Дзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова
Скачать 163.35 Kb.
|
ВадзянікСівавусы, згорблены, я залег між цінай І гадамі грэюся – сплю на дне ракі. Твар травой аблутана, бытцам павуцінай, Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі. Над вадой ля берага ціха сьпіць асока, Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць, Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, – І усё навокала сном адвечным сьпіць. 12. Беларуская дзіцячая літаратура 20–30-х гадоў ХХ ст. Выданне беларускіх часопісаў, газет для дзяцей. Пачатак 20-ых гадоў у развіцці беларускай дзіцячай літаратуры азнамянальны тым, што ў гэты час выдаваўся часопіс “Зоркі” (люты 1921-чэрвень 1922) У той жа час на развіцце дзіцячай літаратуры аказала дзейнасць Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, якакая была стоврана (1922) для выхавання падрастаючага пакалення адданым справе рэвалюцыі. Ужо ў снежні 1924 года у БССР пачаў выходзіць часопіс “Беларускі піянер”. Аўтары гэтага перыяду: Кандрат Лейка - першы беларускі дзіцячы паэт, яму належыць таксама прярытэт заснавання нацыянальнай драматургіі для дзяцей. Творчасць Лейкі прадстаўлены двума перяыдамі: на працягу 80-ых гг 19 ст. і “нашаніўскім” (публікацыя на старонках “Нашай Нівы”) У паэтычных творах ен выкарыстоўваў фальклорныя традыцыі : вершы “Сарока”, “Песня ластаўкі”, “Бусел”. Вершы яго аб птушках вызначаюцца найперш іх пазнавальнасцю. У іх пападаюцца некаторыя знешнія прфкметы птушак, якія ілюструюцца ў кароткім падзейным кантэксце. З 1911 К.Лейка пачаў друкаваць у газеце “Наша Ніва” апавяданні, п’есы, пераклады з украінскай мовы. Леаніла Чарняўская - беларуская дзіцячая пісьменніца, ў 20-ыя гады пабачылі свет зборнікі яе апавяданняў “Варка” (1926), “Кот Знайдзён” (1929). Сюжэты Чарняўскай запазычаны з жыцця, якое давала ці не штодзенныя назіранні за дзецьмі. Анатоль Дзяркач – пісаў творы для дзяцей і дарослых. Ен ацтар настцупных кніг для дзяцей: “Нашы прыляцелі” (1928), “Першы дзеньб у дзіцячым садзе”(1928), “працавітая дзяўчынка” (1928) і інш. У 20-ыя гг. ХХ ст. літаратура стала на шлях пошуку новых герояў, формаў і сродкаў адлюстравання новага часу: у яе імкліва пачалі уваходзіць тэмы рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, жыцця беспрытульных, сацыяльных пераўтварэнныж. Напрыклад, у часопісе “Зоркі” к 1921 годзе была апублікавана п’есы “Пастушкі” Міхася Чарота. Падзеі адбываюцца у дарэвалюцыйны час. Яго героі – панскія і сялянскія дзеці – спачатку врагуюць паміж сабой. Канфлікт пажім дзецьмі вырашаецца мірна: пагадненнем. Таксама у гэты час ў творах, героямі якіх з’яўляюцца дзеці, матывы змагання, сацыяльнай барацьбы выкарыстоўваюцца як фон, які дапамагае раскрыць асаблівасці дзіцячага характару, светаўспрымання. Яшчэ ў гэты час пісалі: Міхась Зарэцкі “Бацькаў сын” (1924), Маскім Зарэцкі “Малы рызыкант” (1926), Алесь Гарун “Жывыя казкі”(1920) Грамадская атмасфера падазорнасці, барацьбыз ворагам прывяла да таго, што у 30-ыя гг. Многія з пісьменнікаў былі высланы і арыштаваны. 13. Драматургія для дзяцей пачатку ХХ ст. Казачны сюжэт п'есы К. Лейкі «Снатворны мак». Павучальны змест твора. Выяўленне гуманiстычных iдэалаў аўтара. «Жывыя казкi для дзiцячага тэатру» А. Гаруна. Кандрат Лейка (1860-1921) нарадзіўся 17.09.1860 года ў мнагадзетнай сялянскай сям’і ў вёсцы Збочна Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька часта хварэў, гаспадарка ляжала на маці. Змалку Кандрату давялося працаваць пастушком, хадзіць босаму па халоднай расе за статкам. У выніку захварэў рэўматызмам, усё жыццё балелі ногі. Вучыўся ў народным вучылішчы непадалёк ад роднай вёскі Збочна. Імя Алеся Гаруна доўгі час замоўчвалася. Яго адносілі да ліку нацыянальна-дэмакратычных інтэлігентаў, якія пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. і ў час грамадзянскай вайны не здолелі зразумець сутнасці і характару класавай барацьбы. Друкавацца А. Гарун пачаў у 1907 г. Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". Пры жыцці выйшлі зборнік паэзіі "Матчын дар" (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920). У зборнік "Матчын дар" увайшлі вершы, напісаныя А. Гаруном у 1907-1914 гг. П’еса “Снатворны мак” К. Лейкі – арганічная з’ява тагачаснага адраджэнскага кантэксту ў нацыянальнай літаратуры. У ёй аўтар звяртаецца да фальклорных матэрыялаў і казачнага сюжэту. Канфлікт твора нескладаны, як і патрабуюць законы кнігі для дзяцей малога веку. Ідылічны 12 пачатак – апісваецца вясенняе жыццё кветак у садзе – парушаюць персанажы з нядобрымі намерамі: Асва, Пчала, Мурашка, Матыль, Скакунец (страказа) і два хлопчыкі хочуць абрабаваць добрага Мака. Але падарунак Дзеда-Лесавіка – “дзівадзейны парашок” – дапамог Маку не страціць пільнасць, і злачынцы былі зачараваны вечным сном. Па традыцыі чарадзейных казак зло пераможана. І ўсё ж без заключных акордаў (рабаўнікі былі не толькі вернуты да жыцця, але і велікадушна запрошаны на чарговае свята) не атрымалася б твора з гучным гуманістычным лейтматывам. Як адзначае С. Лаўшук, “перамога фізічная дапаўняецца маральным верхавенствам, што не магло не ўзмацніць выхаваўчага ўздзеяння твора” . У дадзеным выпадку мы маем справу якраз з такім вырашэннем канфлікту, які ўяўляе эстэтычную каштоўнасць, маючы агульназначымы жыццёвы змест, і “эфект катарсісу ў такім канфлікце дасягаецца не за кошт перамогі над праціўнікам і рэалізацыі практыч- най жыццёвай задачы, а ў выніку фарміравання вышэйшых адносін да жыцця, адкрыцця яго сэнсу і каштоўнасці” . Майстэрства К. Лейкі выявілася і ў стварэнні вобразаў. Персана- жы атрымаліся жывымі і каларытнымі, хоць аўтар свядома спрошчана, эканомна падышоў да выяўлення іх характараў, якія рэпрэзенту- юцца чытачу ўжо сфарміраванымі. А. Гарун не ставіць заслону паміж сабой і народам, у жыцці якога бачыць вытокі сваёй творчасці ("дзе сам народ - пясняр") і дзеля якога будзе тварыць. Тэма паэта і паэзіі знайшла сваё далейшае вырашэнне ў вершы "Паэту", які ўяўляе з сябе зварот-просьбу чытача да творцы: Большасць твораў Алесь Гарун напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, безвыходнасцю свайго паднявольнага становішча, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, беларускага моўнага асяроддзя. "Долі я не бачу, радасці не знаю"- гэтыя радкі з верша "Матчын дар" можна лічыць лейтматывам песень-дум, песень-жальб "У выгнанні", "Журба", "Восень", "Навокал". "Думы ў чужыне". Але жорсткі лагерны рэжым не змог вытравіць у паэта бязмерную любоў да Бацькаўшчыны, веры ў свой народ. 14. Тэмы, матывы, вобразы паэзіі Янкі Купалы для дзяцей («Сын і маці», «У школу», «А зязюлька кукавала», «Песня і казка», «Мароз», «Бай», «Хлопчык і лётчык», «Юрачка» і інш.). Фальклорны каларыт твораў. Прачытаць верш Янкі Купалы на памяць. Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч , 1882-1942) – першы народны паэт Беларусі, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Ен з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў: “Жалейка” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” ( 1913) і інш. Варта звярнуць увагу на тое, што твораў, напісанных спецыяльна для дзяцей, у Я.Купалы няшмат. У 1921-1922 гг. На старонках часопіса “Зоркі”, друкаваліся такія яго творы: “Задачак”, “Песня і казка”, “Бай”, “Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі…”, “А зязюлька кукавала”, “Мароз”, “Кароль”. У той жа час я пісьменіка шмат твораў, якія напісаны для дарослых, але могуць быць цікавы і школьнікам. У іх адлюстрованы лес, жыццевыя праблемы людзей і дзяцей. Пра вершы. 1) “Сын і маці” – твор сацыяльнага, сямейна-бытавога зместу. У вершы маленькі хлопчык пытаецца ў маці чаму яна так плача, гледзячы на неба, а яна адказвае, што ад неба залежыць ураджай- град можы выбіць збожжа. Чорная хмара праходзіць, не зачапіўшы хату, але маці плача без упынку. Верш заканчваецца шматкроп’ем. 2) “Хлопчык і летчык”(1942) – твор аб дзіцячых захапленных, свеце дзіцячых уяўленняў, твор пра мальчыка-рамантыка, які марых стаць летчыкам. 3) Верш-аповед “Мароз” – прыродазнаўчы змест, ў ім створаны карціны зімовай казкі. 4) “Песня і казка” – эстэтычны змест, тут паэтычна вызначаюцца асаблівасці уздзеяння казачна-песеннага свету на свядомасць дзіцяці. 5) Верш-забаўлянка “Бай” – павучальна-пазнавальны змест, казачны персанаж апавядальнік Бай гутарыць з дзіцем з той мэтай, каб пазабаўляць яго. |