Главная страница
Навигация по странице:

  • Пытанні для самакантролю

  • Віленскі езуіцкі калегіум

  • Полацкага езуіцкага калегіума

  • Гродне была адкрыта медыцынская школа

  • Бібліятэкі вялікіх князёў літоўскіх

  • Бібліятэкі магнатаў

  • Лекции Библиотековед история. Бібліятэказнаства. Гісторыя


    Скачать 1.3 Mb.
    НазваниеБібліятэказнаства. Гісторыя
    АнкорЛекции Библиотековед история.doc
    Дата11.09.2018
    Размер1.3 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаЛекции Библиотековед история.doc
    ТипДокументы
    #24413
    страница8 из 21
    1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   21

    Літаратура:

    1. Грицкевич А.П. Книжное дело в феодальном Слуцке в XVI – XVIII вв. // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. Мн., 1983. Вып.3. С.52-61.

    2. Лабынцаў Ю.А. Бібліятэка Супрасльскага Благавешчанскага манастыра // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Мн., 1994. Т.2. С.38-39.

    3. Лаўрык Ю. Бібліятэкі Беларусі ў сярэдзіне XVI – 1-я палова ХІХ ст. // Наша вера. – 2007. – № 2 (40). media. catholic.by/nv. (электронны дакумент).

    4. Морозова Н.А. Из истории библиотеки Жировицкого монастыря: жировицкие рукописи в библиотеке Академии наук Литвы // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: зб. навук. арт.: у 2 ч. Мн., 2006. – Ч.1. – С.80–88.

    5. Немировский Е.Л. Иван Фёдоров в Белоруссии. М., 1979. С.62.

    6. Нікалаеў М.В. Палата кнігапісная. Мн., 1993.

    7. Попов В.В. Жировичская библиотека // Здабыткі. Мн., 2002. Вып.5. С.58-72.

    8. Слуховский М.И. Из истории книжной культуры России. М., 1964. 244 с. С.90-92. (Б-ка Полацкага Сафійскага сабора).

    9. Станкевіч Л.І. Слуцкае Евангелле (XVI ст.) як помнік кніжнай культуры Беларусі // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: зб. навук. арт.: у 2 ч. Мн., 2006. – Ч.1. – С.43–52.

    10. Цыбуля В.А. Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мн., 1994. Т.2. С.37.

    11. Цыбуля В.А. манастырскія і царкоўныя бібліятэкі ў Беларусі / В.А. Цыбуля // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1970. – № 3. – С. 50–51.

    12. Щапов Я.Н. Библиотека Полоцкого Софийского собора и Библиотека Академии Замойской // Культурные связи народов Восточной Европы в XVI в.: Проблем взаимоотношений Польши, России, Украины, Белоруссии и Литвы в эпоху Возрождения. М., 1976. С.262-276.

    Пытанні для самакантролю

    1. Што спрыяла развіццю бібліятэк у Вялікім княстве Літоўскім?

    2. Назавіце буйнейшыя манастырскія і царкоўныя бібліятэкі Беларусі і вызначце іх ролю?

    3. Якія самыя раннія інвентарныя вопісы манастырскіх бібліятэк вы ведаеце?

    4. З чым былі звязаны асаблівасці фармавання кніжных фондаў манастырскіх бібліятэк Беларусі?

    5. Кім быў заснаваны Супрасльскі Благавешчанскі манастыр, які стаў буйнейшым праваслаўным кніжным цэнтрам?

    6. Дзе сёння захоўваюцца кнігі з бібліятэкі Супрасльскага Благавешчанскага манастыра і калі пачаўся працэс яго аднаўлення і рэканструкцыі бібліятэкі?

    7. Што вы ведаеце пра гісторыю заснавання і дзейнасці бібліятэкі Жыровіцкага манастыра?

    8. Дзе сёння захоўваюцца кнігі з бібліятэкі Жыровіцкага манастыра і калі пачалося ўзнаўленне дзейнасці бібліятэкі?

    9. Да якога часу адносіцца першае ўпамінанне аб “рускай бібліятэцы” ў замежным друку, у сувязі з якімі падзеямі яно з’явілася?

    10. Што вам вядома пра гісторыю страты і вывучэння бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора?

