Главная страница
Навигация по странице:

  • Пытанні для самакантролю

  • ЛЕКЦЫЯ 9. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX стст. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі

  • Навуковыя бібліятэкі ў Германіі.

  • Вільгельма фон Гумбальдта

  • Роберт фон Моль

  • Навуковыя бібліятэкі ў Расіі.

  • Мікалай Іванавіч Лабачэўскі

  • Нацыянальныя бібліятэкі асобных краін.

  • Нацыянальная бібліятэка Іспаніі.

  • Лекции Библиотековед история. Бібліятэказнаства. Гісторыя


    Скачать 1.3 Mb.
    НазваниеБібліятэказнаства. Гісторыя
    АнкорЛекции Библиотековед история.doc
    Дата11.09.2018
    Размер1.3 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаЛекции Библиотековед история.doc
    ТипДокументы
    #24413
    страница12 из 21
    1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   21

    8.3. Узнікненне нацыянальных бібліятэк.

    У XVII–XVIII стст. у Еўропе фармуецца бібліятэка новага тыпу – нацыянальная бібліятэка, якая становіцца адным з важнейшых інстытутаў дзяржавы і мае пэўныя абавязкі ў адносінах да грамадзян. Звычайна, нацыянальная бібліятэка – гэта цэнтральная універсальная бібліятэка, якая валодае самым значным фондам літаратуры універсальнага профілю. Нацыянальная бібліятэка ствараецца як агульнадаступная бібліятэка, даспутнасць жа прыводзіцца ў адпаведнасць з патрабаваннямі забеспячэння захаванасці унікальнага фонду, які павінен пастаянна (вечна) захоўвацца.

    Нацыянальная бібліятэка прынцыпова адрозніваецца ад іншых бібліятэк тым, што з’яўляецца бібліятэкай, якая выконвае ў адносінах да сваёй дзяржавы спецыфічныя унікальныя функцыі. Разам з тым бібліятэка мае інтэрнацыянальную прыроду. У адносінах да сусветнай супольнасці нацыянальная бібліятэка ўжо па сваёй прыродзе выконвае асобую місію, і з самага пачатку свайго існавання павінна праяўляць цікавасць да працы аналагічных бібліятэк.

    Нацыянальная бібліятэка ўзнікае як своеасаблівы, прынцыпова новы інстытут дзяржаўнасці. Яго з’яўленне абумоўлена зменамі прыярытэтаў дзяржаўнага развіцця. З’яўленне нацыянальных бібліятэк было абумоўлена фармаванне і развіццём мадэлі цэнтралізаванай нацыянальнай дзяржавы, і таму можна гаварыць аб прынцыпова новай мадэлі самой дзяржавы.

    Нацыянальная бібліятэка як новы інстытут дзяржаўнасці ў краінах Еўропы першапачаткова была зарыентавана на рэалізацыю функцыі, якую можна ахарактарызаваць як функцыю “нацыянальнай памяці”. У Еўропе ў XVIII ст. фарміруецца мадэль нацыянальнай дзяржавы. Нацыя разглядаецца як супольнасць грамадзян, аб’яднаных агульнай мовай.

