Лекции Библиотековед история. Бібліятэказнаства. Гісторыя
Скачать 1.3 Mb.
|
Бібліятэка Брытанскага музея. Прафесійнае бібліятэчнае грамадстваXIX ст. лічыла Бібліятэку Брытанскага музея ў Лондане ўзорнай у плане арганізацыі яе дзейнасці. Нацыянальная бібліятэка разглядалася ў Англіі як важнейшы інстытут дзяржавы і атрымлівала неабходную для яе развіцця падтрымку: выдзяленне фінансаў, падтрымка рэформ, якія ажыццяўляліся па ініцыятыве кіраўніцтва бібліятэкі. У першай палове XIX ст. фонды бібліятэкі сталі імкліва расці, што ў значнай ступені стала магчымым за кошт паступленняў кніг з калоній – у першую чаргу, з Паўднёва-Усходняй Азіі. У выніку гэтага было створана спецыялізаванае падраздзяленне – аддзел усходніх кніг і рукапісаў. З 1814 г. атрымлівае абавязковы экземпляр усіх выданняў Вялікабрытаніі, а таксама і ўсёй Брытанскай імперыі. Значную ролю ў развіцці Бібліятэкі Брытанскага музея адыграў яе дырэктар Антоніо Паніццы (1798–1879), кіраваў з 1856 па 1866 гг. Заслугай Паніццы які імкнуўся прынцыпова палепшыць яе дзейнасць, з’яляецца расрацоўка і ўкараненне канцэпцыі камплектавання Бібліятэкі як цэнтральнай універсальнай навуковай бібліятэкі. Галоўны крытэрый камплектавання замежнай літаратурай – вычарпальная паўната камплектавання літаратурай на еўрапейскіх мовах. Гэта азначала, што па паўнаце фондаў літаратуры на ўсіх еврапейскіх мовах бібліятэка павінна была быць другой у свеце – пасля нацыянальнай бібліятэкі пэўнай краіны, у якой гэтай мовай карыстаюцца. Бібліятэка Брытанскага музея з таго часу гарантавала паўнату рэпертуару кніг на рускай, венгерскай, галандскай і іншых еўропейскіх мовах. Вырасла папулярнасць Бібліятэкі, у яе не было канкурэнтаў ва ўсёй Еўропе. Тут былі створаны ідэальныя для свайго часу ўмовы. У чытальнай зале налічвалася 450 месцаў, непасрэдна ў чытальнай зале ў аткрытым доступе быў размешчаны фонд даведачнай літаратуры. Вялікае значэнне надавалася ў Бібліятэцы каталагізацыі. На ўсе фонды ствараўся друкаваны алфавітны каталог. Работа над ім была пачата ў перыяд кіраўніцтва Антоніо Паніццы. Паніццы надаваў вялікае значэнне прафесійнаму ўзроўню супрацоўнікаў Бібліятэкі, прад’яўляў да іх высокія патрабаванні. Імкнуўся прыцягянуць да працы ў Бібліятэцы прафесіяналаў самага высокага класа шляхам высокай аплаты іх працы. Нацыянальная бібліятэка ў Парыжы. Французскую Нацыянальную бібліятэку (1795 г. па дэкрэту ад 16 кастрычніка) фактычна да 1814 г. працягвалі называць Бібліятэкай караля. Значная часка канфіскаваных кніжных фондаў (300 тыс. тамоў) дапоўнілася яшчэ 157 тыс. тамоў. Разбор фонда такога аб’ёму патрабаваў даволі працяглага часу. Усё гэта ўплывала на якасць абслугоўвання. У 1859 г. гэту бібліятэку наведаў В.І.