Главная страница
Навигация по странице:

  • Асноўныя тыпы бібліятэк

  • Пытанні для самакатролю

  • ЛЕКЦЫЯ 11. Бібліятэчная справа ў Беларусі (ХІХ – пач. ХХ ст.) Першая палова ХІХ ст.

  • Другая палова ХІХ ст.

  • Пачатак ХХ ст.

  • ЛЕКЦЫЯ 12. Прыватныя кнігазборы Беларусі (ХІХ – пач. ХХ ст.)

  • Лекции Библиотековед история. Бібліятэказнаства. Гісторыя


    Скачать 1.3 Mb.
    НазваниеБібліятэказнаства. Гісторыя
    АнкорЛекции Библиотековед история.doc
    Дата11.09.2018
    Размер1.3 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаЛекции Библиотековед история.doc
    ТипДокументы
    #24413
    страница15 из 21
    1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   21

    Вынікі: У грамадстве ўзнікла патрэбнасць у павышэнні адукацыйнага ўзроўню ўсяго насельніцтва, што прывяло да перагляду ўяўленняў аб характары бібліятэчнага абслугоўвання.

    Павелічэнне маштабаў камплектавання прывяло да неабходнасці перагляду падыходаў у арганізацыі захоўвання фондаў і арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання. Найбольшудалыя рашэнні з’явіліся ў выніку дзейнасці буйнейшых нацыянальных бібліятэк.

    Інтэнсіўнае развіццё навукі прывяло да павелічэння маштабаў выдавецкай дзейнасці. У канцы XIX ст. бібліятэкі канчаткова адмаўляюцца ад ідэй вычарпальнага камплектавання ўсёй навуковай літаратуры. Бібліятэкі арыентуюцца на спецыялзацыю і на пошук шляхоў узаемадзеяння.

    Агульнадаступныя бібліятэкі развіваюцца па двух кірунках, першы з якіх быў абумоўлены ініцыятывамі, звернутымі да ўлады. Гэта лінія звязана з закладзенымі ў эпоху Адраджэння традыцыямі стварэння гарадскіх агульнадаступных бібліятэк, зпадтрымкай адкрытых у эпоху Рэфармацыі гарадскіх бібліятэк у пратэстанцкіх краінах і рэгіёнах Еўропы, са стварэннем гарадскіх бібліятэк у Францыі ў выніку рэвалюцыйных падзей канца XVIII ст. У гэтым кантэксце неабходна расзглядаць і стварэнне ў Расіі публічных губернскіх і паавятовых бібліятэк.

    Развіццё другога кірунку было абумоўлена выключна грамадскімі ініцыятывамі. Іх мэтай была арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў краіны незалежна ад месца пражывання на самым нізавым узроўні. Характар рэалізацыі гэтых ініцыятываў быў вызначаны ў першую чаргу асаблівасцямі сістэмы мяцовага самакіравання краіны.

    У ХІХ – пач. ХХ ст. у Еўропе, краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі з’яўляецца патрэбнасць, накіраваная на спецыялізацыю бібліятэк, пошук шляхоў узаемадзеяння. Асноўныя тыпы бібліятэк: нацыянальныя, навуковыя (універсітэцкія і інш.), агульнадаступныя – гарадскія (у Расіі – губернскія і павятовыя), народныя і публічныя (у англа-амерыканскім разуменні).

    Літаратура

    1. Абрамов К.И. История библиотечного дела в России. Ч.1 М., 2001.

    2. Абрамов К.И. История библиотечного дела в СССР. М., 1980.

    3. Амбарцумян З. Мелвин Дьюи (1851-1931) // Библиотековедение и библиография за рубежом. 1966. Вып.18. С.35-50.

    6. Володин Б.Ф. Всемирная история библиотек. СПб., 2002. С.

    9. Лукашов И.В. Развитие представлений о статусе библиотековедения в дореволюционной России // Сов. библиотековедение. 1989. №6. С.17-23.

    10. Талалакина О.И. История библиотечного дела за рубежом. М., 1982.

    11. Шамурин Е.И. Очерки по истории библиотечно-библиографической классификации. Т.2. М., 1955.

    Пытанні для самакатролю

    1. Які асноўны кірунак развіцця бібліятэчнай справы вызначыўся ў ХІХ – пачатку ХХ ст.?

