Главная страница

ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення). Картка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20


Скачать 1.26 Mb.
НазваниеКартка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20
АнкорЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Дата24.04.2017
Размер1.26 Mb.
Формат файлаdocx
Имя файлаЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
ТипКартка
#2712
страница18 из 33
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   33

5. Навуковае маўленне



Навуковае маўленне адпавядае навуковаму стылю мовы, які абслугоўвае сферы навукі, тэнікі, навучання і набліжаецца да афіцыйна-справавога стылю аб’ектыўнасцю, дакладнасцю, лаканічнасцю выкладу.

5.1. Агульныя рысы навуковага маўлення





        1. Навуковая тэматыка.

        2. Маналагічны характар выказвання.

        3. Строгі адбор моўных сродкаў.

        4. Лагічная паслядоўнасць выказвання.

Інфармацыя павінна падавацца паслядоўна, быць несупярэчлівай. Паміж асобнымі сказамі, а таксама часткамі навуковай працы павінны быць выяўлены лагічныя сувязі.

Лагічнасць дасягаецца выкарыстаннем наступных сродкаў:

- спецыяльных канструкцый тыпу спачатку трэба азначыць, неабходна спыніцца, варта пагадзіцца, зараз звернемся, спачатку адзначым, далей дакажам і інш.;

- пабочных канструкцый (па-першае, па-другое, значыць, такім чынам);

- складаных прыназоўнікаў (з прычыны, у сувязі, у выніку, у адпаведнасці з);

- складаназалежных сказаў;

- злучнікаў (злучальных слоў) і прыслоўяў: таму, пагэтаму, тады, адсюль;

- прамога парадку слоў, пры якім у сказе спачатку называецца выканаўца, а потым дзеянне (сістэма фарміруе асаблівасці, перыядычны закон дазволіў абагуліць разрозненыя факты);

        1. Сцісласць у выкарыстанні моўных сродкаў пры інфармацыйнай насычанасці зместу.

У навуковым тэксце шырока выкарыстоўваюцца абрэвіятуры, умоўныя скарачэнні, формулы.

        1. Аб’ектыўнасць і дакладнасць

Аб’ектыўнасць выяўляецца ў выкладанні не толькі аднаго, а некалькіх поглядаў на праблему, у адсутнасці неабгрунтаваных суб’ектыўных меркаванняў пры разглядзе навуковай з’явы. Мэта любога паведамлення ў сферы навукі – выклад новых навуковых ведаў, іх доказ. З гэтай прычыны асабістыя эмоцыі немагчымыя, а аўтарскае “я” замяняецца займеннікам “мы” для падкрэслівання аб’ектыўнага стану рэчаў, а таксама для запрашэння да сумеснага дзеяння. Шырока выкарыстоўваюцца такія канструкцыі, як: на нашу думку, на наш погляд, паводле нашых назіранняў, на думку аўтара, аўтар сцвярджае, зараз звернем увагу, разгледзім, дакажам, і г. д.

Дататковая грунтоўнасць і аб’ектыўнасць дасягаецца пры дапамозе выкарыстання дакладнай фактычнай інфармацыі – лічбы, даты, уласныя назвы і інш.

        1. Доказнасць навуковага выкладу.

У навуковым выступленні, у даследаванні ўсе палажэнні і гіпотэзы павінны быць аргументаванымі. Правільнасць выказаных ідэй пацвярджаецца разнастайнымі графікамі, схемамі, дыяграмамі, формуламі, ілюстрацыямі, цытаваннем аўтарытэтных даследчыкаў са спасылкамі на іх працы. Спасылкі могуць афармляцца як цытаты (тэкст бярэцца ў двукоссе13[13], у канцы яго ставяцца квадратныя дужкі з пазначэннем крыніцы цытаты (аўтара і яго кнігі) і нумара старонкі):

Яшчэ В. Гумбальт адзначаў, што “межы майго свету – гэта межы маёй мовы” [Гумбальт, с. 10].

Крыніца цытавання можа пазначацца паводле аўтара або нумарам, пад якім стаіць кніга ў спісе выкарыстанай літаратуры. Пры паўтарэнні размешчаных побач звестак запісваецца: Там жа, с. 243 або Тамсама, с. 243. Спасылкі на электронныя крыніцы афармляюцца таксама згодна з гэтымі прынцыпамі. Правілы афармлення спасылак і спіса літаратуры змешчаны на сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь: http://www.vak.org.by.

Важна адзначыць, што навуковае маўленне не пазбаўлена вобразнасці, эмацыйнасці і ацэначнасці, якія, аднак, нельга параўнаць з адпаведнымі характарыстыкамі мастацкага ці публіцыстычнага маўлення. Своасаблівая экспрэсія навуковага маўлення найлепш рэалізуецца ў тэкстах навукова-вучэбнага і навукова-папулярнага падстыляў з мэтай зацікавіць чытача, актывізаваць увагу і разумовую дзейнасць.
Табліца 12. Некаторыя азначэнні ацэначнага характару, уласцівыя для навуковага стылю


Праблема

фундаментальная, актуальная, надзённая, вострая, вядучая, невырашальная, надуманая

Пытанне

прынцыповае, спрэчнае, правамернае, важнае

Мэта

галоўная, асноўная, рэальная

Задача

першаступенная, канчатковая, карэнная, вузлавая

Напрамак

вядучы, галоўны, генеральны, вырашальны, правільны, памылковы

Вывучэнне

аб’ектыўнае, спецыяльнае, доўгатэрміновае, паглыбленае, інтэнсіўнае, усебаковае, дасканалае, уважлівае

Даследаванне

сістэматычнае, паглыбленае, усебаковае, дэтальнае, падрабязнае, сур’ёзнае, глыбокае, актуальнае, каштоўнае

Назіранні

аб’ектыўныя, дакладныя, дасканалыя, шматлікія, рэгулярныя, важныя, глыбокія, непасрэдныя

Факт

агульнапрызнаны, агульнавядомы, несумненны, бясспрэчны, відавочны, пераканальны

Інфармацыя

дакладная, вычарпальная, поўная, падрабязная, істотная, каштоўная, карысная, неабходная, аператыўная, дастатковая


1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   33


написать администратору сайта