Главная страница
Навигация по странице:

  • 31. Паэзія Максіма Танка для дзяцей 60

  • Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць

  • Казка «Вав

  • 34. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, пацешкі, лічылкі, загадкі, скорагаворкі) у апрацоўцы Васіля Віткі (зб. «Дударык», «Чытанка-маляванка», «Ладачкі-ладкі»).

  • Асаблівасці паэтыкі твораў.

  • «Ладачкі-ладкі»

  • .

  • Пацешка «Пальцы

  • Загадкi

  • 35. Майстэрства Васіля Віткі як апавядальніка. Маральна-этычная праблематыка твораў «Трывога ў Ельнічах»

  • «Абнова», «Зайчык-вадалаз»

  • «Першая пяц ѐ рка»

  • 36. Васіль Вітка аб праблемах выхавання дзяцей у кнігах «Дзеці і мы», «Урокі», «Азбука душы», «Дом, дзе жывуць словы». Васіль Вітка і ідэі наватарскай педагогікі. Агляд кнігі «Урокі роднага слова».

  • 37. Гуманістычныя матывы творчасці Алены Васілевіч. Вобразы дзяцей, раскрыццё іх унутранага свету ў апавяданнях «Калінавая рукавічка», «Геша», «Браты-артысты», «Бабуліны кватаранты», «Вернісаж».

  • 38. Маральна-этычныя праблемы ў апавяданнях Алены Васілевіч “ Сябры”, “Шурка Рэмзікаў”, “Маміна свята” і інш. Зрабіць цэласны аналіз твораў.

  • Апавяданне «Шурка Рэмз i каў»

  • 40. Тэма аховы прыроды ў вершах Эдзі Агняцвет ( зб.

  • Доктар Смех

  • 41. Наватарскія пошукі Артура Вольскага ў галіне тэм і жанраў. Аналiз кнiг «Чарнiчка», «Лясныя мастакi», «Еду ў госцi да слана», «Карусель», «Адэльчыны ручнікі» (на выбар).

  • “Еду ў госці да слана”

  • Адэльчыны ручнікі”.

  • Дзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова


    Скачать 163.35 Kb.
    НазваниеДзіцячая літаратура як вучэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова
    Дата03.01.2023
    Размер163.35 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаotvety_k_bel_det_lit.docx
    ТипДокументы
    #871612
    страница5 из 7
    1   2   3   4   5   6   7

    Каб ведалі


    Расьце на высокім кургане сасна,

    Каб ведалі;

    Дол апляла каранямі да дна,

    Каб ведалі;

    Вяршыняю зоры кранае яна,

    Каб ведалі;

    Зь ветрам зьвініць, як тугая струна,

    Каб ведалі

    Маткі,

    Дзе сьпяць дзеці-сокалы сном;

    Вятры,

    Дзе іграць галасістым смыком;

    Зоры,

    Дзе ім асыпацца дажджом;

    Птушкі у выраі –

    Родны свой дом.
    31. Паэзія Максіма Танка для дзяцей 60 пач. 90-х гадоў (кніга «Блікі сонца»). Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць вершаў «Ёсць такая зямля»,”Хлеб” «Каб дайсці да казкі», «Сняжынкі», «Светлячок», «Чаму птушкі лётаюць» і інш. Прачытаць верш на памяць.

    М. Танк, знаходзячыся ў імклівым руху наперад, у творчым пошуку, гарэнні, няспынна абнаўляе, узбагачае змест і форму сваіх твораў. Побач з вершамі класічнай формы ў яго паэзію шырока ўвайшлі балады («Балада пра партызана Дубягу», «Балада пра Гаркушу»), легенды («Ля вогнішч начлежных», «Легенда пра музыку»), санеты («Санет», «Антысанет»), оды («Оду Зеўсу аднойчы я склаў», «Я — твой...»), прытчы («Кажуць, зоры ўсё знаюць...»), дыялогі («Дыялог з Дыягенам»), што дазволіла аўтару дасягнуць высокай ступені арыгінальнасці, непаўторнасці манеры і стылю. Але галоўнае месца ў творчасці сённяшняга Танка займаюць верлібры і вершы-мініяцюры («Парог, вычасаны з успамінаў», «Усё мае працяг жыцця...», «Незнаю...», «Дрзвы паміраюць...», «Непадсудная», «Я ў захапленні», «Маўчанне»). Паэтычнасць у верлібрах дасягаецца не рыфмай і паўтаральнасцю рытму, а самім унутраным (філасофскім) зместам, эмацыянальнай насычанасцю, сінтаксічнай будовай, яе багаццем і гнуткасцю. 

    Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць,

    Пераліўчата ззяюць азёры,

    Дзе стаяць веліканы – капцы-курганы,

    Векавечным парослыя борам.

    Ёсць такая зямля казак, песень, якіх

    Больш нідзе не пачуць, не знайсці,

    Дзе ў купальскую зачараваную ноч

    Расцвітае цвет папараці.

    Ёсць такая зямля: дзень адзін пражывеш,

    I адступяць ліхія нягоды,

    Будзеш марыць аб ёй, будзе сніцца табе,

    Будзеш помніць яе ты заўсёды.
    32. Прырода і дзеці ў творчасці С. Шушкевіча. Майстэрства паэта як казачніка. Вобразы беларускай фауны і флоры як скразныя ў кнігах для дзяцей «Лясная калыханка», «Сарочы церамок», «Колькі кіпцікаў у кошкі», «Казёл на верталёце» і інш. Спалучэнне займальнасці і пазнавальнаці ў творах паэта.

