Дзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова
Скачать 163.35 Kb.
|
Дзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова. Дзіцячая літаратура уваходзіць у жыццѐ кожнага чалавека з самага нараджэння. Патрабаванні да дзіцячай літаратуры вызначаюцца адносінамі да дзіця. У дз.літ. уваходзяць творы напісаныя спецыяльна для дзяцей, творы, якія першапачаткова былі створаны для дарослых, але з цягам часу перайшлі ў разрад дзіцячых, творы, напісаныя самімі дзецьмі. Задачы дзiцячай лiтаратуры выхавауча-пазнавальная. Дз. лiт-ра звязана з педагогiкай i псiхалогiяй. В.Вiтка падкрэслiваӯ, што не можа быць дзiцячым пiсьменнiкам аӯтар, якi ӯ самой душы сваёй не з´яӯляецца педагогам. У кантэкст дз. Лiт-ры уваходзяць творы напiсаныя спецыяльна для дзяцей; творы створаныя самiмi дзецьмi; творы, што перайшлi з дарослага чытання ӯ дзiцячае. Лiт-ра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную. Мастацкая лiт-ра адлюстроӯвае жыцццё праз мастацкiя вобразы. Спецыфiчны сродак пазнання i асэнсавання рэчаiснасцi, што створаны з разлiкам на эмацыйнае ӯражанне рэцыпiента. У маст-ай лiт-ры адлюстроӯваецца прыдуманы свет. Пазнавальная лiт-ра найперш арыентуецца на асветнiцкия задачы. Лiт-ра заӯсёды ӯлiчвае ӯзроставыя группы, улiчваюцца i iндывiдуальныя асаблiвасцi рэцыпiента. Дзецям прадуладныя практычна ӯсе жанры. Маленькiм – малыя жанры. Для дзяцей фактычна няма забароненых тэм. Мастацкая літаратура выконвае важную ролю ў жыцці асобы, у яе адносінах да свету. Дзіцячая мастацкая літаратура – гэта частка агульналітаратурнага працэсу. Яна утрымлівае ў сабе вялікі пазнавальна-выхаваўчы патэнцыял, які неабходна засвоіць будучым спецыялістам. Мэтыдысцыпліны – даць уяўленне пра спецыфіку дзіцячай літаратуры, пазнаеміць з асаблівасцямі гісторыка-літаратурнага працэсу розных перыядаў.На вызначальную ролю кніг ў сваім жыцці звяртаў Я. Маўр: ен зазначыў, што і пісьменнікам мусіць стаў дзякуючы кнігам, бо яны яму адкрылі свет і людзей, абудзілі творчую фантазію. Неабходна змалку прывабіць дзяцей кнігай, выклікаць ў іх устойлівую цікавасць да чытання. Кнігі здзіўляюць, захапляюць, цешаць вучняў-пачаткоўцаў сваім зместам… Прынцыпы дз. лiт-ры: 1.Цi актуальна кнiга для дзiцяцi ӯ гэтым перыядзе; 2.Цi даступна кнiга для дзiцяцi; 3.Наколькi вырашаюцца выхаваӯча-пазнавальныя задачы. Важнае занчэнне маюць: iлюстрацыi, мова, афармленне, iндывiдуальнасць стылю. 2. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, прыгаворкі, песні, лічылкі, скорагаворкі, загадкі). Іх паходжанне, жанравыя асаблівасці, выкарыстанне ў педагагічна-выхаваўчай рабоце. Дзіцячы фальклор - гэта паняцце ў поўнай меры ставіцца да тых твораў, якія створаны сталымі для дзяцей. Акрамя таго, сюды ўваходзяць творы, складзеныя самімі дзецьмі, а таксама якія перайшлі да дзяцей з вусновай творчасці сталых. Вывучаючы дзіцячы фальклор, можна многа зразумець у псіхалогіі дзяцей таго ці іншага ўзросту, а таксама выявіць іх мастацкія прыхільнасці і ўзровень творчых магчымасцяў. Шматлікія жанры злучаны з гульнёй, у якой прайграваюцца жыццё і праца старэйшых, таму тут знаходзяць адлюстраванне маральныя ўсталёўкі народа, яго нацыянальныя рысы, асаблівасці гаспадарчай дзейнасці. Фальклор для дзяцей - гэта складаная сукупнасць жанраў, розных па сваёй прыродзе, часе ўзнікнення, практычнай і функцыянальнай прызначанасці і мастацкім афармленні". Яна вылучае ў дзіця-чым фальклоры наступныя жанры: калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, жараб'ёвыя зговары, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячьм анекдоты. Апошнім часам вылучаюцца ў асобны жанр "страшылкі" - апавяданні пра страшныя падзеі. Асаблiвасцi фальклору: - вусная форма бытавання; - адсутнасць аўтара; - наяўнасць варыянтаў. Да дзiцячага фальклору адносяцца творы створаныя спецыяльна для дзяцей; творы, якія з цягам часу перайшлі ў разрад дзіцячых. У 20ст. выдаецца кнiга дзiцячы фальклор Барташэвiч. Ιснуе некалькi класiфiкацый: 1.