Лекции Библиотековед история. Бібліятэказнаства. Гісторыя
Скачать 1.3 Mb.
|
КАЎКАЗ. Першыя звесткі аб з’яўленні бібліятэк на тэрыторыі Каўказа адносяцца да ІІІ – VII стст. У Арменіі ўжо на пачатку V ст. уводзіцца армянскі алфавіт, ствараецца філасофская, багаслоўская, гістарычная і геаграфічная літаратура на роднай мове. Адкрываюцца першыя школы пры манастырах і бібліятэкі пры школах. Ствараюцца кніжныя калекцыі феадалаў і духавенства. У Грузіі ў ІІІ – VII стст. складваецца літаратура на роднай мове, ствараюцца арыгінальныя філасофскія і гістарычныя творы, распаўсюджваецца перакладная літаратура. Асноўнымі культурн-асветнымі цэнтрамі ў Грузіі былі манастыры, пры якіх таксама адкрываліся школы і майстэрні па перапісванні кніг. Найбольш буйным з іх можна назваць кнігасховішча ў Мцхецскім патрыяршым падвор’і, Гарэджскім і іншых манастырах. У пачатку ХІІ ст. пры Гелацкім манастыры паблізу Кутаісі адкрываецца акадэмія і бібліятэка, якая змяшчала вучэбную літаратуру, працы па філасофіі, багаслоўі, астраноміі, матэматыцы і праву. Багатую бібліятэку меў грузінскі цар Давід Будаўнік (1089-1125 гг.), які браў кнігі ў ваенныя паходы. Пачынаючы з V ст. адкрываюцца бібліятэкі і ў старажытным Азербайджане. СЯРЭДНЯЯ АЗІЯ. Прыкладна ў ІІ – І стст. да н.э. у Харэзме было створана пісьменства. Вялікі збор помнікаў старажытнага пісьменства, якія адносяцца да ІІІ – IV стст. н.э., быў знойдзены пры раскопках гарадзішча Тапрак-Кала. У гэтым архіве налічвалася 116 дакументаў на скуры і дрэве. Распаўсюджанне асветы ў Сярэдняй Азіі ў IV – VI стст. спрыяла ўзнікненню школ і палацавых бібліятэк. Праўда, ужо ў VII – VIII стст. большасць з бібліятэк былі разбураны арабскімі заваёўнікамі. У ІХ – ХІ стст. культура і асвета Сярэдняй Азіі перажываюць новы ўздым. У Бухары, Самаркандзе, Харэзме і іншых гарадах распаўсюджваецца не толькі пісьменства, але і навука, мастацтва, ажыўляецца гандаль кнігамі. Ствараюцца вялікія кнігасховішчы рэлігійнай і навуковай літаратуры. У Бухары існавалі бібліятэкі пры мячэцях, медрэсэ (школах) і палацах эміра і знатных феадалаў. Найбольшую знакамітасць мела бібліятэка бухарскіх эміраў і медрэсэ Фараджэк. Знакаміты вучоны Ібн-Сіна (Авіцэнна), які наведаў гэтую бібліятэку ў канцы Х – пачатку ХІ ст., пісаў, што яна размяшчалася ў асобным доме, у пакоях якога кнігі размяркоўваліся па навуках. Быў каталог. У ХІ – ХІІ стст. бібліятэкі адкрываюцца ў Ургенчы, Мерве, Хаджэнце і інш. У Мерве было дзесяць кнігасховішч пры мячэцях, медрэсэ і інш. Самай буйнай была бібліятэка саборнай мячэці Азізійе, налічвала каля 12 тыс. кніг і рукапісаў. Пазней з’яўляюцца бібліятэкі ў Хіве і іншых гарадах Сярэдняй Азіі. Такім чынам, асноўныя здабыткі ў развіцці бібліятэк сярэднявечча:
Літаратура
Пытанні для самакантролю
