2_Дипломная работа. Занько_Т_В (1). Краязначая дзейнасць публічнай бібліятэкі на прыкладзе бібліятэк дзяржанай установы культуры
Скачать 1.26 Mb.
|
3.2 Праект «Жыві, беларуская родная кніга!» Работа бібліятэк Ганцавіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы наладжана такім чынам, што папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў у рабоце ўстаноў. Бібліятэчныя работнікі добра разумеюць: хто, як не яны, павінны данесці роднае беларускае слова да свайго чытача, пазнаёміць з цудоўнымі шэдэўрамі беларускай класікі і навінкамі айчыннай літаратуры? Хто як не яны, бібліятэкары, павінны не толькі добра ведаць родную мову, але думаць і гаварыць на ёй? Пачынаючы з дырэктара бібліятэчнай сістэмы Алы Хваль, работнікаў аддзела бібліятэчнага маркетынгу, усе нарады, семінары, вечарыны праходзяць на беларускай мове. Кніжныя выставы ў бібліятэках аформлены ў асноўным на роднай мове [9, с. 8]. Можна з ўпэўненасцю сцвярджаць, што на сённяшні дзень бібліятэкары Ганцаўшчыны з’яўляюцца сапраўднымі прыхільнікамі беларускага слова, спадвіжнікамі творчасці беларускіх аўтараў, літаратараў-землякоў. Для больш сістэматызаванай і мэтанакіраванай работы па папулярызацыі кнігі, здольнай прывіць павагу да Айчыны, малой радзімы, да гісторыі свайго народа, быў распрацаваны творчы праект па папулярызацыі мастацкай нацыянальнай літаратуры “Жыві, беларуская родная кніга!” (Дадатак 3). Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца стымуляванне цікавасці жыхароў Ганцаўшчыны да чытання беларускай літаратуры, павышэнне ролі чытання мастацкай літаратуры ў культурным жыцці. Ужо другі год бібліятэкі працуюць у рамках дадзенага праекта. Наколькі плённа, вырашайце самі. Для бібліятэкараў добрым памочнікам у працы ў гэтым накірунку з’яўляюцца распрацаваныя метадычныя рэкамендацыі па папулярызацыі мастацкай нацыянальнай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” і творчасці літаратараў-землякоў – “Ад іх імёнаў квітнее наш край” [12, с. 4]. Штогод бібліятэкі рэгулярна выходзяць у эфір на раённым радыё, каб расказаць слухачам пра жыццё і творчасць літаратараў-землякоў, беларускіх пісьменнікаў, пра беларускую кнігу. З апошняга прагучалі радыёвыступленні “Vivat, беларуская кніга!”, “Я кропля вялікага творчага мора” (да 135-годдзя З.Бядулі), “Недапетая песня палескага жаўрука…”(да 65-годдзя У. Марука), “Вайна і творчасць Васіля Быкава”, “Сабраць і захаваць для нашчадкаў” (да 157-годдзя А. Сержпутоўскага) і г.д. Выступленні на радыё маюць рэзананс. Слухачы розных узроставых катэгорый знаёмяцца з выданнямі айчынных аўтараў, адкрываюць для сябе новыя старонкі жыцця і творчасці пісьменнікаў, цікавяцца ў бібліятэцы творамі, пра якія пачулі па радыё [17, с. 13]. У рамках праекта “Жыві, беларуская родная кніга!” распрацавана і частка выступленняў цэнтра прафесійнага развіцця “Шлях да поспеху”. Розныя тэмы раскрываюцца пры правядзенні пасяджэнняў цэнтра, які арганізаваны пры аддзеле бібліятэчнага маркетынгу з мэтай павышэння ўзроўню прафесійнага майстэрства, пашырэння кругагляду бібліятэчных работнікаў. Адной з галоўных тэм з’яўляецца папулярызацыя беларускай літаратуры. Бібліятэкары сельскіх бібліятэк самі рыхтуюць выступленні і асвятляюць іх перад калегамі. Гэта дае магчымасць бібліятэкарам добра пазнаёміцца з беларускай літаратурай і прапаноўваць яе сваім чытачам. Былі падрыхтаваны выступленні: “Сучасная беларуская літаратура: імёны, жанры, творы”, “Маладосці” – 68”, “Літаратура на ўсе часы: ваенная тэматыка ў творах беларускіх пісьменнікаў” і г.