    Станіслаў Пятровіч Шушкевіч – натхнены паэт слова, паэт-лірык, гуманіст, сатырык. Прыйшоў у літаратуру ў 1920-ыя гг.У асноўным пісаў для дзяцей дашкольнага и малодшага школьнага ўзросту. Яго творы увабралі лепшыя традыцыі беларускага, у тым ліку і дзіцячага фальклору не толькі у сэнсе выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў, а і ў плане сцвярджэння народных ідэалаў дабра, справядлівасці, прыгажосці. Творы Шушкевіча аптымістычныя па гучанні і змесце, яны прыносяць дзецям радасць, вызоўваюць у іх дабрыню, спагадлівасць, любоў да роднай зямли. Чытаючы дзіцячыя вершы С.Шушкевіча, адчуваеш, што сюжэты многіх з их узяты з жыцця, падказаны канкрэтными выпадками, асабістыми ўражаннямі. Сваіми творамі С.Шушкевіч выдзе дзяцей да пазнання новага, дае магчымасць адчуць, кольки навокал цікавага, загадкавага, колькі красы ў роднай прыродзе. Паэтам створаны цыкл вершаў,прысвечаных порам года. Сярод іх найбольшая ўвага удзелена вясне, паэт вельмі любіў яе.
    С. Шушкевич ведаў и ўмеў знайсці падход да дзяцей рознага ўзросту. Асабліва ласкава голас паэта гучыць у творах, прысвечаным для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. С.Шушкевіч клапаціўся, каб дзеці не толькі вучыліся бачыць прыгожае ў прыродзе, але і стали яе спраўднымі сябрамі, каб усвядомілі, што прырода – багацейшы скарб Бацькаўшчыны, якім неабходна даражыць. Гэта вельмі важна, бо ад сяброўства з прыродай, ад любові, беражлиівых адносін да яе пачынаецца пачуцце Радзимы.
    Адной з тэм яго твораў быў гераізм народа у вайне, ен пісаў пра шматлікія ахвяры. Большасць яго твораў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, хвалююча гучаць на ўроках, на школьных вечарах.

    У вершы «Колькi кiпцiкаў у кошкi» ѐсць элементы гульнi. Дзяўчынка даведалася колькi кiпцiкаў у кошкi, хоць гэта было непроста, бо Мурка ўпарцiлася. Дзяўчынка даведалася пра колькасць кiпцiкаў ў кошкi па крывавых драпiнках на сваѐй руцэ, а iх было 5.
    33. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Васіля Віткі. Творчае выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў у казках «Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Азбука Васі Вясёлкіна», «Казкі і краскі», «ППШ» і інш. Гісторыя напісання казак.

    Як паэт, як асоба В.Вітка сфарміраваўся на Случчыне, чкую пяшчотна называў маэмай усяго свайго жыцця. Змалку захаплялі яго буларскія народныя казкі, песні, да слез краналі заінелыя бярозкі, неабсяжная веліч зарнага неба, першая пралеска, плескат крынічкі, асветленая сонцам маладая рунь. Першая кніжка для дзяцей - казка "Ваверчына гора" – убачыла свет у 1948 і адразу паланіла сэрцы дзяцей. Твор з першых радкоў захапляе дзяцей, стымулюе іх увагу і эмоцыі, чытачы (слухачы) шчыра спачуваюць ваверачцы, кранае іх тое, як усхвалявала яе гора ўсіх лясных жыхароў, як ласкава, уважліва аднесліся да бяды ваверачкі яе дзеці. Чытаючы казкі Віткі, адчуваеш, што ён творыць мову, як музыку; здзіўляе бязмежная фантазія паэта, арыгінальныя казачныя сітуацыі. Каб зацікавіць дзяцей і падвесці іх да пэўных высноў, Васіль Вітка трапна выкарыстоўваў гумар, гіпербалу, кантраснае супастаўленне, элементы парадоксу.

    Казка «Вавѐрчына гора» Гэты твор з першых радкоў захапляе дзяцей, стымулюе iх увагу i эмоцыi, чытачы спачуваюць вавѐрачцы, кранае iх тое, як усхвалявала яе гора ўсiх жыхароў, як ласкава, уважлiва аднеслiся да бяды вавѐрачкi яе дзецi, унукi. Не перастаюць балець у вавѐрачкi зубкi. Вавѐрачка падказала, што ѐй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкi бiла i зубкi свае не верадзiла. Героi казкi сустракаюць на сваiм шляху шмат нечаканых перашкод – тут нiчога не даецца проста. Каб адправiць тэлеграму, кавалю-ворану, сѐстрам-вавѐрачкам давялося немала патурбавацца, i хоць яны вельмi спяшалiся, усѐ ж прыпынiлiся на iмгненне, каб залюбавацца агнiстым ззяннем чырвоных арабiн, асаблiва прывабiлi iх гронкi спелых арэхаў. У казцы «Вавѐрчына гора» ачалавечаны не толькi звяры, птушкi, а нават маланка, гром, дождж. Калi сѐстры-вавѐрачкi прыбеглi на тэлеграф i хацелi адправiць тэлеграму з маланкай, дык аказалася, што ў маланкi выхадны, а гром пасля работы спiць. Дамовiлiся, што тэлеграму адаб.е дождж. Ва ўсѐ казачнае В.Вiтка вынаходлiва ўключае рэальнае: гэта тыгр, фашысцкi танк, што быў падбiты у час вайны i шмат гадоў гiбеў на балоце. Ад гэтага танка засталася груда iржы, ледзь удалося наскубсцi з яго «шматок шэрсцi» на «бранябойны» малоток. Твор прасякнуты дабрынѐй, спачуваннем. У канцы казкi апiсанне застолля бяседы. У канцоўку уключаны традыцыйныя казачныя словазлучэжннi «Ι я там быў», «Хто паслухаў казку – той маладзец».

    Казка «Буслiнае лета» галоўны герой Васiль, школьнiк, якi скончыў 3 класы. Яго цiкавiць прырода. Настаўнiца задала заданне – «даць прыроды апiсанне».Васiль вырашыў напiсаць казку пра буслоў. Зрабiўшы першыя накiды пачатку казкi ѐн схаваў сшытак ў дупло вяза, але сшытак прападае. Гэта завязка казкi, а развiццѐ сюжэта звязана з пошукам сшытка. Васiль знаѐмiцца, а потым i сябруе з разумным, шматвопытным, прыветным i добразычлiвым буслам i яго сям´ѐй. Па запрашэннi бусла Васiль трапляе ў буслянку. Аўтар апiсвае полбыт сям´i буслоў, у якой вялiкая ўвага ўдзяляецца буслянятам. Яны добра выхаваны, у iх ѐсць чаму павучыцца маленькiм чытачам. Н-д: калi бацька бусел прадстаўляў Васiлю буслянят, дык кожнае з iх «уставала i на ножках прысядала»… У казку ўключан пазнавальны матэрыял: расказваецца, як робiiцца буслянка. Як жывуць, чым кормяцца буслы, як яны ловяць рыбу, гадзюк, якую карысць прыносяць чалавеку. Звесткi падаюцца з выкарыстаннем элементаў гульнi.