У залежнасцi ад узросту (Карски Яфiм) Творы дзеляцца на 2 групы: -творы для дзяцей пад апекаю дарослых; - творы для дзяцей, якiя ўмеюць самастойна забаўляцца. 2.У залежнасцi ад функцый (Васiленка) Творы дзеляцца на 3 групы: - творы, якiя прызначаны супакоiць дзяцей (калыханкi); - творы, што выкарыстоўваюцца пры гульнi; - творы, што цiкавяць дзяцей сваiм паэтычным зместам. 3.У залежнасцi ад стваральнiкаў (Анiкiн, Яфiмава) - творы, што створаны для дзяцей - творы, што створаны самiмi дзецьмi - творы, што перайшлi з дарослага ў дзiцячы фальклор. Паэтыка: Калыханкi – знаѐмяць дзяцей з навакольным светам, адзиін з самых старажытных жанраў. Калыханкі захавалі рэшкі старажытных уяўленняў нашых продкаў: пра гэта сведчаць старажытныя вобразы (сон. Дрымота, бай, варкота). Менавіта калыханкі першымі знаѐмяць дзяцей з навакольным светам. Даволі часта галоўнай дзючай асобай з’яўляецца кот (гусі, бычок, гуленькі). Падкрэсліваюцца клапатлівыя адносіны ката да дзіця. Калыханкi простыя па кампазiцыi, у iх заўсѐды выразны рытм, рыфма, яны вылучаюцца сваѐй мілагучнасцю. Характэрна гукаперайманне, ужыванне вялiкай колькасці слоў з памяншальна-ласкальнымi суфiксамi. Забаўлянкі – вершаваныя творы, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi. Уласціва імправізавая форма, але існуюць і з замацаваным тэкстам. Дзiцячыя песнi - цікавяць дзяцей перш за ўсѐ сваім мастацкім зместам. Сярод іх вылучаюць песні якія, перайшлi да дзяцей ад дарослых, часцей за ўсѐ выглядаюць часткамі абрадавыхпесень. Для дзiцячых песень уласцівы – гiпербала (перавелiчэнне) апiсальнасць (адлюстроўваюць тыя цi iншыя асаблiвасцi), кумулятыўны сюжэт (песня будуецца ў форме пытанняў i адказаў), гукаперайманне, навучальнасць, дастаткова шмат дакучных песень (апошнi радок патрабуе паутарэння ўсяго тэксту). Песнi-заклiчкi – звароты да з´яў (сонцу, дажджу), да жывѐл. Суправаджаюць многiя дзеяннi дзяцей (за грыбамi, пасвiць жывѐл), прыгаворы да iкаўкi. Дражнiлкi – дзецi прыдумваюць самi, невялiкiя прыгаворы, у якiх высмейваюцца нейкiя асаблiвасцi хаорактару. Лiчылкi – гэта вершаваныя творы, дапамагаюць вызначыць вядучага, чарговасць у гульнi. Лiчылкi перайшлi да дзяцей ад дарослых. Загадкi – невялікая мініацюра, якая ў форме іншасказання падае вобразнае апісанне прадмета ці з’явы. Выдзяляюць 10 груп загадак. Загадкi развіваюць лагачнае мысленне, уменне разумець іншасказанне, развіваюць разумовыя здольнасці, спрыяюць развiццю вобразнага мыслення, iнтэлектуальнай вынаходлiвасцi дзiцяцi. Гульнi – разнастайныя у фальклоры гульнi грунтуюцца на такой з´яве, як карагод. У любой гульнi есць пэўны магiчны пачатак. Казка – гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Казкi маюць традыцыйную будову – зачын, кульмнацыя дзеяння, канцоўка, для іх характэрна ужыванне трохразовых паўтораў, сталых эпітэтаў. Казкi лiтаратурныя и фальклорныя. 3. Беларускія народныя казкі як жанр дзіцячай літаратуры. Іх класіфікацыя, паэтыка і стыль. Роля казак у жыцці народа, у выхаванні дзяцей. Беларускія народныя казкi падзяляюцца на 3 групы: 1) казкі пра жывѐл, 2)чарадзейныя, 3)сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывѐл самыя старажытныя («Зайкава хатка», «Лѐгкi хлеб»), дзеючымi асобамi ў iх з´яўляюцца жывѐлы, якiя надзяляюцца тыповай рысай чалавечага характару (хiтрасць, мудрасць, баязлiвасць i iнш), умеюць размаўляць, аднак захоўваюць свввае біялагічныя прыкметы.