    11. Бібліятэкі якіх каталіцкіх і уніяцкіх кляштараў вам вядомы?

    12. Хто ажыццяўляў цэнзуру кніг і бібліятэк у Вялікім княстве Літоўскім?


    6.2. Навуковыя, вучэбныя і прыватныя бібліятэкі Беларусі ў XVIXVIII стст.

    Бібліятэкі духоўных навучальных устаноў. На Беларусі былі шырока распаўсюджаны навучальныя установы магутнейшага каталіцкага ордэна – ордэна езуітаў, якія стварылі свае калегіумы амаль ва ўсіх буйнейшых гарадах: Вільні, Полацку, Нясвіжы, Новагародку, Менску, Оршы, Магілёве, Брэсце, Гародні, Віцебску. Гэта мела вялікае значэнне для пашырэння ў Беларусі асветы, знаёмства беларускага грамадства з дасягненнямі заходнееўрапейскіх навук, падрыхтоўкі нацыянальнай інтэлігенцыі і адначасова садзейнічала ўмацаванню каталіцкай царквы.

    У 1570 г. быў арганізаваныВіленскі езуіцкі калегіум, пераўтвораны ў 1579 г. у акадэмію з правамі універсітэта. Бібліятэка калегіума, акадэміі, універсітэта была на працягу амаль 200 гадоў адной з буйнейшых і значнейшых бібліятэк на тэрыторыі Літвы і Беларусі. У 1579 г. яе фонд складаў 4,5 тысячы тамоў. У 1773 г. яна налічвала 11 тыс. экз. кніг, у асноўным рэлігійнага зместу на латыні. Акадэмія мела сваю друкарню, перададзеную Мікалаем Радзівілам Сіроткай. Значную матэрыяльную падтрымку ВНУ аказваў сын беларускага дзяржаўнага дзеяча Льва Сапегі – Казімір Леў Сапега, які перадаў сюды каштоўную бібліятэку, а таксама спрыяў адкрыццю ў 1641 г. юрыдычнага факультэта. Дарэчы, на сродкі мсціслаўскай кашталянкі Лізаветы Пузына ў акадэміі была заснавана астранамічная абсерваторыя. Ахвяравалі на бібліятэку польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст, віленскі біскуп В.Пратасевіч. Бібліятэка атрымлівала абавязковы экземпляр з уласнай друкарні, а з 1780 г. – з усіх друкарняў ВКЛ. У бібліятэцы вяліся каталогі, кніжны фонд расстаўляўся па 18 аддзяленнях у адпаведнасці з галінамі навук. З 1783 г. Віленская езуіцкая акадэмія – галоўная вышэйшая школа ВКЛ, якая стала насіць амаль свецкі характар. З 1803 г. ВНУ набыла афіцыйны статус універсітэта, у якім дзейнічала 4 факультэты: маральных і палітычных навук, фізіка-матэматычны, медыцынскі, літаратурны і вольных мастацтваў. Карысталіся бібліятэкай прафесары і студэнты універсітэта.

    У бібліятэцы захоўваліся рэдкія выданні і рукапісы: твор М.Каперніка “Пра абарачэнне нябесных сфер”, працы Пталамея, Арыстоцеля, Р.Дэкарта, старажытныя пергаменныя кнігі (Псалтыры на царкоўнаславянскай мове, Слуцкі спіс XVI ст. Статута ВКЛ 1529 г. і інш.). Пачынаючы з канца XVIII ст. пачалі стварацца адносна самастойныя кнігазборы факультэтаў. У 1805 г. бібліятэка дазволіла карыстанне сваімі фондамі і іншым пабочным асобам. У 1831 г. універсітэт быў зачынены, а кніжныя фонды падзелены паміж Медыка-хірургічнай і Духоўнай акадэміямі, частка кніг была перададзена Беларускай навучальнай акрузе, Кіеўскаму і Харкаўскаму універсітэтам. Толькі ў 1919 г. была адноўлена дзейнасць універсітэта і бібліятэка некаторыя свае кнігазборы. У 1930-я гг. фонд бібліятэкі складаў 200 тыс. тамоў. У 1985 г. – 4,5 млн., сярод якіх 180 тыс. старадрукаў (312 інкунабул), 189 тыс. рукапісаў, 66 тыс. бібліяграфічных і інфармацыйных выданняў.

