2_Дипломная работа. Занько_Т_В (1). Краязначая дзейнасць публічнай бібліятэкі на прыкладзе бібліятэк дзяржанай установы культуры
Скачать 1.26 Mb.
|
1.2 Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці ў бібліятэках Для эфектыўнага выканання краязнаўчай дзейнасці публічных бібліятэк (КДПБ) неабходна забяспечыць яе аптымальную арганізацыйную структуру, бо на яе падставе ажыццяўляюцца: аб’яднанне рознах відаў краязнаўчай дзейнасці; размеркаванне абавязкаў паміж супрацоўнікамі і структурнымі адзінкамі бібліятэкі; распрацоўваюцца сувязі з іншымі бібліятэкамі краю і ўстановамі, якія ажыццяўляюць краязнаўчую дзейнасць; ствараецца надзейная сістэма кіравання КДПБ на ўнутрыбібліятэчным, абласным, регіянальным і рэспубліканскім узроўнях [1, с. 42]. Упарадкаванню краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў спрыяе «Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк», якое павінны распрацоўваць метадычныя цэнтры бібліятэчнага краязнаўства. За шматгадовую практыку КДПБ у СССР, а потым у Расіі былі распрацаваны два такія дакументы: – «Положение о краеведческой работе областных краевых, республиканских (АССР) библиотек» (1959г.); – праект «Положение о краеведческой деятельности краевых и областных универсальных научных библиотек» (1991г.) [1, с. 43]. У Беларусі ў 1993 г. Міністэрствам культуры РБ было зацверджана «Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь». Складаецца яно з пяці раздзелаў. У першым «Агульныя палажэнні» вызначаны мэты КДБ і шляхі іх дасягнення. Другі раздзел «Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці» раскрывае асаблівасці краязнаўчай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, універсальных абласных бібліятэк, цэнтральных бібліятэк ЦБС, бібліятэк асобных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў. Трэці раздзел «Палажэння…» прысвечаны асаблівасцям фарміравання ў бібліятэках падфонда краязнаўчых і мясцовых дакументаў, а таксама дэпазітарнага фонда ўніверсальных абласных бібліятэк. Чацвёрты і пяты раздзелы «Палажэння…» – арганізацыі абслугоўвання краязнаўчымі дакументамі і краязнаўчай бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк. Такім чынам, гэты дакумент вызначыў мэты, задачы, асноўныя напрамкі КДБ, яе арганізацыўную структуру, стварыў нарматыўную базу для стварэння ў рэспубліцы сістэмы краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. На падставе гэтага дакумента распрацоўваюцца аналагічныя «Палажэнні» у рэгіёнах, абласцях Беларусі, у якіх удакладняецца КДБ з улікам існуючых традыцый, умоў, магчымасцей бібліятэк. Кожная бібліятэка УНАБ, ЦГБ, ЦРБ, гарадская або сельская – павінны мець сваё «Палажэнне аб краязнаўчай рабоце», якое ўлічвае спецыфіку бібліятэчнай сеткі гэтай тэрыторыі, наяўнасць архіваў, музеяў і іншых устаноў і арганізацый, якія вядуць краязнаўчую дзейнасць. Структурна такое «Палажэнне аб краязнаўчай рабоце» складаецца з наступных асноўных раздзелаў: Агульныя палажэнні. Арганізацыя краязнаўчай работы. Фарміраванне краязнаўчага фонда. Абслугоўванне абанентаў краязнаўчымі дакументамі. Краязнаўчая бібліяграфічная работа. Папулярызацыя краязнаўчых ведаў. Метадычная і навукова-даследчая дзейнасць у галіне бібліятэчнага краязнаўства. Унутранае напаўненне раздзелаў ажыццяўляецца ў суадносінах са спецыфікай кожнага кірунку дзейнасці з улікам комплекснага развіцця краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Акрамя агульнага Палажэння, у бібліятэках распрацоўваюцца іншыя дакументы, у якіх адлюстроўваюцца краязнаўчыя абавязкі: уставы і палажэнні аб бібліятэках; палажэнні аб аддзеле або сектары ці групе краязнаўства; палажэнні аб сектары краязнаўчых бібліяграфічных рэсурсаў пры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле; палажэнні аб сектары дэпазітарнага захоўвання краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў; палажэнне аб фондзе краязнаўчага аддзела і г.д. Краязнаўчая работа вядзецца ўсімі структурнымі падраздзяленнямі ЦБС пад агульным кіраўніцтвам дырэктара бібліятэкі або яго намесніка. Публічная бібліятэка (ПБ) з'яўляецца: - цэнтрам камплектавання і апрацоўкі краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў; - месцам захавання асноўнага краязнаўчага фонду; - цэнтрам бібліяграфавання краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў і падрыхтоўкі бібліяграфічных паказальнікаў; - цэнтрам бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання; - цэнтрам інфармацыі аб нарматыўна-прававых актах мясцовых органаў улады і кіравання; - цэнтрам павышэння кваліфікацыі; метадычным цэнтрам для бібліятэк сваёй сістэмы і (на дагаворнай аснове) іншых бібліятэк сваёй тэрыторыі ў галіне краязнаўства і краязнаўчай дзейнасці; - арганізатарам навукова-краязнаўчай дзейнасці ў бібліятэках сваёй сістэмы; - выдавецкім цэнтрам [47, с. 124]. Цэнтрам краязнаўчай работы з'яўляецца спецыялізаванае навукова-вытворчае падраздзяленне (краязнаўчы цэнтр, аддзел краязнаўства або сектар краязнаўчай бібліяграфіі ў складзе бібліяграфічнага аддзела); у невялікіх ПБ – спецыяліст, які адказвае за краязнаўчую дзейнасць (у складзе інфармацыйна-бібліяграфічнага або методыка-бібліяграфічнага аддзела). Гэтае падраздзяленне (або спецыяліст) займаецца пераважна бібліяграфічнай працай (удзелам у бібліяграфічнай апрацоўцы краязнаўчых дакументаў, падрыхтоўкай бібліяграфічных паказальнікаў, бібліяграфічным абслугоўваннем). У складзе ПБ могуць стварацца філіялы, якія спецыялізуюцца на краязнаўчай дзейнасці або нейкім вызначаным яе кірунку. Пры бібліятэцы ствараюцца краязнаўчыя клубы і гурткі, грамадскія краязнаўчыя музеі. Бібліятэка садзейнічае іх арганізацыі і працы, забяспечваючы