Главная страница
Навигация по странице:

  • 44. Свет дзяцінства ў апавяданнях У. Лiпскага (зб. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Каралева белых прынцэс» і інш.). Псіхалагізм, жыццёвасць сітуацый, адметнасць вобразаў.

  • “Марынчына казка”.

  • “Рыгоркавы прыгоды”

  • Казка-забаўлянка “Вяселая азбука”

  • 46. Адзінства дзіцяці і прыроды ў апавяданнях Я. Брыля «Жыў-быў вожык»

  • “Ліпа і кленік”

  • “Сняжок і Волечка” (

  • 47. Тэма “дзеці і вайна” ў творчасці Янкі Брыля Зрабіць цэласны аналіз апавядання “ Зялёная школа”.

  • 48. Выхаваўчае значэнне апавяданняў Б.Сачанкі «Хлеб», «Кошык малін», «Насцечка», «Бабка Адарка». Зрабіць цэласны аналіз твораў.

  • 49. Тэма «дзеці і вайна» ў беларускай дзіцячай літаратуры. Ідэйна-тэматычны аналіз дакументальна-мастацкай кнігі “Ніколі не забудзем”.

  • Кніга “Ніколі не забудзем”

  • Дзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова


    Скачать 163.35 Kb.
    НазваниеДзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова
    Дата03.01.2023
    Размер163.35 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаotvety_k_bel_det_lit.docx
    ТипДокументы
    #871612
    страница6 из 7
    1   2   3   4   5   6   7

    Ай! Не буду! Не хачу!


    Ёсць у Ланы тры сястрычкі:
    Ай! Не буду! Не хачу!
    За сястрычкамі благімі
    Кожнай раніцай сачу.
    Будзяць Лану:
    — Уставай!
    А сястрычка цягне:
    — Ай!
    — Ланачка, памый пасуду.
    А сястрычка зноў:
    — Не буду!
    Узяла сястрычак Лана
    У дзіцячы сад з сабой.
    На пацешных хочуць глянуць
    Дзеці ўсе наперабой.
    Цацкі лепшыя свае
    Кожны пагуляць дае.
    Просяць:
    — Ляльку палюляй.
    Ды бурчыць сястрычка:

    Ай!
    — Прынясі вады вярблюду.
    А сястрычка ім:
    — Не буду!
    — Мішкам дай па калачу.
    А сястрьгчка:
    — Не хачу!
    I сказалі дзеці Лане:
    — Хто дружыць
    З такімі стане?
    Хай капрызныя сястрычкі
    Кепскія забудуць звычкі
    I тады ідуць у сад,
    А пакуль —
    вядзі назад!



    43. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча (зб. «Сiнi домiк, сiнi дом», «Загадкi»). Свет прыроды i дзяцiнства ў вершах «Вiтаю вясну», «Калi рана ўстанеш», «Дождж-грыбасей», «Добры чалавек», «Казачная зямля» i iнш. (зб. «Шчаслівыя хвіліны»).

    Дзiцячая паэзiя Н.Гiлевiча цесна звязана з традыцыямi народнай педагогiкi i вуснай паэтычнай творчасцi. Паэт звяртаецца да творчага i выхаваўчага вопыту папярэднiх пакаленняў як яскравага ўзору ўзаемаадносiн дарослых i дзяцей, моўнай камунiкацыi, якая ажыццяўлялася з улiкам псiхалогii i асаблiвасцей светаўспрымання дзiцяцi. Асаблiва плены набытак паэт мае ў жанры загадкi. Загадкамi паэт запрашае дзяцей да займальнай гульнi, якая выводзiць iх за межы звыклага, будзѐннага ў свет незвычайнай паэтычнай вобразнасцi i раскрыленай фантазii. Раслiны, прадметы, прыродныя з´явы – усѐ гэта можна пазнаць i адгадаць, калi быць уважлiвым, назiральным, удумлiвым. Паэт вучыць у звычайным бачыць незвычайнае, дзiвоснае, прыгожае. Паэт выхоўвае ў маленькiх грамадзян нашай краiны пачуццѐ асабiстай i нацыянальнай годнасцi.