    2. Назавіце асноўныя палажэнні англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі?

    3. Ц сувязі з чым і дзе стаў ужывацца тэрмін “бясплатная публічная бібліятэка”?

    4. Калі і дзе ўзнікае сістэма публічных бібліятэк?

    5. Калі ў Вялікабрытаніі ўзнікае рух за стварэнне публічных бібліятэк і якія асаблівасці ён меў?

    6. Які ўплыў мелі палажэнні амерыканскай Канстытуцыі аб праве на свабоду і адкрыты абмен ідэямі і інфармацыяй на асноўныя прынцыпы агульнадаступнасці публічных бібліятэк?

    7. Калі і па чыёй ініцыятыве створана Амерыканская бібліятэчная асцыяцыя і прафесійны часопіс?

    8. Пры якім універсітэце ў ЗША ў 1887 г. адкрываецца прафесійная бібліятэчная школа?

    9. Якія асаблівасці мела канцэпцыя “народнай бібліятэкі”?

    10. З чыім імем звязана стварэнне народных бібліятэк у Германіі?

    11. На каго арыентавалася ў абслугоўванні народная бібліятэка?

    12. Калі створаны прафесійны бібліятэчны часопіс у Германіі?

    13. Чыёй заслугай у Германіі з’яўляецца стварэнне сістэмы народных бібліятэк і ў чым заключаліся ідэі гэтага бібліятэказнаўцы?

    14. Які ўплыў абедзьве канцэпцыі аказалі на развіццё бібліятэчнай справы ў Еўропе і Паўднёвай Азіі?

    15. З чыімі імёнамі звязана вяртанне ідэі арганізацыі агульнадаступных бібліятэк у Расіі?

    16. З імем Ф.Ф. Паўленкава звязана ўзнікненне якога тыпу бібліятэк?

    17. Дзе ўзнікае першая прафесійная падрыхтоўка бібліятэкараў у Расіі і Германіі, хто быў ініцыятарам?

    18. Калі заснавана першае прафесійнае аб’яднанне бібліятэкараў Расіі і якая падзея адбылася ў 1911 г.?


    ЛЕКЦЫЯ 11. Бібліятэчная справа ў Беларусі (ХІХ – пач. ХХ ст.)

    Першая палова ХІХ ст. У пачатку ХІХ ст. у Беларусі праводзіцца рэформа асветы. У Расійскай іпмерыі створана міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі падзелена на 6 вучэбных акруг. Беларускія губерні – Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская ўвайшлі ў склад Віленскай вучэбнай акругі, папячыцелем якой стаў Адам Чартарыйскі. Адукацыйным, адміністратыўным і культурным цэнтрам была Вільня і Віленскі універсітэт.

    Бібліятэка Віленскага універсітэта стала буйнейшай навуковай бібліятэкай Паўночна-Заходняга краю. Атрымлівала штогадовае фінансаванне ад царскага ўраду. Фонд бібліятэкі на 1832 г. налічваў 60 тыс. экземпляраў, з якіх 15% – прыродазнаўчая і медыцынская літаратура; 15% – па грамадскіх і гуманітарных навуках; каля 50% – мастацкая літаратура і перыёдыка. У 1814 г. былі прняты правілы карыстання бібліятэкай: у бібліятэцы фондам мог карыстацца кожны, браць дадому толькі прафесары універсітэта, настаўнікі гімназіі, чыноўнікі вучэбнай акругі. У маі 1832 г. універсітэт і бібліятэка зачынены.

    Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1812 г. Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў акадэмію з правамі універсітэта. Да 1820 г. з’яўляўся яшчэ адным навуковым цэнтрам Беларусі. У 1813 г. у бібліятэцы налічвалася 40 тыс. тамоў. У 1820 г. акадэмія і бібліятэка зачынены.

    У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы абвешчана аб аб’яднанні уніяцкай і праваслаўнай царквы. Манастырскія бібліятэкі перадаюцца расійскім вучэбным установам, Імператарскай публічнай бібліятэцы ў С.-Пецярбургу.

    Бібліятэкі агульнаадукацыйных навучальных устаноў. У 1828 г. быў прыняты школьны статут і на тэрыторыі Беларусі былі адкрыты ў першай трэці ХІХ ст. 6 гімназій і 17 павятовых вучылішч, бібліятэкі якіх сталі асноўнымі цэнтрамі распаўсюджання кніг.