ЛЕКЦЫЯ 5. Бібліятэкі эпохі Адраджэння (ХІІІ – 1640 г.) 5.1. Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс Эпоха Адраджэння ці еўрапейскі Рэнесанс – пераходны перыяд ад сярэднявечча да новага часу, эпоха фарміравання гуманістычнай культуры: гуманістычных ідэй і ідэй рэфармацыі. На першы план выходзіць ідэал свабоднага, усебакова развітага чалавека. Адступае феадальнае мінулае і прыходзіць час актыўнага дыялогу з антычнымі папярэднікамі. Чалавецтва перажывала найвялікшы пераварот у сваім развіцці, гэта была эпоха, якой патрэбны былі тытаны і якая стварыла тытанаў па сіле думкі, па шматграннасці і вучонасці. Гуманізм быў адлюстраваннем хуткага росту свецкай культуры. Павялічваецца колькасць кніг па розных галінах ведаў. Узнікаюць новыя прагрэсіўныя філасофскія школы. Адраджаецца філалогія. Наглядаюцца зрухі ў навуках аб грамадстве. З сярэдзіны XV ст. наступае эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Узнаўляецца інтарэс да астраноміі, механікі, фізікі, анатоміі, фізіялогіі. У 1543 г. надрукавана праца Мікалая Каперніка “Пра абарачэнне нябесных сфер”. Праўда, новыя ідэі сустракалі моцнае супраціўленне царквы. Гуманісты вялі ідэйную барацьбу з царкоўнай схаластыкай, кальвіністы, лютэране і іншыя рэфармісты – з каталіцызмам. Найбольш характэрнымі зменамі ў бібліятэчным жыцці сталі:
Радзіма Адраджэння – Італія, дзе гуманістычныя тэндэнцыі ў грамадскім жыцці праяўляюцца ўжо ў другой палове ХІІІ ст. Паступова на працягу XIV – першай паловы XVII ст. у сферу Адраджэння ўцягваюцца і іншыя краіны Еўропы. (Тэрмін “Адраджэнне” ўведзены ў 1550 г. італьянскім гісторыкам Дж. Вазары). ІТАЛІЯ. Пасля падзення ў 1453 г. Візантыі, пачынаецца эпоха росквіту Адраджэння. Ідэалы Адраджэння, пачынаючы з Італіі (Фларэнцыі і Венецыі) засвойваюцца і распаўсюджваюцца ў Еўропе. Абуджаецца інтарэс да вывучэння грэчаскай і лацінскай моў, адраджаецца інтарэс да антычных аўтараў, антычнай спадчыны ў цэлым і да кнігі ў прыватнасці, ідэалаў свабоднай асобы, якія асабліва праяўляюцца ў імкненні да стварэння багатых прыватных бібліятэк, і гэты працэс паступова становіцца агульнаеўрапейскім. У эпоху Адраджэння ў жыцці грамадства дамінуе менавіта прыватная бібліятэка як адзін з тыпаў бібліятэк. Дзякуючы прыватным бібліятэкам эпохі Адраджэння адбываецца фарміраванне новага тыпу бібліятэк, які быў арыентаваны на агульнадаступнасць, на абслугоўванне шырокага кола грамадзян, што вызначала тэматыку фондаў, палітыку камплектавання, адносіны бібліятэк да задачы захавання сусветнай духоўнай спадчыны. Адной з такіх прыватных бібліятэк была бібліятэка італьянскага паэта Франчэска Петраркі (1304–1374). Дзякуючы шырокім асабістым сувязям, якія ён усталёўваў і будучы на дыпламатычнай службе, а таксама самастойна перапісваючы тую ці іншую кнігу, Петрарка сабраў значную калекцыю антычных аўтараў. Гэта былі як копіі, так і арыгіналы. Асабліва цаніў Вергілія, не раставаўся з яго творамі нават у дарозе. У 1337 г. Склаў каталог сваёй бібліятэкі “Мае кнігі”, які ўключаў больш за 1 тыс. назваў. Перадаў сваю бібліятэку ў дар ураду Венецыянскай рэспублікі. Яна ўвайшла ў склад бібліятэкі сабора св.