    Імя Н.Гілевіча даўно і трывала увайшло ў гісторыю беларуская дзіцячай літаратуры. У 1959 годзе выйшла яго першая кніжка для маленькіх чатачоў “Сцяжок на мачце”. Праца ў галіне дзіцячай літаратуры мела пленны працяг. Паэт выдаў кнігі вершавных твораў “Сіні домік, сіні дом…” (1961), “Зялены востраў” (1963), “Дождж-грыбасей” (1966), “Загадкі (1971), “Калі рана устанеш” (1983), “Добры чалавек” (1987), “Шчаслівыя хвіліны” (2001).
    Беларускі дзіцяча фалькло жыватворна сілкуе творчасць Н.Гілевіча; пры гэтым аўтар далекі ад механічнага пераймання вуснай народнай паэзіі, яе сюжэтаў і стылістыкі. У яго творах яскрава ўвасоблены вобразы-архетыпы, важныя ментальныя сэнсы і паняцці, якія спрыяюць станаўленню асобы. Так праз паэтызацыю флоры і фауны, роднай прыроды, прыродных з’яў аўтар раскрывае адухоўленыя адносіны да навакольнага свету, выклікае ў дзяцей эмацыйна-эстэтычныя перажыванні. У сваей творчасці для дзяцей Н.Гілевіч выкарыстаўвае прыёмы міфапаэтычнага мыслення і мастацкія магчымасці разных фальклорных жанраў: гутаркі, казкі, песні, прмаўкі, народнага жарту, гульні. Асабліва плённы набытак паэт мае ў жанры загадкі. Гэты папулярны жанр дзіцячай творчасці шырока прадсташлены ў кнігах “Сіні домік, сіні дом…”, “Загадкі”.  Тэматычнае адзінства ў творчасці Н.Гілевіча складаюць вершу пра родную прыроду, якія маюць выразную эстэтыка-экалагічную скіраванасць ў выхаванні дзяцей.  Шматжанравая творчасць Ніла Гілевіча 1980-1990-х гадоў развівалася ў кірунку набліжэння да новых праблем беларускай рэчаіснасці, радыкальнай адмовы ад рэліктаў савецкіх ідэалаў, да мастацкага спасціжэння драматызму постчарнобыльскага жыцця народа. Паэт умее востра бачыць не толькі рай, але і пекла. І ўсё ж ён не хоча пакінуць свайго чытача ля пякельнага бяздоння, прапануе пераадоленне трагічнага ў жыцці праз каханне
    44. Свет дзяцінства ў апавяданнях У. Лiпскага (зб. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Каралева белых прынцэс» і інш.). Псіхалагізм, жыццёвасць сітуацый, адметнасць вобразаў.

    У творчасці гэтага аўтара выразна выявіліся характэрныя асаблівасці яго як празакі націянальна адметнага, эмацыйна яркага, аптыміста і чалавекалюба. У 1974 годзе з друку выйшла першая кніжка для дзяцей Ліпскага “Рыгоркавы прыгоды”, у 1977 – другая – “Марынчына казка”. Яны пацвердзілі добрае веданне аўтарам загадкавай краіны Дзяцінства, у якую не кожнаму пісьменніку адкрыты ўваход. Ул.Ліпскі валодае ключыкам ад тыд дзвярэй: легка знаходзіць тэмы, займальныя сюжэты, сітуацыі, умее гаварыць з дзецьмі, захапіць іх цікавай і карыснай гульней. Як дзіцячы аўтар ен піша ўасноўным для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Ужо ў першых, прызначаных дззецям зборніках апавяданняў “Рыгоркавы прыгоды” і “Марынчына казка”, пісьменнік выявіў уменне сказаць пра звычайнае захапляючы, весела і адначасова непрыкметна уплываць на выхаванне ў дзіцяці дабрыні, патрабавальнасці да сваіх учынкаў, пачуцця гумару, на развіцце ў дзяцей творчых здольнасцей. Псміхалагічна пераканаўча раскрыта патрэбы ў гульнях. Чамучкай называе пісьменнік дзяўчынку Марынку з цыкла апавяданняў “Марынчына казка”. Толькі прачнулася, паглядзела ў акно і ўжо пытанне за пытаннем. Усе ей цікава.Багатая дзіцячая фантазія раскрываецца ў казках, прыдуманных Марынкай і іншымі дзецьмі дзіцячага садзіка, і ўсе ў творах Ліпскага душэўна, цепла і натуральна, бо не только любіць, а яшчэ і ведае пісьменнік дзяцей.

