога не скажа. А вось чацвёрты Юзiк нiкога не прызнаваӯ. З iм па суседству жылi Адам Патрубейка з сынам Толiкам, яны ӯсцягнулi на таполю старое кола на якiм пасялiлiся буслы. Буслы аб´ядналi хлапчукоӯ, Юзiка i Толiка, яны пасябравалi. Аднойчы хлопчыкi пасварылiся i Юзiк хацеӯ ӯзяць сабе аднаго бусляняцi. Юзiк узяӯ бацькаву стрэльбу, пабег да Толiкавай хаты i стрэльнуӯ. Вакол яго сабралося шмат людзей. Толiк з жалю глядзеу на Юзiка i нiяк не мог уцямiць, чаму людзi з такiм гневам гавораць пра хлопца. Потым ён убачыӯ, што Юзiк застрэлiу бусла. Яӯстрат пахаваӯ бусла у канцы свайго агарода. Пад вечар з гнязда скiнулiся двое буслянят, хутчэй за ӯсё сама буслiха выкiнула iх, бо цяпер ёй адной iх не пракармiць. Пасярод ночы Юзiкава мацi сказала Толю, што нiдзе не можа знайсцi Юзiка. Абавязак сяброӯства, няхай сабе нялёгкага i крыӯднага, вымушаӯ Толiка не бавячыся iсцi на гэтыя начныя пошукi. Толiк знайшоӯ Юзiка ӯ канцы агарода, дзе быӯ пахаваны бусел. Тут стаяла i буслiха. Толiк сказаӯ Юзiку, што двое буслянят сядзяць у яго ӯ запечку, упалi з гнязда i прыйдзецца iх iм гадаваць i Юзiк згадзiӯся: «Прыйдзецца…» «Травiнка» - чалавек пабудаваӯ горад, пасек дрэвы, усё залiӯ асфальтам. Засумаваӯ чалавек, недзе схавацца ад сонца. Пачаӯ прабiваць асфальт. Прабiлась скрозь асфальт кволенькая зялёная травiначка i пачала расцi. Вырас з яе дубок, з другой – клёнiк, з трэцяй – лiпка i ружа i iнш. Усе кветкi i дрэвы абрадавалiсь i пачалi дружна расцi. Цяпер гэты горад называецца горад-сад. Птушкi там гнёзды уюць, дзетак выводзяць, а пад вокнамi у людзей свiшчуць салаӯi. «Першая пяцёрка» - Наташа пайшла ӯ школу i узяла з сабой ляльку Кацю. Каця мяшала Наташы вучыцца, яна паварочвалась, плакала. Настаӯнiца сказала Наташы, што Каця яшчэ малая, яе трэба аддаць у дз. сад. Сумна зрабiлася Наташы, яна ӯспомнiла, як сама нядаӯна хадзiла ӯ дз. сад Добра ӯ садзе, весела. Назаӯтра Наташа забегла ӯ сад i папрасiла загадчыцу Марыю Антонаӯну, каб Каця пабыла у садзе пакуль яна сама ӯ школе. Марыя Антонаӯна ӯсмiхнулася i сказала так, як гаварыла заӯсёды мамам: - Будзьце спакойны, грамадзяначка. Наташа радасна пайшла ӯ школу. Наташа старанна пiсала слова «мама». Настаунiца паставiла ёй 5. Гэта была першая Наташына 5. дома яна пахвалiлася, што 5 атрымала за «маму». Ι толькi вечарам Наташа успомнiла, што кiнула Кацю ӯ садзiку, але як прыгадала словы Марыi Антонаӯны адразу супакоiлась. Яна разгарнула буквар i пачала вучыць урок. «Зайчык-вадалаз» - Стасiк з татай Цiханам пачалi капаць калодзеж. Ιм прыйшлi дапамагаць суседзi. Добры быӯ калодзеж, вада ӯ iм чыстая i светлая. Калодзеж называюць Цiханаӯ. Ваду ӯ iм бяруць усе хто хоча. Стасiк