    З канца XVI ст. і да 1820 г. існавала бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума, пераўтворанага ў 1812 г. у акадэмію. На 1811 г. налічвала каля 40 тыс. тамоў. Складалася з галоўнай, навуковай і польскай бібліятэк. У ХІХ ст. – гэта найбуйнейшы кнігазбор Беларусі, у якім зберагаліся каралеўскія граматы, старажытныя рукапісы, каля 90 Біблій XVI–XVII стст. Аснову фонда складалі выданні XVI–XVIII стст. на польскай, лацінскай, французскай, нямецкай мовах, сярод якіх – творы Арыстоцеля (1562), Эразма Ратэрдамскага (1682). Значная частка кнігазбору належала літаратуры, выдадзенай на Беларусі: лекцыі Феафана пракаповіч (Магілёў, 1786), выданні Полацкай езуіцкай акадэміі, яе перыядычнае выданне “Месячнік Полацкі”), календары. Пасля закрыцця акадэміі яе кнігазбор быў перададзены манаскаму ордэну полацкіх піяраў.

    У 1830 г. піяры былі пераведзены з Полацка ў Вільню, а кнігазборы бібліятэкі часткамі перададзены бібліятэцы Полацкага кадэцкага корпусу (2080 кніг па дакладных навуках у 1915 г. вывезены ў Сімбірск), Публічнай бібліятэцы ў С.-Пецярбург (389 старажрукаў), бібліятэкам беларускіх гімназій (10 тыс. тамоў). Значную частку фондаў атрымала Віцебская духоўная семінарыя. Якая ў 1900 г. перадала яе бібліятэцы Кіеўскай духоўнай акадэміі.

    Са зменамі ў эканамічным жыцці Рэчы Паспалітай узнікае патрэбнасць у спецыяльных навучальных установах. У 1775 г. магнатам і мецэнатам Антонем Тызенгаўзам у Гродне была адкрыта медыцынская школа (акадэмія), якой кіраваў французскі вучоны Жак Эмануіл Жылібер. Па яго ініцыятыве былі створаны кабінет прародазнаўства і гісторыі, анатамічны тэатр, музей, батанічны сад і багатая па тым часе бібліятэка прыродазнаўчай і медыцынскай літаратуры. Жылібер таксама прывёз у Гродна ўласную бібліятэку. Такім чынам, у Гродне з’явілася першая навуковая медыцынская бібліятэка Беларусі. За няпоўных 6 гадоў яе існавання, яна адыграла значную ролю ў развіцці мясцовага прыродазнаўства і медыцыны. У 1781 г. медыцынская акадэмія была пераведзена ў Вільню. На той час фонд бібліятэкі складаў 3 тыс. экз. – гэта былі “ўсе неабходныя для навукі кніжкі”, “французская энцыклапедыя і мноства найноўшых прац, выдадзеных у Францыі і Германіі ў галіне медыцыны і натуральнай гісторыі”.

    У 40-х гадах XVIII ст. па ініцыятыве польскага асветніцтва ў Рэчы Паспалітай была праведзена рэформа адукацыі. У першую чаргу былі перабудаваны школы манаскага ордэну піяраў, ўведзена польская мова замест латыні, прыродазнаўчыя і гістарычныя навукі, скараціўся курс тэалогіі, надавалася большае значэнне эстэтычнаму і фізічнаму выхаванню вучняў. Змены ў характары навучання аказалі ўплыў і фармаванне кніжных фондаў бібліятэк піярскіх школ, у якіх стала збірацца і свецкая літаратура. Так, у бібліятэцы піярскай школы пры манастыры ў Шчучыне ў XVIII ст. налічвалася амаль 1500 кніг, сярод якіх пераважала прыродазнаўчая, матэматычная, медыцынская літаратура; былі творы Гамера, Гарацыя, Плутарха, Ціта Лівія, Вальтэра, Мантэск’ё.

