25. Тэматычная разнастайнасць апавяданняӯ Алеся Якiмовiча, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне
Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аӯтамат» i iнш. У гэтых творах адлюстроӯвана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, аб´яднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi. Расказаваӯ Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыӯна ӯключылiся ӯ змаганне.Беларускiя дзецi ӯ час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяӯчынка Валя, якая стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла яна ӯ гестапа, дык загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»).
Шмат апавяданняӯ пра жыццё, вучобу, узаемаадносiны дзяцей.
Тэма працы, выхавання ӯ дзяцей працавiтасцi ӯ апавяданнi «Залатыя рукi» - цiмураӯцы дапамагаюць нямоглым старым. У апавяданнi «Васiлькi» гарадскi хлопчык Вiця, якi прыехаӯ у вёску да бабулi ганарыцца сваiмi працаднямi. Разам з аднагодкамi ён дапамагае калгаснiкам. Нiколi не адчуваӯ сябе ён такiм дужым, самастойным, як тут, працуючы побач з таварышамi. Глыбока ӯразiла яго вясковая прырода. Упершыню ӯбачыӯ ён жывы васiлёк, з-за якога аднойчы настаӯнiца паставiла яму 2. (Вiця не мог нiяк пагадзiцца, што васiлёк – пустазелле. Ён адказаӯ настаӯнiцы «Не!»).
Шмат увагi пiсьменнiк удзяляӯ ӯ сваiх апавяданнях роднай прыродзе.
Пiсаӯ Якiмовiч i пра непажаданыя звычкi, схiльнасцi дзяцей, але нiколi не павучаӯ адкрыта. У апавяданнi «Слабая воля» запрашаӯ чытачоӯ падумаць, паразважаць каго можна лiчыць сапраӯдным сябрам. Аказалася, што ӯ вучня 4 класа Мiшы воля зусiм не слабая, нават моцная, ды не на тое скiравана. У апавяданнi «Цяжкая хвароба» адметна паказан вобраз хiтруна. У апавяданнi «Пад новы год» - вобраз гультая. Гэтыя вобразы апiсаны з гумарам.
| 26. Майстэрства Алеся Якiмовiча-казачнiка
Якiмовiч пераклаӯ на беларускую мову ӯсе казкi Пушкiна, Яршова «Канёк-Гарбунок», казкi Андэрсена i iнш казкi i творы для дзяцей.
Першая лiтаратурная казка Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб». У яе сюжэце выкарастыны матывы некалькiх беларускiх чарадзейных казак пра волатаӯ-асiлкаӯ - заступнiкаӯ прыгнечаных, пакрыӯджаных. У казцы, як i ӯ народнай ёсць зачын (пераносiць чытача ӯ фантастычную краiну, што знаходзiцца «Не далёка, не блiзка…»). Жыӯ у той краiне яе ӯладар – найлюты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краiны пакутаваӯ ад голаду i няволi. Калi ад галадухi пачалi памiраць людзi, цар скемiӯ, што калi ӯсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваiм. Тады ён вырашыӯ звярнуцца да сваiх дарадцаӯ, а тыя параiлi знiшчыць усiх малых. Цар адразу прыняӯ гэту параду и пачаӯ склiкаць сваiх катаӯ. Мацi Вярнiдуба Параска ӯратавала сына, песцiла яго i даглядала. Вярнiдуб пайшоӯ насустрач выпрабаванням, тройчы браӯ ён ӯ рукi чарадзейную булаву ӯ час сустрэчы з сiламi зла. Першы раз з разбойнiкам Салаӯём. Перамог Вярнiдуб i цара з яго войскам. У вобразе Вярнiдуба спалучана казачнае i рэальнае: ён добра выхаваны, умее прывецiць, падтрымаць чалавека, нiкому не дазволiӯ Вярнiдуб прынiзiць сябе, нiшто не магло яго запалохаць, ён заӯсёды гатоӯ уступiць у барацьбу са злом. Казка выхоӯвае ӯ дзяцей прыгажосць народных вобразаӯ, выхоӯвае ӯ iх разуменне iдэалаӯ дабрынi, прыгажосцi, чалавечнасцi, адданасцi свайму народу.