Сабальшчыкоў, бібліятэкар Імператарскай Публічнай бібліятэкі і быў шакіраваны тым, што “в чтение не выдаются книги, противные нравственности; театральные пьесы; сочинения авторов, находящихся в живых, романы как отдельно изданные, так и помещенные в собраниях сочинений; издания с иллюстрациями; все журналы и периодические издания за последние 20 лет; брошюры юмористические и имеющие отношение к современности; книги адресов; всякого рода учебные книги и вообще все, что можно получить во всех библиотеках для чтения”. У якасці “літаратурнага дэпартаменту” выкарыстоўвалася аддзяленне Нацыянальнай бібліятэкі, узнікшае на аснове Бібліятэкі Арсенала (заснавана ў сярэдзіне XVIII ст.). Менавіта з гэтай бібліятэкай звязана бібліятэчная дзейнасць паэта Адама Міцкевіча (1798–1855), які працаваў тут бібліятэкарам з 1852 г. да канца жыцця. Вырашыць праблему каталагізацыі не ўдавалася аж да канца XIX ст. Работу па сістэматызацыі фонда Нацыянальнай бібліятэкі ў Парыжы і яго каталагізацыі завяршылі толькі ў канцы XIX – пач. XX стст. Быў створаны поўны карткавы алфавітны каталог і парыхтаваны да выдання друкаваны каталог усіх выданняў,якія былі ў бібліятэцы. На працягу XIX ст. вялася вялікая работа па стварэнні лепшых умоў для чытачоў. У 1867 г. была адкрыта новая чытальная зала. Фонды былі аддзелены ад чытальнай залы, створана цэнтральнае пяціяруснае кнігасховішча з выкарыстаннем металічных канструкцый. Імператарская Публічная бібліятэка ў Пецярбургу. В першай палове XIX ст. усё больш актыўна праяўляе сябе нацыянальная бібліятэкаРасіі – Імператарская Публічная бібліятэка ўСанкт-Пецярбургу, якая афіцына адкрылася 14 студзеня 1814 г. Актыўная работа па сістэматызацыі і расстаноўцы кніг, і, нарэшце, па падрыхтоўцы Бібліятэкі да адкрыцця, пачалося ў 1808 г., з моманту прыходу Аляксея Мікалаевіча Аленіна (1763–1843), які спачатку быў памочнікам дырэктара бібліятэкі, аў 1811 г. стаў яе дырэктарам. На момант яе адкрыцця фонд складаў 243 тыс. тамоў, сярод якіх доля рускіх кніг складала ўсяго 1%. З 1810 г. бібіліятэка пачала атрымліваць абавязковы экземпляр, за своечасовым паступленнем якога быў устаноўлены строгі кантроль. Вырашэнню задачы рэтраспектыўнага камплектавання садзейнічала работа па стварэнню нацыянальнай рускай бібліяграфіі. Супрацоўнік бібліятэкі Васілій Сцяпанавіч Сопікаў (1765–1818) пачаў выдаваць (з 1813 г.) кіраўніцтва па пошуку расійскіх кніг “Опыт российской библиографии”. Пад кіраўніцтвам вучонага-гісторыка Аляксандра Іванавіча Ермалаева (1779–1828) быў сфарміраваны багаты фонд рускай рукапіснай кнігі. Цалкам за перыяд з 1814 да 1850 гг. фонд бібліятэкі павялічыўся ў 2 разы і пераўзышоў 500 тыс. тамоў. Да працы ў Бібліятэцы былі прыцягнуты выдатны дзеячы рускай навукі і культуры, якія не толькі зрабілі вялікі ўнёсак у яе развіццё, але праявілі сябя за годы работы ў Бібліятэцы як таленавітыя бібліятэкары. Яны садзейнічалі пошуку новых, больш дасканалых форм і метадаў бібліятэчнай работы, чым значна ўзбагацілі бібліятэчную тэорыю. Сярод іх быў і пісьменнік, байкапісец Іван Андрэевіч Крылоў (1769–1844), які прапрацаваў тут бібліятэкарам з 1812 да 1841 гг. У адрозненне ад кіраўнікоў іншых вядучых нацыянальных бібліятэк Еўропы, перш за ўсё Бібліятэкі Брытанскага музея, А. М.Аленін адмовіўся ад сістэмы друкаваных каталогаў і ўвёў тры рукапісныя каталогі – два алфавітных (адзін – па назвах кніг, другі – па аўтарах) і сістэматычны каталогі. Рост фондаў запатрабаваў пашырэння плошчаў бібліятэкі. У 1817–1819 гг. архітэктар Карл Іванавіч Росі (1775–1849) прыступае да распрацоўкі плана будаўніцтва новага будынку Бібліятэкі. Паслядоўнікі А. М.