Главная страница
Навигация по странице:

  • 51. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі для дзяцей на сучасным этапе. Аналіз паэтычнай творчасці Алеся Бадака, Міколы Чарняўскага, Уладзіміра Мазго, Міколы Маляўкі і інш.

  • 52. Роля творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка ў выхаванні экалагічнай культуры і цікавасці дзяцей да пазнання прыроды. Аналіз апавяданняў «Жураўлі», «Рак», «Ласка», «Баравік».

  • “Тайна прыгажосці”

  • Сюжэтнай займальнасцю

  • 54. Пазнавальны характар і паэтыка празаічных твораў Паўла Місько «Прыгоды Бульбобаў», «Маміна мама», «Прыйдзі, дзень-залацень».

  • 55. Эстэтычна-выхаваўчыя і педагагічныя задачы ў апавяданнях Паўла Місько “ Як дзеда дзялілі”, “Смажаны лёд або Апавяданне пра Несусветнага Хлуса”, “ Добры чалавек”, “Салодкія яблыкі” і інш.

  • 56. Перыядычны друк для дзяцей на сучасным этапе. Агляд часопіса «Вясёлка»: асноўныя рубрыкі, тэматыка, жанравая разнастайнасць твораў сучасных пісьменнікаў.

  • Дзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова


    Скачать 163.35 Kb.
    НазваниеДзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова
    Дата03.01.2023
    Размер163.35 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаotvety_k_bel_det_lit.docx
    ТипДокументы
    #871612
    страница7 из 7
    1   2   3   4   5   6   7
    50. Гісторыя, народ, Радзіма ў кнігах «Зямля пад белымі крыламі» У. Караткевіча і «Зямля бацькоў нашых» Я. Пархуты.

    1) У кнізе «Зямля пад белымі крыламі» незабыўны наш Караткевіч засведчыў легенду пра тое, як Бог дзяліў між народамі землі. I даў Бог беларусам, якія Яму вельмі спадабаліся, пушчы нямераныя, рэкі - поўныя, азёры - нялічаныя. Звяры і дзічына ў пушчах чародамі; лані бягуць - лес варушыцца. Рыбы ў рэках - касякамі; чаўны з вады выціскае. Пчолы ў борцях - мільёнамі. Сады - багатыя, грыбоў ды ягад - заваліся. Сказаў Бог, што і голаду на гэтай зямлі ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да нас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта. Яшчэ сказаў Бог, што і людзі на гэтай зямлі будуць таленавітыя, на музыку, песні, вершы - здатныя, на дойлідства - таксама; жанчыны будуць прыгожыя, дзеці - дужыя, кемлівыя...

    2) “Падарожжа па краіне беларусаў” В.Вольскага – ітрэба адзначыць, што перад гэтым ужо былі надрукаваныя многія мастацкія творы У.Караткевіча на гістарычную тэматыку, у якіх падавалася, няхай сабе крыху рамантызаваная, але сапраўдная гісторыя Беларусі. Пісьменнік не мог не улічваць многія новыя звесткі пра даўнюю гісторыю і іх інтэрпрэтацыю новым пакаленнем даследчыкаў. Таму ён і выбраў у некаторай ступені казачны варыянт расповеду пра гісторыю Беларусі, так можна было пазбегнуць многіх спрэчных трактовак падзей. У цэлым аўтару удалося рэалізаваць задуму. Прапанаваны пісьменнікам умоўны, фантастычны па сутнасці, палет на дыване-кіліме дазволіў расказаць пра старажытную флору і фауну, першыя пасяленні людзей на тутэйшых землях, пра гарадзішчы і умацаванні, абарону ад ворагу, а пасля пра жыццядзейнасць княстваў, пра іх ролю ва ўтварэнні ВКЛ. Няхай сабе крыху і эпізадычна, але на старонках кнігі паўстае гісторыя нашай дзяржавы, яе пачаткі і працяг. 