«Казка пра смелага вожыка» напiсана прозай, у казцы шмат дыялогаӯ. Дзецям перадаецца думка аб тым, што трэба ӯмець пераадольваць палахлiвасць, бо нават дужыя, калi яны баяцца, становяцца смешнымi i бездапаможнымi.
У пасляваенны час Якiмовiч заняӯся апрацоӯкай беларускiх народных казак. Якiмовiч апрацаваӯ больш за 200 беларускiх народных казак. Многiя з iх увайшлi ӯ зборнiкi казак А.Якiмовiча: «Каток – залаты лабок», «Бацькаӯ дар», «З рога ӯсяго многа», «Андрэй за ӯсiх мудрэй» i iнш. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую i iнш.
| 27. Спецыфiка адлюстравання свету дзяцей у апавяданнях Мiхася Лынькова
У любым творы М.Лынькова прысутнiчае дзiця, пiсаӯ спецыяльна для дзяцей. Яго творы адлюстроӯваюць асобу дзiцяцi. Апавяданнi «Янка-парашутыст», «Ядвiсiн дуб», «Пра хлопчыка Яську», «Астап», «Васiлькi», «Салют», «Дзiцячы башмачок» i iнш.
Апавяданне «Янка-парашутыст» пра прыгоды хлопчыка расказвае дарослы, якi жыве ӯ адным з iм двары. Янка ӯ творы паказан дапытлiвым, смелым, праӯдзiвым i добрым хлопчыкам. Янка добра ведае пра самалёты i пра лётчыкаӯ i спрачаецца з бабкай Арынай. Бацька ӯ Янкi таксама лётчык. Мацi ӯ Янкi памерла i яго расцiла бабуля. Янка захапiӯся авiацыяй i парашутнай справай калi яму было яшчэ 8г. Гумарыстычна апiсваюцца як дзецi з Янкам спрабавалi скакаць са старой грушы, з лiхтарнага слупа, з прыбярэжнай кручы над Дняпром. Як дзецi ӯ якасцi парашута выкарыстоӯвалi бабчын парасон з ручкай з сапраӯднай слановай косцi. Гонар скакаць першым дастаӯся Янку, але гэты палет быӯ няӯдалым. Янка разарваӯ штаны i звалiӯся ӯ крапiву. Потым хлопцы спрабавалi рабiць парашуты. Хлопцы спуцiлi з парашутам ката ӯ якасцi эксперымента. Кот асоба легендарная i гераiчная. (Ката пасадзiлi ӯ клетку i запусцiлi на паветраным змеi, вяроӯка абарвалась, але ӯсё скончылась добра, бо паветраны змей спланiраваӯ на пасажырскi параход на якiм плыӯ з камандзiроӯкi бацька Янкi.) Пасля гэтага бацька ӯзяӯ Янку на аэрадром i ён паказаӯ сябе там працавiтым, склаӯ 500 парашутаӯ, трэнiраваӯся скакаць з вышкi, быӯ на спецыяльных падрыхтоӯчых палетах. Ι вось начальнiк школы даӯ дазвол на самастойны скачок з самалёта. У час скачка адбылося нечаканае, Янка рана таргануӯ за кольца парашута, палотнiшча яго пераблыталася са стропамi, а яны зачапiлiся за крыло самалёта. Начальнiк парашутнай справы кiнуӯся на дапамогу. Усё нарэшце скончылася добра. ӯ канцы апавядання аӯтар адзначае, што дзецi выраслi i рыхтуюцца стаць парашутыстамi, лётчыкамi.
Апавяданне «Пра хлопчыка Яську» У Яськi не было мацi, а потым забiлi i яго бацьку-бальшавiка. Хлопчык нiбыта не верачы ӯ то, што бацьку забiлi кладзе ӯ бацькаву халодную ладонь сваю лепшую цацку – блiшчасты гузiк з каляровых шкельцаӯ, а назаӯтра ӯ Яськавым пакойчыку размясцiлiсь белапалякi, ён вырашыӯ адпомсцiць. Яська хацеӯ папярэдзiць чырвонаармейцаӯ, але не паспеӯ: яго паранiлi. Аказаӯшысь у шпiталi, Яська ӯбачыӯ вакол сябе толькi добрыя твары. Байцы суцяшалi Яську. «Не плач Яська, мы ӯсе табе таткi». (пра Яську будзе каму паклапацiцца).