    Напрыклад, Рыгорка – герой кнігі “Рыгоркавы прыгоды” – хлопчык фантазіруючы, што ен пабываў салдатам-танкістам, касманаўтам, будаўніком чыгункі, канструктарам высачэзнай вежы, спрабаваў нават стаць чараўніком. Юацькам хапала клопату з гэтым вынаходцам, але і радавала тое, што хлопчык рос цікаўным, спанадлівым, шчырым, умеў адгукнуцца на ласку. У Кнізе “Рыгоркавы прыгоды” шмат прыгод, дынамічных і займальных дыялогаў, якія ў многім дапаўняюць псіхалагічны партрэт Рыгоркі, адпавядаюць яго ўзросту, падкрэсліваюць яго непарсэднасць. 
    45. Арыгiнальныя сюжэты, казачная плынь, прыгоднiцкiя элементы ў аповесцях У. Лiпскага. Элементы гульні ў казцы-забаўлянцы «Вясёлая азбука». Зрабіць цэласны аналіз аповесці “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”.

    Шмат падкажа настаўнікам казка-забаўланка Ул.Ліпскага “Вяселая азбука”, якая выйшла з друку ў 1992 годзе і дала назву ўсей кнізе, у якую, апрача гэтага твора, увайшлі аповесці “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”, “Клакса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска”, а таксама некаторыя апавяданні і казкі Ул.Ліпскага. Паводле усей гэтай кнігі “Вяселая Азбука” – у асноўным па сюжэце аповесці “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка” – быў пастаўлены спектакль для дзяцей “Прыгода ў замку Алфавіт”. Гэты спектакль ішоў у Беларускім Дзяржаўным тэатры музычная камедыі.

    Казка-забаўлянка “Вяселая азбука” увайшла і ў кнігу выбраных твораў Ул.Ліпскага “Каралева белых прынцэс”. У “Вяселай азбуцы” прапануецца скласці ў алфавітным парадку пра кожную літару займальную гісторыю ці казку. Гэты твор каштоўны яшчэ тым, што ў ім есць, напрыклад, шмат займальных тэкстаў, якія могуць быць выкарыстаны настаўнікам у якасці скорагаворак для выпрацоўкі ў дзяцей добрай дыкцыі.
    Адной з важных асаблівасцей сучасных беларускіх ітаратурных казак з’яўл. іх пазнавальная скіраванасць. Пісьменнікі імкнуцца, каб казка не толькі выхоўвала, але і вучыла. Так, казка “Пра Андрэйку Добрыка і Чорціка Дуроніка” Ул. Ліпскага знаёміць дзяцей з літарамі. Дзеці з задавальненнем сочаць за разгортваннем сюжэта і разам з героем Андрэйкам Добрыкам далучаюцца да Краіны ведаў. Пабываўшы ў Букварыі, яны робяць яшчэ адзін крок у незвычайнае, але гэтае незвычайнае непасрэдна звязана з паўсядзённымі школьнымі справамі. Тут пісьменнік праяўляе вельмі шчодрую фантазію. У творы шмат пазнавальнага матэрыялу, расказваецца нават пра Чырвоную кнігу. Спадабаецца дзецям і аповесць-казка «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» прадставіць дзецям мажлівасць адправіцца ў фантастычнае падарожжа, трапіць у горад Лічбаў, дзе Янка і знайшоў Пяцёрку. Кніга дапамагае дзецям спасцігнуць некаторыя сакрэты матэматыкі, вучыць іх стараннасці і настойлівасці ў авалоданні ведамі.
    46. Адзінства дзіцяці і прыроды ў апавяданнях Я. Брыля «Жыў-быў вожык», «Сняжок і Волечка», «Ліпа і клёнік», «Чым накармілі Мішутку?».