д. [28, с.13]. Не намі прыдумана выказванне – “Лепей адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць”. Таму выдавецкая дзейнасць Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Праскурава таксама накіравана на тое, каб рэкламаваць беларускія выданні. Наладжаны выпуск інфармацыйна-рэкламных выданняў “Чытаем беларускую кнігу”, “Навінкі беларускай кнігі”, “Беларускія серыйныя выданні” і інш. Работнікі бібліятэк ствараюць закладкі “Прачытайце – вам спадабаецца”, “Прачытай беларускую кнігу”, “З родным словам ды з беларускаю душою”. Здаецца, якая дробязь – закладка для кнігі, а глядзіш – і беражлівыя адносіны да кнігі выхоўваюцца, і інфармацыю карысную чытач атрымлівае, якая абавязкова эфектыўная, бо калі з 10 чытачоў, што атрымалі закладкі, двое зацікавіліся кнігай – гэты метад рэкламы ўжо дзейнічае! [24, с. 10]. Што толькі не прапануюць сваім чытачам работнікі бібліятэк, каб звярнуць іх увагу на сваё роднае, беларускае слова! У Малькавіцкай бібліятэцы-музеі рэгулярна праходзіць акцыя “Гавары са мною па-беларуску”. Вёска Малькавічы – адна з тых вёсак Ганцаўшчыны, дзе насельніцтва беражліва захоўвае народныя звычаі і традыцыі. Гаворка вяскоўцаў не чыста беларуская, а “трасянка”. І калі бібліятэкар сам стараецца размаўляць на беларускай мове, чытачам гэта даспадобы. І льецца ў бібліятэцы беларуская мова, прывіваецца моладзі любоў да роднага слова, ды і старэйшыя чытачы з задавальненнем падтрымліваюць бібліятэчную акцыю [43, с. 11]. Дні творчасці беларускіх пісьменнікаў – гэта адна з самых папулярных формаў бібліятэчных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў дні юбілеяў беларускіх пісьменнікаў. У бібліятэцы афармляецца выстава альбо куток, дзе прадстаўлены кнігі, крытычныя матэрыялы, літаратурныя часопісы, у якіх публікаваўся аўтар, фотаздымкі і інш. На працягу дня бібліятэкар звяртае ўвагу чытачоў на персанальную выставу, знаёміць з творчасцю пісьменніка, зачытвае ўрыўкі і рэкамендуе пачытаць творы. У бібліятэках прайшлі Дні творчасці Янкі Маўра, Алеся Савіцкага, Анатоля Бутэвіча, Максіма Лужаніна, Івана Чыгрынава, літаратараў-землякоў Уладзіміра Марука, Аляксандра Сержпутоўскага, Аляксея Галаскока і інш. Да Дня роднай мовы 21 лютага Цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава арганізоўвае сумесна з гарадскім Домам культуры літаратурна-музычныя кампазіцыі, літаратурныя старонкі – “Святло роднага слова”, “На мове, сэрцу разумелай” і г.д. У мінулым годзе мерапрыемства было прысвечана 100-годдзю Аркадзя Куляшова – “Я – з акіяна жытняга калоссе..”. На сцэне гучала паэзія, беларускія песні, музыка ваенных гадоў, інсцэніраваны паказ верша “Ліст з палону”. Падобнае мерапрыемства на сцэне ГДК прайшло і да юбілею Васіля Быкава: “Я – беларус, мая родная мова – беларуская". Зала гарадскога Дома культуры змяшчае болей 300 слухачоў, і заўсёды яна запоўнена да адказу. Мерапрыемствы арганізуюцца для школьнікаў старэйшых класаў як гарадскіх, так і сельскіх школ і праходзяць на платнай аснове [36, с. 15]. Прайшлі падобныя мерапрыемствы да юбілеяў літаратараў-землякоў: вечар-успамін “І буду ведаць, як вы жывяце… ” (да 60-годдзя А.