    Казка «ППШ» птушыныя пачатковая школа. Як i ў звычайнай школе , ѐсць вучэбныя классы, буквары i iншыя падручнiкi, геаграфiчныя карты, сшыткi, дзѐннiкi i самi вучнi. Гэта школа для птушак. Чытачы трапляюць у школу на экскурсiю. У казцы шмат камедыйных сiтуацый, гумару. Н-д: выдатнiк iндык, хвалiцца, што вельмi захоплены чытаннем, а сам, «пяты год буквар дзяўбе, а запомнiў А i Б» . В.Вiтка паказаў у казцы столькi дмоўнага, каб дзецi пад уплывам казкi непрыкметна карэкцiравалi свае паводзiны.. Заканчваецца казка, што чытачы даведваюцца, што экскурсаводам у ППШ быў Вася Вясѐлкiн. Ён дае гэтай школе справядлiвую ацэнку, боьш не будзе ѐн туды вадзiць экскурсii.
    34. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, пацешкі, лічылкі, загадкі, скорагаворкі) у апрацоўцы Васіля Віткі (зб. «Дударык», «Чытанка-маляванка», «Ладачкі-ладкі»). Асаблівасці паэтыкі твораў.

    В.Вітка – класік беларускай літаратуры, заслужаны дзеяч культурыа Беларусі. У 1972 годзе за кнігі для дзяцей “Беларуская калыханка”, “Казкі”, “Чытанка-маляванка” быў адзначаны прэміяй БССР. «Дударык», «Чытанка-маляванка» (у сааўтарстве з мастакомаднадумцам А. Луцэвічам), «Ладачкі-ладкі» — гэта зборнікі песенек-гульняў, казачак і баек, лічылак і загадак, жартаў і пацешак, народжаныя з празрыста-чыстых крыніц фальклорнай творчасці. З вялізнага меха «дзеда Васіля» малому чытачу ці слухачу адкрываецца свет народных дзіцячых уяўленняў, просты, жыццярадасны і паэтычны, але абноўлены і ўзбагачаны творчым аўтарскім поглядам, захапляючы багаццем фарбаў і гукаў — як на народным свяце, — весялосцю і непасрэднасцю, нечаканасцю асацыяцый, унутранай дынамікай, сакавітасцю, ёмістасцю і гучнасцю слова, якое ўзнаўляе забытыя цяпер фальклорныя пласты жыцця. У гэтых кнігах аўтар паспяхова развівае ўстойлівую ў беларускай літаратуры фальклорную традыцыю, якая наогул з'яўляецца асаблівасцю творчасці сучасных беларускіх паэтаў, што пішуць для малых (Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, Э. Агняцвет, А. Вольскага, М. Чарняўскага, Н. Галіноўскай). У творах Віткі гэтая асаблівасць выяўлена найбольш поўна і яскрава. У зборніках “Чытанка-маляванка”, “Ладачкі-ладкі”, “Дом, у якім жывуць словы” аўтар пастараўся ажыццявіць сваю запаветную задуму: далучыць дзяцей да скарбаў народнай мовы. “Ёсць словы, якія хочацца бясконца паўтараць, – пісаў ён. – Яны самі завучваюцца, бо гэта вясёлыя словы, іх мы любім змалку”.

    В.Вiтка складаў пацешкi, калыханкi, скорагаворкi, лiчылкi, загадкi

    Дзiцячая паэзiя В.Вiткi заснавана на гульнi. Да гульнi запрашае Цiмох Васiльевiч малых лiтаральна ва ўсiх сваiх творах: «Дударык», «Пальцы», «Нуль буль-буль» i iншыя. У вершы-лiчылке «Нуль Буль-буль» нуль становiцца прыкметнай iстотай, бо яму дадзена iмя, пэўны характар i знойдзена вядучае месца ў сюжэце.

    Пацешка «Пальцы» - у кожнага пальца ѐсць iмя i даецца характарыстыка. А разам усе браты умельцы.

    Калыханка «Ιванка» - «Баю, бай Ιванка, прыйшла калыханка, павярнiся на бачок i заснi мой хлапчучок»

    Загадкi: Кожная загадка мае сваю назву.

    «За тры вазы» - за тры вазы дзеразы купiў тата тры казы. А цi кожнаму вядома – па чым козы йшлi дадому? (па дарозе)

    «Вадавоз» - залiхвацкi вадавоз Воз вады па небе вѐз Гэтак грукацеў вядром, Ι мы ўсе пазналi… (гром)
    35. Майстэрства Васіля Віткі як апавядальніка. Маральна-этычная праблематыка твораў «Трывога ў Ельнічах», «Стасева падарожжа», «Абнова», «Зайчык-вадалаз», «Першая пяцёрка» і інш. Вобразы дзяцей у іх.

    Незвычайна багатае поле дзяцячай паэзіі Васіля Віткі. Есць тут з тонкім майстэрствам адшліфаваны творы беларускага іфальклору, у іх з густам унесены элементы новага; есць дасканалыя, псіхалагічна тонкія апавяданні пра дзяцей. Вітка занепакоены тым, што «індустрыялізацыя», тэхнізацыя навучальнага працэсу паслабляе жывыя ніці, якія звязваюць настаўніка і вучня, іх душэўныя кантакты, што ў грамадстве адбываецца адчужэнне дзяцей ад бацькоў, ад дарослых. Аслабленне ж сувязей з першароднай прыродай, зямлёй пагражае не толькі збядненнем эмацыянальнай сферы, але і свядомасці, бо чалавек, чужы прыродзе, пазбаўляецца глыбіннага разумення жыцця, яго сэнсу, а значыць, і сэнсу свайго існавання. Таму такое важнае значэнне ён надае пазнанню маленькім чалавекам вялікіх маральных каштоўнасцей, што вызначаюць узаемадачыненні паміж людзьмі, азбуку душы чалавечай, духоўнасць. У прозе паэта ўсе гэтыя педагагічныя перакананні знаходзяць найбольш адкрытую і разгорнутую мастацкую рэалізацыю. У поглядзе на юных сучаснікаў Вітка па-народнаму разважлівы і мудры. Ён не схільны перабольшваць «хваробы» веку з усімі яго перавагамі-выдаткамі і ўпэўнены: душа дзіцяці — маленькі сусвет, адкрыты для ўсяго добрага і светлага. Узаемадачыненні прыроды і дзіцяці, чалавека наогул, яго ўнутраная супрыроднасць — скразная тэма творчасці пісьменніка — працягвае хваляваць яго і ў творах, апублікаваных апошнім часам. 

