Главная страница
Навигация по странице:

  • Публічныя бібліятэкі

  • Лекции Библиотековед история. Бібліятэказнаства. Гісторыя


    Скачать 1.3 Mb.
    НазваниеБібліятэказнаства. Гісторыя
    АнкорЛекции Библиотековед история.doc
    Дата11.09.2018
    Размер1.3 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаЛекции Библиотековед история.doc
    ТипДокументы
    #24413
    страница18 из 21
    1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   21

    Сацыяльна-эканамічныя і сацыяльна-культурныя змены, дэмакратызацыя грамадства, што пачаліся ў краіне з другой паловы 1980-х гг, паставілі новыя патрабаванні да зместу дзейнасці бібліятэк. У сувязі з цікавасцю да “забароненых” аўтараў і твораў, узрастае колькасць чытачоў, адначасова адчуваецца недахоп літаратуры з-за абмежаванага фінансавання бібліятэк. Асаблівай папулярнасцю ў масавых бібліятэках карыстаюцца Дні інфармацыі. Наглядаецца рост творчай ініцыятывы бібліятэкараў. У 1988 г. былі зняты абмежаванні ў падпісцы бібліятэк на перыядычны друк, пачаўся продаж насельніцтву кніг з абменных фондаў бібліятэк. Сталі выкарыстоўвацца платныя паслугі (начны абанемент, ксеракапіраванне). Знакавай падзеяй была ліквідацыя спецфондаў бібліятэк і перавод літаратуры, якая захоўвалася ў іх, у агульныя кніжныя фонды. Далейшае развіццё бібліятэк звязвалася з укараненнем новых інфармацыйных тэхналогій, паляпшэннем матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк, узвядзеннем новага будынка для ДБЛ БССР. З ліпеня 1990 г. ДБЛ БССР і ЦНБ АН БССР аднесены да ліку навукова-даследчых устаноў. У 1990–1991-х гадах буйнейшыя навуковыя бібліятэкі Мінска прыступілі да аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў. Якасна новы этап у развіцці бібліятэчнай справы Беларусі быў звязаны і з адраджэннем нацыянальнай свядомасці, культуры, мовы.

    З канца 1980 – пач. 1990-х гг. ствараюцца бібліятэкі шэрагу грамадскіх арганізацый і таварыстваў, аднаўляюцца царкоўныя бібліятэкі. Так, 1 сакавіка 1988 г. рашэннем Цэнтральнага праўлення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку створаны культурна-асветніцкі цэнтр “Выспа” (існаваў да 2002 г.). У яго структуру ўваходзіла і ЦБС, якая ўключала Цэнтральную бібліятэку (зараз Спецыяльная гарадская бібліятэка для сляпых г. Мінска) і 17 філіялаў у ва ўсіх буйнейшых гарадах Беларусі. Кніжныя фонды гэтых бібліятэк акрамя звычайнай друкаванай прадукцыі змяшчалі спецыяльную літаратуру для інвалідаў па зроку: агучаную і рэльефна-кропкавую літаратуру шрыфтам Брайля. ЦБС забяспечвала 7 спецшкол і мела 8 бібліятэк-перасовак.

    Адначасова, у пачатку 1990-х гг. адбываецца працэс рэарганізацыі і скарачэння дзяржаўных бібліятэк: прафсаюзных, школьных, спецыяльных і навуковых. На 1990 г. у Беларусі налічвалася больш за 12 тысяч бібліятэк розных ведамстваў, з іх 6239 – публічныя бібліятэкі, у тым ліку ў гарадах 1248, у сельскай мясцовасці – 4991, кніжны фонд якіх складаў 93, 3 млн. экземпляраў. Аднак на працягу толькі гэтага года было зачынена больш за 750 бібліятэк (13%). Самай складанай праблемай стала камплектаванне бібліятэчных фондаў. Абазначылася тэндэнцыя да скарачэння сукупнага фонду бібліятэк Беларусі (амаль на 15%). Перагляд агульнай сеткі бібліятэк Мінска прывёў таксама да памяншэння іх колькасці да 463. Іх агульны фонд складаў 52598,0 тыс. экземпляраў. Пераадоленню крызіса ў гэтай галіне садзейнічалі працэсы пераасэнсавання бібліятэкай свайго месца і ролі ў хутка зменлівым грамадстве, пошуку шляхоў павышэння сацыяльнай эфектыўнасці сваёй дзейнасці. Першай спробай вызначэння новага кірунку развіцця бібліятэк стала распрацоўка “Канцэпцыі развіцця бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь”, якая была падрыхтавана міжведамасным творчым калектывам яшчэ ў 1990-1991 гг. Грамадства нанова асэнсоўвала ролю і магчымасці бібліятэк як фактара свайго адраджэння.