«Ядвiсiн дуб» расказваецца пра дзяӯчынку-сiрату. Яна нават не ведае свайго iмя i адказвае, «то мы з Выгодаӯ…» У яе цяжкi лёс: мацi памерла, потым загiнуӯ i дзед, служба ӯ панскiм двары, дзе злыя людзi называлi яе сабачым недаедкам. Праз прыклад дрэнных i добрых учынкаӯ можа адбывацца фармiраванне асобы дзяцей.
Шмат апавяданняӯ у якiх паказан трагiчны лёс дзяцей у час вайны на акупiраванай тэрыторыi.
«Дзiцячы башмачок» пра сямiгадовага яӯрэйскага хлопчыка Барыса. Што бег да сваёй мацi i быӯ застрэлены немцам.
«Салют» першакурснiца Рэня, закатаваная гiтлераӯцамi.
«Васiлькi» паказаны 2 часткi. Першая шчаслiвая: хлопчык Мiколка з сябрамi ӯ лесе збiрае грыбы, i сарваӯ для хворай сястрычкi васiлькi. Калi вярталiся дамоӯ Мiколка заӯважыӯ, што бусел паляцеӯ ад гнязда, якое было ля яго хаты. Хлопчык бачыць забiтых мацi i сястру. Маленства для Мiколкi скончылася, пачалося дарослае жыццё. Мiколка вырашыӯ адпомсцiць. Мiколка ӯзрывае аӯтамабiль з нямецкiмi афiцэрамi i гiне сам.
«Астап» маленькiя ӯнукi дзеда Астапа, што згарэлi зажыва ӯ хаце, падпаленай немцамi.
| 28. Праблема гераiчнага ӯ аповесцi-казцы «Пра смелага ваяку Мiшку i яго слаӯных таварышаӯ» (1937) Мiхася Лынькова
Галоӯныя героi жывёлы. Яна адлюстроӯвае жыццё мядзведзя ад маленства да сталасцi. Дзецi пазнаюць свет разам з героем аповесцi. Дзе жывуць i чым сiлкуюцца мядзведзi. Адлюстраваны ӯ аповесцi норавы i звычкi мядзведзяӯ.Мядзведзiца выхоӯвае свайго сына так як i iншая мацi. Калi трэба i кухталёӯ надае за дрэнныя паводзiны i кормiць i баронiць яго ад сярдзiтага бацькi, мые яго. Мядзведзь вельмi любiць мёд i малiны. Ι вось смачныя духмяныя ягады i Мiшкава непаслушэнства сталi прычынай яго прыгод. Ён вырашыӯ без мацi схадзiць паесцi ягад i сустрэӯ Барадатага. Казёл гэты жыӯ ӯ батальоне чырвонаармейцаӯ. Казёл i сабака Жук былi да некаторай ступенi вайсковымi асобамi. Байцы 3-га батальона забiраюць мядзведзя да сябе, ён становiцца вайскоӯцам. У творы з гумарам апiсваюцца прыгоды сяброӯ i на вайне, i у час кароткiх адпачынкаӯ. Сабака, казёл i мядзведзь весялiлi чырвонаармейцаӯ, асабiва Мiшка. Калi Мiшку хацелi апрануць ва ӯланскую кавалерскую амунiцыю ён прыняӯ толькi мундзiр, а штаны з залатымi лампасамi разадраӯ на 2 палавiны. Гэта нелюбоӯ да генеральскiх штаноӯ дапамагла Мiшку здзейснiць гераiчны ӯчынак. Ён, седзячы на дрэве, убачыӯ коннiка ӯ такiх штанах. Скочыӯ унiз проста на каня заду кавалерыста, якi аказаӯся камандзiрам польскiх уланаӯ, i стаӯ «шкуматаць» штаны. Былi i такiя подзвiгi: Мiшка падносiӯ кулямётныя ленты ӯ час бою. Выцягнуӯ плот з байцамi i кулямётам, якi ледзь не патануӯ пры пераправе. А аднойчы ӯ якасцi трафея «прыгнаӯ» польскi самалёт. Аднак i свавольнiчаӯ Мiшка таксама. Мiшка сцягнуӯ вулей, у якiм былi i пчолы, яны добра закусалi мядзведзя, што ён ускочыӯ у рэчку. Байцы даравалi сваiх артыстаӯ, бо яны рабiлi свае правiннасцi па сваёй несвядомасцi. З-за свайго захапленны салодкiм Мiшка з´еӯ амаль не ӯвесь мех цукру, байцы занепакоiлiсь адсутнасцю апетыту ӯМiшкi i паклiкалi да яго доктара, а той i не ведаӯ як лячыць пацыента. Барадаты вельмi любiӯ махорку. Аднойчы Мiшка скармiӯ яму пачкi з тытунём. Тут паказваецца якая шкода можа быць ад нiкацiну.