    «Трывога у Ельнiчках» - У калгаснага вартаўнiка Яўстрата Скачыляса было 4 сына. Пра бацьку i трох яго сыноў нiхто i слова благога не скажа. А вось чацвѐрты Юзiк нiкога не прызнаваў. З iм па суседству жылi Адам Патрубейка з сынам Толiкам, яны ўсцягнулi на таполю старое кола на якiм пасялiлiся буслы. Буслы аб´ядналi хлапчукоў, Юзiка i Толiка, яны пасябравалi. Аднойчы хлопчыкi пасварылiся i Юзiк хацеў ўзяць сабе аднаго бусляняцi. Юзiк узяў бацькаву стрэльбу, пабег да Толiкавай хаты i стрэльнуў. Вакол яго сабралося шмат людзей. Толiк з жалю глядзеу на Юзiка i нiяк не мог уцямiць, чаму людзi з такiм гневам гавораць пра хлопца. Потым ѐн убачыў, што Юзiк застрэлiу бусла. Яўстрат пахаваў бусла у канцы свайго агарода. Пад вечар з гнязда скiнулiся двое буслянят, хутчэй за ўсѐ сама буслiха выкiнула iх, бо цяпер ѐй адной iх не пракармiць. Пасярод ночы Юзiкава мацi сказала Толю, што нiдзе не можа знайсцi Юзiка. Абавязаксяброўства, няхай сабе нялѐгкага i крыўднага, вымушаў Толiка не бавячыся iсцi на гэтыя начныя пошукi. Толiк знайшоў Юзiка ў канцы агарода, дзе быў пахаваны бусел. Тут стаяла i буслiха. Толiк сказаў Юзiку, што двое буслянят сядзяць у яго ў запечку, упалi з гнязда i прыйдзецца iх iм гадаваць i Юзiк згадзiўся: «Прыйдзецца…»

    «Першая пяцѐрка» - Наташа пайшла ў школу i узяла з сабой ляльку Кацю. Каця мяшала Наташы вучыцца, яна паварочвалась, плакала. Настаўнiца сказала Наташы, што Каця яшчэ малая, яе трэба аддаць у дз. сад. Сумна зрабiлася Наташы, яна ўспомнiла, як сама нядаўна хадзiла ў дз. сад Добра ў садзе, весела. Назаўтра Наташа забегла ў сад i папрасiла загадчыцу Марыю Антонаўну, каб Каця пабыла у садзе пакуль яна сама ў школе. Марыя Антонаўна ўсмiхнулася i сказала так, як гаварыла заўсѐды мамам: - Будзьце спакойны, грамадзяначка. Наташа радасна пайшла ў школу. Наташа старанна пiсала слова «мама». Настаунiца паставiла ѐй 5. Гэта была першая Наташына 5. дома яна пахвалiлася, што 5 атрымала за «маму». Ι толькi вечарам Наташа успомнiла, што кiнула Кацю ў садзiку, але як прыгадала словы Марыi Антонаўны адразу супакоiлась. Яна разгарнула буквар i пачала вучыць урок.

    «Зайчык-вадалаз» - Стасiк з татай Цiханам пачалi капаць калодзеж. Ιм прыйшлi дапамагаць суседзi. Добры быў калодзеж, вада ў iм чыстая i светлая. Калодзеж называюць Цiханаў. Ваду ў iм бяруць усе хто хоча. Стасiк кожнаму хто прасiў падносiў пiць. Аднойчы ѐн сказаў, што больш не будзе, яму шкада вады. Тата растлумачыў Стасiку, што вада ў калодзежы ад таго смачная, што яна не застойваецца. Зняможны чалавек дык i той адразу падужэе як пап´е свежай вады. Ι Стасiк больш нiкому не шкадуе вады. Тата прыкавау вядро да ланцуга, каб яно не тапiлася ў калодзежы. Аднойчы ў Стасiка упала вядро ў калодзеж, а таты не было дома, ѐн паехаў у горад, павѐз калгасныя памiдоры. Шафѐр, якi вѐз калгаснiц на сенакос не мог падчапiць вядро кручком, тады Стасiк прынѐс люстэрка i пусцiў сонечнага зайчыка ў калодзеж. «Зайчык» хутка знайшоў вядро. Ι шафѐр дастаў яго. Тата зноў прыкаваў вядро, але калi ж яно зноў адарвецца, дык невялiкая бяда. У нас ѐсць памочнiк: зайчык-вадалаз.
    36. Васіль Вітка аб праблемах выхавання дзяцей у кнігах «Дзеці і мы», «Урокі», «Азбука душы», «Дом, дзе жывуць словы». Васіль Вітка і ідэі наватарскай педагогікі. Агляд кнігі «Урокі роднага слова».