    У 1830-я гг. ХІХ ст. адкрываюцца губернскія публічныя бібліятэкі. Па ініцыятыве прэзідэнта Вольнага эканамічнага таварыства М.С.Мардвінава. У Магілёве публічная бібліятэка адкрыта 25 кастррычніка 1833 г. з фондам у 51 экз. кніг і перыядычных выданняў. Бібліятэка была платнай. Фінансаванне адсутнічала. Існавала на ахвяраванні некаторых выдаўцоў. Бібліятэкарам быў В.Ігнатовіч. У Гродне публічную бібліятэку было дазволена адкрыць у ліпені 1834 г. Яе чытачамі былі чыноўнікі, памешчыкі. Фонд на 1845 г. налічваў 1427 тамоў у асноўным ахвяраваных прыватнымі асобамі, а таксама афіцыйныя перыядычныя выданні. Бібліятэкарам быў чыноўнік І.Мірановіч. З сярэдзіны 1830-х гг. вырашалася пытанне аб адкрыцці публічнай бібліятэкі ў Мінску. І толькі ў 1845 г. бібліятэка пачала выдаваць кнігі. Была адчынена 3 разы на тыдзень. Кнігі выдаваліся на 15 дзён. Гэта бібліятэка была першай у Беларусі, у якой было прыменена бясплатнае абслугоўванне. Чытачамі з’яўляліся ў асноўным чыноўнікі. Па “Росписи русских книг Минской губернской библиотеки для чтения”, выдадзенай у 1849 г., у бібліятэцы налічвалася 1697 экз. кніг. Большасць складала мастацкая літаратура, а таксама былі кнігі па ўсеагульнай гісторыі, геаграфіі, гісторыі Расіі і Польшчы; прыродазнаўчая, медыцынская і сельскагаспадарчая літаратура.

    У 1830-я гг. з’яўляюцца кабінеты для чытання пры кніжных лаўках, якія выконвалі ў некаторай ступені функцыі публічных бібліятэк. У першай палове ХІХ ст. адкрываюцца ў асноўным прыватныя кніжныя лаўкі польскіх кніг.

    У 1840 г. у Магілёўскай губерні была адкрыта Горы-Горыцкая земляробчая школа, пры якой пачала дзейнасць першая спецыяльная сельскагаспадарчая бібліятэка Беларусі з фондам у 165 экз. кніг. Загадваў бібліятэкай прафесар Б.А.Міхельсон. З 1842 г. школа была рэарганізавана ў інстытут. На 1850 г. у бібліятэцы налічвалася 4095 экз. навуковай, вучэбнай, мастацкай літаратуры, перядычныя выданні. За бібліятэкай быў строгі нагляд з боку міністэрства асветы, губернатара, паліцыі. У сакавіку 1864 г. за ўдзел у паўстанні Горы-Горыцкі інстытут быў закрыты. Перастала існаваць і бібліятэка.

    На снове цыркуляра генерал-губернатара Паўночна-Заходняга краю М.Н.Мураўёва ад 28 скаавіка 1864 г. былі закрыты бібліятэкі, якія змяшчалі ў сваіх фондах польскамоўную літаратуру. У выніку не засталося ніводнай публічнай бібліятэкі.

    Другая палова ХІХ ст. Пачынаючы з 1867 г. па Царскім загадзе гарадскія і грамадскія бібліятэкі перадаваліся ў падпарадкаванне Міністэрству ўнутраных спраў. У 1884 г. у Віленскай вучэбнай акрузе былі распаўсюджаны “Часовыя правілы”, па якіх прадугледжвалася назначэнне спецыяльных упаўнаважаных за адкрыццё і ўтрыманне бібліятэк. Былі складзены “Алфавітныя спіскі твораў друку, якія не павінны быць у .... публічных бібліятэках і грамадскіх чытальнях”. Нягледзячы на гэта ў Беларусі ўжо на 1886 г. налічвалася 35 публічных бібліятэк:

    • грамадскія публічныя бібліятэкі;

    • камерцыйныя бібліятэкі і кабінеты для чытання;

    • прышкольныя народныя бібліятэкі.

    Да канца ХІХ ст. іх стала каля 1000.