У аповесцi шмат выхаваӯчых момантаӯ: Мiшка не паслухаӯся мацi, адышоӯ ад бярлогi i згубiӯся, палез за пчоламi i яны яго пакусалi.
Мiшка, Жук i Барадаты думаюць i разважаюць. Паводзяць сябе зусiм як людзi.
Мiшку здаюць у заалагiчны сад, дзе ён весялiць дзяцей i дарослых. Фiнал твора становiцца больш аптымiстычным.
| 29. Характарыстыка вобразнай сiстэмы аповесцi «Мiколка-паравоз» (1937)
Гэта рэалiстычны па характары твор, напiсаны на аӯтабiяграфiчным матэрыяле. Галоӯны герой – хлопчык Мiколка па мянушцы Паравоз. Твор звязан з чыгункай i чыгуначнiкамi. Мiколка ӯмеӯ адрознiваць тып цягнiкоӯ. Ён па адным гуку пазнаваӯ бацькаӯ паравоз. Мiколка дапытлiвы, ён задае шмат пытанняӯ бацькам, дзеду, настаӯнiкам. Бацька заӯсёды прывозiӯ Мiколке штосьцi цiкавае i вучыӯ сына бачыць незвычайнае ӯ звычайным. Н-д: на вугалi яны знаходзiлi адбiткi тых дрэваӯ, што раслi на зямлi тысячы год таму. Бацька Андрэй расказваӯ яму цiкавыя гiсторыi пра гэты самы камень. Гэта дзiвiла хлопчыка i выклiкала яго павагу да бацькоӯскага розуму, i жаданне самому пра ӯсё даведацца. Мiколка збiраӯ цiкавыя рэчы, што заставалiся ад цягнiкоӯ на рэйках, а з сабраных малюнкаӯ зрабiӯ сваеасаблiвую «карцiнную галерэю». Дапытлiвасць часта прыносiць Мiколку непрыемнасцi. Раздзел «Мiколкавы непаразуменнi з богам» Мiколка хацеӯ даведацца, што гэта за таемная iстота – Бог. Але патлумачыць яму не маглi нi мацi, нi поп у школе. Яны заӯсёды яго фiзiчна наказвалi i Мiколку назаӯсёды адвярнула ад рэлiгii. Аднойчы праз станцыю ехаӯ царскi цягнiк i Мiколка захацеӯ убачыць цара цi царанят. Ён ускочыӯ у цягнiк i за гэта жандары збiлi яго папругамi з царскiмi арламi. У жыццi Мiколкi было i шмат шчаслiвых старонак. Удзельнiкам усiх прыгод быӯ дзед Астап. Дзед Астап – асоба легендарная. Ён былы мiкалаеӯскi ваяка, герой турэцкай вайны, кавалер iмператарских ордэнаӯ i проста добры, працавiты, сумленны чалавек. Памiж Мiколкам i дзедам ёсць шмат непаразуменняӯ. У раздзеле «Прыгоды Мiколкi i дзеда Астапа» паказваецца, што дзед не такi храбры, ён баiцца ракаӯ, што заблыталiся ӯ яго барадзе, вужакi, якога выцягнуӯ з-пад карча. Мiколка сумняваецца ӯ дзедавых гераiчных учынках, смяецца, калi дзед называе сябе кавалерам. Яны часта памiж сабой сварылiся, але потым i мiрылiся i першы крок рабiӯ Мiколка. Мiколка да дзеда адносiцца з павагай. Яны разам лавiлi рыбу, адпраӯлялiся на самыя «рызыкоӯныя» справы (хадзiлi на паляванне «раздзел Гiсторыя з дзедавай «арудзiяй»»), разам абмяркоӯвалi хвалюючыя пытаннi жыцця. На працягу аповесцi Мiколка сталее, становiцца больш свядомым, здольным на гераiчныя ӯчынкi. Мiколка вызваляе арыштаваных немцамi бальшавiкоӯ з пакгаӯза, у якi нiхто не мог прабрацца. Гераiзму ӯ аповесцi шмат, н-д: дзед Астап сваiм нечаканым стрэлам дае магчымасць Сёмку-матросу пазбегнуць смерцi. У час нечаканага нападу на вёску, калi партызаны не маглi з-за недахопу байцоӯ прыняць бой, Мiколка параiӯ адступiць пад вiдам пахавальнай працэсii, а ӯ труну замест нябожчыка палажыць кулямёт.