Дзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова
Скачать 163.35 Kb.
|
МарозІду я, сняжысты, ўсясільны, Па сцежках-пуцінах пустых, І ночкай, і днём безупынна Пільную абшараў сваіх. Бязмежна, ўладарна паную Пад сховаю пушчавых вех, Каронаю бор мне зялёны, А тронам-пасадам бел-снег. Палац мой — лес буйны, вяцвісты Ірдзіцца брыльянтамі скрозь, Мне воўк і мядзведзь у паслугах, Мне служаць вавёрка і лось. Як пухам, сняжком пасыпаю І хвою, і ёлку, і клён; Хто ў госці ка мне забярэцца, Тулю тых, галублю іх сон. І казкі шапчу ім аб шчасці, І цемру зганяю з вачэй... Хадзіце, хадзіце к Марозу! Хадзіце у госці хутчэй! 15. Рэалістычныя апавяданні З. Бядулі пра лёс дзяцей «Малыя дрывасекi», «Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету?», «Пяць лыжак зацiркi» і інш. Глыбіня псіхалагічнага аналізу ў творах. Змітрок Бядуля (1886-1941) (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) – стаяў ля вытокаў беларуская дзіцячай літаратуры. Яго праца як рэдактара, тэарэтыка і, галоўнае, мастака слова ў гэтай галіне дзейнасці сведчыла пра заклапочаннасць пістменніка лесам падрастаючага пакалення. Ствараныя ім вершу, паэмы, казкі, апавяданні і аповесці сапраўды з’яўляюцца высакомастацкімі творамі і не страцілі свае выхаваўча-адукацыйнае значэнне. “Пяць лыжак заціркі” – нельга без хвалявання чытаць, з якой прагнасцб і радасцю х галодных вачах сям’і хворага Антося і Агаты чакае заціркі. Агаце пашанцавала “выенчыць” фунт мукі ў суседа, і прыгатаванне снедання стала сапрўды вялікім святам для шчаслівай у той момант сям’і. І самым вялікімі няшчасцем стаў прыход не менш галоднай суседлкі Сцёпчыхі, якая з’ела пяць лыжак заціркі, тым самым сапсаваўшя свята сям’і. Кампазіцыйная асаблівасцю гэтага апавядання з’яўляецца наяўнасць ў ім філасофскага падтэксту. Трагічна (смерцю хлопчыкаў) завяршаецца і апавяданне Бядулі “Малыя дрывасекі”. Галоўныя яго героі – два браты, старэйшаму з якіх – Цішку – 10 гадоў, а меншўаму – Халімону – 8. Але хлапчукі вымушаны ісці ў лес на заборкі, бо іх бацька – кульгавы Цыпрук – сам працаваць не мог. Аднойчы, калі ўзнялася завея, а ўсе дрывасекі разбегліся па дамах, Цішка і Халімон засталіся, баючыся, каб бацька не пакараў, что яны так рана прыйшлі з лесу. А калі вырашылі ў час хзавірухі пайсці дадому, то заблудзілі і зўамерзлі. Апошняе,ю што бачаць браты – гэта сон-трызненне, у якім адбылося іх жаданне адно на дваіх: сядзяць яны за сталом, маці рада, што яны прыйшлт, корміць із цеплым праснаком. Апавяданне «Велiкодныя яйкi» - галоўны герой Сцяпанка па мянушке Пяцкун, бо ѐн захапляўся маляваннем. Нiхто яго не разумеў. Толькi на Вялiкдзень яму куплялi фарбы i дазвалялi фарбаваць яйкi. Калi загiнуў бацька, то мацi не змагла купiць сыну фарбы. Ι тады хлопчык на велiкодных яйках сваѐй крывѐю намаляваў партрэт бацькi, забiтага на вайне. Заканчваецца апавяданне аптымiстычнымi спадзяваннямi на лепшую будучыню мастака. Чутку аб дзiўных велiкодных яйках пачулi студэнты з суседняй вѐскi i падарылi Сцяпанку скрыначку з рознымi фарбамi. Яны абяцалi яго вучыць i ў горад забраць, гаварыли, што з яго выйдзе вялiкi чалавек. Апавяданне «Дзе канец свету» адлюстроўвае ўнутраны свет хлопчыка Янкі, які увесь час разважае, фантазiруе, захап ляецца таямнiцамi навакольнай прыроды. Але больш за ўсѐ яго хвалюе пытанне: Дзе канец свету? Дарослыя не даюць яму адказа (бацька працуе i яму няма часу, баба Аўдоцця не ведае, дзядзька Арцѐм смяецца з яго пытанняў). Аднойчы хлопчык вырашае, што сонейка ведае, дзе канец свету, ѐн пакiдае свой статак гусей i бяжыць услед за iм. Канчаецца апавяданне тым, што Янка разважае: «Увосенi ў школу пайду, вучыцца буду i аб усiм даведаюся». У апавяданнях З.Бядулi выразна прасочваюцца 2 кiрункi: 1) тэма загубленнага дзяцiнства («Малыя дрывасекi», «Пяць лыжак зацiркi») у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пiсьменнiка супраць бязрадаснага дзяцiнства i сацыяльна-грамадскiх умоў, якiя пазбаўляюць дзяцей шчасця; 2) творы, у якiх З. Бядуля iмкнецца пранiкнуць ва ўнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псiхалогiю, паказаць яго здольнасцi i таленты («Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету»). 16. Беларускі фальклор у творчасці З. Бядулі. Выхаваўчае значэнне казак «Скарб», «Музыка». Большасць з казак, напісанных у першай палове 20-ых гг. ХХ ст. і створоанных на аснове фальклорных матываў, Зм.