    3) Жывыя пейзажы, нацюрморты можна пісаць з таго, што расказаў і паказаў нам Яраслаў Пархута, нястомны падарожнік і збіральнік скарбаў, на якія нам няма часу азірнуцца і падзівіцца. Узяць толькі назвы падарожных нататкаў ― і мы адразу зразумеем шырыню абсягаў аўтара: “Крутагор’е” ― Койданаўшчына, “Гарывада” ― беларуская нафта, “Граніт Палесся” ― сама назва гаворыць за сябе, “Соль зямлі”, “Белавежа”, “Сталіца валявах” ― пра птушак на Прыпяці, “Музей у Гудзевічах”, “Гожа над Нёманам”, “Нарач” ― і іншае, ― усё гэта сабрана ў адной кнізе “Зямля бацькоў нашых”. (1988).

    51. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі для дзяцей на сучасным этапе. Аналіз паэтычнай творчасці Алеся Бадака, Міколы Чарняўскага, Уладзіміра Мазго, Міколы Маляўкі і інш.

    Развіццѐ сучаснай беларускай дзіцячай паэзіі (1985 – 2004) цесна паяднана з літаратурна-грамадскімі працэсамі апошніх дзесяцігоддзяў, дабратворны ўплыў якіх відавочны. Паэзія для дзяцей, як і ўся літаратура, набыла нацыянальны каларыт, пазбавілася ідэалагічнай зададзенасці, пэўнага схематызму, пашырыліся яе жанрава-тэматычныя абсягі, памножыліся выяўленчыя сродкі. Сучасная беларуская дзіцячая паэзія далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечых каштоўнасцяў, да духоўных скарбаў народа, абуджае патрыятычныя пачуцці, заклікае любіць свой край, берагчы яго непаўторную прыроду, паважаць чалавека працы – выхоўвае ў дзіцяці лепшыя маральна-этычныя якасці. Адной з асаблівасцей беларускай дзіцячай паэзіі на сучасным этапе з’яўляецца цікавасць да ―самой гісторыі дыхання‖ – даўняй культуры Беларусі, традыцый нашага народа (зб. ―Гуканне вясны‖ В.Жуковіча; зб. ―Назвы, родныя здавѐн‖ У.Мазго.

    1.Дасціпна, з лѐгкім гумарам паэт распавядае пра святочную калядную вячэру. 2. Патрыятычным пафасам прасякнуты творы пра мінулае роднай краіны, якія заклікаюць берагчы яе святыні, шанаваць родную мову. Постаці знакамітых людзей – Ф.Скарыны, К.Каліноўскага – прыцягваюць увагу А.Вольскага, В.Жуковіча, У.Мазго, М.Маляўкі і інш. Значнасць дзейнасці славутага першадрукара імкнецца асэнсаваць і М.Пазнякоў: ―Паклаў ѐн [Скарына – рэд.] дарогу да слова, святла, Цесна звязана з тэмаю Радзімы пейзажная лірыка, якая складае асобную старонку беларускай дзіцячай паэзіі. Прырода – гэта адухоўлены вобраз прыгажосці жыцця. Чалавек, які адчувае сэрцам, здольны захаваць яе на зямлі. Паэтызацыя шчымліва роднага і знаѐмага краявіду выклікае ў дзіцяці пачуццѐ любові да роднай зямлі. У цудоўны свет прыроды ўводзяць чытача А.Лойка (цыкл ―Вясѐлы агарод‖), М.Чарняўскі (раздзел ―Дзе гэта казка‖ са зб. ―Хто пакрыўдзіў кракадзіла?‖), Сучасная беларуская паэзія для дзяцей характарызуецца жанравай

    разнастайнасцю: вершы, вершаваныя казкі, паэмы, калыханкі, забаўлянкі, жарты, лiчылкі, загадкі, скорагаворкі, пацешкі, чыстагаворкі і інш.

    Сярод жанраў беларускай дзіцячай паэзіі асобнае месца займае загадка, якая мае не толькі пазнавальнае значэнне, але спрыяе развіццю фантазіі, асацыяцыйнага мыслення, назіральнасці дзіцяці. Паэты шырока ўключаюць у свае творы разнастайныя звесткі пра жывѐльны і раслінны свет, таму яны не толькі забаўляюць, цешаць, а і непрыкметна вучаць.