У раздзеле «У нямецкiм палоне» Мiколку i дзеда Астапа палкоӯнiк загадвае растраляць. Мiколка чакае смерць па свойму, ён плача не ад страху, а ад шкадавання сваiх родных i блiзкiх. Партызаны вызваляюць палонных. Ιмi камандуе Сёмка-матрос i Мiколка пазнаӯшы яго крыкнуӯ дзеду, што гэта той чалавек якога яны выратавалi. Тут прадугледжваецца сваеасаблiвы павучальны момант: нiколi добрыя справы не прападаюць марна. Мiколка замянiӯ параненага бацьку i сам павёӯ браняпоезд з чырвонаармейцамi. Мiколка паказан кемлiвым i разумным, здольным знайсцi выйсце з любой сiтуацыi. На прыкладзе вобраза Мiколкi дзецi могуць навучыцца стойкасцi.
| 30. Асаблiвасцi беларускай дзiцячай лiтаратуры ӯ 1957-85гг.
У другой палове 50-х гг. у беларускую лiт-ру прыйшлi маладыя таленавiтыя пiсьменнiкi. Падтрымлiвалiсь творы пра ӯслаӯленне дружбы народаӯ. Шмат твораӯ было надрукавана пра героiку вайны з фашызмам.
Аповесцi Ι.Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы – хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам – артылерысты…» Галоӯны герой Ιван Сырцоӯ, а назва вёскi Падлюбiчы, нагадвае вёску Пакалюбiчы ӯ якой нарадзiӯся будучы пiсьменнiк. Гэтыя творы можна лiчыць аӯтабiяграфiчнымi. Аӯтар паказаӯ лёс юных герояӯ, змаганне ӯсяго народа ва ӯмовах часовай нямецка-фашысцкай акупацыi тэрыторыi Беларусi, захаваӯ непаӯторны свет дзяцiнства. Санька i Ιван iмкнуцца вырвацца з-пад апекi старэйшых. Стаць адважнымi воiнамi-партызанамi. Аднак iм не вельмi шанцуе i да партызан трапiць яны не змаглi, таму i змагаюцца яны супраць немцаӯ самаастойна. Яны былi гатовы да подзвiгу, марылi пра яго, iшлi да яго. Аӯтар паказвае. Што вайна паклала на дзiцячыя плечы цяжар недзiцячых клопатаӯ, але падлеткi не схiляюцца перад гэтымi цяжкасцямi, яны захавалi веру ӯ пераможнае завяршэнне вайны. Не страцiлi сваёй няӯрымслiвасцi, жыццялюбства.
К.Калiна ӯ сваiх творах выкарыстоӯвае шмат аӯтабiяграфiчнага, убачанага, перажытага. У аповесцi «Крылаты конь» распавядаецца рпа лёсы людзей, што прайшлi праз цяжкiя выпрабаваннi вайной.
У аповесцях пра хлопчыка Петрыка распавядаецца гiсторыя жыцця хлопчыка Петрыка ӯ апошнi дашкольны i першы школьны гады.
Не менш значным для беларускай дзiцячай лiтаратуры было адлюстраванне праблемы «чалавек-прырода».
Паэт А. Дзеружынскi ӯ сваiх творах прыкмячае адметныя асаблiвасцi знешняга выгляду раслiн, гаворыць пра споссаб iх жыцця, пра тое, якую карысць яны могуць прынесцi людзям. Яго вершы выхоӯваюць у дзяцей любоӯ да прыроды, дабрату, чуласць, чалавечнасць.