Марка. Збіраў кнігі Джавані Бакача, аднак яго калекцыя была ў параўнанні з бібліятэкай Петраркі значна сціплейшай (сродкі былі меншыя). Бакача таксама хацеў зрабіць сваю бібліятэку агульнадаступнай. Завяшчаў яе ў 1374 г. манастыру Санта Спірыта ў Фларэнцыі. Самым знакамітым калекцыянерам кніг у Італіі таго часу быў Нікола Нікколі (1363–1437). У адрозненні ад Петраркі ён не займаў высокіх афіцйных пасад, але дзякуючы сваёй бібліятэцы стаў адным з самых вядомых людзей Фларэнцыі. Атрымаўшы пасля смерці бацькі вялікую спадчыну, ён патраціў усё на пакупку кніг. Яго бібліятэка налічвала 800 кніг. У яго бібліятэцы працавала некалькі пісцоў. Сам жа ўладальнік займаўся ў асноўным даследчай працай па выяўленні арыгіналаў, параўноўваў спіскі аднаго твора, вывяраў, пісаў каментарыі да іх. У камплектаванні бібліятэкі Ніколі дапамагаў сакратар Папы рымскага Поджа Брачаліні, у якога таксама была прыватная бібліятэка, для якой ён пабудаваў спецыяльны будынак. Перад смерцю Нікола Ніколі завяшчаў сваю бібліятэку Фларэнцыі з тым, каб на яе аснове была створана публічная бібліятэка. Бібліятэка Ніколі была змешчана ў манастыр Сан Марка. На стварэнне і папаўненне бібліятэкі ахвяраваў вялікую суму грошай Казіма Медзічы і атрымала назву Бібліятэка Медзічы Лаўрэнцыяна або Бібліятэка Лаўрэнцыяна. Пры ўнуку Казіма Медзічы – Ларэнца – для бібліятэкі было пабудавана новае памяшканне, а інтэр’еры былі створаны Мікеланджала Буанароцці. Казіма Медзічы наняў 45 пісцоў, якія за 2 месяцы перапісалі і ўпрыгожылі 200 кніг. Прыватныя калекцыі бібліяфілаў адыгралі значную ролю ў фарміраванні агульнадаступных бібліятэк эпохі Адраджэння. У эпоху Адраджэння ў еўрапейскіх дзяржавах, калі ішоў працэс фармавання нацый, нацыянальных моў і культур адбываюцца і значныя змены ў дзейнасці бібліятэк. Адкрываюцца новыя універсітэцкія, публічныя бібліятэкі. Перадаюцца ва ўласнасць гарадам шматлікія манастырскія бібліятэкі. У фондах бібліятэк асноўнае месца пачынаюць займаць кнігі на нацыянальных мовах, фарміруюцца новыя правілы складання каталогаў, расстаноўкі фондаў, абслугоўвання чытачоў. Гарадскія бібліятэкі даступныя не толькі для духавенства (епіскапаў, манахаў) ці для вучоных і студэнтаў, але і для іншых грамадзян – інжынераў, настаўнікаў, юрыстаў, купцоў, майстроў розных галінах. З бібліятэчнай практыкай у гэты перыяд была звязана дзейнасць многіх знакамітых вучоных. У канцы ХІІІ ст. такія італьянскія гарады як Фларэнцыя, Балонья, Падуя і іншыя становяцца калыскай, цэнтрамі гуманістычнай культуры. У Італіі найбольш захавалася антычная культурная спадчына – аснова гуманізма. Кнігі і бібліятэкі высока цаніліся гуманістамі. Вучоны, педагог, гуманіст Паола Верджэрыо абвінавачваў свой час і папярэднікаў мінулай эпохі ў гібелі вялікай колькасці багатых бібліятэк. Петрарка лічыў бібліятэкі распаўсюджвальніцамі гуманістычных ідэй і таму яны павінны былі быць у кожным горадзе. Гуманіст Салютаці таксама падкрэсліваў важнасць сістэматычнага папаўнення бібліятэчных фондаў, назначэння на пасады кіраўнікоў бібліятэкамі людзей, якія выдатна былі знаёмымі з кожнай кніжкай у фондзе. У ХІІІ – XIV стст. у Італіі ствараюцца