У сусветным фальклоры вядома каля 140 сюжэтаў казак пра жывѐл. Чарадзейныя казкi вылучаюцца сістэмай вобразаў, эпічнасцю апавядання («Каток – залаты лабок», «Музыка-чарадзей»). Іх героі надзелены незвычайнымі здольнасцямі. Побач з асілкамі дзейнічаюць звычайныя людзі і незвычайныя памочнікі. Казкі заснаваны на вымысле аб цудадзейным, спалучаюць фантастычны i рэальны змест, адлюстроўваюць веру ў лепшую будучыню. Сацыяльна-бытавыя казкi («Два маразы», «Недалiкатны сын») вызначаюцца вострым сацыяльным зместам. Iх герой звычайна бедны селянiн, работнiк цi салдат выходзіць пераможцам з складанай сітуацыі, паказана перавага простага чалавека над панам. У казках шырока ўжываюцца гратэск, іронія, мова персанажаў насычана прыказкамі. Збiральнiкамi беларускіх народных казак з´яўляюцца П. Шпiлеўскi, П. Шэйн, А. Глiнскi, У. Дабравольскi, Е. Раманаў, А. Сержпутоўскi, М. Федароўскi. Я. Карскi, Ι. Крук, А. Фядосiк, К. Кабашнiкаў, Н. Гiлевiч i iнш. Казкi удзейнiчаюць на дзяцей эстэтычна, даюць урокi народнай маралi, вучаць сумленнасцi, сцiпласцi, працавiтасцi, душэўнай чуласцi i дабрынi, пашыраюць слоўнікавы запас дзяцей, дапамагаюць iм адчуць прыгажосць роднага слова, зразумець мудрасць народа. У класіфікацыі народна-паэтычнай прозы казкі вылучаюцца як адзін з такіх жанраў, які па зместу, сістэме вобразаў, ад-носінах да рэчаіснасці і паэтыцы дзеліцца на жанравыя разнавіднасці: казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя, навелістычныя. Да гэтых асноўных разнавіднасцей накаторыя даследчыкі далучаюць дакучныя, кумулятыўныя, а таксама сатырыка-гумарыстычныя казкі. Казкі пра жывёл вызначаюцца перш за ўсё тым, што галоўнымі персанажамі іх з'яўляюцца жывёлы, птушкі, якія ў некаторых творах сутыкаюцца і з людьмі. На думку даследчыкаў, казкі пра жывёл - адны з самых старажытных разнавіднасцей фальклорнай прозы. У іх адлюстраваліся міфалагічныя ўяўленні старажытных людзей, назіранні за прыродай і навакольным светам, у іншасказальнай форме - грамадскія адносіны і інш. На змест казак уплывалі татэмістычныя погляды, рэлігійныя вераванні, прымхі. Папулярнымі казкамі сталі творы з персанажамі лясных звяроў - мядзведзя, льва, ваўка, лісы, зайца, дзіка; хатніхжывёл - каня, барана, ката, свінні, сабакі і інш; птушак. Кожны з персанажаў надзяляецца пэўнымі рысамі. У казках пра жывёл незаўсёды вытрымліваецца іерархія: мацнейшы звер часцей за ўсё не перамагае слабейшага. А наадварот. Болыы таго, калі ліса захапіла хатку зайца, яе адтуль не мог вы-гнаць ні мядзведзь, ні воўк, а певень: птушка, з якой у рэчаіснасці яна вельмі лёгка спраўляецца і нярэдка ўжывае ў ежу. У беларускіх казках пра жывёл дзеючымі асобамі з'яўляюцца звычайна тыя звяры, хатнія жывёлы, птушкі, якія жывуць на тэрыторыі краіны. Але ёсць і такія беларускія казкі, у якіх галоўным персанажам паўстае леў. Вельмі важна, што ў многіх казках пра жывёл ярка адлюстравалася беларуская прырода, сялянскі побыт, канфлікты, якія выклікаюць асацыяцыі з рэчаіснасцю. Большасць казак пра жывёл з цікавасцю ўспрымаецца дзяцьмі, але шэраг казак прызначана для дарослых: ідэины сэнс іх не пад сілу зразумець дзецям. Кумулятыўныя казкі вылучаюцца як асобная група твораў на падставе структурных і стылявых асаблівасцей. Кампазіцыя мае экспазіцыю, кульмінацыю і канцоўку. У кумулятыўных казках паўтараюцца аднолькавыя дзеянні (розных персанажаў), якія ланцугова нарашчваюцца, узмацняюць напружанне, а потым нібы раскручваюцца назад і нечакана заканчваюцца. Асноўнай жанравай разнавіднасцю казкі даследчыкі лічаць чарадзейную казку. Паходжанне