кожнаму хто прасiӯ падносiӯ пiць. Аднойчы ён сказаӯ, што больш не будзе, яму шкада вады. Тата растлумачыӯ Стасiку, што вада ӯ калодзежы ад таго смачная, што яна не застойваецца. Зняможны чалавек дык i той адразу падужэе як пап´е свежай вады. Ι Стасiк больш нiкому не шкадуе вады. Тата прыкавау вядро да ланцуга, каб яно не тапiлася ӯ калодзежы. Аднойчы ӯ Стасiка упала вядро ӯ калодзеж, а таты не было дома, ён паехаӯ у горад, павёз калгасныя памiдоры. Шафёр, якi вёз калгаснiц на сенакос не мог падчапiць вядро кручком, тады Стасiк прынёс люстэрка i пусцiӯ сонечнага зайчыка ӯ калодзеж. «Зайчык» хутка знайшоӯ вядро. Ι шафёр дастаӯ яго. Тата зноӯ прыкаваӯ вядро, але калi ж яно зноӯ адарвецца, дык невялiкая бяда. У нас ёсць памочнiк: зайчык-вадалаз. «Страшная казка» - бабуля сабралася ӯ госцi, а ӯнукi, Наталька i Стасiк доӯга не засыналi. Бабуля расказала iм страшную казку пра ваӯка. Калi дзецi заснулi бабуля змайстравала з падушак сябе i пайшла ӯ госцi. Стасiк ноччу захацеӯ малака, але пазваӯшы бабулю, яна не адгукнулася, тады ён крануӯ яе i яна з´ехала з ложка далой. Стасiк спалохаӯся i пабудзiӯ Наталку. Тут да дзяцей залез у ложак кот Кузьма i заспяваӯ знаёмую цiхую песню. Дзецi паснулi. Ранiцай бабуля дала кожнаму па вялiкаму кавалачку пiрага i коцiку дала, за тое, што ён пiльнаваӯ дзяцей i iм не было страшна. | ||
34. Спецыфiка адлюстравання навакольнага свету ӯ творах Васiля Вiткi малых жанравых форм В.Вiтка складаӯ пацешкi, калыханкi, скорагаворкi, лiчылкi, загадкi Дзiцячая паэзiя В.Вiткi заснавана на гульнi. Да гульнi запрашае Цiмох Васiльевiч малых лiтаральна ва ӯсiх сваiх творах: «Дударык», «Пальцы», «Нуль буль-буль» i iншыя. У вершы-лiчылке «Нуль Буль-буль» нуль становiцца прыкметнай iстотай, бо яму дадзена iмя, пэӯны характар i знойдзена вядучае месца ӯ сюжэце. Пацешка «Пальцы» - у кожнага пальца ёсць iмя i даецца характарыстыка. А разам усе браты умельцы. Калыханка «Ιванка» - «Баю, бай Ιванка, прыйшла калыханка, павярнiся на бачок i заснi мой хлапчучок» Загадкi: Кожная загадка мае сваю назву. «За тры вазы» - за тры вазы дзеразы купiӯ тата тры казы. А цi кожнаму вядома – па чым козы йшлi дадому? (па дарозе) «Вадавоз» - залiхвацкi вадавоз Воз вады па небе вёз Гэтак грукацеӯ вядром, Ι мы ӯсе пазналi… (гром) З верша «Слова» дзецi пазнаюць, што адным словам, што бяздумна вырываецца з нас можна знiшчыць лес i рэчку i клёкат бусловы, чалавечую усмешку. Ιх не возьмеш назад. Ι нiколi не ӯзыдзе зерне, што ӯпала ӯ бясплодны пясок.