дакументамі, інфармацыяй, метадычнай дапамогай і інш. Аснову краязнаўчай дзейнасці ЦБС складае фонд краязнаўчых дакументаў (па сваёй тэрыторыі і рэгіёну ў цэлым). У яго ўключаюцца: - апублікаваныя дакументы аб сваёй тэрыторыі і аб рэгіёне – незалежна ад фізічнай формы (друкаваныя, электронныя выданні, аўдыёвізуальныя матэрыялы, мікрафільмы і мікрафішы), тыпу і віду выдання, мовы, часу і месца выдання; - неапублікаваныя дакументы аб сваёй тэрыторыі (нарматыўна-прававыя акты мясцовых органаў улады і кіравання; рукапісы, калекцыі фатаграфій і інш.), якія перадаюцца ў бiблiятэку на пастаяннае захоўванне прыватнымі асобамі або ўстановамі, або створаныя самой бібліятэкай [53, с. 63]. Фонд краязнаўчых дакументаў камплектуецца: - дакументамі аб сваёй тэрыторыі – на аснове прынцыпу максімальнай паўнаты, у разліку на актыўнае выкарыстанне і пастаяннае захоўванне; - дакументамі аб усім рэгіёне – выбарачна: пераважна бібліяграфічныя, даведачныя, статыстычныя; літаратура агульнага характару, з улікам інфармацыйнай каштоўнасці і інш. ПБ вядзе рэтраспектыўнае камплектаванне фонду краязнаўчых дакументаў рэгіёна і сваёй тэрыторыі, выкарыстоўваючы ў якасці крыніц: мясцовы (муніцыпальны) абавязковы экзэмпляр, дамовы з мясцовымі выдавецкімі ўстановамі і арганізацыямі, падпіску, кнігаабмен, куплю (у тым ліку на аўкцыёнах і ў прыватных асоб), капіраванне і рэпрадуктаванне адсутных або наяўных у недастатковай колькасці экзэмпляраў дакументаў (на электронныя, папяровыя носьбіты, у выглядзе мікрафільмаў, мікраафіш і інш.). У мэтах забеспячэння надзейнай захаванасці і рацыянальнага выкарыстання краязнаўчыя дакументы вылучаюцца ў якасці самастойнай часткі асноўнага фонду ПБ. Гэты подфонд (ці яго актыўна выкарыстоўваемая частка) захоўваецца ў краязнаўчым падраздзяленні або ў фондзе чытальнай залы ПБ. Выключэнне складаюць нотныя, выяўленчыя выданні, аўдыёвізуальныя матэрыялы і мясцовыя нарматыўна-прававыя акты: пры наяўнасці адпаведных спецыялізаваных падраздзяленняў (аддзела літаратуры па мастацтве, цэнтра прававой інфармацыі) яны знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў гэтых падраздзяленнях [13, с. 12]. Адзіныя асобнікі краязнаўчых дакументаў захоўваюцца ў фондзе ПБ. У філіялах краязнаўчыя дакументы захоўваюцца, як правіла, у фондзе чытальнай залы. Пры дастатковай экзэмплярнасці краязнаўчыя дакументы накіроўваюцца таксама ў фонд абанемента і выдаюцца на дом. Фонд краязнаўчых дакументаў арганізуецца ў сістэматычным парадку ў адпаведнасці з прынятай у бібліятэцы схемай у разліку на магчымасці непасрэднага выкарыстання ў абслугоўванні чытачоў. Прычынамі выключэння краязнаўчых дакументаў з фонду ПБ могуць быць: - залішняя колькасць асобнікаў; - ветхасць выдання (пры наяўнасці дастатковай колькасці асобнікаў і немэтазгоднасці рэстаўрацыі). Краязнаўчыя дакументы не могуць выключацца па прычыне маральнай састарэласці, наяўнасці пазнейшых перавыданняў, нізкага попыту. Звесткі аб краязнаўчых і мясцовых (у тым ліку некраязнаўчых) выданнях, намечаных да выключэння з фонду, папярэдне паведамляюцца ў ПБ. Неапублікаваныя краязнаўчыя дакументы (рукапісы, дакументы, калекцыі фатаграфій і інш.), якія перадаюцца ў ПБ на пастаяннае захоўванне прыватнымі асобамі або ўстановамі, уваходзяць у склад дзяржаўнай часткі архіўнага фонду, прымаюцца на захоўванне, улічваюцца і захоўваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі для архіўных устаноў . Неапублікаваныя краязнаўчыя дакументы, якія паступаюць у прававыя цэнтры, прымаюцца на захоўванне ў адпаведнасці з палажэннямі аб гэтых падраздзяленнях. Краязнаўчы фонд ПБ разглядаецца як каштоўная частка сукупнага бібліятэчнага фонду рэгіёну, і бібліятэка прымае меры па забеспячэнні яго захаванасці: - рэгулярна абследуе фізічны стан краязнаўчых дакументаў (з вылучэннем асобнікаў, якія патрабуюць тэрміновай кансервацыі або рэстаўрацыі, абмежаванні выкарыстання, першачарговага капіравання і перакладу на іншыя носьбіты інфармацыі); - кантралюе ўмовы іх захоўвання і выкарыстання; - рэгулюе ўмовы прадастаўлення карыстальнікам унікальных (неапублікаваных, рэдкіх і наяўных у бібліятэцы ў адзіным экзэмпляры) краязнаўчых дакументаў; - стварае страхавыя і ахоўныя копіі краязнаўчых дакументаў (з улікам інтэнсіўнасці попыту, фізічнай захаванасці і каштоўнасці) [29, с. 70]. ПБ удзельнічае ў рэгіянальных праграмах забеспячэння захаванасці краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў па сваёй тэрыторыі. Яна выяўляе рэдкія і каштоўныя асобнікі ў бібліятэках і іншых установах сваёй тэрыторыі і перадае звесткі пра іх у ПБ (для пастаноўкі на ўлік, капіравання і інш.). У мэтах папаўнення сваіх краязнаўчых фондаў ЦБС можа перавыдаваць каштоўныя і рэдкія краязнаўчыя выданні. Публічныя бібліятэкі распрацоўваюць “Палажэнні аб аддзеле краязнаўства” з улікам мясцовых умоў і практыкі сваёй краязнаўчай работы, або іншых бібліятэк. Структурна Палажэнне складаецца з трох частак: І. Агульныя палажэнні (дзе вызначаецца месца аддзела ў арганізацыйнай структуры бібліятэкі; задачы, кірункі ўзаемадзеяння з іншымі бібліятэкамі і ўстановамі, якія займаюцца краязнаўчай дзейнасцю). ІІ. Функцыі аддзела (выдзяляюцца асноўныя напрамкі дзейнасці): стварэнне падсобнага краязнаўчага фонда аддзела; абслугоўвання абанентаў краязнаўчымі дакументамі са свайго падсобнага фонда і фонда асноўнага захавання бібліятэкі; папулярызацыя краязнаўчых дакументаў, правядзенне масавых краязнаўчых мерапрыемстваў; арганізацыя і вядзенне зводнага краязнаўчага каталога і зводнага каталога мясцовых выданняў, картатэк; падрыхтоўка краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, баз дадзеных; бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве; навукова-метадычнае забеспячэнне і навукова-даследчая дзейнасць у галіне бібліятэчнага краязнаўства; складанне планаў і справаздач аб рабоце і г.