Каско), літаратурны партрэт “У жыцці гэтым многа не змерана…” (да 65-годдзя Аляксея Галаскока), вечар-сустрэча "Я ў душы сваёй шукаю словы..." (да 60-годдзя Ніны Кавальчук) і г.д. На пасяджэнні круглага стала "Жыве і помніць Беларусь: Вялікая Айчынная вайна ў творчасці беларускіх пісьменнікаў", якое прайшло напярэдадні гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, абмяркоўваліся пытанні аб рабоце бібліятэк па папулярызацыі беларускай літаратуры ваеннай тэматыкі, аб важнай ролі літаратуры ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і творчасці літаратараў, загінуўшых у гады вайны, аб паэзіі і прозе першага ваеннага дзесяцігоддзя і сучасных выданнях пра вайну, аб Ганцаўшчыне ў гады ваеннага ліхалецця і літаратарах-земляках, якія ў сваіх творах закранулі тэму Вялікай Айчыннай вайны [41, с. 25]. У гэтым годзе прайшоў бібліятэчны конкурс на лепшае рэкламнае выданне, якое апавядае пра творы беларускіх аўтараў “Ад слова роднага пачатак”. Галоўная мэта конкурсу – папулярызацыя беларускамоўных кніг сярод розных катэгорый чытачоў. Работы ўдзельнікаў конкурсу адрозніваліся разнастайнай тэматыкай і падыходам у афармленні рэкламных буклетаў. Падчас конкурсу былі створаны буклеты, прысвечаныя беларускім пісьменнікам – “Я перад вамі з памяццю сваёй…” (В. Быкаў), “Якуб Колас”, “Анатоль Бутэвіч “Сем цудаў Беларусі”, “Валерый Гапееў”, “Чытайце пра вайну, каб помніць” (Алесь Савіцкі), “Пра вайну чытаем разам” (Алесь Адамовіч). Творчасць літаратараў-землякоў рэкламавалі буклеты “Голас роднай зямлі” (І. Лагвіновіч), “Аляксей Галаскок”, “Я душой адпачываю…” (В. Гардзей). Прызёр конкурсу, Агарэвіцкая СБ, стварыла буклет, які апавядае пра творчасць жанчын-паэтак Ганцаўшчыны. Для чытачоў будуць карыснымі і пазнавальнымі рэкламныя выданні, у якіх адлюстраваны беларускія серыі “Вера. Надзея. Любоў.”, “Лімаўскі фальварак” і шматтомныя выданні класікаў беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Максіма Танка. Галоўны вынік конкурсу “Ад слова роднага пачатак” – кожная бібліятэка сістэмы атрымала больш за 15 рэкламных выданняў, якія бліжэй пазнаёмяць чытача з творамі айчынных аўтараў [ 12, с. 19]. Традыцыйна штогод у лістападзе праходзіць абласны месячнік па папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”. Сёлета ў рамках месячніка прайшла акцыя “Гаворым і чытаем па-беларуску”, адбыліся разнастайныя па форме мерапрыемствы, сустрэчы з літаратарамі-землякамі Святланай Локтыш, Аляксеем Галаскокам, Нінай Таўтын, прэзентацыі кніг, анонсы навінак беларускай літаратуры. Прайшлі літаратурныя гадзіны “Каб бацькоўская мова квітнела і цвіла”, “Літаратурнай сцяжынкай”, “Маленькае апавяданне – літаратурны шадэўр”, урокі паэзіі “Беларусь мая родная, мілая…”, “Ад іх імёнаў квітнее наш куток”, “Я знаю край адзін-адзіным у свеце…”, краязнаўчыя гадзіны, завочныя падарожжы. Няхай прыхільнікаў сапраўднага беларускага слова не так і шмат налічваецца ў бібліятэках, але яны ёсць! І мы, бібліятэкары, робім усё магчымае, каб кагорта аматараў айчыннай літаратуры павялічвалася з году ў год. Для гэтага ў бібліятэках сістэмы створаны найбагацейшы фонд беларускай літаратуры, які налічвае больш за 83 тысячы экзэмпляраў, што складае амаль 30% ад агульнага фонду. Бібліятэчныя паліцы рэгулярна папаўняюцца навінкамі беларускамоўных выданняў. Толькі за 2014 год паступіла літаратуры на беларускай мове больш за 3 тысячы экзэмпляраў. Дзякуючы гэтаму чытач мае магчымасць