Усё належыць ад нашай шчырай дабрынi. Вершы эстэтычна удзейнiчаюць на дзяцей, абуджаюць цiкавасць да прыроды, беражлiвыя адносiны да прыроды, выкарыстоӯваецца фальклор, прысутнiчае гумар. | 42. Праблема «чалавек i прырода» ӯ апавяданнях Алены Васiлевiч («Браты-артысты», «Геша», «Бабулiны кватаранты» i iнш) Пра любоӯ, беражлiвыя адносiны чалавека да прыроды, пра iмкненне аберагаць усё жывое гаворка iдзе i ӯ апавяданнях А. Васiлевiч («Браты-артысты», «Геша», «Бабулiны кватаранты», «Цюлiк», «Партызанка Кнiга» i iнш. Кожны твор А. Васiлевiч, прысвечаны ӯзаемаадносiнам чалавека i прыроды, упiсваецца ӯ надзённы клопат сённяшняга дня – праблему экалагiчнага выхавання дзяцей. «Браты-артысты» - гаворыцца пра тое, як ратавала 9-цi гадовая дзяӯчынка маленькiх ягнятак, што засталiся без мацi, як яна кармiла iх з лыжкi i аберагала ад холаду. Ι вось дзяӯчынка iдзе каля школы, а за ёю весела i даверлiва бягуць ягняткi. Дзяӯчынка шчавслiва, што ӯ яе ёсць такiя сябры. «Геша» - ӯ аснове апавядання гiсторыя пра сяброӯства дзяӯчынкi Наты i гускi Гешы. Гэты твор пра дабрыню, якую спазнала ад людзей гуска Геша: гэта яны выратавалi яе, яшчэ маленькую, пакалечаную каршаком. Потым iншыя людзi купiлi гуску, каб падсмажыць на свята, ды пашкадавалi, бо вельмi ласкавая была яна. А калi Геша знiкла, яе шукалi ӯсiм дваром; падключыӯся малады чалавек, якому i пашчаслiвiла знайсцi Гешу. Звароту Гешы больш за ӯсiх радавалась маленькая Ната, з якой Геша асаблiва пасябравала. Дзяучынка i гуска нават навучылiся размаӯляць i нават разумець адна адну. «Бабулiны кватаранты» - звяртаецца ӯвага на ӯзаемаадносiны дарослых i дзяцей. Мясцовыя хлапчукi адразу пацягнулiся сэрцам да нiчым не прыкметнага рыбака i паляӯнiчага, бабулiнага кватаранта, якi прыехаӯ на некалькi дзён у вёску. Быу ён негаворкiм, а дзецям хацелася з iм гаварыць, у яго можна было пра ӯсё спытацца i пра ӯсё яму расказаць. З дзецьмi ён быӯ як з роӯнымi, меӯ вельмi добрае сэрца. Бабуля купiла на рынку прыгожага наравiстага пеӯня i хацела зварыць з яго крупнiк. Бабулiн кватарант адразу ӯзяӯ пеуня пад сваю абарону i сказаӯ гаспадынi, што цяпер у яе будзе 2 кватаранты. З апавядання дзецi даведваюцца, што на сяброӯства з чаплавекам здатны нават певень. Певень пачаӯ наведваць пакой кватаранта, потым, завёӯшы куранят ӯ хляӯчук ускокваӯ у адчыненае акно i, нiбы кацяня, размяшчаӯся на коӯдры ӯ нагах кватаранта. Вельмi сумаваӯ пеӯнiк калi бабулiн кватарант пакiнуӯ вёску. «Цюлiк» - У iм з добрым веданнем iх характэрных рухаӯ прадстаӯлены трое падрослых сабачанят i iх мацi Шаӯка. З гумарам, з выкарыстаннем трапных дэталяӯ раскрыты тут адметнасць нораваӯ, звычак кожнага з iх. Спрыяюць гэтаму i мянушкi сабачанят – Жулiк, Разбой, Цюлiк. «Партызанка Кнiга» - у гады ВАВ у партызанскiм атрадзе так назвалi маладую гнядую кабылу, на лбе якой была белая