Бядуля напаўняў новым зместам і ўзбагачаў іх мстацкія асаблівасці. Лепшымі сярод гэтых твораў можна назваць тыя, якіх не страцілі сваёй актуальнасці для сучасных маленькіх чытачоў (“Панская хвароба”, “Сіла ў грамадзе”, “Музыка”). У казцы “Скарб” Саўка, галоўны герой твора, наслухаўшыся дзедавых казак аб багатых скарбах, адпраўляецца іх шукаць у купальскую ноч. У лесе адбываецца сустрэча хлопчыка з хохлікам, які паказвае свае падземныя сарбы і знаёміць яго са сваёй шматлікай сямейкай, кожны з якой заняты важная працай. Пабываўшы пад замлей на вячэры хохлікаў, Саўка не паспеў азірнуцца, як апынуўся на сваім ложку ў дзедавай хаце. Самае галоўнае, што зразумеў хлопчык, а ў гэтым і заключаецца змест тівора, што матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая для тых, хто любіць працаваць. Без мазалёў і поту ніякіх скарбаў не знойдзеш. Мяжа паміж рэальнасцю і казачным светам, якая ўжо размываецца ў казцы “Скарб”, яшчэ менш зхаўважаецца ў казцы “Музыка”. Казка садзейнічае выхаванню ў дзяцей любові да ўсяго цудоўнага ў прыродзе і мастацтве. Таксама казка яшчэ паказвае, якрое моцнае уздзеянне мае сапраўднае мастацтва на чалавека і навакольны свет. Ідэйны ж змест твора зключаецца у наступным вывадзе: каб стаць сапраўдным майстра сваёй справы, трэба многа вучыцца, як вучыцца ў пастушка салоўка, жаваранак і іншыя птушкі. Пістменнік у казцы таксама звяртае ўвагу на сувязь маленькага музыкі з прыродай, падкрэсліваючы, што сваіх сяброй Васілька вучыў па нотах, але нотамі ў яго былі не такім мертвыя значкі і круцелачкі на папаеры, а ўся жывая зямелька, са свімі разнакаляровымі краскамі, дрэвамі і серабрыстымі крынічкамі. 17. Філасофская сутнасць аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка” З.Бядулі. Адметнасці вобразнай сістэмы, сюжэтна-кампазіцыйная спецыфіка. Большасць казак З. Бядулi створана на аснове фальклорных матываў, пiсьменнiк напаўняў казкi новым зместам i ўзбагачаў iх мастацкiя асаблiвасцi («Ιванка-прастачок» i iнш.) Аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» - у аснову сюжэта пакладзена народная казка аб паланеннi палешуком смерцi, якую ѐн пасадзiў у табакерку, на зямлi перастала гнiць усѐ жывое. Казка падобна да фальклорнай (жывѐлы размаўляюць i дзейнiчаюць як людзi). Адметнасць кампазiцыi казкi заключаецца ў спалучэннi рэалiстычна-бытавога плана з казачна-фантастычным. Першыя старонкi твора гэта рэалiстычная карцiна вячэры звычайнай сям´i зайчыкаў, дзе акрамя бацькоў прысутничаюць стары дзед. Дзед расказвае гiсторыю аб тым, як апынулася гэта табакерка ў прадзеда сям´i леснiка. I ад iмя дзеда пачынае казку пра смерць, якая трапiла ў табакерку iх далѐкага продка Дзiда-дзеда i што з гэтага атрымалася. Фантастычны план уключаецца ў дзеянне непасрэдна з апавядання старога казачнiка. Тут адбываюцца дзiвосныя пераўтварэннi i незвычайныя прыгоды з героямi казкi. Дзiда-дзед – заяц, ажывае такая мiстычная iстота, як смерць, сарока ператвараецца ў каралеву Лялю, кардынал Банiфацый пераапранаецца прафесарамДжыованнi Чарэнца, аптэкар Савiцкi стварае мясныя буракi, якiя растуць на градках, i сонныя парашкi, што ўсыпляюць людзей и г.д. Сюжэт аповесцi-казкi пабудаваны на барацьбе памiж Дзiда-дзедам, яго сябрамi (дзяўчынка Люсенька, шавец Юрка Дратва, паляўнiчы Саўка, аптэкар Савiцкi, скамарохi) i памагатымi Смерцi (панi Сарачынская, кароль Пинг-Понг, кардынал банiфацый, папа Кiй дзесяты). Смерць iмкнецца вырвацца з дзедавай табакеркi. Пазнавальна-выхаваўчае значэнне аповесцi-казкi «Сярэбраная табакерка» у тым, што ў творы ярка i вобразна паказана чалавечае жыццѐ i адносiны памiж людзьмi, створаны незабыўныя малюнкi роднай прыроды, якiя выхоўваюць патрыятычныя i эстэтычныя пачуцци ў чалавеку. 18. Жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра. Жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці. Вобразы дзяцей у псіхалагічных апавяданнях Янкі Маўра 30-х гадоў і пасляваеннага часу «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка». Павышэнню мастацка-педагагічнай вартасці беларускай дзіцячай літаратуры спрыяў свайе дзейнасцю Я.Маўр (І.М.Федараў)– заснавальнік новых тэм, жанраў і традыцый. Зайздросны поспехмелі напісаныя ім ў 20-ыя гг. Творы пра далекія краіны: аповесці “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, раман “Амок”, “Лацароні”, “Звяры на караблі” і інш. У 1928 годзе выйшла з друку першая прыгодніцкая аповесць Я.Маўра “У краіне райскай птушкі”. У тым жа 1928 годзе убачыла свет аповесць “Сын вады”. Асаблівай узрушанасцю ў творах Я.Маўра пра далекія краіны вызначаюцца апавяданні аб становішчы дзяцей у каланіяльных і залежных краінах. Асноўнай у творчасці Я.Маўра стала тэма Беларусі, жыцце і справы беларускіх дзяцей. У 1930 выфшла з другу вострасюжэтная прыгодніцкая апрвесць “Палескія рабінзоны”. У ёй чытачам адкрываецца рамантыка падарожжа па беларускім Палессі, багатым велічным краі лясоў і балот. Героі прыгодніцкага твора – беларускія падлеткі Віктаріі Мірон, як і Рабанзон Круза, апынуліся на бязлюдным востраве, дакладней, на астраўку замлі, з усіх бакоў абкружаным вясновым разводдзем. Для Я.Маўра характэрна уменне на нейкі час нібы вярнуцца ў краіну Дзяцінства, убачыць свет вачыма дзяцей. Гэта падцвярджаюць напісанныя ім у розныя гады папвяданні: “Бярозавы конь”, “Яно”, “Падарожжа ввкол дома”, “Максімка”, “Шчасце”. Я.