д. ІІІ. Упраўленне аддзелам (звесткі аб структуры аддзела, наяўнасці сектараў, груп, штату, абавязкі супрацоўнікаў аддзела суадносна са службовымі інструкцыямі). Палажэнне зацвярджаецца Саветам пры дырэктару абласной бібліятэкі [55, с. 4]. Распрацоўваюцца службовыя інструкцыі з мэтай рацыянальнага раздзялення працы і спецыялізацыі. У гэтых інструкцыях фіксуюцца абавязкі супрацоўнікаў краязнаўчага аддзела ўніверсальнай публічнай бібліятэкі, які налічвае ад трох да пяці чалавек. Пры штаце ў 5 чалавек вылучаюцца пасады: загадчыка аддзела, вядучага (галоўнага) бібліятэкара, метадыста, бібліёграфа, бібліятэкара. У суадносінах са службовымі абавязкамі, загадчык аддзела, як правіла, выконвае наступныя абавязкі: ажыццяўляе арганізацыйнае і навуковае кіраўніцтва аддзелам; кіруе работай па арганізацыі краязнаўчай дзейнасці ў самой публічнай бібліятэцы і ў межах вобласці; стварае планы і справаздачы аб КДБ; прымае непасрэдны удзел у фарміраванні краязнаўчага фонда і забяспечвае паступленне мясцовага абавязковага экземпляра твораў друку; каардынуе краязнаўчую работу іншых аддзелаў бібліятэкі; налажвае сувязі аддзела з іншымі бібліятэкамі вобласці, а таксама ўстановамі і арганізацыямі, якія працуюць у галіне краязнаўства; арганізоўвае навукова-даследчую работу па пытаннях бібліятэчнага краязнаўства; прымае ўдзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў; забяспечвае рэкламу дзейнасці аддзела, удзельнічае ва ўсіх накірунках дзейнасці аддзела [55, с. 7]. Вядучы (галоўны) бібліятэкар у суадносінах са сваімі службовымі абавязкамі: арганізоўвае выкананне планавых заданняў аддзела, дыферэнцыраванае абслугоўванне абанентаў і правядзенне інфармацыйных мерапрыемстваў; фарміруе краязнаўчы фонд, стварае краязнаўчы ДБА; ажыццяўляе прагляд мясцовых перыядычных выданняў з мэтай вядзення краязнаўчых каталогаў, картатэк і БД; прымае ўдзел у падрыхтоўцы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў; арганізоўвае пастаянна дзейсныя выставы; прымае ўдзел у правядзенні масавых мерапрыемстваў, ажыццяўляе бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве; вывучае вопыт краязнаўчай работы бібліятэк вобласці і аказвае ім неабходную метадычную дапамогу. Метадыст краязнаўчага аддзела публічнай бібліятэкі: аказвае ўсебаковую метадычную і практычную дапамогу супрацоўнікам публічнай бібліятэкі; забяспечвае ўкараненне ў практыку работы бібліятэк вобласці перадавога вопыту; распрацоўвае метадычныя матэрыялы і дае кансультацыі па асноўных напрамках КДБ; аналізуе краязнаўчую работу ЦБС і іншых бібліятэк вобласці; вывучае краязнаўчыя патрэбнасці і запыты карыстальнікаў; вядзе картатэку метадычных матэрыялаў па бібліятэчным краязнаўстве і інш. [55, с. 11] Бібліёграф адказвае за бібліяграфічны накірунак краязнаўчай дзейнасці публічнай бібліятэкі і бібліятэк краю; складае бібліяграфічныя дапаможнікі; вядзе зводны краязнаўчы каталог, ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве; вядзе работу па бібліяграфічным інфармаванні, у т.л. у рэжыме выбарачнага распаўсюджвання інфармацыі і інш. Для эфектыўнага выканання краязнаўчай дзейнасці публічных бібліятэк (КДПБ) неабходна забяспечыць яе аптымальную арганізацыйную структуру, бо на яе падставе ажыццяўляецца: аб’яднанне рознах відаў краязнаўчай дзейнасці; размеркаванне абавязкаў паміж супрацоўнікамі і структурнымі адзінкамі бібліятэкі; распрацоўваюцца сувязі з іншымі бібліятэкамі краю і ўстановамі, якія ажыццяўляюць краязнаўчую дзейнасць; ствараецца надзейная сістэма кіравання КДПБ на ўнутрыбібліятэчным, абласным, рэгіянальным і рэспубліканскім узроўнях [1, с. 42]. Упарадкаванню краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў спрыяе «Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк», якое павінны распрацоўваць метадычныя цэнтры бібліятэчнага краязнаўства. За шматгадовую практыку КДПБ у СССР, а потым у Расіі былі распрацаваны два такія дакументы: – «Положение о краеведческой работе областных, краевых, республиканских (АССР) библиотек» (1959г.); – праект «Положение о краеведческой деятельности краевых и областных универсальных научных библиотек» (1991г.) [1, с. 43]. У Беларусі ў 1993 г. Міністэрствам культуры РБ было зацверджана «Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь». Складаецца яно з пяці раздзелаў. У першым «Агульныя палажэнні» вызначаны мэты КДБ і шляхі іх дасягнення. Другі раздзел «Арганізацыя краязнайчай дзейнасці» раскрывае асаблівасці краязнаўчай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, універсальных абласных бібліятэк, цэнтральных бібліятэк ЦБС, бібліятэк асобных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў. Трэці раздзел «Палажэння…» прысвечаны асаблівасцям фарміравання ў бібліятэках падфонда краязнаўчых і мясцовых дакументаў, а таксама дэпазітарнага фонду ўніверсальных абласных бібліятэк. Чацвёрты і пяты раздзелы «Палажэння…» – арганізацыі абслугоўвання краязнаўчымі дакументамі і краязнаўчай бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк. Такім чынам, гэты дакумент вызначыў мэты, задачы, асноўныя напрамкі КДБ, яе арганізацыўную структуру, стварыў нарматыўную базу для стварэння ў рэспубліцы сістэмы краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. На падставе гэтага дакумента распрацоўваюцца аналагічныя «Палажэнні» ў рэгіёнах, абласцях Беларусі, у якіх удакладняецца КДБ з улікам існуючых традыцый, умоў, магчымасцей бібліятэк. Кожная бібліятэка УНАБ, ЦГБ, ЦРБ, гарадская або сельская – павінны мець сваё «Палажэнне аб краязнаўчай рабоце», якое