пазнаёміцца з выданнямі беларускіх пісьменнікаў, маладых аўтараў. Кнігі пачаткоўцаў выходзяць у серыі “Маладзік”. Кожная бібліятэка атрымлівае літаратурна-мастацкія часопісы “Полымя” і “Маладосць”, на старонках якіх друкуюцца не толькі масцітыя майстры беларускага слова, але і пачынаючыя літаратары. Сярод аўтараў беларускіх твораў вялікай папулярнасцю карыстаюцца Вячаслаў Адамчык, Навум Гальпяровіч, Анатоль Бутэвіч, Хведар Жычка, Зінаіда Дудзюк і многія іншыя. Усіх пісьменнікаў, класікаў і сучаснікаў, творы якіх кранаюць да глыбіні душы, не пералічыць [2, с. 3]. Сёння на вышэйшым узроўні ўздымаецца пытанне аб ролі беларускай літаратуры ў нашым жыцці. Магчыма, скептыкі сцвярджаюць, што беларуская літаратура “ніжэйшага гатунку”, дзе няма чаго пачытаць. А на самай справе гэта не так. Беларуская літаратура багата на таленавітых пісьменнікаў. Іх творы – гэта сапраўдная скарбонка, якая абагачае жыццё чалавека, у розных жыццёвых абставінах надае сілы, праз лёсы людскія раскрывае гісторыю нашага народа. А прывіваць гэтую любоў да роднага слова патрэбна з дзяцінства [7, с. 5]. Таму пры раённай дзіцячай бібліятэцы дзейнічае ўзорны лялечны тэатр “Усмешка”, у рэпертуар якога ўваходзяць творы не толькі беларускіх пісьменнікаў, але і літаратараў-землякоў – Аляксандра Сержпутоўскага, Алеся Каско, Аляксея Галаскока, Уладзіміра Марука. Маленькія чытачы праз казку і казачныя персанажы пазнаюць роднае слова. На сцэне гарадскога Дома культуры паспяхова праходзяць мерапрыемствы тэатра кнігі “Бураціна” і лялечнага тэатра “Усмешка” раённай дзіцячай бібліятэкі, адбываюцца сустрэчы з літаратарамі-землякамі [10, с. 7]. ЗАКЛЮЧЭННЕ Ролю бібліятэк у краязнаўчым інфармаванні цяжка пераацаніць: з усіх устаноў і арганізацый, якія займаюцца краязнаўствам, публічныя бібліятэкі застаюцца найбольш даступнымі для ўсіх катэгорый карыстальнікаў і валодаюць фондамі дакументаў. Бібліятэчнае краязнаўства па сваёй спецыфіцы можна аднесці да тых задач, якія выконваюць краязнаўчыя музеі, архівы і іншыя ўстановы. Краязнаўчыя патрэбы карыстальнікаў публічнай бібліятэкі падахвочваюць яе да актыўнай дзейнасці ў галіне краязнаўства. Гэта пошук эфектыўных формаў і сродкаў краязнаўчай работы, стварэнне краязнаўчых рэсурсаў, ажыццяўленне абслугоўвання па краязнаўстве. Краязнаўства мае выразны сацыяльны характар, выконвае шэраг функцый, мае аб’ект і прадмет вывучэння. Формы арганізацыі краязнаўства: дзяржаўная, грамадская, школьная, кааператыўна-камерцыйная, асобна-ініцыятыўная. Бібліятэчнае краязнаўства ўзнікла на падставе бібліятэчнай і краязнаўчай дзейнасці ў межах бібліятэчнага сацыяльнага інстытута і з’яўляецца адносна самастойнай вобласцю бібліятэчнай дзейнасці, мае сваю сутнасна-функцыянальную структуру: аб’ект, суб’ект, задачы. Тэарэтычным ядром бібліятэчнага краязнаўства з’яўляецца краязнаўчае бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства, якія прадстаўляюць сабой сістэму ведаў аб мясцовай публічнай бібліятэцы, аб прынцыпах, законах і заканамернасцях практычнай краязнаўчай дзейнасці бібліятэк; мае свой прадмет вывучэння, звязана з шэрагам навуковых дысцыплін. Краязнаўчая дзейнасць публічных бібліятэк мае комплексны характар, валодае дакладна вызначаным наборам відаў дзейнасці, мае ўнутраную структуру і сувязь асноўных кампанентаў і падсістэм. Упарадкаванню краязнаўчай дзейнасці бібліятэк спрыяе шэраг дакументаў: палажэнні аб краязнаўчай рабоце бібліятэк, палажэнні аб аддзеле, сектары, групе краязнаўства, тэхналагічныя інструкцыі і г.