плямка, падобная да разгорнутай кнiгi. Партызанкай яе назвалi таму, што Кнiга ӯмела ӯ залежнасцi ад абставiн маскiравацца, навучылася, калi трэба было, ляжаць нерухома, цi ступаць, як кот, нягучна, была адданай партызанскаму сяброӯству ӯ самых складаных сiтуацыях. | 43. Мраральна-этычныя праблемы ӯ апавяданнях Алены Васiлевiч («Шурка Рэмзiкаӯ», «Сябры», «Мамiна свята» i iнш») Адной з першых у беларускай дзiцячай лiтаратуры А. Васiлевiч узняла трывожную, выключна актуальную ӯ наш час праблему душэӯнага сiроцтва дзяцей. Апавяданне «Шурка Рэмзiкаӯ» гаворыцца пра лёс хлопчыка, бацька якога добры, мужны чалавек, - загiнуӯ у час ВАВ. Айчым Шуркi – п´янiца, жорстка збiваӯ яго. Аднойчы п´яны айчым ледзь не парваӯ фотакартку Шуркавага бацькi, з таго часу пачалiся найбольшыя пакуты чулай хлапечай душы. Шурка адчуваӯ сябе вельмi адзiнокiм, бо нават мацi, заӯсёды занятая працай, клопатамi пра малодшых дзяцей, не разумела, як пакутуе сын. Абыякавымi былi да лёсу гэтага падлетка настаӯнiца, школа. Шурка зрабiӯ адзiн непрадуманы крок, затым другi… Але ж апавяданне прасякнута верай у чысцiню дзiцячага сэрца. Вельмi важна правiльна разабрацца ӯ матывах паводзiн падлетка, высветлiць прычыну яго дрэннага ӯчынку, таму што нярэдка такi ӯчынак вынiк нявопытнасцi. Пеӯня з-за якога Шурка трапiӯ у мiлiцыю ён прадаваӯ, таму што думаӯ, што ён нiчыйны. За выруччаныя грошы меркаваӯ купiць спiнiнг, пра якi марыӯ. Свет душы падлетка складаны, своеасаблiвы, ён толькi фармiруецца, таму патрабуе клапатлiвай увагi, добразычлiвай падтрымкi. Аднак у апавяданнi сцвярджаецца, што падлетак абавязаны i сам змагацца за сябе, павiнен выявiць сiлу волi, настойлiвасць, каб выйсцi на шлях плённага, сумленнага жыцця. Шурка – герой не пазбаӯлены прывабных, станоӯчых рыс: ён шчыры, даверлiвы, цiкаӯны, вельмi ӯважлiвы да малодшых у iх сям´i дзяцей. Шурка не мiрыцца з жорсткасцю, з тым становiшчам, у якiм апынуӯся, i ӯсё больш настойлiва шукае выйсце з яго. Апавяданне «Сябры» паказаны ӯзаемаадносiны падлеткаӯ-школьнiкаӯ Лёнi i Грышы чытачы падключаюцца да размовы пра сяброӯства, задумваюцца над тым, якое яно, у чым яго сутнасць. Лёня i Грыша вучылiся ӯ адной школе, у адным классе, сядзелi за адной партай, жылi разам на кватэры. Ιх здавалася i вадой не разальеш. Але нечакана iх узаемаадносiны ӯскладнiлiся: не мог змiрыцца выдатнiк Грыша з тым, што ён лепшы вучань, за кантрольную па алгебры атрымаӯ добра, а Лёня выдатна. Пры ӯсiх ён беспадстаӯна з нядобрым пачуццём абвiнавацiӯ Лёню ӯ тым, што той у яго спiсаӯ, а потым, затаiӯшы крыӯду, Грыша кiнуӯ Лёню калi яны ӯжо прыцемкамi, у мяцелiцу i мароз iшлi са школы дадому. Нiбы не пачуӯ Грыша просьбы