    У канцы XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі акрамя езуітаў і піяраў свае вучэльні мелі базыльяне, дамініканцы, кармеліты і іншыя каталіцкія ордэны – усяго налічвалася 37 вучэльняў, якія мелі свае бібліятэкі. Значную частку ў іх фондах займалі польскамоўныя падручнікі, у тым ліку, выданні Полацкай і Віленскай езуіцкіх акадэмій. Праўда, навучанне было платнае, таму мелі магчымасць вучыцца і карыстацца бібліятэкамі толькі багатыя дваране. Наяўнасць на беларускіх землях вялікай колькасці вузкасаслоўных (дваранскіх) духоўных навучальных устаноў – спецыфічная для гісторыі асветы Беларусі з’ява.

    Што тычыцца бясплатнага агульнадаступнага навучання, то і яно мела месца ў часы ВКЛ. Так, у канцы XVI–XVIII стст. у Беларусі ствараліся праваслаўныя брацкія школы, пры якіх дзейнічалі друкарні, бібліятэкі. Першыя брацкія школы з’явіліся ў Вільні (каля 1584 г.), Магілёве (1590 г.), Берасці (1591 г.), Менску (1612 г.), Пінску, Слуцку, Львове, Кіеве, Луцку і інш. Ствараліся звычайна пры манастырах і цэрквах. Брацтвы адыгралі значную ролю ў правядзенні культурна-асветніцкай дзейнасці, у пашырэнні і дэмакратызацыі адукацыі, літаратуры, музыкі, іканапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, школьнага тэатру і г.д.

    Аснову фонда брацкіх бібліятэк складалі галоўным чынам выданні брацкіх друкарняў. Найбольш значнымі былі бібліятэкі Віленскай, Магілёўскай, Берасцейскай, Менскай і Полацкай школ. У арганізацыі школ і бібліятэк значную дапамогу аказвалі Віленскае і Львоўскае брацтвы. Праз брацкія бібліятэкі распаўсюджвалася рэлігійна-палемічная антыкаталіцкая публіцыстыка. Аднак у канцы XVII – пачатку XVIII ст. большасць брацкіх школ, друкарняў і бібліятэк былі разгромлены і перасталі дзейнічаць. Адукацыя стала ў Беларусі манаполіяй каталіцкіх манаскіх ордэнаў.

    У 1773 г. сеймам Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія, першае Міністэрства адукацыі ў Еўропе. У Беларусі дзякуючы дзейнасці Адукацыйнай камісіі было адкрыта 20 школ, пры якіх існавалі і невялікія бібліятэкі свецкага кірунку. Нягледзячы на іх нешматлікасць і кароткі тэрмін дзейнасці, яны адыгралі пэўную дадатную ролю ў распаўсюджанні ведаў.

    Пасля таго, як Беларусь у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай увайшла ў склад Расійскай імперыі, на яе тэрыторыі працягвалі функцыянаваць школы і бібліятэкі некаторых каталіцкіх ордэнаў, аднак іх колькасць значна памяншалася.

    У канцы XVIII ст. у адпаведнасці з новым школьным статутам 1786 г. Расійскай імперыі ў шэрагу гарадоў Беларусі адкрываюцца народныя вучылішчы (галоўныя – чатырохкласныя і малыя – двухкласныя) у Магілёве, Полацку, Віцебску, Оршы, Копысі, Чэрыкаве, Чаусах і Мсціслаўлі, у якіх прадугледжвалася вывучэнне рускай мовы, гісторыі і геаграфіі. З ростам колькасці народных вучылішч павялічваецца і колькасць бібліятэк у іх. Бібліятэкі народных вучылішч утрымліваліся за кошт прыказаў грамадскай апекі, падбор кніг і іх распаўсюджанне ажыццяўлялі настаўнікі. Так, бібліятэка Полацкага народнага вучылішча ў 90-я гг XVIII ст. налічвала ў сваім фондзе 425 назваў кніг. Большую іх частку складалі творы рускай і заходнееўрапейскай літаратуры, творы па філасофіі і прыродазнаўстве. Толькі 7% – літаратура багаслоўскага зместу. У гэтай бібліятэцы былі творы М.В.Ламаносава, Вальтэра, Ж.-Ж.Русо, асобныя нумары часопісаў М.І.Навікова, працы рускіх філосафаў і матэматыкаў. Падобны склад фонду быў і ў бібліятэках Віцебскага, Магілёўскага і іншых народных вучылішч, які фарміраваўся за кошт, у асноўным, маскоўскіх і с.-пецяргскіх выданняў.