    З другой паловы ХІХ ст. у Беларусі узнікаюць грамадскія бібліятэкі ў Мінску, Магілёве, Пінску, Віцебску, Ваўкавыску, Ашмянах, Наваградку. Ствараюцца па ініцыятыве інтэлігенцыі і гарадскога самакіравання. Былі платнымі. У 1870-я гг. узнікаюць камерцыйныя бібліятэкі і кабінеты для чытання. Іх арганізоўвалі мяшчане з камерцыйнай мэтай. У 1871–1897 гг. у Мінскай губерні іх было каля 60. Бібліятэкі мелі губернскія гімназіі, духоўныя семінарыі. Так, бібліятэка Віцебскай губернскай гімназіі ў 1880 г. налічвала 13 тыс. кніг і перыядычных выданняў. У канцы 1870-х –1880-я гг. адкрываюцца бібліятэкі для “публікі” пры народных вучылішчах. На пашырэнне народных бібліятэк значны ўплыў аказала распаўсюджаннерэвалюцыйнага руху 1880–1890-х гг. Першая такая бібліятэка была адкрыта на ахвяраванні ўстаноў і прыватных асоб у 1890 г. пры Белавежскім вучылішчы ў Гродзенскай губерні. Кіраванне бібліятэкай ажыццяўляла дырэкцыя гродзенскіх народных вучылішч. Кнігі выдаваліся толькі на дом. Бібліятэкай маглі карыстацца розныя асобы (домаўладальнікі). У 1892 г. быў выдадзены нават цыркуляр аб стварэнні народных бібліятэк як асобных адддзелаў у школьных бібліятэках. Работу такіх бібліятэк рэгламентавалі “Правілы аб бясплатных народных чытальнях і аб парадку нагляду за імі”. Пры камплектаванні народных бібліятэк кіраваліся “Каталогом книг и повременных изданий, допускаемых к употреблению в бесплатных читальнях”. Гэтыя бібліятэкі ў Беларусі былі пад наглядам Віленскай вучэюнай акругі і стлі “моцным саюзнікам у распаўсюджанні і зацвярджэнні пачаткаў рускай народнасці і праваслаўя”.

    У другой палове ХІХ ст. у Беларусі дзейнічалі і нелегальныя бібліятэкі рабочых і марксісцкіх гурткоў. Адна з першых такіх бібліятэк узнікла ў Мінску ў сярэдзіне 1870-х гг. У 1892 г. створана бібліятэка марксісцкай групы “Освобождение труда” (Г.В.Пляханаў) у Віцебску. Мела бібліятэку і створаная ў 1903 г. у Мінску група РСДРП. У другой палове 1890-х гг. узнікаюць бібліятэкі і сацыял-дэмакратычных арганізацый у Гомелі, Віцебску, Мінску.

    Пачатак ХХ ст. У перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэвалюцыі 1905–1907 гг. царскі ўрад вымушаны быў зняць некаторыя абмежаванні, устаноўленыя раней на дзейнасць бібліятэк. Цыркуляр 1906 г. па Віленскай акрузе паведамляў аб адмене “Правіл” 1890 г., у 1907 г. былі адменены алфавітныя спісы забароненых кніг. У пачатку ХХ ст. у губернскіх і павятовых гарадах Беларусі павялічваецца колькасць грамадскіх публічных бібліятэк. З’явіліся новыя публічныя бібліятэкі ў Мінску:

    у 1900 г. створана Мінская публічная бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Была платнай бібліятэкай. Сродкі на бібліятэку выдзяляліся гарадской думай. У 1914 г. фонд бібліятэкі складаў 15 тыс. экз. Бібліятэкай карысталіся каля 2 тыс. чытачоў;

    у 1911 г. адкрыта бібліятэка-чытальня імя Л.М.Талстога;

    у 1912 г. – бібліятэка-чытальня па вул.Аляксандраўскай (Багдановіча) да юбілею 1812 г. Падобныя бібліятэкі адкрываюцца ў Оршы (1900 г.), Бабруйску (1901 г.), Віцебску (1906 г.), Полацку, Гомелі (1911 г.). Гэтыя бібліятэкі знаходзіліся ў распараджэнні гарадскіх дум. Атрымлівалі ахвяраванні, утрымліваліся за кошт платы за чытанне.

    У 1897 г. у гарадах Беларусі, а пазней і ў сельскай мясцовасці з’яўляюцца бібліятэкі-чытальні, арганізаваныя таварыствамі апекі аб народнай цвярозасці. Так, напрыклад, у 1903 г. іх было 385.