Праблема выхавання ӯ дзяцей гiстарычнай свядомасцi заӯсёды была актуальнай для беларускай дзiцячай лiтаратуры.
У гэтым напрамку пiсаӯ свае творы Алесь Якiмовiч «Адкуль лiха на свеце», «Кастусь Калiноӯскi». Аповесцi Алеся Якiмовiча раскрываюць сiлу, велiч, жыццяздольнасць народа.
Беларуская дзiцячая лiтаратура глыбока i ӯсебакова адлюстроӯвала паӯсядзённае жыццё школьнiкаӯ, iх праблемы. Праблемам бадзяжнiцтва дзяцей, спаӯзання iх на злачынныя сцежкi. Павел Кавалёӯ гэтай праблеме прысвяцiӯ шмат твораӯ. «Лёнька Гром» часцей драматычныя выпадкi здаралiся там, дзе адсутнiчала ӯзаемаразуменне ӯ сям´i i школьным калектыве.
Ι.Навуменка «Вайна каля Цiтавай копанкi» пiсьменнiк раскрыӯ праблему: станаӯленне асобы, прызнане самакаштоӯнасцi чалавека. Дзiцячыя «войны» за валоданне копанкай урэшце перарастаюць у трывалае сяброӯства.
Выхаванню высакародных пачуццяӯ, адчуванне чалавечай годнасцi ӯ школьнiка, гатоӯнасцi дапамагчы сябру ӯ бядзе, ветлiвасцi, павазе да старэйшых садзейнiчае паэзiя. Вершы В.Вiткi, Э.Агняцвет, Р. Барадулiна, Н.Гiлевiча i iнш.
Лiтаратрныя казкi ствараюць амаль усе пiсьменнiкi, якiя пiшуць для дзяцей. М. Танк апавядае пра падарожжа мураша Бадзiнi. Паэт не проста расказввае пра дзiвосы, але i вучыць чытача слухаць прыроду, захапляцца яе прыгажосцю. Казкi У. Караткевiча змяшчаюць у сабе глыбокi фiласофскi сэнс. Казкi Караткевiча тэматычна разнастайныя, моцныя патрыятычным пафасам, напоӯнены любоӯю да роднага краю «Лебядзiны скiт»; Калi чалавек спагадлiвы, добра працуе, то яму i ӯ жыццi шчасцiць «Чортаӯ скарб»; вучаць казкi Караткевiча i жыццёвай мудрасцi, уменню бачыць прыгожае, разумець яго «Жабкi i чарапаха»
Вучобе малых дзетак садзейнiчаюць вершы Е.Лось «смачныя лiтары» пра алфавiт.
Апавяданнi i аповесцi Даiра Слаӯковiча героi дзецi. Пiсьменнiк iмкнецца паказаць не толькi паӯсядзённыя заняткi дзяцей, але i падштурхнуць iх да розуму, зацiкавiць праявамi жыцця.
| 31. Тэма Радзiмы ӯ творчасцi Уладзiмiра Дубоӯкi
Ул.Дубоӯка пiша творы для дзяцей. Ён ставiць перад сабой мэту выхавання ӯ iх патрыятызму, любовi да роднага краю. Найбольш прыдатным для гэтай мэты Ул. Дубоӯка лiчыӯ казку з яе выключнай вобразнасцю i этычна маральным сэнсам. Для пiсьменнiка было асноӯным, каб чалавек усвядомiӯ сваё месца ӯ грамадстве, каб навучыӯся разумець складанасцi жыцця.
Казка «Цудоӯная знаходка» Дубоӯка захапляецца возерам Кромань, Па дарозе да возера сустрэлi зайца, вавёрку. Пад вадой хлопец угледзеӯ ключык, другi хлопец знайшоӯ куфэрак. Адчынiлi ключом куфэрак, а ӯ куфэрку залатыя зярняты, казкi ӯ iх занатаваны ды ӯ куфэрачак сабраны. Дзед Бай сказаӯ, што гэтыя зярняты збiраӯ гэты скарб па драбнiцы. «Хай у кожным вашым сэрцы па адным хоць застанецца, з аднаго таго зярняцi будзе плён багаты ӯ хаце, красавала каб няспынна наша любая Айчына.» (Залатыя зярняты ӯ казцы сiмвалiзуюць народную мудрасць).