Маўр пацвердзіў і ў іншых сваіх творах уменне раскрыць таямніцы душы дзяцей розных узростазў – падлеткаў, малодшых школьнікаў, дашкольнікаў, а гераіне навелы “Падарожжа вакол дома” З тэмай Вялікай Айчыннай вайны звязаны змест таленавітай псіхалагічнай навелы “Максімка”. Пранікненным лірызмам, меладычнасцю вызначаецца апавяданне Я.Маўра “Шчасце”, чкое сам пісьменнік назваў эцюдам. Гэты твор быў апублікаваны 2 верасня 1945 года ў газеце “Літаратура і мастацтва”, назвай і зместам ён арганічна ўпісаўся ў атмасферу першых пасляваенных месяцаў, калі цышыня успрымалася як само шчасце. Радасна, радасць – неаднаразова паўтараюцца тут гэтыя словы. Радасць мірных дзен, здаецца, нават адчувае прырода. Радасцю напоўняцца сэрцы герояў апавядання: дарослага і хлопчыка гадоў васьмі. Яны сустрэліся на мосце. Здавалась б, легка паразумецца двум шчаслівым людзям. Але не так ўсе проста. Дарослы бачыў, што тварык хлопчыка свяціўся радасцю і шчасцем, але ж гэтую радасць ен зразумеў па-свойму. Аказалася, што добры настрой хлопчыка тлумачыўся не только пяшчотай летняга дня, мелася яшчэ адна радасць:Н на яго галаве была новая шапка. Хлопчыку вельмі хацелася, каб дарослы заўважыў шапку, і хлопчык ўскрыкнуў: “Дзядзя! Шапка!”. Адразу усе стала зразумела даросламу і ен выправіў сваю памылку. Эцюд заканчваецца слаўна: зноў шчаслівыя яго героі разышліся кожны сваім шляхам. Я.Маўр пацвердзіў і ў іншых сваіх творах уменне раскрыць таямніцы душы дзяцей розных узростазў – падлеткаў, малодшых школьнікаў, дашкольнікаў, а гераіне навелы “Падарожжа вакол дома” (1947) Ірачцы ўсяго только больш крыху за годзік. Я.Маўр піша, што гэта той узрост, калі пачынаееца актыўны працэс пазнання дзецьмі навакольнага свету, калі да ўсяго цягнуцца дзяцячыя ручкі, калі малым дя ўсяго хочацца дакрануцца. Так апынуўся ў роце Ірачкі кавалак бялюткай шкарлупкі ад яйка. На смак аказалась нічога, Ірачка яе выплюнула. Неўзабаве у яе руках аказалась саломінка, поспрабавала яна ею пясок капаць – саломінка зламалась. Дале у руках дзяўчынкі аказаўся каменьчык, потым жалезны кру. Так на кодным кроку – новая загадка і адкрыцце, таму падарожжа малой Ірачкі дало ей столько ўражанняў, колькі, мусіць, не кожны дарослы вынес бы з падарожжа вакол свету. З тэмай Вялікай Айчыннай вайны звязаны змест таленавітай псіхалагічнай навелы “Максімка” (1946). Я.Маўр зазарнуў у душу свайго галоўнага героя Максімкі і адкрыў, адчуў у дзіцячай душы такую глыбіню, пра якую большасць дарослых не мае ніякага аяўлення. Вельмі асцярожна аўтар раскрывае перажыванні малога Максіма, бацька якога загінуў у баях пад Сталінградам, а маці закатавалі фашысты. Хлопчык быў упэўнены, што яны жывыя і ў дзіцычым доме штодзенна ішоў сустракаць іх. З хваляванем сочыць юныя чытачы за развіццем сюжэта твора, які нагледзячы на драматызм заканчваецца добра. 19. Лёс дзяцей у апавяданнях Янкі маўра 20-х гадоў “Слёзы Тубі”,” Незвычайная прынада” “Лацароні”. Роля эпілогаў ў раскрыцці ідэйнага зместу твораў. Майстэрства мастацкай дэталі ў творах. Напiсаны ў 20-я гады апавяданнi прадалѐкiя краiны: «Слѐзы Тубi», «Незвычайная прынада», «Лацаронi» i iнш. Апавяданне «Слѐзы Тубi» трагiчнае. Сюжэт гэтага твора Я. Маўру падказала легенда. (жэмчуг – гэта скамянелыя божыя слѐзы). Герой хлопчык Тубi з вострава Цэйлон. Тубi маленькi шукальнiк жэмчугу, ѐн быў уважлiвым да бацькоў i тавварышаў, любiў мора. У апавяданнi жэмчуг асацыiруецца са слезамі пакутнiкаў, якiя для багатых белых паноў ныраюць за тымi чарапашкамi аж на дно мора. Тубі з 12 гадоў, каб пракармиць сям´ю вымушаны ныраць у марскiя глыбiнi па дзiвосныя жамчужыны. Тубi з´ела акула. Акулу злавiлi, разрэзалi ѐй бруха i там знайшлi беднага Тубi з яго кошыкам. Жамчужыну ацанiлi ў 50 000 рупiй, таму мацi заплацiлi за ўвесь месяц i дадали яшчэ 100 рупiй. Кульмінацыйным з’яўляецца момант, калі праціпасталяюцца жыццѐ чалавека і прага да грошай. Апавяданне «Незвычайная прынада» таксама трагiчнае. Супроцьпастаўляюцца ўмовы жыцця простых людзей і каланізатараў. Ιндыя была ў той час англiйскай калонiяй. Мiстэр Блэнсдорф i Гопкiнс выкарысталi ў якасцi прынады пры паляванні на кракадзiлаў дзяiей. Голад прымушаў простых людзей рызыкаваць жыццѐм сваіх дзяцей. Асан спачатку абурыўся такой прапанове, але… калi не скарыстаць гэты выпадак, то ўсѐ роўна загiне сын, ды i яны ўсе разам. Жонке ѐн нiчога не сказаў. Асан прывѐў свайго 10 гадовага сына Сiдры (сярод 8 дзяцей) ў якасці прынады для кракадзiлаў. Яму абяцалi, што з хлопчыкам нiчога дрэннага не здарыцца, аднак здарылася нечаканае i хлопчык застаўчя калекам, страцiў нагу. За гэту нагу сям´я кармiлася некалькi месяцаў. А потым зажылi як раней. Апавяданне «Лацарронi» паказвае два Неапаля: уладкаваны і беспрытульны. Галоўны герой хлопчык Джузэпе ловiць манеткi, якiя паны кiдаюць у ваду.Аўтар паказвае адваротны бок прыгажосці горада, таксама падымаецца праблема фашызма. 