Аленіна – Дзмітрый Пятровіч Бутурлін (1790–1849) і асабліва дырэктар-рэфарматар Мадэст Андрэевіч Корф (1800–1876) шмат увагі ўдзяляў развіццю бібліятэкі як навуковай бібліятэкі універсальнага профілю. У бібліятэцы актыўна працавалі бібліятэкары і вучоныя з Германіі – Карл Бекер (1821–1883), Бернгард Лорн (1805–1881), Роберт Мінілаў (1811–1883) і інш., якія, займаючы кіруючыя пасады, садзейнічалі засваенню нямецкай канцэпцыі навуковай бібліятэкі. Актыўным памочнікам Корфа ў рэфармаванні працэса камплектавання быў яго намеснік – пісьменнік, музыказнаўца і філосаф Васілій Фёдаравіч Адоеўскі (1804–1869). Ён лічыў бібліятэку важнейшым звяном у развіцці навукі. Пры Корфе былі ўведзены два новых званні – “ганаровы член” і “ганаровы карэспандэнт”. Значную ролю ў развіцці бібліятэкі адыграў Васілій Іванавіч Сабальшчыкоў (1808–1872), які быў і бібліятэкарам-наватарам, і архітэктарам, і бібліятэказнаўцам, якога лічаць заснавальнікам рускага бібліятэказнаўства. Загадваў Аддзяленнем мастацтваў і тэхналогіі з 1850 г., калі гэта аддзяленне пачало стварацца на аснове збору эстампаў. Пасля смерці Сабальшчыкова аддзяленне на працягу 34 год узначальваў Уладзімір Васільевіч Стасаў (1824–1906). З 1849 г. В.І.Сабальшчыкоў займаўся таксама арганізацыяй збору іншамоўных твораў пра Расію – аддзялення “Росіка”, стварэннем яго алфавітнага і інвентарнага каталога, распрацоўкай яго класифікацыі. З 1844 г. ён з’яўляўся таксама архітэктарам Бібліятэкі. Сабальшчыкоў з’яўляецца аўтарам першых буйных рускіх прац па бібліятэчнай справе, важнейшая з якіх – “Пра ўстройства грамадскіх бібліятэк і складанні іх каталогаў”. З імем В.І.Сабальшчыкова звязана перамяшчэнне з Пецярбурга ў Маскву бібліятэкі Мікалая Пятровіча Румянцава (1754–1826). 1 ліпеня 1862 г. у Маскве адбылося афіцыйнае адкрыццё бібліятэкі Румянцаўскага музея, якая стала буйнейшай бібліятэкай Масквы і адной з вядучых бібліятэк Расіі. Бібліятэка пачала актыўна папаўняць свае фонды (у 1863 г. фонд – каля 100 тыс. тамоў, у канцы XIX ст. – амаль 500 тыс. тамоў). Бібліятэка Кангрэса ў Вашынгтоне. 24 красавіка 1800 г. прэзідэнт ЗША Джон Адамс падпісаў закон аб пераводзе Кангрэса з Філадэльфіі ў новую сталіцу краіны – Вашынгтон. Пры гэтым была звернута ўвага на тое, што Кангрэс не мае бібліятэкі. Першапачаткова Бібліятэка Кангрэса размяшчалася ў адным будынку з Кангрэсам і Вярхоўным судом ЗША. Вялікую ролю ў фарміраванні яе фондаў, асабліва ў выдзяленні сродкаў для набыцця кніг у Вялікабрытаніі і арганізацыі іх дастаўкі ў Вашынгтон, адыграў Томас Джэферсан (1743–1826), трэці прэзідэнт ЗША (з 1801 г.). Кніжны збор Джэферсана быў адным з самых багатых і найбольш якасных па свайму складу сярод прыватных кніжных збораў свйго часу. Джэферсан асабіста сачыў за з’яўленнем новых выданняў, меў дар адбору менавіта таго, што ўяўляла найбольшую навуковую каштоўнасць. Сваю дзейнасць ён не мысліў без кніг – работа з кнігамі стала яго прывычкай, і штодзень чытаў па некалькі гадзін. На 