д. У штат краязнаўчых аддзелаў уваходзяць 3–5 чалавек (загадчык аддзела, вядучы бібліятэкар, метадыст, бібліёграф, бібліятэкар), якія выконваюць суадносныя службовыя абавязкі. У ЦБС і ўніверсальных публічных бібліятэках існуюць разнастайныя арганізацыйныя формы КДБ. Краязнаўчая работа ажыццяўляецца практычна ўсімі структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі і паміж імі існуе дакладнае размеркаванне абавязкаў у галіне краязнаўства. Напрыканцы хочацца дадаць, што пра краязнаўчую дзейнасць бібліятэк Ганцаўшчыны нельга ў поўным аб’ёме апісаць на некалькіх старонках артыкула. Бібліятэчнае краязнаўства раскрыта толькі на прыкладзе некалькіх бібліятэк. А іх у сістэме дваццаць, і кожная з іх адметная. Тут створаны краязнаўчыя куткі, дзе збіраецца фонд краязнаўчай літаратуры, папкі газетна-часопісных артыкулаў аб раёне, вёсцы, гаспадарцы, экспануюцца вырабы ўмельцаў-землякоў і г.д. Краязнаўства стала галоўным напрамкам у рабоце ўсёй Ганцавіцкай ЦБС. Наогул, калі з кожнай бібліятэкі ўзяць 1-2 альбомы, то можна даведацца пра цікавую гісторыю Ганцаўшчыны ад 15-га стагоддзя да сённяшніх дзён, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і палюбіць гэты край – край легенд і паданняў А.К.Сержпутоўскага, край сініх аканіц і незабудкавых азёр В. Гардзея, край будаўнічых рыштаванняў і людзей працы В. Праскурава, край жытнёва-васільковых палёў і празрыстых рэк І. Кірэйчыка, М. Рудкоўскага і А.Каско. Зроблены значныя крокі ў рабоце, якая праводзіцца ў рамках праграмы “Памяць Ганцаўшчыны”. І хаця дадзены праект заканчваецца ў гэтым годзе, работнікі бібліятэк і надалей будуць весці мэтанакіраваную і планамерную работу па зборы і захаванні культурнай спадчыны і нацыянальных традыцый Ганцаўшчыны. Бо каму як не бібліятэкарам вядома, што ўключае ў сябе слова “краязнаўства” – гэта культурна-гістарычная спадчына народа, найкаштоўнейшае яго багацце. І ад таго, як мы адносімся да яго, у многім залежыць, як мы жывём і як да нас аднясуцца нашчадкі. Наперадзе плённая праца, шмат цікавых задумак, накіраваных на тое, каб да беларускамоўнай кнігі вярнуць цікавасць чытачоў, каб не сціхала мілагучная беларуская мова ў сценах бібліятэкі, каб беларуская літаратура заняла пачэснае месца ў чытацкіх фармулярах. А сваім калегам, бібліятэкарам і чытачам хочацца пажадаць, каб цікавіліся, рэкламавалі і чыталі беларускую літаратуру – яна наша родная і самая лепшая ў свеце! СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ Абласныя бібліятэкі: актуальныя аспекты дзейнасці / склад. Л.Г. Кірухіна. – Мінск: Нац. б-ка Беларусi, 2004. – 112 с. Авгуль Л.А. Веб-ресурсы библиотек Республики Беларусь / Л.А. Авгуль, Б.Б. Невский // Научные и технические библиотеки. – 2003. – № 6. – С. 40-52. Ажеева Р.Б. Публичные библиотеки и распространение краеведческих знаний / Р.Б. Ажеева // Вестник Восточно-Сибирской государственной академии культуры и искусств. – 2013. – № 2(5). – С. 89-93. Аксёнова Т.В. Проблемы интеграции инфорационных ресурсов библиотек Беларуси / Т.В. Аксёнова // Аператыўная інфарацыя па праблемах культуры і мастацтва. – Мінск: Асвета, 2002. – №1. – С. 52-56. Беларускай песні ўладары: етадычныя рэкамендацыі да 130– годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Адзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: С. Кунцэвіч. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2012. – 28 с. Берестова Т.Ф. Информационное пространство библиотеки: научно-методическое пособие / Т.Ф. Берестова. – М.: Либерия–Бибинформ, 2007. – 238с. Библиотечное краеведение: терминолог. Словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб, 1998. – 85 с. Ванеев А.Н. Использование исторического материала в библиотековедческих исследованиях / А.Н. Ванеев. – Л.: ГПБ, 2003. – 67 с. Васіль Праскураў: бібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел біблятэчнага маркетынгу. Вестнік бібліятэк: інфармацыйна – аналітычны бюлетэнь / УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна”, аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы; [склад. І.У. Сарокіна]. – Магі–ёў, 2010. – №1 (14). – 53 с. Галаскок Аляксей: бібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Г. Пупач; рэд. С.Локтыш. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2011. – 20с. Гісторыі подых жывы: з вопыту работы Малькавіцкай бібліятэкі – музея Ганцавіцкай РЦБС / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2009. – 16 с. Грошева С.Ф. Соотношение традиционных и электронных информационных ресурсов в универсальной научной библиотеке: (на примере Приволжского федерального округа Российской Федерации) / С.Ф. Грошева. – Самара: Луч, 2006. – 20 с. Дзёміна М. Сцежка да кніжнага храма / М. Дзёміна // Савецкае Палессе. – 2011. – 26 лют. – С. 2. Дзямчук Л. Будучыні – быць: [работа Малькавіцкай бібліятэкі – музея] / Л. Дзямчук // Бібліятэчны свет. – 2009. – № 4. – С. 26-27. Дзямчук Л. Пішам гісторыю вёскі / Л. Дзямчук // Савецкае Палессе. – 2009. – 13 чэрв. – С. 2. Жывы свет мінуўшчыны: вопыт работы бібліятэкі аграгарадка Люсіна па збору, захаванню і папулярызацыі краязнаўчых матэрыялаў / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2013. – 12с. Захарчук Т.В. Информационные ресурсы для библиотек: учебн. практ. Пособие / Т.В. Захарчук. – СПб: Профессия, 2011. – 126 с. Зямля бацькоў – зямля святая / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Г. Пупач, Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2009. – 24 с. – (Гісторыя роднага краю). Информационно-библиографическое обслуживание : сб. статей / [сост. Е.В. Тихонова, Н.И. Веденяпина, С.Д. Мангутова ; ред. С.А. Давыдова]; Рос. Нац. б-ка. – СПб: Рос. Нац. б-ка, 2010. – Вып.3. – 124 с. Іван Кірэйчык: бібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Г. Пупач. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2009. – 20 с. : Іван Лагвіновіч: бібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Г. Пупач. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2010. – 20 с. Коган Е.И. Библиотечное краеведение: пути возрождения / Е.И. Коган // Сов. Библиотековедение. – 1990. – № 1. – С. 49-55. Коган Е.И. Назревшие вопросы библиотечного краеведения: теоретико – методические, организационные проблемы / Е.И. Коган, Б.Т. Уткин // Сов. Библиотековедение. – 2002. – № 1. – С. 78-83. Коласаўскія парасткі: гісторыка-дакументальны зборнік сабраны ўдзельнікамі клуба “Юны краязнаўца” б-кі аграгарадка Люсіна / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: З. Літвіновіч. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2012. – 20 с. Краеведческая деятельность библиотек Гомельской области: анализ состояния / [сост. Лобачёва И.