20. Навукова-пазнавальная аповесць Янкі Маўра “Чалавек ідзе». Апісанне клімату, жывёльнага і расліннага свету, жыцця першабытных людзей. Вызначыць навуковае і мастацкае ў творы. У аповесці «Чалавек ідзе» Я. Маўр зазірнуў у глыбіні стагоддзяў, звярнуўся да жыцця першабытнага чалавека на той стадыі яго развіцця, калі чалавек толькі станавіўся на ногі, нічога яшчэ не ўмеў, не вырабляў прылад, не ствараў новых рэчаў, а толькі вучыўся карыстацца гатовымі, прыроднымі, не валодаў агнѐм, не ўмеў ні смяяцца, ні плакаць, ні гаварыць. У аснову сюжэта аповесці пакладзены сам працэс развіцця чалавека, мільённагадовы, пакутлівы і драматычны, напоўнены барацьбой за сваё жыццё і з самім са- бой, шлях працяглага і маруднага назапашвання не толькі вопыту практыч- нага, але і духоўнага. Не паступаючыся ў цэлым навуковасцю (што не вы- ключае спрэчнасці і гіпатэтычнасці асобных аўтарскіх меркаванняў, якія могуць і не адпавядаць цалкам сённяшняму стану навукі), Маўр разам з тым выходзіць за рамкі строгай і дакладнай навуковасці: ён імкнецца дзякуючы фантазіі ўзнавіць жывыя малюнкі, сцэнкі з жыцця першабытнага чалавека, разгадаць,змадэліраваць яго пачуцці, думкі ў тых ці іншых канкрэтных сіту- ацыях Аўтар фіксуе ўвагу на найбольш драматычных, напружаных момантах жыцця: смерць старога дзядулі, жанчыны з дзіцем, выратаванне чалавека з багны, авалоданне вялікай сілай прыроды — агнѐм, з якім звязваецца радасць і гора першабытнага чалавека. З'яўляюцца ў аповесці і дзеючыя асобы — Краг, дзяўчына Агу, хлопчык Ра, хоць у той час чалавек, член гурту, яшчэ не вылучаў сябе з навакольнай прыроды і асяроддзя. Для абвастрэння чытацкай увагі аўтар выкарыстоўвае элементы прыгодніцтва, таямнічыя і загадкавыя загалоўкі раздзелаў, казачны зачын, які надае апісанню каларыт сівой даўніны: «Гэта было даўно-даўно... Можа мільѐн гадоў назад». 21. Жыццёвы і творчы шлях Алеся Якімовіча. Апрацоўка пісьменнікам беларускіх народных казак. Аналіз казак “Каваль Вярнідуб”, “ Казка пра смелага вожыка” і інш. Алесь Іванавіч Якімовіч (1904-1979) - Лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Адзін з заснавальнікаў беларуская дзіцячай літаратуры, таленавіты беларускі дзіцячы пісьменнік-казачнік, паэт, празаік, перакладчык, фалькларыст, крытык. Нарадзіўся 17 студзеня ў весцы Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926). Адначасова з вучобай пленна працаваў у часопісе “Беларускі піянер”, быў яга сакратаром, потым супрацоўнічаў у часопісе “Іскры Ільіча”. Скончыў у 1930 літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Удзельнік Вялікай Айчынная вайны, у баях пад Харкавам быў цяжка паранены. Пасля вайны працаваў старшым радактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, адказным радактарам дзіцячага часопіса “Бярозка”. Друкавацца пачаў з 1923 года. Першая кніжка “Вершы” выйшла ў 1925 г. Пісаў пераважна для дяцей сярэдняго школьнага ўзросту. Аўтар апавяданняў, аповесцей: “Гул бубна” (1925), “Перамога” (1932), “Незвычайны мядзведзь” (1934), “Выпадак на чугунцы” (1938), “Звяры нашых лясоў (1951)”, “Новы год” (1958), “Кастусь Каліноўскі” (1971) і інш. Таксама выдаваў літаратурныя казкі ў вершах і прозе: “Каваль Вярнідуб” (1936), “Казка пра серага Вожыка” (1937) Якiмовiч пераклаў на беларускую мову ўсе казкi Пушкiна, Яршова «Канѐк-Гарбунок», казкi Андэрсена i iнш казкi i творы для дзяцей. Першая лiтаратурная казка Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб». У яе сюжэце выкарастыны матывы некалькiх беларускiх чарадзейных казак пра волатаў-асiлкаў - заступнiкаў прыгнечаных, пакрыўджаных. У казцы, як i ў народнай ѐсць зачын (пераносiць чытача ў фантастычную краiну, што знаходзiцца «Не далѐка, не блiзка…»). Жыў у той краiне яе ўладар – найлюты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краiны пакутаваў ад голаду i няволi. Калi ад галадухi пачалi памiраць людзi, цар скемiў, што калi ўсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваiм. Тады ѐн вырашыў звярнуцца да сваiх дарадцаў, а тыя параiлi знiшчыць усiх малых. Цар адразу прыняў гэту параду и пачаў склiкаць сваiх катаў. Мацi Вярнiдуба Параска ўратавала сына, песцiла яго i даглядала. Вярнiдуб пайшоў насустрач выпрабаванням, тройчы браў ѐн ў рукi чарадзейную булаву ў час сустрэчы з сiламi зла. Першы раз з разбойнiкам Салаўѐм. Перамог Вярнiдуб i цара з яго войскам. У вобразе Вярнiдуба спалучана казачнае i рэальнае: ѐн добра выхаваны, умее прывецiць, падтрымаць чалавека, нiкому не дазволiў Вярнiдуб прынiзiць сябе, нiшто не магло яго запалохаць, ѐн заўсѐды гатоў уступiць у барацьбу са злом. Казка выхоўвае ў дзяцей прыгажосць народных вобразаў, выхоўвае ў iх разуменне iдэалаў дабрынi, прыгажосцi, чалавечнасцi, адданасцi свайму народу. «Казка пра смелага вожыка» напiсана прозай, у казцы шмат дыялогаў. Дзецям перадаецца думка аб тым, што трэба ўмець пераадольваць палахлiвасць, бо нават дужыя, калi яны баяцца, становяцца смешнымi i бездапаможнымi. У пасляваенны час Якiмовiч заняўся апрацоўкай беларускiх народных казак. Якiмовiч апрацаваў больш за 200 беларускiх народных казак. Многiя з iх увайшлi ў зборнiкi казак А.