    Першыя нацыянальныя бібліятэкі ўзніклі не на “пустым месцы”. Яны ствараліся на аснове багатых прыватных калекцый, або падораных дзяржаве, або набытых дзяржавай для сваіх грамадзян. Часцей за ўсё асновай будучых збораў станавіліся бібліятэкі, якія належалі манархам. Так, у склад фонда адкрытай у Лондане ў 1759 г. нацыянальнай бібліятэкі Вялікабрытаніі – Бібліятэкі Брытанскага музея ўвайшла бібліятэка караля Георга. Значным было папаўненне прыватнай бібліятэкай каралеўскага ўрача Ханса Слоўна ў 42 тыс. тамоў. У некаторых выпадках датай стварэння нацыянальнай бібліятэкі становіцца атрыманне абавязковага экземпляра (нацыянальная бібліятэка Швецыі – Стакгольмская Каралеўская бібліятэка, з 1661 г.). У іншых выпадках дата зараджэння нацыянальнай бібліятэкі звязваецца з датай адкрыцця бібліятэкі для шырокай публікі. Так, у 1793 г. становіцца агульнадаступнай Каралеўская бібліятэка ў Капенгагене, і з гэтага часу становіцца нацыянальнай бібліятэкай Даніі. Датай заснавання Нацыянальнай бібліятэкі ў Парыжы лічыцца 1795 г., калі Каралеўская бібліятэка атрымала новы будынак. У аснове яе фонда – збор Карла V. З 1537 г. атрымлівала абавязковы экземпляр. У аснову фонда Бібліятэкі Рэчы Паспалітай імя Залускіх – нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, атрымаўшай гэты статус і назву ў 1774 г., была пакладзена прыватная калекцыя, сабраная братамі Залускімі (Юзэфам і Анджэеем), якая налічвала больш за 400 тыс. тамоў. Была на свой кошт адкрыта Анджэеем ў Варшаве ў 1747 г. для шырокай публікі. Кіраваў бібліятэкай. Была адкрыта для чытачоў у аўторак і чацвер. Па ініцыятыве Юзафа пасля смерці брата, польскі сейм у 1773 г. разгледзеў праект заснавання ў Варшаве на аснове дадзенай бібліятэкі універсітэта і Акадэміі навук. Пасля смерці Юзафа кароль Станіслаў Аўгуст усклаў кіраўніцтва бібліятэкай на Эдукацыйную камісі, першую ў Еўропе цэнтралізаваную ўстанову (міністэрства) ў сферы адукацыі. У пачатку 1790-х гг. гэта бібліятэка стала адной з чатырох буйнейшых бібліятэк Еўропы – разам з Каралеўскай бібліятэкай у Парыжы, Бібліятэкай Брытанскага музея ў Лондане і Каралеўскай бібліятэкай у Мюнхене. Гісторыя бібліятэкі абрываецца ў 1794 г., пасля падаўлення паўстання Тадэуша Касцюшкі і страты незалежнасці Польшчай, восенню таго ж года фонды бібліятэкі былі па распараджэнню Екацярыны ІІ вывезены ў С.-Пецярбург.

    Такім чынам, пасля Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі у капіталістычных краінах складваецца адзіны тып навуковых і культурных устаноў. Характэрным было дзяленне на навуковыя і публічныя бібліятэкі (асветніцкіх таварыстваў, рабочых гурткоў, прафсаюзаў, партый).
    Літаратура

    1. Володин Б.Ф. Всемирная история библиотек. СПб., 2002. С.71-73, 103-135, 162-173, 184-192.

    2. Володин Б.Ф. Европейский феномен библиотеки Залуских // Петербургская библиотечная школа. 1997. №3. С.39-52.

    3. Талалакина О.И. История библиотечного дела за рубежом. М., 1982. С.53-99.

    4. Фирсов Г.Г. Библиотечная деятельность Гете и библиотеки Веймара и Йены // Библиотековедение и библиография за рубежом. 1983. Вып.94. С.3-11.

    5. Шира Д.Х. Введение в библиотековедение. М., 1983. С.39-61.

    Пытанні для самакантролю

    1. Асаблівасці Асветніцтва ў краінах Еўропы?

    2. Якая роля адводзілася бібліятэцы і ў чым заключаўся новы біблдіятэчны светапогляд?

    3. У якой еўрапейскай краіне ўдзялялася найбольшая ўвага вырашэння прафесійных праблем арганізацыі работы бібліятэк і з чыімі імёнамі гэта было звязана?

    4. Якія новаўвядзенні ва ўзаемаадносіны бібліятэкі, грамадства і дзяржавы былі зроблены І.В. фон Гётэ?

    5. Якія змены адбыліся ў бібліятэчнай справе Англіі пасля буржууазнай рэвалюцыі?

    6. Якія асноўныя дакументы па бібліятэчнай справе былі прыняты Канвентам у Францыі?

    7. Які новы тып бібліятэк фармуецца ў эпоху Асветніцтва і як гэта звязана з развіццём мадэлі цэнтралізаванай нацыянальнай дзяржавы?

    8. Чые прыватныя кнігазборы становяцца асновай нацыянальных бібліятэк?