    Літаратура

    1. Библиотечное дело в БССР : документы и материалы. 1941-1958 / ГБЛ БССР и др. ; редкол. : К.С.Санько и др. – Мн. : Выш. шк., 1984. – 287 с.

    2. Бібліятэчная справа на Беларусі : дакументы і матэрыялы. 1959-1975 / НББ ; рэдкал. : Л.Г.Кірухіна (адказ. рэд.) і інш. – Мн., 2000. – 533 с.

    3. Бібліятэчная справа на Беларусі : дакументы і матэрыялы. 1976-1990 / НББ ; рэдкал. : Л.Г.Кірухіна (адказ. рэд.) і інш. – Мн., 2004. – 595 с.

    4. Галузо А.Ф. Из истории восстановления Государственной библиотеки БССР им. В.И.Ленина (1944-1950 гг.) / А.Ф.Галузо ; Минск. гос. пед. ин-т // Вопросы библиотековедения и библиографоведения. – Мн., 1975. – С. 85-96.

    5. Герасімаў В.М. Да гісторыі стварэння Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і фарміравання яе кнігазбораў (1933-1945 гг.) // Здабыткі : дакум. помнікі на Беларусі. – Мн., 2005. – вып.7. – С. 79-90.

    6. Любина Р.Г. Фундаментальная библиотека Белорусского государственного университета им. В.И. Ленина / Р.Г. Любина // Библиотечное дело в БССР (Из истории библиотек республики) / ГБЛ БССР. – Мн., 1969. – С. 37-50.

    7. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 1922 – 1992: да 70-годдзя з дня заснавання і 100-годдзя з дня нараджэння першага дыр. І.Б.Сіманоўскага: Бібліягр. паказ. Навук.-бібліягр. аддз. ; склад. З.А.Сядая., рэд.Р.М.Чыгірова, А.В.Мураўёва. – Мн., 1992. – 232 с.

    8. Ошерович С.О. К истории библиотечного дела в городе Минске / С.О. Ошерович // Библиотечное дело в БССР (Из истории библиотек республики) / ГБЛ БССР. – Мн., 1969. – С.23-36.

    9. Ошерович С.О. Пройденный путь / С.О.Ошерович // Библиотечное дело в БССР (Из истории библиотек республики) / ГБЛ БССР. – Мн., 1968. – С. 71-93.

    10. Покало М.И. История библиотечного дела в БССР / М.И. Покало. – Мн. : Выш. шк., 1986. – 200 с.

    11. Раевская Т.В. Библиотека им.Л.Н.Толстого – одна из старейших библиотек города Минска / Т.В. Раевская // Библиотечное дело в БССР (Из истории библиотек республики) / ГБЛ БССР. – Мн., 1969. – С. 51-55.

    12. Санкова И.А. Некоторые вопросы деятельности библиотек Белоруссии на современном этапе / И.А. Санкова // Библиотечное дело в БССР (Из истории библиотек республики) / ГБЛ БССР. – Мн., 1968. – С. 4-18.


    Лекцыя 15. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі (пасля 1991 г.)

    Адчувальныя дэмакратычныя пераўтварэнні ў бібліятэчнай сферы пачаліся з вызначэннем Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы. Важкім крокам на шляху дэмакратызацыі бібліятэчнай справы краіны і сталіцы стала перайменаванне Дзяржаўнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь імя У.І. Леніна ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1992 г.), што адкрывала новыя магчымасці для ажыццяўлення асноўных фукцый бібліятэкі – “памяці нацыі” і “памяці свету”, і тым самым рэальнай інтэграцыі ў сусветныя бібліятэчныя працэсы, як міжнародныя праграмы па захаванню фондаў нацыянальных дакументаў (“Памяць свету”, якая ажыццяўляецца пад эгідай ЮНЕСКА).