И.]; Гомельская областная унверсальная библиотека имени В.И. Ленина, отдел библиотековедения. – Гомель, 2010. – 24 с. Краеведческая работа современных библиотек: сб. науч. тр. / РНБ. – СПб., 2007. – 247 с. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. Рэкамендацыі / Нац. б-ка Беларусі; склад. Р.М. Чыгірова, М.У. Сокал. – Мінск, 1994. – 102 с. Крейденко В.С. Методология и методика библиотечного исследования: учеб. Пособие / В.С. Крейденко. – М.: ЛГИК, 2007. – 81 с. Кукатова Г.И. Центральная библиотека региона: современный этап развития: научно-практическое пособие / Г.И. Кукатова. – М.: Литера, 2010. – 143 с. Кунцэвіч С. Чытаем Купалу і Коласа разам / С. Кунцэвіч // Савецкае Палессе. – 2012. – 31 сак. (№ 26). – С. 4. Куцко Э. Захавальніца гісторыі Малькавіч / Э. Куцко // Савецкае Палессе. – 2010. – 24 ліп. – С. 3. Кушнаренко Н.Н. Библиотечное краеведение: теоретико-методологический аспект: автореф. дис… д-ра пед. Наук Н.Н. Кушнаренко. МГИК. – 2003. – 16 с. Легенды і паданні Ганцаўшчыны / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Г. Пупач; карэктар М. Лойка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2010. – 32 с. Лойка М. Ушанавалі памяць паэта-земляка / М. Лойка // Савецкае Палессе. – 2011. – 29 студз.– С. 4. Локтыш С. З чаго пачынаецца Радзіма? / С. Локтыш // Савецкае Палессе. – 2008. – 22 ліст. – С. 4. Маіх радкоў няма без Беларусі ...: метадычныя рэкамендацыі бібліятэкарам па арганізацыі работы ў рамках абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай кнігі / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2011. – 16 с. Мамонтов А.В. Библиотечное краеведение: учебное пособие. Выпуск 1. Основы краеведения. – СПб: Луч, 2006. – 37 с. Марцінкевіч С.А. Праз лялечны тэатр у свет кнігі: [Вопыт работы аматарскага аб’яднання] / С.А. Марцінкевіч. – 2019. – 12 с. Морева О.Н. Документные фонды библиотек и информационных служб / О.Н. Морева. – СПб: Профессия, 2010. – 398 с. Нацыянальны дакумент як аб’ект дзейнасці бібліятэк Беларусі: зб ар. / Нац. б-ка Беларусі: склад. Т.В. Кузьмініч; рэдкал.: Л.Г. Кірухіна [і інш.].– Мн.: НББ, 2010. – 228 с. Памяць – адзіная мера часу: вопыт работы бібліятэк Ганцавіцкай РЦБС па краязнаўчай дзейнасці / ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС. 2014. – 16 с. Паўлоўская А. Бібліятэка – культурны і краязнаўчы цэнтр / А. Пракаповіч І.М. Мадэль сістэмы краязнаўства ў школе і характарыстыка яе элементаў / І.М. Пракаповіч // Вестнік адукацыі. – 2003. -№ 1-2. – С. 22-29. Пупач Г. З кожнай старонкі гучаць галасы землякоў / Г. Пупач // Савецкае Палессе. – 2017. – 15 сак.. – С. 2. Пупач Г. “Крынічка” запрашае...: [Вопыт работы аматарскага аб’яднання] / Г. Пупач. – Ганцавічы, 2002. – 20 с. Скворцов В.В. Теоретические основы библиотековедения: учеб. / В.В. Скворцов. – М.: МГУКИ, 1997. – 88 с. Справочник библиографа / ред.: А.Н. Ванеев, В.А. Минкина. – СПб: Профессия, 2005. – 591 с. Столяров Ю.Н. Документный ресурс: учеб.пособие для вузов / Ю.Н. Столяров. – М.: Либерия, 2001. – 149 с. Суслова И.М. Основы библиотечного менеджмента / И.М. Суслова. – М.: Изд-во Либерия, 2000. – 230 с. Суслова И.М. Проектная деятельность библиотек: науч.-практ. пособие / И.М. Суслова, З.