    9. Дата заснавання якіх бібліятэк звязваецца з атрыманнем бібліятэкай абавязковага экземпляру?

    10. Якія задачы выконвалі бібліятэкі універсітэтаў?

    11. Як рэалізоўваўсяпрынцып агульнадаступнасці ў эпоху Асветніцтва ў краінах Еўропы і ЗША?

    ЛЕКЦЫЯ 9. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XXстст.

    Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі

    Развіццё навукі ў XIX ст., як і ў эпоху Асветніцтва, праходзіла пад знакам ідэалізацыі яго магчымасцей у плане ўздзеяння на індывідума і на грамадства.

    У першай палове XIX ст. найбольш інтэнсіўна развіваліся гуманітарныя навукі. Пазней усё больш яскрава адчувалася арыентацыя на даследаванні, якія мелі ярка выражанае практычнае значэнне.

    У XIX ст. склаліся прынцыпова новыя ўяўленні аб універсітэце, які стаў разглядацца не толькі як месца перадачы ведаў, але і як установа, дзе гэтыя веды з’яўляюцца. У гэты час асабліва актыўна папаўняюцца фонды многіх універсітэцкіх бібліятэк. Бібліятэкі Кембрыджскага і Оксфардскага універсітэтаў у Англіі, Гарвардскага і Калумбійскага становяцца ў XIX ст. аднымі з самых буйнейшых навуковых бібліятэксвету.

    Набірае сілу навуковая дзейнасць ва універсітэтах, якая фінансуецца дзяржавай – гэта навуковая палітыка (Прусія). Германія становіцца ў XIX ст. краінай, якая вызначала развіццё сусветнай навукі, і застаецца такой да канца первшай сусветнай вайны. Навуковыя бібліятэкі Германіі становяцца інстытутам развіцця навукі. Змены, якія адбыліся ў навуковых бібліятэках гэтай краіны, вызначылі наступнае развіццё навуковых бібліятэк і іншых краін свету.

    Навуковыя бібліятэкі ў Германіі. Найбольш спрыяльныя ўмовы для правядзення дэмакратычных рэформ склаліся менавіта ў Прусіі. Адукацыйная рэформа, у тым ліку і універсітэцкая (як важнейшая яе складаючая), стала магчымай дзякуючы дзейнасці нямецкага вучонага Вільгельма фон Гумбальдта (1767-1835). В.фон Гумбальдт імкнуўся да стварэння ў Прусіі цэнтралізаванай дзяржаўнай сістэмы адукацыі, выступаў за ўсеагульнае права на яго атрыманне, рэалізоўваў на практыцы адзін са сваіх асноўных пастулатаў аб свабодзе даследчыцкай дзейнасці і свабодзе выкладання, што, у сваю чаргу, патрабавала змены ролі універсітэцкай бібліятэкі (перш за ўсё ў вядучым універсітэце Прусіі – Берлінскім).

    У пачатку XIX ст. бібліятэка Берлінскага ун-та была адной з лепшых у Прусіі і ў Германіі. Як складовая частка універсітэта, яна была самым цесным чынам звязана з Каралеўскай б-кай і кіраванне ёю да 1873 г. было ў кампетэнцыі галоўнага бібліятэкара менавіта Каралеўскай бібліятэкі. Каралеўская б-ка, заснаваная па ініцыятыве прускага караля Фрыдрыха II, аказала вялікі ўплыў на развіццё і іншых універсітэцкіх бібліятэк:

    ва ўніфікацыі сістэмы кіравання – асабліва пры расрацоўцы іх статута, у аснову якіх былі паладзены Правілы Каралеўскай б-кі ад 1813 г. – гэта статуты б-к універсітэтаў у Брэслау (Вроцлаў) (1815), Боне (1819), Кёнігсберга (Калінінград) (1823) і Гале (1831). Правілы адлюстроўвалі імкненне да дакладнай арганізацыі сістэматычнай расстаноўкі фондаў і вядзеннясістэматычнага каталога. Что касается университетской библиотеки Берлина, то ее Устав также был подготовлен (в 1831 г.) на основе Правил Королевской библиотеки;

    у новаўвядзеннях у абслугоўванні чытачоў (пашыраецца кола чытачоў, ўзрастае попыт на літаратуру, павялічваецца колькасць наведванняў);

    у арганізацыі працы б-к (павелічэнні гадзін выдачы літаратуры, працяг працы б-кі) па паляпшэнні ўмоў работы ў бібліятэцы.