чарадзейнай казкі вучоныя адносяць да глыбокай старажытнасці і звязваюць з міфамі і абрадамі. Асноўныя асаблівасці фарміравання казкі адбываліся яшчэ у першабыіным ладзе, але кожная эпоха накладвала адбітак на змесг, сістэму вобразаў, структуру і стыль чарадзейных казак. Важнейшай вызначальнай рысай гэтай казачнай разнавіднасці з'яўляецца своеасаблівая фантастика, для якой характерны чарадзейныя персанажы незвычайнай сілы і незвычайных здольнасцей, цўдоўныя чарадзейныя памочнікі - жывёлы, цудадзейныя прадметы, міфалагічныя істоты, хтанічныя пачвары - носьбіты зла, ворагі чалавека. У міжнародных паказальніках казачных сюжэтаў сацыяльна-бытавая казка адсутнічае. Сюжетныя тыпы, якія даследчыкі зараз адносяць да гэтай жанравай разнавіднасці, даюцца ў раздзе-лах "Анекдоты" і часткова ў падраздзсле "Навелістычныя казкі". Сацыяльна-бытавыя казкі вельмі блізкія да анекдотаў і не заўсёды яны размяжоўваюцца. Галоўным адрозненнем анекдота ад сацыяльна-бытавой казкі пры аднолькавым сюжэтным тыпе з'яўляецца яго лаканічная аднаэпізоднасць і нечаканасць камічнай развязкі. Анекдатычны сюжэтны тып у сацыяльна-бытавой казцы пашыраецца за кошт увядзення новых мастацкіх дэталяў, кантамінацыі некалькіх элементарных сюжэтаў. 4. Першыя навучальныя кнігі «Беларускі лемантар» К. Каганца, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі. Структура, змест, асветніцкае і выхаваўчае значэнне “Першага чытання…”. “Беларускі лемантар” – у ім даюцца парады, як трэба вучыць дзяцей, ен арыентаваў настаўнікаў і вучняў на адпаведныя правілы арфаграфіі, сінатксісу і фанетыкі. Пасля азбукі ў ім змяшчаліся тэксты для чытання, а таксама праказкі і прымаўкі. Таксама былі змешчаны такія апавяданні як “Два мужыкі”, “Дзед і баба”, “Не смейся з чужой бяды”. Гэты павучальныя расказы, якія адзначаюцца сваей пазнавальнасцю. У заключэнні “Беларускага Лемантара” паведамляецца аб хуткім выхадзе выдання “Першага чытання для дзетак”. Падручнік-хрэстаматыя “Першае чытанне для дзетак беларусаў” выдаваўся двойчы ў Пецярбурзе: лацінкай і кірыліцай. Структура абодвух выданняў аднолькавая, адрознівае іх только друкарскі шрыфт і тое, што ў кірылічным варыянце пазначаны націскі над словамі. Падзейна-мастацкім падмуркам для “Першага чытання” з’явіліся народныя апавяданні, песні, казкі, прымаўкі – усе яны былі апрацаваны Цеткай, паводле формы і зместу адаптаваныя для дзіцячага успрымання. Хрэстаматыя падзяляецца на 2 часткі, якія маюць асобныя разделы. Паводле зместу першая частка вызначаецца большай прастатой, займальнасцю эпізодаў і разнастайнасцю літаратурных форм, х якіх яны прапанаваны. У першая частцы прадстаўлены наступныя літаратурныя формы: краткія апавядальныя эпізоды этнаграфічнага зместу, апавяданні з казачным сюжэтам, казкі. Матэрыялы другой часткі хрэстаматыі вызначаюцца ускладненнасцю іх зместу: прыродаапісальныя (вершы “Мой сад”, “Лес”, апавяданне “Пчолы”, сацыяльная “апавяданнне “Сірата” ), патрыятычныя. Такім чынам гэтыя хрэстаматыі ўнеслі своасаблівы нацыянальна-асветніцкі і педагагічны ўклад. Пецярбургская выдавецкая суполка «Загляне сонца ў акенца» выдала 1906г «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання». Задачай падручнiка было навучыць дзяцей чытаць па-беларуску. За аснову навучання грамаце ўзяты складовы метад: спачатку вывучалiся галосныя лiтары, затым склады з iмi, а потым ѐтавыя. Пасля азбукi змяшчалiся тэксты для чытання. Другой дзiцячай кнiгай было «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цѐткi (1906). Падзейна-мастацкiм падмуркам для «Першага чытання…» з´явiлiся народныя апавяданнi, песнi, казкi, прымаўкi – усе яны былi апрацаваныя