1814 г. у бібліятэцы Джэферсана налічвалася прыкладна 6,5 тыс. кніг. Пераўтварэнне Бібліятэкі Кангрэса ў важнейшы дзяржаўны інстытут звязана з імем Эйнсварта Рэнда Спофарда, паслядоўніка бібліятэчнай філасофіі Джэферсана. Ён кіраваў бібліятэкай з 1864 да 1897 гг. У 1870 г. па яго ініцыятыве быў прыняты закон аб аўтарскім экземпляры, адпаведна якому бібліятэка пачала атрымліваць па два экземпляры ўсіх друкаваных і іншых дакументаў. Быў таксама ініцыятарам будаўніцтва новага будынку для бібліятэкі ў 1873 г. У 1899 г. дырэктарам Бібліятэкі Кангрэса становіцца былы дырэктар Бостанскай публічнай бібліятэкі Герберт Патнэм, які кіраваў ёю на працягу 40 год – да 1939 г. Менавіта пры Г.Патнэме Бібліятэка Кангрэса канчаткова зацвярджаецца як адзін з важнейшых дзяржаўных інстытутаў ЗША, як нацыянальная бібліятэка, якая валодала самым поўным фондам друкаваных дакументаў, надрукаваных у краіне, як буйнейшая ў краіне навуквая бібліятэка універсальнага профілю, і, нарэшце, як бібліятэка, якая займае асобае становішча сярод бібліятэк краіны і бібліятэк усяго свету. З самага пачатку сваёй дзейнасці на пасадзе дырэктара Г.Патнэм вызначае галоўныя прыярытэты камплектавання фондаў бібліятэкі – у поўном аб’ёме выданні, якія выходзілі ў свет на тэрыторыі краіны і тыя, што паступалі па лініі аўтарскага экземпляра, літаратура па заканадаўству, “амерыкана”, літаратура універсальнага профілю. Асобая ўвага надавалася літаратуры па гісторыі. Бібліятэка атрымлівала ў дар унікальныя амерыканскія прыватныя зборы, набывала буйнейшыя прыватныя зборы ў ЗША і за мяжой. Сярод замежных калекцый – купленая ў 1907 г. бібліятэка сібірскага купца Г.В.Юдзіна. Значнае месца адводзілася ў бібліятэтэцы раскрыццю фондаў – гэта распрацоўка і прымяненне ўласнай класіфікацыі, атрымала назву Класіфікацыі Бібліятэкі Кангрэса. У 1901 г. бібліятэка пачынае весці цэнтралізаваную каталагізацыю, г.зн. работу па падрыхтоўцы і выпуску друкаваных картак для каталогаў іншых бібліятэк. Для бібліятэк краіны гэта работа мела вялікае значэнне, бо тым самым стваралася аснова для уніфікацыі іх каталогаў. На пачатак 1920-х гг. бібліятэка стала цэнтральным бюро каталагізацыі для трох тысяч амерыканскіх бібліятэк. Фонды бібліятэкі сталі прадастаўляцца шырокаму колу карыстальнікаў празміжбібліятэчны абанемент. Увага ўдзялялася фарміраванню штату высокакваліфікаванага персаналу бібліятэкі. У першыя дзесяцігоддзі XX ст. Бібліятэка Кангрэса стала буйнейшай бібліятэкай свету як па колькасці фондаў, так і па маштабах сваёй дзейнасці. Стварэнне нацыянальных бібліятэк у краінах Лацінскай Амерыкі. У XIX – пач. XX стст. нацыянальная бібліятэка стала неад’емнай часткай кожнай незалежнай дзяржавы. Нацыянальныя бібліятэкіз’яўляюцца не толькі ў краінах Еўропы – асабліва актыўна ў XIX ст. ідзе працэс станаўлення нацыянальных бібліятэк у дзяржавах Лацінскай Амерыкі. Цалкам мадэль нацыянальнай бібліяткі, якая фармавлася ў краінах Лацінскай Амерыкі, адрозніваецца ад мадэлі, яка атрымала распаўсюджанне ў XVIII ст. у краінах Еўропы. Тут яна адразу ж фармавалася як адзін з важнейшых інстытутаў дзяржавы, і