Якiмовiча: «Каток – залаты лабок», «Бацькаў дар», «З рога ўсяго многа», «Андрэй за ўсiх мудрэй» i iнш. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую. 22. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў прозе Алеся Якімовіча. Зрабіць цэласны аналіз апавядання “Чарнавочка”. Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аўтамат» i iнш. У гэтых творах адлюстроўвана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, аб.яднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi. Расказаваў Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыўна ўключылiся ў змаганне.Беларускiя дзецi ў час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяўчынка Валя, якая стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла яна ў гестапа, дык загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»). А. Якімовіч паказвае, што на акупаванай тэрыторыі ў змаганне з ворагам актыўна ўключыліся не толькі дарослыя, але і падлеткі, дзеці: яны станавіліся партызанскімі разведчыкамі, сувязнымі. Ад- значым, што тэма “вайна і дзеці” была балючай для А. Якімовіча: на руках жонкі пісьменніка ў час бамбёжкі загінуў ад асколкаў снарада нованароджаны сын. За дапамогу партызанам фашысты расстралялі бацьку пісьменніка, ледзь не згарэла ў падпаленай акупантамі хаце маці, яна памерла крыху пазней, так і не дачакаўшыся перамогі. Так, партызанкай-сувязной стала дзяўчынка Валя, якая да вайны скончыла толькі чатыры класы (апавяданне “Чарнавочка”). Па даносе здрадніка дзяўчына апынулася ў гестапа, загінула, але нічога не сказала ворагам. Падлеткі Віця і Грыш- ка, героі апавядання “Аўтамат”, мараць аб змаганні з ворагам, далучыцца да пар- тызан і перадаць ім схаваны ў клеці аўтамат. Аднак аўтамат неўзабаве спатрэбіўся ім самім. Калі Грышка даведаўся аб тым, што фашысты збіраюцца павесіць Віцю і яго маці, то спачатку разгубіўся, “зашыўся ў цёмны куток клеці і плакаў наўзрыд, несціхана. Ёнж атаксамаеўпраклятыя нямецкія цукеркі”, якіміяго пачастваваў Віця [4, с. 98]. Слёзы градам каціліся з вачэй. “Я буду страляць”, - вырашыў хло пец [4, с. 100]. Пасля таго, як усё скончылася, хлопцы накіраваліся да партызан. 23. Лёс дзяцей на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў апавяданні Алеся Якімовіча “ Апоркі”. А. Якімовіч паказвае нялёгкае жыццё дзяцей у Заходняй Беларусі, іх прагу да ведаў, псіхалагічныя перажыванні бацькоў, якія клапоцяцца, каб дзеці “выйшлі ў людзі” (“Апоркі”). Многія апавяданні прысвечаны паказу гаротнай долі парабкаў, сірот, беспрытульных (“Сірата”, “Беспрытульны”, “Апоркі”). 24. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў Алеся Якімовіча “Васількі”, “Слабая воля”, “Як Віця заблудзіўся”, “Навічок”, “Цяжкая хвароба” ( аналіз 3-х твораў на выбар). Пiсаў Якiмовiч i пра непажаданыя звычкi, схiльнасцi дзяцей, але нiколi не павучаў адкрыта. У апавяданнi «Слабая воля» запрашаў чытачоў падумаць, паразважаць каго можна лiчыць сапраўдным сябрам. Аказалася, што ў вучня 4 класа Мiшы воля зусiм не слабая, нават моцная, ды не на тое скiравана. У апавяданнi «Цяжкая хвароба» адметна паказан вобраз хiтруна. У апавяданнi «Пад новы год» - вобраз гультая. Гэтыя вобразы апiсаны з гумарам. А. Якімовіча таксам цікавяць маральна-этычныя праб- лемы, звязаныя з выхаваннем дзяцей. Апавяданні “Васількі”, “Слабая воля”, “Навічок”, “Як Віця заблудзіўся”, “Цяжкая хвароба” вучаць працавітасці, сумленнасці, дружбе, павазе да старэйшых. Пісьменік умеў гаварыць з дзецьмі “на роўных” — без празмерных павучанняў і маралізатарства, як добры та- варыш. Напрыклад, падумаць, паразважаць над ўчынкамі і паводзінамі герояў пісьменнік заклікае чытача ў апавяданні “Слабая воля”. Вучань чацвёртага класа Міша прычыны сваёй “двойкі” па арыфметыцы тлумачыць тым, што ў яго не хапае настойлівасці. На самай жа справе воля ў яго мод ная: ён спакусіў добрага вучня Толю. У апавяданні “Цяжкая хвароба” з гумарам створаны вобраз гультая і хітруна Віці Бегунка. Тэма працы, выхавання ў дзяцей працавiтасцi раскрыта ў апавяданнi «Залатыя рукi», дзе цiмураўцы дапамагаюць нямоглым старым. У апавяданнi «Васiлькi» гарадскi хлопчык Вiця, якi прыехаў у вёску да бабулi, ганарыцца сваiмi працаднямi. Разам з аднагодкамi ён дапамагае калгаснiкам. Нiколi не адчуваў сябе ён такiм дужым, самастойным, як тут, працуючы побач з таварышамi. Глыбока ўразiла яго вясковая прырода. Упершыню ўбачыў ён жывы васiлёк, з-за якога аднойчы настаўнiца паставiла яму 2 (Вiця не мог нiяк пагадзiцца, што васiлёк – пустазелле. Ён адказаў настаўнiцы «Не!»). 