    Што тычыцца каталогаў, то яны не адпавядалі запатрабаванням новага часу. Значны ўклад у змяненне такога становішча зрабіў першы універсітэцткі прафесар па бібліятэказнаўству — прафесар універсітэта ў Гётынгене Карл Дзяцко (1842-1903), які распрацаваў інструкцыю па апісанні друкаваных выданняў. Палажэнні інструкцыі сталі асновай т.зв. «Прускай інструкцыі», прымяненне якой зрабіла магчымым вырашэнне праблему уніфнікацыі каталогаў у краіне.

    Ота Хартвіг (1830-1903), дырэктар універсітэцкай б-кі ў Гале, прымае рашэнне аб неабходнасці алфавітнага каталога для чытачоў. Першы такі каталог з’яўляецца ў універсітэцкай б-цы ў Гале ў канцы XIX ст. Па яго ж ініцыятыве была апублікавана сістэма класіфікацыі сістэматычнага (рэальнага) каталога б-кі.

    Для б-к Германіі не было характэрным паслядоўнае камплектаванне айчыннай і замежнай літаратурай. Новым стаў падыход да камплектавання ў сувязі з увядзеннем так зв. сістэмы рэферэнтаў (або сістэмы галіновых рэферэнтаў). За пэўным спецыялістам было як камплектванне, так і вядзенне адпаведных разделаў сістэматычнага каталога, падтрымка кантактаў з чытачамі-спецыялістамі пэўнай галіны. Пасля 1906 г. гэта сістэма распаўсюдзілася па ўсёй Германіі, дзякуючы актыўнай дзейнасці генеральнага дырэктара Каралеўскай бібліятэкі ў Берліне Адольфа фон Харнака (1851-1930).

    Павелічэнне патока новай навуковай літаратуры патрабавала адмаўлення ад універсальнасці фондаў. Навуковая б-ка перастае быць «энцыклапедычнай бібліятэкай». У 1887 г. упершыню была выказана ідэя распрацоўкі профіля камплектавання кожнай б-кі. Яе аўтар Роберт фон Моль (1799-1875), гал.б-р ун-кай б-кі Цюбінгена, прафесар у галіне навукі аб дзяржаве.

    Інтэнсіўнае павелічэнне аб’ёма фондаў універсітэцкіх б-к патрабавала новых архітэктурных рашэнняў.

    Адной з праблем была неадпаведнасць бібліятэчнага персанала патрабаванням новага часу. Так, О. Хартвіг быў упэўнены, што ў бібліятэку павінен прыйсці бібліятэкар-прафесіянал, што кваліфікацыя бібліятэкара патрабуе пастаяннай увагі, а гэтаму павінна садзейнічаць прафесійная прэса. Ён заснаваў першы прафесійны часопіс “ .............................................” і стаў кіраваць працай па яго выданні. Ён таксама заснаваў і першае прафесійнае аб’яднанне нямецкіх бібліятэкараў – “Саюз нямецкіх бібліятэкараў”.

    На базе Берлінскага універсітэта пачала функцыянаваць вышэйшая бібліятэчная школа. Да канца першай сусветнай вайны заставалася адзінай навучальнай установай, дзе рыхтавалі прафесійных бібліятэкараў.

    У канцы XIX ст. у аб’яднанай О. В. Бісмаркам Германіі наглядаецца тэндэнцыя да рэфармавання бібліятэчнай справы ва ўсёй краіне. У Германіі ў адрозненні ад Вялікабрытаніі, Францыі і іншых краін Еўропы – не было агульнанацыянальнай бібліятэкі. Аднак у 1913 г. гэта праблема была вырашана шляхам стварэння Нямецкай бібліятэкі ў Лейпцыгу, але самае галоўнае не было буйнай універсальнай навуковай б-кі, што стала асноўным стымулам агульнагерманскай бібліятэчнай рэформы, па якой меркавалася замест нацыянальнай б-кі стварыць у Каралеўскай б-цы ў Берліне копіі каталогаў усіх буйнейшых навуковых б-к Прусіі. Спрабавалі рэалізаваць гэты план ужо пасля заканчэння першай сусветнай вайны.