    У 1992 г. па ініцыятыве доктара педагагічных навук, прафесара БДУКМ Васіля Емельянавіча Лявончыкава была створана Беларуская бібліятэчная асацыяцыя (ББА) – першая і адзіная грамадская арганізацыя ў Белараусі, аб’яднаўшая спецыялістаў ў галіне бібліятэчнай справы. 16 чэрвеня – дзень стварэння ББА, які да афіцыйнага зацвярджэння лічыўся Днём бібліятэк Беларусі, а з прыняццем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2001 г № 483 свята “Дзень бібліятэк” было зацверджана на дзяржаўным узроўні (адзначаецца 15 верасня). Пасаду прэзідэнта ББА займалі В. Е. Лявончыкаў (1992–1994 г.), Г.М.Алейнік (1994–1997), У.М.Сарока (1997–2001), П.М.Лапо (2001–2005, з 2003 г. – старшыня рады ББА), Н.С. Чуева (з 2005 г.). 17 мая 1995 г. выйшаў эксперыментальны нумар першага грамадскага прафесійнага выдання бібліятэкараў Беларусі – “Веснік ББА” (выдаваўся ў друкаваным і электронным фармаце да 2001 г.). У красавіку 1996 г. бібліятэчная грамадскасць атрымала і прафесійны часопіс “Бібліятэчны свет” (гал. рэд. з 2006 г. – В.Е.Лявончыкаў), адным з заснавальнікаў якога выступіла ББА.

    У 1997 г. НББ і ББА уступілі ў Міжнародную федэрацыю бібліятэчных асацыяцый (ІФЛА), было наладжана супрацоўніцтва з Дэпартаментам дакументацыі, бібліятэк і архіваў ЮНЕСКА.

    Наступнай адметнай з’явай стала прыняцце ў 1995 г. Закона “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь” (новая рэдакцыя – у 2002 г.), дзякуючы якому быў пакладзены пачатак фарміраванню заканадаўчых асноваў па-сапраўднаму свабоднага доступу грамадзян да інфармацыі. Ён даў сілу такім нарматыўным дакументам, як “Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, “Палажэнне аб арганізацыі сукупнай сеткі бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, “Часовае палажэнне аб адзінай сістэме міжбібліятэчнага абанемента ў Рэспубліцы Беларусь”, “Прыкладнае палажэнню аб дзяржаўнай бібліятэцы-клубе”, “Палажэнне аб цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме”, “Тыпавыя штаты цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь”. У пачатку 1990-х гадоў пачаўся працэс пераўтварэння масавай бібліятэкі ў публічную бібліятэку.

    У мэтах распрацоўкі праектаў заканадаўчых актаў і рашэнняў ураду па бібліятэчнай справе, праграм развіцця бібліятэк рэспублікі, а таксама для ўзаемадзеяння і каардынацыі дзейнасці бібліятэк розных сістэм і галін у 1999 г. быў створаны Рэспубліканскі бібліятэчны савет пры Міністэрстве культуры – цэнтральны орган кіравання ў галіне бібліятэчнай справы ў Беларусі, які павінен быў рэалізоўваць адзіную дзяржаўную культурную палітыку; разам з адпаведнымі міністэрствамі, арганізацыямі і Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй распрацоўваць нарматыўныя дакументы і ажыццяўляць кантроль за іх выкананнем; узначальваць распрацоўку рэспубліканскіх комплексных мэтавых праграм; вызначаць дзяржаўныя патрабаванні да ўзроўню бібліятэчнага абслугоўвання і інш. Дзяржаўнае кіраванне бібліятэкамі ажыццяўляюць таксама міністэрствы і арганізацыі, якія валодаюць уласнымі сеткамі бібліятэк: адэдэмічныя, навукова-тэхнічныя, медыцынскія, бібліятэкі аграпрамысловага комплексу, бібліятэкі ВНУ, бібліятэкі школ і сярэдніх спецыяльных устаноў; прафсаюзныя бібліятэкі; бібліятэкі воінскіх частак.