    Такім чынам, у выніку адкрыцця ў гарадах Беларусі рускіх школ, іх бібліятэк уплыў каталіцкага духавенства на адукацыю паступова аслабляўся, большае распаўсюджанне атрымлівала свецкая адукацыя, пашыраліся функцыі бібліятэк як асветніцкіх устаноў.

    ПРЫВАТНЫЯ БІБЛІЯТЭКІ.

    Атмасферу духоўнага жыцця ў XVI – XVIII стст. немагчыма ўявіць і спасцігнуць, не ведаючы, што людзі той эпохі чыталі і збіралі, як складваліся іх кнігазборы, важкая частка спадчыны. Аблічча сярэднявечнай прыватнай бібліятэкі адлюстроўвае агульную культуру тагачаснага грамадства, а яе гісторыя важная крыніца для рэканструкцыі мінулага.

    Многія прыватныя (родавыя) бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі і Літвы, якія камплектаваліся стагоддзямі, перадаваліся ў спадчыну, распадаліся, перамяшчаліся, гінулі. Менавіта Адраджэнне спрыяла хуткаму росту прыватных кнігазбораў і абумовіла іх характар. На тэрыторыі Беларусі, як адзначаецца даследчыкамі, выдзяляюцца наступныя прыватныя бібліятэкі:

    • бібліятэкі вялікіх князёў літоўскіх;

    • бібліятэкі магнатаў;

    • бібліятэкі навукоўцаў;

    • бібліятэкі духавенства;

    • бібліятэкі шляхты;

    • бібліятэкі мяшчанаў.

    Бібліятэкі вялікіх князёў літоўскіх. Першымі князямі ВКЛ, якія цікавіліся кнігамі былі Гедымінавічы. Збіраліся кнігі пры двары князя Вітаўта (1352–1420). Знакамітую для свайго часу бібліятэку меў князь Аляксандр (1492–1506), багатай калекцыяй валодаў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт І Стары (1467–1545), некаторыя з яго рарытэтаў, як адзначаў яшчэ Л.І.Уладзіміраў, дайшлі да нашага часу.

    Найбольш поўна і шырока даследавана бібліятэка вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта ІІ Аўгуста (1545–1572). Пачатак збору – 1545 г. Жыгімонт Аўгуст закупляў праз сваіх пасрэднікаў літаратуру ў буйнейшых кнігагандлёвых цэнтрах Еўропы: Франкфурце, Лейпцыгу, Кёльне. У 1552 г. яго кнігазбор налічваў да 1273 тамоў. Кнігі перасылаліся ў Кракаў, дзе перапляталіся ў скураныя пераплёты, а потым адпраўляліся ў Вільню на месца асноўнага фондазахоўвання бібліятэкі. Акрамя пакупак кнігі князю дарыліся. У яго зборы была, напрыклад “Біблія” з уласнаручным подпісам самаго Марціна Лютэра, падораная прускім кесарам Альбрэхтам. У 1572 г. кнігазбор складаў звыш 4 тыс. тамоў. Гэта была адна з буйнейшых бібліятэк не толькі ў ВКЛ, але і ў польскім каралеўстве. Мяркуецца, што бібліятэка была закрытай, бо доступ да яе мелі толькі прыдворныя Жыгімонта Аўгуста.

    Змест фонду бібліятэкі быў вельмі шырокі і разнастайны. Найбольш была прадстаўлена юрыдычная літаратура (лацінская, французская), творы антычных аўтараў Арыстоцеля, Арыстафана, Цыцэрона, Авідыя і інш. Была таксама геаграфічная літаратура, апісанні падарожжаў і кнігі па гісторыі. Былі таксама выданні па медыцыне, анатоміі, прыродазнаўстве. Разнастайнай была і тэалагічная літаратура розных канфесій. Большая частка збору – друкаваныя кнігі на лаціне.

    На кнігах Жыгімонта Аўгуста ІІ быў выціснуты суперэкслібрыс, на якім былі выявы гербаў ВКЛ і Каралеўства Польскага.