    У ей пленна працавалі прадстаўнікі старэйшага пакалення Э.Ангяцвет (зборнік “Рэчанька, рэчанька мая”, В.Вітка (“Трэція пеўні, “Дом, дзе жывуць словы”, С.Грахоўскі (зборнікі “Знаходка”, “Птушыная дзяржава”), М.Танк (зборнік “Сярод лясоў наднеманскіх”, С.Шушкевіч (зборнікі “Казел на верталеце”, “Непаседлівыя ваверки”. Да гэтага часу высокамастацкае паэтычнае слова дзецям прэзентуюць такия прызнанныя аўтары, як Р.Барадулін, Н.Гілевіч, А.Грачанікаў, А.Лойка.  У апошнія дзесяцигоддзі ў дзіцячыю літаратуру увайшлі кнігі такіх таленавітых майстроў паэтычнага слова, выдатных знаўцаў дзіцячай психалогіі, як А.Вольскі, Н.Галіноўская, В.Гардзей, А.Дзеружынскі, К.Камейша, Г.Каржанеўская, У.Карызна, У.Мазго, М.Маляўка, Г.Пашкоў. Сучасная беларуская дзіцячая паэзія далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечых каштоўнасцей, да духоўных скарбаў народа, абуджае патрыятычныя пачуцці, заклікае любіць свой край, берагчы яго непаўторнасць, паважаць чалавека працы – выхоўвае ў дзіцяці маральна-этычныя якасці. Тэматыка вершаў разнастайная: патрыятычныя, вершы пра мінулае, шмат вершаў прысвечана тэме любви да Бацькаўшчыны, пейзажная лірыка, прыродаапісальная, есць вершы рэлігійнай тэматыцы, тэма роднай мовы, вершы маральна-этычнай праблематыцы.
    52. Роля творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка ў выхаванні экалагічнай культуры і цікавасці дзяцей да пазнання прыроды. Аналіз апавяданняў «Жураўлі», «Рак», «Ласка», «Баравік».

    Апавяданнi У. Ягоўдзiка вызначаюцца добрым дыдактызмам, бо пiсьменнiку з дапамогай займальнасцi ўдаецца звярнуць увагу а самае галоўнае: на неабходнасць аберагаць родную прыроду. Гэта па-сутнасцi, першыя ўрокi экалагiчнага выхавання. Творчасць Ул. Ягоўдзiка тэматычна i жанрава багатая. У яго знойдуцца i апрацоўкi легенд i паданняў, творы на сюжэты з народнай мiфалогii i своеасаблiвая iнтэрпрытацыя народных казак, уласныя лiтаратурныя казкi, апавяданнi пра канкрэтных гiстарычных асоб. Такая разнастайнасць адлюстравання рэчаiснасцi прываблiвае чытача.

    Літаратурныя аповесці-казкі Ул.Ягодзіка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта не зусім самайстойныя мастацкія творы, паколькі пісьменнік бярэ за аснову звычайныя жыццева-прыродныя факты і напаўняе іх незвячайным казачным дзействам. “”Песенны кірмаш”, “Калі тупне зайка”, “Сонейка, свяці!”, “”Янка і ружа раскрываюць розныя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы. Але ўсе яны прасякнуты адзінай ідэяй: выхавання дабрачыннасці і ўсталявання прынцыпаў вышэйшая справядлівасці. Тэматычныя творы Ул.Ягодзіка можна падзяліць на два цыклы:казкі пра жывел і птушак і сацыяльна-бытавыя. У “Птушыным кірмашы” і ”Калі тупне зайка” дзеючымі асобамі з’яўляюцца птушкі і звяры, у творах “Сонейка, свяці!” і “Янка Ружа” – падлеткі і юнакі. Але ўсе яны прысвечаны змаганню за высокародныя справы, супраць заганных звычак і грубай уладнай сілы. І хоць у першым цыкле канфлікты ўзнікаюць сярод птушак і звяроў, але праблемы вырашаюцца такія, якія ўласцівыя любому дзіцячаму ассяроддзю.
    53. Сучасная літаратурная казка і яе асаблівасці. Прытчавасць і філасафічнасць казак Раісы Баравіковай (“Тайна Прыгажосці”); сюжэтная займальнасць казак Алены Масла (зб. “Таямніцы закінутай хаты”); пазнавальная скіраваннасць казак Анатоля Бутэвіча (“Як акіян з кропелькай барукаўся”) і інш.