    Янка Брыль дэбытаваў як паэт, але шырокую выдомасць і прязнанне атрымаў як празаік. У 1946 годзе з дапамогай Крапісы выйшла яго першая кніга “Апавяданні”. Потым было яшчэ шмат кніг, апавяданняў, аповесцей, нарысаў, эсэ, раманаў. І сярод гэтага багацця зусім не губляюцца кнігі, якія Я.Брыль напісаў для дзяцей: “Ліпка і клёнік” (1949), “Зялёная школа” (1951), “Жыў-быў вожык” (1949), “Сняжок і Волечка”. Ужо самыя першыя апавяданні Я.Брыля для дзяцей вызначаюць суб’ектыўнае, апасродкаванае адлюстраванне жыцця з пазіцыі маленькага чалавека. 

    Ужо самыя першыя апавяданні Я.Брыля для дзяцей вызначаюць суб’ектыўнае, апасродкаванае адлюстраванне жыцця з пазіцыі маленькага чалавека. 

    “Жыў-быў вожык” – бацька з лесу прнес свайму маленькаму сыну, што яшчэ і ў школу не хадзіў вожыка. Гэты твор дае дзецям звесткі пра вожыка: чым ен харчуецца,які лад жыцця вязде і інш. Маленькі апавядальнік расказвае, чк ен карміў вожыка малачком і яечкам, дзівіўся яго баязлівасці. Але найбольш цікава было маленькамі назіраць, як лясны жыхар шукаў сабе сяброў. Калі вожык падрос, бацька прапанаваў сыну выпусціціь вожыка. 
    “Ліпа і кленік” (1948) – пачуццем шкадавання да ўсяго жывога прасякнута гэта апавяданне, у якім імпліцытны апавядальнік, што не уздельнічае ў аповедзе, глядзіць на свет вачыма маленькай дзяўчынкі Ліпы. Ей пайшоў нядаўна пяты гадок і таму асфальтавая шаша здаецца ей такой шырокай-шырокай і гладзенькай як стол. У яе есць неразлучны сябар – калматы сабака Дзік. Як у кожнай дзяўчынкі, у Ліпы есць радасці, напрыклад, пушыстая белая шубка, якую мама прывезла сваей любай Снягурачцы з горада. А яшчэ ў яе есць кленік, які дзяўчынка пасадзіла сама. І вось за гэты кленік дзяўчынка вельмі хвалюецца узімку, у кленіка ж няма такой цеплай шубкі як у яе. 
    “Сняжок і Волечка” (1952)гэты твор – своеасаблівы успамін апавядальніка пра свае першае лета без таты. Змест твора: у хлопчыка з’явіліся галубы – Сняжок і Волчека, якія неўзабаве вывелі маленькіх галубянят. На птушак нападае суседскі кот Жандар, і, нагледзячы на самаахвярную смерць Сняжка, у жывых застаецца только адно птушаня. Волечка пабаялась вярнуцца да гнязда, і хлопчык сам выкарміў малога сірату. Гэты твор з’яўляецца своеасаблівым гімнам жыццю. 
    47. Тэма “дзеці і вайна” ў творчасці Янкі Брыля Зрабіць цэласны аналіз апавядання “ Зялёная школа”.

    Асоба маленькага чалавека, якi праходзiць праз ваенныя выпрабаваннi, стала тэмай многiх твораӯ Я. Брыля розных перыядаӯ. Апавяданне «Зялёная школа» твор закранае адну з самых трагiчных праблем таго часу – знiшчэнне яӯрэйскай нацыi. Апавядальнiк праз адлюстраванне лёсу сям´i шаӯца Айзiка Фунта здолеӯ паказаць самаахвярнасць тых простых беларускiх людзей, якiя рызыкуючы ӯласным жыццём, выратавалi ад жудаснай смерцi не адно яӯрэйскае дзiця. Маленькую Асю Фунт, апошняе сёмае дзiця беднай яӯрэйскай сям´i схавала старая бабуля Зося. Трымала яе ӯ сябе колькi можна было, а потым, калi стала небяспечна, адвяла ӯ iншую сям´ю, разам з якой дзяӯчынка i пала ӯ партызанскi атрад. Хлопчык Анатоль, маленькi партызан, паказвае Асе лясное жыццё-быццё. «Зялёную школу», якую зрабiлi партызаны для дзяцей пад адкрытым небам. Школа, хоць сабе i ӯ страшэнныя часы, непакой за душы дзяцей, увага да iх будучынi. Асю Фунт знаходзiць яе бацька.
    48. Выхаваўчае значэнне апавяданняў Б.Сачанкі «Хлеб», «Кошык малін», «Насцечка», «Бабка Адарка». Зрабіць цэласны аналіз твораў.

    Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам. Асаблiвую жанравую i тэматычную разнастайнасць проза набыла на пачатку 1990-х гг. 20 ст. Проза канца 20 ст. – пачатку 21ст. характарызуецца ўстойлiвасцю, паслядоўным засваеннем традыцый. Як i раней на першым плане застаецца станаўленне гарманiчна развiтай асобы чалавека, выхаванне пачуцця каллектывiзму, уласнай годнасцi. Менавiта маральна-этычная праблематыка раскрываецца ў большасцi твораў розных жанраў. У першую чаргу асноўная ўвага звяртаецца на сацыяльна-бытавыя праблемы, вядома, у даступнай для дзяцей форме. 
      Голад... Нам зараз цяжка зразумець, што гэта такое. Бо мы яго ў сваім жыцці не бачылі і не адчулі. Не бачылі мы ні вайны, ні таго, што яна пакінула пасля сябе. Маленькі акрайчык хлеба... Некалькі разоў паўтарае аўтар гэтае слова. Святое слова! I, мабыць, нездарма, бо сам перажыў у дні свайго маленства, адчуў на сабе, што значыць кавалачак хлеба для згаладалага дзіцяці. Хоць я не бачыла вайны, не галадала, але разумею героя апавядання, якому так моцна хацелася есці, якому мала было таго акрайчыка, што выдзеліла маці, каб пад'есці, каб заглушыць голад, што даймаў каторы дзень. Мы бачым, адчуваем усёй істотай, як пасля свайго кавалачка хлопчык, як бы пасвядома, па кропельцы, па малюсенькай крошачцы з'еў і братаў кавалачак. А брат лёг спаць галодны, не пад'еўшы, хоць працаваў цэлы дзень. Але ні маці, ні брат ні ў чым не папракнулі хлопчыка, бо ён быў меншы.  Хлопчык вырас, стаў дарослы і, успамінаючы той вечар, ён адчувае нейкі душэўны цяжар, яму робіцца не па сабе. I гэта зразумела: як часта, зрабіўшы нешта нават незнарок для сваей выгады, потым успамінаем гэта і шкадуем. Таму і баліць душа, не супакойваецца сэрца, сорам трывожыць і непакоіць істоту. Герою цяжка, ён гатовы аддаць усё, каб не мець такога ўспаміну:      Каб паказаць напружанасць сітуацыі, драматызм дзеяння, аўтар ашчаджае словы. Дзе пачуцці, там многа слоў не трэба: «Маці прынесла аднекуль акрайчык хлеба. Доўга-доўга разглядела яго, нюхала, паварочвала і так, і гэтак, нібыта не верыла вачам сваім, што на далоні ў яе ляжыць хлеб, — сапраўдны жытні хлеб». А як потым аўтар смакуе словы «хлеб», «акрайчык», «кавалачак», «скарыначка», «крошачка»... А як апісвае момант, калі хлопчык, узяўшы братаў кавалачак, «адшчыпнуў крошачку. Толькі крошачку. Адну маленечкую, малюпасенькую крошачку». Тут як бы змагаюцца жаданне хлопчыка наесціся з разумением таго, што праз яго застанецца галодным брат. «З'есці хлеб увесь, каб яго і духу не было ў хаце, каб ім і не пахла нават». Здаецца, аўтар нібы знаходзіць апраўданне свайму герою: «каб ім і не пахла...»  Магчыма, хлопчык спачатку і не зразумеў, які учынак ён зрабіў, не ўсвядоміў, не задумаўся. Тэта прыйдзе пазней, праз многа гадоў: «Хай бы не я, а брат з'еў мой хлеб!» Гэта не проста — рабіць дабро другім, трацячы нешта свае. Але гэта мудры закон. Калі б ім кіравалася большасць людзей, тады і свет быў бы лепшы, і людзі шчас лівейшыя.