    У апошняй чвэрці XIX ст. навуковая б-ка канчаткова адмаўляецца ад арыентацыі на мадэль «энцыклапедычнай б-кі», г. зн. ад прынцыпа універсальнасці камплектавання, што адлюстроўвала аб’ектыўную тэндэнцыю да дыферэнцыяцыі навук, да большай спецыялізацыі. Будучы інструментам навукі, навуковая б-ка адгукнулася на змены менавіта такім чынам.

    Навуковыя бібліятэкі ў Расіі. Актівізація бібліятэчнай дзейнасці не толькі ў Санкт-Пецярбургу, але і ў розных рэгіёнах краіны з’являецца адной з самых характэрных рыс перыяда XIX ст. – пачатку XX ст. Гэта тычыцца дзейнасці універсітэцскіх біблліятэк, якія поўнасцю знаходзіліся на дзяржаўным бюджэце.

    У пач. XIX ст. буйнейшай універсітэцкай б-й з’яўлялася б-ка Маскоўскага ун-та, у якой налічвалася звыш 20 тыс. кніг. У пачатку гэтага стагоддзя асабліва вылучаецца бібліятэка Казанскага унта, рэктарам якога ў 1827-1846 гг. быў выдатны вучоны-матэматык Мікалай Іванавіч Лабачэўскі (1792-1856), які адначасова займаў і пасаду дырэктара б-кі ун-та. М. І. Лабачэўскі дабіўся рэарганізацыі сістэмы камплектавання б-кі (на навуковай аснове), асаблівую ўвагу надаваў рашэнню пытанняў забеспячэння захаванасці фондаў і будаўніцтва новага будынка б-кі, дабіўся пераўтварэння б-кі ў публічную ў плане абслугоўвання шырокага кола «посторонних» чытачоў.

    На 1895 г. найбольш значнымі былі фонды б-к Москоўскага (240 тыс. тамоў) і Пецярбургскага (230 тыс. тамоў) унтаў. Фонд б-кі Казанскага ун-та налічваў 147 тыс. тамоў.

    У другой палове XIX – пач. XX стст. узмацняюцца кантакты рускіх вучоных з калегамі з іншых краін, развіваецца кнігаабмен, фарміруюцца прыватныя б-кі, а таксама развіваюцца дзяржаўныя, грамадскія і іншыя бібліятэкі. У гэты час рэзка павялічваецца і аб’ём кнігавыдавецкай дзейнасці ў Расіі. У 1860-я гг. выпуск кніг вырас з 1773 назваў у 1861 г. да 5451 найменняў у 1877 г. Лідэрам у справе кнігавыдання становіцца Пецярбург (63,4%).

    У пачатку XX ст. у Расіі рэальна склалася сістэма бібліятэк, якая ўключала бібліятэкі самых розных тыпаў і відаў. Буйнейшай была нацыянальная – Імператарская Публічная б-ка. Па стану на 1917 г. яе фонд складаў болльш за 2 млн найменняў. Другой па велічыне была Бібліятэка Акадэміі навук, фонд якой у 1911 г. складаў каля 800 тыс. тамоў. З-е месца ў сістэме навуковых бібліятэк займала бібліятэка Румянцаўскага музея ў Маскве, фонд якой складаў па стану на 1917 г. амаль 1 млн тамоў. Да буйнейшых бібліятэк адносіліся бкі універсітэтаў і іншых вышэйшых навучальных устаноў – бібліятэка Маскоўскага універсітэта (у 1911 г. – каля 350 тыс. тамоў) і Петраградскага універсітэта (у 1910 г. – каля 300 тыс. тамоў).

    У 1850–1870-я гг. у Расіі разам з універсітэцкімі бібліятэкамі і бібліятэкамі іншых вышэйшых вучэбных устноў адкрываюцца бібліятэктэкі Вышэйшых жаночых курсаў, народных універсітэтаў, гімназій і ліцэяў. У пач. XX ст. многія з іх налічвалі па 30-40 тыс. тамоў.