Цѐткай, адаптаваныя да дзiцячага ўспрымання. Хрэстаматыя падзяляецца на дзве часткi, якiя маюцю асобныя раздзелы. У першай частцы прадстаўлены наступныя лiтаратурныя формы. - кароткiя апавядальныя эпiзоды этнаграфiчнага зместу («Нядзеля», «Наша гаспадарка», «Цыган»). Героi вядомыя дзiцяцi: сяляне-бацькi, сялянскiя дзецi; падзеi тасама знаѐмыя – звесткi з побыту сялянскай сям´i. У апавяданнi «Цыган» паказаны гультаяватасць, жаданне спажыць чужое. Аўтар вядзе чытача па шляху пазнавальнасцi народных уяўленняў аб прадстаўнiках ншых этнасаў. - апавяданнi з казачным сюжэтам («Сварба», «Гутарка асота з крапiвою»). Лiтаратурныя героi вядомы дзецям: вясна i зiма, асот i крапiва. - Казкi («Журавель i чапля», «Курыца i пятух»). У iх прадстаўлен займальны матэрыял для фармiравання ўмення чытання. Выкарыстоўваюцца паўторы дыялогаў па нарастаючай iх колькасцi, дазваляюць дзецям вучыцца чытаць бегла. - апавядальныя эпiзоды-iлюстрацыi да народных выслоўяў («Пакуль не ў руках, не кажы. Што тваѐ», «З прыску ды ў агонь»). Сюды адносiцца i верш «Сынок маленькi» у падагульняючым кантэксце выкарыстоўваецца народнае выслоўе: «Абяцанка-цацанка, а дурному радасць, // Часта абяцаюць, рэдка датрываюць» Матэрыялы другой часткi хрэстаматыi вызначаюцца ўскладненасцю iх зместу: прыродаапiсальнай (вершы «Мой сад», «Лес». Апавяданне «Пчолы»), сацыяльнай (апавяданнi «Мая вѐска», «Сiрата»), патрыятычнай (верш «Родная вѐска»). Творы гэтай часткi хрэстаматыi пераклiкаюцца памiж сабой iдэйным гучаннем. Акрамя арыгiнальных твораў, у другой частцы хрэстаматыi змешчаны i фальклорныя: прыпеўкi прыказкi, загадкi. Згрупаваны ў адпаведных частках Цѐтка у гэтым жа годзе выдае яшчэ адну кнiгу «Гасцiнец для малых дзяцей». У зборнiк ўвайшлi розныя паводле жанравага вызначэння творы. У канцы 1909 г. суполка «Загляне сонца ў акенца» разам з вiленскiм таварыствам «Наша хата» выдала падручнiк Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». З 1922 г. i пасля выдадзены вучэбныя дапаможнiкi «Лемантар», «Роднае слова: Першая кнiга» С. Некрашэвiча; чытанка «Родны край» Л. Чарняўчкай; хрэстаматыя «Наша крынiца» Я. Лѐсiка и iнш. Многiя iдэi i традыцыi выдатных метадыстаў пачатку 20ст. з поспехам выкарыстоўваюць складальнiкi сучасных падручнiкаў i чытанак для школьнiкаў. 5. Тэма дзяцінства ў творчасці Цёткі. Зрабіць цэласны аналіз апавяданняў «Сірата», «Міхаська». Раннія празаічныя творы Цёткі прысвячаліся дзецям і ўвайшлі ў “Першае чытанне для дзетак-беларусаў” (1906 г.). Яны розняцца ў жанрава-стылявых адносінах. У творах, прысвечаных дзецям, заўважаецца, што Цётку хвалявала праблема сіроцтва (гэта відаць нават з іх назваў). Нелітасцівы лёс да сірот – не аспрэчвае гэтую дадзенасць пісьменніца, але шчыра верыць, што калі вырастуць, то павінны і стануць яны карыснымі для сваёй краіны. Так у вершы «Сынок маленькі» аўтарка спрабуе пранікнуць у псіхалогію дзіцяці, гаворыць пра яго неадольнае імкненне да пазнання Свету, жаданні ўзысці на дрэва пазнання Дабра і Зла, усіх супярэчнасцей Быцця, а шлях такі ляжыць, і гэта вельмі добра ўсведамляе Цётка, праз адукацыю. Апавяданні «Сірата» і «Міхаська» працягваюць тэму сіроцтва. І калі «Сірата» – твор сюжэтны, падзейны і перадае «ўдалы» лёс Настулькі, то «Міхаська» – твор псіхалагічны, і задача аўтаркі ў ім не распавесці пра жыццёвыя перыпетыі хлопчыка-сіраты і тым выклікаць спагаду і спачуванне, а, хутчэй, даказаць, што свет трымаецца на Любові, і што яе можна выхаваць толькі аналагічным пачуццём, як жорсткасць жорсткасцю. Праблема выхавання дзяцей гучыць як заклік аўтаркі – любіце і будзьце літасцівымі!.. Апавяданне “Сірата”, сюжэт якога звязаны з лёсам дзяўчынкі-сіраты Настулі. Разам з сацыяльна-бытавым фонам у творы прысутнічае элемент фальклорна-фантастычны – вобраз старой жабрачкі <...