    49. Тэма «дзеці і вайна» ў беларускай дзіцячай літаратуры. Ідэйна-тэматычны аналіз дакументальна-мастацкай кнігі “Ніколі не забудзем”.

    Дзеці і вайна – гэта два паняцці, якія вельмі складана ўявіць звязанымі паміж сабой. Дзецям вайны вельмі рана прыйшлося стаць дарослымі. За імі ніхто не прыглядаў, з імі ніхто не няньчыўся і не выконваў іх капрызы. Іх бацькі альбо ваявалі, альбо працавалі з раніцы да вечара, а некаторых ужо і не было…

    Пакаленню, якое нарадзілася далёка пасля вайны, вельмі складана ўявіць усё тое, што прыйшлося перажыць дзецям вайны. Хоць і вялікая колькасць інфармацыі даходзіць да нас праз тэлебачанне, сродкі масавай інфармацыі, творы мастацкай літаратуры, творы выяўленчага мастацтва.
    Але, шчыра кажучы, нішто так не кранае як дакументальныя творы.

    Кніга “Ніколі не забудзем” – гэта аповеды беларускіх дзяцей пра вайну. Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што яна не мае адзінага аўтара. Дакладней, аўтараў у яе вялікае мноства…

    Гісторыя напісання кнігі.

    Праца над кнігай пачалася хутка пасля заканчэння вайны. 3 красавіка 1946 года ў газеце “Піянер Беларусі” быў змешчаны артыкул з просьбай даслаць у рэдакцыю ўспаміны пра вайну. На гэты заклік адгукнулася больш за 400 чалавек: гэта былі ўспаміны дзяцей Беларусі, якія перажылі гады акупацыі ці трапілі ў канцлагеры. Людзі пачалі прысылаць лісты ў рэдакцыю…так і з’явіўся гэты зборнік успамінаў дзяцей вайны.

    Кожная гісторыя ў кнізе – гэта глыбокая трагедыя лёсу чалавека.

    Кожная гісторыя мае свайго сапраўднага героя.

    У канцы кожнай гісторыі мы даведваемся ўзрост дзіцяці, яго імя і месца нараджэння.

    Кожная гісторыя кнігі – гэта дзіцячае сачыненне, у якім самымі частымі словамі з’яўляюцца “мама, мамачка, хлеб, страшна, хачу жыць, ежа, родныя мае, боль, памяць, не памірай…”. Пералік можна працягваць бясконца, бо кожнае слова гісторыі-споведзі перажыта рэальнымі людзьмі.

    На першы погляд здаецца звычайны зборнік аповедаў пра вайну. Але за дзіцячымі словамі хаваюцца вельмі страшныя рэчы і падзеі таго часу. Аўтары не валодаюць майстэрствам пісьменніка, кожная наступная гісторыя не вызначаецца нейкімі своеасаблівымі сродкамі мастацкай выразнасці. І ўвогуле, прачытаўшы з дзясятак аповедаў, складваецца ўражанне, што чытаеш пра адно і тое…І калі спрабуеш узнавіць у памяці імёны і падзеі, звязаныя з гэтымі дзецьмі, то гэта не зусім атрымліваецца. Успамінаеш толькі тыя пачуцці, якія авалодалі табой пад час чытання: шчымлівы боль каля сэрца, абурэнне і злосць, камок у горле і іншыя непрыемныя адчуванні.
    Але за кожнай гісторыяй стаіць лёс асобнага чалавека. Дзеці расказваюць проста і коратка, яны расказваюць пра вялізную вайну, якая перапахала іх жыццё. Яны бачылі мноства жудасных рэчаў і падзей, але здолелі сябе зберагчы. Хтосьці з аўтараў гэтай кнігі сустрэў вайну зусім крохай, хтосьці падлеткам, хтосьці быў на прыступках свайго юнацтва. Вайна прыйшла да іх у вялікіх сталічных гарадах, у маленькіх вёсках, дома і ў гасцях у бабулі, у піянерскіх лагерах.

    1   2   3   4   5   6   7


    написать администратору сайта