ўлічвае спецыфіку бібліятэчнай сеткі гэтай тэрыторыі, наяўнасць архіваў, музеяў і іншых устаноў і арганізацый, якія вядуць краязнаўчую дзейнасць. Структурна такое «Палажэнне аб краязнаўчай рабоце» складаецца з наступных асноўных раздзелаў: Агульныя палажэнні. Арганізацыя краязнаўчай работы. Фарміраванне краязнаўчага фонду. Абслугоўванне абанентаў краязнаўчымі дакументамі. Краязнаўчая бібліяграфічная работа. Папулярызацыя краязнаўчых ведаў. Метадычная і навукова-даследчая дзейнасць у галіне бібліятэчнага краязнаўства. Унутранае напаўненне раздзелаў ажыццяўляецца ў суадносінах са спецыфікай кожнага кірунку дзейнасці з улікам комплекснага развіцця краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Акрамя агульнага Палажэння, у бібліятэках распрацоўваюцца іншыя дакументы, у якіх адлюстроўваюцца краязнаўчыя абавязкі: уставы і палажэнні аб бібліятэках; палажэнні аб аддзеле або сектары ці групе краязнаўства; палажэнні аб сектары краязнаўчых бібліяграфічных рэсурсаў пры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле; палажэнні аб сектары дэпазітарнага захавання краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў; палажэнне аб фондзе краязнаўчага аддзела і г.д. Краязнаўчая работа вядзецца ўсімі структурнымі падраздзяленнямі ЦБС пад агульным кіраўніцтвам дырэктара бібліятэкі або яго намесніка. Публічная бібліятэка (ПБ) з'яўляецца: - цэнтрам камплектавання і апрацоўкі краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў; - месцам захоўвання асноўнага краязнаўчага фонду; - цэнтрам бібліяграфавання краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў і падрыхтоўкі бібліяграфічных паказальнікаў; - цэнтрам бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання; - цэнтрам інфармацыі аб нарматыўна-прававых актах мясцовых органаў улады і кіравання; - цэнтрам павышэння кваліфікацыі; метадычным цэнтрам для бібліятэк сваёй сістэмы і (на дагаворнай аснове) іншых бібліятэк сваёй тэрыторыі ў галіне краязнаўства і краязнаўчай дзейнасці; - арганізатарам навукова-краязнаўчай дзейнасці ў бібліятэках сваёй сістэмы; - выдавецкім цэнтрам [48, с. 124]. Цэнтрам краязнаўчай работы з'яўляецца спецыялізаванае навукова-вытворчае падраздзяленне (краязнаўчы цэнтр, аддзел краязнаўства або сектар краязнаўчай бібліяграфіі ў складзе бібліяграфічнага аддзела); у невялікіх ПБ – спецыяліст, які адказвае за краязнаўчую дзейнасць (у складзе інфармацыйна-бібліяграфічнага або методыка-бібліяграфічнага аддзела). Гэтае падраздзяленне (або спецыяліст) займаецца пераважна бібліяграфічнай працай (удзелам у бібліяграфічнай апрацоўцы краязнаўчых дакументаў, падрыхтоўкай бібліяграфічных паказальнікаў, бібліяграфічным абслугоўваннем). У складзе ПБ могуць стварацца філіялы, якія спецыялізуюцца на краязнаўчай дзейнасці або нейкім вызначаным яе кірунку. Пры бібліятэцы ствараюцца краязнаўчыя клубы і гурткі, грамадскія краязнаўчыя музеі. Бібліятэка садзейнічае іх арганізацыі і працы, забяспечваючы дакументамі, інфармацыяй, метадычнай дапамогай і інш. Аснову краязнаўчай дзейнасці ЦБС складае фонд краязнаўчых дакументаў (па сваёй тэрыторыі і рэгіёну ў цэлым). У яго ўключаюцца: - апублікаваныя дакументы аб сваёй тэрыторыі і рэгіёне – незалежна ад фізічнай формы (друкаваныя, электронныя выданні, аўдыёвізуальныя матэрыялы, мікрафільмы і мікраафішы), тыпу і віду выдання, мовы, часу і месца выдання; - неапублікаваныя дакументы аб сваёй тэрыторыі (нарматыўна-прававыя акты мясцовых органаў улады і кіравання; рукапісы, калекцыі фатаграфій і інш.), якія перадаюцца ў бiблiятэку на пастаяннае захоўванне прыватнымі асобамі або ўстановамі ці створаныя самой бібліятэкай [54, с. 63]. Фонд краязнаўчых дакументаў камплектуецца: - дакументамі аб сваёй тэрыторыі – на аснове прынцыпа максімальнай паўнаты, у разліку на актыўнае выкарыстанне і пастаяннае захоўванне; - дакументамі аб усім рэгіёне – выбарачна: пераважна бібліяграфічныя, даведачныя, статыстычныя; літаратура агульнага характару, з улікам інфармацыйнай каштоўнасці і пр. ПБ вядзе рэтраспектыўнае камплектаванне фонду краязнаўчых дакументаў рэгіёна і сваёй тэрыторыі, выкарыстоўваючы ў якасці крыніц: мясцовы (муніцыпальны) абавязковы экзэмпляр, дамовы з мясцовымі выдавецкімі ўстановамі і арганізацыямі, падпіску, кнігаабмен, куплю (у тым ліку на аўкцыёнах і ў прыватных асоб), капіраванне і рэпрадуктаванне адсутных або наяўных у недастатковай колькасці экзэмпляраў дакументаў (на электронныя, папяровыя носьбіты, у выглядзе мікрафільмаў, мікраафіш і інш.). У мэтах забеспячэння надзейнай захаванасці і рацыянальнага выкарыстання краязнаўчыя дакументы вылучаюцца ў якасці самастойнай часткі асноўнага фонду ПБ. Гэты подфонд (ці яго актыўна выкарыстоўваемая частка) захоўваецца ў краязнаўчым падраздзяленні або ў фондзе чытальнай залы ПБ. Выключэнне складаюць нотныя, выяўленчыя выданні, аўдыёвізуальныя матэрыялы і мясцовыя нарматыўна-прававыя акты: пры наяўнасці адпаведных спецыялізаваных падраздзяленняў (аддзела літаратуры па мастацтве, цэнтра прававой інфармацыі) яны знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў гэтых падраздзяленнях [13, с. 12]. Адзіныя асобнікі краязнаўчых дакументаў захоўваюцца ў фондзе ПБ. У філіялах краязнаўчыя дакументы захоўваюцца, як правіла, у фондзе чытальнай залы. Пры дастатковай экзэмплярнасці краязнаўчыя дакументы накіроўваюцца таксама ў фонд абанемента і выдаюцца на дом. Фонд краязнаўчых дакументаў арганізуецца ў сістэматычным парадку ў адпаведнасці з прынятай у бібліятэцы схемай у разліку на магчымасці непасрэднага выкарыстання ў абслугоўванні чытачоў. Прычынамі выключэння краязнаўчых дакументаў з фонду ПБ могуць быць: - залішняя колькасць асобнікаў; - ветхасць выдання (пры наяўнасці дастатковай колькасці асобнікаў і немэтазгоднасці рэстаўрацыі). Краязнаўчыя дакументы не могуць выключацца па прычыне маральнай састарэласці, наяўнасці пазнейшых перавыданняў, нізкага попыту. Звесткі аб краязнаўчых і мясцовых (у тым ліку некраязнаўчых) выданнях, намечаных да выключэння з фонду, папярэдне паведамляюцца ў ПБ. Неапублікаваныя краязнаўчыя дакументы (рукапісы, дакументы, калекцыі фатаграфій і іншыя), якія перадаюцца ў ПБ на пастаяннае захоўванне прыватнымі асобамі або ўстановамі, уваходзяць у склад дзяржаўнай часткі архіўнага фонду, прымаюцца на захоўванне, улічваюцца і захоўваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі для архіўных устаноў. Неапублікаваныя краязнаўчыя дакументы, якія паступаюць у прававыя цэнтры, прымаюцца на захоўванне ў адпаведнасці з палажэннямі аб гэтых падраздзяленнях. Краязнаўчы фонд ПБ разглядаецца як каштоўная частка сукупнага бібліятэчнага фонду рэгіёна, і бібліятэка прымае меры па забеспячэнні яго захаванасці: - рэгулярна абследуе фізічны стан краязнаўчых дакументаў (з вылучэннем асобнікаў, якія патрабуюць тэрміновай кансервацыі або рэстаўрацыі, абмежавання выкарыстання, першачарговага капіравання і перакладу на іншыя носьбіты інфармацыі); - кантралюе ўмовы іх захоўвання і выкарыстання; - рэгулюе ўмовы прадастаўлення карыстальнікам унікальных (неапублікаваных, рэдкіх і наяўных у бібліятэцы ў адзіным экзэмпляры) краязнаўчых дакументаў; - стварае страхавыя і ахоўныя копіі краязнаўчых дакументаў (з улікам інтэнсіўнасці попыту, фізічнай захаванасці і каштоўнасці) [29, с. 70]. ПБ удзельнічае ў рэгіянальных праграмах забеспячэння захаванасці краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў па сваёй тэрыторыі. Яна выяўляе рэдкія і каштоўныя асобнікі ў бібліятэках і іншых установах сваёй тэрыторыі і перадае звесткі пра іх у ПБ (для пастаноўкі на ўлік, капіравання і інш.). У мэтах папаўнення сваіх краязнаўчых фондаў ЦБС можа перавыдаваць каштоўныя і рэдкія краязнаўчыя выданні. Публічныя бібліятэкі распрацоўваюць «Палажэнні аб аддзеле краязнаўства» з улікам мясцовых умоў і практыкі сваёй краязнаўчай работы або іншых бібліятэк. Структурна Палажэнне складаецца з трох частак: І. Агульныя палажэнні (дзе вызначаецца месца аддзела ў арганізацыйнай структуры бібліятэкі; задачы, кірункі ўзаемадзеяння з іншымі бібліятэкамі і ўстановамі, якія займаюцца краязнаўчай дзейнасцю). ІІ. Функцыі аддзела (выдзяляюцца асноўныя напрамкі дзейнасці): стварэнне падсобнага краязнаўчага фонду аддзела; абслугоўвання абанентаў краязнаўчымі дакументамі са свайго падсобнага фонду і фонду асноўнага захавання бібліятэкі; папулярызацыя краязнаўчых дакументаў, правядзенне масавых краязнаўчых мерапрыемстваў; арганізацыя і вядзенне зводнага краязнаўчага каталога і зводнага каталога мясцовых выданняў, картатэк; падрыхтоўка краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, баз дадзеных; бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве; навукова-метадычнае забеспячэнне і навукова-даследчая дзейнасць у галіне бібліятэчнага краязнаўства; складанне планаў і справаздач аб рабоце і г.д. ІІІ. Упраўленне аддзелам (звесткі аб структуры аддзела, наяўнасці сектараў, груп, штату, абавязкі супрацоўнікаў аддзела суадносна са службовымі інструкцыямі). Палажэнне зацвярджаецца Саветам пры дырэктару абласной бібліятэкі [55, с. 4]. Распрацоўваюцца службовыя інструкцыі з мэтай рацыянальнага раздзялення працы і спецыялізацыі. У гэтых інструкцыях фіксуюцца абавязкі супрацоўнікаў краязнаўчага аддзела ўніверсальнай публічнай бібліятэкі, які налічвае ад трох да пяці чалавек. Пры штаце ў 5 чалавек вылучаюцца пасады: загадчыка аддзела, вядучага (галоўнага) бібліятэкара, метадыста, бібліёграфа, бібліятэкара. У суадносінах са службовымі абавязкамі загадчык аддзела, як правіла, выконвае наступныя абавязкі: ажыццяўляе арганізацыйнае і навуковае кіраўніцтва аддзелам; кіруе работай па арганізацыі краязнаўчай дзейнасці ў самой публічнай бібліятэцы і ў межах вобласці; стварае планы і справаздачы аб КДБ; прымае непасрэдны ўдзел у фарміраванні краязнаўчага фонду і забяспечвае паступленне мясцовага абавязковага экзэмпляра твораў друку; каардынуе краязнаўчую работу іншых аддзелаў бібліятэкі; наладжвае сувязі аддзела з іншымі бібліятэкамі вобласці, а таксама ўстановамі і арганізацыямі, якія працуюць у галіне краязнаўства; арганізуе навукова-даследчую работу па пытаннях бібліятэчнага краязнаўства; прымае ўдзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў; забяспечвае рэкламу дзейнасці аддзела, удзельнічае ва ўсіх накірунках дзейнасці аддзела [55, с. 7]. Вядучы (галоўны) бібліятэкар у суадносінах са сваімі службовымі абавязкамі: арганізуе выкананне планавых заданняў аддзела, дыферэнцыраванае абслугоўванне абанентаў і правядзенне інфармацыйных мерапрыемстваў; фарміруе краязнаўчы фонд, стварае краязнаўчы ДБА; ажыццяўляе прагляд мясцовых перыядычных выданняў з мэтай вядзення краязнаўчых каталогаў, картатэк і БД; прымае ўдзел у падрыхтоўцы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў; арганізуе пастаянна дзеючыя выставы; прымае ўдзел у правядзенні масавых мерапрыемстваў, ажыццяўляе бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве; вывучае вопыт краязнаўчай работы бібліятэк вобласці і аказвае ім неабходную метадычную дапамогу. Метадыст краязнаўчага аддзела публічнай бібліятэкі: аказвае ўсебаковую метадычную і практычную дапамогу супрацоўнікам публічнай бібліятэкі; забяспечвае ўкараненне ў практыку работы бібліятэк вобласці перадавога вопыту; распрацоўвае метадычныя матэрыялы і дае кансультацыі па асноўных напрамках КДБ; аналізуе краязнаўчую работу ЦБС і іншых бібліятэк вобласці; вывучае краязнаўчыя патрэбнасці і запыты карыстальнікаў; вядзе картатэку метадычных матэрыялаў па бібліятэчным краязнаўстве і інш. [55, с. 11] Бібліёграф адказвае за бібліяграфічны кірунак краязнаўчай дзейнасці публічнай бібліятэкі і бібліятэк краю; складае бібліяграфічныя дапаможнікі; вядзе зводны краязнаўчы каталог, ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве; вядзе работу па бібліяграфічным інфармаванні, у т.