    Усѐ напiсанае В.Виткам для дзяцей вызначаецца не толькi высокiм прафесiйным майстэрствам, але i гуманiстычнай сутнасцю. «Дабрату можна выхоўваць толькi дабратой» - гэты ппрынцып народнай педагогiкi ўвасоблены ў творах В. Вiткi. Гэты ж прынцып пакладзены i ў аснову распрацаванай iм педагагiчнай сiстэмы, палажэннi якой выкладзены ў кнiгах В. Вiткi «Дзецi i мы» 1977г, «Урокi» 1982г, «Азбука душы» 1988г. Гэтыя кнiгi складаюць цыкл, дзе выказаны асобныя меркаваннi адносна пытанняў выхавання, таксама выкладзены асноўныя палажэннi створанай В.Вiткам педагагiчнай сiстэмы, якая увабрала ў сябе мудрасць i маральны кодэкс многiх пакаленняў. Гэтая сiстэма з улiкам агульначалавечых каштоўнасцей ўзрасла на беларускай нацыянальнай глебе, прасякнута клопатам пра лѐс беларускай мовы, лiтаратуры, школы. Сваѐй сутнасцю канцэпцыя В.Вiткi-педагога зарыентавана на асобу вучня: узаемадачыненнi настаўнiка i вучня, падкрэслiваў ѐн, павiнны быць заснаваны на даверы, на духоўнай еднасцi. Ён звяртаў увагу на тое, што без душэўнай чуласцi, без любовi да дзяцей не можа быць педагогiкi. Маральным дзiкуном назваў В.Вiтка педагога, якi захапляецца сваѐй уладай, нiбы бiзуном размахвае адзiнкай. Настаўнiк не можа дазволiць сабе дробную прыдзiрлiвасць, абразлiвыя мянушкi. Так узнiкае мяжа адчужанасцi памiж вучнем i настаўнiкам. Вучням вельмi трэба, каб школа была для iх асяродкам дабрынi i справядлiвасцi. У працэсе навучання выхавання вельмi многае залежыць ад настаўнiка. Спецыяльнай увагi i вывучэння заслугоўваюць створаныя iм у трылогii «Дзецi i мы», «Урокi», «Азбука душы» лiтаратурныя партрэты, успамiны i нататкi правядомых беларускiх пiсьменнiкаў - Я.Коласа, Я.Купалу, К.Чорнага, У.Дубоўку, Ι. Мележа, Я. Маўра, М. Лынькова, М. Танка, С. Грахоўскага, Я. Брыля i iнш. Непакоiлi пiсьменнiка праблемы роднай мовы, культуры, духоўнай спадчыны, гiстарычай памяцi беларускага народа. Усѐ гэта звязана з тэмай Будучынi, з задачай выхавання чалавека.
    37. Гуманістычныя матывы творчасці Алены Васілевіч. Вобразы дзяцей, раскрыццё іх унутранага свету ў апавяданнях «Калінавая рукавічка», «Геша», «Браты-артысты», «Бабуліны кватаранты», «Вернісаж».

    Пра любоў, беражлiвыя адносiны чалавека да прыроды, пра iмкненне аберагаць усѐ жывое гаворка iдзе i ў апавяданнях А. Васiлевiч («Браты-артысты», «Геша», «Бабулiны кватаранты», «Цюлiк», «Партызанка Кнiга» i iнш. Кожны твор А. Васiлевiч, прысвечаны ўзаемаадносiнам чалавека i прыроды, упiсваецца ў надзѐнны клопат сѐнняшняга дня – праблему экалагiчнага выхавання дзяцей. У літаратуру А.васілевіч прыйшла як празаік, у першым нумары часопіса “Беларусь” за 1947 год. Была надрукавана яе невялікая аповесць “У прастор жыцця” (пазнейшая назва – “У прасторах жыцця”).  Майстэрства А.васілевіч як дзіцячай аўтаркі выявілася ў яе апавяданнях для дзяцей, качынаючы з 1950-ых гг., пачалі друкавацца ў дзіцячых перыядычных выданнях, а потым увайшлі ў зборнікі “Заўтра ў школу” (1956), “Сябры” (1958), ”Апавяданні” (1959), “Калінавая рукавічка” (1963). У болшасці апавяданняў, прызначаных дзецям, шмат гульняў, забаў, прыдумак, мілых дзіцячых спрэчак. Жывая плынь дзіцячых апавяданняў А.васілевіч выйшла за межы рэгламентаванага, парушыла схемы, што існавалі ў літаратуры ў той час.

    «Геша» - ў аснове апавядання гiсторыя пра сяброўства дзяўчынкi Наты i гускi Гешы. Гэты твор пра дабрыню, якую спазнала ад людзей гуска Геша: гэта яны выратавалi яе, яшчэ маленькую, пакалечаную каршаком. Потым iншыя людзi купiлi гуску, каб падсмажыць на свята, ды пашкадавалi, бо вельмi ласкавая была яна. А калi Геша знiкла, яе шукалi ўсiм дваром; падключыўся малады чалавек, якому i пашчаслiвiла знайсцi Гешу. Звароту Гешы больш за ўсiх радавалась маленькая Ната, з якой Геша асаблiва пасябравала. Дзяучынка i гуска нават навучылiся размаўляць i нават разумець адна адну.

    «Браты-артысты» - гаворыцца пра тое, як ратавала 9-цi гадовая дзяўчынка маленькiх ягнятак, што засталiся без мацi, як яна кармiла iх з лыжкi i аберагала ад холаду. Ι вось дзяўчынка iдзе каля школы, а за ѐю весела i даверлiва бягуць ягняткi. Дзяўчынка шчавслiва, што ў яе ѐсць такiя сябры.

    «Бабулiны кватаранты» - звяртаецца ўвага на ўзаемаадносiны дарослых i дзяцей. Мясцовыя хлапчукi адразу пацягнулiся сэрцам да нiчым не прыкметнага рыбака i паляўнiчага, бабулiнага кватаранта, якi прыехаў на некалькi дзѐн у вѐску. Быу ѐн негаворкiм, а дзецям хацелася з iм гаварыць, у яго можна было пра ўсѐ спытацца i пра ўсѐ яму расказаць. З дзецьмi ѐн быў як з роўнымi, меў вельмi добрае сэрца. Бабуля купiла на рынку прыгожага наравiстага пеўня i хацела зварыць з яго крупнiк. Бабулiн кватарант адразу ўзяў пеуня пад сваю абарону i сказаў гаспадынi, што цяпер у яе будзе 2 кватаранты. З апавядання дзецi даведваюцца, што на сяброўства з чаплавекам здатны нават певень. Певень пачаў наведваць пакой кватаранта, потым, завѐўшы куранят ў хляўчук ускокваў у адчыненае акно i, нiбы кацяня, размяшчаўся на коўдры ў нагах кватаранта. Вельмi сумаваў пеўнiк калi бабулiн кватарант пакiнуў вѐску.
    38. Маральна-этычныя праблемы ў апавяданнях Алены Васілевіч “ Сябры”, “Шурка Рэмзікаў”, “Маміна свята” і інш. Зрабіць цэласны аналіз твораў.