ў сілу гэтага адкрыццё нацыянальнай бібліятэкі ў многіх выпадках супадала з набыццём дзяржавай незалежнасці. Так, у Перу, атрымаўшым незалежнасць ад Іспаніі ў 1821 г., Нацыянальная бібліятэка была заснавана ў тым самым годзе (у Ліме). У яе стварэнні самае актыўны ўдзел прымаў кіраўнік барацьбы за незалежнасць Перу і іншых краін Лацінскай Амерыкі генерал Хасэ дэ Сан-Марцін. У год абвяшчэння незалежнасці Балівіі (1836 г.) была заснавана Нацыянальная бібліятэка ў Сукры. Стварэнне нацыянальнай бібліятэкі магло папярэднічаць абвяшчэнню незалежнасці краіны, і ў гэтым выпадку стварэнне нацыянальнай бібліятэкі азначала фармаванне аднаго з інстытутаў новай дзяржавы і садзейнічала набыццю незалежнасці. Так, у 1813г. урад Чылі выступае са зваротам да грамадзян сваёй краіны, у якім паведамляе аб рашэнні стварыць у Санцьяга Нацыянальную бібліятэку – літаратурны інстытут, дзейнасць якога ва ўмовах замежнага панавання будзе садзейнічаць асвеце грамадзян. У гэтым самым дакуменце паведамлялася, што сродкі на стварэнне бібліятэкі былі выдзелены буйнейшымі нацыянальнымі прадпрыемствамі, палітыкамі, прадстаўнікамі духавенства. З 1818 г. – года абвяшчэння незалежнасці Чылі – бібліятэа атрымлівае абавязковы экземпляр. Некаторыя з нацыянальных бібліятэк краін Лацінскай Амерыкі ў момант іх стварэння да абвяшчэння незалежнасці ствараліся на аснове ўжо сфармаваных калекцый. Так, Нацыянальная бібліятэка, заснаваная ў Буэнас-Айрэсе ў 1810 г., была створана на аснове багатага кніжнага збору епіскапа, які стаў агульнадаступным з 1796 г. Незалежнасць жа Аргенціны была прызнана ў 1816 г. Створаная таксама ў 1810 г. Нацыянальная бібліятэка Бразіліі – краіны, незалежнасць якой была прызнана ў 1822 г., была створана на аснове калекцый Каралеўскай бібліятэкіў Лісабоне, якая была створана каралём Партугаліі Хазе I замест бібліятэкі, згарэўшай у час лісабонскага землятрусу 1755 г. Бібліятэка была перавезена з Партугаліі ў Бразілію, калі ўзнікла пагроза захвату краіны войскамі Напалеона. У 1814 г. Нацыянальная бібліятэка ў Рыа-дэ-Жанейра была адкрыта для публікі (у дадзеным выпадку афіцыяльны статус нацыянальнай гэта бібліятэка атрымала ў 1878 г.). “Нацыянальныя бібліятэкі” Аўстра-Венгрыі. Феномен Аўстра-Венгерскай імперыі заключаўся перш за ўсё ў тым, што гэта дзяржава, у адрозненні ад іншых краін Еўропы таго часу, развівалася не на аснове кансалідацыі грамадзян краіны, якія размаўляюць на адной мове, а ўяўляла сабою шматнацыянальную і шматмоўную дзяржаву. Нацыянальная бібліятэка Аўстра-Венгрыі – Прыдворная бібліятэка ў Вене – у XIV ст. яна фармавалася як прыватны збор габсбургскіх імператараў. У 1808 г. было прынята палажэнне аб абавязковым экземпляры. Разам з венскай Прыдворнай бібліятэкай у Габсбургскай імперыі былі і іншыя бібліятэкі, якія выконвалі пэўныя функцыі нацыянальных бібліятэк – функцыі “памяці нацыі”. Гэтыя бібліятэкі ўяўлялі з сябе своеасаблівыя цэнтры кансалідацыі народаў, якія пражывалі на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі, на аснове агульнай мовы і агульнай культуры. Гэта былі бібліятэкі, якія будучы свайго