    У бібліятэцы працавалі каралеўскія бібліятэкары: бацька і сын Тшэцескія, сакратар Боны Сфорцы Станіслаў Кашуцкі, потым Лукаш Гурніцкі.

    Свае кнігі князь завяшчаў віленскім езуітам. Сёння ад калекцыі захавалася толькі каля 300 тамоў, 21 з іх – у бібліятэцы Віленскага універсітэта.

    Бібліятэкі магнатаў. Кнігазборы меліся, практычна, ва ўсіх магнацкіх палацах. Найстарэйшай вядомай бібліятэкай дадзенага тыпу быў кнігазбор віленскага ваяводы і канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда (+1539). У яго калекцыі налічвалася больш 70 друкаваных і адна рукапісная кніга на беларускай, лацінскай, польскай і чэшскай мовах. Спісы фонду датуюцца 1510 годам: першы – гэта “Рэестр кніг рускіх” (пералічаны 39 назваў кірылічнай літаратуры); другі – “Рэестр лацінскіх кніг” – 22 кнігі рэлігійнага і свецкага зместу; трэці – 27 кніг, якія былі куплены ў Пётркаве; чацвёрты – “Рэестр кніг чэшскіх” – 3 назвы, сярод якіх і адзінае польскамоўнае выданне збора – кніга аб Аляксандры Македонскім, акутая срэбрам.

    Трэцюю частку кнігазбору складалі кірылічныя рукапісы, што было тыповай з’явай для праваслаўнага культурнага кола тагачаснай Беларусі нават пасля распаўсюджання кнігадрукавання. Пра далейшы лёс бібліятэкі звесткі адсутнічаюць.

    У другой палове XVI ст. фарміруюцца найбольш значныя ў Беларусі кнігазборы, якія належалі такім магнатам, як Радзівілы. Прыватны кнігазбор меў Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565), маршалак земскі, канцлер вялікі літоўскі, ваявода віленскі, стараста брэсцкі, ковенскі, барысаўскі і г.д. Можна мяркаваць, што кнігазбор меў пратэстанцкую накіраванасць. (У 1563 г. выдаў сваім коштам “Біблію”). Мясцілася бібліятэка ў брэсцкім замку. Перайшла да яго сына Мікалая Крыштафа Сіроткі (1549-1616), які завяшчаў “кнігі ... ўсе па тэалогіі і палітыцы старажытныя і нядаўна купленыя ... Яну, сыну майму і бібліятэцы замка Нясвіжскага і спадчыннікам ягоным, каб рассеяныя не былі”. Акрамя завяшчання, захаваўся і найбольш ранні прадметны і алфавітны каталог 1651 г., складзены Янам Гановічам (захоўваецца ў Польшчы). У спісе каля 650 кніг (у Галенчанкі звыш 700 – улічаны кнігі з канвалютаў?). Шмат літаратуры гістарычнай (праца Мацея Стрыйкоўскага “Пра пачатак, паходжанне, мужнасць, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага”, Мікалая Кшыштафа Радзівіла Сіроткі “Вандраванне ў Святую зямлю”); тэалагічнай (“Жыцці святых” Пятра Скаргі); найбольш жа было лацінскіх кніг гуманістычных аўтараў. Нясвіжскі кнігазбор значна папоўніўся пры Мікалаі Кшыштафу Сіротцы. Пакупка кніг, выйшаўшых у мясцовых друкарнях і друкарнях Польшчы, а таксама суседніх краін – была асноўнай крыніцай камплектавання бібліятэкі.

    У XVI ст. пачалі складвацца таксама буйныя кнігазборы ў іншых уладаннях Радзівілаў, у тым ліку ў Клецку, які належаў князю Альбрэхту Радзівілу (пам. у 1592 г.). Багатыя кнігазборы ў канцы XVI – першай палове XVII cт. належалі біржанскай галіне роду Радзівілаў (Мікалай Радзівіл Руды (1512-1584) і яго нашчадкі). Размяшчаліся бібліятэкі і ў некаторых дварах, дзе пражывалі іх уладальнікі, напрыклад у Даляцічах. Аднак асноўныя фонды былі сканцэнтраваны ў Біржах, Кейданах, Любчы і Слуцку.