    Адной з першых у беларускай дзiцячай лiтаратуры А. Васiлевiч узняла трывожную, выключна актуальную ў наш час праблему душэўнага сiроцтва дзяцей.

    Апавяданне «Шурка Рэмзiкаў» гаворыцца пра лѐс хлопчыка, бацька якога добры, мужны чалавек, - загiнуў у час ВАВ. Айчым Шуркi – п´янiца, жорстка збiваў яго. Аднойчы п´яны айчым ледзь не парваў фотакартку Шуркавага бацькi, з таго часу пачалiся найбольшыя пакуты чулай хлапечай душы. Шурка адчуваў сябе вельмi адзiнокiм, бо нават мацi, заўсѐды занятая працай, клопатамi пра малодшых дзяцей, не разумела, як пакутуе сын. Абыякавымi былi да лѐсу гэтага падлетка настаўнiца, школа. Шурка зрабiў адзiн непрадуманы крок, затым другi… Але ж апавяданне прасякнута верай у чысцiню дзiцячага сэрца. Вельмi важна правiльна разабрацца ў матывах паводзiн падлетка, высветлiць прычыну яго дрэннага ўчынку, таму што нярэдка такi ўчынак вынiк нявопытнасцi. Пеўня з-за якога Шурка трапiў у мiлiцыю ѐн прадаваў, таму што думаў, што ѐн нiчыйны. За выруччаныя грошы меркаваў купiць спiнiнг, пра якi марыў. Свет душы падлетка складаны, своеасаблiвы, ѐн толькi фармiруецца, таму патрабуе клапатлiвай увагi, добразычлiвай падтрымкi. Аднак у апавяданнi сцвярджаецца, што падлетак абавязаны i сам змагацца за сябе, павiнен выявiць сiлу волi, настойлiвасць, каб выйсцi на шлях плѐннага, сумленнага жыцця. Шурка – герой не пазбаўлены прывабных, станоўчых рыс: ѐн шчыры, даверлiвы, цiкаўны, вельмi ўважлiвы да малодшых у iх сям´i дзяцей. Шурка не мiрыцца з жорсткасцю, з тым становiшчам, у якiм апынуўся, i ўсѐ больш настойлiва шукае выйсце з яго.

    Апавяданне «Сябры» паказаны ўзаемаадносiны падлеткаў-школьнiкаў Лѐнi i Грышы чытачы падключаюцца да размовы пра сяброўства, задумваюцца над тым, якое яно, у чым яго сутнасць. Лѐня i Грыша вучылiся ў адной школе, у адным классе, сядзелi за адной партай, жылi разам на кватэры. Ιх здавалася i вадой не разальеш. Але нечакана iх узаемаадносiны ўскладнiлiся: не мог змiрыцца выдатнiк Грыша з тым, што ѐн лепшы вучань, за кантрольную па алгебры атрымаў добра, а Лѐня выдатна. Пры ўсiх ѐн беспадстаўна з нядобрым пачуццѐм абвiнавацiў Лѐню ў тым, што той у яго спiсаў, а потым, затаiўшы крыўду, Грыша кiнуў Лѐню калi яны ўжо прыцемкамi, у мяцелiцу i мароз iшлi са школы дадому. Нiбы не пачуў Грыша просьбы Лѐнi хоць на хвiлiначку спынiцца (у яго пасля пералому яшчэ балела нага). Аднак Грыша працягваў iсцi. Лѐня ледзь не загiнуў: ѐн збiўся з дарогi, трапiў у незамѐрзлую багну. Бацька знайшоў заледзянелага сына. Хлопчыкдоўга хварэў. Грыша пакутлiва перажываў свой ганебны ўчынак, здраду сябру i праяўленую жорсткасць. Праз гэтыя перажываннi ѐн прыйшоў да усведамлення таго, як павiнен паводзиць сябе чалавек, тым больш сябар, у крытычны момант, як трэба даражыць сяброўствам. Хоць сорамна было Грышу, але ѐн усѐ ж адважыўся наведаць хворага Лѐню, i той быў гэтаму шчыра рады. Яны засталiся сябрамi.
    39. Тэматычная i жанравая разнастайнасць творчасцi Эдзi Агняцвет (зб. «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя», «Ад зярнятка да вясёлкi», «Хто пачынае дзень?», «Пад сінім небасхілам» і інш.). Прачытаць верш Эдзі Агняцвет на памяць.

    Тэматычныя вершы Э.Агняцвет разнастайныя. Яна пісала пра ўсе праявы дзіцячага жыцця. На раннім этапе творчасці яна аддала значна ўвагі, як і ўсе паэты таго часу, грамадзянскай лірыцы. Паэтка адкрывала дзецым свет людзей, што ў час вайны здзейснялі подвігі. Гэта найбольш ярка адлюстравана ў паэмах “Песня пра вытараваны сцяг” і “Будзем сябраваць”. У першай з іх ў паэтычнй форме расказваецца пра гераічны подзвіг піянеркі Мані Галафеевай, якая ў час акупацыі выратавала піянерскі сцяг; у другой апавядаецца пра гераічныя подзвігі юнай партызанкі Рымы Шаршневай. Праблемам cацыяльнай актуальнасці юных грамадзян Э.Агняцвет прысвяціла шмат вершаў. Вядома, не ўсе яны успрымаюцца сення.

    Хто пачынае дзень?


    Раней за ўсіх устаў шафёр,

    Пабег да гаража.