    Кардынальныя перамены ў выдавецкай структуры рэспублікі – узнікненне значнай колькасці недзяржаўных выдавецкіх прадпрыемстваў – выявілі недасканаласць у сістэме рассылкі абавязковых экземпляраў для бібліятэк Беларусі (у адпаведнасці з Пастановай Кабінета Міністраў РБ ад 24.06.1996 г. “Аб парадку рассылкі абавязковых бясплатных і платных экземпляраў друкаваных выданняў”), калі з-за ігнаравання абавязковай рассылкі пэўнымі выдаўцамі ў фондах бібліятэк пачалі стварацца лакуны. У сувязі з гэтым бібліятэчная супольнасць (прадстаўнікі Нацыянальнай кніжнай палаты, НББ, вядучых галіновых бібліятэк краіны) выступілі з ініцыятывай распрацоўкі і прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абавязковым экземпляры”. Аднак працэс абмеркавання зацягнуўся на доўгі час (не вырашана пытанне і да сёняшняга дня). У некаторай ступені выхаду з такой сітуацыі паспрыяла аднаўленне ў другой палове 1997 г. сістэмы платнага рэспубліканскага экземпляра. Важным кірункам стаў міжнародны кнігаабмен і дары (асабліва выданняў беларускай дыяспары).

    Камерцыялізацыя значнай часткі выдавецкай прадукцыі Беларусі, рэзкае памяншэнне колькасці выпуску навуковай літаратуры, скарачэнне тыражоў, выданне кніг на сродкі аўтараў, перадрукоўка аднайменных назваў кніг замежных аўтараў рознымі выдавецтвамі і г.д. абвастрыла праблему якасці папаўнення бібліятэчных кнігазбораў. Таму бібліятэкі павінны былі перабудоўваць сваю працу і прымяняць прынцыпы новага арганізацыйна-тэхналагічнага рэжыму камплектавання, займацца сістэматычным маркетынгавым вывучэннем кніжнага рынку, працаваць напрамую з выдавецкімі установамі.

    Аднак у фарміраванні сукупнага інфармацыйнага рэсурсу бібліятэк краіны памяншэння колькасных паказчыкаў па аб’ёму кніжных фондаў пазбегнуць не ўдалося. З 1996 г. штогод адпаведна спісу выданняў, плануемых для папаўнення фондаў публічных бібліятэк за кошт дзяржавы мэтавым прызначэннем, выдавалася пэўная колькасць кніг, якія бібліятэкі атрымлівалі бясплатна (усяго пастаўлена 349 назваў кніг агульным тыражом 831 тыс. экз.). У верасні 2005 г. на дзяржаўным узроўні прынята рашэнне аб паляпшэнні камплектавання бібліятэк сацыяльна значымымі выданнямі, якія выпускаюцца ў рамках дзяржзаказу за кошт сродкаў бібліятэк.

    Прыярытэтным напрамкам мадэрнізацыі бібліятэк акрамя камплектавання стала і камп’ютэрызацыя. Актывізацыя працы ў галіне аўтаматызацыі бібліятэчнай справы была скіравана на стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы шляхам аб’яднання бібліятэк у адзіную сетку. Так, у рамках рэалізацыі “Праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 1991– 1995 гады і на перыяд да 2000 года” была створана міжбібліятэчная група па распрацоўцы машыначытаемых бібліяграфічных запісаў зводнага каталога бібліятэк Беларусі, а паміж Акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пачалося цеснае супрацоўніцтва на аснове дагавора аб выкананні работ па тэме “Распрацоўка зводнага электроннага каталога на базе НББ і ЦНБ з сеткавым інтэрфейсам аддаленага доступу”. З’явілася дакументы, рэгламентуючыя работу з электроннымі рэсурсамі ў Рэспублцы Беларусь: Закон Рэспублікі Беларусь “Аб электронным дакуменце” (1999), “Прыкладная інструкцыя па рабоце з машыначытаемымі дакументамі ў арганізацыях, на прадпрыемствах і ведамствах архівах Рэспублікі Беларусь” (1996), “Правілы ўліку і перадачы электронных (машыначытаемых) дакументаў на дзяржаўнае захоўване” (1997).