    Цесным чынам з развіццем фантастычнай плыні звязана развіцце жанру празаічнай літаратурнай казкі, адной з важных асаблівасцей якой на сучасным этапе з’яўляецца сувязь з фальклорам, літаратурнымі традыцыямі (на ўзроўні вобразнай сістэмы, стылю, сюжэтных калізій, што адпавядае стылістычным устаноўкам філасофіі постамадэрну), а таксама скіраванасць на мастацкі і выдавецкі эксперыменты. У межах апошняга беларускім фондам сцыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў “Мы - дзецям” пры падтрымцы дабрачынных арганізацый вывадзена некалькі зборнікаў пад агульнай назвай “Казкі дзяцей Беларусі”. Гэтыя кнігі яшчэ чакаюць свайго даследчыка. Прытчавасць і філасафічнасць – характэрная рыса казак Р.Баравіковай.

    Так, у казцы “Тайна прыгажосці” пісьменніца з характэрная для яе творчасці адкрытасцю і праніклівасцю падводзіць чытачоў да думкі, што жыцце рознакаляровае, цікавае сваей разнастайнасцю, а ў кожным чалавеку жыве Тайна Прыгажосці, кожны з нас унікальны, а таму варты ўвагі. южэтнай займальнасцю, своеасаблівай манерай пабудовы інтрыгі, прытчавасцю вызначаюцца казкі “Як гара чалавека ратавала”, “Цудадзейныя лекі”, “Сапраўдны Правіцель”, “Дрэва, якое расказвала казкі” з кнігі А.Масла “Таямніцы закінутай хаты” (2005). Адной з важных асаблівасцей сучасных беларускіх літаратурных казак з’яўляецца іх пазнавальная скіраванасць. Пісьменнікі імкнуцца, каб казка не толькі выхоўвала, але і вучыла. Падобнага роду пазнавальныя казкі максімальна набліжаюць для дзіцячагаразуменння навуковыя веды, садзейнічаюць сацыялізацыі дзяцей, бо звязваюць тэарэтычныя веды з практыкай, рэалізуючы адзін з асноўных прынцыпаў дыдактыкі. У яго казках шмат займальных прыгод, удала раскрыты цікаўнасць малых, іх непарсэднасць, прага актыўнай дзейнасці.

    Сюжэтнай займальнасцю, своеасаблівай манерай па- будовы інтрыгі, прытчавасцю вызначаюцца казкі «Як rapa чалавека ратавала», «Цудадзейныя лекі», «Сапраўдны Правіцель», «Дрэва, якое расказвала казкі» з кнігі А. Мас­ ла «Таямніцы закінутай хаты» (2005). Адной з важных асаблівасцей сучасных беларускіх літаратурных казак з ’яўляецца іх пазнавальная скірава- насць. Пісьменнікі імкнуцца, каб казка не толькі выхоўва- ла, але і вучыла, знаёмячы з правіламі руху: «Чарадзей- ная іскра: Казкі аб правілах руху» (1986) Р. Аўраменкі; з магчымасцямі інтэрнэту і здольнасцямі камп’ютэраў: «Як акіян з кропелькай барукаўся» (2003) А. Бутэвіча; з літа- рамі «Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка» (1993) Ул. Ліпскага
    54. Пазнавальны характар і паэтыка празаічных твораў Паўла Місько «Прыгоды Бульбобаў», «Маміна мама», «Прыйдзі, дзень-залацень».

