Главная страница
Навигация по странице:

  • 11.

  • “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”.

  • Гэты твор мае вялікае пазнавальнае значэнне для маленькага чытача (слухача)

  • Дзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова


    Скачать 163.35 Kb.
    НазваниеДзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова
    Дата03.01.2023
    Размер163.35 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаotvety_k_bel_det_lit.docx
    ТипДокументы
    #871612
    страница2 из 7
    1   2   3   4   5   6   7

    На лузе


    Добра ў лузе ў час палудны!

    Лёгка там дыхнуць!

    Хмаркі белыя марудна

    За лясы плывуць.

    Ветрык краскі чуць калыша,

    Травы шалясцяць,

    Луг зялёны жыццем дыша —

    Конікі трашчаць.

    Ў лозах шчэбет не сціхае,

    Шум стаіць і свіст,

    Ў яркім бляску спачывае

    На ракіце ліст.

    Спевам-гоманам і звонам

    Поўніцца ўвесь луг,

    І дрыжыць над ім, зялёным,

    Жыватворчы дух.
    10. Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды». Майстэрства пісьменніка: сюжэт,мастацкія дэталі, тропы. Функцыя пейзажных малюнкаў.

     Прырода, якая уваходзіць у дзіцячы свет і становіцца неад’емнай часткай дзіцачага светаадчування, адлюстравана ў паэме Я.Коласа “Міхасёвы прыгоды” (упершыню надрукавана ў часопісе “Іскры Ільіча” ў 1934 годзе, асобным выданнем выйшла ў 1935 г). Так названы невыпадкова, як выдома, Я.Колас меў малодшага сына Міхася, які ў дзяцінстве цяжка захварэў. Бацька вельмі хваляваўся за яго і рабіў усе магчымае, каб сын хутчэй паправіўся. Так для ўзняцця настрою рассказваў яму розныя гісторыі. Так і нарадзілася гэта вершаваная. У паэме аўтар цікава і непасрэдна расказвае пра хлопчыка Міхаську, які пасля цяжкай хваробы ўлетку паехаў на адпачынак у веску. Такая сюжэтна-кампазіцыйная будова твора – знаёмства героя з вясковым жыццем – дае магчымасць адкрыць перад чытачамі маляўнічыя беларускія пейзажы. Разделы паэмы аб’яднаны адным галоўным героям – Міхасем, а ў сюжэтных адносінах яны не маюць цеснай сувязі паміж сабой і могуць чытацца як асобныя гісторыі – “На ўлонні прыроды”, “Рыбацтва”, “Ягады”, “Грыбы” і інш. Міхаська не только даведаўся ў паэме шмат новага і цікавага, але і сам рассказвае вясковым дзецям, як праходзяць на Чырвонай плошчы парады, пра машыны і трамваі, пра жыцце ў дзіцячым садку. Багацце і свежасць увасабленняў прыроды, лірызм, гумар і паліфанічная звонкасць – характэрныя адметнасці паэмы, прасякнутай светлай фантазіяй, дзіцячай непасрэднасцю, шчырасцю і сардэчнасцю. Нездарма М.Ф.Шаўлоўская назвала гэты твор “узорам дзіцячай паэмы”.
    11. Максім Багдановіч – дзецям. Ідэйны змест казкі «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык». Фальклорныя традыцыі ў творы. Прачытаць верш М.Багдановіча на памяць.

    М.Багдановіч – класік беларускай літаратуры. Адметнае месца яго творчасці займае пейзажная лірыка. Асэнсаванне дзецьмі вобразаў пейзажный лірыкі – эфектыўны сродак фарміравання іх эстэтычна-мастацкага густу. Выкарыстоўваючы эпітэты, метафары, перыфразы, параўнанні і інш., ен ствараў прыгожыя карціны вобразаў прыроды. Творы М.Багдановіча для дзяцей і пра дзяцей вызначаюцца не толькі шматфарбнасцю, сэнсавай аб’ёмнасцю вобразаў, псіхалагічнай матывывынасцю ўчынкаў літаратурных герояў, але яшчэ і эстэтычнай глыбіней, мастацкай дасканаласцю.  Сярод твораў М.Багдановіча есць такія творы, форма якіх поўнасцю адпавядае асаблівасцям дзіцячага ўспрымання. Да іх ліку належыць паэма “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”. Аб падзеях, узноўленных у творы, распавёў соннаму Максіму адзін з камарыкаў.

    У гэтая казачнай гісторыі рассказваецца аб няўдалай жаніцьбе камара з мухай-гультайкай. Пачуўшы скаргу-песню мухі аб тым, што яе ніхто не бярэ замуж, камарык вырашыў дапамагчы ей у такой бядзе. Радня мухі, як і яна сама, прымае прапанову камарыка. Адбываецца вяселле. Аднак потым камарык заўважае, што жонка яго не умее працаваць. Бядуючы на дубе пад зялененькім лістом, спяваючы сваю песню-скаргу, камарык зваліўся з дуба і памер (“паламаў сабе косці”). Пахавалі камарыка ля дарогі, зрабілі на магіле высокі насып. Так і заканчваецца гэта гісторыя. Трэба адзначыць, што у беларускім дзіцячым фальклоры шмат твораў, у якіх центральнымі вобразамі з’яўляюцца камар і муха. Гэтая паэма-казка анімалістычна па зместу: падзеі, якія маглі адбывацца ў жыцці людзей, пераносяцца у свет насякомых. Думкі, меркаванні, учынкі насякомых, здарэнні, якія адбываюцца з імі, узнаўляюцца ў камічнай форме. Падзеі адбываюцца у адпаведнасці з традыцыямі, заведзеннымі у людскім асяроддзі: фінал такіх падзей навучальны.

    Гэты твор мае вялікае пазнавальнае значэнне для маленькага чытача (слухача):

    1. у ім у паэтычным вобразным кантэксце прадстаўлены паказальныя прыкметы знешнасці альбо паводзін насякомых – удзельнікаў гэтай гісторыі.

    2. у творы пададзены вобразныя карціны народных сямейна-бытавых абрадаў і побытавых дзеянняў: святання, заручын, вяселля, пахавання, скаргаў. 

    3. паэма-казка вызначаецца пазнавальнасцю маральнага зместу, ідэйнага сэнсу твора: не заўседы за прыгожымі і нібыта шчырымі словамі стаяць прыгожыя ўчынкі.
    1   2   3   4   5   6   7


    написать администратору сайта