    Задавальнялі патрэбы у чытанні і камерцыйныя бібліятэкі. На пачатак 1914 г. толькі ў Мінскай губерні іх налічвалася звыш 50.

    У пачатку ХХ ст. з’яўляюцца бясплатныя народныя бібліятэкі – новы тып бібліятэк. Арганізуюцца ў сельскай мясцовасці. Сродкі на іх утрыманне выдзялялі сродкі сельскія таварыствы. Ініцыятарамі стварэння народных бібліятэк былі студэнты-гродзенцы беларускага гуртка Пецярбургскага універсітэта, у ліку якіх быў вядомы ў будучым дзеяч бібліятэчнай справы Яўген Хлябцэвіч. Аснову фондаў гэтых бібліятэк складалі кнігі расійскага выдаўца Ф.Ф.Паўленкава. У гэтыя ж бібліятэкі пастаўляліся і выданні беларускіх выдавецтваў (“Загляне сонца і ў наша аконца”), расійскіх – “Знание”, “Посредник” і інш., бібліятэкі АН Расіі (СПБ). На ахвяраванні Ф.Ф.Паўленкава ў Беларусі было створана 11 народных бібліятэк: 9 – у Гродзенскай і 2 ў Мінскай губернях. Распаўсюджвалі літаратуру сярод жыхароў звыш 100 вёсак. Дзейнасць народных бібліятэк на І Усерасійскім з’ездзе па бібліятэчнай справе ў 1911 г. з’явілася штуршком да развіцця “самастойнай думкі народа” і ініцыятывы сялян да адкрыцця бібліятэк (Я.Хлябцэвіч).

    І ўсё ж бібліятэчнае абслугоўванне сельскага насельніцтва ажыццяўлялі пераважна прышкольныя народныя бібліятэкі. Аднак адбывалася яно пад строгім наглядам у адпаведнасці з “Правіламі аб народных бібліятэках пры нізшых вучэбных установах” 1912 г.

    Земствы, створаныя ў Беларусі ў 1911 г., спрабавалі распрацоўваць праекты арганізацыі сеткі бібліятэк, аднак ваенныя абставіны 1914 г. не дазволілі іх ажыццявіць.

    На 1913 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 851 публічная бібліятэка з фондам 423 тыс. экз., з іх у гарадах – 83 бібліятэкі з фондам 185 тыс. экз.; у сельскай мясцовасці – 768 бібліятэк з фондам 238 тыс. экз. У горадзе на 100 жыхароў прыходзілася 19 кніг публічных бібліятэк, на сяле – 4. У горадзе бібліятэкамі карысталіся 3–3,5% насельніцтва, у вёсц – 0,2-0,3%.

    У канцы ХІХ – пач. ХХ ст. адкрываюцца бібліятэкі навуковых і культурных таварыстваў. Да 1914 г. іх было 54. Абслугоўвалі толькі членаў таварыства. Існавалі за кошт членскіх складак і ахвяраванняў. Найбольш значнымі былі бібліятэкі таварыстваў урачоў у Мінску, а таксама ў Магілёве, Віцебску і Гродне. Мелі бібліятэкі таварыствы сельскай гаспадаркм. Так, у 1876 г. была арганізавана бібліятэка Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі з фондам у 1175 экз. Была бібліятэка таварыства сельскай гаспадаркі ў Віцебску. Мела бібліятэку Мінская балотная станцыя.

    Каштоўная бібліятэка была арганізавана пры Віцебскай вучонай архіўнай камісіі ў 1909 г. Арганізавана мясцовымі краязнаўцамі. У бібліятэку прысылалі кнігі 103 установы, сярод іх нават Каліфарнійскі універсітэт, Смітсанаўскі інстытут з Вашынгтона, Нью-Йоркская публічная бібліятэка. У 1911 г. бібліятэка налічвала 1859 назваў кніг і 3726 перыядычных выданняў.

    Багатая біліятэка была сфаравана Беларускім навуковым таварыствам, створаным у Вільні ў 1907 г. У 1914 г. налічвала 50 тыс. кніг і перыядычных выданняў, рукапісы па гісторыі, эканоміцы і культуры Беларусі, Літвы.