л. у рэжыме выбарачнага распаўсюджвання інфармацыі і інш. Бібліятэкар краязнаўчага аддзела ў суадносінах са сваімі службовымі абавязкамі непасрэдна ўдзельнічае ў абслугоўванні абанентаў краязнаўчымі дакументамі; вядзе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне; прымае ўдзел у арганізацыі краязнаўчага ДБА; арганізуе адкрыты доступ да краязнаўчага фонду; адказвае за яго расстаноўку і захаванасць; праводзіць масавыя мерапрыемствы па краязнаўстве і інш. Для забеспячэння паслядоўнасці і пераемнасці выканання краязнаўчай работы распрацоўваюцца тэхналагічныя і іншыя палажэнні і інструкцыі: зводны профіль краязнаўчых фондаў бібліятэк краю; інструкцыя аб парадку адбору і перадачы краязнаўчых і мясцовых выданняў на дэпазітарнае захоўванне; шлях краязнаўчага дакумента ў працэсе фарміравання краязнаўчых фондаў; палажэнне аб зводным краязнаўчым каталогу і інш. Краязнаўчая работа ажыццяўляецца практычна ўсімі структурнымі падраздзяленнямі мясцовай публічнай бібліятэкі, таму паказчыкі КДБ адлюстроўваюцца ў комплексных планах работы: перспектыўных, унутрыбібліятэчных, рэгіянальных аддзелаў, сектараў, асобных супрацоўнікаў. Самастойнае планаванне і справаздача КДБ вядуцца тады, калі ў бібліятэцы створана спецыяльнае краязнаўчае падраздзяленне (аддзел, сектар, група) або калі бібліятэка ўдзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўнай ці рэгіянальнай краязнаўчай праграмы. Усе аддзелы мясцовай публічнай бібліятэкі займаюцца краязнаўчай работай, але кожны па сваім профілі, кожны супрацоўнік бібліятэкі ўдзельнічае ў КДБ незалежна ад пасады і ўчастка работы. Сістэмная цэласнасць КДБ не столькі арганізацыйна-аформленага, колькі сутнасна-функцыянальнага парадку. Стварэнне ва ўсіх цэнтрах бібліятэчнага краязнаўства цэласнай сістэмы КДБ не павінна звязвацца толькі са стварэннем структурнага подраздзялення па краязнаўстве. У той жа час краязнаўчая сфера не выключае наяўнасці асобнага краязнаўчага падраздзялення і паглыбленую спецыялізацыю супрацоўнікаў публічных бібліятэк па краязнаўстве [24, с. 78]. У публічных бібліятэках Беларусі, дзе створаны комплексныя краязнаўчыя аддзелы, або ў ЦГБ, ЦРБ – дзе ў структуры маюцца сектары, групы па краязнаўстве – КДБ развіваецца комплексна, а яе ўзровень і маштабы значна вышэйшыя, чым у бібліятэках, дзе не выдзелены спецыяльныя структурныя адзінкі па краязнаўстве. Некаторыя спецыялісты лічаць, што наяўнасць краязнаўчага аддзела вядзе да «самаізаляцыі» і адасобленасці КДБ. Але гэта не пацвярджаецца ні гісторыкамі, ні сучаснай практыкай КДБ. Напрыклад: шматгадовая практыка публічных бібліятэк Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі і іншых краін, якія маюць багатыя краязнаўчыя традыцыі і асобныя краязнаўчыя аддзелы, сведчыць, што гэтыя аддзелы рэалізуюць дакладныя задачы і кірункі дзейнасці, што дазваляе сфакусіраваць намаганні і забяспечыць найлепшыя ўмовы для комплекснага і якаснага ажыццяўлення КДБ пры ўдзеле ўсіх астатніх структурных падраздзяленняў бібліятэкі. Шматгадовы вопыт арганізацыйнага выдзялення КДБ у бібліятэках Беларусі характарызуецца шматлікімі арганізацыйнымі формамі: кабінет краязнаўства, краязнаўчы аддзел, сектар, група, сектар краязнаўчай бібліяграфіі, сектар дэпазітарнага захавання краязнаўчых і мясцовых выданняў, чытальная зала краязнаўчай літаратуры [24, с. 79]. Арганізацыю краязнаўчай работы і яе каардынацыю ажыццяўляе: у ЦБС – сектар або група краязнаўства, які ўзначальвае бібліёграф-краязнавец; у публічных бібліятэках можа існаваць адна з чатырох арганізацыйных формаў КДБ: комплексны аддзел краязнаўства; сектар краязнаўчай бібліяграфіі пры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле; сектар краязнаўства, які арганізуецца ў структуры гэтага ж аддзела (але ён вядзе краязнаўчую работу па ўсіх напрамках); супрацоўнік, які адказвае за краязнаўчую дзейнасць. Аптымальны варыянт – выдзяленне комплекснага аддзела краязнаўства, што дазваляе забяспечыць работу па ўсіх напрамках КДБ, а таксама дазваляе кіраваць і каардынаваць работу па краязнаўстве ў рэгіёнах. У публічных бібліятэках Беларусі функцыянуюць комплексныя аддзелы і сектары краязнаўчай літаратуры, і гэта сведчыць аб аптымальнай арганізацыі краязнаўчай дзейнасці. Сектары краязнаўства дзейнічаюць і ў шэрагу ЦБ буйных сістэм публічных (масавых) бібліятэк. Астатнія структурныя адзінкі не маюць магчымасці забяспечыць сістэмнае ўтварэнне КДБ, аб’яднаць намаганні ўсіх структурных падраздзяленняў бібліятэкі і бібліятэк краю ў сферы краязнаўства. У практычнай краязнаўчай дзейнасці існуе наступнае размеркаванне абавязкаў у ЦБС і УНАБ: 1. Аддзел камплектавання па дамоўленнасці з іншымі аддзеламі бібліятэкі і, незалежна ад таго, ёсць ці не аддзел краязнаўства – займаецца мадэліраваннем, камплектаваннем і размеркаваннем краязнаўчых і мясцовых дакументаў па структурных падраздзяленнях бібліятэкі. 