першыя свецкія бібліятэкі вучэбнага характара. Адной з буйнешых становіцца бібліятэка універсітэта ў Балоньі. Манастырскія бібліятэкі перажываюць у гэты перыяд упадак. (Монтэ Касіно). Пазітыўна адбілася на памнажэнні каштоўнасцей бібліятэчных фондаў эміграцыя грэкаў пасля падзення Візантыі і захопу яе туркамі, які прывозілі ў Італію рукапісы антычных аўтараў. Рукапісная традыцыя захоўвалася ў Італіі і нават пасля вынаходніцтва кнігадрукавання (да XVIII ст.). Тым не менш развіццё кнігадрукавання пашыралася. Так, з 1448 г. па 1500 г. у 246 гарадах Еўропы з’явілася 1099 друкарняў, якімі было выдадзена 40 тыс. назваў кніг, што прынесла нямала клопатаў царкве. І ў 1471 г. папа Сікст IV аб’явіў аб увядзенні папярэдняй цэнзуры друкаваных твораў. Пры папе Льве Х (1513–1521) цэнзура распаўсюдзілася на ўвесь хрысціянскі свет. У XVI ст. бібліятэкары Італіі значную ўвагу ўдзяляюць тэорыі стварэння каталогаў. Першапраходцам у гэтай справе стаў манах бенедыкціянец Фларыян Трэфлер (выд. 1560 г.). Абавязковымі для бібліятэкі Трэфлер лічыў такія каталогі, як алфавітны, сістэматычны, у якім апісваліся кнігі ў той паслядоўнасці ў якой яны стаялі на паліцах; прадметны – пералік зместу кніг, якія былі ў фондзе з алфавітным паказальнікам да яго і пералік кніг, якія захоўваліся на запасных паліцах. Лічыў, што толькі для бібліятэкара павінен існаваць пералік кніг з запасных паліц; а таксама, што бібліятэка – установа, якая праводзіць ідэі дзяржавы. Сістэма Трэфлера вынікала з рэальна прымяняўшыхся ў той час у практыцы бібліятэк розных краін каталогаў. Вучоны абагуліў гэту разнастайную практыку, даўшы пералік каталогаў у стройнай сістэме ДАЛМАЦІЯ, ВЕНГРА-ХАРВАЦКАЯ ДЗЯРЖАВА. Уплыў італьянскага гуманізма дасягнуў і такіх краін як Далмація, Венгра-Харвація, Чэхія, Польшча. Высокім культурным узроўнем адзначаюцца гарады Далмаціі. Сталіцай краіны адрыятычных славян і цэнтрам сербахарвацкага гуманізму і Адраджэння быў горад Дуброўнік. Неабходна адзначыць багатыя бібліятэкі абацтва Дуброўніка, у якіх былі працы антычных аўтараў, творы неапалітанскіх паэтаў, працы гуманістаў. Найбольш значныя фігуры Адраджэння ў Далмаціі, з якімі звязана і стварэнне бібліятэк былі Вук Бабальевіч, Задра Мафео Валарэса, Марка Маруліч. Так, Вук Бабальевіч, які быў дыпламатам у Канстанцінопалі і Будзе, меў шырокую магчымасць прывозіць адтуль рукапісы. Задра Мафео Валарэса арганізаваў гурток гуманістаў, які карыстаўся бібліятэкай абацтва. Марка Маруліч – заснавальнік харвацкай літаратуры, меў багатую прыватную бібліятэку, якая была даступнай і многім. Для бібліятэк эпохі Адраджэння ў Далмаціі асноўнымі ворагамі сталі эпідэмія чумы XV – XVI стcn., а таксама Напалеонаўскае нашэсце ў пачатку ХІХ ст., калі было знішчана шмат бібліятэчнай рукапіснай спадчыны. У 1417 г. на службу да венгерскага караля прыехаў Паола Верджэрыо, вядомы італьянскі гуманіст. У Венгрыі была таксама значная італьянская калонія ў сталіцы. Венгерскі кароль Маціяш Хуньядзі І Корвін (1458–1490 гг.) заснаваў каралеўскую бібліятэку, якая стала месцам сустрэч гуманістаў з розных краін, якую часта параўноўваюць з Александрыйскай бібліятэкай. Бібліятэка налічвала ад 2 да 2,5 тыс тамоў. Пазней бібліятэка была названа “Карвінай”. 