И. Злотникова. – М.: Фаир-Пресс: ГРАНД, 2005 (ОАО Можайский полигр. комб.). – 174, [1] с. У аб’ектыве – бібліятэка аграгарадка: вопыт работы бібліятэкі аграгарадка Хатынічы / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел бібліятэчнага маркетынгу: склад.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС. – 2011. – 16 с. Формирование документных и информационных ресурсов Центральной универсальной научной библиотеки им. Н.А. Некрасова: науч. метод. материалы и разработки / сост.: С.О. Андреева [и др.]. – М.: ЦУНБ, 2006. – 159 с. Чуприна Н.Т. Универсальная библиотека: инновационная деятельность в профессиональной практике: науч.– практ. пособие / Н.Т. Чуприна. – М.: Либерия, 2004. – 117 с. Шишкин В.А. Информационные ресурсы библиотек Беларуси: состояние и проблемы / В.А. Шишкин // Аператыўная інфармацыя па праблемах культуры і мастацтва. – Мінск: Асвета, 2000. – № 4. – С. 4-12. Щедрина Т.С. Краеведческая деятельность библиотек как фактор интеграции информационных ресурсов региона / Т.С. Щедрина // Огарёвские чтения. – 2018. – С. 64-65. Щерба Н.Н. Библиотечное краеведение: сущность, внутренняя структура и внешняя среда / Н.Н. Щерба // Сов. библиотековедение. – 1992. – № 5-6. – С. 67-76. Электронные документы: создание и использование в публичных библиотеках / науч. ред. Р.С. Гиляревский, Г.Ф. Гордукалова. – СПб: Профессия, 2007. – 664 с. Дадатак 1 АНКЕТА па вывучэнні попыту на краязнаўчыя рэсурсы і задаволенасць чытачоў арганізацыяй абслугоўвання па краязнаўстве ў Ганцавіцкай раённай бібліятэцы імя. В. Праскурава Ваша імя і ўзрост _____________________________________________ Назва бібліятэкі ______________________________________________ Ці звярталіся Вы да краязнаўчых рэсурсаў бібліятэкі? З якой мэтай? ________________________________________________________________ Які кірунак бібліятэчнага краязнаўства Вас цікавіць (гістарычны, патрыятычны, літаратурны)? __________________________________ Адкуль Вы даведваецеся пра навінкі бібліяграфічнай прадукцыі краязнаўчай накіраванасці? _______________________________________ На Вашу думку, што найбольш спрыяе развіццю краязнаўства: – выставы краязнаўчай літаратуры – краязнаўчыя семінары і чытанні – літаратурныя гасцёўні – міні-музеі і краязнаўчыя куткі Ці ведаеце Вы, якія дакументы знаходзяцца ў краязнаўчым фондзе Вашай бібліятэкі?___________________________________________________ Чаго не хапае, на Вашу думку? _________________________________ __________________________________________________________ Ці зручна арганізавана сістэма пошуку неабходных Вам дакументаў? Калі не, то што можна змяніць? ____________________________________ __________________________________________________________ Ці ёсць на бібліятэчным сайце краязнаўчыя матэрыялы? ____________________________________________________________ Якія матэрыялы трэба друкаваць часцей? – Календары знамянальных дат, – матэрыялы аб помніках і памятных месцах, – біяграфічныя матэрыялы пра выбітных людзей. Якія мерапрыемствы краязнаўчага накірунку вы хацелі б наведваць? Падкрэсліце: дні інфармацыі краязнаўчай тэматыкі, сустрэчы, гутаркі, лекцыі, акцыі, фестывалі, літаратурныя вечарыны, прэзентацыі, канферэнцыі, краязнаўчыя экскурсіі, майстар-класы, конкурсы, гульні. Вашы пажаданні: ______________________________________________ Дадатак 2 Вынікі анкетавання на тэму “Задаволенасць чытачоў бібліятэчнай сеткі Ганцавіцкага раёна арганізацыяй абслугоўвання па краязнаўстве” |