25. Творчасць У. Дубоўкі для дзяцей. Гуманістычная накіраванасць, маральна-этычная праблематыка вершаваных казак «Як Сінячок да сонца лётаў», «Чые рукі прыгажэйшыя», «Як унук дзеду дапамог». Асаблівасці паэтыкі. Уладзўімір Дубоўка уваходзіў у літаратуру ў самыя бурлівыя гады пачатку мінулага стагоддзя. Ен спазнаў і усе супярэчнасці, узлеты і трагедыі таго часу на уласным лесе. І менавіта ў гэты час пісьменнік найбольш увагі надае напісанню твораў для дзяцей, упэўнены, што у гэтым яго абавязак перад дзеткамі, будучым краіны. У 1920-ыя гг. Дубоўка не пісаў вершаў, непасрэдна прызначаных для дзіцячага чытання, нават нягледзячы на тое, што некаторы час узначальваў адпаведны часопіс. Пасля выяртання з вымушаных вандровак Дубоўка большю частку пісьменніцкага часу аддае творчасці для дзяцей. Ен ставіць перад сабой мэту выхавання ў іх патрыятызму, любові да раднага краю. Найбольш прыдатным для гэтай мэты Ул.Дубоўка лічыў казку з яе выключнай вобразнасцю і этычна-маральным сэнсам. У творчасці Ул.Дубоўкі пераважае паэзія. За 20 гадоў пасля вяртання паэт напісаў і апрацаваў больш 50 казак. Праўда, у жанравых адносінах іх не ўсе можна кваліфікаваць як казкі. Есць у яго творы, падрыхтаваныя на аснове народнага анекдота, знайдуцца і проста сатырычныя вершы, і байкі ці невялічкія паэтычныя творы, напісаныя на аснове розных паданняў. Казкі Дубоўку пранікнуты гуманістычным зместам, яны заклікаюць тварыць дабро. Паэт паказвае, што ў данным выпадку патрэбны намаганні, мабілізацыя унутранных сіл. А гэта даецца только праз перакананне ў неабходнасці тых або іншых высокіх учынкаў. Е легендах і паданнях заўседы есць міфалагічныя героі, якія сваей магутнасцю непараўнальна выдзяляюцца сярод звычайных людзей. Дубоўка ў сваіх казках-легендах выбірае іншы аспект: гераічныя ўчынкі ў яго здзейсняюць найчасцей непрыкметныя істоты, але яны маюць вялікую сілу духа Тэматыка казак разнастайная: пра чалавечы розум i дасцiпнасць, пра ляноту i зайздрасць, пра ганарыстасць i нядобразычлiвасць. Казкi «Цудоўная знаходка», «Як сiнячок да сонца лѐтаў», «Мiлавiца», «Кветкi – сонцаввы дзеткi» i iнш . У казках-легендах Дубоўкi гераiчныя ўчынкi здзяйсняюць найчасцей непрыкмметныя iстоты, але яны маюць вялiкую сiлу духу. Маленькая птушачка Сiнячок («Як Сiнячок да сонца лѐтаў») прыносiць людзям агонь. Каб яны маглi пагрэцца зiмой. Хоць i сам абгарэў, але выканаў свой абавязак. Спачувае Сiнячку i сонца, раiць яму не ляцець хутка, кааб не згарэў. Ι птушкi аддалi па адным пяры, каб Сiнячок зноў набыў апярэнне (адмовiўся толькi удод за што птушкi яго пакаралi, бiлi, шчыпалi, прымусiўшы схавацца ў дупло, пасля чаго ўдод адважваўся вылятаць толькi ноччу). За свой учынак Сiнячок захаваў iмя. Шануюць Сiнячка i людзi, заўсѐды зiмой даюць прытулак у вѐсцы. У адным i тым жа творы Ул. Дубоўкi заключаецца шмат этычна-маральных адценняў. Узятыя ў розных народаў сюжэты на адну тэму сведчаць, што ва ўсiм свеце ганаруецца самая лепшая якасць – працавiтасць. Павучальнымi з´яўляюцца вынiкi спрычкi iндыйскiх вяльможных красунь пра самыя прыгожыя рукi («Чые рукi прыгажэйшыя»), сапраўднай прыгажосцю вызначаюцца знешне не прывабныя, але працавiтыя рукi. 26. Маральна-этычная праблематыка казак У. Дубоўкі «Праўдзівы хлопчык», «Сквапныя мядзведзікі», «Пузыр, Саломіна і Лапаць», «Вожыкаў суд», «Казка пра зачараваную Лілю», «Кветкі – Сонцавы дзеткі». Асаблівасці паэтыкі. Афарыстычныя выслоўі, іх павучальны сэнс. Зварот У. Дубоўкі да больш глыбокага, эпічнага асэнсавання грамадска-палітычных і літаратурна-мастацкіх падзей быў прадыктаваны гісторыка-сітуацыйным момантам, тымі дэструкцыйнымі працэсамі, якія асабліва востра сталі выяўляць сябе з другой паловы 20-х гадоў. 3 прычыны чуйнасці і надзвычайнай абвостранасці сваей грамадзянскай і мастакоўскай пазіцыі паэт не мог заставацца ўбаку ад лёсавырашальных пытанняў і праблем, якія закраналі асновы існавання нацыі. Яго не мог задаволіць чыста утылітарны падыход да літаратурнай творчасці на платформе адзінай пралетарскай ідэалогіі з яе коснасцю, дагматызмам і спрашчэнствам, з яе ўстаноўкай на сацыялагізацыю ўсіх формаў жыцця. У гэты няпросты, складаны для творчасці (ды і не толькі творчасці) час У.Дубоўка не спыняў пошукаў новых шляхоў для ўвасаблення свайго эстэтычнага ідэалу. Навізна і актуальнасць праблематыкі, шырыня мастацкага дыяпазону, уменне са складанага суплету жыцця вылучыць найбольш важную, істотную грамадскую і анталагічную праблему і вынесці яе на суд чытача - вось што вылучае творчую манеру, почырк мастака сярод іншых творцаў таго часу. Значным мастацкім дасягненнем стаў Дубоўкаў паэмны трыпціх - «Кругі», «I пурпуровых ветразей узвівы...», «Штурмуйце будучыні аванпосты!» Адной з істотных стылёвых адзнак з'яўляецца іх «амбівалентнасць», цеснае, раўнапраўнае суіснаванне ў межах абранага жанру дасягненняў урбаністычнай літаратуры з яе арыентацыяй на высокія ўзоры і класічныя формы, з аднаго боку, і мастацка-творчае засваенне прыёмаў і нормаў традыцыйнага народнага мастацтва - з другога. 