роду нацыянальнымі або цэнтрамі “памяці нацыі”, з’яўляліся або паступова станавіліся навуковымі бібліяткамі універсальнага профілю і ў далейшым афіцыйна сталі нацыянальнымі бібліятэкамі. Асабліва вызначаліся ў гэтыя гады будучыя нацыянальныя бібліятэкі Венгрыі, Чэхіі, і ў некаторай ступені – Польшы,а таксама ў Сербіі і Славакіі. У адпаведнасці з загадам імператара Франца II ад 26 лістапада 1802 г. у венгерскай сталіцы (Пеште) па ініцыятыве венгерскага арыстакрата Феранца Сечані (1754–1820) і на яго сродкі ў 1803 г. была адкрыта Венгерская бібліятэка імя Сечані. З 1804 г. Атрымлівае абавязковы экземпляр усіх выданняў, якія выдаюцца ў Венгрыі. У 1773 г. яна стала першай у Еўропе агульнадаступнай бібліятэкай. У 1780 г. дырэктарам бібліятэкі становіцца Карэл Рафаэль Унгар (1744–1807). Па яго ініцыятыве ў Клеменцінуме (былым манастыры, размешчаным у цэнтры Прагі) былі сабраны ўсе кніжныя фонды, якія належалі універсітэту. Паступова да іх былі далучаны калекцыі ордэна езуітаў. Асаблівую ўвагу Карэл Унгар удзяляў стварэнню калекцыі кніг на чэшскай мове, а таксама на іншых мовах, выдадзеных у розны час на тэрыторыі чэшскіх зямель. Функцыі чэшскай нацыянальнай бібліятэкі ў канцы XVIII ст. пачала выконваць бібліятэка Карлава універсітэта ў Празе. У 1782 г. атрымліваеабавязковы экземпляр. Створаны фонд атрымаў назву “нацыянальная бібліятэка”. Дадатковыя функцыі бярэна сябе бібліятэка Ягелонскага універсітэта ў Кракаве, якая знаходзілася на тэрыторыі польскай Галіцыі і ўваходзіла ў той час у склад Аўстра-Венгрыі. З 1868 г., разам з функцыямі універсальнай навуковай бібліятэкі, гэта бібліятэка пачынае ў адпаведнасці з планам дырэктара бібліятэкі Караля Эстрайхера (1827–1908) выконваць новыя функцыі, вызначаныя ім як функцыі “памяці нацыі”. Бібліятэкі адыгрывалі вялікую ролю ў развіцці нацыянальнай культуры і іншых народаў Аўстра-Венгерскай дзяржавы. Значны ўнёсак у фармаванне архіва славенскага і харвацскага пісьменства зрабілі бібліятэка ліцэя ў Любляне (з 1807 г. Атрымлівае абавязковы экземпляр; у 1919 г. – універсітэцская бібліятэка) і універсітэцкая бібліятэка ў Загрэбе (створана ў 1776 г., з 1848 г. Атрымлівае абавязковы экземпляр). У 1863 г. у невялікім славацкім горадзе Марціне ствараецца культурна-асветніцкае таварыства, якое дзейнічала на дабраахвотнай аснове і атрымала назву Маціца Славацка. Гэта таварыства выконвала функцыі нацыянальнага музея, нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра, цэнтральнага выдавецтва кніг на славацкай мове, а таксама бібліятэкі, збіраўшай помнікі славацкага пісьменства. У XIX ст. у Аўстра-Венгрыі прадпрымаліся спробы стварыць бібліятэку, якая адлюстроўвала б у сваіх фондах і пісьмовую спадчыну сербаў. У Пешце ў 1826 г. было заснавана сербскае літаратурнае таварыства (Маціца сербска) з бібліятэкай, якую сталі называць таксама, як і само таварыства – Маціца сербска. Нацыянальная бібліятэка Сербіі (Народная бібліятэка Сербіі) была заснавана ў Белградзе паздней. Афіцыйна датай яе заснавання лічыцца 1832 г. Тры бясплатных абвязковых экземпляры бібліятэка атрымлівае толькі ў 1870 г. |