    Не любіць соннай цішыні,

    Гарачая душа!
    Ён — неспакойны чалавек —

    Хацеў бы сто гадоў

    Цагліны цёплыя вазіць

    Для новых гарадоў.
    Устане рана хлебапёк,

    Адчуе смачны пах,

    І пойдзе жытні свежы хлеб

    З румянцам на шчаках.
    Па-свойму радуе маляр

    Прыроду і людзей:

    Прыносіць колеры вясны

    Вясёлы чарадзей.
    Спытайся ў сонца і зямлі,

    Спытайся ў чыстых рэк:

    — Хто пачынае новы дзень?

    — Рабочы чалавек!
    40. Тэма аховы прыроды ў вершах Эдзі Агняцвет ( зб. «Рэчка, рэчанька мая», «Хай часцей смяюцца дзеці»). Выхаваўчае значэнне гумарыстычных вершаў ( зб. «Доктар Смех»).

    Паэтызацыя Радзімы, прыгажосці краю таксама характэрна для паэзіі Э.Агняцвет. Запамінаюцца вершы “Рэчанька, рэчанька мая”, “Дудка”, “Лыжнікі”. У кожным творы паэтэсы раскрываюцца цуды прырода, яе разнастайнасць, але галоўнае ў тым, што яна падштурхоўвае чытача заўважаць гэтую прыгажосць, цаніць яе. Актыўнае узаемадзеянне з прыродай гартуе дух маладога пакалення. З вершаў так і струменіць заклік не паддавацца паныласці, жыць у адпаведнасці з запаветамі продкаў. Паэзіі Агняцвет уласціва выяўленне як грамадзянскага пафасу, так і чыста бытавога, нават прыземленага, паўсядзеннага. У гэтым аспекце цікавыми выглядаюць вершы на гумарыстычную і сатырычную тэму. Паэтэса здолела ўбачыць надзвычайныя рысы дзяцей, якія адразу вызначалі характары дзейсных асоб. Выклікае усмешку галоўны герой верша “Свісток” Змиторк, які не хоча звяртаць увагу на прысутных, дазваляе сабе тольк ўласныя уцехі, сваім свістком глушыць усе наваколле. Паэтэса звяртае увагу на тое, што этычная глухата хлапчука шкодзіць не толькі акружаючым, але і нішчыць і яго самога. 

    Для Д мал. шк. ўзросту выдадзена цэлая кніжка такіх твораў «Доктар Смех», у ёй падкрэсліваецца значэнне добрага настрою, гаючая ўласцівасць смеху, увогуле дадатных эмоцый. Можна пасмяяцца з нядбайнасці, ляноты, з такіх «герояў», як вучаніца Парас­ка, якая надта вялікія надзеі ўскладае на падказкі, няветлівы хлопчык Мікіта, нядбайны Саўка. «Зося на кухні» - гаворыцца пра дзяўчынку, якая надумалася вынайсці новыя стравы і начала гатаваць суп з усякай усячыны: грыбоў, цукерак, агуркоў, перцу, мукі. Аднак гэтага яе варыва меншы брацік есці не стаў. — Ніяк не дагодзіш! — Злуецца кухарка I ходзіць па кухні, як чорная хмарка. ...А ў цеснай каструлі смяюцца грыбкі, Брусніцы, карыца, мука, агуркі...У кніжцы высмейваюцца заганы і недахопы некаторых Д: сквапнасць, неахайнасць, няўменне паводзіць сябе ў кіно, на вуліцы, баязлівасць і г.д. Тэма працы. Шумны свет дзіц. паэзіі Э. А. населены не толькі самімі Д, але і дарослымі: тут створаны вобразы бацькі, маці, дзеда, настаўніцы («Твая настаўніца»), скульптара, шафёра. Паэтэса расказвае Д пра рабочага Ч, пра прафесіі («Хто пачынае дзень?»), пра складаную работу скульптара, у якім сумяшчаецца і мастак і рабочы. Сваіх юных герояў паэтэ­са падае ў дзеянні ў працэсе вучобы, у гульнях, падарожжах. Паэзія Э. А. у аснове сваёй аптымістычная, светлая. Светлыя фарбы, добрая усмешка х-ны для яе вершаў аб Д, аб прыр., аб умелых, таленавітых людзях, здольных ствараць прыгожае, абараняць здабытае ранейшымі пакаленнямі.
    41. Наватарскія пошукі Артура Вольскага ў галіне тэм і жанраў. Аналiз кнiг «Чарнiчка», «Лясныя мастакi», «Еду ў госцi да слана», «Карусель», «Адэльчыны ручнікі» (на выбар).

     Артур Вольскі, сапр. Арту р Зэ йдэль-В льскі (23 верасня 1924, Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобласць — 5 верасня 2002[1][2], Мінск) — беларускі пісьменнік. З канца ХХ стагоддзя асаблівую папулярнасць набылі пашырэнне кніжкі-маляванкі, што выконваюць сваю дыдактычную задачу: развіваць назіральнасць, фантазію, мысленне, крэатыўныя здольнасці падрастаючага пакалення. Легка, весела і вынаходліва піша для дзяцей Артур Вольскі (1924-2002), аўтар больш як 20 зборнікаў паэзіі для дарослага чытача, перакладчык і таленавіты дзіцячы паэт, празаік, драматург, адзін з заснавальнікаў дзіцячага часопіса “Вяселка” (разам з В.Віткам), аўтар падручнікаў па літаратурным чытанні для пачатковай школы “Буслянка” (разам з І.А.Гімпель). Творчасць Вальскага для дзяцей пачалась з кнігі “Маленькім сябрам” (1995) і паспяхова працягвалася больш за 45 гадоў. Толькі ў 1980-90-ыя гг. Для дзяцей былі напісаны наступныя кнігі: “Сказка с былью пополам” (1980), “Сонца блізка ужл зусім” (1984), “Дабяруся да нябес” (1985), “Карусель” (1996), за якую пісьменнік у 1997 г. быў удастоены звання лаўрэата Літаратурная прэміі Янкі Маўра. У галіне дзіцячай літаратуры для творчасці А.Вольскага характэрна родава-жанравая і тэматычная разнастайнасць. Пісьменнік звяртаўся не толькі дя радыцыйных жанраў – верша, апавядання, казкі, - ен з’яўляецца аутарам апавяданняў-эсэ, п’ес-казак. Своеасаблівай кампаноўкай апавяданняў, вершаў, мастацкіх нарысаў, успамінаў і замалевак пра непаўторную Беларусь вызначаецца кніга А.Вольскага “Ізумрудны горад, дзе ты?.. Творы Артура Вольскага карыстаюцца шырокай папулярнасцю сярод юных чытачоў. Яго дзіцячыя кнігі ў асноўным адрасаваны дашкольнікам і малодшым школьнікам. У творах пісьменніка маленькі чытач знойдзе пэўныя жыццёвыя урокі - урокі чуласці, дабрыні, адкрытасці, дружбы. Урокі любві да роднай зямлі, мовы, да сваёй Бацькаўшчыны. Вершы і казкі Артура Вольскага найперш прывабліваюць сваей натуральнасцю, адсутнасцю штучнасці, выразным імкненнем аўтара размаўляць з малымі на зразумелай імі мове. Паэзія, драматургія Артура Вольскага - гэта дыялог, размова роўных - пісьменніка і юнага чытача. Асноўныя тэмы твораў Артура Вітальевіча -Радзіма, народ, родная мова, дружба, інтэрнацыяналізм.