27. Творчасць Максіма Танка для дзяцей. Ідэя жыватворнай сілы мастацтва ў «Казцы пра Музыку». Народная легенда пра музыку ў апрацоўцы Я. Коласа, М. Багдановіча і М. Танка. Услаўленне смеласцi i самаахвярнасцi ў казцы «Сказ пра Вяля». М.Танк з самага пачатку сваей дзейнасці адчуў патрэбу пісаць для дзяцей. Такі напрамак стаў грамадзянскім абавязкам ў творчасці пісьменніка. У часы суровага змагання на заходнебеларускіх барыкадах паэт-рэвалюцыянер стварыў мноста цудоўных казак, што захапляюць чытачоў і сення. Першыя яго творы з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства. У 1930-ыя гг. У перыядычным друку Заходняй Беларусі з’явіўся шэраг казак і вершаў М.Танка, адрасаваных моладзі. Яны друкаваліся ў часопісах “Беларускі летапіс”, “”Снапок і “Калоссе”. У заходнебеларускіх выданнях пабачылы свет казкі: “Сказ пра Вяля”, “Казка пра мядзведзя”, “Казка пра Музыку”,”Мухамор”. У свіх казках Танк закранаў разныя маральна-этычныя праблемы. Напрыклад, у казцы “Мухамор” (1937) высмейваецца хвалько Мухамор, які лічыў, што мог бы смела быць паслом або нават царом. Упэўнены, што роўнага па прыгажосці яму ў лесе няма, ен лічыў, што яму не падабраць сабе пары. Аднак калі ў лес прыйўлі дзеці, усе стала на свае месца: яны пазбіралі добрыя грыбы, а мухамор нікому не спатрэбілся. Казка вучыць юных чытачоў рэальна ацэньваць сабе і не выхваляцца перад іншымы. Першыя творы М.Танка для дзяцей з´явiлiся ў 1937г., але i да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцiнства. Праблемы, закранутыя аўтарам у “Казцы пра Музыку”, з’яўляюцца для чалавека спрадвечнымі актуальнымі філасофскімі пытаннямі пра сэнс чалавечага быцця. Лес галоўнага героя Музыкі – гэта не только прыклад сапрауды патрыятычнага служэння народу і Бацькаўшчыне, але і пошук духоўных асноў, якія дазваляюць выжыць у самых складаных сітуацыях, рэалізаваць свае здольнасці і талент. У гэтай казцы М.Танк асэнсоўвае важную для кожнага творцы праблему мастака і мастацтва, вырашэнне якой дазваляе яму вызначыць свае творчае крэда.Таксама ў гэтай казцы найбольш ярка ў параўнанні з іншымі творамі М.Танка для давераснеўскага перыяду выявілася паэтызацыя роднага краю. 28. Паэтычная апрацоўка Максімам Танкам народных казак «Конь i Леў», «Галiнка i верабей», «Ехаў казачнiк Бай», «Журавель i чапля», маральна-этычныя праблемы ў творах. Прачытаць верш М.Танка на памяць. М.Танк з самага пачатку сваей дзейнасці адчуў патрэбу пісаць для дзяцей. Такі напрамак стаў грамадзянскім абавязкам ў творчасці пісьменніка. У часы суровага змагання на заходнебеларускіх барыкадах паэт-рэвалюцыянер стварыў мноста цудоўных казак, што захапляюць чытачоў і сення. Першыя яго творы з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства. Талент М.Танка як дасканалага майстра літаратурнай апрацоўкі выявіўся і ў яго творы “Конь і леў” (1953). Вядома, што дзецям падабаюцца казкі пра жывел, яны любяць, каб у творах былі дяылогі, элементы сцэнічнасці. Перапрацаваўшы фальклорны сюжэт, пісьменнік, па сутнасці, стварыў невялічкую п’есу паводле зместу беларускай народнай казкі “Як конь стаў старэйшым ад льва”. Казка «Галiнка i верабей» блiжэй да забаўлянак. У творы расказваецца пра тое, як галiнка-вярбiнка не хоча калыхаць дзяцей вераб.я i нiхто не можа прымусiць яе гэта рабiць, бо ўсе у лесе адмаўляюцца выконваць свае абавязкi . Аднак, калi ўмешваецца чалавек, то ўсѐ становiцца на свае месцы: «з тых дзѐн без спачынку, каб кожны быў рад, калыша галiнка усiх птушанят». Казка «Конь i леў» дабро заусѐды ўзнагароджваецца: гаспадар, хоць i выгнаў каня , але потым зноў вярнуў яго дадому. Творчае выкарыстанне набыткаў беларускага казачнага эпасу адчуваецца ў такіх творах М.Танка, як “Журавель і чапля”(1945), “Жук і слімак”. Гэтыя казкі – не спрошчана-прымітыўны пераказ вершамі фальклорных твораў, а з’ява арыгінальна, высакомастацкая. Я — беларус Я — беларус, я нарадзiўся На гэтай казачнай зямлi, Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх Адвеку прашчуры жылi. Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае iмя: Аб добрай славе Беларусi У свеце знаюць нездарма! Я — беларус, i я шчаслiвы, Што мацi мову мне дала, Што родных песень пералiвы I зблiзку чую, i здаля. Я — беларус, i хоць сягоння Яшчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных I прад бядой не задрыжу!.. 29. Маральна-этычныя праблемы і прыёмы іх увасаблення ў казках Максіма Танка «Мухамор», «Жук і Слімак», «Казка пра Мядзведзя», «Сярод лясоў наднёманскіх» і інш., праблемы таварыскасцi, сцiпласцi ў іх. Першыя творы М.Танка для дзяцей з´явiлiся ў 1937г., але i да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцiнства. Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоўваў народныя сюжэты. У сваiх казках Танк закранаў розныя этычныя праблемы. Н-д: у казцы «Мухамор» высмейваецца хвалько Мухамор, якi лiчыў, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом». Упэўнены, што роўнага па прыгажосцi яму ў лесе няма. Аднак калi ў лес прыйшлi дзецi, усѐ стала на сваѐ месца: яны пазбiралi добрыя грыбы, а мухамор нiкому не спатрэбiўся. Казка вучыць чытачоў рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад iншымi. Пазнавальнае значэнне ў тым, што дзецi даведаюцца, якiя растуць грыбы ў беларускiм лесе. Свет роднай прыроды паказан у «Казцы пра Мядзведзя». Паэт iмкнецца выклiкаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаўшчыну. Тут Танк канкрэтызуе месца дзеяння, згадваючы нарачанскiя мясцiны i Бклавежскую пушчу. У гэтай казцы багатая сiстэма вобразаў. Сярод дзеючых асоб ѐсць мядзведзь, воўк, лiса, зубр, казѐл, зайцы, вавѐрка, варона, сарока, певень, цецерукi, дзятлы. Твор напiсан у традыцыях беларускiх народных казак. З гумарам асуджаецца ў казцы гультайства, прыстасавальнiцтвва мядзведзя. Ён вырашыў знайсцi жонку працавiтую i з добрым пасагам, каб i надалей гультаваць и быць сытым зiмой. Мядзведзевы сваты воўк i лiса змаглi знайсцi выгадную нявесту працавiтую вавѐрачку. Але хiтрасць у казцы пакарана. Калi мядзведзь з.еў усе вавѐрачкiны запасы i занудзiўся, то знайшоўся той, хто змог вылечыць яго ад ляноты i гультайства. Цыган лячыў мядзведзя брагай, паiў зеллем, салодкiм, як мѐд, спаiўшы мядзведзя прыкуў яго да калоды i павѐў яго цешыць людзей на кiрмаш. У казцы паказана, што праца здольна змянiць характар чалавека. Казка мае i пазнавальнае значэнне, дзецi даведваюцца пра норавы i звычкi лясных жыхароў (н-д: чаму вавѐрачка хавае свае арэхi). Казка “Жук і слімак”, як і кожная казка, мае дыдактычную скіраванасць. Умоўна-казачная форма цесна спалучана ў гэтым творы з рэалістычна-праўдзівым адлюстраваннем рэчаіснасці. Казка «Сярод лясоў наднѐманскiх» адлюстраваны дзiвосны, запамiнальны свет роднай прыроды, у дзяцей фармiруецца пачуццѐ прыгожага. Гераiня казкi дачушка леснiка Верачка вырасла на ўлоннi прыроды, тут ѐй усѐ дорага. Аднак засумавала, што ўвосень ападаюць лiсты, знiкаюць матылькi, адлятаюць птушкi. Нi звяры, нi птушкi не змаглi дапамагчы Верачке, толькi маленькi павучок здолеў ажывiць павуцiннем прыроду. 30. Спалучэнне рэальнага i неверагоднага, напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта сучасным зместам у «Быліне пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні» Максіма Танка. Наватарскае засваенне паэтам фальклорных традыцый. Прачытаць верш на памяць. М. Танк, знаходзячыся ў імклівым руху наперад, у творчым пошуку, гарэнні, няспынна абнаўляе, узбагачае змест і форму сваіх твораў. Побач з вершамі класічнай формы ў яго паэзію шырока ўвайшлі балады («Балада пра партызана Дубягу», «Балада пра Гаркушу»), легенды («Ля вогнішч начлежных», «Легенда пра музыку»), санеты («Санет», «Антысанет»), оды («Оду Зеўсу аднойчы я склаў», «Я — твой...»), прытчы («Кажуць, зоры ўсё знаюць...»), дыялогі («Дыялог з Дыягенам»), што дазволіла аўтару дасягнуць высокай ступені арыгінальнасці, непаўторнасці манеры і стылю. Але галоўнае месца ў творчасці сённяшняга Танка займаюць верлібры і вершы-мініяцюры («Парог, вычасаны з успамінаў», «Усё мае працяг жыцця...», «Незнаю...», «Дрзвы паміраюць...», «Непадсудная», «Я ў захапленні», «Маўчанне»). Паэтычнасць у верлібрах дасягаецца не рыфмай і паўтаральнасцю рытму, а самім унутраным (філасофскім) зместам, эмацыянальнай насычанасцю, сінтаксічнай будовай, яе багаццем і гнуткасцю. Аўтар выказвае пашану да ведаў і заклікае юных чытачоў настойліва авалодваюць граматай, бо без яе не абысціся ў жыцці. На прыкладзе Мураша Бадзіні ўслаўляецца смеласць і адвага тых, хто імкнецца пазнаць нязведанае, стаць першым у любой справе. Як ні адгаварвалі Мураша ад ідэі паляцець у космас, ен ўсе роўна выявіў упартасць і настойлівасць у дасягненні вызначаная мэты: трапіў на самалеце ў Байканур, а потмы, пераадолеўшы страх, сеў на касмічны карабель. У казцы паэтызуецца сіла розуму, які здольны ператвараць бязмежную фантазію ў реальнасць. Мураш Бадўіня стаў героям, але не заганарыўся і вельмі сціпла перажыў сваю славу. Такім чынам, удалае спалучэнне казачна-фантастычнага з рэальным нарадзіла твор, які мае вялікае пазнавальнае і выхавальнае значэнне. Казка «Былiна пра мураша Бадзiню» з´явiлася водгукам на рэальныя падзеi, што адбылiся ў краiне i былi звязаны з актыўным асваеннем космасу. Дзецi, збiраючы грыбы, згубiлi газету. Лясныя жыхары не змаглi адразу прачытаць газету, толькi бусел змог паведамiць, што з Байканура скора ў ракеце касманаўты адправяцца да зораў. Аўтар паказвае пашану да ведаў, заклiкае чыточоў авалодаць граматай, без якой не абысцiся ў жыццi. Галоўны герой мураш Бадзiня вырашыў паляцець у космас. Ён трапiў на самалѐце у Байканур, а потым сеў на касмiчны карабль. Мураш Бадзiня стаў сапраўдным героем, але не заганарыўся. |