2. Аддзел апрацоўкі ажыццяўляе першасную аналітыка-сінтэтычную апрацоўку дакументаў; супрацоўнікі аддзела адлюстроўваюць звесткі аб краязнаўчых і мясцовых дакументах у агульнай сістэме каталогаў і картатэк (службовых і чытацкіх); прадстаўляе неабходную колькасць картак у краязнаўчы аддзел для адлюстравання іх у краязнаўчых каталогах і картатэках. Аддзел апрацоўкі, як правіла, займаецца апрацоўкай і арганізацыяй каталогаў айчынных краязнаўчых кніг. Іншыя віды краязнаўчых мясцовых дакументаў: нотныя, выяўленчыя выданні, кіна-фота-фонадакументы, спецвіды тэхнічнай літаратуры і дакументацыі, рэдкія і рукапісныя выданні, а таксама дакументы на замежных мовах – апрацоўваюцца ў аддзеле апрацоўкі або ў адпаведных аддзелах публічнай бібліятэкі згодна іх профілю. 3. Аддзел арганізацыі і выкарыстання фондаў ЦБС; аддзел захавання асноўнага фонду УНПБ – маюць асноўную частку краязнаўчых і мясцовых дакументаў (ажыццяўляюць гарантаванае захоўванне дакументаў); даюць на пастаяннае або часовае захаванне гэтыя дакументы ў падсобныя фонды аддзелаў бібліятэкі, або часовае карыстанне абанентам непасрэдна; даюць у часовае карыстанне абанентам бібліятэкі праз МБА і іншым бібліятэкам; вывучаюць выкарыстанне краязнаўчых і мясцовых дакументаў і перадаюць у аддзел камплектавання прапановы па дакамплектаванні фонду і іншыя. У структуры асноўнага фонду (фондасховішча), як правіла, вылучаецца дэпазітарны фонд. 4. Аддзел абслугоўвання: – абслугоўвае абанементаў дакументамі з падсобнага фонду; – арганізоўвае часовыя або пастаянныя выставы гэтых дакументаў, праводзіць масавыя мерапрыемствы, арганізоўвае адкрыты доступ да фондаў і г.д. 5. Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел ЦБС (калі адсутнічае краязнаўчы сектар) – стварае сістэму краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, падсобны даведачна-бібліяграфічны фонд; вядзе сістэму краязнаўчых каталогаў і картатэк; ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне абанентаў па краязнаўстве; каардынуе краязнаўчую бібліяграфічную дзейнасць у бібліятэцы і за яе межамі. 6. Навукова-метадычны адзел – гэта цэнтр метадычнай і навуковай работы ў галіне краязнаўства; арганізуе краязнаўчую дзейнасць па ўсіх напрамках; аказвае метадычную дапамогу супрацоўнікам бібліятэкі краю па ўсіх напрамках, акрамя бібліяграфічнага; распрацоўвае метадычныя матэрыялы ў дапамогу КДБ; ажыццяўляе навукова-даследчую работу ў галіне бібліятэчнага краязнаўства; арганізуе вывучэнне і абагульненне перадавога візіту; робіць штогод агляды КДБ краю; ажыццяўляе перападрыхтоўку бібліятэчных спецыялістаў у галіне бібліятэчнага краязнаўства; праводзіць семінары, канферэнцыі і г.д. 7. Аддзелы бібліятэчнага маркетынгу. Іх супрацоўнікі вызначаюць кірункі інавацыйных працэсаў па краязнаўстве, ствараюць інавацыйныя прадукты (краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі, зборнікі матэрыялаў краязнаўчых даследаванняў, сабраных бібліятэкарамі ЦБС, зборнікаў твораў мясцовых паэтаў, сцэнарыяў краязнаўчых мерапрыемстваў.) 8. Спецыялізаваныя аддзелы (аддзел абслугоўвання працаўнікоў сельскай гаспадаркі; аддзел тэхнічнай літаратуры, літаратуры па мастацтве, па замежных мовах) працуюць з краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі па сваім профілі (абслугоўваюць абанентаў, шукаюць прабелы ў фондзе, удзельнічаюць у аналітычным роспісе краязнаўчых мясцовых дакументаў па сваёй тэматыцы і г.д.) [44, с. 22]. Гэта ідэальны варыянт арганізацыі КДБ у публічнай бібліятэках. Такім чынам, пры наяўнасці асобнага комплекснага краязнаўчага аддзела, іншыя структурныя падраздзяленні бібліятэкі ўдзельнічаюць у краязнаўчай рабоце суадносна свайму профілю, у цесным узаемадзеянні адзін з адным, а таксама з іншымі бібліятэкамі краю згодна свайму профілю. У некаторых ЦБС ствараюць спецыяльныя групы краязнаўства, куды ўваходзяць прадстаўнікі розных аддзелаў для правядзення КДБ на пастаяннай аснове або часова. Можна выдзеліць і пасаду менеджэра па краязнаўстве, які павінен вывучаць краязнаўчы «рынак», каардынаваць краязнаўчую дзейнасць як у самой бібліятэцы, так і за яе межамі. Мноства арганізацыйных форм забяспечвае гнуткасць, прыярытэтнасць і сістэмнае развіццё ўсіх напрамкаў КДБ. Характар КДБ абумовіў лакалізацыю асноўнага кіруючага звяна ў публічных бібліятэках рэспублікі, арганізуючая і каардынуючая роля якіх будзе ў перспектыве ўзрастаць. Спецыфіка КДБ у тым, што выбар арганізацыйнага рашэння залежыць ад статута і асаблівасцей дзейнасці бібліятэкі ў гэтым краі. Краязнаўчая дзейнасць дазваляе набыць публічным бібліятэкам самабытнасць, рэгіянальную спецыфіку і мясцовы каларыт. Комплексны характар КДБ прадугледжвае шматварыянтнасць яе арганізацыі з улікам рэальных умоў канкрэтнай бібліятэкі. 1.3 Краязнаўчы праект: методыка распрацоўкі і рэалізацыі Краязнаўства – сапраўды вялікая прастора для праяўлення талентаў і любові да родных мясцін. Бібліятэчнае асяроддзе, дзякуючы яе інфармацыйнай насычанасці і адкрытасці, забяспечвае для гэтага найбольш спрыяльныя ўмовы. Сёння ўсё большую значнасць у бібліятэках набывае праектная дзейнасць, накіраваная на адраджэнне нацыянальнай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы, фальклорна-этнаграфічнай спадчыны. Інавацыі – неабходны элемент развіцця любой арганізацыі і бібліятэк у тым ліку. На сучасным этапе праектная дзейнасць – гэта важны накірунак публічных бібліятэк. Праект можна трактаваць як распрацоўку і ажыццяўленне шэрагу комплексаў мерапрыемстваў, якія абмежаваны часам і з’яўляюцца накіраванымі на дасягненне пэўнага выніку. Бібліятэчная праектная дейнасць на сучасным этапе мае мноства розных накірункаў, праз якія і раскрываецца яе роля ў дзейнасці публічных бібліятэк, якая заключана ў шырокім крузе магчымасцей для бібліятэк не толькі якасна палепшыць сваю работу, але і вывесці саму бібліятэку на якасна новы ўзровень. Праектная дзейнасць у агульнадаступных, публічных бібліятэках з’яўлялася прадметам разгляду ў навуковых артыкулах мноствам аўтараў, напрыклад, Міхеевай Н. М., Паўлічэнка І.