    Вельмі казачным выглядае здарэнне з героям апавядання “Лесныя мастка”, дзе аўтар паказвае працэс стварэння прыгожай карціны, што аказалася лепшай на выстаўцы, не только мастаком, але і рознымі ляснымі жыхарамі – зайчыкамі, лісой, мядзведзем, пчоламі, стрыжамі. Патсуповы пераход реальнасці ў казку адбываецца і ў жыцці маленькай Янечкі (казка “Каваль – Залатыя Рукі”, якая дзякуючы казцы, расказаная бабуляй, становіцца казачнай гераіняй і перажывае шмат прыгод. Задавальняючы цікавасць маленькіх чытачоў усім незвычайным, А.Вольскі адпраўляецца з чытачамі (або слухачамі) у заапарк. Цыкл вершаў “Еду ў госці да слана” знаеміць дзяцей з самымі рознымі жыхарамі заапарка (сланом, тыграм, бегемотам, гіенай, кенгуру і інш.) Аб пераемнасці пакаленняў, шанаванні продкаў і годнай памяці аб іх ідзе гутарка ў апавяданні “Адэльчыны ручнікі”. Выразны беларускі каларыт характэрны таксама казкам А.Вольскага. 
    42. Жанравая разнастайнасць паэзii Р. Барадулiна (вершы, калыханкi, пацешкi, жарты, скорагаворкi, лiчылкi, задачкi, загадкi, казкi). Прыёмы стварэння займальнасці твораў. Асаблiвасцi азбук «Азбука не забаўка», «Азбука – вясёлы вулей». Прачытаць верш на памяць.

    Галоўны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт народнай творчасцi, мудрай педагогiкi. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ў аўтарскiх калыханках, забаўлянках, лiчылках, дражнiлках, хуткамоўках, загадках, казках, небылiцах-перакрутках, прыбабуньках, жартоўных i гумарыстычных вершах. Свае першыя творы для дзяцей Р.Барадулiн напiсаў у пачатку далѐкiх 1960-х гг., калi ў самога падрастала дачка Ιлона. Ён свядома з бацькоўскiм замiлаваннем абiрае пастаяннай гераiняй-субяседнiцай дзяўчынку Лану. Сваiм першам творам ѐн лiчыць напiсаную спецыяльна для дачушкi па просьбе мамы «Калыханку». Вобразны свет сваiх калыханак Р. Барадулiн насялiў i любiмым персанажам гэтага жанру – катом. У кожным творы паэта прысутнiчае запрашэнне да гульнi. Дзiцяцi неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ў свеце. Непахiснае пачуццѐ справядлiвасцi, вабную таямнiчасць, выпадковасць утрымлiваюць менавiта лiчылкi як спецыфiчны жанр дзiцячага гульнявога фальклору. Аўтарскiя лiчылкi, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсѐ сюжэтныя. Н-д, маленькi Цiмошак губляе ў лазовым кошыку кошак («Колькi кошак у кашы?»). Актывiзуе думку дзiцяцi. Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. У лiчылцы-загадцы дзецi пiльна сочаць за гарэзлiвымi кошкамi. Сярод лiчылак-загадак, у якiх пералiчэнне адсутнiчае, але патрабуецца ў адказе, прывабнай выглядае лiчылка «Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоўне», разлiчаная на дзiцячую кемлiвасць i дапытлiвасць. Шырокае прызнанне маюць загадкi Р.Барадулiна. Кожная загадка заахвочвае да максiмальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей.. Пашыраючы сферу псiхалагiчнага жыцця герояў, Барадулiн прыходзiць да лiтаратурнай апрацоўкi такога няпростага i прывабнага фальклорнага жанру, як казка. Усѐ гэта сведчаць пра захаванне многiх атрыбутаў народных казак. У аснову барадулiнскай «Бабулiнай казкi» таксама лѐг народны сюжэт пра казу i семярых казлянят, якiх з´еў злы воўк. Яркай мастацкай знаходкай з арсенала барадулiнскай творчасцi вылучаюцца прыбабунькi. (гэта слова ад мацi i баялася пры мацi, пры бабулi). Вытокi гумарыстычнай дзiцячай паэзii – у фальклоры. Сакавiтым гумарам, парадаксальнай вобразнасцю розняцца жарты-перакруткi. Тонкая павучальная iронiя прыхавана ў многiх барадулiнскiх запамiнальных вобразах. Пашыраецца сацыяльны аспект яго творчасці. Асоба, яе ўнутраны свет і свядомасць – вось што кранае паэта. Яго цікавяць духоўныя патэнцыі чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў.
    Дасціпнасць, гумар, добрая ўсмешка нязменна прысутнічаюць у кнігах, адрасаваных маленькім чытачам: “Ай! Не буду! Не хачу!”, “Раскідач”, “Азбука – не забаўка”, “Азбука -  вясёлы вулей”, “Ці пазяхае бегемот?”, “Кобра ў торбе”, “Ішоў коця па канапе”, “Як воўк калядаваў”.
    1   2   3   4   5   6   7


    написать администратору сайта