    На пачатку ХХ ст. на Беларусі ствараюцца наступныя таварыствы: у 1902 г. – Таварыства вывучэння Беларускага краю ў Магілёве (Е.Раманаў – заснавальнік), у 1908 г. у Мінску быў арганізаваны Царкоўны гістарычна-археалагічны камітэт па збору рукапіснай і старадрукаванай кнігі. У час суссветнай вайны бібліятэка Камітэта была эвакуявана ў Разань і толькі ў 1922 г. была часткова вернута і перададзена Беларускаму дзяржаўнаму музею.

    У некаторай ступені Віцебская вучоная архіўная камісія як гістарычнае таварыства ў 1909–1919 гг. Ставіла перад сабой мэту збору і аховы помнікаў гісторыі і культуры, вывучэнне і папулярызацыю гісторыі роднага краю, у тым ліку рукапісаў, старадрукаў, іх выданне. У кнігазборы налічвалася 3700 тамоў. Актыўнымі сябрамі таварыства былі Е.Р.Раманаў, А.П.Сапуноў, В.С.Арсеньева, Я.Ф.Карскі, В.В.Ключэўскі, П.П.Сямёнаў-Цяншанскі, А.А.Шахматаў, Б.І.Эпімах-Шыпіла.

    У 1907 г. у Вільні ўзнікла Таварыства сяброў навук, якое выдавала “Рочнік”, а пазней “Атэнэум Віленьскі”. У Мінску у 1912 г. было створана Таварыства амтараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Да гэтага там жа існавала Віленская археаграфічная камісія (1864–1915). На працягу ХІХ ст. узніклі і існавалі таксама шэраг грамадскіх арганізацый, таварыстваў, у статутах якіх адзначаўся пункт аб стварэнні і праве на стварэнне бібліятэк.

    У 1905–1907 гг. у Беларусі з’явіліся рабочыя бібліятэкі. Адкрываліся звычайна пры раённых і партыйных арганізацыях. Аднак у 1907 – 1910 гг. дзейнасць іх была спынена.

    Распаўсюджвальнікамі спецыяльных ведаў з’яўляліся ведамасныя бібліятэкі, якія пачалі арганізоўвацца з канца ХІХ ст. Буйнейшай была бібліятэка пры ўпраўленні Палескай чыгункі з фондам у 8637 кніг і 39 назваў перыядычных выданняў. Абслугоўвала 518 чытачоў і служачых упраўлення і чыгуначнікаў. У 1910 г. адкрыта бібліятэка пры Лібава-Роменскай чыгунцы ў Мінску, у 1908 г. – у Гомелі.

    Бібліятэказнаўцы Беларусі. Я.Хлябцэвіч.

    ЛЕКЦЫЯ 12. Прыватныя кнігазборы Беларусі (ХІХ – пач. ХХ ст.)

    У залежнасці ад уладальніцкай прыналежнасці кнігазборы ХІХ ст. падзяляюцца на грамадскія, вучэбныя, царкоўныя і прыватныя. У Беларусі ў пачатку ХІХ ст. налічвалася дзесяткі прыватных бібліятэк са значнымі па аб’ёму зборамі, якія фарміравалі прадстаўнікі розных пластоў беларускага грамадства. Сярод іх патрэбна выдзеліць у першую чаргу сядзібныя кнігазборы заможнай шляхты:

    – князёў Радзівілаў (у Нясвіжы); Сапегаў (у Дзярэчыне Слонімскага павета); Любецкіх (у Шчучыне); Вітгенштэйнаў (каля Вільні ў Верках); Паскевічаў (у Гомелі); графаў Тышкевічаў (у Лагойску); Плятэраў (у Краславе); Храптовічаў (у Шчорсах Наваградскага павета); Прозараў (у Хойніках Рэчыцкага павета); Вішнявецкіх (Братня Рэчыцкага павета); Гутэн-Чапскіх (у Станькава на Міншчыне: 8555 адзінак, у тым ліку 329 друкаў з эпохі Ягелонаў, рукапісы і каля 270 аўтографаў, у 1894 г. збор перамешчаны ў Кракаў, дзе створаны музей Чапскіх, Чапскі ўласнаручна склаў свій збор і выдаў 4 тамы каталогаў манет і медалёў. Ф.Коперам быў складзены таксама спіс друкаў эпохі Ягелонаў);
    1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   21


    написать администратору сайта