    Павел Андрэевіч Місько – таленавіты пітсьменнік, які паўнагучна акрэсліў перспектыўныя параметры развіцця сучасная нацыянальнай дзіцячай літаратуры. У 1967 годзе выйшла першая кніга апавяданняў П.місько “Калодзеж”. У творах гэтага зборніка без празмернага дыдактызму, з дасціпным гумарам раскрыў шматлікія эстэтычна-выхаваўчыя і педагагічныя задачы. Пераважная большасць гэтых апавяданняў адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Дзеці часта становяцца ахвярамі несправядлівасці, маральная абразы і з боку дарослых, і з боку сваіх сяброў-аднагодкаў. Так, у апавяданні “Каляндар сумлення” праз узаемаадносіны двух хлапчукоў Толі Васільева і Сцепы Мармышкі, якія атрымалі ад настаўніцы адказнае паручэнне намаляваць для свайго класа каляндар надвор’я, раскрываюцца праблемы сумлення, сяброўства, годнасці, узаемападтрымкі. Калі Сцепа не паспеў своечасова зрабіць сваю частку задання, Толя са сваей бабуляй дапамог яму. Наступным жа днем няшчыры яго сябар аўтарства газеты прыпісаў сабе. Фінальная карціна твора перадае ўзрушэнне хлопчыка ад падману, няшчырасці, двурушнасці сябра.
    Ахвярамі самаўпэўненнасці, ганарлівасці, непаслушэнства сваіх сябрукоў становяцца і маленькія героі такіх апавяданняў маральна-этычнай тэматыкак П.Місько, як “Добры чалавек”, “Салодкія яблыкі” і інш. Пры гэтым аўтар кожны раз падкрэслівае, што несумленныя ўчынкі неслухаў-ашуканцаў абавязкова прыводзяць дзяцей да адпаведнага пакарання.
    Кнігі П.Місько прасякнуты імкненнем падарыць дзіцяці радасць сустрэчы з прыродай, жаданнем абудзіць фантазію, даць урокі чалавечнасці. Асабліва ярка ў гэтым рэчышчы выдзяляецца аповесць “Прыгоды Бульбобаў” (1977). Гэтая фантастычная і разам з тым вельмі рэалістычная аповесць стала сапраўдным поспехам П.Місько. Яна ў займальнай форме аўтар расказвае пра маленькіх сабачанят Бульку і Боба, ачалавечваючы іх, што робіць твор не толькі займальным, але і вельмі пазнавальным. Надзяляючы сабачанят чалавечымі якасцямі, мастак стварае не ілюзію, а реалістычны малюнак блізкіх і трапяткіх узаемаадносіе чалавека і жывелы. Аповесць развівае ў дзяцей назіральнасць: аўтар адзначае, што калі паназіраць за хвастом, вушамі, спінаю, пысаю, то можна даведацца пра сабак і іх настрой. Твор “Прыгоды Бульбобаў” спрыяе фарміраванню духоўна гарманічнай асобы, якая бедзе любіць бацькоў, паважаць людзей, аберагаць прыроду, клапаціцца пра родны край.
    55.  Эстэтычна-выхаваўчыя і педагагічныя задачы ў апавяданнях Паўла Місько “ Як дзеда дзялілі”, “Смажаны лёд або Апавяданне пра Несусветнага Хлуса”, “ Добры чалавек”, “Салодкія яблыкі” і інш.

    У 1967 г. выйшла першая кніга апавяданняў П. Місько «Калодзеж». У творах гэтага зборніка аўтар без празмернага ды дакты зму, з дасціпным гумарам раскры ў шматлікія эстэтычна-выхаваўчыя і педагагічныя задачы («Як дзеда дзялілі», «Смажаны лёд, або апавяданне пра Несусветнага Хлуса», «Чараўнік Косця», «Як Саша ў космас лятаў» і інш.). Пераважная болынасць гэтых апавяданняў адрасавана дзецям даш кольнага і малодшага школьнага ўзросту. Ахвярамі самаўпэўненасці, ганарлівасці, непаслушэнства сваіх сябрукоў становяцца і маленькія героі такіх апавяданняў маральна-этычнай тэматыкі П. Місько, як «Добры чалавек», «Салодкія яблыкі» і інш. Пры гэтым аўтар кожны раз падкрэслівае, што несумленныя ўчынкі неслухаў ашуканцаў абавязкова прыводзяць дзяцей да адпаведнага пакарання. Глыбокім пазнавальным і выхаваўчым патэнцыялам вызначаюцца апавяданні П. Місько, у якіх паэтызуецца прырода роднага краю, праводзіцца ідэя непарыўнай сувязі чалавека і наваколля. Пісьменніку імпануе тое, што многія дзеці ў параўнанні з дарослымі яшчэ не страцілі адчування глыбокай унутра- най паяднанасці з прыродай, далучанасці да патаемнага свету гармоніі.
    56. Перыядычны друк для дзяцей на сучасным этапе. Агляд часопіса «Вясёлка»: асноўныя рубрыкі, тэматыка, жанравая разнастайнасць твораў сучасных пісьменнікаў.