    Кнігі з кнігазбору Радзівілаў, асабліва Багуслава Радзівіла, здзіўлялі сучаснікаў сваімі шыкоўнымі аправамі з выціснутымі на іх залатым артнаментам і гербам, суперэкслібрысам. Па завяшчанню Багуслава Радзівіла ад 1668 г. значная частка яго біржанчкай бібліятэкі перайшла замкавай бібліятэцы ў Круляўцы (каля 500 тамоў), адкуль пазней трапіла ў мясцовы універсітэт (Кёнігсберг). У сярэдзіне XVII cт. бібліятэка налічвала каля 2000 асобных выданняў і канвалютаў. Вядомы рэестр бібліятэкі ад 1710 г., у якім улічана 1440 найменняў – гэта антычная, рэнесансная, рэфартатарская літаратура, гістарычныя, брыдычныя, сеймавыя, картаграфічныя і геаграфічныя выданні.

    У 1772 г. кнігазбор бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі быў вывезены ў бібліятэку АН у Пецярбург, частка перададзена Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі, Маскоўскаму універсітэту. Аднак бібліятэка не перастала існаваць. Яна ізноў пачала аднаўляцца і збіралася аж 1939 г. У 1940 г. 20-тысячны збор Радзівілаў з Нясвіжу быў прывезены ў Мінск у бібліятэку АН БССР. Да вайны ён так і не быў улічаны. У Беларусі рэшткі радзівілаўскіх кнігазбораў захоўваюцца ў НББ, ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэцы.

    Да найбольшых магнацкіх бібліятэк адносіцца і кнігазбор Сапегаў, які заснаваў Леў Іванавіч Сапега. Як сведчыць Л.І.Уладзіміраў, адным са шляхоў збору кніг у ВКЛ быў прывоз іх студэнтамі з-за мяжы. Так і Леў Сапега вучыўся ў Лейпцыгу, адтуль прывёз і кнігі. У 1630-х гг. яна налічвала звыш 3000 тамоў. Змест – юрыдычная і гістрычная літаратура, апісанні падарожжаў, кнігі па тэхніцы і механіцы, вайсковай справе і медыцыне, творы антычных аўтараў. Тэалагічнай літаратуры было нешмат. На кожнай кнізе была аправа з пазлацаным экслібрысам – выява герба Сапегаў “Ліс”.

    Перадаў сваю калекцыю сынам Казіміру-Лявону, Яну і Крыштафу. Сёння большая частка кніг знаходзіцца ў РНБ у СПб і бібліятэцы Вільнюскага універсітэта (260 кніг), частка – у бібліятэцы Варшаўскага універсітэта і інш.

    У 50-70-я гг. XVI ст. дзейнічаў асветніцка-культурны гурток беларускіх магнатаў, у якім збіраліся прадстаўнікі заможных праваслаўных родаў дзеля развіцця нацыянальнай культуры. Члены гуртка князь Юры Слуцкі, найвышэйшы гетман Рыгор Хадкевіч, Аўстафій Валовіч, пісар каралеўскі Міхал Гарабурда абменьваліся кнігамі і ідэямі, падтрымлівалі некаторыя культурныя акцыі (Немировскй. Иван Фёдоров в Белоруссии).

    Значную ролю ў культурным жыцці Беларусі XVI ст. адыгрывалі князі Алелькавічы-Слуцкія. Яшчэ ў 15 ст. пры княжацкім двары вёўся летапіс, князь Юрый сам перапісваў кнігі. Алелькавічы садзейнічалі друкарскай справе, мелі свае друкарні і школы. У другой палове XVI ст. бібліятэка князёў Алелькавічаў знаходзілася ў княжацкім замку і была даволі багатай. Карысталіся кнігазборам вучоныя, гісторыкі, напрыклад, у 1576-1578 гг. у бібліятэцы працаваў польскі гісторык Мацей Стрыйкоўскі пры напісанні сваёй “Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі”. Мяркуецца, што бібліятэка перайшла разам са Слуцкам кальвінскай галіне роду Радзівілаў.
    1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   21


    написать администратору сайта