    Ініцыятыўнай групай ББА напрыканцы 1990-х гадоў была распрацавана “Канцэпцыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк Беларусі”. Падтрыманая Фондам інфарматызацыі рэспублікі, “Канцэпцыя” садзейнічала стварэнню асновы інтэграцыі інфармацыйна-бібліятэчнай прасторы Беларусі, і лягла ў падмурак тых дакументаў і працэсаў, рэалізацыя якіх дазволіць стаць бібліятэчнай сетцы рэспублікі актыўным, паўнавартасным удзельнікам у вырашэнні задач інфарматызацыі грамадства Беларусі і забяспечыць іх паспяховае выкананне. Працэс інфарматызацыі бібліятэк краіны вылучаны як прыярытэтны і ажыццяўляецца ў рамках Галіновай праграмы па інфарматызацыі аб’ектаў культуры і Галіновай праграмы захавання і развіцця культуры ў Рэспубліцы Беларусь на 2006–2010 гг. Мэта Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003–2005 гг. і на перспектыву да 2010 г. “Электронная Беларусь”, якая мае міжгаліновы характар, – фарміраванне ў рэспубліцы адзінай інфармацыйнай прасторы. У адпаведнасці з “Праграмай інфарматызацыі галіны культуры на 2005 і на перыяд да 2010 г.” прадугледжваецца паэтапнае завяршэнне аўтаматызацыі цэнтральных бібліятэк.

    Сучасная бібліятэчная сістэма Беларусі, якая ўключае звыш 9,5 тыс. публічных і спецыяльных бібліятэк, валодае сукупным аб’ёмам фонду звыш 250 млн. экз. Нягледзячы на значнае скарачэнне колькасці публічных бібліятэк, падведамасных Міністэрству культуры, якое склала за апошнія 15 гадоў (з 1990 г. па 2006 г.) 2024 бібліятэкі, дадзеная бібліятэчная сетка застаецца найбольш шматлікай у Беларусі (4215). У гарадах адзначаны працэс быў звязаны ў першую чаргу з аб’яднаннем публічных гарадскіх і раённых бібліятэк, а таксама – аб’яднання ведамасных бібліятэк. У Мінску – гэта дзве буйнейшыя бібліятэкі рэспубліканскага значэння – Рэспубліканская навукова-метадычная бібліятэка па фізічнай культуры і спорту (рэарганізавана ў 2003 г.) і Рэспубліканская навукова-педагагічная бібліятэка (рэарганізавана ў 2002 г.). Мянялі сваё ведамаснае падпарадкаванне Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, аднак ім удалося захаваць вядучую ролю ў інфармацыйна-бібліятэчным забеспячэнні сваіх галін і прадоўжыць развіваць усе кірункі сваёй дзейнасці.

    Складаная сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне ў 1990-я гады негатыўна адлюстравалася на стане прафсаюзных бібліятэк. Іх колькасць сістэматычна скарачалася. Спынілі саё існаванне базавыя бібліятэкі ва ўсіх абласцях рэспублікі, якія выконвалі фукцыі метадычных цэнтраў для сеткі прафсаюзных бібліятэк сваёй вобласці. Толькі за перыяд з 1993 па 1998 г. колькасць прафсаюзных бібліятэк Беларусі скарацілася на 138 бібліятэк. З 2000 па 2005 гг. – на 67 (31,8%). Зменшыўся і кніжны фонд – на 2933,7 тыс. экз. На камплектаванне бібліятэк сродкі амаль не выдзяляліся, што з’явілася вынікам разбурэння сеткі прафсаюзных бібліятэк, сістэмы метадычнага кіраўніцтва, сістэмы камплектавання бібліятэк. У 1992 г. Рэспубліканская спецыялізаваная прафсаюзная бібліятэка была рэарганізована ў аддзел па бібліятэчна-бібліяграфічнаму абслугоўванню насельніцтва пры Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Аднак на пачатку 2000-х гг. і яна перастала існаваць.

    У 2000–2005 гг. адбыліся змены і ў складзе бібліятэк сеткі Міністэрства аховы здароўя: іх колькасць скарацілася на 15 (7,6%), што было звязана з рэарганізацыяй устаноў, пры якіх яны функцыянавалі. Паменшылася колькасць школьных бібліятэк – на 173 (4,2%), бібліятэк воінскіх часцей – на 22 (18%).