    Да ліку буйнейшых бібліятэк адносіцца і бібліятэка Гістарычнага музея ў Маскве (каля 250 тыс. тамоў). Сярод бібліятэк з найбольш каштоўнымі па складзе фондамі былі бібліятэкі заканадаўчых устаноў – Дзяржаўнага Савета і Дзяржаўнай Думы (разам каля 300 тыс.тамоў) і бібліятэкі Ваенных ведамстваў – Генеральнага штаба, Марскога міністэрства, Ваеннай акадэміі і інш. (цалкам больш за 350 тыс. кніг). Да ліку вельмі багатых і надзвычай каштоўных адносілася таксама бібліятэка Эрмітажа і бібліятэкі іншых палацаў, у тым ліку прыгарадных палацаў Пецярбурга (Петрограда), якія належалі царскай сям’і, агульны фонд якіх складаў каля 100 тыс. тамоў.

    Нацыянальныя бібліятэкі асобных краін.

    У пач. XIX ст. нацыянальныя бібліятэкі існуюць у большасці краін Еўропы – Вялікабрытаніі, Даніі, Іспаніі, Нідэрландах, Партугаліі, Расіі, Францыі, Швецыі і іншых. Пры гэтым кожная мела свае асаблівасці.

    Буйнейшыя нацыянальныя бібліятэкіВялікабрытаніі і Францыі. Паступова ў лік еўрапейскіих лідэраў увайшлаІмператарская Публічная бібліятэка ў С.-Пецярбургу.

    Адначасова на працягу XIX ст. ішоў працэс фармавання яшчэ адной нацыянальнай бібліятэкі,якая стала з часам буйнейшай як па аб’ёму фондаў, так і па маштабах дзейнасці бібліятэкай свету, – Бібліятэкі Кангрэса. На амерыканскім кантыненце, у тым ліку і ў краінах Лацінскай Амерыкі, складваецца мадэль нацыянальнай дзяржаўнай бібліятэкі, якая некалькі адрозніваецца ад еўрапейскай мадэлі нацыянальнай бібліятэкі “нацыянальнай дзяржавы”.

    У Еўропе ж арыентацыя на мадэль бібліятэкі“нацыянальнай дзяржавы” праявілася нават у краіне, якая ўяўляла сабой нехарактэрную для Еўропы таго часу “нацыянальную дзяржаву”, а менавіта ў Аўстра-Венгрыі.

    Нацыянальная бібліятэка Іспаніі. Працэс фарміравання Нацыянальнай б-кі ў Іспаніі, якая была створана ў 1836 г., цікавы тым, што тут з самага пачатку гаворка ішла не толькі аб выкананні ўжо пэўных функцый збору з найбольшай паўнатой усёй друкаванай прадукцыі краіны і яе пастаяннага захоўвання, а таксама распаўсюджання бібліяграфічнай інфармацыі пра гэтыя выданні, але і аб пэўных абавязках у адносінах да бібліятэк краіны і нават аб вызначэнні асноў узаемадзеяння з бібліятэкамі рэгіянальнага ўзроўню.

    Ідэя стварэння такой бібліятэкі, як Бібліятэка Картэса, была выказана ў пачатку стагоддзя адным з буйнейшых бібліёграфаўкраіны Барталомэ Хасэ Галада. Бібліятэка была створана ў 1811 г. Пачала атрымліваць два абавязковыя экземпляры ўсёй друкаванай прадукцыі краіны. Праз год былі прыняты статут бібліятэк правінцый і план развіцця Нацыянальнай Іспанскай бібліятэкі Картэса, у якіх былі вызначаны прынцыпы ўзаемадзеяння нацыянальнай бібліятэкі і цэнтральных бібліятэкправінцый краіны па камплектаванні, вядзенні каталогаў і г. д. Аднак стварэнне навукова абгрунтаванай сістэмы бібліятэк Іспаніі ў гэты час не ўдалося ажыццявіць з-за ваенных дзеянняў 1814 г.
    1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   21


    написать администратору сайта