> З’яўленне гэтай старой <...> стала пераломным у лёсе Настулі, якая знайшла апеку, выгадавалася і нават вывучылася на настаўніцу. Светлы тон апавядання, устаноўка на пазітыўнае <...>, мелі тонкі выхаваўчы падтэкст: Цётка пісала для дзяцей, улічваючы дзіцячую псіхалогію, схільную ўспрымаць свет у казачна-шчаслівых варунках, без згушчанасці ў ім адмоўнага і жорсткага”. 6. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа. Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце, гуманістычны пафас твораў чытанкі. Аналіз апавяданняў “Дуб і чароціна”, “Два маразы”, “Песня птушкі” і інш. Асобае месца ў пісьменніцкай дзейнасці Я.Коласа – класіка беларускай літаратуры займае “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, якая прадстаўляе сабой хрэстаматыю для вучняў 2 класа. Гэты падручнік мае выразную структуру – складаецца з сямі разделаў: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнім разделам аўтар даў адпаведна наступныя назвы: “Родныя вобразы” (5 раздел), “Вершы і байкі” (6 раздел), “Казкі” (7 раздел). Такая будова кнігі сведчыць пра тое, што першыя разделы пісьменнік вылучыў паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнія – паводле жанравага. Прычым кажная з пяці першых частак кнігі уяўляе сабой закончаную кампазіцыю твораў з уласным кантэкстам і своеасаблівай унутранай пабудовай, хоць і складаюцца яны з розных родава-жанравых разнавіднасцей: невялікія пейзажныя апавяданні, сюжэтныя вершы, артыкулы адукацыйнага характару і выхаваўчага зместу. Акрамя ўласных твораў пісьменніка і казак у яго апрацоўцы, у чытанцы змешчаны вершы А.Пашкевіч “Наш палетак” пад псеўданімам М.Крапіўка і “Зязюлька” пад псеўданімам “Тітоў”. Малюнкі прыроды, апісаныя Я.Коласам у чытанцы, назвычай эмацыйныя і маляўнічыя. Лірызм з’яўляецца адным з самых дзейсных мастацкіх сродкаў, якімі карыстаўся класік, ствараючы іх. Для Я.Коласа як метадыста важна было не столькі намаляваць запамінальныя карціны прыроды, колько падаць матэрыял цікава і займальна. Таму адну і тую ж з’яву прыроды аўтар літаратурна ўзнаўляе і ў празаічнай, і ў вершаванай форме. Першыя чатыры разделы чытанкі, як кожны паасобна, так і ўсе разам, маюць цыклічную структуру. Аўтар поступова прасочвае пачатак кажнай пары года – з’яўленне новых прымет і пераход яе ў наступную. Пачынаецца кніга апісаннем змен у прыродзе, якія прыносіць вясна, бо гэта пара года – асабліва важны этап у жыцці прыроды.Такім чынам “Другое чытанне” Я.Коласа з’явілася важным этапам у творчай і педагагічнай дзейнасці самаго пісьменніка і на шлаху станаўлення усей беларускай дзіцячай літаратуры. Поўнасцю алегарычным з’яўляецца апавяданне ’’Дуб і чароціна’’, якое вучыць дзяцей быць вынослівымі, мужнымі, рашучымі, упэўненымі, непахіснымі ў дасягненні сваёй мэты. Пісьменнік не дае адназначнага адказу на пытанне чароціны. Праз алегарычную форму Я. Колас тлумачыць дзецям і іншую ісціну: не ўсе канфлікты можна вырашаць з пазіцыі сілы, лепш жыць мірна і ў спагадзе з іншымі людзьмі. Але незалежна ад таго, моцны чалавек ці слабы, жыццё кожнага – найвялікшая каштоўнасць. У гэтым і заключаецца гуманістычная ідэя апавядання. У апошнім з раздзелаў ’’Другога чытання для дзяцей беларусаў’’ Я. Колас змясціў адзінаццаць апрацаваных ім беларускіх казак. Да казак таксама можна аднесці і твор з IV раздзела пад назвай ’’Два маразы’’.