    Значнае памяншэнне колькасці публічных бібліятэк назіралася ў сельскай мясцовасці. З 1990 да 2006 гг. каля 80% сельскіх бібліятэк былі рэарганізаваны. Фонды публічных бібліятэк Беларусі набылі тэндэнцыю да зніжэння сваіх колькасных паказчыкаў. За дадзены перыяд кніжны фонд бібліятэк Беларусі зменшыўся на больш за 20,6 млн. экз. З іншага боку ўзрастала колькасць чытачоў у сярэднім на адну бібліятэку і асабліва ў гарадах (у горадзе з 2184 чытачоў да 3000); у сельскай мясцовасці сітуацыя заставалася адносна стабільнай (у сярэднім – 425 чытачоў на адну бібліятэку). У сельскай мясцовасці пачалі стварацца такія новыя арганізацыйныя структуры, як бібліятэкі-клубы, клубы-бібліятэкі, бібліятэкі-музеі, дамы сацыяльных паслуг з бібліятэкамі; практыкуецца аб’яднанне сельскіх бібліятэк са школьнымі. Дзяржаўнай праграмай “Адраджэнне і развіццё вёскі на 2005–2010 гг.” прадугледжана ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк аграгарадкоў і поўная іх кап’ютэрызацыя з выхадам у Інтэрнет.

    Адной з важных агульнанацыянальных задач стала фарміраванне ў краіне адзінай інфармацыйна-прававой прасторы. З 2000 г. у Беларусі было пачата стварэнне публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) на базе бібліятэк Міністэрства культуры, якіх у 2006 г. ўжо налічвалася 193. Функцыі Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра па маніторынгу і забеспячэнні дзейнасці ПЦПІ выконвае Нацыянальная бібліятэка.

    На пачатак 2006 г. колькасць публічных бібліятэк, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь склала 42% ад агульнай колькасці бібліятэк краіны – гэта 6 абласных універсальных бібліятэк (адна з іх Мінская абласная бібліятэка імя А.А. Пушкіна) і НББ; 4208 публічных бібліятэк, якія аб’яднаны ў 143 (ці 134?) цэнтралізаваныя бібліятэчныя сістэмы (ЦБС). Асноўныя паказчыкі работы бібліятэк застаюцца адносна стабільнымі: працэнт ахопу насельніцтва абслугоўваннем публічных бібліятэк – у межах 37%; чытальнасць – 18,6; абарачальнасць – 1,1.У гарадах на адну бібліятэку ў сярэднім прыпадае 3 тыс. карыстальнікаў, а ў вёсцы – 400. Колькасць чытачоў у бібліятэках сістэмы Міністэрства культуры на пачатак 2006 г. склала каля 4 млн. чытачоў, з іх каля 1 млн. дзеці да 15 гадоў. Адмоўная дынаміка назіралася ў колькасці наведвальнікаў бібліятэк, асабліва ў сельскай мясовасці, дзе за апошняе пяцігоддзе колькасць чытачоў скарацілася на 14%. Абласныя публічныя бібліятэкі таксама страцілі 32,6 тыс. сваіх чытачоў. Адток чытачоў у многім выкліканы недастатковым фінансаваннем камплектавання бібліятэк, і адпаведна дэфіцытам неабходнай літаратуры, адсутнасцю прадастаўлення сучасных інфармацыйных паслуг.

    На пачатак 2007 г. у Беларусі налічвалася 9631 бібліятэка: сетка бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (4152) – НББ, 6 абласных бібліятэк, 3886 публічных бібліятэк для дарослых, 259 дзіцячых бібліятэк; сетка іншых сістэм і ведамстваў (5479): навукова-тэхнічныя бібліятэкі – 469; бібліятэкі Міністэрства аховы здароўя – 160; прафсаюзныя бібліятэкі – 370; школьныя бібліятэкі – 3840; бібліятэкі воінскіх частак – 98; бібліятэкі аграпрамысловага комплексу – 60; бібліятэкі ВНУ – 51; царкоўныя бібліятэкі – 411.

    Буйнейшымі бібліятэкамі Беларусі застаюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі (8 млн. экз.); Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі (3 млн. экз.); Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі (1,5 млн. экз.); Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (33 млн. уліковых адзінак); Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (860 тыс. экз.); Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка (500 тыс. экз.); Фундаментальная бібліятэка БДУ (2 млн. экз.); Мінская абластная бібліятэка імя А. Пушкіна (700 тыс. экз.). У Мінску дзейнічаюць таксама сетка ЦБС публічных бібліятэк (1,5 млн.); сетка ЦБС дзіцячых бібліятэк (880 тыс. экз.) і інш.

    Публічныя бібліятэкі
    1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   21


    написать администратору сайта