2/3 фонда бібліятэкі мела свецкі характар. У бібліятэцы працавала 30 пастаянных перапісчыкаў, якія ведалі старажытныя мовы. Менавіта каралеўская бібліятэка Венгрыі аказала значны ўплыў на развіццё гуманістычнай культуры ў іншых краінах Еўропы. Каштоўныя рукапісы “Карвіны” перапісваліся для бібліятэк Чэхіі, Польшчы, Германіі. Найбольшы росквіт для бібліятэкі – 1480-1490 гг. У каралеўскім палацы знаходзілася таксама і майстэрня кнігадрукавання. Была разбурана туркамі. Часткова яе фонды трапілі ў прыватныя бібліятэкі. ГЕРМАНІЯ. У XV ст. шырыцца гуманістычны рух у Германіі. Нямецкі гуманізм меў антыфеадальную накіраванасць, нямецкія гуманісты рэзка выступалі супраць каталіцкай царквы. Рудольф Агрыкола, Конрад Цэльціс, галадндзец Эразм Ратэрдамскі арганізоўвалі гурткі пры германскіх універсітэтах для вывучэння антычных аўтараў, а таксама стваралі бібліятэкі. Вынаходніцтва кнігадрукавання традыцыйна ў Еўропе звязана з імем Іагана Гутэнберга. На змену вялікафарматным рукапісным кодэксам прыйшла кніга ў той форме, у якой яна дайшла да канца ХХ ст. і бібліятэка перастала выконваць функцыю скрыпторыя. Функцыя збора і захоўвання дакументаў з гэтага часу канчаткова аддзяляецца ад фукнцыі кнігавытворчасці. Друкарні і выдавецтвы становяцца самастойнымі установамі. Біблятэка перастае быць архівам. Бібліятэка і архіў – самастойныя ўстановы. Вынаходніцтва кнігадрукавання стала пераломным у разрыве сувязей бібліятэкі з рэлігійна-культавымі ўстановамі. Манастырская бібліятэка перастае быць вядучым тыпам бібліятэк. Дзякуючы кнігадрукаванню адбываюцца змены ў асноўных функцыях бібліятэкі – функцыі захоўвання і абслугоўвання, што асабліва праявілася ў перыяд Рэфармацыі. У першай чвэрці XVI ст. у Германіі найвышэйшага развіцця атрымала Рэфармацыя, якую ўзначальваў прафесар-багаслоў Вітэнбергскага універсітэта Мацін Лютэр (1483–1546 гг.). пачаткам Рэфармацыі лічыцца 31 кастрычніка 1517 г., калі Марцін Лютэр прыбіў на дзверы сабора ў Вітэнбергу свае 95 рэфарматарскіх тэзісаў. Лічыў, што і гуманізм, і Рэфармацыя павінны вывесці бібліятэку з манастыроў і зрабіць яе свецкай. Асновай развіцця гарадоў лічыў адукаваных, добрасумленных, выхаваных грамадзян. Толькі ім было пад сілу збіраць, захоўваць і з розумам выкарыстоўваць інтэлектуальныя багацці. Стаяў на пазіцыях распаўсюджання літаратуры на розных мовах. Гарады павінны былі не шкадаваць грошай на стварэнне кнігасховішч. Так, у XV–XVI стст. у Германіі ствараюцца першыя публічныя бібліятэкі: у Нюрнбергу (1429 г.), у Аўгсбургу (1532 г.). Асновай іх фондаў былі бібліятэкі манастыроў. Такім чынам складваецца своеасаблівы тып бібліятэк – гарадская бібліятэка, якая была сукупнасцю разнастайных па месцы стварэння бібліятэк: бібліятэка ратушы, гарадская бібліятэка і бібліятэка гімназіі, бібліятэка пры царкве. |