Казкі сацыяльна-бытавога зместу давалі магчымасць Я. Коласу сцвердзіць маральную перавагу простага мужыка над прадстаўнікамі іншых сацыяльных груп, што не заўсёды можна было сказаць адкрыта з цэнзурных меркаванняў. Праз змест казкі ’’Песня птушкі’’ выхоўваецца пачуццё спачування чужой бядзе, жаданне рабіць добрае і прыгожае. 7. Дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа. Зрабіць цэласны аналіз апавяданняў «Дзеравеншчына», «У старых дубах», «Страшнае спатканне». Я. Колас значную ўвагу надаваў апiсанню жыцця беларускiх сялянскiх дзяцей. У апавяданнях «Дзеравеншчына», «Сiрата Юрка» пiсьменнiк паказвае тыя ўмовы, у якiх узнiкае дзiцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты i адзiнота, звяртае ўвагу на маральны свет неўладкаванасцi дзiцячага жыцця. Апавяданнi вучаць адказнасцi не толькi за свае ўчынкi, але i за словы, якiя могуць выклiкаць боль i крыўду, вучаць суперыжываць, вучаць пачуццям спагады i мiласэрнасцi. У апавяданнi «Дзеравеншчына» пачуццi, уражаннi, успамiны i мары галоўнага героя Мiхаськi складаюць асноўны змест твора. Михаська – сiрата, яго забiрае жыць у горад старэйшы брат, але ў горадзе яму ўсѐ чужое, ѐн iмкнецца ў родныя мясцiны. Слова «Дзеравеншчына» ацэначнае. Гэта зняважлiвая ацэнка даецца Мiхалку з боку брата i яго жонкi. Сям´я брата лiчаць сябе за гарадскую i культурную, бо яны валодаюць рускай мовай, п´юць гарбату з самавара, трымаюць служанку. Брат забыў, што ѐн сялянскага паходжання, так аўтар падымае праблему страты сувязяў з родным краем. У творы яскрава адлюстравана дзіцячая псіхалогія, якая раскрываецца праз учынкі, думкі героя. Апавяданнi вучаць адказнасцi не толькi за свае ўчынкi, але i за словы, якiя могуць выклiкаць боль i крыўду, вучаць суперыжываць, вучаць пачуццям спагады i мiласэрнасцi. У апавяданні «У старых дубах» аўтар раскрывае прыгожосць прыроды, на фоне якой фарміруецца ўнутраны свет галоўных герояў. У хлапчукоў роднасныя душы: яны любяць прыроду, умеюць бачыць прыгожае i таямнiчае ў простым i звычайным. Распавядаецца і пра выпадак з жыцця вясковых дзяцей, якi ледзь не закончыўся трагедыяй: Грышка напалохаў свайго сябра Базыля, якi задумаўшысь сядзеў на дубовым коранi, ѐн паляцеў у Нѐман. Людзi яго выратавалi. Аўтар твора iмкнецца перасцерагчы дзяцей ад такiх бяскрыўдных учынкаў, такiя выпадкi ў жыццi могуць прывесцi да сапраўднай трагедыi. Колас вельмі дакладна і псіхалагічна паказвае пачуццё страху ў лесе, якое адчуў маленькі Тараска (“Страшнае спатканне”), якому даручылі занесці дзядзьку полудзень.Нават сабака Галас пакінула хлопчыка – заставіў яго разважаць. 8. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Якуба Коласа. Алегарычны змест казкі «Рак-вусач». Працяг паэтам папярэдніх традыцый. Эстэтычнае і пазнавальна-выхаваўчае значэнне казкі Яскравыя праявы народнай педагогікі Я.Колас бычыў у казках, бо яны з’яўляюцца адной з самых даходлівых формаў вобразнага пазнання свету. Таму сваю творчую дзейнасць у галіне дзіцачай літаратуры пісьменнік пачынаў з апрацоўкі народных казак, напрыклад: “Вошк-дурань”. “Два маразы”, “Леў і воўк”, “Зайчыкі”. Да каза, апрацаваных у савецкі час адносяцца “Дудар”, “Як пеўнік ратаваў курачку”, “Дзіва”, “Музыкі”. Як педагог Я.Колас імкнуўся наблізіць казкі да дзўіцячага ўспрымання, а таму скарачаў у іх апісанні, узмацныў дынамічнасць твораў, уключаў дыялогі. Вопыт па апрацоўцы фальклорных твораў дапамог пістменніку ў стварэнні сваіх арыгінальбных казак “Дзед і мядзведзь” і “Рак-вусач”, якія з’явіліся у газеце “Беларускі піянер” у 1926 годзе. У вершаванай казцы “Дзед і мядзведзь” шмат незвычайных прыгод, смешных выпадкаў, якія здараюцца з небаракам дзедам, што ў цемры памылкова замест каня ўскочыў на мядзведзя. У апошнiм раздзеле Я.