А. і іншых. Публічная бібліятэка на сучасным этапе – гэта ўнікальны прастор рэальных і віртуальных камунікацый сярод насельніцтва рознага ўзросту і дастатку. Можна сказаць, што публічная бібліятэка з’яўляецца цэнтрам грамадскага жыцця пэўнага кантынгенту насельніцтва. Сучасныя публічныя бібліятэкі развіваюцца як шматфункцыянальныя, інтэлектуальныя і культурна-асветніцкія цэнтры, імі актыўна асвойваюцца розныя інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі развіцця дыстацыйных паслуг для насельніцтва. У тым ліку і навейшыя эфектыўныя інавацыйныя рашэнні дапамагае знаходзіць праектная дзейнасць. Можна сказаць, што дзейнасць публічных бібліятэк з’яўляецца цесна звязанай менавіта з праектнай дзейнасцю. У перакладзе з лацінскай мовы тэрмін “праект” у літаральным сэнсе азначае “кінуты наперад”. Традыцыйна пад праектам разумелася задума, план, накіраваны на некаторае пераўтварэнне. Праект, такім чынам, можна трактаваць як распрацоўку і ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў, якія абмежаваны па часе і з’яўляюцца накіраванымі на дасягненне пэўнага выніку, змяненне пэўнага выніку. Галоўнае ў праекце – гэта аналіз і вывучэнне складу бібліятэчнага фонду – значыць, адбор літаратурнага зместу праектаў заўсёды арыентаваны на цэласнасць твораў, улічвае ўзроставыя магчымасці і сацыяльны вопыт удзельнікаў, а таксама спрыяе дакамплектаванню фонду неабходнымі выданнямі. Праектная дзейнасць у публічных бібліятэках не толькі павышае якасць прадастаўляемых чытачам паслуг – пры яе дапамозе бібліятэкі набываюць свой асаблівы імідж і новыя перспектывы ў рабоце. Важна адзначыць, што праектная дзейнасць агульнадаступных бібліятэк адрозніваецца вялікай разнастайнасцю форм і тэматыкі. Асноўныя з напрамкаў дадзенай дзейнасці вызначаюцца профілем работы кажнай з бібліятэк, яе размяшчэннем, патрэбамі і інтарэсамі яе аўдыторыі. Ветрава Д.А. лічыць, што праектная дзейнасць публічных бібліятэк з’яўляецца дастаткова разнастайнай. Пры гэтым да ліку прыярытэтных накірункаў праектавання адносяць такія, як: – садзейнічанне сацыяльнай адаптацыі праблемных і сацыяльна неабароненых груп насельніцтва; – укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій і форм; – арганізацыя вольнага часу насельніцтва ў цэлым і асобных яго катэгорый; – аднаўленне і захаванне гістарычных і культурных традыцый. Што тычыцца тэматычнай накіраванасці праектнай дзейнасці публічных бібліятэк, то тут неабходна сказаць аб праектах па краязнаўстве, экалогіі, сацыялізацыі асобы, развіцці адукацыі. Прыярытэтнымі групамі насельніцтва, для якіх пішуцца бібліятэчныя праекты, з’яўляюцца дзеці і падлеткі, моладзь, пенсіянеры, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, сем’і. Існуюць розныя класіфікацыі праектаў, напрыклад: навуковыя вытворчыя тэхналагічныя арганізацыйныя і інш. па тэрмінах вырашэння праблемы і дасягнення жаданай мэты: кароткатэрміновыя сярэднетэрміновыя доўгатэрміновыя па маштабах: мегапраекты ( для ўстаноў культуры якога-небудзь рэгіёна); мульціпраекты ( для некалькі бібліятэк або ўстаноў культуры); монапраекты (для адной бібліятэкі); Праектная работа традыцыйна складаецца з чатырох этапаў: Падрыхтоўка да праектавання Распрацоўка праекта Рэалізацыя праекта Завяршэнне праекта Падрыхтоўка да праектавання. Праектная работа пачынаецца з цікавай ідэі ў працэсе вывучэння рэгіянальнай сацыякультурнай сітуацыі. Ідэя павінна быць рэальнай і канкрэтнай, прадстаўляць цікавасць для насельніцтва. Распрацоўка праекта. Гэтая стадыя ўключае ў сябе два этапы: Планаванне праекта (стварэнне праектнай групы; вызначэнне абавязкаў; складанне дэтальнага плану работы). Афармленне праектнай дакументацыі. Праект складаецца з трох частак: тытульнага ліста, зместу і дадатка. На тытульным лісце неабходна прадставіць усю асноўную інфармацыю аб праекце: назва, аўтар, тэрмін выканання, суму праекта). У змест праекта могуць уваходзіць наступныя раздзелы: Кароткае апісанне праекта – сутнасць, выкладзеная ў кароткай форме. Уводзіны – свайго рода прэзентацыя праекта: гісторыя, місія, дасягненні арганізацыі. Пастаноўка праблемы – апісанне праблемы, для вырашэння якой створаны праект. Мэта – чакаемы вынік вырашэння праблемы. Мэта бывае толькі адна. На аснове пастаўленай мэты варта вызначыць задачы. Гэта канкрэтныя вынікі, якія будуць дасягнуты ў ходзе яго рэалізацыі. Чакаемыя вынікі. Трэба даказаць, што работа па рэалізацыі праекта будзе выканана рацыянальна і ў тэрмін. Рэалізацыя распрацаванага праекта. Працэсы рэалізацыі праекта: Ініцыяцыя Планаванне Выкананне Кантроль Аналіз Вынік Ініцыяцыя – пасля рэгістрацыі і правядзення прэзентацыі прымаецца рашэнне аб пачатку і тэрмінах выканання праекта. Для прэзентацыі можна выкарыстоўваць схемы, мадэлі або карту праекта. Праект становіцца больш наглядным і лепш запамінаецца. Планаванне праекта – распрацоўка стратэгіі іх дасягнення. Планаванне ажыццяўляецца на працягу ўсяго тэрміну рэалізацыі праекта. Выкананне – каардынацыя ўсіх рэсурсаў для рэалізацыі складзенага плану. Кантроль – збор фактычных дадзеных аб выкананні работ і параўнанне іх з планавымі задачамі. Аналіз – вызначэнне адпаведнасці плана і выканання праекта пастаўленым мэтам і задачам. Завяршэнне – перыяд дасягнення канчатковых мэтаў. Асноўны змест работы фазы завяршэння складаецца з наступнага: арганізацыя рэкламнай кампаніі, правядзенне прэзентацыі; распрацоўка метадычных матэрыялаў, публікацыі ў СМІ; ацэнка і падвядзенне вынікаў. Галоўнай задачай завяршэння праекта яўляецца кансалідацыя ўсіх ведаў і навыкаў, атрыманых у ходзе яго рэалізацыі. Важным у заключнай стадыі жыццёвага цыклу праекта становіцца аналіз дасягнення і памылак, выяўленне новых кіруючых прыёмаў. |