Лёнi хоць на хвiлiначку спынiцца (у яго пасля пералому яшчэ балела нага). Аднак Грыша працягваӯ iсцi. Лёня ледзь не загiнуӯ: ён збiӯся з дарогi, трапiӯ у незамёрзлую багну. Бацька знайшоӯ заледзянелага сына. Хлопчык доӯга хварэӯ. Грыша пакутлiва перажываӯ свой ганебны ӯчынак, здраду сябру i праяӯленую жорсткасць. Праз гэтыя перажываннi ён прыйшоӯ да усведамлення таго, як павiнен паводзиць сябе чалавек, тым больш сябар, у крытычны момант, як трэба даражыць сяброӯствам. Хоць сорамна было Грышу, але ён усё ж адважыӯся наведаць хворага Лёню, i той быӯ гэтаму шчыра рады. Яны засталiся сябрамi. | 44. Перапляценне гумарыстычнага i драматычнага ӯ апавяданнях Алены Васiлевiч У большасцi апавяданняӯ, прызначаных дзецям, шмат гульняӯ, забаӯ, прыдумак, мiлых дзiцячых спрэчак. Сюжэты некаторых дзiцячых твораӯ падказаны прыгодамi i здарэннямi, што адбылiся з дзецьмi самой пiсьменнiцы. Гумарыстычнае апавяданне «Як я быӯ доктарам» напiсана ад iмя Вовы. Яго, як старэйшага, мацi пакiнула за галоӯнага ды яшчэ даверыла яму ӯ пэӯны час не забыцца закапаць хворай сястрычцы Наце альбуцыд у вочы. Усё iшло нармальна: Ната прызнала старшынства брата, нават згадзiлася, каб Вова закапаӯ у яе вочы тыя кроплi. Каб пераканаць сястру, што лекi зусiм няшкодныя, ён закапаӯ каплi i сабе ӯ вочы i толькi пасля гэтага зразумеӯ, чаму крычала ад болю Натка: ён пераблытаӯ лекi. Ιмгненна знiк камандзiрскi тон старэйшага брата, цяпер яны з Натай адчувалi адно i тое ж – жах! Дзецi думалi, што яны аслеплi. Вова i Ната былi так перапалоханы, што суседзi выклiкалi «Хуткую дапамогу». Усё скончылася добра. Гумарыстычны змест твора не парушыӯся, але памылка «доктара запомнiцца чытачам i будзе для iх надзвычай карысным папярэджаннем. Апавяданне «Арфа» - На калгасным прыгуменнi шмат гадоӯ прастаяла старая арфа. Летам дзецi гулялi ӯ хованкi, Ιгар схаваӯся ӯ арфе, калi яго знайшлi ён не мог вылезцi. Суседзi распiлiлi i рассяклi арфу i ледзь выцягнулi Ιгара. Бабка Марыля сказала, што старшыня калгаса знiме з бацькоӯ па 20 працадзён, ды i ӯ школе не пахваляць, як даведаюцца. Ιгар вырашыӯ пайсцi да старшынi калгаса. Ён расказаӯ ӯсё, што здарылася сёння на калгасным прыгуменнi. Старшыня адказаӯ, што калгасную маёмасць. Хоць i старую, ламаць не прадугледжана i сур´ёзна, гледзячы ӯ вочы Ιгара сказаӯ, так як у яго няма сваёй працоӯнай кнiжкi, значыць нечым iншым ён Ιгар павiнен сваю вiну выкупiць, няхай i крыху пазней. Ιгар сказаӯ, што калi вырасце, то вывучыцца на iнжынера, дык зробя яшчэ лепшую машыну, разам з Вiцькам. Старшыня калгаса дараваӯ Ιгару гэту правiннасць, а Ιгар даӯ слова, што ӯ нутро самаходнага камбайна, цi трактара ӯжо не палезе. |