Колас змясцiў 11 апрацаваных iм беларускiх казак. Тут прадстаўлены казкi дзвюх разнавiднасцей: казкi пра жывѐл i сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывѐл невялiкiя па сваiх памерах, адпавядаюць узроставым асаблiвасцям дзяцей 5-7 год, у iх выразна выяўляецца выхаваўчая скiраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць, палахлiвасць. Казка «Рак-вусач» змяшчае багаты пазнавальны матэрыял: дзеці знаёмяцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк (сом, язь, лешч, плотка, карась, ялец і інш.). Праз маналог жыта юны чытач даведваецца, з якімі вялікімі цяжкасцямі здабываецца хлеб. Зерне, кінутае восенню ў «халодны дол пусценькі», мерзне ў полі, на якім ткуць «маразы кужаль белы». Летам жнеі сажнуць жыта, затым яго абмалоцяць, высушаць зярняты і змелюць. Але жыта пазнае і радасць: вясна дае яму жыццё, лета апранае яго ў жоўты шоўк, чалавек вырабляе з яго беленькай мукі «хлябок новы». Лёс жыта ў казцы асацыіруецца з нялёгкай, але слаўнай доляй хлебароба. Казка выхоўвае павагу да чалавека працы, рукамі якога здабываецца наш хлеб надзённы. Твор выхоўвае пачуццё калектывізму: як асабістае гора ўспрынялі сум рака і прыйшлі яму на дапамогу многія прадстаўнікі беларускай фауны і флоры, бо «справіцца з бядою можна грамадою». Казка «Рак-вусач», якая сведчыць пра высокі ўзровень майстэрства яе аўтара, абуджае паэтычныя пачуцці дзяцей. Для развіцця ў дзяцей паэтычнага бачання і мыслення ўводзяцца загадкі («Ні смяецца, ні гукае, жыве ў бухце пад ракітай, на ім світа, ды не сшыта, хоць кравец, ды не Мікіта, ідзе ў лазню камінарам, а выходзіць — пыша жарам»), сталыя эпітэты («колас буйненькі», «званар-камар»), параўнанні («сітнякі стаяць, бы свечкі»), метафары («ткуць марозы кужаль белы»). 9. Выхаваўчае і эстэтычнае значэнне пейзажнай лірыкі Якуба Коласа («Ручэй», «На полі вясной», «На рэчцы зімою», «Песня аб вясне», «Зіма», «На лузе»). Сатырычны верш «Савось-распуснік». Прачытаць верш Якуба Коласа на памяць. Пейзажныя Я.Колас усведамляў, што без збліжэння дзіцяці з прыродаю немагчыма сапраўднае выхаванне. Вясна – любімая пара года паэта і Я.Колас не перастае складаць у яе гонар узнеслыя гімны. Верш “Вясна” сваёй рытмікай, лексікай, прадметнасцю блізкі да вусная народнай вторчасці. У творы пад назвай “На лузе” паэт адлюстраваў прыроду ў час паўдзеннай спеці. Карціна вызначаецца панарамнасцю: перад намі – вялікі маляўнічы луг, высокае неба. Гэта пейзаж настрою. Вызначыць агульную танальнасць твора можна па яго першых радках (Добра ў лузе ў час палудны!) Прырода, апетая пейзажыстам, бясконца блізкая і роднасная беларускаму чытачу, адна з-за недастатковасці эмацыянальна-эстэтычнага вопыту школьнікаў (асабліва малодшых класаў), а таксама сінтаксічнай ускладненнасці вершаў лірычныя шэдэўры даволі цяжкія для ўспрымання гэтай групай чытачоў. Таму ў працэсе чытання і аналізу падобных твораў неабходна абапірацца не только на своеасаблівасць колаўскай паэтыкі, але і на фантазію і ўяўленне дзіцяці. Пейзажныя вершы Я.Коласа ўяўляюць гармонію гукаў, фарбаў, пахаў і святла роднай прыроды. Асноўная педагагічная іх накіраванасць – выклікаць ў дзяцей пачуцце замілавання, радасці ад прачытаннага. Верш «Вясна» (Сонца грэе прыпякае) Колас напiсаў у 12-цi гадовым узросце. Вясна – самая любiмая пара года паэта. Колас не перастае складаць у яе гонар узнѐслыя гiмны. У вершы «Дзед-госць» спалучаецца лiрычнасць i казачнасць. У вершы «На лузе» паэт адлюстраваў прыроду ў час дзѐннай спѐкi. Пейзажныя вершы Я. Коласа ўяўляюць гармонiю гукаў, фарбаў, ахаў и святла роднай прыроды. Верш ― «Савось-распуснiк» гумарыстычны, яго выхаваўчае значэнне ў тым, што за ўсiмi дрэннымi ўчынкамi абавязкова iдзе расплата. |