    На сучасным стане развіцця літаратуры для дзяцей на роднай мове выходзяць часопісы “Бярозка”, “Вяселка”, “Лесавік”, газета “Раніца”. Штомесячны дзіцячы часопіс ЦК ЛКСМБ і Рэспубліканскага савета піянерскай арганізацыі імя У.І.Леніна “Бярозка” пачаў выходзіць у 1945 г. Як вядома, напачатку ен меў назву “Беларускі піянер”, затым “Іскры Ільіча”. Выданне вылучаецца зайздросным доўгажыхарствам, якое стала магчымым дзякуючы штодзённай крапатлівай працы редакцыі по адборы, пошуку і афармленні мастацкага і публіцыстычнага матэрыялу. Апошнім часам галоўным рэдактарам часопіса працаваў У.Ягоўдзік. Сярод твораў, якія змяшчаліся на старонках часопіса, - лепшыя здабыткі дзіцячай літаратуры і твораў для юнацтва. З выданнем супрацоўнічаюць А.Бадак, Р.Барадулін, Д.Бічэль, Г.Бураўкін, В.Гардзей, В.Зуенак, У.Мазго, С.Панізнік, А.Наварыч, А.Федарэнка. Матэрыялы часопіса не толькі цікавыя і займальныя, але і надзейныя і глыбока выхаваўчыя па сваім змесце. Тут друкуюцца цыклы публікацый пра славутыя мясціны Беларусі – Ружаны, Полацк, Камянец, Косава, Гродна, Мінск, Мсціслаў. Пісьменнік У. Мароз падрыхтаваў серыю апавяданняў па гісторыі Беларусі “Ланцужок айчыннай гісторыі”, якія прасякнуты ідэямі беларускага дома, еднасці, павагі да роднай гісторыі. Выхаванню працавітасці, прафарыентацыйным пытанням прысвечаны матэрыялы пра розныя прафесіі, нарысы майстроў сваей справы ў разделе “Знайдзі сваю сцяжыну”. 
    Публікуюцца на старонаках некаторых нумароў і творы навуковай фантастыкі, якія з’яўляючыся вельмі папулярнымі сярод юнацкай аўдыторыі, захапляюць, далучаюць, стымулююць яе да чытання на беларускай мове. 
    Удала працягвае сваю дзейнасць адзін са старэйшых, бадай, самы папулярны і шматтыражны з часопісаў Беларусі “Вяселка”, рэдактарам якога ў розныя часы были славутыя майстры слова В.Вітка, Е.Лось, А.Грачнікаў, У.Ліпскі. Адпаведна тэматыцы, вызначанай рэдакцыяй, былі створаны рубрыкі: “Тэатр Васі Вяселкіна” (сцэнкі, сцэнарыі беларускамоўных пастановак і свят),”Крышку про книжку” (анатацыі на новыя кнігі для дзяцей), “Кацілася торба (фальклорныя матэрыялы – гульні, апавяданні, казкі, жарты, забаўлянкі), “Паштовы галубок” (допісы чытачоў), Хвілінкі-весялінкі (вершыкі, скарагаворкі, крыжаванкі, загадкі, анаграмы, рэбусы, вяселыя пытанні), “Вернісажык Вяселкі” (малюнкі чытачоў і прафесійных майстроў), “Была вайна” (да 60-годдзя Перамогі). Асобныя старонкі прысвечаны юбилеям беларускіх пісьменнікаў. Іх структура двухчастковая: невялікі уступ – біяграфічны артыкул пра пісьменніка і яго лепшыя творы.
    Звязвае разнародны матэрыял у адно не только беларускамоўнасць, высокі мастацкі узровень, тэматычная блізкасць твораў, але і агульны персанаж усіх нумароў часопіса Вася Вяселкін.Выданне гаворыць з чытачамі яго вуснамі – даступна, добразычліва, шчыра.  З 1995 года радуе маленькіх чытачоў фотачасопіс “Лесавік”, заснавальнікам і выдаўцом якога стаў У.Яўгодзік. Рэдакцыя так вызначыла від гэтага выдання – часопіс сяброў прыроды: экалагічнае выхаванне для сям’і і школы.  Асаблівасць выдання – выдатнае афармленне, у якім з поспехам выкарыстоўваюцца рэдкія фотаздымкі, посцеры птушак и звяроў.Трэба адзначыць, што некаторыя каментарыі да фотаздымкаў і матэрыялы зроблены на рускай мове. 
    1   2   3   4   5   6   7


    написать администратору сайта