Казка Мiлавiца» Гэта казка пра пясок. Быӯ адзiн хлапчына з васiльковымi вачыма. Ён працавiты. Аднойчы сонца прыпынiла свой ход. Вось хлапчына пайшоӯ у тую старонку дзе стаяла сонца, каб дазнацца прычыны. Дайшоӯ ён да Палесся. У пушчы зайшоӯ у хату. Дзед, што жыӯ у гэтай хаце расказаӯ яму пра дзяӯчыну Мiлавiцу, ён параiӯ хлопцу iсцi дадому, бо журба па той дзяучыне ӯпадзе ӯ сэрца i не выйдзе аж да смерцi. Хлопец не паслухаӯся дзеда. Выйшаӯ да ракi Прыпяцi, убачыӯ Мiлавiцу. Завёӯ з ёй хлопец размову, расказаӯ аб цудзе. Як ён яе знайшоӯ i цяпер напэӯна згiне. Дзяӯчына папрасiла каб хлопец зрабiӯ ёй з пяску чаравiкi. Сумны пайшоӯ хлопец дахаты. Доӯга рабiӯ ён такiя чаравiкi. Папрасiӯ дапамогi ӯ сонейка. Сонца ход свой прыпынiла i пясочак растапiла. Зрабiӯ хлопец чаравiкi. Мiлавiца прыняла дарунак i аддала яму сэрца, а хлопец павёӯ яе на сваю радзiму. Многа змянiлася на свеце i там дзе хлопец рабiӯ з пяску абутак, там цяпер шкляная гута. Мые ёй пясочак Нёман. Там цяпер вырабляюць крышталь.
«Кветкi – сонцавы дзеткi» расказваецца пра прыгажосць Палесся, пра зоркi. Сонца даӯна па небе хадзiла разам з месяцам. У iх было многа зорак кветак. Сонца параiла месяцу даць людзям свае зоры. Месяцу шкада стала сваiх зор i ён iх прыхаваӯ. Сонца кiнула свае кветкi з неба i на нашай зямлi закрасавалiсь кветкi-зоркi. А месяц кiдаӯ на зямлю каменнi. А свае кветкi месяц пасадзiӯ у садзе. З-за таго, што месяц не стрымау сваё слова сонца з iм пасварылася. Ι з таго часу яны ходзяць асобна. У цэнтры гэтых твораӯ — простыя людзi з iх любоўю і нянавісцю зямной, з назіральнасцю, уменнем знайсці выхад са складанага становішча, з сакавітым гумарам і трапным словам. Дыяменты народнай творчасці ў гэтых казках заззялі новымі гранямі, узмацнілі мастацкую выразнасць твораў.
| 32. Праблема «чалавек i прырода» ӯ апавяданнях Уладзiмiра Дубоӯкi
Уладзімір Дубоўка шмат увагі надае праблеме ўзаемаадносін чалавека з прыродай. З пазiцый дзеда-ӯсяведа ён адкрывае для чытача шматлiкiя таямнiцы прыроды. Дзецi вераць, што дзед можа размаӯляць з бацянамi, што тыя ӯ яго гутарках шмат чаго разумеюць i адказваюць яму ӯзаемнасцю. Буслоӯ шануюць у вёсках, людзi вераць, што калi пакрыӯдзiць птушак, то яны могуць адпомсцiць, прынёсшы на страху агонь. Пiсьменнiк вучыць дзяцей разуменню прыроды, асцярожным i далiкатным адносiнам да яе. Дзед некалi дапамог параненаму буслу, i той, кульгавы, штогод прылятаӯ на гняздо.
Апавяданне “Мядзведзь” пiсьменнiк не абыходзiць камiчныя сiтуацыi, тут ён падае ӯрокi асцярожнасцi i абачлiвасцi: апавядальнiк прыняӯ абгарэлы пень за мядзведзя, бо толькi што бачыӯ свежы след звера. Пiсьменнiк напамiнае лепш перастрахавацца, чым трапiць у трагiчную сiтуацыю.
У вершах, байках i казках Ул. Дубоӯка закрануӯ шмат праблем, якiя тычацца ӯзаемаадносiн памiж людзьмi, iх дачынення да прыроды.
| |